Пагадненне паміж урадам рэспублiкi беларусь I




Дата канвертавання06.07.2016
Памер75.81 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I

УРАДАМ ІСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛІКІ ІРАН АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБІЛЬНЬІХ ЗНОСIНАХ


ПРЭАМБУЛА


Урад Рэспублікi Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублiкi Іран, якія надалей называюдца «Дагаворныя Бакі»,

імкнучыся садзейнiчаць міжнародным аўтамабільным перавозкам пасажыраў і грузаў паміж сваімі дзяржавамі, а таксама транзітам праз іх тэрыторыi дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:


Уступныя палажэнні

Артыкул 1

Азначэнні

Для мэты гэтага Пагаднення:

1. Тэрмiн «перавозчык» азначае любую фiзiчную або юрыдычную асобу, якая пражывае і мае грамадзянства Рэспублікi Беларусь або Ісламскай Рэспублікі Іран, якой у адпаведнасцi з дарэчнымi нацыянальнымі законамі і правіламі дадзена права ажыццяўляць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў або грузаў.

2. Тэрмiн «транспартны сродак» азначае любы аўтатранспартны сродак з механiчным прывадам, які

а) сканструяваны або для перавозкі больш чым дзевяці пасажыраў, уключаючы вадзiцеля, (пасажырскі транспартны сродак) або для перавозкі грузаў (грузавы транспартны сродак);

б) зарэгістраваны на тэрыторыі аднаго з Дагаворных Бакоў (у выпадку счэпленага транспартнага сродку патрабуецца рэгістрацыя цягача).

Тэрмiн «транспартны сродак» адносіцца да любога адзінкавага транспартнага сродку цi камбінацыі аўтамабіля з прычэпам (прычэпамi) або цягача з паўпрычэпам (паўпрычэпамі).

3 Тэрмін «зборы» за праезд па тэрыторыі аднаго з Дагаворных Бакоў азначае любую плату, якая збіраецца з усіх замежных транспартных сродкаў на раўнапраўнай аснове ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку, на тэрыторыii якога ажыццяўляюцца транспартныя аперацыі.



Артыкул 2


Сфера ўжывання

Палажэнні гэтага Пагаднення даюць права перавозчыкам Дагаворных Бакоў выконваць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў і грузаў паміж тэрыторыямі Дагаворных Бакоў, або транзітам праз іх тэрыторыі, або з/у трэція дзяржавы.



ПЕРОЗКІ ПАСАЖЫРАЎ

Артыкул 3


Пасажырскія транспартныя аперацыі перавозчыка аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку ажыцяўляюцца на падставе дазволу, які павiнен быць атрыманы ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам апошняга.

ПЕРАВОЗКI ГРУЗАЎ

Артыкул 4


1. Для наступных грузавых транспартных аперацый, якiя ажыццяўляюцца транспартным сродкам аднаго з Дагаворных Бакоў (парожнім ці з грузам), неабходна атрыманне дазволу, які павінен выдавацца кампетэнтнымі органамі зацікаўленага Дагаворнага Боку:

а) паміж любым пунктам на тэрыторыі дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку і любым пунктам на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку);

б) транзітам праз тэрыторыю дзяржавы другогаДагаворнага Боку;

в) з/у трэцiя дзяржавы.

2. Грузавыя транспартныя аперацыі памiж дзвюма дзяржавамі, зазначаныя ў пункце а), будуць узаемна вызвалены на ўмовах парытэту ад аплаты збораў за праезд па тэрыторыях Дагаворных Бакоў.

3. Вызваленнi, зазначаныя ў пункце 2, не павiнны адносіцца да збораў, якія спаганяюцца за выкарыстанне пэўных аўтамабільных дарог, мастоў або тунэляў.

4. Асобны дазвол павінен выдавацца на кожную паездку і для кожнага транспартнага сродку. Кожны дазвол дае права ажыццяўляць адну паездку туды і назад. У выпадку счэпленага транспартнага сродку патрабуецца дазвол толькi для цягача.

5. Дазвол не падлягае перадачы.

6. Аб'яднаны Камітэт, зазначаны ў Артыкуле 12 гэтага Пагаднення, будзе штогод прымаць рашэнне адносна колькасці і відаў дазволаў на падставе ўзаемнага інтарэсу Дагаворных Бакоў.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 5

Маса і габарыты транспартных сродкаў


1. У адносінах масы і габарытаў аўтатранспартных сродкаў кожны з Дагаворных Бакоў прымае на сябе абавязацельства не прымяняць да, транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку, умоў, якiя з'яўляюцца больш абмежавальнымі чым тыя, якiя прызняюцца да транспартных сродкаў, зарэгістраваных на сваёй уласнай тэрыторыі.

2. Калі маса або габарыты транспартнага сродку перавышаюць максімальныя абмежаванii, якiя дапушчаны на тэрыторыі аднаго з Дагаворных Бакоў, тады для транспартнага сродку патрабуецца спецыяльны дазвол ад кампетэнтнага органа таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якога ажыццяўляецца перавозка.

Калі ў такiм дазволе зазначэна, што транспартны сродак павінен карыстацца пэўным маршрутам, тады перавозка павінна ажыццяўляцца толькі па гэтым маршруце.

Артыкул 6


Забарона ўнутраных перавозак

У адпаведнасці з палажэннямі гэтэга Пагаднення перавозчыкам аднаго з Дагаворных Бакоў не дазволена ажыццяўляць перавозкі пасажыраў або грузаў з аднаго пункта ў другі на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку.



Артыкул 7

Мытныя фармальнасці


Часовы ўвоз транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць ў адпаведнасці з гэтым Пагадненнем мiжнародныя аўтамабільныя перавозкi на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку вызваляецца ад мытных пошлінаў і налогаў.

2. Паліва, якое змяшчаецца ў стандартных баках транспартных сродкаў аднаго з Дагаворных Бакоў, часова ўвезенае на. тэрыторыю другога Дагаворнага Боку, вызваляецца ад мытных пошлінаў і налогаў і не падлягае забароне і абмежаванням на імпарт пры ўмове, што гэтыя бакі былі першапачаткова пастаўлены на транспартным сродку заводам-вытворцам.

3. Запасныя часткi, якія ўвезены для рамонту пэўнага транспартнага. сродку, які ўжо ўехаў у адпаведнасці з умовамі, зазначанымі вышэй у пункце 1, павінны быць часова дапушчаны без аплаты мытных пошлінаў і налогаў і без якой-небудзь забароны або абмежавання на імпарт.

Дагаворныя Бакi могуць патрабаваць, каб такія дэталі былі ўнесены ў дазвол на часовы ўвоз. Замененыя запасныя часткі павiнны або прайсці мытныя фармальнасці, або быць вывезены назад пад наглядам адпаведных мытных органаў, або быць прадастаўлены ў распараджэнне гэтых органаў у адпаведнасці з нацыянальнымі законамі і правіламi дзяржавы, у якую гэтыя вышэй названыя дэтэлі былі ўвезены.

4. Экіпажу аўтатранспартных сродкаў дазваляецца правозіць часова свае асабістыя рэчы і iструменты для рамонту, якія звычайна знаходзяцца пры транспартным сродку і неабходны пад час паездкі.

5. Дагаворныя Бакі павінны прымаць усе меры, якiя яны лічаць неабходнымі дзеля таго, каб аблягчаць, спрашчаць і паскараць у магчыма большай ступені мытныя і другія фармальнасці, якія адносяцца да перавозкі пасажыраў і грузаў.



Артыкул 8


Прымяненне нацыянальнага заканадаўства

Па ўсіх пытаннях, якiя не рэгулююцца гэтым Пагадненнем або другiмi міжнароднымі пагадненнямі, удзельнікамі якіх з'яўляюцца абедзве дзяржавы, перавозчыкі i вадзіцелі транспартных сродкаў аднаго Дагаворнага Боку павінны выконваць юрыдычныя нормы і правілы другога Дагаворнага Боку.



Артыкул 9

Парушэнні


1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў павiнны кантраляваць выконванне гэтага Пагаднення перавозчыкамі.

2. Кампетэнтныя органы Дагаворнога Боку, дзе быў зарэгістрзваны транспартны сродак, у тым выпадку, калі яго перавозчыкі або вадзіцелі транспартных сродкаў, знаходзячыся на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку, парушаюць палажэнні гэтэга Пагаднення або законы і правілы дарожнага руху і перавозак, якiя дзейнiчаюць на гэтай тэрыторыі, распачынаюць наступныя меры па просьбе кампетэнтньіх органаў апошняга Дагаворнага Боку:

а) папярэджванне;

б) прыпыненне дзеяння дазволу на ажыццяўленне перавозак на тэрыторыі Дагаворнага Боку, дзе адбылося парушэнне, на часовы перыяд, часткова або поўнасцю.

3. Кампетэнтныя органы першага Дагаворнага Боку павінны паведамiць кампетэнтным органам апошняга Дагаворнага Боку аб прынятых мерах, як, зазначана ў пункце 2 гэтага Артыкула.

4. Дадзеяы Артыкул павінен прымяняцца без шкоды любым дзеянням, прадугледжаным законам, якiя могуць быць распачаты судамі пбо выканаўчымі ўладамі Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якога было ўчынена парушэнне.



Артыкул 10


Страхаванне

Да транспартнага сродку, які выкарыстоўваецца для міжнароднай перавозкі пасажыраў або грузаў паміж дзвюма дзяржавамі або транзiтам праз тэрыторыі Дагаворных Бакоў, можа ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам кожнага Дагаворнага Боку прымяняцца, страхаванне грамадзянскай адказнасці за шкоду, прычыненую трэцiм асобам.


Артыкул 11

Кампетэнтныя органы

Кампетэнтныя органы, якія прызначаны для выканання гэтага Пагаднення, наступныя:


За Урад Рэспублікі Беларусь:

- Мінiстэрства транспарту і камунiкацый.


За Урад Ісламскай Рэспублікi Іран:

- Мінiстэрства дарог і транспарту.


Артыкул 12

Аб'яднаны Камітэт

1. 3 прадстаўнікоў кампетэнтных органаў абодвух Дагаворных Бакоў ствараецца Аб'ядняны Камітэт. У кампетэнпыю Аб'яднанага Камітэта ўваходзяць наступныя пытанні:

а) назіраць за належным выкананнем гэтага Пагаднення,

б) вывучаць і ўносіць прапановы для рашэння магчымых праблем, якія не вырашаюцца непасрэдна кампетэнтнымі органамі, зазначанымі ў Артыкуле 11 гэтага Пагаднення,

в) разглядаць усе другiя пытаннi, якія адносяцца да гэтага Пагаднення, а таксама даваць рэкамендацыі па іх урэгуляванню,

г) разглядаць любыя другiя пытанні, звязаныя з аўтамабільнымі перавозкамi, якiя неабходна сумесна ўзгадніць.

Аб'яднэны Камiтэт можа рэкамендаваць унесці папраўку ў любы Артыкул гэтага Пагаднення і прадставіць гэту папраўку для прыняцця ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Дагаворных Бакоў.

2. Аб'яднаны Камітэт павінен збірацца па просьбе любога Дагаворнага Боку па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь або ў Ісламскай Рэспубліцы Іран, і яго рашэнні з'яўляюцца абавязковымi для абодвух Дагаворных Бакоў.



Артыкул 13

Уступленне ў сілу і тэрмін дзеяння


1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу праз трыццаць дзён пасля таго, як Дагаворныя Бакі паведамiлi адзін аднаму па дыпламатычных каналах у пісьмовай форме аб тым, што яны выканалі канстытуцыйныя патрабаванні, неабходныя для ўступлення ў дзеянне гэтага Пагаднення.

2. Гэта Пагадненне заключаецца на тры гады. У далейшым яно будзе заставацца ў сiле з захаваннем права любога Дагаворнага Боку ў любы час за шэсць месяцаў да сканчэння тэрміну яго дзеяння пісьмова паведаміць другому Дагаворнаму Боку аб спыненні яго дзеяння.



Здзейснена ў г. Тэгеране “ 04 ” лютага 1998 года ў адной прэамбуле і трынаццаці Артыкулах у двух экзэмплярах на беларускай, персідскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. Пры ўзнікненні рознагалосся ў тлумачэнні перавагу будзе мець тэкст на англійскай мове.
За Урад За Урад

Рэспублікі Беларусь Ісламскай Рэспублiкi


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка