Паэма Дж. Мільтана «Страчаны рай» – вяршыня філасофска-мастацкай думкі эпохі Адраджэння




Дата канвертавання20.03.2016
Памер89.16 Kb.
Семінар 5

Паэма Дж. Мільтана «Страчаны рай» –

вяршыня філасофска-мастацкай думкі

эпохі Адраджэння

План:


  1. Гісторыя задумы і крыніцы сюжэта. «Ареопагітыка» (Areopagitica, 1644) як крыніца мільтанаўскай канцэпцыі дабра і зла.

  2. Жанравая своеасаблівасць паэмы. Эпічны, драматычны і лірычны пачатак. Праблемна-тэматычнае поле паэмы.

  3. Абагулена-філасофскі і актуальна-палітычны пласты твора ў іх складаным узаемадзеянні.

  4. Трактоўка вобраза мільтанаўскага Сатаны ў сучасным літаратуразнаўстве. Дыялектыка вобраза.

  5. Сюжэт пра грэхападзенне і асаблівасці яго інтэрпрэтацыі.

  6. Канцэпцыя чалавека ў паэме. Праблема свабоды волі і маральнай адказнасці.

  7. Мастацкі ўніверсалізм Дж. Мільтана. Рысы паэтыкі рэнесансу, барока і класіцызму.

  8. Філасофска-мастацкая інтэрпрэтацыя біблейскай сімволікі і рэаліі эпохі англійскай буржуазнай рэвалюцыі.

  9. Сімволіка свету, колеру і гуку ў паэме. Роля аксюмарана і параўнання. Прынцып кантрасту ў апісанні Неба і Пекла, батальных сцэн, партрэтаў герояў. Белы верш.


ДЖ. МІЛЬТАН“СТРАЧАНЫ РАЙ”

Пытанні і заданні

да семінарскіх заняткаў
Да ўсёй паэмы:

  1. Вызначце жанр «Страчанага раю». Дакажыце, што твор  Дж. Мільтана – сінтэтычнага жанру, спалучае рысы драмы, лірыкі і эпасу. Адшукайце гэтыя рысы.

  2. Якое жанравае азначэнне паэмы дае аўтар?

  3. Вызначце традыцыі маралітэ ў творы.

  4. Мільтанаўская канцэпцыя Дабра і Зла. Фармулёўка ў «Арэапагітыцы» і мастацкае ўвасабленне ў паэме.

  5. Параўнаўшы канцэпцыю грэшнасці ў Дантэ і Мільтана, адзначце, якія змены адбыліся ў грамадскай свядомасці ў адносінах да агульначалавечых праблем і каштоўнасцяў. Што адрознівае погляд на чалавека ў XVII стагоддзі і Сярэднявеччы?

  6. У якіх эпізодах паэмы найбольш ярка прасочваюцца шэкспіраўскія традыцыі ў выкарыстанні рытарычных прыёмаў у маналогах?

  7. Як вы можаце патлумачыць спалучэнне хрысціянскіх і паганскіх вобразаў у паэме?

  8. Адшукайце у паэме барочныя і класіцыстычныя рысы.

  9. Як называецца мастацкі метад Дж. Мільтана? У чым яго сутнасць.

  10. У чым своеасаблівасць мільтанаўскай інтэрпрэтацыі біблейскага сюжэта пра грэхападзенне?

  11. Да якіх біблейскіх сюжэтаў звяртаецца ў сваёй паэме Дж. Мільтан?

  12. Якія антычныя матывы выкарыстоўвае ў паэме аўтар?

  13. У чым своеасаблівасць мільтанаўскай трактоўкі дабра і зла?

  14. Да якой біблейскай кнігі ўзыходзіць вобраз Сатаны? Як у паэме Дж. Мільтана называлі Сатану да грэхападзення?

  15. Канцэпцыя чалавека ў паэме Дж. Мільтана.

  16. Універсум у паэме Дж. Мільтана.

  17. Як у Дж. Мільтана суадносяцца свет Хаосу і свет Прыроды?

  18. Хто, паводле аўтара, натхняў яго на напісанне паэмы?

  19. Якую мэту ставіць перад сабой аўтар, звяртаючыся да напісання паэмы? (цытата)

  20. Колькі дзён доўжылася бітва паміж войскамі Сатаны і Бога?

  21. Якія два архангелы маюць статус генералаў у войску Бога?

  22. У якіх істот на працягу паэмы ператвараецца Сатана?

  23. Кожны дзень Адам і Ева працуюць. З чаго складаецца іх праца?

  24. Адшукайце (у тым ліку і ў арыгінале) мільтанаўскі панегірык шлюбнаму каханню (пісьмова).

  25. Што з’явілася прычынай вайны Сатаны і Бога?

  26. Што паслужыла прычынай падзення Евы?

  27. Што паслужыла прычынай падзення Адама?

  28. На другі дзень бітвы Сатана выкарыстоўвае нешта, што здзіўляе супернікаў. Што гэта?

  29. У фразе "thy seed shall bruise our foe," да каго адносіцца "thy"? Хто ці што маецца на ўвазе?

  30. Якім чынам у паэме злучаны зямля і Нябёсы?

  31. Як Грэх і Смерць “адзначылі” перамогу Сатаны над Чалавекам?

  32. Хто з герояў скідвае Сатану і яго паплечнікаў у пекла?

  33. Якой якасці змія найбольш здзівілася Ева?

  34. Чым, акрамя смерці, была пакараная Ева?

  35. Каму належаць словы: "The mind is its own place, and in itself / Can make a heav'n of hell, a hell of heav'n.” Дайце рускі адпаведнік (пісьмова).

  36. Каму належаць словы: “". . . be lowly wise: / Think only what concerns thee and thy being”, дайце рускі адпаведнік (пісьмова).

  37. Каму належаць словы: “Earth felt the wound, and nature from her seat, / Sighing through all her works gave signs of woe, / That all was lost.” Дайце рускі адпаведнік (пісьмова).

  38. Што азначае першапачаткова слова "pandemonium"?

  39. Каго з паўстаўшых анёлаў найбольш клапоціць пытанне грошай?

  40. Чым Ева тлумачыць неабходнасць працаваць асобна ад Адама?

Да І кнігі

  1. Як аўтар вызначае часавыя межы свайго твора (якія біблейскія падзеі з'яўляюцца гэтымі межамі?). Ці спраўджаная задума аўтара? Наколькі важнай з'яўляецца для аўтара храналогія?

  2. Пра якіх двух чалавек ідзе гаворка ў пачатку раздзела?

  3. Адшукайце ў 1 страфе традыцыйны зачын эпічнай паэмы, арыентаванай на антычны ўзор,

  4. Да якой музы звяртаецца аўтар (суаднесіце з Кнігай ІІІ, І)?

  5. Адшукайце ўсе азначэнні Бога і Сатаны ў І кнізе (у арыгінале і перакладзе)*1, Як характарызуюць гэтыя азначэнні герояў? Як яны стасуюцца да мільтанаўскай канцэпцыі Дабра і Зла?

  6. Сыходзячы з асноўных азначэнняў Сатаны ў гэтай і наступных кнігах, складзіце яго цытатны партрэт (арыгінал і пераклад – пісьмова) *

  7. Адшукайце дантаўскія матывы ў апісанні пекла. Пазначце ў тэксце ўсе моманты, якія ствараюць семантычны шэраг агню. Цемра і святло ў Дантэ і Дж. Мільтана.

  8. Якая фраза з 1кнігі стала назвай рамана Дж. Стэйнбека? Чаму яна істотная для разумення сутнасці барацьбы паміж Багам і Сатаной?

  9. Што гаворыцца ў І кнізе пра час і прастору, знешнія і ўнутраныя?

  10. Як суадносяцца ў І кнізе Рай і Пекла?

  11. Каго называе Дж. Мільтан Тасканскім мудрацом?

  12. У сувязі з чым у І раздзеле згадваецца Маісей? Як называе Дж. Мільтан Маісея? Згадайце гісторыю біблейскага героя. Чым абумоўлены зварот Дж. Мільтана менавіта да гэтага героя?

  13. Якія культурныя пласты пададзены Дж. Мільтанам у І кнізе? Якія культурныя традыцыі згадваюцца?

  14. Як адчувае сябе войска Сатаны пасля паразы? Што адчуваюць паплечнікі Сатаны, калі бачаць свайго Правадыра? (цытаты) (пісьмова).

  15. Знайдзіце і запішыце апісанне Сатаны ад словаў «Скорбь омрачила побледневшее лицо» ў арыгінале. Параўнайце з перакладам.

  16. Адшукайце ў І кнізе тыпова барочнае апісанне Храма.

  17. Якое значэнне ў мільтанаўскіх апісаннях мае музыка?

ІІ кніга

  1. Кто может обмануть Всевидящее Око? Як гэтае пытанне гучыць у арыгінале?

  2. Якія выхады з сітуацыі прапануюць паплечнікі Сатаны? Дайце цытаты

  3. *Што гаворыцца ў раздзеле пра стварэнне чалавека?

  4. Дайце арыгінальныя адпаведнікі да наступных цытат:

А) Не нашлось героя,

Средь первых удальцов Небесных битв,

Который вызвался бы этот путь

Ужасный в одиночку одолеть.

Б) Попытку предприму

Один; опасный этот шаг никто

Со мною не разделит.

В) О, срам людской! Согласие царит

Меж бесов проклятых, но человек, –

Сознаньем обладающая тварь, –

Чинит раздор с подобными себе.

Вызначце наколькі дакладны пераклад і чаму ў дадзеных кантэкстах важна ведаць арыгінал?



  1. Як апісваецца шлях Сатаны ў царстве памёрлых. Якая традыцыя выкарыстоўваецца пры гэтым апісанні?

  2. Як выглядае Сатана перад брамай Пекла? Цытата.

  3. Прывядзіце прыклады еўрапейскіх эпасаў, дзе развіваецца тэма барацьбы бацькі з сынам. Як вы можаце вытлумачыць гэты распаўсюджаны сюжэт? (сувязь з матрыярхатам).

  4. Адшукайце і прааналізуйце апісанне шчыта Сатаны. Згадайце, у якіх іншых творах сусветнай літаратуры даецца апісанне зброі і з якой мэтай? Для якіх культурных кантэкстаў такія апісанні маюць істотнае значэнне?

  5. Адшукайце эпізод нараджэння Граху. Укажыце на антычныя паралелі.

  6. Адшукайце і прааналізуйце апісанне Граху. Звярніце ўвагу на тое, што ў англійскай традыцыі Грэх персаніфікуецца ў жаночым абліччы.

  7. Як уяўлялі англічане сабе Смерць, у чым прынцыповае адрозненне ад славянскага ўяўлення?

  8. Пра якіх “соперников-борцов” (даць арыгінал) ідзе гаворка ў кнізе?

  9. Якая багіня вайны згадваецца ў кнізе? Згадайце багіняў вайны і іх атрыбуты ўвядомых вам міфалогіях?

Кніга ІІІ

  1. У сувязі з чым у кнізе згадваецца Арфей?

  2. Як развіваецца ў кнізе тэма ўнутранага і знешняга зроку? Чаму тэма зроку важная для Дж. Мільтана? У якой з кніг згадваецца “бачная цемрадзь”? Каму першапачаткова належыць гэты аксюмаран? Як разгортваецца тэма фізічнай слепаты і ўнутранага зроку ў 4 кнізе? Як суадносіцца мільтанаўская інтэрпрэтацыя пазначанай тэмы з шэкспіраўскай (in my mind’s eyes)?

  3. Чаму Бог, ведаючы пра будучае грэхападзенне Адама і Евы, не чыніць перашкоды Сатане?

  4. Пра што размаўляе Бог з Сынам?

  5. Што гаворыцца пра свабоду волі і выбару ў кнізе? Адшукайце адпаведныя радкі ў арыгинальным тэксце?

  6. Што гаворыцца тут і далей у паэме пра розум, у тым ліку розум чалавека? Чаму катэгорыя Розуму важная для разумення паэмы?

  7. Адшукайце і прааналізуйце апісанне Сусвету ў паэме?

Кніга IV

1. Адшукайце апісанне Зямлі як касмічнага аб’екта.

2. Што найбольш узрушвае Сатану, калі ён сузірае Зямлю?

3. Што прыводзіць Сатану да думкі пра неабходнасць распаліць у чалавеку прагу ведаў?



Кніга V

  1. Адшукайце апісанне Сусвету.

  2. Параўнайце сон Евы, навеяны Сатаной, і сон, навеяны Богам (кніга ХІІ).

  3. Адшукайце разважанні Адама пра ролю Уяўлення. Для якой мастацкай сістэмы канцэптуальна важным была здольнасць чалавека ўяўляць?

  4. Што распавядае архангел Рафаіл у адказ на пытанні Адама пра ўладкаванне свету і прыроды Чалавека?

  5. Адшукайце словы Рафаіла пра прыроду чалавека (Ты створаны дасканалым/ Ты создан совершенным...). Дайце гэты момант у арыгінале (пісьмова).

  6. Што чытачу становіцца вядомым пра спрэчку Сатаны з Серафімам Абдыілам?

  7. На чым грунтуецца сумненне Сатаны ў мудрасці Боскага закона?

Кніга VI

1. Дакажыце, што гэтая кнiга напісана па законах гераічнай паэмы.

2. Што расказвае архангел Рафаіл Адаму пра сатанінскую задуму стварэння звышмагутнай зброі?

3. Адшукайце момант, у якім Бог дае назвы рэчам. Як гэты эпізод канцэптуальна звязаны з мільтанаўскай канцэпцыяй Слова?

4. У сувязі з чым згадваецца ў гэтай кнізе Бог-Сын?

Кніга VII


  1. Канцэпцыя Слова ў Мільтана. Знайдзіце адпаведную цытату для ілюстрацыі гэтай канцэпцыі. Параўнайце з арыгіналам.

  2. Якім чынам, паводле Мільтана, Бог стварае Сусвет?

  3. Роля музыкі ў светабудове. Параўнайце з тэмай музыкі/гармоніі ў Шэкспіра (“Бура”).

  4. У заключным ушанаванні Бога якая з якасцяў Бога называецца найвялікшай?

Кніга VIII

  1. Якое пытанне найбольш хвалюе Адама ў размове з Рафаілам?

  2. Што думае Адам пра прыроду зямной Любові?

Кніга ІХ

1. Якое жанравае азначэнне дае аўтар сваёй кнізе?

2. Як суадносяцца ў кнізе сумненне і вера?

3. Якія спосабы барацьбы са злом прапануюцца ў паэме?



4. Што гаворыць Адам пра немагчымасць прасякнення Зла па-за ўласнай воляй чалавека? Адшукайце арыгінальны адпаведнік.

Кніга Х

  1. Як выглядае сусвет пасля грэхападзення?

  2. Дзеля чаго Бог павінен упусціць смерць у свет?

  3. Чаму на зямлі змяніўся клімат?

  4. Што для Адама азначае стаць смяротным?

  5. Чаму Ева вырашае скончыць жыццё самагубствам? Што яе спыняе?

Кніга ХІ

  1. Як вызначаецца жанр паэмы ў гэтай кнізе?

  2. Адшукайце сатанінскія разважанні пра Уладу? Чым яны прынцыпова адрозніваюцца ад таго, што казаў пра прыроду Улады серафім Абдыіл?

  3. Чаму Бог пазбаўляе чалавека Раю?

  4. Чаму Бог адтэрміноўвае смерць?

  5. Якія карціны будучыні адкрывае перад Адамам архангел Міхаіл?

  6. Якое самае жорсткае выпрабаванне чакае чалавека?

  7. Апісваючы будучыню чалавека, з якой кнігі “запазычвае” сюжэты архангел Міхаіл?

Кніга ХІІ

  1. Міф пра вавлонскую вежу.

  2. Канцэпцыя свабоды ў Мільтана. Параўнайце з канцэпцыяй свабоды ў Шэкспіра (“Бура”).

СПІС ЛІТАРАТУРЫ:

  1.  Кондратьев С. В. Английская революция XVII века. – М.: Академия, 2010.

  2.  Ортега-и-Гассет Х. Воля к барокко // Ортега-и-Гассет Х. Эстетика. Философия культуры. – М., 1991.

  3.  Павлова Т. Джон Мильтон. – М., 1996.

  4.   Самарин Р. М. Творчество Джона Мильтона. – М., 1964.

  5. Хейзинга Й. Игровое содержание барокко / Хейзинга Й. Homo ludens. – М., 1992.

  6.  Чамеев А. А. Джон Мильтон и его поэма «Потерянный рай». – Л., 1986.

А таксама адпаведныя раздзелы падручнікаў па гісторыі англійскай і замежнай літаратуры XVII стагоддзя.

1 Усе заданні, пазначаныя * выконваюцца пісьмова. Астатнія – па жаданні можна канспектаваць, ці рабіць занатоўкі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка