Падрыхтавала: Халопіца Таццяна Міхайлаўна




Дата канвертавання04.06.2016
Памер78.37 Kb.



Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Затур’янскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”


Завочная экскурсія




Падрыхтавала:

Халопіца Таццяна Міхайлаўна,

педагог-аргаізатар,

І кваліфікацыйная

катэгорыя

Затур’я, 2014 год
Ход мерапрыемства

Вядучы.

3ямля з блакiтнымi вачамi,

Раздолле рэчак i лугоў!

Тут называюць васiлькамi -

На Беларусi - хлапчукоў.

3вiняць крынiцы, як цымбалы,

Сцяжынкi свецяцца ў лясах.

Палi, узгоркi, перавалы

­Прасторны шлях, далёкi шлях!

Паглядзiце на карту Беларусi i вы ўбачыце, як многа на тэрыторыi кpaiны гарадоў. Вялiкiя i не вельмi, старадаўнiя i параўнальна маладыя, розныя па знешняму выгляду i ха­рактару, яны з'яўляюцца cвeдкaмi гiстарычнага развiцця беларускага краю i яго жыхароў.



Вучань.

Яны даспадобы мне, хай і старыя,

Не толькi ў гучаннi ix добры змест.

Як многа гавораць мне назвы такiя –

­Miнск, Пiнск, Брэст.

Калi паразважыш, няцяжка дазнацца,

Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,

Што продкi любiлi спакойную працу –

­Шклоў, Клецк, Mip.

Вядучы. 3 глыбiнi стагоддзяў дайшлi да нас звесткi аб Miнску, Вi­цебску, Мсцiславе. Гiсторыю кpaiны захоўваюць у сабе Мазыр, Нясвiж, Полацк, Брэст... Шмат чаго бачылi га­рады ў cвaiм жыццi, пакутавалi ад хвароб, стыхiй, войнаў, якiя знiшчалi i спусташалi ix.

Аднак яны не скаралiся i праз пэўны час, як птушка Фенiкс, адраджалiся з попелу, аднаўлялiся i станавiлiся яшчэ прыгажэйшымi.

Лёс кожнага горада - гэта лёс шматлiкiх пакаленняў людзей, тых, хто paтнымi i працоўнымi подзвiгамi пiша гiсторыю cвaix гарадоў. Полацк i Нясвiж, Пiнск i Мсцiслаў, Тураў i Вi­цебск непарыўна звязаны з iмёнамi Францыска Скарыны, Сiмяона Полацкага, Пятра Мсцiслаўца, Сы­мона Буднага ...

Усяго на тэрыторыi Беларусi 101 горад. Іх узрост вызначаецца па пер­шаму ўпамiнанню ў летапiсах. Самым старым лiчыцца Полацк, якi ўзгадва­ецца ў летапiсах пад 862 годам.



(Разглядаюцца малюнкi з выявамi старажытных гарадоў, гербаў.)

3аснаваны крывiчамi на пра­вым беразе paкi Палаты, Полацк з'яўляўся эканамiчным i культур­ным цэнтрам аднаго з буйнейшых княстваў.

3а сваю шматвяковую гiсторыю горад нямала пабачыў i перажыў. Ён сведка чароўных легенд i неза­быўных падзей. Калiсьцi тут звiнелi мячы, лiлася кроў людская, палалi пажары. Адсюль гналi палачане рыцараў-тэўтонцаў, тут была спы­нена татарская арда, рассеяна армiя Напалеона, а ў гады Вялiкай Айчыннай вайны ля сцен горада знайшлi сваю пагiбель тысячы гiтлераўскiх салдат.

Вучанiца. У Полацку жылі і пра­цавалi славутыя беларусы - Еўфра­сiння Полацкая, Сымон Будны, тут нарадзiўся Францыск Скарына­ – першадрукар i aсвeтнiк.

Вучань. Белакаменны Сафiйскi сабор - рукатворны помнік народ­наму таленту i ўменню. Пабудаваны ён ў сярэдзiне XI стагоддзя. У храме захоўвалася вялiкая колькасць культурных каштоўнасцей, узораў народнай творчасцi. Пазней там ад­крылася бiблiятэка, школа, дзе пiса­лi i перапiсвалi кнiгi, працавалi iканапiсцы i майстры прыкладной творчасцi.

Вучанiца. Да найбольш стара­жытных гарадоў Беларусi належыць i Тураў, першае ўпамiнанне аб якiм адносiцца да 980 года. Паводле па­дання, князь Рагвалод з мэтай аб'яднання ўcix крывiцкiх i дрыгавiц­кix земляў пад уладай Полацка ру­шыў у паход на Палессе. Уверх па Прыпяцi ён выслаў дружыну, якую ўзначальваў Тур. Пакарыўшы дрыга­вiцкiя i яцвяжскiя землi, Тур заклаў на Прыпяцi горад i назваў cвaiм iмeм.

Вучань. Першае ўпамiнанне аб Miнску датуецца 1067 годам, калi ад­былася крывавая бiтва на Нямiзе па­мiж полацкiм i Kieўcкiм князямi, апi­саная летапiсцам на старонках "Апо­весцi мiнулых гадоў". 3 таго часу i па­чалася гiсторыя Менеска, цi Менска. Сваю назву горад мог атрымаць ад paкi Meнкi, на якой узнiк калiсьцi. Ёсць i iншая версiя: некалi заезджыя купцы спынялiся на берегах Свiсла­чы i Нямiгi i мянялi свае тавары на ту­тэйшыя. Адсюль i назва.

Вучанiца. Цiкавыя паданнi звя­заны з горадам Магiлёвам. Адно з ix сведчыць, што жыў калiсьцi ў той мясцовасцi разбойнiк Машэка, якога ў народзе звалi Львом. Калi ён загi­нуў, на магiле насыпалi курган, якi атрымаў назву "Магiла Льва". У 1267 годзе на гэтым месцы быў заснава­ны горад, названы Магiлёвам.

Вучань. Паводле iншага па­дання, горад быў заснаваны рускім князем:

Жил-был Могий - русский князь.

Сам не низкий, не высокий,

Спать ложился лишь на бязь.

Он, однажды покумекав,

Решил город заложить

И, селение объехав,

Молвил твердо: "Граду быть!"

Так и стали помаленьку,

Потихоньку строить град.

Там, где речка Дубровенка ...

Вот такой был раньше город,

В коем мы сейчас живем.

Он еще довольно молод,

Могилев его зовем.

Вядучы. Сведкамi сiвой гісторыi з'яўляюцца i гарады Вiцебск (974), Брэст (1019), Орша (1067), Пiнск (1097), Навагрудак (Х ст.), Гродна (1127)... Аднак на жыватворнай бе­ларускай зямлi нараджаюцца ўсё но­выя i новыя гарады.

Вучанiца. Недалёка ад сталiцы нашай кpaiны ўзнiк горад Жодзiна. Там жывуць аўтамабiлебудаўнiкi. Яны выпускаюць самыя вялiкiя гру­завiкi - БелАЗы.

Вучань. Да маладых гарадоў ад­носiцца i Светлагорск - горад энер­гетыкаў i xiмiкaў. Заснаваны ён на рацэ Бярэзiне побач з буйнейшай электрастанцыяй. Там пабудаваны буйны хiмiчны завод, на якiм выпус­каюць незвычайную ткaнiну - корд. Яна выкарыстоўваецца для вытвор­часцi аўтамабiльных i трактарных шын.

Вучанiца. На левым беразе Заходняй Дзвiны побач са стара­жытным Полацкам вырас горад На­ваполацк. Meнaвiтa тут пабудаваны вядомы не толькi ў Беларусi, але і за яе межамi завод па перапрацоўцы нафты.

Вучань. Багата наша кpaiнa на калiйныя солi. Здаецца, зусiм нядаў­на сталi здабываць шахцёры падземныя багаццi, а xiмiкi - пера­працоўваць солi ў мiнеральныя тукi, а побач з радовiшчам ужо ўзнiк пры­гожы горад Салiгорск.
Вядучы. Малайцы! Добрыя пад­рыхтавалi паведамленнi. А зараз правядзём некалькi конкурсаў.
І. Геаграфiя з бiялогiяй


  • Горад Слонiм ёсць на Шчары.

Ды чамусьцi не сланы

Топчуць ля яго абшары,

А ласi i кабаны.

Мой таварыш -

Самы добры! -

Поблiз Кобрына жыве.

Там вужакi, а не кобры

Выгiнаюцца у траве.

Узгадайце назвы беларускiх га­радоў, у склад якiх уваходзяць назвы жывёл i раслiн. (Магiлёў, Бяроза, Ваўкавыск, Дуброўна, Баранавiчы, Воўкавiчы, Слонiм, Лепель, Ельск, Кобрын.)

Скажыце, у назвы якiх гарадоў уваходзяць iмёны людзей. (Лiда, Клiмавiчы, Маларыта, Барысаў, Васiлевiчы, Давыд-Гарадок, Лю­бань, Петрыкаў і г.д.)


ІІ. Я ведаю свой гopaд

Назавiце як мага больш назваў вулiц горада, вёскі, дзе вы жывяце. (Ленiнская, Кастрычнiцкая, Савец­кая i да т. п.)


ІІІ. Рэкорды нaшaгa гopaдa

  • Якi будынак у нашым горадзе са­мы высокi?

  • Якую назву носiць самая доўгая па працягласцi вулiца?

  • Якiя вулiцы горада самыя старыя?

  • Якая плошча раней за iншыя з'явiлася ў нашым горадзе?

  • Цi ёсць у горадзе музеi? Калi ёсць, назавiце ix.

  • Назавiце колькасць жыхароў, што пражываюць у нашым горадзе.

  • Якiя вучэбныя ўстановы ёсць у горадзе?

  • Назавiце самыя распаўсюджа­ныя сярод гараджан прафесii.


IV. Анкета "Самы лепшы гo­рад на зямпi"

Адкажыце на пытаннi анкеты:

1. Цi лiчыце вы свой горад пры­гожым?

2. Якi куток свайго горада вы лю­бiце больш за ўсё?

3. Што вам не падабаецца ў вашым горадзе i што вы хацелі бы змянiць у iм?

4. У якiм горадзе нашай кpaiны вы хацелі бы пабываць i чаму?

5. Якiя кнiгi пра свой горад вы чыталі?

6. Цi ведаеце вы прозвiшчы людзей, што праславiлi горад?

7. Што вы можаце зрабiць, каб ваш горад стаў прыгажэйшым?

8. Якiм вы ўяўляеце свой горад праз 20 гадоў?


Вядучы. На жаль, сёння па­дарожжа па гарадах нашай кpaiны заканчваецца. Наступным разам мы згадаем iншыя гарады Беларусi.

Праз лугi-разлогi,

Памiж рэчак звонкiх,

Праляглi дарогi

Роднае cтapoнкi.

Па адной дарозе

Пад Барысаў пойдзеш

­На рацэ Бярозе

Запаведнiк знойдзеш.

Там, у сінім змроку,

Ёсць ласi, кунiцы,

Там на кожным кроку ­

Смачныя сунiцы.

Над ракою цiхай

Нiцых лозаў шаты.

Там бабёр з бабрыхай

Збудавалi хату ...

Клiча вецер свежы

Да другой дapoгi.

Вабяць з даляў вежы,

Вабiць замак cтpoгi.

Па шляху заходнiм,

Там, дзе пушчаў гоман,

Мы iдзём да Гроднi,

Дзе лагодны Нёман.

... Кожны кут радзiмы

Гэта быль i казка.

Клiча край любiмы:



- Дзецi, калi ласка!





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка