Паэтычная гасцёўня “паэты-землякі”




Дата канвертавання13.05.2016
Памер99.32 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Маркавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”




ПАЭТЫЧНАЯ ГАСЦЁЎНЯ

ПАЭТЫ-ЗЕМЛЯКІ”

Бібліятэкар Карэба Т.М.

Настаўнік беларускай мовы

і літаратуры Мальцава З.Н.

Маркавічы 2015


Мэты:

  1. далучэнне вучняў да даследчай дзейнасці па вывучэнні жыцця і творчасці знакамітых людзей роднага краю;



  1. стварэнне творчай атмасферы супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння.

Задачы:


  • паглыбіць веды пра жыццё і творчасць паэтаў-землякоў, пашырыць кругагляд;

  • выклікаць цікавасць да вывучэння творчай спадчыны паэтаў, далучыць да вобразнага, эмацыянальнага паэтычнага слова;

  • фарміраваць патрыятычныя пачуцці.


Зямля бацькоў – цудоўная зямля!

Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён, і зблізку, і здаля

Табою, любы край, мне ганарыцца!

Таіса Трафімава

Без радзімы, без роднай мовы няма чалавека, няма народа. А каб людзі маглі ганарыцца сваім родным краем, мовай, роднай зямлёй, неабходна, у першую чаргу, ведаць яго гісторыю, знакамітых людзей, якія нарадзіліся тут і ўславілі сваю маленькую радзіму.

Вядома, што Гомельскі край багаты на паэтычныя таленты. Не выключэнне і наша маленькая радзіма.

Ёсць таленты на нашай любай Гомельшчыне

Што паэтычнымі радкамі славяць край.

Жыццю складаюць свае гімны вечныя,

Звіваюць словы ў квяцісты май.

І гомельскай паэзіі рачулкі

Зліваюцца ў рэчышча ракі.

І кожны твор зямны, пявучы, гулкі...

На ўсе лады пяюць паэты-землякі.

Мы ганарымся тым, што гомельская зямля багата на таленавітых людзей, якія па-майстэрску валодаюць мастацтвам слова. Гэта нашы землякі: Таіса Мельчанка, Ніна Шклярава, Міхась Башлакоў, Алесь Бараноўскі.

У вёсцы Маркавічы нарадзілася вядомая паэтка Таіса Васільеўна Мельчанка.

Радзімачка-радзіма, Радзімачка-радзіма,

Бацькоўская зямля! Куточак родны мой!

Мяне ты нарадзіла, Паўсвета абхадзіла я,

У дарогу правяла. Ды не знайшла такой.

Гэтыя радкі пра вёску Маркавічы. Нарадзілася Таіса Мельчанка (дзявочае прозвішча Цыганкова) 15 кастрычніка 1947 года ў сям’і служачага. Яе маці і цётка былі настаўніцамі ў Маркавіцкай школе. Пасля заканчэння Маркавіцкай школы паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1970 годзе, і была накіравана на працу ў Нараўлянскую раённую газету “Прыпяцкая праўда”. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў школах Гомеля.

Друкавацца пачала са школьных гадоў. Яшчэ ў 1966 годзе яна ўдзельнічала ў рэспубліканскім радыёконкурсе “Жывое слова” і стала прызёрам за верш “Што рабіць?” За гэта атрымала кнігу І. Мележа з аўтографам. Ён і параіў Мельчанцы паступаць на гісторыка-філалагічны факультэт, каб глыбей пазнаць сусветную і нацыянальную літаратуру.

Таіса Мельчанка – аўтар зборнікаў паэзіі “Вясковая песня”(84г), “Бацькоўскі дом”(89г), “Званок у верасень”(92г), “Каласы болю”(94г), “Добры знак”(97г), “Бяроста памяці”(97), “Пуціна памяці”(2000), “Сарцавіна роду”(2002), “На вастрыі тугі”(2006). З’яўляецца перакладчыкам кніг “Сябрына”(89), “Кабзар”(2004), “Славянская повязь”(2005). Многія вершы перакладзены на іншыя мовы.

Таіса Мельчанка – лаўрэат літаратурных прэмій А. Грачанікава, І. Мележа, Баяна.

Тэматыка вершаў Таісы Мельчанкі вельмі разнастайная.

“Незямная да зямлі любоў”, любоў да сваёй Бацькаўшчыны з’яўляецца галоўным душэўным стрыжнем паэзіі Таісы Мельчанкі. Гэта вершы “Дадому сцежкі палявыя клічуць”, “Дарагі ўзор”, “Абразок радзімы” і інш.

У 1991 годзе Т. Мельчанку прынялі ў саюз пісьменнікаў Беларусі. Цяжка было сумяшчаць настаўніцкую і творчую працу. Вершы пісала найчасцей ноччу, бо не было калі. Муж дапамагаў у сямейных справах, падтрымліваў у творчасці. Т. Мельчанка заўсёды адчувала яго вернае плячо. Яна думае, каб не яго разумненне, ёй не ўдалося б дасягнуць таго, што яна мае сёння ў літаратурным плане: 9 паэтычных кніг і 3 кнігі перакладаў са славянскіх моў . Апошняя з іх - “На вастрыі тугі” (2006 г.),

прысвечана яго светлай памяці; 06.12.03 года яе мужа не стала. Ён памёр імгненна ад інфаркту. Ад гэтай трагедыі Т. Мельчанка чуць выжыла сама. Выратавалі яе вершы, у якія яна заганяла свой боль і роспач.

Кніга “На вастрыі тугі” – гэта балючая споведзь жанчыны, у якой лёс адабраў блізкага чалавека. Кожны верш – гэта жывая памяць аб ім, напоўненая глыбокай любоўю і журбой. Верш “Боль сэрца”.

У зборніку “Каласы болю” паэтэса закранае важную на сёння тэму: вытокі бездухоўнасці нашага грамадства, уздымае пытанне аб прызначэнні чалавека на зямлі, дзеліць з ім боль і трывогу за будучыню нашчадкаў. Яркі у гэтым плане верш “Нельга ў душы без Бога”.

Другі раздзел гэтай кнігі адлюстроўвае сучасную барацьбу ідэй і прынцыпаў у нялёгкі час Адраджэння. Ён прасякнуты неспакоем за лёс роднай мовы. Аўтар імкнецца абудзіць нацыянальную свядомасць грамадзян, гонар і павагу да матчынага слова. Верш “Матчына скарбонка”.

У раздзеле “Спадчына”- расказвае пра непарыўную сувязь чалавека з Радзімай, яго любоў і пашану да яе, дзеліць з ёй чарнобыльскі боль, заклікае суайчыннікаў зберагчы самае дарагое – спадчыну. Верш “Святая любоў”.

Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку кампазітарамі М.Пятрэнка, А.Канстанцінавай, М.Збарацкім, А.Клеванцом, А.Гулаем, У.Надтачэем. Вершы Мельчанкі напеўныя, з фальклорнымі матывамі. Неаднаразова Таісу Мельчанку віталі ў нас у школе. Усе жадаючыя маглі далучыцца да яе шчырай споведзі. Але сама паэтэса лічыць, што яшчэ не рэалізавала тое, што хацела бачыць пры жыцці і ў першую чаргу – адчуць, што беларуская мова – сапраўды народная і дзяржаўная.


Ніна Шклярава

Школа ў вёсцы Пракопаўка, што на Гомельшчыне, асаблівая. У свой час тут працавалі настаўнікамі народны пісьменнік Іван Шамякін і беларускі паэт Міхась Башлакоў. Вывела яна ў людзі і паэтэсу Ніну Шкляраву.

З вялікай любоўю яна апісвае свой родны куточак у вершы “Мая вёсачка”.

Дзе ты, дзе ты, мая вёска,

На зямным вялізным шары?

Ты, як з кветачкі пялёстак,

Згубілася ў абшары.

Ніна Нікіфараўна Шклярава нарадзілася 10 снежня 1947 года ў вёсцы Пракопаўка ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Церахоўскай СШ. Закончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Працавала настаўніцай роднай мовы і літаратуры ў школах Гомеля, рэдактарам Гомельскай студыі тэлебачання, карэспандэнтам раённай газеты “Маяк”, інструктарам Гомельскага райкама камсамола. Яна – аўтар зборнікаў паэзіі “Мая вёска”(1971 год), “Міг і вечнасць”(1979 год), “Позняя птушка”(1990 год), “Дзічка”(2001 год).

Я вечнасці вялікай – толькі міг,

Які нясе ў свет упарта:

Сваю любоў, нянавісць,

Зрок і слых,

Сваё жыццё,

Пакуль яго я варта... (“Міг і вечнасць” верш)

У зборніку “Позняя птушка” ёсць верш “Сяброўцы”, прысвечаны Вользе Іпатавай.

Падрыхтавала пераклад са старажытнарускай мовы “Слова пра паход Ігаравы”, а таксама з рускай – дзіцячых вершаў. Завершана кніга прозы “Ліставей”. 2007 год – зборнік вершаў і перакладаў з рускай мовы А. Якушэнка, Ананьева, Агіна “Аканіцы”. Кніга перакладаў “Вострае лязо”, “Аберуч” (2007, № 3 Літаратурны альбом)

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Першага літаратурнага конкурсу імя свяціцеля Кірылы Тураўскага. Не так даўно яна была адзначана літаратурнай прэміяй памяці Івана Мележа. Зараз кіраўнік школы маладога літаратара пры Гомельскім палацы творчасці дзяцей і моладзі.

Вершы Ніны Шкляравай – своеасаблівы роздум над праблемамі вечнасці жыцця, чалавечага шчасця.

Творы яе розныя па тэматыцы і арыгінальныя. Пра Ніну Шкляраву Анатоль Вялюгін сказаў: “Мы маем справу з чалавекам, які клапоціцца пра лёс і культуру свайго народа”.

Гэты матыў гучыць у вершах: “Гады праходзяць,” “Юбіляру”, “Памяці Яўгеніі Янішчыц”, “І жартам і ўсур’ёз”, “Пакуль Чарнобыль ў душу глядзіць”, “Дабрата”.

Вось як пісаў Юрый Фатнеў у “Гомельскай праўдзе” 11.08.2001 г. “Вершы вельмі падобныя на Ніну, на яе вёску, наогул – на Беларусь. Шкляравай аднолькава ўдаюцца бытавыя сцэны і вершы пра каханне. Зноў жа варта адзначыць: вершы яе пра каханне адрозніваюцца ад сачыненняў на гэтую тэму другіх аўтараў. Гэта нават не вершы, а само каханне, у якім няма месца самоце, але многа смеху, бадзёрасці, святла. Ёсць сярод іх шэдэўры. Напрыклад, “Пра любоў”, “Эратычны нацюрморт””

Міхась Башлакоў

Башлакоў Міхась Захаравіч нарадзіўся 27 красавіка 1951г. у пасёлку Станцыя Церуха ў сям’і чыгуначніка. У 1968 годзе скончыў Грабаўскую дзесяцігодку і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у 1973 годзе. Працаваў настаўнікам. З 1985 года – карэспандэнт-арганізатар бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР на Гомельшчыне.

1968 год – першы верш, аўтар шэрага кніг паэзіі “Касавіца”, “Начны паром”(1987), “Дні мае залатыя”, “Лілея на цёмнай вадзе”, “Світальныя коні”, “Пяро зязюлі падніму”, “Нетры”, “Палын. Чарнобыль”, шматлікіх артыкулаў і матэрыялаў да кніг са знакамітай серыі “Памяць”(укладальнік хронік “Памяці” Гомельскага, Лельчыцкага і Салігорскага раёнаў); больш за сотню яго вершаў пакладзены на музыку. У 1986 годзе Міхась Башлакоў удзельнічаў у ліквідацыі аварыі на ЧАЭС, на працягу з 1986 па 1989 год зрабіў больш за 2000 паэтычных выступленняў перад жахарамі забруджаных раёнаў Гомельскай вобласці. Друкаваўся ў калектыўных зборніках “Нашчадкі”, “Узоры дружбы,” “Партызаны, партызаны”, альманаху “Дзень паэзіі”.

Міхась Башлакоў – уладальнік літаратурнай прэміі баяна (Расія, 2004). Кніга “Нетры” на знакамітым у свеце Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне атрымала высокую ацэнку і ўвайшла ў лік ста лепшых кніг свету (Германія, 2005). Сумесная кніга графікі і паэзіі М. Башлакова і М. Барздыкі “ Шляхі“, 2007 была ўзнагароджана залатым медалём на Міжнародным конкурсе пластычных мастацтваў і літаратуры. Узрушана былі сустрэты творчай грамадскасцю нашай краіны і аўтарскія кнігі “Доля”, “Поўня”, “Ліставей” (усе – 2007 год). Башлакоў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Асноўныя тэмы яго лірыкі – Палессе, радзіма. Тут і адказнасць паэта за зробленае і напіcанае ім, памяць і боль перажытага бацькамі, землякамі, удзельнікамі вайны, радасці і засмучэнні нашага часу. Яркія вершы ў гэтым плане “Палессе”, “Азарыцкі лагер смерці”.

Зіма. 44 год.

Мароз. Іржавае балот

У лёс людзей упіўся дрот.

Пад брэх фашысцкіх кулямётаў.

Хоць прытуліцца б да сасны,

Тыфознікам блукае вецер.

Даўно не грэюць лахманы,

На снезе замярзаюць дзеці...

“Пахукай, мамка, пальцы мне”

А мамка, мамка ўжо не чуе...

“Не спі... Халодны, мамка, снег .”

Сын просіць маці... Нежывую. (“Азарыцкі лагер смерці”)

Кніга паэзіі М. Башлакова “Дні мае залатыя” (1993), як і само жыццё, - і светлая, і самотная. Гэта добра паказана ў самым лепшым вершы “З лістападамі”.

З лістападамі, з лістападамі

Завітаю я зноў сюды,

Дзе ў сцюдзёную студню падаюць,

Ціха падаюць жалуды...

А вось зборнік “Начны паром” адкрывае шчыры па інтанацыі, светлы веш “дарогі Палесся”.

Дарогі Палесся мяне зачаруюць –

Спынюся ля вёскі над ціхай ракой.

Завечарую, завечарую,

Як стомлены човен за асакой.

Асноўнае месца ў кнізе “Дні мае залатыя” займае паэма “Лілея на цёмнай вадзе”. Страшныя незагойныя раны пакінула на палескай зямлі чарнобыльская трагедыя. Праўдзіва, эмацыянальна і страсна гаворыцца пра гэта ў паэме.

Урыўкі з паэмы “Вандроўнік” ці “Апошні палескі паром” прасякнуты болем і горыччу за родную зямлю.

Ад Радзімы,

Якой ні была б,

Не адракуся ніколі я...

Вершы-споведы М. Башлакова, адрасаваныя Айчыне, паслужаць справе выхавання новых пакаленняў шчырых беларусаў. А гэта на сёння, ці не самае галоўнае...

Бараноўскі Алесь Аляксандравіч

Алесь нарадзiўся ў вёсцы Церуха (1989), што на Гомельшчыне. Скончыў Цярухскую сярэднюю школу, у 2006 г. паступiў у «ГДУ iмя Ф. Скарыны» на фiлалагiчны факультэт.

Дыпламант раённага конкурса бардаўскай паэзii i песнi «Весёлые струны душы», лаўрэат першага лiтаратурнага конкурса iмя Кiрылы Тураўскага, дыпламант паэтычнага конкурса імя А. Грачанікава, член савета Школы маладога літаратара пры гомельскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў.

Адзначаны Архіерэйскай граматай

Беларускай праваслаўнай царквы.

Друкаваўся ў абласных і рэспуліканскіх газетах і часопісах, а таксама ў калектыўных зборніках «Гоман» (2006 г., Мiнск), «Натхненне» (2007 г., Мазыр), «Шматгалоссе Палесся» (2007 г., Гомель), “Літаратурная Гомельшчына” (2009 г., Мазыр), “Междуречье” (2009 г., Курск), “Пралеска” (2010 г., Гомель).

Аўтар паэтычных зборнікаў “Чуйнае акно” (Мінск, “Кнігазбор”, 2008 г.), “Вясляр” (Мінск, “Кнігазбор”, 2010 г.).

Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па сучаснай філасофскай паэзіі. Падрыхтавана да друку навуковая манаграфія “За прамень схаплюся – і жыву…Творчая самабытнасць Ніны Шкляравай”.

У 2010 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі Першая кніжка Алеся “Чуйнае акно”. Аўтар распавядае пра родны яго сэрцу куток вобразна, разважліва, пераканаўча. Вобраз маці і радзімы жыве глыбока ў сэрцы, напаўняе святлом жыццё, натхняе на новыя творы. Смутак у вершах пераплятаецца з верай у наступны дзень, а таксама ў моц родных каранёў.

Другая кніга “Вясляр” амаль цалкам адрозніваецца ад першай па змесце, форме і тэматыцы. Першая частка кнігі – гэта паэзія роздуму. Лірычны герой пакутуе ад людской грубасці і бяздушнасці. Ён імкнецца да чысціні адносін, вяслуе напрасткі да неба, да сонца. Верш “Да шкла прытулюся гарачай шчакой”

Паэт малюе свой свет, сваю Атлантыду, якая пачынаецца з родных яму мясцін, з дарагіх яму людзей, а яшчэ – з кахання. Верш “Радзіма”

“Чуйнае акно” (Мінск, “Вясляр” (Мінск,



“ Кнігазбор”, 2008г.) “Кнігазбор”, 2010г.)

Я рамантык у век наш бязбожны.

Можа, я нарадзіўся не ў час?..

Дзякуй Богу, што ёсць спадарожны,

Ён на правым плячы у нас.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка