Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана (пар. 1 П 2, 9) I. Агульныя прынцыпы




Дата канвертавання24.03.2016
Памер77.03 Kb.
Матэрыялы на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
18-25 студзеня 2016 г.
Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана (пар. 1 П 2, 9)
I. Агульныя прынцыпы
1. Матэрыялы былі падрыхтаваны хрысціянамі Латвіі.
2. Скарачэнні:

К – Кіраўнік

Л – Лектар

У – Усе

Х – Хор.
3. На пачатку набажэнства прадстаўнікі розных Цэркваў у працэсіі ўваходзяць у касцёл, несучы Біблію, ваду, запаленую свечку (гэта можа быць пасхал або велікодная свечка) і соль – сімвалы нашага хрысціянскага паклікання.
Падчас працэсіі хор выконвае адпаведную песню.
4. Прывітанне ўдзельнікаў
К – Дарагія сябры ў Хрысце, збіраючыся разам на гэтым набажэнстве малітваў аб адзінстве, дзякуем Богу за нашу хрысціянскую годнасць і пакліканне, апісанае ў словах святога Пятра: “Вы ж выбраны род, каралеўскае святарства, народ святы, люд, узяты Богам ва ўласнасць, каб абвяшчаць цноты Таго, хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае сваё святло”. У гэтым годзе мы молімся з хрысціянамі Латвіі, якія падрыхтавалі гэтае набажэнства, у надзеі, што будзе узрастаць у камуніі з нашым Панам Езусам Хрыстом і з нашымі братамі і сёстрамі, якія імкнуцца да адзінства (пар. 1 П 2, 9).

5. Малітва да Духа Святога



К Дух Святы, Дар Айца праз Яго Сына Езуса Хрыста, пасяліся ў нас усіх, адчыні нашы сэрцы і дапамажы нам пачуць Твой голас.

У – Дух Святы, сыдзі на нас.

К – Дух Святы, Боская Любоў, Крыніца адзінства і святасці, пакажы нам любоў Айца.

У – Дух Святы, сыдзі на нас.

К – Дух Святы, Агонь Любові, ачысці нас, выдаляючы ўсе падзелы з нашых сэрцаў, з нашых супольнасцяў і са свету, і такім чынам з’яднай нас у імя Езуса.

У – Дух Святы, сыдзі на нас.

К – Дух Святы, умацоўвай нашу веру ў Езуса, сапраўднага Бога і сапраўднага чалавека, які занёс нашы грахі падзелу на крыж і прывёў нас да камуніі ў сваім Уваскрасенні.

У – Дух Святы, сыдзі на нас.

К – Ойча, Сын і Дух Святы, пасяліся ў нас, каб мы маглі стаць камуніяй любові і святасці. Учыні нас еднасцю ў Табе, які жывеш і валадарыш на векі вечныя.

У – Амэн.

6. Х – Спеў адпаведнай песні хвалы




7. Малітвы паяднання



К – Бог запрашае нас да адзінства і святасці. Звернем нашы думкі, сэрцы і целы, каб прымалі ласку паяднання на шляху да святасці. Пане, Ты стварыў нас на свой уласны вобраз і даў нам гэты свет. Прабач нам, калі не шануем нашай прыроды і навакольнага свету.

Х – Kyrie eleison.

К – Езу, Ты запрашаеш нас да дасканаласці, як дасканалы наш Айцец Нябесны. Прабач нам, калі не здольныя быць святымі, калі не здольныя быць людзьмі без заганы і не шануем правоў чалавека і яго годнасці.

Х – Kyrie eleison.

К – Пане жыцця, міру і справядлівасці, прабач нам, калі прапагандуем культуру смерці, вайны, несправядлівасці і не здольныя будаваць цывілізацыю любові.

Х – Kyrie eleison.

К – Міласэрны Божа, напоўні нас сваёй ласкай і святасцю, а таксама ўчыні нас апосталамі любові. Просім аб гэтым праз Хрыста, нашага Пана.

Х – Aмэн.

8. Абвяшчэнне Божага слова

8.1. Першае чытанне.

8.2. Псальм.

8.3. Другое чытанне.

8.4. Спеў перад Евангеллем.

8.5. Евангелле.

8.6 Прадстаўнікі розных Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў прамаўляюць кароткую гамілію.

9. Складанне абавязку быць соллю і святлом.



К – Мы паслухалі Божае слова, якое шануем і цэнім, і ўсе засталіся накормлены пры адзіным стале Слова.

Занясем гэтае святое Слова свету, паколькі мы з’яднаны ў адной місіі – быць соллю зямлі, быць святлом свету і абвяшчаць вялікія справы Пана.



У знак нашай супольнай місіі прадстаўнікі розных Цэркваў запальваюць свечку ад аднаго пасхала.

10. Малітвы надзеі



К – Як Божыя дзеці, якія ўсведамляюць сваю годнасць і місію, узнясём нашы малітвы і пацвердзім наша жаданне быць святым Божым людам. Любячы Ойча, перамяні нашы сэрцы, нашы сем’і, нашы супольнасці і наша грамадства.

У – Учыні свой народ святым і адзіным у Хрысце.

К – Вада жыцця, наталі прагненне, якое існуе ў нашым грамадстве, - прагненне годнасці, любові, камуніі і святасці.

У – Учыні свой народ святым і адзіным у Хрысце.

К – Дух Святы, Дух радасці і міру, вылечы наш падзелы і паяднай нас у межах розных культур і моў. З’яднай нас як дзяцей Божых.

У – Учыні свой народ святым і адзіным у Хрысце.

К – Святая Тройца любові, выведзі нас з цемры да Твайго дзівоснага святла.

У – Учыні свой народ святым і адзіным у Хрысце.

К – Пане Езу Хрыстэ, мы засталіся з’яднаныя з Табой і таму яднаем нашы малітвы з Тваімі ў словах, якім Ты нас навучыў: Ойча наш...

11. Знак супакою



К – Езус кажа:

Вы соль зямлі. Вы святло свету. Няхай ваша святло свеціць перад іншымі, каб маглі бачыць добрыя справы і хваліць вашага Айца ў небе. Будзьце соллю зямлі. Будзьце святлом свету.

Супакой Пана няхай заўсёды будзе з вамі.

У – І з духам тваім.

К – Перадайце бліжняму знак супакою.
Усе перадаюць адзін аднаму знак супакою.

13. Благаслаўленне і рассыланне



К – Благаславёныя ўбогія духам.

Благаславёныя плачучыя.

Благаславёныя ціхія.

Благаславёныя міласэрныя.

Благаславёныя чыстыя сэрцам.

Благаславёныя міратворцы.

Благаславёныя, каго пераследуюць.

Няхай вас благаславіць Бог Айцец, Сын і Дух Святы.



У – Aмэн.

К – Ідзіце ў супакоі Хрыста.

У – Дзякуем Пану Богу.

II. Біблійныя разважанні і малітвы на асобныя дні тыдня

  1. Дзень першы – панядзелак, 18 студзеня 2016 г.



Тэма дня: Няхай камень будзе адсунуты

Чытанне I: Эзх 37, 12-14


Рэспансарыйны псальм: Пс 71, 18b-23
Рэфрэн: Ты мяне ажывіш і зноў суцешыш.

Чытанне II: Рым 8, 15-21


Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб абвяшчалі Яго вялікія справы.


Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


Евангелле: Мц 28, 1-10
  1. Дзень другі – аўторак, 19 студзеня 2016 г.



Тэма дня: Пакліканыя, каб быць пасланцамі радасці

Чытанне I: Із 61, 1-4


Рэспансарыйны псальм: Пс 133




Рэфрэн: Дух радасці аднаві ўва мне, Божа!


Чытанне II: Флп 2, 1-5

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб абвяшчалі Яго вялікія справы.



Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Евангелле: Ян 15, 9-12




  1. Дзень трэці – серада, 20 студзеня 2016 г.



Тэма дня: Сведка супольнасці

Чытанне I: Ер 31,10-13


Рэспансарыйны псальм: Пс 122




Рэфрэн: Дух еднасці аднаві ў нас, Пане!

Чытанне II: 1 Ян 4, 16b-21


Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб абвяшчалі Яго вялікія справы.



Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Евангелле: Ян 17, 20-23




  1. Дзень чацвёрты – чацвер, 21 студзеня 2016 г.


Тэма дня: Паслухайце пра сон Юзафа


Чытанне I: Быц 37, 5-8

Рэспансарыйны псальм: Пс 126



Рэфрэн: Хто ў слязах сеяў, жаць будзе з радасцю.

Чытанне ІІ: Рым 12, 9-13



Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб абвяшчалі Яго вялікія справы.



Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


Евангелле: Ян 21, 25


  1. Дзень пяты – пятніца, 22 студзеня 2016 г.




Тэма дня: Aпостальская супольнасць

Чытанне I: Іс 56, 6-8


Рэспансарыйны псальм: Пс 24

Рэфрэн: Усе народы, хваліце Караля славы!


Чытанне II: Дз 2, 37-42


Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб абвяшчалі Яго вялікія справы.



Аллелюя, аллелюя, аллелюя.




Евангелле: Ян 13, 34-35




  1. Дзень шосты – субота, 23 студзеня 2016 г.



Тэма дня: Пакліканыя да абвяшчэння Евангелля
Чытанне I: Быц 17, 1-8

Рэспансарыйны псальм: Пс 145, 8-12

Рэфрэн: панаванне Тваё — з пакалення ў пакаленне.

Чытанне II: Рым 10, 14-15


Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб абвяшчалі Яго вялікія справы.



Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


Евангелле: Мц 13, 3-9

  1. Дзень сёмы – нядзеля, 24 студзеня 2016 г.

Тэма дня: Супольная малітва

Чытанне I: Іс 62, 6-7



Рэспансарыйны псальм: Пс 100

Рэфрэн: Усе народы, благаславіце Пана!

Чытанне II: 1 П 4, 7b-10


Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб абвяшчалі Яго вялікія справы.



Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Евангелле: Ян 4, 4-14



8. Дзень восьмы – панядзелак, 25 студзеня 2016 г.

Тэма дня: Сэрцы, якія гараць жаданнем еднасці

Чытанне I: Іс 52, 7-9



Рэспансарыйны псальм: Пс 30

Рэфрэн: Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў.

Чытанне II: Кал 1, 27-29


Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан паклікаў нас праз Евангелле, каб абвяшчалі Яго вялікія справы.



Аллелюя, аллелюя, аллелюя.




Евангелле: Лк 24, 13-36


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка