Пад канец снежня Дацкая паэзія ў перакладах Яна Максімюка Хенрык Нордбрандт




Дата канвертавання20.06.2016
Памер11.25 Kb.
Пад канец снежня

Дацкая паэзія ў перакладах Яна Максімюка
Хенрык Нордбрандт

(Henrik Nordbrandt)


Сонцастаянне

(Solhverv)


Сярод зімы сонца спусцілася так нізка,

што магло заглянуць

пад усе дзверы на свеце.
Тартак за далінай спыніўся рэзка,

ажно раздзёр

аблезлыя шпалеры дзяцінства.
Я ўвайшоў у сасоннік

нібыта ведаў яго мімалётам

і мог забыць

так сама лёгка.


Упалая кропля асвятліла цемру

і прапаліла дзірку ў дыване сасновай ігліцы —

як быццам пачуліся крокі ў закрыстыі

незадоўга да хросту.




Пад канец снежня

(Sidst i december)


Дні не скарачаюцца,

і жыццё не падаўжаецца,

і смерць не набліжаецца.
І нішто не адчуваецца больш аддаленым,

чым гэта, што напісалася

у цені гэтага нізкага сонца.


Енс Ёханэс Ёргенсэн

(Jens Johannes Jørgensen)


Веснавое Евангелле

(Forårs-Evangelium)


Сонца ззяе над лясамі,

Мора бліскае з-за дрэў,

Шэпча вецер, бзычуць пчолы,

Крылы, кветкі, шум і спеў.


Дрозд пяе і берасцянка

між яскрава-светлых дрэў,

Зацвітаюць кроп, дымянка,

белых ландышаў пасеў.


Блікі на сцяне як кветкі,

кветкі ў коле светлых дрэў.

Ў гэтым водары і сонцы

адчуваю — Бог прыспеў.


пераклад з дацкайЯн Максімюк
© Ян Максімюк, пераклад, 2015


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка