Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь І Каралеўствам Нідэрландаў аб міжнародных аўтамабільнык зносінах




Дата канвертавання29.03.2016
Памер71.93 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў

аб міжнародных аўтамабільнык зносінах

Рэспубліка Беларусь i Каралеўства Нідэрландаў, якія далей называюцца "Дагаворныя Бакі", жадаючы садзейнічаць развіццю, з улікам інтарэсаў эканамічных адносін, міжнародных аўтамабільных грузавых і пасажырскіх перавозак паміж абедзвюма дзяржавамі і транзітам праз іх тэрыторыі

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1


1. Палажэнні гэтага Пагаднення будуць прымяняцца да міжнародных аўтамабільных грузавых i пасажырскіх перазозак эа кошт трэціх асоб ці за асабісты кошт паміж Дагаворнымі Бакамі, транзітам праз iх тэрыторыі, у/з трэціх дзяржаў, а таксама да грузавых i пасажырскіх перавозак па тэрыторыі аднаго з Дагаворных Бакоў, якія далей называюцца "кабатаж" i ажыццяуляюцца перавозчыкамі на транспартных сродках, вызначаных у Артыкуле 2.

2. Дагаворныя Бакі забяспечваюць захаванне правоў i абавязкаў, якія вынікаюць з Пагаднення, калі гэтакія будуць заключаны паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь.

Гэта Пагадненне не закранае правоў i абавязкаў Дагаворных Бакоў, якія вынікаюць з іншых міжнародных Пагадненняў, удзельнікамі якіх яны з'яўляюцца, уключаючы Пагадненні, якія засноўваюць Еўрапейскі Саюз, з унесенымі змяненнямі i дапаўненнямі.

Артыкул 2


Аэначэнні

У мэтах гэтага Пагаднення:

1. Пад тэрмінам "перавозчык" трэба разумець асобу (у тым ліку і юрыдычную асобу), зарэгістраваную ў другім Дагаворным Баку i юрьдычна дапушчаную ў дэяржаве рэгістрацыі да міжнародных аутамабільных грузавых і пасажырскіх перавозак эа кошт трэціх асоб, або за асабісты кошт у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і правіламі.

2. Пад тэрмінам "транспартны сродак" належыць разумець аўтатранспартны сродак або групу транспартных сродкаў, з каторых аўтатранспартны сродак з'яўляецца зарэгістраваным у адным з Дагаворных Бакоў, i які спецыяльна абсталяваны i выкарыстоўваецца выключна для выканання грузавых перавозак ці пасажырскіх перавозак аўтобусамі.

3. Пад тэрмінам "кабатаж" належыць разумець выкананне транспартных паслуг у межах тэрыторыі аднаго Дагаворнага Боку перавозчыкам, зарэгістраваным у другім Дагаворным Баку.

4. Пад тэрмінам "транспартная перавозка" належыць разумець перамяшчэнне транспартнага сродка з грузам цi без яго па аўтамабільнай дарозе, нават калі на якім-небудзь адрэзку шляху транспартны сродак, прычэп цi паўпрычэп выкарыстоўвае чыгунку ці водныя шляхі.


Артыкул 3

Доступ да рынку

1. Адзін з Дагаворных Бакоў можа дазволіць любому перавозчыку, зарэгістраванаму ў другім Дагаворным Баку, ажыццяўляць грузавыя i пасажырскія перавозкі:

а) паміж любым пунктам на сваей тэрыторыі і любым пунктам, які знаходзіцца па-за межамі гэтай тэрыторыі i

б) транзітам праз яе тэрыторыю, пры ўмове атрымання дазволаў, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі кожнага Дагаворнага Боку.

2. Дазвол не патрабуецца на выкананне наступных відаў перавозак або для парожніх рэйсаў, якія выконваюцца ў сувязі з такімі перавозкамі:


  • перавозка паштовых адпраўленняў;

  • перавозка пашкоджаных або пацярпеўшых аварыю транспартных сродкаў;

  • перавозка грузаў аўтатранспартнымі сродкамі, допушчальная маса якіх з грузам, уключаючы масу прычэпаў з грузам, не перавышае 6 тон ці дапушчальная грузападымальнасць якіх, уключаючы грузападымальнасць прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны;

  • перавозка медыцынскіх грузаў і абсталявання ці грузаў, неабходных для аказання неадкладнай дапамогі, у прыватнасці, у час стыхійных бедстваў;

  • пераезд, які ажыццяўляецца па кантрактах пры дапамозе спецыяльнага персанала i абсталявання, прызначанага для гэтай мэты;

  • перавозка экспанатаў i прадметаў мастацтва для кірмашоў i выстаў;

  • перавозка коней для спаборніцтваў спецыяльнымі транспартнымі сродкамі;

  • перавозка маемасці, рэквізіту і жывел для тэатральных, музычных, спартыуных ці цыркавых паказаў i для запісаў радыеперадач, здымання стужак або тэлевізійных перадач;

  • перавозка астанкаў нябожчыкаў.

3. У дапаўненне да перавозак, указаных у п.1 гэтага Артыкула, перавозчык можа выконваць кабатаж, калі ен спецыяльна ўпаунаважаны на гэта кампетэнтным органам кожнага Дагаворнага Боку.

Артыкул 4


Маса i габарыты

1. Маса і габарыты транспартных сродкаў павінны адпавядаць афіцыйнаму рэгістрацыйнаму дакументу транспартнага сродку i не могуць перавышаць нормы, якія дзейнічаюць у Дагаворным Баку, па тэрыторыі якога ажыццяуляюцца перавозкі.

2. У тым выпадку, калі маса i/ці габарыты транспартнага сродка, з грузам цi без яго, які выконвае перавозку ў адпаведнасці з дадзеным Пагадненнем, перавышае дапушчальныя максімальныя нормы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку, патрабуецца спецыяльны дазвол.
Артыкул 5

Захаванне нацыянальнага заканадауства

1. Перавозчыкі Дагаворнага Боку i экіпажы іх транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку, павінны выконваць заканадаўства, якое дзейнічае на гэтым Дагаворным Баку.

2. У выпадку кабатажу Аб'яднаны Камітэт, які ствараецца ў адпаведнасці з Артыкулам 8, даводзіць да ведама перавозчыка заканадаўства, якое прымяняецца на тэрыторыі Дагаворнага Боку, дзе выконваюцца перавозкі.

3. Дагаворныя Бакі прымаюць адпаведныя меры з мэтай выключэння дыскрымінацыі перавозчыкаў на падставе нацыянальнай прыналежнасці цi дзяржавы рэгістрацыі.


Артыкул 6

Парушэнні

У выпадку якіх-небудзь парушэнняў палажэнняў дадзенага Пагаднення перавозчыкам Дагаворнага Боку, Дагаворны Бок, на тэрыторыі якога адбылося парушэнне, без шкоды для сваіх асабістых прававых працэдур, даводзіць да ведама другога Дагаворнага Боку, які прадпрымае дзеянні, прадугледжаныя яго нацыянальным заканадаўствам. Дагаворныя Бакі інфармуюць адзін аднаго аб санкцыях, якія прымяняліся.


Артыкул 7

Налогавыя пытанні

1. Транспартныя сродкі, што ажыццяўляюць перавозку, у тым ліку і іх запасныя часткі, у адпаведнасці з гэтым Пагадненнем, павінны ўзаемна вызваляцца ад усіх падаткаў i збораў, што збіраюцца з абароту або ўладання транспартнымі сродкамі, а таксама ад усіх спецыяльных падаткаў і збораў, якія збіраюцца з транспартных аперацый на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку.

2. Не вызваляюцца ад аплаты падаткаў і збораў на паліва, падатка на дабаўленую вартасць за транспартныя паслугі, дарожныя зборы i зборы з карыстальнікаў.

3. Паліва, якое змяшчаецца ў стандартных баках транспартных сродкаў, а таксама змазачныя матэрыялы, неабходныя толькі для працы павінны завочна вызваляцца ад мытаых пошлін i любых іншых падаткаў i плацяжоў.


Артыкул 8

Аб'яднаны Камітэт

1. Кампетэнтныя органы абодвух Дагаворных Бакоў будуць рэгуляваць усе пытанні, звязаныя з выкананнем i прымяненнем дадзенага Пагаднення.

2. 3 гэтай мэтай Дагаворныя Бакі ствараюць Аб'яднаны Камітэт.

3. Аб'яднаны Камітэт рэгулярна склікаецца па просьбе аднаго з Дагаворных Бакоў. У яго састаў уваходзяць прадстаўнікі кампетэнтных органаў Дагаворных Бакоў, якія могуць запрашаць прадстаўнікоў аутамабiльнай прамысловасці. Аб'яднаны Камітэт распрацоўвае свае асабістыя правілы i працэдуры. Рашэнні кожнага пасяджэння афармляюцца пратаколам, які падпісваецца старшынямі дэлегацый Дагаворных Бакоў.

4. У адпаведнасці з пунктамі 1 i 3 Артыкула 3 Аб'яднаны Камітэт прымае рашэнне адносна формы i колькасці дазволаў і ўмоў доступу да рынку, уключаючы аспекты рынку рабочай сілы. У дапаўненне да пункту 2 Артыкула 3 Аб'яднаны Камітэт можа вызначаць іншыя віды перавозак, для якіх не патрабуецца дазвол.

5. Аб'яднаны Камітэт будэе ўдзяляць асаблівую ўвагу наступным пытанням:



  • гарманічнае развіцце перавозак паміж Дагаворнымі Бакамі з улікам, сярод іншых, i экалагічных аспектаў;

  • каардынацыя аўтатранспартнай палітыкі, транспартнага заканадаўства i яго выканання Дагаворнымі Бакамі на нацыянальным i міжнародным узроўнях;

  • выпрацоўка праектаў рашэнняў для адпаведных нацыянальных органаў у выпадку ўзнікнення праблем, у прыватнасці, ў фінансавай, сацыяльнай, мытнай i экалагічнай сферах, у тым ліку пытанні грамадскага парадку;

  • абмен неабходнай інфармацыяй;

  • методыка ўстанаўлення масы i габарытаў транспартных сродкаў, з грузам ці без груза;

  • садзейнічанне развіццю супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі i арганізацыямі Дагаворных Бакоў;

  • садзейнічанне развіццю камбінаваных перавозак, уключаючы ўсе пытанні доступу да рынку.


Артыкул 9

Змяненні

Любыя змяненні гэтага Пагаднення, узгодненыя Дагаворнымі Бакамі, уступяць у сілу ў той дзень, калі Дагаворныя Бакі паведамяць адзін аднаму ў пісьмовым выглядзе аб выкананні сваіх адпаведных патрабаванняў заканадаўстваў.


Артыкул 10

Уступленне у сілу i тэрмін дэеяння

1. Дадзенае Пагадненне ўступае ў сілу ў першы дзень другога месяца пасля таго дня, калі Дагаворныя Бакі ў пісьмовым выглядзе паведамілі адзін аднаму, што працэдуры, прадугледжаныя iх нацыянальнымі заканадаўствамі, неабходныя для ўступлення ў сілу Пагаднення, былі выкананы.

2. Пагадненне будзе дзейнічаць на працягу аднаго года пасля ўступлення ў сілу. У далейшым Пагадненне будзе аўтаматычна працягвацца з года ў год да той пары, пакуль адзін з Дагаворных Бакоў у пісьмовым выглядзе не паведаміць другому Дагаворнаму Боку аб сваім намеры спыніць яго дзеянне за шэсць месяцаў да заканчэння адпаведнага тэрміну.

Артыкул 11


Прымяненне Пагаднення ў Каралеўстве Нідэрландаў

Прымяняльна да Каралеўства Нідэрландаў дадзенае Пагадненне дзейнічае толькі на тэрыторыі Каралеўства ў Еўропе.

У доказ чаго ніжэйпадпісаныя, якія маюць належныя паўнамоцтвы, падпісалі дадзенае Пагадненне.

Здзейснена ў г Мiнску "10" красавiка 1995 г. ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, галандскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. У выпадку ўзнікнення рознаголоссяў, перавага аддаецца тэксту на англійскай мове.


За Рэспубліку Беларусь За Каралеўства Нідэрландаў


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка