Паэтычныя чытанні “Навек я з родным краем падружыўся” Мэты і задачы конкурсу




Дата канвертавання01.05.2016
Памер93.58 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смольгаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя У. Сыракомлі Любанскага раёна”
Паэтычныя чытанні “Навек я з родным краем падружыўся”

Мэты і задачы конкурсу:

1. Выяўленне, падтрымка і стымуляванне таленавітых выканаўцаў, якія

валодаюць жанрам мастацкага слова.

2. Павышэнне агульнай увагі да жанру мастацкага слова.

3. Развіццё ўмення выразна чытаць на памяць вершы на сцэне.

4. Выхаванне цікавасці да творчай спадчыны У. Сыракомлі.



Абсталяванне: камп’ютар, музычныя запісы, нумары для жараб’ёўкі.

Аргкамітэт конкурсу:

Міхаленя А. М. – настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Зяневіч І. В. - настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Журы конкурсу:

Нямальцава І. У. – дырэктар установы адукацыі.

Шабунь А. М. – намеснік дырэктара па ВВР.

Рудзько А. У. – сацыяльны педагог



Удзельнікі конкурсу: 
У конкурсе прымаюць удзел вучні 5 – 8 класаў.

Умовы конкурсу: 

 Выканаўцы чытаюць на памяць вершаваныя творы У. Сыракомлі



Крытэрыі ацэнкі і патрабаванні да выступленняў:

  1. Узровень выканаўчага майстэрства;

  2. Індывідуальнасць выканаўчай манеры;

  3. Чысціня і дакладнасць маўлення;

  4. Артыстызм і сцэнічная культура;

  5. Узровень мастацкага густу ў выбары адзення;

  6. Уменне ўтрымліваць увагу аўдыторыі ў час выканання;

 Рэгламент выступлення:

Час выступлення неабмежаваны

 

Ход мерапрыемства
Вядучы:

Максім Танк у сваім філасофскім вершы “Дрэвы паміраюць” адзначыў:

…Дрэвы паміраюць,

Калі перастаюць пазнаваць

Змены года…

Вада – калі забывае,

Куды ёй плыць,

І нікому не спатольвае смагі;

Зямля – калі перастае

Радзіць хлеб…

Чалавек – калі страчвае здольнасць

Здзіўляцца і захапляцца

Жыццём.


  • Паслухаўшы гэтыя радкі, хочацца задаць пытанне: а колькі жыве паэт?

  • А паэт жыве роўна столькі, колькі жывуць у памяці і сэрцах народа яго вершы.

Я рада ўсіх вас вітаць на конкурсе на лепшага чытальніка вершаў . Вучні нашай школы пачытаюць нам вершы У. Сыракомлі. Гэта вершы выдатнага паэта, якім сёння ганарымся мы, яго аднавяскоўцы, ганарыцца ўся Беларусь і Польшча, ды і наогул, увесь славянскі свет

У нашым конкурсе прымаюць удзел вучні 5 – 8 класаў. А вызначаць пераможцаў і прызёраў нашага конкурса будуць члены журы.



Прадстаўленне членаў журы

Нямальцава І. У. – дырэктар

Шабунь А. М. – намеснік дырэктара па ВВР.

Рудзько А. У. – сацыяльны педагог

  Крытэрыі ацэнкі і патрабаванні да выступленняў:


  1. Узровень выканаўчага майстэрства;

  2. Індывідуальнасць выканаўчай манеры;

  3. Чысціня і дакладнасць маўлення;

  4. Артыстызм і сцэнічная культура;

  5. Узровень мастацкага густу ў выбары адзення;

  6. Уменне ўтрымліваць увагу аўдыторыі ў час выканання;


Правядзенне жараб’ёўкі

Вядучы:

А зараз кожны ўдзельнік павінен выцягнуць нумар, згодна з якім будзе выступаць на сцэне.



/вучні па чарзе цягнуць нумары/

Выступленні вучняў.

/вучні выходзяць на сцэну пасля аб’яўлення вядучага, згодна выцягнутым нумарам/



Вядучы:

У вершы «Лірнік вясковы» паэт атаясамліваў сябе з рамантычным вандроўным лірнікам — гордым носьбітам народнай песні, які натхнёна служыць «роднай старонцы», «добрым людзям» і да скону захоўвае адданасць свайму прызванню:


Мая ліра для спеваў, з чарадзейскага дрэва!

Мяне пояць слязою!

Праз цябе маю сілу, калі ж лягу ў магілу,

Будзеш славай маёю.

Эй, шырока па свеце твой адгук разнясецца,

Мае словы памножыць.

Яны з краю да краю пойдуць аж да Дунаю

Ці да Кіева, можа..



Вядучы:

Першы верш У. Сыракомлі "Паштальён" з'яўляецца пераказам гісторыі з жыцця старога селяніна, пачутай аўтарам у адзін кірмашовы дзень у Міры. У маладыя гады гэты селянін служыў фурманам на пошце ў Міры. У вёсцы, непадалёку ад тых мясцін, жыла яго каханая. Неяк сярод ночы, у лютую мяцеліцу, разбудзіў яго пісар і загадаў тэрмінова везці лісты. Дарогаю пачулася фурману , што ў полі хтосьці, заблудзіўшыся, кліча на дапамогу, просіць паратунку. Ён памкнуўся на голас, але перадумаў, хацеў хутчэй справіцца з заданнем. Вяртаючыся назад, "паштальён" убачыў ля дарогі замёрзлую на марозе дзяўчыну. Жах і адчай ахапіў яго, калі, падышоўшы бліжэй, пазнаў у незнаёмай сваю каханую. Гэта гісторыя ўзрушыла ўладзіслава Сыракомлю, і ў тую ж ноч ён напісаў верш "Паштальён", які быў надрукаваны ў віленскім часопісе "Athenaeum" пад псеўданімам NN. Першаму твору ўладзіслава Сыракомлі наканавана было нарадзіцца двойчы. Праз чвэрць стагоддзя верш, перакладзены на рускую мову яраслаўскім паэтам Леанідам Трэфалевым, стаў надзвычай папулярнай песняй "Когда я на почте служіл ямщіком...".



Когда я на почте служил ямщиком
(Слова белорусского и польского поэта Лидвика Кондратовича

(псевдоним - Владислав Сырокомля), перевод Леонида Трефолева.

В оригинале стихотворение называлось «Почтальон»)
Когда я на почте служил ямщиком,

Был молод, имел я силенку,

И крепко же, братцы, в селенье одном

Любил я в ту пору девчонку.


Сначала не чуял я в девке беду,

Потом задурил не на шутку:

Куда ни поеду, куда ни пойду,

Все к милой сверну на минутку.


И любо оно, да покоя-то нет,

А сердце болит все сильнее.

Однажды дает мне начальник пакет:

«Свези, мол, на почту живее!»


Я принял пакет – и скорей на коня,

И по полю вихрем помчался,

А сердце щемит, да щемит у меня,

Как будто с ней век не видался.


И что за причина, понять не могу,

И ветер так воет тоскливо…

И вдруг – словно замер мой конь на бегу,

И в сторону смотрит пугливо.

Забилося сердце сильней у меня,

И глянул вперед я в тревоге,

Потом соскочил с удалого коня, -

И вижу я труп на дороге.


А снег уж совсем ту находку занес,

Метель так и пляшет над трупом.

Разрыл я сугроб-то и к месту прирос, -

Мороз заходил под тулупом.


Под снегом-то, братцы, лежала она…

Закрылися карие очи.

Налейте, налейте скорее вина,

Рассказывать больше нет мочи!


Вядучы:

У час рэдагавання першага паэтычнага зборніка Вінцэся Каратынскага, які наважваўся скласці яго не толькі з польскамоўных твораў, але і з вершаў, напісаных па-беларуску, Сыракомля прапанаваў свайму падапечнаму выдаць сумесную кнігу беларускамоўных вершаў, каб беларускае мастацкае слова жыло асобна ад польскага. На жаль, гэтая сумесная кніга не пабачыла свет, і з твораў, напісаных лірнікам па-беларуску, наша літаратура атрымала ў спадчыну ўсяго два вершы — «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды»



ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ

Заходзіць сонца пагодняга лета,

Веіць вецер з заходніх нябёс.

– Здароў будзь, вецер з далёкага сьвета:

Добрыя ж весьці да нас ты прынёс!

– Здаровыя ж будзьце, эй, добрыя весьці!

Там, на Захадзе, праліваюць кроў,

Б'юцца для славы, свабоды і чэсьці

I робяць вольных людзей з мужыкоў.
Гудзяць вясёла і песьні, і танцы

У добрым жніве на шчасьлівы год.

Годзе вам, годзе, царыкі-паганцы,

Таптаць у балотах хрышчоны народ.


Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце,

Годзе, чыноўнікі, езьдзіць у двор,

Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці,

З хаткі астаткі даваць на пабор.


I панская дзецка, і хамская юха

З аднэй кватэркі папіяюць мёд:

І прысягнулі навек, да абуха,

Быць сабе вольны і роўны народ.


Мужык і шляхціц засядзе на лаве,

Каб весьці раду а сваёй зямлі.

Як трэба думаць а грамадскай справе,

На адно мейсца, як браты, прыйшлі –


А як урадзім вайну на грамадзе

Бараніць дзеткі, і зямлю, і дом,

Мужык і шляхціц на каня усядзе

Касіць касою, рубаць тапаром!


Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа

За нашу крыўду, за горкі наш жаль.

Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!»

Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.


Зямля ты наша, зямля ты сьвятая,

Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, –

Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю

На магазын наша зерне браць!


Ручыць рукою худоба ў хаце.

Паны мужыцкіх сьлёз не забяруць –

Мужык і шляхціц стаў за пане браце,

Рукі за рукі і грудзь за грудзь.


Пяром на карце, сахой на ніве

Адзін другому роўнасьць засьцярог.

Эй, у свабодзе зажывём шчасьліве,

Мы будзем дзеткі, а наш бацька – Бог!



Вядучы:

У час рэдагавання першага паэтычнага зборніка Вінцэся Каратынскага, які наважваўся скласці яго не толькі з польскамоўных твораў, але і з вершаў, напісаных па-беларуску, Сыракомля прапанаваў свайму падапечнаму выдаць сумесную кнігу беларускамоўных вершаў, каб беларускае мастацкае слова жыло асобна ад польскага. На жаль, гэтая сумесная кніга не пабачыла свет, і з твораў, напісаных лірнікам па-беларуску, наша літаратура атрымала ў спадчыну ўсяго два вершы — «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды»



Ужо птушкі пяюць ўсюды,

Ужо кветкі зацьвілі...

«Вясна прыйдзе», – кажуць людзі...

Ды скуль прыйдзе і калі?


І нашто ж вясна нам Божа?

Мы адвыклі ад вясны...

Елкі ў лесе, мох на стрэсе

Зелянеюць заўсягды...


Вядучы:

У 2005 годзе вядомы беларускі паэт Віктар Шніп напісаў баладу Уладзісла Сыракомлі.


Там, дзе кветкі цвілі, сёння—пырнік,

Сёння пырнік, а заўтра—крыжы.

І тутэйшай зямлі сумны лірнік

Думу думае—як тут жыць?—

І слязу, нібы верш, не хавае,

Ну а верш, як на вейцы сляза,

Новы дзень, новы шлях асвятляе,

На якім касінераў каса

Заблішчыць, акрывавіцца й пылам

Занясецца, але—не навек.

Хоць забудуцца ў травах магілы,

Ды не зменее слёз на траве.

Ён ідзе, а паны, як сабакі:

“Што ён ходзіць да гэтых сялян!”

І ў начы ў хатах свечкі, як макі,

Прарастаюць святлом праз туман

І праз ноч, і праз век да ваколіц,

Па якіх нам з табою хадзіць

І ўсё думаць аб шчасці і долі

І свой край, нібы волю, любіць...


Падвядзенне вынікаў.

Вядучы:

Ну вось выступілі ўсе нашы удзельнікі. Пакуль журы падводзіць вынікі, прапаную вам праслухаць песню на словы У. Сыракомлі “Когда я на почте служил ямщиком” .

(Слова белорусского и польского поэта Лидвика Кондратовича

(псевдоним - Владислав Сырокомля), перевод Леонида Трефолева.

В оригинале стихотворение называлось «Почтальон»)
Выступленні членаў журы. Падвядзенне вынікаў

Узнагароджванне пераможцаў

Заключнае слова вядучага

Уладзіслаў Сыракомля пісаў:

“Вышэй за ўсё — умець падслухаць біццё сэрца народа, умець адкрыць іерогліфы легенд ключом уласнай шчаслівай інтуіцыі, умець узнавіць вобразы мінулага ў барвах і контурах...”

Сёння мы з вамі таксама ўзнавілі вобразы мінулага у паэтычных радках, мастацкіх вобразах і трапных выслоўях. Завершыць наша мерапрыемства хочацца словамі Я. Купалы:



Будзеш жыць! Будуць векі ісці за вякамі, —
Не забудуцца дум тваіх словы,
Як і слоў беларускіх, жывучы між намі,
Не забыўся ты, лірнік вясковы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка