Падтрымка грамадзянскай супольнасці на беларусі даведнік грантадаўЦАЎ




старонка1/5
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.2 Mb.
  1   2   3   4   5


ПАДТРЫМКА ГРАМАДЗЯНСКАЙ

СУПОЛЬНАСЦІ НА БЕЛАРУСІ

ДАВЕДНІК ГРАНТАДАЎЦАЎ

Праект БРГА “Аб’яднаны шлях”
Мінск 2012

Прадмова
Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя “Аб’яднаны шлях” прадстаўляе вашай увазе даведнік “Падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі”, падрыхтаваны ў межах праграмы “Фонд па панядзелках” на базе інфармацыі, якая размяшчаецца на партале www.ngo.by.
Даведнік змяшчае інфармацыю аб 67 фондах і арганізацыях, якія аказваюць фінансавую і іншыя віды падтрымкі (напрыклад, інфармацыйную, кансультацыйную, арганiзацыйную і іншыя, не меньш важныя за фінансавую) беларускім грамадскім аб’яднанням.
БРГА “Аб’яднаны шлях” таксама не з’яўляецца грантадаўцам і не аказвае фінансавай падтрымкі, але беларускія ГА могуць бясплатна карыстацца наступнымі нашымі паслугамі:
Інфармацыя:

  • База беларускіх грамадскіх аб’яднанняў (http://ngo.by/database/ngo/)

  • База фондаў-грантадаўцаў (http://ngo.by/database/foundations/)

  • Прэс-маніторынг беларускіх нацыянальных і рэгіянальных газет (http://ngo.by/press/)

  • Інфармацыя пра конкурсы, праграмы, магчымасці навучання (http://ngo.by/news/tag/programs/)

  • Некамерцыйнае права (http://ngo.by/legal-state/)


Кансультацыі:

  • Кансультацыі па прававых аспектах стварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў (http://ngo.by/news/tag/answers/)

  • Кансультацыі па пытаннях напісання заявак на грант


Трэнінгі:

  • Дыстанцыйнае навучанне ў школе некамерцыйнага права

З найлепшымі пажаданнямі

БРГА “Аб’яднаны шлях”

uwb@ngo.by

www.ngo.by

ЗМЕСТ:
АЎСТРЫЯ


  1. ERSTE Stiftung (Фонд ERSTE)

БАЛГАРЫЯ


  1. The Centre for Advanced Study Sofia (CAS Sofia) (Сафійскі цэнтр спецыяльных даследванняў)

БЕЛЬГІЯ


  1. Technical Assistance Information Exchange (TAIEX) (Тэхнічнае садзейнічанне абмену інфармацыі)

ВЕЛIКАБРЫТАНIЯ



  1. Feminist Review Trust (Жаночы фонд даверу)

  2. Foundation for International Environmental Law and Development (FIELD) (Фонд міжнароднага экалагічнага заканадаўства і развіцця)

  3. World Cancer Research Fund (Сусветны фонд даследванняў рака)

  4. York Management School (Йоркская школа кіравання)

ВЕНГРЫЯ


  1. Central European University Foundation (Фонд Цэнтральна-еўрапейскага ўніверсітэта)

ГЕРМАНІЯ


  1. The Freiburg Institute for Advanced Studies (FRIAS) (Фрайбурскі інстытут паслядыпломнай адукацыі)

  2. Robert Bosch Stiftung (Фонд Роберта Боша)

ДАНIЯ


  1. Danish International Development Agency (DANIDA) (Дацкае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця (ДАНІДА))

ЗША


  1. Alfred P. Sloan Foundation (Фонд Альфрэда Слоўна)

  2. American Association of University Women (AAUW) Educational Foundation (Адукацыйны фонд Амэрыканскай асацыяцыі вышэйшай адукацыі для жанчын)

  3. American Council of Learned Societies (ACLS) (Амерыканскі савет навуковых таварыстваў) (АСНТ)

  4. The Annenberg Foundation (Фонд Аненберг)

  5. The Bill & Melinda Gates Foundation (Фонд Біла і Мелінды Гейтс)

  6. Carnegie Research Fellowship Program (Даследчая стыпендыяльная праграма Карнэгі)

  7. Center for Civil Society Studies at the Johns Hopkins Institute for Policy Studies, the International Fellows in Philanthropy Program (Цэнтр вывучэння грамадства Інстытута палітычных даследванняў Джонса Хопкінса. Дабрачынная праграма міжнароднага навучання)

  8. Center on Philanthropy and Civil Society (Цэнтр дабрачыннасці і грамадзянскай супольнасці)

  9. Charles Stewart Mott Foundation (Фонд Чарльза Сцюарта Мотта)

  10. Counterpart International (Каунтэрпарт Інтэрнэшнл)

  11. Disability Rights Fund (Фонд правоў інвалідаў)

  12. The Dorothea Haus Ross Foundation (Фонд Дарацеі Хаус Рос)

  13. Engineering Information Foundation (Фонд тэхнічнай інфармацыі)

  14. The Eurasia Foundation (Фонд Еўразія)

  15. Global Environment Facility – GEF (Глабальны экалагічны фонд – ГЭФ)

  16. The Global Fund for Women (Глабальны фонд для жанчын )

  17. The International Education Research Foundation (Міжнародны фонд даследванняў у галіне адукацыі)

  18. Institute for the Study of Human Rights, Columbia University: Human Rights Advocates Program (HRAP) (Інстытут вывучэння правоў чалавека ў Калумбійскім ўніверсітэце)

  19. Institute for Sustainable Communities (Інстытут праблем стабільнага грамадскага развіцця)

  20. The Lalor Foundation (Фонд «Лалор»)

  21. Samuel Rubin Foundation, Inc. (Фонд Самуэля Рубіна)

  22. Social Science Research Council (SSRC) (Навуковы савет па сацыялогіі)

  23. Thrasher Research Fund (Фонд даследванняў Трэшэра)

  24. Trust for Mutual Understanding (Фонд узаемаразумення)

  25. United States Institute of Peace(USIP) (Інстытут міру Злучаных Штатаў Амерыкі)

  26. The Virtual Foundation (Віртуальны фонд)

  27. Western Union Foundation (Фонд “Заходні саюз”)

  28. Winrock International (Уінрок Інтэрнэшнл)

  29. World Learning (Фонд сусветнай адукацыі)

ІРЛАНДЫЯ



  1. The Barretstown Gang Camp Fund (Фонд летніка Barretstown)

  2. Irish Aid/ Department of Foreign Affairs (Ірландская дапамога/ Дэпартамент знешніх сувязей Ірландыі)

ІСПАНІЯ


  1. World Tourism Organization – UNWTO (Сусветная арганізацыя па турызму)

ІТАЛІЯ


  1. Central European Initiative (CEI) (Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва (ЦЕІ))

НІДЭРЛАНДЫ



  1. The European Cultural Foundation – ECF (Еўрапейская культурная фундацыя)

  2. European Centre for Nature Conservation – ECNC (Еурапейскі фонд захавання прыроды)

  3. Mama Cash (Фонд “Мама Кэш”)

  4. Matra/KAР (Праграма Малых Праектаў)

  5. Matra Training for European Cooperation – МТЕС (Праграма “Адукацыя для еўрапейскага супрацоўніцтва”)

ПОЛЬШЧА


  1. The Development Co-operation Department (Polish Aid) (Аддзел супрацоўніцтва ў галіне развіцця МІД Польшчы (Польская дапамога)

  2. SALTO-YOUTH

  3. The Queen Jadwiga Fund (Фонд імя Каралевы Ядзвігі)

УКРАЇНА


  1. Міжнародний фонд "Відродження" (Міжнародны фонд «Адраджэнне»), Кіеў

ФРАНЦЫЯ


  1. European Institutes for Advanced Study Fellowship Programme (Стыпендыяльная праграма Еўрапейскіх інстытутаў спецыяльных даследванняў)

ШВЕЙЦАРЫЯ



  1. The Global Fund to Fight AIDS, Tuberculosis and Malaria (Сусветны фонд барацьбы са СНІД, туберкулёзам і малярыяй)

ШВЕЦЫЯ


  1. Forum SYD (Форум СІД)

  2. The Raoul Wallenberg Institute (Інстытут Рауля Валенберга)
  3. Swedish International Development Cooperation Agency (SIDA) – Шведскае агентства па міжнароднаму развіццю (СІДА)

ПРАДСТАЎНІЦТВЫ Ў БЕЛАРУСІ



  1. ChildFund International Representative Office in Belarus (Прадстаўніцтва Хрысціянскага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь)

  2. European Union (Еўрапейскі Саюз)

  3. Goethe-Institut (Інстытут імя Гётэ)

  4. Instytut Polski (Польскі Інстытут)

  5. Internationale Bildungs-Und Begegnungsstatte in Minsk (IBB) (Міжнародны адукацыйны цэнтр (МОЦ-Мінск))

  6. United Nations Children’s Fund (UNICEF) Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ)

  7. US Embassy Small Grants Program (Праграма малых грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі)

  8. World Bank (Сусветны банк)

БЕЛАРУСКІЯ ДАБРАЧЫННЫЯ ФОНДЫ



  1. Chance International Children’s Charity Foundation (Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Шанс»)


АЎСТРЫЯ
ERSTE Stiftung (Фонд ERSTE)
Паштовы адрас:

ERSTE Stiftung

Friedtichstrasse 10, 4th floor, 1010 Vienna, Austria

Факс: +4350100-11094

Тэл.: +4350100-15100

Веб-сайт: www.erstestiftung.org

Эл.почта: office@erstestiftung.org
Мэты дзейнасці Фонду:

ERSTE Foundation працуе ў Цэнтральнай і Паўднева-Ўсходней Еўропе. Распрацоўвае праекты самастойна і ў супрацоўніцтве з партнерамі ў межах трох праграм: сацыяльная сфера, культура, Еўрапейскія працэсы. ERSTE Foundation садзейнічае стварэнню і фарміраванню сацыяльных змен і сацыяльнай інтэграцыі ў супрацоўніцтве с мясцовымі ініцыятывамі. З'яўляецца буйным акцыянерам банкаўскай групы "Erste Bank Group", якая актыўна працуе ў Аўстраліі, Харватыі, Чэшскай Рэспубліцы, Венгрыі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, славеніі і Ўкраіне. Для гэтых рэгіенаў ERSTE Stiftung з'яўляецца буйнейшым фондам.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  1. Культура

  2. Сацыяльная сфера, развіцце грамадзянскай супольнасці, грамадзянскія правы і грамадзянская актыўнасць

  3. Еўрапейскія працэсы


Віды падтрымкі:

Гранты, стыпендыі


Апісанне праграм:

Асаблівая зацікаўленнасць у інавацыйных праектах, якія могуць унесці ўклад у:



  • развіцце інфраструктуры

  • развіцце мясцовых ініцыятыў

  • паляпшэнне якасці жыцця

  • вырашэнне праблем трансмежных тэрыторый з улікам мясцовага кантэксту

  • адкрыты дыялог аб неаднароднасці і культурнай дыверсіфікацыі

  • вырашэнне існуючых і будучых праблем Цэнтральнай і Паўднева-Усходней Еўропы з погляду сярэднесрочнай перспектывы на мясцовым, нацыянальным і транснацыянальным узроўнях

  • устойлівае развіцце Цэнтральнай і жыццяздольнасць Паўднева-Усходней Еўропы

  • абмеркаванне і выяўленне перамен у грамадстве і іх уплыва на будучыя пакаленні

  • умацаванне салідарнасці памі; пакаленнямі

  • ператварэнне поглядаў маладых талентаў у практычныя дзеянні


Тэрмін разгляду заявак: Нерэгулярна. Інфармацыя размяшчаецца на сайце.

БАЛГАРЫЯ
The Centre for Advanced Study Sofia (CAS Sofia)

(Сафійскі цэнтр спецыяльных даследванняў)
Паштовы адрас:

7В, Stefan Karadja Str, ap. 23, Sofia 1000

Centre for Advanced Study Sofia

Тэл.:+ 359 2 9803704

Факс:+ 359 2 9803662

Эл.пошта: cas@cas.bg

Вэб-сайт: http://www.cas.bg/en/news/advanced-academia-fellowship-programme-1523.html
Для кантактаў:

Нэля Коларска (Ms. Neliya Kolarska) kolarska@cas.bg


Мэты дзейнасці:

Сафійскі цэнтр спецыяльных даследванняў (The Centre for Advanced Study Sofia – CAS Sofia) – гэта незалежная ўстанова, якая садзейнічае супрацоўніцтву выдатных навукоўцаў у галіне сацыялогіі і гуманітарных навук. Яго мэта – прыцягненне маладых талентаў і выдатных старэйшых навукоўцаў шляхям забеспячэння ўмоў для інавацыйных даследванняў, інтэлектуальнай творчасці і дыялогу. Цэнтр забяспечвае фінансавую падтрымку даследчых праграм ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук праз тэматычныя стыпендыяльныя праграмы.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымліваюцца:

  • гісторыя, культура і развіццё рэгіёна ў параўнальнай еўрапейскай перспектыве (агульная спадчына, сацыяльныя праблемы і праблемы развіцця, культурна-эканамічны абмен, пытанні ідэнтычнасці)

  • удасканаленне вышэйшай адукацыі і акадэмічных даследванняў ў рэгіёне і за мяжой.


Віды падтрымкі і памер гранта:

Штомесячная стыпендыя

Аплата пражывання

Свабодны доступ у бібліятэку і да электронных рэсурсаў/ баз дадзеных

Аплата праезду

Расходы на даследванні


Як падаваць заяўку:

Заяўка падаецца ў рэжыме онлайн:



  • форма заяўкі

  • неабходныя дакументы

Для маладых прэтэндэнтаў (меньш за 12 гадоў пасля атрымання ступені) неабходна даслаць 2 рэкамендацыйных лісты ад навукоўцаў, якія ведаюць аб дасягненнях прэтэндэнта (па факсу ці электроннай пошце).


Куды адсылаць заяўку: Усе дакументы рыхтуюцца на англійскай мове і адсылаюцца на электронны адрас: kolarska@cas.bg.

БЕЛЬГІЯ
Technical Assistance Information Exchange (TAIEX)

(Тэхнічнае садзейнічанне абмену інфармацыі)
Паштовы адрас:

To contact TAIEX

European Commission

Directorate-General Enlargement

Technical Assistance and Information Exchange Instrument

CHAR 3/149

BE - 1049 Bruxelles/Brussels

Elarg-Taiex@ec.europa.eu

Па пытанням праграмы Р2Р: Elarg-CSF-P2P@ec.europa.eu



Вэб-сайт: http://ec.europa.eu/enlargement/taiex/
Мэты дзейнасці:

Праграма TAIEX была створана ў 1996 г. для садзейнічання краінам-кандыдатам для ўступлення ў ЕС у пераносе норм еўрапейскага права ў іх нацыянальныя заканадаўствы. Пазней праграма пашырылася на суседнія з ЕС краіны.

Мэты праграмы TAIEX:


  • экспертыза ў пытаннях збліжэння нацыянальнага заканадаўства краін-удзельніц з заканадаўствам ЕС і яго эфектыўнага выкарыстання;

  • адукацыя для спецыялістаў;

  • збор і распаўсюджванне інфармацыі, звязанай з працэсам збліжэння

Праграма таксама дае магчымасць недзяржаўным арганізацыям пашыраць свае веды аб ЕС праз адукацыйныя візіты ў еўрапейскія ўстановы, сустрэчы з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый, стварэнне міжнародных і рэгіянальных сетак. Гэта выконваецца ў рамках праграмы P2P (People to People). Падрабязней гл. "P2P in detail".


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  • місіі экспертаў у краіны-партнёры;

  • правядзенне семінараў і канферэнцый;

  • арганізацыя візітаў спецыялістаў з трэціх краін у краіны-удзельніцы ЕС для азнаямлення з практыкай прымянення заканадаўства ЕС.

Праграма TAIEX накіравана на падтрымку кароткатэрміновых мерапрыемстваў.

Дапамога можа аказвацца дзяржаўным служачым, якія працуюць у органах кіравання нацыянальнага і мясцовага ўзроўней, працаўнікам судовых органаў, прафесійным і камерцыйным арганізацыям, прадстаўнікам прафсаюзаў, перакладчыкам заканадаўчых актаў.
Не падтрымліваюцца:

Фізічныя асобы ці асобныя кампаніі.


Як падаваць заяўку:

Заяўка падаецца ў рэжыме онлайн на сайце праграмы TAIEX: http:/taiex.ec.europa.eu.


У кожнай краіне існуе арганізацыя па каардынацыі. У Беларусі гэта Міністэрства замежных спраў.
Тэрмін разгляду заявак

Тэрмін разгляду заявак – некалькі тыдняў.

Перыяд падрыхтоўкі мерапрыемства і яго правядзення – тры-чатыры тыдні.

ВЕЛIКАБРЫТАНIЯ
Feminist Review Trust (Жаночы фонд даверу)
Паштовы адрас:

The Feminist Review Trust

46 Wrentham Avenue

Kensal Rise, London, NW10 3HA, UK



Эл.пошта: administrator@feminist-review-trust.com

Вэб-сайт: http://www.feminist-review-trust.com/guidelines.htm
Мэты дзейнасці Фонду:

The Feminist Review Trust фінансуе даследчую і іншую навуковую дзейнасць з мэтай даследвання і папулярызацыі пытанняў гендэрнай роўнасці.


Фонд падтрымлівае:

      • Праекты, на якія цяжка знайсці фінансаванне;

      • Стартавае фінансаванне: невялікая сума выдаецца для таго, каб была магчымасць пачаць нейкую дзейнасць. Астатнее фінансаванне неабходна знайсці ў іншага донара;

      • Арыгінальныя даследванні, якія пашырылі б ўяўленне аб ролі жанчыны ў супольнасці;

      • Трэнінг і развіццё;

      • Асобныя падзеі (семінары, святкаванні, канферэнцыі, інш.);

      • Стварэнне і распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў;

      • Іншыя праекты з галіны інтарэсаў Фонду.


Віды падтрымкі:

Гранты
Не падтрымліваюцца:



      • Заяўкі ад студэнтаў на аплату навучання ці на працяг навучання;

      • Заяўкі ад навукоўцаў на фінансаванне працы, для якой існуюць традыцыйныя крыніцы фінансавання;

      • Накладныя расходы;

      • Заяўкі ад рэлігійных груп.


Памер гранта:

Максімальна 10 000 фунтаў сцерлінгаў. Часцей за ўсе фінансаванне частковае.


Як падаваць заяўку:

Спампаваць заяўку можна тут [дакумент Word]


Тэрмін разгляду заявак

Тэрмін прыняцця рашэння залежыць ад тэрміну падачы:



  • тэрмін падачы да 31 студзеня – тэрмін разгляду 31 сакавіка

  • тэрмін падачы да 31 мая– тэрмін разгляду 31 ліпеня

  • тэрмін падачы да30 верасня – тэрмін разгляду 30 лістапада


Куды адсылаць заяўку:

administrator@feminist-review-trust.com, толькі ў электронным выглядзе.

Foundation for International Environmental Law and Development (FIELD)

(Фонд міжнароднага экалагічнага заканадаўства і развіцця)
Паштовы адрас:

Suite D, 1st Floor

The Merchant Centre

1 New Street Square

London, EC4A 3BF

United Kingdom



Тэл.: +44 (0)20 7872 7200

Вэб-сайт: http://www.field.org.uk/

Эл.пошта: field@field.org.uk
Мэты дзейнасці Фонду:

FIELD – гэта група юрыстаў – спецыялістаў міжнароднага права, якія аказваюць дапамогу краінам, супольнасцям і ініцыятывам у іх намаганнях па ўдасканаленню міжнароднага экалагічнага заканадаўства.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

Наступныя накірункі з’яўляюцца прыярытэтнымі для Фонда:



  • Экалагічная справядлівасць, дасканалае міжнароднае экалагічнае заканадаўства і міжнародныя экалагічныя ўстановы;

  • Падтрымка няўрадавых арганізацый, груп, навучанне (у тым ліку – працаўнікоў дзяржаўных устаноў), кансультацыі;

  • Даследванні ў галіне міжнароднага права, палітыкі і націянальнай практыкі.


Віды падтрымкі:

      • Гранты;

      • Стыпендыі на навучанне;

      • Семінары;

      • Кансультацыі.


Як падаваць заяўку:

Фонд прымае заяўкі на навучанне ў рамках праграмы інтэрнатуры для атрымання тэарэтычных і практычных ведаў па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойліваму развіццю.

Тэрмін навучання – прыкладна тры месяцы. Перавага надаецца аспірантам ці асобам з адпаведным вопытам, якія маюць юрыдычную адукацыю, валодаюць англійскай мовай, з’яўляюцца карыстальнікамі камп’ютара (MS Office, MS Word, Internet).
Інтэрны працуюць у наступных трох напрамках:


    • Змены клімату, энэргетыка;

    • Біа-разнастайнасць і марская экалогія;

    • Таргоўля, інвестыцыі, устойлівае развіццё.

Тэрміны і ўмовы ўдзелу, формы і тэрміны падачы заявак размяшчаюцца на сайце пасля абвяшчэння конкурсу.



World Cancer Research Fund

(Сусветны фонд даследванняў рака)
Паштовы адрас:

WCRF International

Second Floor

22 Bedford Square

London WC1B 3HH

Тэл.: +44-20-73434200

Факс: +44-20-73434220

Эл.пошта: international@wcrf.org

Вэб-сайт: http://www.wcrf.org/
Мэты дзейнасці Фонду:

World Cancer Research Fund International (WCRF International) кіруе сусветнай сеткай дабрачынных арганізацый, якія працуюць у галіне барацьбы з ракам праз забеспячэнне здаровага харчавання, фізічнай актыўнасці, кантроля вагі. WCRF International таксама іграе асноўную роль у регуляванні і падтрымцы даследчай дзейнасці ў межах сеткі.


Накірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд:

  • даследчая дзейнасць, накіраваная на прадухіленне захворвання ракам (даследванні ўплыву прадуктаў харчавання, фізічнай актыўнасці, кантроля вагі на анкалагічныя захворванні) http://www.wcrf.org/research/regular_grant_programme/index.php

  • даследчая дзейнасць у рамках стыпендыяльных праграм (http://www.wcrf.org/research/fellowship_programme.php)



  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка