Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года




Дата канвертавання21.03.2016
Памер26.75 Kb.
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 10 января 2014 г. N 3/2982


ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФIНЛЯНДСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФIНЛЯНДСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ АД 24 ЧЭРВЕНЯ 1997 ГОДА
Уступiла ў сiлу 17 студзеня 2015 года
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Фiнляндскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Дагаворнымi Бакамi,

iмкнучыся да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж абедзвюма дзяржавамi, а таксама транзiту праз iх тэрыторыi,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Артыкул 4 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Транспартныя сродкi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, якiя выкарыстоўваюцца для перавозкi ў адпаведнасцi з Пагадненнем на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку вызваляюцца ад усiх падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя спаганяюцца з транспартных сродкаў на гэтай тэрыторыi.

2. Вызваленне ад падаткаў, збораў i плацяжоў у адпаведнасцi з дадзеным артыкулам не распаўсюджваецца на зборы за платныя дарогi, зборы за праезд з карыстальнiкаў дарог i падаткi на дабаўленую вартасць, а таксама на мытныя плацяжы, акцызныя зборы за выкарыстанне транспартнымi сродкамi палiва, акрамя палiва, якое знаходзiцца ў стандартных палiўных баках, устаноўленых заводам-вытворцам транспартных сродкаў, у тым лiку ў палiўных баках ацяпляльнага i халадзiльнага абсталявання, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.

3. Запасныя часткi, якiя неабходны для транспартнага сродку дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку i якiя ўваходзяць у яго звычайную камплектацыю, вызваляюцца ад усiх увазных мытных пошлiн на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што перавозчык выконвае адпаведныя мытныя правiлы.".


Артыкул 2
Артыкул 7 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Не патрабуецца дазволу на выкананне перавозак:

- рухомай маёмасцi пры перасяленнi;

- пахавальных;

- грузаў i абсталявання для кiрмашоў i выстаў;

- жывёл, аўтатранспартных сродкаў, а таксама iншых грузаў, прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;

- тэатральных дэкарацый i рэквiзiту, музычных iнструментаў i абсталявання для радыё- i тэлеперадач або для кiназдымкаў;

- пашкоджаных транспартных сродкаў;

- медыцынскага абсталявання i матэрыялаў для прадастаўлення экстраннай дапамогi пры стыхiйных бедствах;

- грузаў аўтатранспартнымi сродкамi, агульная дазволеная маса з грузам якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 3,5 тоны.

Пры ўзаемнай згодзе кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных Бакоў iншыя перавозкi могуць таксама быць вызвалены ад неабходнасцi атрымання дазволу.".
Артыкул 3
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу па заканчэннi 30 дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення, якое пацвярджае выкананне Дагаворнымi Бакамi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Здзейснена ў г. Хельсiнкi 17 мая 2013 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, фiнскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi палажэнняў дадзенага Пагаднення перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад За Урад

Рэспублiкi Беларусь Фiнляндскай Рэспублiкi



Подпiс Подпiс


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка