Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць ” ( у кантэксце сучаснай беларускай паэзіі) ХІ клас




Дата канвертавання07.05.2016
Памер100.11 Kb.
Сінькевіч Людміла Аляксандраўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №1 г. Барысава”
Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць...”

( у кантэксце сучаснай беларускай паэзіі)

ХІ клас (красавік-май)



Мэты ўрока:

  • удасканальваць навыкі мастацкага чытання і аналізу паэтычнага твора;

  • развіваць звязную мову вучняў, уменне выказваць і аб-грунтоўваць сваю думку і разумець важнасць усіх думак;

  • выхоўваць актыўную грамадскую пазіцыю асобы школьніка да праблем сучаснасці.

Абсталяванне:

-выстава малюнкаў (плакатаў) на лепшае мастацкае

адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі;

-выстава кніг мастацкай літаратуры на тэму “Пакуль

Чарнобыль у душу глядзіць...”;

-паэма С. Законнікава “Чорная быль”;

-інфарм-плакат “Рэха Чарнобыля” з тэкстам:

“Наступствы Чарнобыля паўплываюць на 19 пакаленняў

беларусаў! Чарнобыльскі смерч роўны па сіле 350 бомбаў

Хірасімы. Ад Чарнобыля пацярпеў кожны 5-ты жыхар

Беларусі”.

-камп’ютар на кожнага вучня;

-мультымедыйная сістэма, на якой размешчаны камплект

слайдаў па тэме ўрока.


Ход урока:

        1. Арганізацыйны момант.

        2. Уступнае слова настаўніка.

- Добры дзень, я рада чарговай сустрэчы з вамі! Мінулы ўрок у нас атрымаўся вельмі насычаны, змястоўны. Мы плённа папрацавалі. Успомнім, аб чым мы гаварылі на мінулым уроку літаратуры?

(Адказы вучняў).

-Так, мы зрабілі агляд беларускай літаратуры на сучасным этапе. Пераканаліся ў тым, што кожны род літаратуры прытрымліваецца сваіх жанраў, вызначаецца тэматычнай разнастайнасцю, мае сваіх прадстаўнікоў.



-Давайце папрацуем у гэтым накірунку і зараз.

        1. Матывацыя новай тэмы.

-Нагадайце, калі ласка, яшчэ раз віды лірыкі.

(Гл. слайд 1 на мультымедыйнай сістэме)

)

-Назавіце прадстаўнікоў кожнага віда дірыкі Слайд 2




-Чаму яўна выражаных паэтаў пейзажнай лірыкі ў сучаснай беларускай літаратуры няма, цяжка назваць?

(Адказы вучняў.Пейзаж дапамагае раскрыць і філасофскі, і інтымны, і грамадзянскі пачаткі ў лірыцы).

-Пейзаж дапамагае раскрыць асаблівасці пэўнай пары года. За акном - доўгачаканая для вас, адзінацццацікласнікаў, вясна.

-Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць пры слове вясна?

(Адказы вучняў: абуджэнне, радасць, спеў птушак, нараджэнне кахання, усмешкі на тварах, прыгажосць кветак, паўната жыцця).

-І гэта сапраўды так. Вясна заўсёды нясе радасць, надзею. Вясной ажывае прырода, усё радуецца сонцу. У гэтую пару года чалавек як бы нараджаецца занава... Вясна ж 1986 года прынесла бяду...



        1. Вывучэнне новай тэмы.

1. Уступнае слова настаўніка.

-Куды яна вядзе? І што за ёй, бядой, ідзе?

Наш сённяшні ўрок дапаможа даць адказы на гэтыя пытанні.

Урок, які праходзіць 26 красавіка, у жалобны дзень для ўсёй Беларусі, мэтазгодна прысвяціць актуальнай тэме “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць...”Слайд 3



-Гэтыя шчымлівыя радкі з верша Ніны Шкляравай узяты ў якасці эпіграфа да нашага ўрока.


-У Бібліі ёсць такія словы: Слайд 4

-Калі здарылася аварыя ў Чарнобылі, людзі прыгадалі гэтае выказванне з Бібліі. Прыгадваем яго сёння і мы з вамі.

-На ўроку будуць гучаць дакументальныя факты, радкі з паэмы

С. Законнікава “Чорная быль”. У вашым выкананні прагучаць вершы іншых паэтаў, якія адгукнуліся на гэтую страшую падзею. Бо Чарнобыльская трагедыя – гэта боль, смутак, крык чалавечай душы, плач усяго беларускага народа.



2. Праца з мультымедыйнай сістэмай.

- Некаторыя з вас атрымалі апераджальнае заданне – падрыхтаваць звесткі пра чарнобыльскую трагедыю. Уважліва пазнаёмімся з гэтымі звесткамі. Далей, працуючы з творамі сучасных паэтаў, мы паспрабуем зразумець непапраўнасць бяды. (Агучваюцца факты пад музыку; прагляд відэафільма).Слайды 5,6



-Усё гэта толькі сухія лічбы, страшэнныя маўклівыя факты. А сэрца і дагэтуль у многіх беларусаў разрываецца ад болю, непапраўнай бяды.



3. Паэтычнае асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі.

(Вучань чытае верш на памяць)

Як сёння помню дзень той красавіцкі,

Калі на Беларусь прыйшла бяда...

Хвастаў атрутны дождж,

І навальніца хрысціла кожны слуп

І кожны дах.

Пупышкі набрынялі на таполях,

Зяленіва прабілася ў палях,

І прадказаць ніхто не браўся долю,

І прадказаць ніхто не браўся шлях.


Аркестры рэпетыравалі маршы -

Ў калоны светлы Першамай гучаў.

Маўчалі ўсе, вады ў рот набраўшы, -

Маскоўскі бог маўчаў,

І наш маўчаў.

В. Лукша


4. Праца з тэкстам паэмы С. Законнікава “Чорная быль”.

-Дома вы пазнаёміліся са зместам паэмы С. Законнікава “Чорная быль”. Як асэнсоўваецца пачатак чарнобыльскай трагедыі ў паэме?



(Адказы вучняў. Прыводзяцца радкі з 2-ой часткі “Зона маўчання”:

Агонь, радыяцыя люта звярэлі,

Кіпелі графіт і смала.

Не грэшнікі, слаўныя хлопцы гарэлі...

І зона маўчання была.

- Раскрыйце сэнс слоў “зона маўчання была”.



(Адказы вучняў. Улада не прымала ніякіх мер: не высяляліся людзі з забруджаных раёнаў. Вясна ў тым годзе выдалася ранняя. Цёплая.

26 і 27 красавіка людзі па-рознаму праводзілі свае выхадныя дні : хто адправіўся ў лес, хто працаваў на агародах – пара прыйшла закладваць будучы ўраджай. Піянеры выходзілі на дэманстрацыю 1 Мая.)

  1. Праца з мультымедыйнай сістэмай.

-Так, усведамленне трагедыі, суровая праўда пра яе дайшлі да нас са спазненнем. Дайшлі, пераадолеўшы глухую сцяну замоўчвання, напластаванні хлусні, дайшлі праз бюракратычна-чыноўніцкую абыякавасць да здароўя і будучыні нацыі.

-І тут немагчыма не ўспомніць тых, хто змагаўся з нябачным во-рагам – радыяцыяй. Гэта мужныя, самаахвярныя людзі.


(Паказ пад музыку слайдаў (7-9) “Героі чарнобыльскай трагедыі”)



- Сёння, у дзень страшнай гадавіны з дня чарнобыльскай катастрофы, давайце ўшануем памяць аб тых, хто загінуў ад той атрутнай навалы.



(Хвіліна маўчання ў гонар загінуўшых).

6. Наступствы чарнобыльскай трагедыі.

- Рэактар быў патушаны. Патушаны, цаною жыцця многіх і многіх людзей. Але ці скончыліся з гэтым праблемы? Якія наступствы яшчэ чакалі наперадзе?



а) фрагменты на мультымедыйнай сістэме

б) працяг працы з тэкстам паэмы С. Законнікава “Чорная быль


(Прагляд слайдаў ( 10,11 ) “За калючым дротам”).





Падчас прагляду вучні чытаюць на пямяць вершаваныя радкі:

Убачыш мёртвы дом – і стыне кроў,

Бо ў ім не будуць нараджацца дзеці,

А працавітых гэтых жыхароў

Параскідала гора па ўсім свеце.
І сэрцы адрывалі ад зямлі,

Як пупавіну, з болем і крывёю,

Дзе прыжыліся некалі, раслі,

Каб даць жыццё – як продкі, стаць зямлёю.

- Сфармулюйце, абапіраючыся на змест паэмы, тыя праблемы, з якімі сутыкнулася грамадства пасля катастрофы.

(Адказы вучняў. Можна вылучыць наступныя праблемы:

-праблему высялення людзей;

-праблему экалагічнай катастрофы;

-праблему павелічэння росту анкалагічных захворванняў).

- Давайце прасочым, як раскрываецца кожная з гэтых праблем у паэме С. Законнікава “Чорная быль”.



1-я праблема – праблема высялення. Як асэнсоўвае яе паэт?

(Адказы вучняў. Старыя людзі не ўяўляюць свайго жыцця па-за межамі роднай хаты. Цытуюцца радкі з 7-й часткі (ст. 500 – 501)

- З праблемы высялення вынікае яшчэ адна праблема. Назавіце яе.



2-я праблема – праблема марадзёрства. (ч.8, ст. 501 – 503)

3-я праблема – страшная праблема экалагічнай катастрофы.

(Адказы вучняў. У першыя гады чарнобыльскай катастрофы многія нашы лясы былі безгалосыя, не было чуваць спеваў птушак.

- Як раскрываецца праблема экалагічнай катастрофы ў паэме? Працытуйце. Дайце свае каментарыі. (ч.4, ст. 492 – 494):

Не звярынай слязой, а святой, чалавечай,

Плакаў той, кім палохаюць людзі дзяцей.



4-я праблема – павелічэнне росту анкалагічных захворванняў

насельніцтва Беларусі.

- Якія радкі з паэмы асабліва ўразілі? Абгрунтуйце. (Цытаты з

ч.10, ст.505 – 506)

(Прагляд слайдаў (12,13) “Даруйце нам, дзеткі!” )





Пад музыку у час прагляду вучань цытуе радкі з верша:

У смерці сёння стаў дзіцячы твар.

Дзяцінства мусіць у зямельку легчы.

Чаму ж мы гэтых жудасных ахвяр

Не ратавалі, не маглі пазбегчы?
На фоне музыкі вучань чытае верш на памяць:
Памірала дзяўчынка ў бальніцы,

А дыягназ-прысуд – малакроўе.

Не было на зямлі чараўніцы.

Каб змагла падарыць ёй здароўе.


У бялюткай, як саван, палаце

Высыхала, як кветка, малая.

І бяссільныя бацька і маці:

- Памірае дачка. Памірае!


У вачах столькі суму і болі,

Як вады ў глыбокіх азёрах!

Ёй ніколі, ёй болей ніколі

Не гуляць па зялёных прасторах!


Адзвінела духмянае лета,

У пшанічных снапах дагарала.

А дзяўчынка, як кветка з букета,

У бальнічных сцянах памірала.


Белым снегам бялела палата,

І нямелі дзіцячыя мары.

Чалавецтва ўсё вінавата

За атруту чарнобыльскай хмары.


Чорны крыж, чорны след – з Хірасімы

Па зямлі нашай доўжыцца вужам,

Пагражаюць атрутныя зімы

Нашым марам, надзеям і душам.



VI. Падагульненне вывучанага.

- Чарнобыльская трагедыя – гэта гора не толькі для асобных людзей, чые лёсы ці лёсы іх блізкіх паламаў той чорны красавік, не толькі асобных краін, тэрыторыя якіх апынулася пад радыяцыяй. Гэта трагедыя для ўсёй планеты.

- Немагчыма пераадолець бяду паасобку. Як і ў мінулыя часы, людзі павінны гуртавацца, каб разам змагацца з няшчасцем.

(Настаўнік цытуе на памяць радкі з паэмы С. Законнікава “Чорная быль”:

Не хочацца класціся ў дол,

Не маючы ў сэрцы надзеі,

Што ты саўладаеш з бядой

І верай нашчадкаў надзеліш.
VII. Рэфлексія.

-На камп’ютары прапанаваны пытанні. Адкажыце на любыя з іх або складзіце сінквейн па тэме ўрока.

Слайд 14


VIII. Дамашняе заданне. Слайд 15

IX. Заключнае слова настаўніка.

- Так, пра Чарнобыль нам шмат яшчэ давядзецца зразумець...

Людзі жывуць коратка, а радыёнукліды доўга. Аж 24 тысячы гадоў – такі перыяд паўраспаду радыеактыўнага плутонію... Але мы цярплівыя.

Будзем чакаць. З веку ў век. (Настаўнік бярэ ў рукі кнігу С. Алек-сіевіч “Чарнобыльская малітва”) І шэптам чытаць сваю Чарнобыльскую малітву:



Слайд 16

(Настаўнік бярэ ў рукі і дэманструе ілюстрацыю з белым буслам і бусліхай)

  • І ХОЧАЦЦА ВЕРЫЦЬ, ЯК У ГЭТА ВЕРЫЦЬ СУЧАСНЫ ПАЭТ В. ЛУКША, ШТО

Над белай Руссю -

Белы бусел

З бусліхай ў вышыні нябёс.

А гэта значыць,

Белай Русі

Наканаваны шчасны лёс.
- І напрыканцы нашага ўрока праслухайце песню ў выкананні вучаніцы вашага класа Марыі Кабак “Малітва”.

ПРАГРАМА НАЗІРАННЯ ЗА ЎРОКАМ


  1. Настаўнік Сінькевіч Людміла Аляксандраўна

  2. Прадмет беларуская літаратура

  3. Клас 11 “Б” (матэматычнага профілю)

  4. Тэма ўрока: “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць...”

( у кантэксце сучаснай беларускай паэзіі )

  1. Тып ўрока: камбінаваны з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій

  2. Мэты ўрока:

- стварыць умовы для суперажывання іроздуму над праблемай экалагічнай катастрофы на Беларусі;

- удасканальваць навыкі мастацкага чытання і аналізу паэтычнага твора;

- развіваць звязную мову вучняў, уменне выказваць і абгрунтоўваць сваю думку і разумець важнасць усіх думак;

- выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю асобы школьніка да праблем сучаснасці.



  1. Метады і прыёмы работы на ўроку:

  • праца з камп’ютарам і мультымедыйнай сістэмай;

  • тэставае апытванне з выкарыстаннем камп’ютарнай праграмы “Дзесяцібальны маніторынг”;

  • праца з тэкстам;

  • творчыя заданні.

  1. Дзейнасць настаўніка на ўроку:

-уменне арганізаваць работу вучняў на ўроку;

-індывідуальны падыход да дзяцей;

-захаванне педагагічнага такту.


  1. Выкарыстанне метадаў на ўроку:

- тлумачальнага;

- даследчыцкага;

- аналітычнага;

- інфармацыйна-нагляднага.



  1. Карыснае на ўроку:

  • выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій;

  • стварэнне спрыяльнай псіхалагічнай атмасферы;

  • сістэматызацыя і абагульненне раней набытых ведаў;

  • фарміраванне вопыту творчай дзейнасці вучняў;

  • уменне аргументаваць свае адказы, паважаючы думкі іншых.

  1. Развіццё здольнасцей вучняў на ўроку:

  • камунікатыўных;

  • творчых;

  • рэфлексійных.

  1. Водзыў аб ўроку:


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка