Пад харугвай Вялікага князя… Гістарычная экскурсія па княскіх замках Беларусі.




Дата канвертавання17.03.2016
Памер323.38 Kb.


Пад харугвай Вялікага князя…

Гістарычная экскурсія па княскіх замках Беларусі.

(Крэва – Баруны – Гальшаны –Іўе – Ліда)

У сярэднявеччы

Беларусь называлі

Краінай замкаў

з-за вялікага іх мноства

на нашай зямлі…
Краіна замкаў, краіна вежаў,

Краіна грозных сівых муроў,

Краіна частых крывавых межаў

Зямель князёў, каралёў, цароў.

Краіна бітваў, баёў, паўстанняў,

Краіна вогнішч і рэк крыві,

Краіна доўгіх, чужых збытканняў

Над імем нават самай зямлі….

С. Суднік

Уводзіны

Адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны, гістарычнай свядомасці ў апошнія часы становіцца прадметам актыўнай папулярызацыі і пільнай увагі беларускага грамадства. Архітэктура – найважнейшая частка нашай гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў.


Аднак, спадчына гэтая шмат у чым страчана, забыта ці не мае пэўнай актуальнасці для моладзі. Вывучэнне гістарычнага мінулага дазваляе ўбачыць малюнкі жыцця нашых продкаў, паказаць вытокі сучаснасці. А ведаць – значыць разумець каштоўнасць і берагчы, ганарыцца і будзіць нацыянальны гонар, пачуццё патрыятызму, без якога няма асобы.  

Актуалізацыі дадзенага падыходу у значнай ступені садзейнічае катэгорыя “грамадзянска-патрыятычнага выхавання”, што была вызначана яшчэ у мінулым стагоддзі. Дадзены тэрмін можна разгледзець з пазіцый функцыяналізму, праз вызначэнне актуальных для сучаснага беларускага грамадства функцый грамадзянска-патрыятычнага выхавання, якія і неабходна рэалізаваць падчас адукацыйнай дзейнасці. Гэтая дзейнасць скіроўваецца на стварэнне несупярэчлівай, адэкватнай карціны свету з пункту гледжання гістарычнай памяці і грамадзянскай свядомасці, а таксама выхаванні патрыятызму, суадносных ідэалаў і каштоўнасцей. Важкім у гэтым пытанні з’яўляецца пераадоленне мазаічнага мыслення, характэрнага для сучаснага чалавека. Яго праявы складаюць немагчымасць абагульняць і звязваць інфармацыю ў агульныю карціну свету, унасіць інфармацыю ў кантэкст, а фактычна, тлумачыць яе. Прытым, што гэта з’яўляецца агульнай эпістэмалагічнай праблемай, гэта таксама становіцца і неабходнай умовай выхавання гістарычнай памяці, а суадносна і прынцыповым накірункам грамадзянска-патрыятычнай працы. Яшчэ адзін бок праблемы – гэта выхаванне грамадзяніна з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якая выражаецца ва ўсведамленні адказнасці за свой грамадзянскі выбар. Пачуццё доўга, правасвядомасць, прававая і палітычная культура, дысцыплінаванасць у любой сферы дзейнасці, падрыхтаванасць да працы і жыцця ў грамадзянскай супольнасці павінны станавіцца актуальнай нормай жыцця моладзі. Гісторыя, ў пэўным сэнсе, навокал нас патрэбна толькі навучыцца яе бачыць, разумець, асэнсоўваць, актуалізаваць.

Рэалізацыя дадзеных функцый залежыць ад выканання ў той або іншай меры пэўных задач:


  • Выхаванне глыбокай пашаны да беларускай нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры, рэлігій;

  • Выхаванне павагі да гістарычнай сімволікі, што адлюстроўвае драматычны шлях беларускага народа і фарміруе накірункі для далейшага развіцця грамадства;

  • Выхаванне духу нацыянальнага і гістарычнага ўзаемадзеяння і прыязнасці;

  • Выхаванне павагі і цікавасці да беларускай мовы;

  • Выхаванне эстэтычнага густу з дапамогай помнікаў архітэктуры, прыгажосцяў беларускай прыроды;

  • Абуджэнне цікавасці да вайсковай справы і яе гістарычных каранёў;

Дадзеныя задачы прапануецца рэалізаваць шляхам правядзення гістарычнай экскурсіі па найвядомейшых гістарычных мясцінах, княскіх замках Беларусі, з выкарыстаннем метадаў інтэрактыўнай гістарычнай рэканструкцыі, інсцэніравання. Апісанне экскурсіі вядзецца у гісторыка-публіцыстычным стылі, вылучаюцца асноўныя гістарычныя, этычныя моманты, якія павінны прыцягнуць увагу экскурсантаў, скіраваць іх на абмекркаванне і асэнсаванне пэўных падзей.

У якасці крыніц былі выкарыстаны даследаванні па гісторыі помнікаў беларускай архітэктуры С. Марозавай, М. Ткачова, А. Кулагіна, а таксама інтэрактыўныя распрацоўкі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, асабістыя распрацоўкі.

Агульнае апісанне экскурсіі

2010 год у суседніх нам Польшчы і Літве быў абвешчаны годам бітвы пад Грунвальдам і дадзенай падзеі прысвячаюцца розныя мерапрыемствы. У у Беларусі таксама прайшло святкаванне 600-годдзе вялікай бітвы.  Бо хто ведае, ці існавалі  беларусы зараз, калі б падчас Грунвальдскай бітвы было ўсё інакш?  За невялікі прамежак часу тэўтонцы цалкам знішчылі прусаў і такі народ хутка перастаў існаваць. Разбіццё магутнага Тэўтонскага ордэна на доўгі час спыніла нямецкую экспансію на ўсход. 600 гадоў таму Беларусь называлі «краінай замкаў». Праз кожныя 20–30 км стаялі ўмацаваныя гарады і мястэчкі, пад абарону якіх у гадзіну трывогі збіралася навакольнае насельніцтва. У кожным феадальным горадзе і мястэчку існавалі тады арсеналы, былі воінскія апалчэнні.

Прапанаваны маршрут уключае ў сябе старажытныя маляўнічыя мястэчкі з помнікамі архітэктуры дадзенага і крыху пазнейшага перыяду у стылі готыкі, барока, рэнесансу … Экскурсія пачынаецца з наведвання былой вялікакняжацкай рэзідэнцыі XIV ст. – радавога замка Альгерда і яго сына Ягайла ў мястэчку Крэва. З месца, дзе Вялікае Княства Літоўскае вызначылася з выбарам гістарычнага шляху – да еўрапейскай цывілізацыі з яе каштоўнасцямі, дзе была складзеная Крэўская ўнія, якая прывяла да аб'яднання Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага і, пасля, да хрысціянізацыі Літвы. Па ўсёй краіне, у вялікіх і малых селішчах, былі узведзены грандыёзныя храмы, адзін з іх 250-летні храм святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Баруны. Недалёка знаходзяцца Гальшаны – радавое гняздо князёў Гальшанскіх. Прадстаўніцы гэтага хвалебнага роду Соф'і Гальшанскай, сталай жонкай Уладзіслава Ягайла, якой пастаўлены помнік побач з кляштарам францысканцаў, сцены якога ведаюць мноства праўдзівых апавяданняў і зачаравальных легенд. На выездзе з Гальшан – замак Сапег, успеты У. Караткевічам “Чорны замак Альшанскі”. Іўе – сталіца беларускіх мусульман, увасабленне беларускай рэлігійнай талерантнасці. І нарэшцэ Ліда – яшчэ адзін княскі замак… У двары замку будзе разгуляна тэатралізаванае паданне, задача якога – абудзіць рыцарскі дух у гасцей замку. Госці замку атрымаюць магчымасць не толькі назіраць бой пры святле паходняў, але і самі пры дапамозе мячоў дапамогуць адбіць і ўзяць у палон разбойнікаў. У гонар перамогі над разбойнікамі ўдзельнікаў павіншуе сапраўдная князёўна. У канцы падання чакаецца відовішчнае файер-шоў.

Крэва

Крэва (цяпер веска у Смаргонскiм раене, Рэспублiка Беларусь), мястэчка у Ашмянскiм павеце, на рэчцы Краулянка. Верагодныя пiсьмовыя звесткi пра Крэва адносяцца да XIV ст. i звязаны з яго найбольш значным элементам гiсторыi тапаграфii i планiровачнай структуры — Крэускiм замкам, закладзеным вялiкiм князем Гедзiмiнам на мяжы XIII–XIV стст. 3 1330-х г. Крэва – цэнтр Крэускага княства, уладанне Альгерда, а пасля Ягайлы. 3 1413 годзе Крэва уваходзіць у склад Вiленскага ваяводства. 3 Крэва звязаны важнейшыя падзеi гiсторыi ВКЛ канца XIV – першай пал. XV стагодзя: захоп улады Кейстутам, затым – Ягайлам, смерць Кейстута, барацьба Ягайлы i Biтаута, заключэнне Крэускай унii 1385, барацьба за трон памiж Жыгiмонтам Кейстутавiчам i Свiдрыгайлам... У пачатку XVІ стагодзя крымскiя татары спалiлi Крэускi замак, якi пасля гэтага ужо не акрыяу. У 1518 С. Герберштэйн адзначау, што Крэва – «горад з закiнутым замкам». Паводле пацвярджальных грамат 1601,1609 i 1633, выдадзеных Жыгiмонтам III i Уладзiславам IV, жыхары Крэва карысталiся пэунымi правамi гарацкога самакiравання (напрыклад, правам выбiраць членау магiстрата), абмежаванымi, аднак, уладай старасты, якi прызначау галаву магiстрата – войта. Герб Крэва “Лялiва” (на тытульнай старонцы) – герб выкарыстоўваецца з XVII стагодзя. У сінім полі шасціканцовая срэбная зорка над залатым паўмесяцам.

Планiровачная структура Крэва, мяркуючы па плане 1856 г, мела у асноуным стыхiйны характар. Забудова фармiравалася уздоуж асноуных дарог (лiнейны тып планiроукi). На поунач ад замка ляжала рыначная плошча, якая мела форму няправiльнага чатырохвугольнiка з бакамi каля 150 м. Элементы рэгулярнай планiроукi цэнтральнай часткi мястэчка, бясспрэчна, звязаны з наданнем Крэва магдэбургскага права у 1559. Памеры плошчы (фактычна 3×3 шнуры) дастаткова пэуна указваюць на умяшанне велiкакняжацкiх чыноунiкау у перыяд правядзення валочнай памеры. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалiтай (1795) Крэва у складзе Расiйскай Iмперыi.

Трапляючы ў замак адразу адчуваеш яго некалі мінуўшую веліч, датыкаешся да камянёў сценаў спрабуючы адчуць дыханне часу, якое даносіцца да нас з глыбіні стагоддзяў далёкага мінулага нашай гісторыі, спрабуеш прадставіць, што адбывалася ў поры росквіту жыцця замка. Усё гэта перадаць вельмі складана, трэба самому пабываць і адчуць на сабе энергетыку месца.Войны пакінулі ў гісторыі замка вельмі шмат слядоў, так у Першай Сусветнай вайны ў сценах замка былі абсталяваныя некалькі дотаў, бо лінія фронту праходзіла фактычна па самім Крэва. Одзін з дотаў, убудаваны ў адну з былых веж, фактычна захаваўся і да нашых дзён.


Крэўскі замак быў узведзены каля месца упадзення р. Шляхцянка у Крэвянку. Каля чвэрцi замкавай тэрыторьi (паун. частка) знаходзiлася на пясчанай дзюне, што узвышалася над балоцicтым рачным поплавам. Размяшчэнне замка у забалочанай нiзiне мусiла перашкодзiць ужыванню тэхнiкi у час аблогi, хоць у далейшым гэта не дазваляла узводзiць новыя лiнii абароны замка.

Замак у плане мае няправiльную трапецыю (85 х 108,5 х 71,55 х 97,2 м). Таушчыня сцен дасягала 2,5 м, вышыня 12—13 м. На вышыню прыблiзна 4 м яны былi выкладзены з валуноу на вапнава-пясчанай рошчыне, вышэй ужывалася цэгла, пакладзеная у тэхнiцы балтыйскай муроукi (2 лажкi — 1 тычок). Унутраная частка сцен выканана метадам забутоукi. На фасадах замка у выглядзе фрыза з цэглы быу зроблены шырокi атынкаваны i пабелены пас. Сцены завяршалiся баявой галерэяй.

Брама знаходзiлася у паўночнай сцяне. Праз кароткi тэрмін каля паун.-зах. вугла замка звонку была пабудавана Княжацкая вежа-данжон вышынёй 25 м. Сцены вежы (17 х 18,65 м) не маюць перавязкi з мурамi замка i выступаюць за ix перыметр – гэтым самым забяспечвалiся не толью франтальны, але i фланкiруючы абстрэл подступау да замка (дасягненне фартыфiкацыi 2-й пал. 14 ст.). У нiжнiм ярусе Княжацкай вежы знаходзiлася вязнiца, 2-i ярус выкарыстоувауся для гасп. мэтау, жылыя памяшкaннi знаходзiлiся на 3-м i 4-м ярусах. Пра рэпрэзентатыуны характар вежы сведчаць таксама вял. гатычныя аконныя праёмы. У вежу можна было трапiць з баявой галерэi праз уваход, якi знаходзiуся на узроунi 3-га яруса. Першапачатковыя перакрыццi паверхау выконвалiся з дошак на брусах, ад якiх у сценах захавалiся прамавугольныя адтулiны. На мяжы 1520—30-х г. у цэнтры вежы быу узведзены крыжападобны слуп, на якi абапiралiся нервюрныя скляпеннi, што перакрывалi памяшканнi 2-га i вышэйшых паверхау.

На падворку замка каля уваходу археолагамi былi выяулены рэшткi мураванага будынка грамадзянскага прызначэння, узведзенага у XIV ст. Квадратная у плане пабудова (каля 8 х 8 м) мела скляпеннi Тэхнiка муроукi сцен цалкам аналагiчная замкавым. Мяркуецца, што пабудова прызначалася пад княжацкi палац. Падчас археалагiчнага даследавання Княжацкай вежы знойдзена больш за 2 тыс. фрагментау тынкоукi з роспiсам у тэхнiцы all-secco (па сухой тынкоуцы). Вылучаюць 3 этапы аздаблення iнтэр’ерау вежы роспiсам: першая пал. XIV ст., пач. XV ст., мяжа XVІІ–XVІІІ ст. Найстаражытныя роспiсы – тaнipaванне тынкоукi чырвонымi вохрамь Для pocпicay характэрна ужыванне дастаткова багатай колеравай гамы. Роспiсы былi часткова перапiсаны у тэхнiцы тэмпернага жывапiсу. Тэхналогiя крэускiх pocпicay не характэрна для вiзантыйскай традыцыi, але мае значнае падабенства з прынцыпамi жывапiсу зах.-еурапейскага сярэдневякоуя.

Замак, пачынаючы з ХІХ ст., прыцягвау увагу мастакоу: Н. Орды, Б. Тамашэвiча, Я. Драздовiча, Ф. Рушчыца i iнш. Кансервацыя муроу замка праведзена у 1929-30 польскiмi спецыялiстамi на чале са С. Лорэнцам. Сiстэматычнае археалагiчнае вывучэнне пачалося у 1970 (М. Ткачоу), прадоужылася у 1985 (А. Трусау, М. Ткачоу) i 1987–89 (М. Чарняускi). У наш час праводзяцца працы па частковай кансервацыi pyiн замка. Дзейнiчае Дабрачынны фонд «Крэускi замак».


Баруны

Ёсць на Ашмяншчыне вёска Баруны. Паўтары сотні двароў, паўтысячы жыхароў. У цэнтры стаіць магутны і велічны касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла – помнік архітэктуры “віленскага барока”. Яго архітэктурная маса нібы вырываецца з акоў каменя. На  хвалістай плоскасці – вытанчанае дэкаратыўнае аздабленне. З абодвух бакоў да касцёла прымыкаюць фігурныя шматярусныя вежы (у адной з іх – званіца) і маляўнічыя брамы   Нязвыкла асіметрычны фасад. Касцёл разам з манастырскім корпусам, вежай-званіцай і капліцай утварае комплекс, які з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння і занесены ва ўсе даведнікі па гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі. У касцёле шануецца абраз Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы ўсіх засмучаных – праца невядомага мастака. У 1991 г. парафія святкавала 300-годдзе культу Маці Божай Барунскай.

Комплекс гэты, пабудаваны ў 40–60-я г. ХVIII ст. як уніяцкая царква і базыльянскі манастыр, у 1833 г. быў перададзены ў праваслаўнае ведамства, у 1922 г. – католікам У 1915–1933 г. тут дзейнічала настаўніцкая семінарыя, якая рыхтавала кадры педагогаў для пачатковых школ. Яна была рускай, потым – беларускай, пазней – польскай. Стваральнікам і дырэктарам беларускай семінарыі (дзейнічала ў 1920–1921 г.) быў палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст і педагог Сымон Рак-Міхайлоўскі. Яна ўзнікла тут не выпадкова. У адрозненне ад іншых гэты куточак Ашмяншчыны вылучаўся больш высокім узроўнем нацыянальнай свядомасці людзей. З гэтых мясцін паходзіла шмат вядомых і яшчэ малавядомых рупліўцаў беларускай справы. Нягледзячы на свой кароткі і складаны лёс, беларуская настаўніцкая семінарыя ў Барунах адыграла важнае значэнне для развіцця нацыянальнай школы на Беларусі.

У ХVII – першай трэці ХІХ ст. мястэчка Баруны было адным з цэнтраў уніяцтва на Беларусі. Базыльяне, якім у 1702 г. са згоды ўрада Баруны з усімі жыхарамі і ўгоддзямі былі перададзены ва ўласнасць, прывезлі з сабой ікону Маці Божай, якая лічылася цудадзейнай. Першапачаткова абраз належаў прапаведніку-базыльяніну і місіянеру Ясафату Бражысу, які перад смерцю ў 1691 г. перадаў святыню сваяку Мікалаю Песляку. Зацікаўлены чуткамі аб дзівосах гэтай іконы, якія хадзілі па ВКЛ, у 1693 г. y мястэчка прыязджаў уніяцкі мітрапаліт Цыпрыян Жахоўскі. Цудадзейны абраз забяспечыў багатыя ахвяраванні, і ў хуткім часе (1700–1707 г.) на месцы драўлянай была ўзведзена і забяспечана ўсім неабходным мураваная царква. Але ў 1707 г. мястэчка амаль цалкам знішчыў вялікі пажар. Царкву адбудаваў у 1715 г. уніяцкі мітрапаліт Леў Кішка. У 1747–1757 г. паводле праекта манаха Барунскага манастыра архітэктара Аляксея Асікевіча была пастаўлена новая мураваная царква (дабудавана ў 1760–1770 г.). Яна  з’яўляецца адным з найбольш дасканалых узораў архітэктуры віленскага, або уніяцкага барока, які ўзнік на аснове творчага сінтэзу візантыйскага і заходнееўрапейскага мастацтва ў арэале распаўсюджання уніі на тэрыторыі Віленскай дыяцэзіі. Менавіта уніяцкая царква стала глебай для ўзрастання мастацкіх прынцыпаў гэтага стылю. Уласцівыя яму вытанчанасць і вертыкалізм прапорцый, скульптурная пластычнасць фасадаў і інтэр’ераў, маляўнічасць сілуэта яскрава выявіліся ў Барунскай царкве. Шматярусныя вежы, фігурны франтон, хвалісты галоўны фасады надаюць збудаванню надзвычайную стройнасць.

Для абсталявання Барунскай царквы запрашалі лепшых майстроў з Мінска і Вільні. У ёй былі ўстаноўлены высокамастацкія драўляныя алтары – работа разьбяроў Фрэдэрыка Квечура, сталяроў  Паўла Якавіцкага і Цесількевіча, мастакоў Міхальскага і Сымона Урублеўскага і іншых. Дыянісі Ванькоўскі з Вільні ў 1718–1719 г. за 1250 зл. выканаў па ўласнаму праекту алтар Маці Божай. Галоўны алтар вылучаецца вытанчанасцю, грацыёзнасцю і святочнай параднасцю. З інвентара царквы 1768 г. відаць, што такіх алтароў было сем. На іх было ўстаноўлена 28 ікон, выкананых на дрэве, напісаных на палатне або паперы. Царква славілася сваёй цудадзейнай іконай Маці Божай Барунскай.

У 1778–1793 г. пабудавалі двухпавярховы мураваны манастырскі корпус. Манастыр валодаў тады больш за 300 дзесяцін зямлі, не лічачы выпасаў, лугоў, лесу. Усе жыхары мястэчка былі манастырскімі прыгоннымі. Да канца ХVIII ст. Барунскі базыльянскі манастыр быў адным з буйнейшых кнігапісных цэнтраў Беларусі.

Шырокую вядомасць набылі ў свой час Баруны  як значны адукацыйны асяродак. Рэфармаваны ў 1617 г. Язэпам Руцкім базыльянскі ордэн, у якім мітрапаліту ба­чыўся залог магутнасці і славы уніяцкай царквы, імкнуўся заняць у Вялікім княстве Літоўскім вядучае становішча ў сістэме адукацыі. Навучальна-асветная праграма Руцкага прадугледжвала поўную манаполію ў сферы уніяцкай адукацыі базыльян, здольных больш самаахвярна і апера­тыўна, чым белае духавенства ці свецкія настаўнікі, заснаваць і рэарганізаваць на­вучальныя установы і забяспечыць іх рэктарамі і прафесарамі. Першы крок у рэфармаванні адукацыі быў зроблены ў 1613 г., калі Руцкі зару­чыўся каралеўскім прывілеем, які фармальна легалізаваў уніяцкае школьніцтва.. Аналагічны прывілей праз 2 гады мітрапаліт атрымаў з Рыма ад папы Паўла V, які фармальна зраўняў статус уніяцкіх школ з езуіцкімі.

У ХVІІ–ХVІІІ ст. базыльяне адыгралі важную ролю ў развіцці асветы на тэрыторыі Беларусі, хоць і мелі ў гэтай  сферы моцнага канкурэнта ў асобе ордэна езуітаў. Калі ў 1773 г. езуіцкі ордэн быў скасаваны, базыльяне фактычна занялі яго месца на ніве адукацыі. На хвалі Асветніцтва яны пакрываюць нашы землі разгалінаванай сеткай рознатыповых навучальных устаноў: ад пачатковых школ да філасофска-тэалагічных студый, якія рыхтавалі кадры для ордэна і ў меншай меры – прыходскае духавенства і свецкае чынавенства. У 70-90-ыя гг. ХVІІІ ст. сярэднія школы працавалі пры манастырах у Беразвечы, Брэсце, Барунах, Вільні, Вярбілаве, Жыровіцах, Любары, Лядах, Паддубіссі, Талачыне. Навучальныя установы павышанага тыпу, дзе базыльяне ўдасканальваліся ў філасофіі, тэалогіі, рыторыцы, дзейнічалі ў Антопалі, Быцені, Вільні, Свержані, Таракані, Нясвіжы, Лыскаве, Любешове, Жыровіцах, Віцебску, Полацку.

Выхаванне ў манастырскіх школах па якасці пераўзыходзіла свецкія навучальныя ўстановы. Праграмы школ, даючы веды па гісторыі Радзімы, мелі патрыятычны кірунак. Як успамінаў выпускнік Барунскай базыльянскай школы Антон Адынец, менавіта школы розных ордэнаў у першай трэці ХІХ ст. пастаўлялі ў Віленскі універсітэт кантынгент «самых добрасумленных і высокамаральных студэнтаў», якія потым папаўнялі шэрагі мясцовай інтэлігенцыі. «І нават той чысты, ўзвышаны эстэтычны кірунак, які склаўся ў гэтым універсітэце, атрымаў свой пачатак ад студэнтаў, скончыўшых гэтыя школы».

Тыповай базыльянскай навучальнай установай з’яўлялася школа ў Барунах. Паводле звестак П.Бітэля, спачатку гэта была 3-гадовая установа свецкага напрамку,  у 1700 г. пераведзеная сюды разам з маёмасцю і настаўнікамі з мястэчка Вішнева (Ашмянскі павет). У 1740 г. па патрабаванню клерыкалаў яна змяніла сваю праграму і стала рыхтаваць кандыдатаў у духоўнае званне. У 1780 г. зноў стала свецкай і пераўтварылася ў 6-гадовую школу з прэфектам на чале і існавала да 1833 г. У XIX ст. школа праславілася сваімі выхаванцамі, якія пакінулі след у навуцы, культуры, грамадска-палітычным жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы.

Вядомы пісьменнік і паэт Ігнат Ходзька вучыўся тут у 1804–1810 г. Сваё школьнае дзяцінства ён маляўніча апісаў ў апавяданні “Баруны”, апублікаваным у Вільні ў 1825 г.

У пачатку ХІХ ст. Баруны ўяўлялі сабой звычайную вёску, жыхары якой займаліся сельскагаспадарчай працай. Мястэчкам яна звалася таму, што мела прыгожую мураваную уніяцкую царкву і двухпавярховы базыльянскі манастыр. Царква і манастыр, разам з рынкавай плошчай, на якой стаяла так званая студэнцкая капліца, утваралі цэнтр мястэчка. Ад яго ў розныя бакі адыходзілі тры вуліцы (у тым ліку Мінская і Віленская) з выбоінамі і каляінамі, забалочаныя пасля дажджу. Вуліцы былі забудаваны 25–30 простымі драўлянымі дамамі, сярод якіх былі школа, 4 карчмы. Школа размяшчалася ў асобным драўляным будынку, мела бібліятэку з 285 кніг і матэматычныя інструменты.

Спачатку ў школе выкладалі выключна вучоныя манахі, у ХІХ ст. з’яўляюцца і свецкія выкладчыкі. Педагагічны калектыў складаўся з шасці прафесараў (выкладчыкаў): лацінскай мовы, арыфметыкі, красамоўства, гісторыі, фізікі і матэматыкі, якія штодня па чарзе выкладаліся свае прадметы ва ўсіх класах. Вучылі тут таксама геаграфіі, батаніцы, праву, эканоміцы, гісторыі святога пісання, сельскай гаспадарцы, французскай, нямецкай, а з 1800 г. – расійскай мове. Візітатар Барунскай школы ў 1804 г. раіў яе настаўнікам больш часу адводзіць грунтоўнаму вывучэнню польскай і лацінскай моў.

У розныя часы ў школе займаліся ад 140 да 200 юнакоў ва ўзросце  ад 9 да 18 гадоў, найперш сыноў шляхты з з Ашмянскага і суседніх паветаў. У 1783 г. школа мела 180 вучняў, у 1803 г. – 150, у 1804 г. -  140, у другім дзесяцігоддзі XIX ст. — каля 200. Найбольш здольныя да навукі выпускнікі працягвалі вучобу ў Віленскім універсітэце.

На чале школы стаяў прэфект, які быў, па словах Адынца, "калі не дыктатарам, то па меншай меры консулам гэтай студэнцкай Рэчы Паспалітай". Усім манастыром кіраваў суперыёр. Ён займаўся, галоўным чынам, царкоўнымі і маянтковымі справамі і непасрэдна ў студэнцкія справы не ўмешваўся Два першыя класы зваліся ніжэйшымі. Іx вучні пагардліва зваліся мінімусамі і не смелі ўздыхаць аб роўнасці, якая панавала сярод вучняў чатырох наступных — вышэйшых класаў. У гэтым вясковым, малым, ціхім закутку, як піша А.Адынец, аднак жа верна адбіўся, як сонца ў кроплі, характар і звычаі "літоўскіх" школ і студэнцкага жыцця ў ix моладзі.

Вучні жылі ў дамах мяшчан вакол рынку. Ім звычайна адводзіліся два пакоі, у якіх жыло столькі чалавек, колькі ложкаў можна было паставіць уздоўж сцяны. Да жыхароў абодвух пакояў або кожнага паасобку быў прыстаўлены гувернёр — звычайна выпускнік гэтай жа школы, званы пенсіянерам. Гувернёры складалі школьны патрыцыят, які непасрэдна сутыкаўся ca школьнымі ўладамі – прэфектам i прафесарамі.

Парадак школьнага жыцця быў наступны. У 6.30 раніцы – студэнцкая імша, у час якой аднаму з прафесараў дапамагалі добраахвотнікі, а гувернёры i шасцікласнікі, седзячы на лавах, спявалі на лаціне літанію да Маці Божай. У 7 гадзін – сняданак, з 8 да 10 і з 12 д 14 гадзін – урокі. Заняткі па мовах працягваліся да 17 гадзін. Рэшта дня служыла для навучання дома, a пасля гэтага – для забаў. Раніцай, з 7.30 да 8.00, на школьным двары стаяў шум i pyx. Тут уголас адбывалася навуковая споведзь адных перад другімі –дэкламаванне ўрокаў.

Прафесары, не маючы часу штодня правяраць урокі ў кожнага вучня, выбіралі для гэтага абавязку найбольш здольных i старанных вучняў – аўдытараў, якія павінны былі рэгулярна напярэдадні заняткаў выслухаць давераных яму калегаў (найбольш–6 чалавек) i паведаміць сваю думку аб ix ведах прафесару. Адказы ацэньваліся па шасці ўзроўнях у спецыяльным спісе – "эраце": "умее", “сумняваецца", "памыляўся ў адказах", "умее не добра", "не дэкламаваў", "не ўмее". На уроках прафесары правяралі справядлівасць выстаўленых адзнак, апытваючы тых ці іншых вучняў. Бяда тады аўдытарам, якія робячы камусьці паблажкі або з-за ўласнай ляноты складалі фальшывыя сведчанні.

Паводле I. Ходзькі, жыццё ў Барунах у цэлым не было надта вясёлым: жыццё ў аддаленні ад родных, сум, нудная i прымусовая праца, безагаворачная паслухмянасць, кара, часта незаслужаная, — усе гэта давала дзецям пакаштаваць першыя горычы самастойнага жыцця. Канікулы, праведзеныя дома, успрымаліся выхаванцамі як рай. Зусім розныя, супрацьлеглыя пачуцці i ўспаміны пакідалі ў студэнтаў царква i школа. Яны былі як неба i зямля, як рай i пекла. Калі дзеці ў царкве, успамінае пісьменнік, школа закрытая i чакае, каб ix зноў прыгнятаць. "У царкве гімны і песні, паўтараемыя гучным хорам, мілыя сэрцу i вуху студэнта, ... ў школе штодзённы плач i архіплач кожную суботу". У студэнцкай капліцы, паводле мемуараў I. Ходзькі, захоўвалася школьная харугва. На ёй з аднаго боку была выява школьнай заступніцы Маці Божай, вышытая на белым атласе, на другім баку — каласісты сноп збожжа – эмблема плёну навукі, якую вучні растлумачвалі па-свойму: "Вучыся, асёл, добра — будзеш мець хлеб".

Вучэбны год, як і ва ўсіх школах, штогод завяршаўся публічным экзаменам. Ён адбываўся ў дзень святога Пятра і Паўла, 29 чэрвеня, ужо не ў класе, а ў царкве. Так было i ў 1820 г., калі заканчваў школу А.Адынец. Царкву запоўніла публіка: бацькі, бліжэйшыя суседзі, павятовыя чыноўнікі з Ашмян. Але ўсе гэтыя зоркі гаслі пры бляску славы прэлата Віленскай капітулы, візітатара Я.К.Хаданія, які ў кананічным адзенні і доктарскім берэце сядзеў на крэсле, устаноўленым на памосце, нібы на троне. Па баках ад яго сядзелі ашмянскі павятовы маршалак і суперыёр Барунскага манастыра. Усе класы па чарзе давалі справаздачу перад гэтым трыумвіратам. Але толькі лепшыя вучні мелі права адказваць на пытанні і дэкламаваць вершы, дэманструючы такім чынам дасягненні свайго класа.

Галоўнымі дзеючымі асобамі на такіх урачыстасцях былі выпускнікі. У тым, 1820 годзе, іх было толькі 7 – з больш чым трыццаці вучняў, якія прышлі ў першы клас, але або на палове шляху перарвалі навучанне і пайшлі ў свет з ніжэйшых саслоўяў, або засталіся ззаду за гэтай сямёркай. Плеяду выпускнікоў 1820 г. складалі бліжэйшыя прыяцелі і прыхільнікі Антона Адынца. Усе яны збіраліся далей вучыцца ў Віленскім універсітэце. Але на той год з Ашмянскага павету прыбыў у Вільню толькі адзін Антон. З лагеру рэалістаў закончылі школу толькі сам Геранім Умястоўскі і яго брат Гілярый, але ва універсітэт яны не пайшлі.

Паводле звычаю, экзамен пачынаўся і завяршаўся прамовамі выпускнікоў з трыбуны, устаноўленай пасярод царквы і пакрытай дыванамі. Адынцу выпала выступаць з апошняй прамовай. Ён завяршыў яе такім прачулым і патэтычным пажаданням прафесарам, школе, калегам, што да глыбіні душы закрануў слухаючую публіку, якая шчодра адарыла яго апладысментамі. Пасля публічных экзаменаў старэйшыя вучні ставілі тэатральныя прадстаўленні дзеля забавы тых, хто прыязджаў на гэты выпускны абрад.

Пасля ўсіх урачыстасцяў – гэта ўжо расказваў І.Ходзька – заслона з царкоўнага алтара ападала  і адкрываўся цудадзейны абраз Маці Божай  ў абрамленні зорак з дарагіх камянёў і крышталёў. Усе, старыя і маладыя, падалі на калені і пакорліва схілялі да зямлі галовы. Пеў хор чыстых добрых дзіцячых галасоў. Колькі сэрцаў адразу, колькі малітваў у гэты час узносілася да Бога, колькі надзей усялялася ў сэрца. Потым алтар зачыняўся. Гучаў марш. Усе выходзілі з царквы і і раз’язджаліся. Баруны заставаліся пустымі і глухімі».

Мала было тады школ, як адзначаў А.Адынец, якія б славіліся такой колькасцю выпускнікоў, што буйнымі літарамі ўпісалі свае імёны ў гісторыю ХІХ ст., як Барунская. Адны з іх занялі высокія пасады ў органах дзяржаўнай улады, мясцовага кіравання ў сваіх паветах i губернях (напрыклад, губернатар Плоцка, а потым Любліна Станіслаў Мацкевіч), у царкоўнай іерархіі. Імёны некаторых настаўнікаў i выпускнікоў гэтай школы ўзышлі на навуковым гарызонце: Антоні Вырвіч – прафесар матэматыкі Віленскага універсітэта; Вінцэнт Карчэўскі – ад’юнкт прафесара астраноміі ў гэтай жа навучальнай установе, Антон Камінскі – аўтар прац па асновам геаграфіі і матэматыкі. Свой след у еўрапейскай літаратуры пакінулі Леанард i Ігнат Ходзькі, Антон Эдвард Адынец, Юльян Корсак. Менавіта выпускнікі ордэнскіх  школ накшталт Барунскай, як піша А.Адынец, прыўносілі ў Віленскі універсітэт той чысты ўзнёслы эстэтычны кірунак i душэўны настрой, які там развіваўся i з якога расцвітала наступная паэзія.

Імператарскім загадам 1828 г. базыльянскія свецкія вучылішчы былі прыгавораны да паступовага знішчэння. На працягу 1828–1836 г. закрываюцца для моладзі, якая жадала прысвяціць сябе свецкай кар’еры, Жыровіцкая, Талачынская, Барунская, Вярбілаўская, Беразвецкая, Ляданская і інш. школы разам з самімі манастырамі. Базыльянская сістэма свецкай адукацыі была разбурана. Педагагічная дзейнасць ордэна ўжо не магла служыць алібі пасля паўстання 1830–1831 г., якое перакрэсліла гэты пазітыўны аспект яго існавання.

Навучальныя ўстановы ордэна або спынілі існаванне або былі перапрафіляваны на пастаўку кадраў выключна для царквы. Былі зменены мэта, змест і накіраванасць адукацыі – са сродку ўзвышэння прэстыжу і культурнага ўзроўню уніяцкай царквы яна была зроблена сродкам яе ліквідацыі і перавыхавання вернікаў «в видах» урада.У 1831 г. была прынята пастанова аб скасаванні базыльянскай свецкай школы ў Барунах i стварэнні замест яе духоўнай школы, абавязанай даваць выхаванне 20 сіротам або дзецям беднага духавенства.

У сталым узросце, будучы ўжо знакамітым пісьменнікам, любімцам чытачоў, I. Ходзька наведаў апусцелыя Баруны i ўбачыў паўразваленыя дамы. Па могілках прасоўваўся пануры манах, па вуліцах валачылася абдзёртая галота, на рынку пад капліцай сядзела баба ў лахманах i сярод глухога маўчання мурлыкала вячэрнюю малітву. Стоячы на плошчы перад царквой, ён успомніў, як некалі яна агалашалася вясёлымі галасамі хлапчукоў, што высыпалі пасля заняткаў на вуліцу. I залатыя хвіліны дзяцінства паўсталі перад вачамі пісьменніка...

Гальшаны

Гальшаны вядомыя з XIII стагоддзя як горад, цэнтр Гальшанскага княства, які належаў беларускім магнацкім родам Гальшанскіх, а затым Сапегаў. Замак XVI-XVII стагоддзяў уяўляў сабой прамавугольнае будынак памерам 88,6 на 96,5 метра з унутраным дваром, жылымі і гаспадарчымі карпусамі, шасцігранная вежамі на вуглах.

Тут, на пустуючым ужо 4 стагоддзі старажытным узгорку, у дубовым цераме знакамітых князёў Гальшанскіх, не раз вяршыліся лёсе Вялікага княства Літоўскага. Сюды падымаліся са світамі рыцараў паслы-сваты ад самога Ягайлы, ад самога Вітаўта. І не дзесьці там, а менавіта ў старым Гальшанскім замку, ў 1440 годзе "Вялікія Паны" выбралі на Вялікакняжацкі пасад 13-гадовага каралевіча, будучага караля Польшчы Казіміра IY, Ягелончыка. У 1525 годзе пляменніца апошняга па мужчынскай лініі князя Гальшанскага, Віленскага біскупа Паўла - Алена Юр'еўна Гальшанская стала жонкай Паўла Сапегі, прадстаўніка знакамітага магнацкага роду. Да Сапег і перайшлі Гальшаны ў першай палове 16 ст. Першапачаткова Сапегі пражывалі ў старым палацы былых гаспадароў (Гальшанскіх), да таго часу ўжо добра заняпалым. Праз 70 гадоў Ашмянскі стараста, якога таксама звалі Павел Сапега перанёс сваю рэзідэнцыю з Чырвонай Гары (так называлася старое замчышча) на сучаснае месца - ў даліну р. Луста. Магчыма, пасля чарговага наезду, ці асады першы замак быў разбураны, альбо з прычыны, што ў тых гістарычных умовах замкі пачалі губляць функцыі абарончых збудаванняў, Павел Стэфан Сапега рашыў узвесці ў адкрытай даліне новую, больш раскошную і камфортную рэзідэнцыю.

У канцы 16 – пач. 17 ст. тут вырас палацава-замкавы комплекс –прыватнаўласніцкі замак. Уздоўж замка працякаў ручай, які дазваляў запаўняць вадой глыбокія ірвы. Планава-кампазіцыйнай схемай Гальшанскі замак крыху падобны на Мірскі і галандскія Бесенштэйн і Клейданец (каля Антверпена). Неабходна заўважыць, што ў Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, нярэдка ў вялікіх магнацкіх палацах быў заметны ўплыў галандска-фламандскай архітэктуры - як вынік пастаянных ажыўленых сувязяў з краінамі Заходняй Еўропы. Павел Стэфан Сапега, напэўна, хацеў пераўтварыць старыя Гальшаны ў рэзідэнцыю, якая была дастойная яго знатнага і багатага роду. Таму адразу за новым замкам, у 1618 годзе, ў цэнтры мястэчка ўзвеў і касцёл. Трагічны лёс напаткаў Гальшанскі замак. Пасля ўдзелу Сапегаў у паўстанні за адраджэнне Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага, расійскі ўрад забраў усю іхнюю маёмасць у дзяржаўны фонд. Сапегі эмігрыравалі ў Францыю, а Гальшаны перадалі аднаму рускаму памешчыку - Гарбанёву, які ў 1880 г. стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай.

У савецкія часы ва ўсходнім крыле, ва ўцалелай жылой частцы размяшчалася вучылішча пчалаводаў. Але, калі ў адной частцы жылі студэнты і былі вучэбныя класы, то ў другой... Вежы і сцены проста разбіраліся. Прычым гэты вандалізм учыняўся па загаду дырэктара вучылішча. Гэта нават усхвалялася (будаваўся новы клуб): таму, хто здабыў 80 цаглін і больш - давалі дадатковы водпуск дамоў. Пазней, калі вучылішча з'ехала, не менш старанна замак разбіраўся са згоды кіраўніка тутэйшай гаспадаркі. Проста ў двары пабудаваны кароўнікі. Для сцен выкарыстоўвалася знакамітая на ўсю Еўропу цэгла-"пальчатка" 17 стагоддзя. І зараз унікальная ферма стаіць тут жа. Некалькі гадоў таму праходзіў якісьці рамонт сельгаспабудоў і ўся гразь з іх была звалена проста на тэрыторыю замка. Калісьці пра раскошу і бляск Гальшанскага замка хадзілі легенды. Але апошняя нарадзілася зусім нядаўна. Сівораная яна У. Караткевічам.
Чорны замак Альшанскі.

Месяц нырае ў хмарах.

Вежы туманныя ў змроку сны аб мінулым мараць.

Слухаюць вецер золкі вой далёкі ваўчыны,

Слухаюць, як на мурах са страху трасуцца асіны...

У, як ціха і мёртва!

У, які змрок глыбокі! Ціха!

Ты чуеш здалёку ў аркадах бязгучныя крокі!

Кожную поўнач такую у замку, што стыне ад жаху,

Па галерэях праходзіць дама з чорным манахам...
Гальшанскія сцены не былі разлічаны на доўгую асаду. Яны служылі заслонам для размешчаных унутры жылых памяшканняў. У 17 ст. гэтае каменнае гняздо служыла абаронай не столькі ад варожага войска, колькі ад сваіх суседзяў-магнатаў, якія нярэдка вялі сапраўдныя міжусобныя войны, ці ад збунтаваўшыхся прыгонных і местачковай беднаты. Таму гаспадары старанна зачынялі двайныя вароты. Акрамя гэтага, гаспадары трымалі гарнізон - дзесяткі верных слуг з дробнай шляхты і добрую сотню стражнікаў. У параўнаўча невялікім палацы ўражваюць скляпенні, якія двюмя-трымя паверхамі ідуць пад зямлю. У іх зберагаліся загатаваныя на гады правіянт, зброя, боепрыпасы. Тут жа жыла княжацкая чэлядзь, знаходзілася казарма, турма, скарбніца, падземная канюшня.
Парадныя пакоі выглядзелі больш раскошна, чым у шматлікіх суседзяў, дзе, часам, голыя сцены былі зацягнуты шкурамі. У Сапег жа - жывапісныя палотны, дарагая зброя, фамільныя партрэты... Вокны мелі вітражы з тоўстага каляровага шкла казачнай дарагавізны.
Сучаснікі лічылі Гальшанскі замак самым раскошным і прыгожым на Беларусі і Літве.

Сёньняшнiя Гальшаны мала падобныя да колiшняга славутага мястэчка. Заводы, што выраблялi палiваную кафлю, майстэрнi, магутныя млыны, паперня — усё гэта цяпер толькi згадка сiвой мiнуўшчыны. Вось i здаецца часам, што тыя Гальшаны са сваiм дзiўным палацам (гэтак падобным да флямандзкiх кастэляў Бэсэнштэйн ды Клейдаэль, што пад Антвэрпэнам), буйнымi кiрмашамi, што ладзiлiся на плошчы ля паважнага барочнага касьцёла некалькi разоў на год, ды непараўнальным майстэрствам местачкоўцаў у вязцы рукавiцаў, панчох ды славутых «гальшанскiх каптаноў» назаўсёды сышлi ў нябыт...

Але гэтак толькi здаецца. Дастаткова прытулiцца сьпiнай да аблепленае шерымi рыштаваньнямi сьцяны старога францiшканскага кляштару цi пакласьцi далоню на халодныя ружовыя цаглiны раскiданага сапегаўскага замку, як адчуваеш, што адвечныя Гальшаны ўсё яшчэ жывуць сваiм самаiстым таемным жыцьцём i ўсё яшчэ лунае магутны жыцьцятворны дух над напаўзьнiшчанымi, але няскоранымi мурамi.


Мястэчка славіцца не толькі сваім замкам, які быў збудаваны па загадзе Паўла Сапегі ў XVII ст., але і касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і

Кляштарам францысканцаў XVII ст.

Мураваны францiшканскi кляштар з касьцёлам Яна Хрысьцiцеля быў узьведзены ў 1618 годзе (касьцёл перараблялі пры канцы ХVIII ст., кляштар жа застаўся амаль некрануты). З гэтаю камянiцай зьвязанае вядомае гальшанскае паданьне. Распавядаюць, што пад час пабудовы кляштарных карпусоў адна з апорных сьценаў нiяк не хацела стаяць ды некалькi разоў, ужо амаль скончаная, бурылася сама сабой. Раззлаваны фундатар, ня хто iншы, як староста Вялiкага Княства Павел Сапега, паабяцаў нарэшце пакiнуць без заробку майстроў, калi кляштар ня будзе скончаны ў тэрмiн. Засмучоныя будаўнiкi, сабраўшыся на раду, вырашылi пайсьцi на скрайнi сродак ды прынесьцi чалавечую ахвяру. I вось маладзiца, што першая прынесла мужу-муляру абед, была схопленая ды жыўцом замураваная ў цокаль злашчаснае сьцяны... Кляштар прастаяў непарушна да сёньняшнiх дзён. Праўда, кажуць, што й дагэтуль у адным зь ягоных пакояў часам зьяўляецца самотны прывiд у старадаўнiм адзеньнi.

Гэтая гiсторыя, напэўна, i засталася б страшнаю стараветнаю казкай, каб не яе нечаканы працяг, аб якiм распавядае спадарыня Часлава Акулевiч, загадчыца гальшанскае фiлii Мастацкага музэю, што месьцiцца цяпер у старых кляшторных мурох. Колькi гадоў таму, вывучаючы цокальную частку аднае са сьцен, дасьледчыкi патрапiлi на непаразумелую нутраную пустоту. Ускрыўшы яе, са зьдзiўленьнем убачылi спарухнелы чалавечы шкiлет, лiтаральна ўцiснуты ў невялiчкую нiшу. Тэрмiнова паклiканы мясцовы доктар засьведчыў, што хутчэй за ўсё маладая жанчына загiнула ненатуральнаю сьмерцяй. Ад кантакту з паветрам косткi хутка рассыпалiся ў пыл, а магутная апорная сьцяна празь некалькi дзён дала вялiзную расколіну...

Апошнiм часам Дзяржаўны Мастацкi музэй ды Мiнiстэрыя культуры вырашылi, што гальшанскi кляштар ня мае сур’ёзнае культурна-гiстарычнае вартасьцi, ды з гэтае нагоды зьбiраюцца тутэйшую фiлiю музэю зьлiквiдаваць. Значыцца, ня ўсiм хочацца вяртацца сюды зноў i зноў. Так цi йначай, але «заклаў Гольша горад на рацэ Карабель...», i сталiся на Беларусi — паводле «Кронiкi Быхаўца» — больш, як сем соцень гадоў таму, Гальшаны.



Іўе

Іўе ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў XV у. як вялікакняжацкі двор. У 1444 г. аддадзена вялікім князем ВКЛ Казімірам правадыру земскаму, намесніку наваградскаму Пятру Мантыгердовичу, які каля 1495 г. заснаваў у Іўе касцёл. У XVІ у. мястэчка прыналежыў князям Забярэзінскім, у 1558-1654 гг. - Кішкам. У гэты жа час Іўе становіцца адным з цэнтраў арыянства ў ВКЛ. У XVІ у. у мястэчку рассяляюцца татары. XVІІ-ХІХ стст. уладальнікамі Іўя былі Чуткі, Глебовичы, Жижемские, Агінскія, Сапегі, Тызенгаузы. Іўе - раённы горад на Гродзеншчыне, 36 кіламетраў на ўсход ад Ліды, 7 кіламетраў ад блакітнага Нёмана. Горад многіх культур, ён лічыцца адным са старэйшых у Беларусі. Назва горада паходзіць ад гатунка вярбы - івы. Іншыя крыніцы падаюць, што спачатку горад называлі Еўе. Было гэта звязана з імем яго заснавальніцы Евы, жонкі літоўскага князя Гедыміна. На працягу стагоддзяў Іўем валодалі некалькі заможных сем'яў: Кішкі, Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Тызенгаузы і Замойскія. Хіба што найменш памятаюць пра род Кішкаў з гербу Дуброва. Аднак менавіта гэты род падчас свайго росквіту, а не Радзівілы, трымаў у Беларусі і Літве пальму першынства.

Пётр Кішка, троцкі кашталян, у 1499 годзе быў фундатарам першага ў Іўе каталіцкага касцёла св. апосталаў Пятра і Паўла. Яго ўнук Станіслаў, віцебскі ваявода, каля 1600 года пабудаваў новую, мураваную святыню. Аднак ён перайшоў у кальвінізм, папулярны сярод магнатаў у той час, і перарабіў касцёл у збор. Мікалай, сын Станіслава, ваявода мсціслаўскі і падскарбій літоўскі, стаў уладальнікам Іўя. Ён выгнаў з горада кальвіністаў і запрасіў у 1631 годзе бернардынцаў, якім аддаў касцёл, і пабудаваў пры ім кляштар. У кляштары знаходзілася бібліятэка, якая налічвала 480 тамоў, а да 19 стагоддзя існавала школа рыторыкі. У 1760 годзе касцёл быў перабудаваны ў стылі барока, і хоць ён не вельмі вялікі, але лічыцца адным з найпрыгажэйшых у былым Aшмянскім павеце. Па сваёй архітэктуры адзначаецца лёгкасцю і артыстычнай прыгажосцю, праявай чаго з'яўляюцца дзве востраканечныя, двухпавярховыя вежы, пабудаваныя ў стылі віленскага барока. У 1833 годзе кляштар бернардынцаў быў закрыты.

У 1562-65 гадах прыхільнікі Кальвіна ў Рэчы Паспалітай падзяліліся на дзве плыні: кальвіністы і арыяне. Арыяне з Польшчы называлі сябе Польскімі братамі, з Літвы і Беларусі братамі Літоўскімі. Гэта быў цікавы перыяд у жыцці Іўя. У 1567 годзе была пабудавана арыянская святыня, а Іўе стала арыянскім цэнтрам у Беларусі. Тут адбылося некалькі сінодаў. У адным з іх у 1587 годзе ўдзельнічаў Сымон Будны, галоўны ідэолаг Літоўскіх братоў. Ян Кішка, віленскі кашталян, заснаваў у 1585 годзе арыянскую школу, якая называлася Іўеўскай акадэміяй. Яе рэктарам у 1585-93 гадах быў Ян Лініцыюш Намыслоўскі, выпускнік Кракаўскага універсітэта, паэт і педагог, гуманіст. Акадэмію наведвалі таксама праваслаўныя і каталіцкія дзеці. На працягу пяцігадовага курса вучылі старажытную філасофію, гісторыю, грэцкую, лацінскую, польскую і беларускую мовы, грамадзянскае права, Кодэкс Юстыніяна, логіку Арыстоцеля, рыторыку, этыку, музыку, асновы медыцыны, фізіку. Школа мела добрую рэпутацыю.

Ян Кішка ў сваіх уладаннях у Лоску заклаў друкарню, якая працавала ў 1570-1580 гадах. У ёй Сымон Будны выдаў трактат Андрэя Фрыча Маджэўскага Аб аднаўленні Рэчы Паспалітай. Раней у Нясвіжы Будны першы выдаў для люду паспалітага свае кніжкі на старабеларускай мове. Дапамагала ў развіцці асветы ў Іўі таксама выдавецтва Траецкага, заснаванае ў 1610 годзе. У ім выйшла першая славянская граматыка Мялеція Сматрыцкага.

На працягу стагоддзяў з Іўем звязаны татары, якія маюць тут сваю мячэць, адзіную дзейсную ў Беларусі. Іх запрасіў вялікі князь Вітаўт. У замен за вайсковую дапамогу, якую аказаў князю эмір Цімур, татары атрымалі надзелы зямлі і розныя прывілеі. Затым яны служылі ў атрадах коннага войска, якія змагаліся і пад Грунвальдам. Татары жывуць у мікрараёне Мураўшчызна, дзе, як і раней, займаюцца агародніцтвам. Славяцца ў асноўным ураджаямі памідораў і агуркоў. Можа вернуцца да іншай, вельмі вядомай перад вайной прафесіі - гарбарства. Ў 1884 годзе ўладальніца іўеўскіх маёнткаў Эльфрыда Замойская заснавала ў Іўі мячэць. У 1922 годзе за грошы, прысланыя ад татараў, якія эмігравалі ў Амерыку, быў дабудаваны мінарэт. Недалёка ад мячэці знаходзіцца мізар са старажытнымі надмагільнымі помнікамі.

Перад вайной Іўе ўваходзіла ў склад Лідскага павету Наваградскага ваяводства. Яно было мястэчкам яўрэйска-польскім з невялікай колькасцю татараў. Яўрэі мелі тры сінагогі, яўрэйскую школу і большасць крамаў. Усе жыхары Іўя перад вайной жылі паміж сабой у згодзе. У 1942 годзе ў цэнтры мястэчка немцы зрабілі гета. Апрача мясцовых, у яго звозілі яўрэяў з цэлага Іўеўскага раёна, які стварылі бальшавікі ў 1940 годзе. Першых яўрэяў немцы расстралялі другога жніўня 1941 года. Ліквідавалі гета 12 мая 1942 года. Немцы і літоўцы, якія з імі супрацоўнічалі, пагналі людзей дарогай на Мінск у кірунку вёскі Станевічы. У лесе перад вёскай адбыўся масавы расстрэл, у якім загінулі 2524 чалавекі. Толькі нямногім удалося ўцячы. У гэтым месцы знаходзяцца памятныя могілкі. Падчас вайны на тэрыторыі Іўеўшчыны дзейнічаў VI Батальён 77 палка пяхоты Арміі Краёвай Навагрудскай Акругі пад кіраўніцтвам капітана Станіслава Дарэліса, псеўданім Пал. Апрача барацьбы з немцамі ў яго задачы ўключалася абарона мясцовых жыхароў ад акцый савецкіх партызанаў з Налібоцкай пушчы і з-за левага берага Нёмана.



Іўе – ці не адзінае беларускае мястэчка, якое справядліва называюць „горадам чатырох рэлігій”. Тут адначасова, і зусім недалёка адно ад аднаго, можна пабачыць касьцёл, царкву, мячэт і тры сынагогі. Апошнія, на жаль, сёньня ня дзейнічаюць, а вось астатнія тры храмы адчыненыя для вернікаў.

Іўеўскаму касьцёлу, неаднойчы перабудаванаму, больш за 500 гадоў. Мячэт збудаваны ў год нараджэньня Купалы й Коласа – 1882. Тры сынагогі, якія датуюцца канцом ХІХ стагодзьдзя, утвараюць арыгінальны сынагагальны двор. А царква месьціцца ў былым дзіцячым садку. Хаця першапачаткова гэты дамок пачатку ХХ стагодзьдзя належаў габрэйскаму гандляру. Мясцовы сьвятар дужа ганарыцца, што ў іхняй царкве ёсьць абраз, які бываў у космасе. Рэч у тым, што адзін з нараджэнцаў Іўя зараз працуе ў Касьмічнай агенцыі ў Маскве – вось і паклапаціўся пра адметны падарунак роднаму мястэчку. Усе гэтыя асаблівасьці Іўя й падштурхнулі мясцовых чыноўнікаў да ставарэньня Музэю нацыянальных культур. У выніку стварэньне такога музэю было ўключана ў дзяржаўную праграму “Захаваньне й разьвіцьцё культуры ў Беларусі”, на стварэньне музэю выдаткоўваецца 2 мільярды рублёў.

Гэта будзе першы такі музэй у Беларусі. Для яго выбралі адносна старадаўні будынак – 1929 году. Гэты дом збудавалі іўеўскія габрэі пад гатэль, па вайне тут была школа. Музэю яшчэ няма, а экспанатаў ужо хапае. Іўеўскія татары, да прыкладу, перадалі ў будучы музэй сваю рэліквію – Каран, выдадзены ці не стагодзьдзе таму. Іншыя экспанаты перадаюць школы, у многіх зь якіх існуюць краязнаўчыя куточкі. Ужо дамоўлена на перадачу для музэю каля 500 экспанатаў.

Ліда

Магутныя муры старажытнага замка былі пабудаваны па загаду князя Гедыміна ў 1320-х гадах. Замакі ўваходзіў у лінію абароны супраць крыжакоў: Наваградак – Крэва – Меднікі – Трокі. Замак пастаўлены на насыпным пясчаным пагорку і акружаны балоцістымі берагамі рэчак Лідзея і Каменка. Асноўнае абарончае значэнне мелі 12-мятровыя сцены, якія ўверсе пераходзілі ў баявую галерэю, а таксама дзве вежы. У двары адлегласць ад вугла да вугла прыкладна 85 метраў. На прасторным пляцы размяшчаліся праваслаўная царква, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку дом каменданта, казармы, склады, калодзежы, з 1568 года – суд, архіў, астрог. За амаль 450 гадоў замак перажыў шмат аблогаў крыжакоў, англійскіх і французскіх рыцараў, крымскіх татараў, расійскіх і шведскіх войскаў. Падчас Паўночнай вайны шведы ўзарвалі вежы. Апошняя бітва тут адбылася ў 1794 годзе паміж царскімі войскамі і паўстанцамі Тадэвуша Касцюшкі, што заселі ў руінах замка.

Старыя сцены многае памятаюць. Тут у 1396-99 гадах знайшоў прытулак выгнаннік з Залатой Арды хан Тахтамыш. У замку двойчы браў шлюб вялікі князь ВКЛ Ягайла: упершыню, калі абручыўся з польскай каралевай Ядвігай, і чацвёрты раз, калі браў у жонкі ліцвінку Соф’ю Гальшанскую, што нарадзіла яму наследніка. Гараджане могуць расказаць рамантычную гісторыю пра каханне з першага погляду і на ўсё жыццё. У 1941 годзе фашысты сагналі ў замак усіх мужчын, якіх заспелі ў Лідзе, а потым аб’явілі, што «пані і паненкі» могуць прыйсці сюды і забраць сваіх мужоў і жаніхоў. Адна дзяўчына ішла ўздоўж радоў і раптам сустрэлася вачыма з прыгожым юнаком. Яна ўзяла яго за руку і вывела з палону. Кажуць, гэта пара перажыла вайну і шмат гадоў адпрацавала на мясцовым піваварным заводзе. Рэстаўрацыя старажытнага абарончага збудавання пачыналася яшчэ ў 1920-х гадах, калі Ліда ўваходзіла ў склад Польшчы. Работы рознымі тэмпамі працяг­валі­ся і ў другой палове мінулага стагоддзя. Але найбольшы аб’ём выкананы за апошняе дзесяцігоддзе. На рэстаўрацыю замка было выдаткавана 40 млрд. рублёў. Не засталіся ўбаку і мясцовыя жыхары. Гарадскія ўлады стварылі спецыяльны фонд, у які жадаючыя пералічваюць грошы. У выніку цяпер замак выглядае амаль так, як і ў Сярэднявеччы. Рэстаўрацыю поўнасцю плануецца завяршыць да 2012 года. Зараз у замку праводзяцца міжнародныя фестывалі рыцарскіх клубаў, а зімой ва ўнутраным двары заліваюць каток. Летась галоўную адметнасць Ліды наведалі 50 тысяч турыстаў, толькі на правядзенні экскурсій арганізатары зарабілі каля 60 млн. рублёў. Сёлета мне давялося яшчэ раз пабываць у Лідзе, цяпер ужо ў складзе дэлегацыі Віцебшчыны на «Дажынках-2010». Познім вечарам стаяў на бульвары Гедыміна, глядзеў на асветленыя святочнымі агнямі вежы і міжволі думаў пра гістарычную повязь Ліды і Віцебска.

…У 1318 годзе сын Гедыміна Альгерд ажаніўся на Марыі, дачцэ апошняга віцебскага ўдзельнага князя Яраслава. Два гады маладыя пражылі ў Езярышчы, а пасля смерці Яраслава ў 1320 годзе пераехалі ў спадчыннае гняздо Марыі. З тае пары на некалькі дзесяцігоддзяў у Віцебску разгарнулася будаўніцтва абарончых умацаванняў. Гісторыкі сцвярджаюць, што да 1351 года было скончана ўзвядзенне мураваных Верхняга і Ніжняга замкаў (плошча ў цяперашнім трохкутніку Коласаўскі тэатр – Літаратурны музей – вуліца Калініна), агульная даўжыня сцен з вежамі-брамамі складала каля двух кіламетраў. Працавалі тут дойліды і будаўнікі з многіх месцаў, у тым ліку і з Ліды. У 1345 годзе Альгерд пасля смерці бацькі замяніў яго на пасадзе вялікага князя ВКЛ і перабраўся ў сталіцу – Вільню. Хутка Марыя памерла, і Альгерд пабраўся шлюбам з цвярской князёўнай Ульянай. Яна нарадзіла Ягайлу, які на пару з Вітаўтам стаяў на чале Грунвальдскай бітвы. Дарэчы, у маленстве будучы заснавальнік знакамітага польскага каралеўскага роду Ягелонаў нейкі час жыў разам з маці ў Віцебску. І цалкам верагодна, што трымаць меч і страляць з лука ён вучыўся на баявых галерэях сцен віцебскіх замкаў. Некалькі гадоў назад была адноўлена адна з вежаў Ніжняга замка – Духаўскі круглік, які сведчыць пра маштаб сярэднявечнага горадабудаўніцтва і майстэрства нашых продкаў. Варта пабываць на экскурсіі!



Інсцэніроўка бітвы з крыжакамі.

Да экскурсантаў на кані падз’язджае сам князь Вітаўт, і кажа што яго воіны даведаліся пра тое, што тэўтонцы зусім побач і трэба брацца у пагоню за імі. З крыкамі: "Зброю давай!", усе рушаць за слаўным князем Вітаўтам. Аднак замест рыцараў, іх чакае папялішча.

- Ці ёсць тут хто жывы?

Толькі цішыня ў адказ. Нечакана нехта заўважае нейкага хлопца – гэта мясцовы жыхар Янка. Ён адзіны, хто уцалеў у жудаснай бойцы, што была тут зусім нядаўна.

- Мусіць ты хаваўся падчас бітвы? - строга запытаўся Вітаўт.

- Не, княжа! Я змагаўся, нават ўзяў палоннага! Але князёўну захапілі у палон.

Усе даведваюцца, куды накіраваліся ворагі. Але тэўтонец толькі матляе галавой: нішт ферштэен. Што ж, князь загадвае яго пакараць. Добраахвотнікі хапаюць немца за рукі, ставяць на калены перад карчом і толькі Янка узмахнуў над яго галавой мячом, як той загарлапаніў нечалавечым голасам: нах Мінск, нах Мінск! Але адразу ніхто не верыць, горад невялікі не сталічны. Сталі палохаць палоннага:

- Калі ашукаў - будзем катаваць. Не, - кажуць хітрэйшыя, - мы дадзім яму "псіхатропнага прэпарату" і ён нам сам усё раскажа.

Палонны пазіраў на нас з-пад ілба дзікімі вачыма. Сцямнела, вакол смуга. Што гэта ўдалечыні? Чуюцца крыкі непрыяцеля. Будзем атакаваць. Падзяляемся на харугвы, бяром шчыты, мячы і пікі. Нас навучаюць хадзіць страявым крокам і валодаць зброяй.

- Прэч з зямлі нашай! - апавяшчаем гучнымі крыкамі наваколле і ляцім штурмаваць замак.

Наперадзе камандзіры з паходнямі, падбягаем да варот, насустрач выходзяць тэўтонцы: галоўныя правадыры будуць біцца мячамі. Некалькі хвалюючых хвілін - і перамога! Вось тут немцы моцна папалохаліся і жыва схаваліся ў замку. Мы ўсё роўна пераможам, праўда за намі! Бервяном тарануем вароты, урываемся і пад націскам ворагі здаюцца.

Але дзе князёўна? За яе трэба змагацца з самім магістрам Ордэна на мячах. Выходзіць самы смелы і мужны рыцар са світы князя Вітаўта. І вядома ж перамагае. Князь Вітаўт задаволены і запрашае ў карчму адсвяткаваць нашу перамогу. Аднак чакае не толькі вячэра, але і музыкі, што гралі на старадаўніх музычных прыладах. І, вядома, сярэднявечныя танцы. Можа пашчасціць станчыць паланэз ці ойру з князем і князёўнай.




У завяршэнні пераможцам прэзентуюць фаер-шоў.



Заключэнне
Такім чынам, вандроўка у мінулае дапамагае пабачыўшы мінулае на уласныя вочы, паразважаць аб гістарычным лёсе беларускага народа, культурнай і архітэктурнай спадчыне, ваенных і адукацыйных традыціях, традыцыях рэлігійнай талерантнасці. Гэта своеасаблівае выхаванне здольнасцяў чалавека ўступаць у адносіны з гістарычнымі абставінамі, выкрысталізоўваць, чытаць іх у актуальнай навакольнай рэчаіснасці. Набываецца не тлькі пэўны узровень ведаў, якія забяспечваюць нармальную рэалізацыю функцый асобы ў сістэме сацыяльных зносін, але здольнасці анілізу гэтага досведу і трансляцыі яго ў беларускім грамадстве.

Літаратура

  1. Марозава С.В. Барунскі базыльянскі манастыр (канец XVIІ – першая трэць ХІХ ст.) // http://belchrist.narod.ru/pages/5_manastyry/baruny.htm

  2. Лакотка А.І. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. Мн., 2003

  3. Ткачоў М. А. Замкі і людзі. Мн., 1991

  4. Кулагін А.М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мн. 2008. 488 с.

  5. Расолька І. Дз., Лічко У.Я. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў клубах гістарычнай рэканструкцыі і традыцыйнай музыкі. Метадычная распрацоўка. Мн. 2011. 13 с.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка