«пакатаўСЯ» Зацягнуў лядок Азёры. Падарыў мне дзед Канькі. Пакатаўся я Заўчора, а яшчэ баляць Бакі. Купальшчык-баязлівец




Дата канвертавання01.05.2016
Памер221.52 Kb.
«ПАКАТАЎСЯ»
Зацягнуў лядок Азёры.

Падарыў мне дзед Канькі.

Пакатаўся я

Заўчора,


А яшчэ баляць

Бакі.
КУПАЛЬШЧЫК-БАЯЗЛІВЕЦ


Верабейка ў лужу ўскочыў,

Растапырыў крылцы.

Пакупацца, мусіць,

Хоча,


Ды прастыць Баіцца.

— Гэй, не бойся! —

Я крычу

Са свайго аконца.—



Не прастудзішся, Дзівак,

Там жа ў лужы сонца!


ДУБ
На пагорку, ў нас

За хатай,

Дуб старэнькі

Ў тры абхваты.

А ягоныя сынкі —

Маладзенькія дубкі,

Дзесь цяпер шумяць

Далека...

Дуб сумуе

Адзінокі.

Побач з дубам,

Ля дарожкі,

Пасадзілі мы

Бярозку.


А бярозка —

Глянуць люба...

Хай унучка будзе.ў дуба.
ЛЯСНЫ ТЭАТР
На лісток усеўся Конік,

На калена ўзяў Гармонік.

Грае|лольку-весялуху

Гэтак хвацка — Люба слухаць!

Грае весела Камарык,

Скрыпку ўзяў

Пад бараду.

Паласаты чмель-дударык

Дзьме y вярбовую дуду.

Падбярозавік

3 таўстухай

Паглядзець прыйшлі,

Паслухаць,

Як на сцэне —

Пні старэнькім —

Карагод вядуць

Апенькі.

На канцэрт прыйшлі Лісічкі

Ў модных жоўценькіх

Спаднічках.


«ДРУЖБАКІ»
Кактус выскачыў за плот,

Бачыць, там стаіць Асот

I ківае галавой.

— Прывітанне, дружа мой!

Падае руку з ахвотай

Ен калючаму Асоту.

Раптам аж прысеў, зароў:

— Ты ж руку мне пакалоў!

— Гэта ты, сусед, калючы,

Укалоў мяне балюча.

Глянь, руку мне пакалечыў,

Трос рукой Асот і енчыў...

Вось чаму яны жывуць

Кожны ў адзіноце:

Кактус на акенцы,

А Асот пры плоце.


ЦІ ПЯЧЭ МАРОЗ
— На дварэ пячэ Мароз,—

Кажа Янку Бабка.—

Ты, глядзі, хавай свой нос

I падвязвай шапку.

_ Як жа можа ён

Пячы?'


Як? —

I Цікава хлапчуку.—

Ён сягоння ж

Уначы


Закаваў у лёд раку.
АДКУЛЬ ВЯСЁЛКА
Неяк весняй парой

Вечароваю

Праляталі

Птушкі каляровыя:

Снегіры

I гаёўкі,



Ластаўкі,

Салоўкі,


Пеначкі,

Валасянкі,

Жаўранкі,

Берасцянкі,

Чайкі з бусламі,

Сойкі з дзятламі...

Ляцелі

Над лесам,

Над полем,

Пасёлкам.

Убачылі дзетвару

Кінулі па пяру...

Вось і вясёлка.
ВАВЁРЧЫНА СУШЫЛКА
Ціха падаюць лісты

Ў лесе на сцяжынку.

У вавёркі працы шмат —

Скача безупынку.

Мох-пасцельку ператрэсла.

Траўкі свежанькай прынесла.

Падмяла пасля кладоўку...

Трэба ж будзе на зімоўку

Назапасіць жалудоў

I арэхаў...

Каб грыбоў

Хапіла ўзімку,

Трэба мець сваю сушылку.

Ад галінкі да галінкі

Абабегла ўвесь лясок

I знайшла сабе сушылку —

На бярэзіне сучок.
КОЛЬКІ Ў ЯСІКА ЗУБОЎ?
Дзед да Ясіка

Прыехаў.


Даў унуку шэсць

Арэхаў.


Ясік даў арэх

Ганулі,


А другі ён даў

Бабулі,


А як трэці дасць

Міхаську,

А чацвёрты дасць

Юраську,

Будзе ў Яські

Для пацехі

На зубочак па арэху.

Хто адказ трымаць

Гатоў,

Колькі ў Ясіка Зубоў?


ЖАЎРУКОВА ПЕСНЯ
Узляцеў жаўрук

Над полем —

Добра бачыць

Наваколле:

Як з прычэпам

Трактар Коціць новым

Трактам,

Як казіны статак

Ходзіць

Каля хатак,



Як ідуць авечкі ў двор.

Бачыць бусла

Між азёр...

I пяе жаўрук, пяе

Песні звонкія свае.

Жаўруку заўсёды трэба

Як вышэй падняцца ў неба.

Як у неба

Не ўзаўецца,

Дык і песня

Не пяецца.
КАБ Я СТАЎ ЗЯЗЮЛЯЙ
Каб зязюляю я стаў

Чарадзейнай

Хоць на год —

Я б адным гадоў

Дадаў,

А другім —



Наадварот.

Вось Алёнка хоча ў школу.

Ёй мінула толькі пяць.

Калі ласка!

Мне не шкода

Два гадочкі ёй дадаць.

А бабулі ўжо Сто тры.

Выхад ёсць і тут, Сябры:

Сотню б я забраў

Назад —


I бяжы ў дзіцячы Сад!

Ну, а браціку

Імполю

Не лічыў бы я



Гадоў:

Акцябронак ён

У школе.

Быць такім

I сам гатоў.
«ДРЫВАСЕК»

(жарт)
Трэснуў пень,

І ў пень той кот

Ушчаміў свой

Доўгі хвост.

Стогне, круціцца

Бядак,


Хвост не выцягне

Ніяк.


Мыш пытаецца ў ката:

Так?

  • Справу важную

Раблю,

Бачыш, пень хвастом

Калю.
САЛОДКІЯ СНЫ
Ціха, ціха коцік Спіць,

Сны салодкія

Ён сніць.

Мур-мурлыча

Аж да ранку

Кошка-мама

Калыханку.

— Ну заснула б,

Хоць бы трошкі

Падрамала б,

Мама-кошка...

А чаму не спяць

Матулі?

Дзеці кажуць:



  • Мы ўжо чулі,

Дзецям сон салодкі

Самы


Аддаюць заўсёды

Мамы.
СЯБРЫ СОНЦА


Шмат у сонейка

Сяброў.


Кожны стрэць яго

Гатоў.


Ля шпакоўні ранкам

Веснім


Шпак страчае сонца

Песняй.


Пчолка — мёдам

Залацістым,

Траўка —

Чыстай роскай.

Працай дружнай —

Трактарысты

У палях

За вёскай...


У ЛЕСЕ
Пахла ў лесе

Медуніцай.

3 мамай брала я

Чарніцы.


Жменьку сыпалі

За жменькай —

Стала поўная

Сявенька...

Як мы ягады

Збіралі,

Нам сінічкі

Шчабяталі: —

Рукі вашы

Ад чарнічак

Нібы ў чорных

Рукавічках.


ЯНКА МАЛЮЕ
Янка дзень увесь

Заняты.


Маляваў ён дрэвы,

Хаты...


А пад вечар

Схамянуўся,

Бачыць, дуб дугой

Сагнуўся,

Выйшаў дах крывы,

Гарбаты.


А сабака ўверх

Нагамі


Аж пад небам,

Над лугамі...

Янучок паскроб

За вухам

I рашыў

Не падаць духам.



А сябрам сваім

Сказаў: —

Вецер я

Намаляваў.


МЕСЯЦ
Ціхай ночкаю

3-за хмар

Выйшаў месяц-гаспадар.

На зямлю глядзіць ён

3 неба,

Ці ў парадку ўсё,



Як трэба? Ці паснулі

Птушаняты?

Дзе начуюць Звераняты?..

Глянуў месяц

Заадно

I ў Міхаськава



Акно. I

Стаў і слухае

3 Міхаськам,

Як гаворыць бабка

Казку.
МАГАЗІН «ПІНГВІН»
У дзіцячы

Магазін


Збегаў раненька

Пінгвін.


Абышоў усе ларочкі,

Чорны фрак купіў,

Сарочку...

Ды, бяда,

Было не проста

Падабраць штаны

Па росту.

Адказалі ў магазіне:

«Пагуляй ты

Ля вітрыны.

Як прыбудуць,

Не адны

Прададзім табе

Штаны».


Стаў Пінгвін

Каля вітрыны

I застаўся ў магазіне.

Сустракае ён дзяцей—

Дарагіх сваіх гасцей.

I дзіцячы Магазін

Называецца «ПІНГВІН».
Садавод
Сёння з дзедам

Працавалі

У яго брыгадзе,

Шмат прышчэпаў

Пасадзілі

Мы ў калгасным садзе.

Каб не страшна ім было

Маразоў, мяцеліц,

Мы з саломы

Кажушкі


Яблынькам надзелі.
Жолуд
Зімка ўжо

Не за гарамі.

Зайчаняткі

Кажуць маме:

— 3 дуба ўпаў вунь

Жалудок,


Абмарозіць можа

Бок.


Засмяяўся

Жалудок


Пад лісток у траўку —

Скок...


Зімку спаў ён

Пад лістком

I ўзышоў вясиой

Дубком.
ПЕСНІ РУЧАЯ


Бег вясёлы

Ручаек.

Бег, спяшаўся

Праз лясок.

Бег па лузе,

Між пагоркаў,

У палях цурчаў

Разоркай.

Бег ён хутка

Напрадвесні

I збіраў дарогай

Песні:


Салаўёў,

I жаўрукоў, і сінічак,

I шпакоў...

Для дзяцей на ўсе

Лады іх пяе ручай

Заўжды.


Вёскай ціха,

Бы патруль,

Днём вясновым

Крочым.

Колькі ёсць у дня

Кашуль,

Мы дазнацца

Хочам.


Крок ступілі —

Дзень шчаслівы

У кашулі

3 кветак слівы.

А затым, глядзім,

Гарэза,


У кашулі

3 кветак бэзу.

Потым бачым,

Дзень ля хаты

У кашулі

3 кветак мяты...

Доўга вуліцай

Хадзілі,


А кашуль тых

Не злічылі.


Хата куранятак
Пад старой сасной

Заўзята


Мурашы будуюць

Хату.


У дупле старога Дуба

Хата ў дзятла —

Глянуць люба.

А малыя

Кураняты

Абыходзяцца

Без хаты.

Задаволены

Цяплом,

Што ў матулі

Пад крылом.

Верабейка

Скок,

скок,


скок,

Заглядае


Пад лісток.

Сцержыцеся,

Жукі,

Караеды-лайдакі,



Вусені .

I камары —

Ненажэры,

Званары!..

3 ранку самага

Стараўся,

Натаміўся

Верабей.


Ды багаты быў

Сняданак


У яго малых

Дзяцей.
Сініца


Я ў сініцы Запытала:

— Як ты лецейка

Гуляла?


  • А я летам

Не гуляла.

Дзецям песенькі

Збірала.

Назбірала

Поўны кощык.

Прапяю,


Сыпні мне крошак.

Усмешкі
Сонца глянула

3-за хаты —

Усміхнуўся мак

Лупаты.


Сіні лён

I васілёк

Усміхаюцца

Здалёк.


3 невысокае

Травінкі


Заўсміхаліся

Расінкі.


Зайчык сонечны

3 аконца


Прывітаў усмешкай

Сонца...


Як даведацца,

Чаму


Усе ўсміхаюцца

Яму?


Арэлі

Дуб магутны

I кашлаты

У двары


Ля нашай хаты

На высокую

Галіну

Дзед вяроўкі



Перакінуў.

Атрымаліся

Арэлі...

На арэлі мы

Паселі

I пад хмары



Паляцелі.

Дзед


Вусы рукою гладзіў

I казаў


Бабулі Надзі:

— Буруць хлопцы з вёскі

Нашай

Касманаўтамі,



Няйначай.
Мастак
Лёня, бращк мой,—

Мастак.


Можа на паперы

Зубра, льва

Намаляваць,

Зайца і цяцеру...

Я таксама б маляваў

Дзятлаў


I палёвак,

Ды не слухае ніяк

Рук маіх

Аловак.


Мама ляльку

Палячыла:

Ніткай ножку ёй

Прышыла.

Маме я

Дапамагла —

Медсястрой пры ёй

Была.


А цяпер

Сама лячу:

Прытачыла хвост

Сычу.


Папугаю крылы

3 воску прыляпіла.

Палячыла Салаўя...

Паглядзіце —

Доктар я!
Бабка-чараўніца
На абрусах

I сурвэтах

Палымнеюць

Руж букеты,

Тут і пеўні,

Тут і гусі...

Вышывала іх

Бабуся.


  • Чараўніца

Наша бабкаі —

Аж здзіўляецца

Агатка.—

Возьме ў рукі

Палатно —

Ажывае ўраз

Яно.
Майстрыха
Бабка села

На услончык.

У руках яе —

Пруткі.


А ў кашолцы

Побач з ёю —

Нітак важкія

Клубкі...

Са старэнькае

Кашолкі


Ніткі колераў

Вясёлкі


Разам збегліся

3 клубкоў

Да бабуліных

Пруткоў.


I пакуль расказваў

Дзед


Нам пра зоркі-знічкі

Ніткі


Ў бабчыных руках

Сталі


Рукавічкай.
Дождж прыехаў
Там, дзе рэчкі

Паварот,

Сад калгасны,

Агарод...

Трактар голасна

Гудзе,


У цыстэрне дождж

Вязе.


Дождж ліе

На буракі,

На капусту,

Агуркі...

Ясь гаворыць:

— Вось пацеха!

Дождж на трактары

Прыехаў!
Пчолка


Каля саду

На градзе

Пчолка рупная

Гудзе.


Рана дзень яе

Пачаўся,

Каб ты мёдам

Частаваўся.

Цыбулька

Лета иэлае

Цыбулька

Працавала,

А.ж пацела.

Сто сукеначак

Прыдбала

I адразу ўсе

Надзела.

Татавы рукі
У садочку

Зеляніна.

Да акна прысела

Ніна.


Бачыць шахтавы

Капёр.


Там і тата:

Ён шахцёр.

Каб радзіла жыта,

Лён,


Здабывае солі

Ён.


Як вяртаецца

Дахаты,

Соллю пахнуць

Рукі таты.


Падарункі
У шахцёраў быў

Міхаська.

Падарылі хлопцу

Каску.


Падарылі б і спяцоўку,

Не знайшлі, на жаль,

Пад рост.

Эх, калі б была абноўка —

Ён бы хуценька падрос.
Бяжыць вада

(Жарт)
У Рацэ бяжыць вада

Можа здарыцца бяда:

Калі ўся вада

Збяжыць|


Як жа рыбка

Будзе жыць?


Смех, дый годзе
Падышоўшы

Да ракі,

Сталі, думаюць Жукі:

«Як жа нам

На бераг той

Перабрацца ўсёй сям’ёй?..»

Просіць чорны жук

Сініцу:


  • Спагадай ты нам,

Сястрыца.

Перапраў нас

На той бок,

Дзе арэхавы

Кусток,

Да смаўжа

На імяніны,

На агледзіны

Хаціны.


  • Смех, дый годзе,—

Кажа тая,—

Просіць той,

Хто сам лятае.

Толькі сонейка ўзышло.

Ранак вёскай крочыць.

На рабіне пад акном

Вераб'і цвіркочуць.

Я па пальцах іх лічу —

Дзесяць налічыла.

На старога вераб'я

Пальца не хапіла.

На старога вераб'я

Не хапіла пальца.

Колькі ж разам птушак тых?

Не магу дазнацца.
Далей ад бяды
Покуль бабка

Ля хлява

Козачку даіла,

Я сядзеў

I маляваў

Гену-кракадзіла.

Выйшаў Гена

На ўвесь рост:

Галава

І Доўгі хвост.



А зубоў не трэба

Мусіць,

Яшчэ бабку

Гена ўкусіць.


Прапаў баран
Ля варот стаяць

Авечкі,

Паглядаюць

Па баках:



  • Дзесь прапаў баран

За рэчкай.

Ой шкада нам

Дружбака!..

Тут сарока

Пралятала.


  • Не хвалюйцеся,—

Сказала.—

Ён у кузні

Ля дарогі

Загінае крута Рогі.


Турбота бегемота
Ёсць турбота Ў бегемота:

Працаваць яму

Ахвота.

Толькі мухі вось



Гудуць,

Нат падумаць

Не дадуць,

Як узяцца

Бегемоту

За руплівую

Работу...

А работа

У бегемота —

Падрамаць

Сярод балота.
Пыласос
Натапырыў

Хобат-нос,

Нешта робіць

Пыласос-


  • Бруд шукае,—

Кажа цётка...

Аж прысеў ад страху

Сцепка...

Хутка мые вушы,

Нос,

Каб не ўбачыў



Пыласос.

Хітры кот
Кот вусаты

Сеў ля хаты

I гартае

Кніжку.

Выгляд робіць,

Што чытае,

А цікуе Мышку.

Мы – дзеці шахцёраў
Мы жывём

У Салігорску

I сталіцаю шахцёрскай

Называем


Горад свой.

На капрах

Не гаснуць зоры.

Калій здабываць

Шахцёры

Апускаюцца ў забой.



Мы дарэмна час не бавім:

Мы шахцёраў

Песняй славім

Дружнаю сям'ёй

Усёй.

Ім прыйсці на змену



Хочам,

А пакуль што

Дружна крочым

Раніцой


У садзік свой.

Як хутчэй бяжым

У двор

I манціруем

Капёр.

Рупна


Шахтны ствол

Праходзім.

Грунт машынамі

Адвозім.


Вось, нарэшце,

Ствол прабіты.

Сільвініту

Пласт


Ускрыты.

  • Гэй, шахцёры,

На работу!

Ліхтары бярыце,

Боты.

Апранайцеся ў спяцоўкі.



Падбіраю дужых,

Лоўкіх,—


Дружбакоў паклікаў

Данік. Па пад'ёму ён

Механік.—

Я магу


Завезці ў штрэк

Хоць паўсотні чалавек.

Не бяруць «шахцёры»

Яшу.


Мала еў ён сёння

Кашы.


То вясёлы быў,

То хмурны

I не слухаўся

Дзяжурных…

Са свавольнікамі

У штрэку

Побач ходзіць

Небяспека.

Мы спускаемся

У шахту.

Клець,

Як ліфт,

Уніз імчыць...

Вось і штрэк.

А вунь канвеер

Стужкай доўгаю

Бяжыць.

Выйшлі з клеці —



I ў машыну

Усёй шахцёрскай

Грамадой.

Гулкім штрэкам,

Як праспектам,

Мы памчаліся

Ў забой.

Ясь камандуе

Цяпер.

Ён —


Галоўны інжынер.

— Ну, шахцёры,

Ўсе за мной!

Вось камбайн,

А вось—

Забой.


Прыбылі сюды мы,

Ў шахту,

Каб на ударную

Стаць вахту.

Добра ладзіцца

Работа,


Бо працуем мы

3 ахвотай...

Янка наш,

Як заўсягды,

Больш за ўсіх

Здабыў руды.

Адставаць ён

Ён не прывык.

Янка ў нас —

Перадавік.

-Ой-ё - ёй! —

Міхась крычыць.

У мяне

Жывот баліць...

Узнімаецца

Трывога.

Падаспела

Дапамога.

Дактары

Юрась, Максімка



Падалі хутчэй

Насілкі...

Захварэў —

Дык на медпункт .

Там

Пазбавяць



Ад пакут.

— Гэй, шахцёры!

Вам пара

Падымацца

На-гара,—

Чуем голас

Нашай няні,

Чуем голас

Нашай няні,

Чулай, добрай

Цёці Тані.—

Мы шахцёрам

Згатавалі

Кашы, чаю

I катлет.

Каб хоць раз

Пакаштавалі

Вы

Шахцёрскі наш



Абед!

Працавалі мы

Выдатна.


  • Да работы

Кожны здатны! —

Хваліць дворнік

Дзед Аўсей.—

Малайцы!

За стол хутчэй... Лес прыціх,

Вятры ў гуморы,—

Бо спачыць ляглі

«Шахцёры».

Прыйдзем

Мы бацькам

На змену,

Нас вядзе

Працоўны шлях.

Будуць зоркі й нам

Праменна

Усміхацца



На капрах.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка