Пачатак тут, ў родным краі




Дата канвертавання29.03.2016
Памер80.71 Kb.
“Пачатак тут, ў родным краі” –

Сцэнарый літаратурна-паэтычнай вечарыны

з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння

Яраслава Пархуты

Падрыхтавалі : Рэхва М.І..

Асіпік Л.П.



Івацэвіцкая цэнтралізаваная

бібліятэчная сістэма

аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Брэсцская вобл.

г. Івацэвічы,

вул. Савецкая, д.24
Т. 8(01645) 2-32-89

12

Івацэвіцкая Цэнтралізованная бібліятэчная сістэма



Аддзел бібліятэчнага маркетынгу





Сцэнарый літаратурна-паэтычнай вечарыны

з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння

Яраслава Пархуты

г. Івацэвічы, 2010 г.

2

11



ЛІТАРАТУРА:

Т в о р ы Я. П а р х у т ы





  1. Беларуская савецкая энцыклапедыя. – Мн., 2001.- Т.12.- С.290.

  2. Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. – С. 317.

  3. Беларускія пісьменнікі: біябіліяграфічны слоўнік. – Мн.,1994. - Т4.– С.167.

  4. Пархута Я. Дарогамі надзеі і трывог. – Мн.: Ураджай, 1989.

  5. Пархута Я. Зямля бацькоў нашых. – Мн.: Полымя, 1998.

  6. Пархута Я. Жальба жытняга коласа. – Мн.: Полымя, 1993.

  7. Пархута Я. Казкі дзеда Яраслава. – Мн.: Полымя, 1995.

  8. Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі. – Мн.: Полымя, 1992.

  9. Пархута Я. Перапёлачка. – Мн.: Міласэрнасць, 1993.

10.Пархута Я. Сустрэча з іншапланяцянкай. – Мн.: Маст. Літ.,1995.

А б ж ы ц ц і і т в о р ч а с ц і п і с ь м е н н і к а


Пархута Яраслаў Сільвестравіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мн., 2001. Т. 12. С. 148.

Пархута Яраслаў // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. Мн., 1994. Т. 4. С. 483-486.

Яраслаў Пархута // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік. Мн., 1994. С. 424-425.

Дзелянкоўскі, М. Кнігі засталіся людзям / Мікола Дзелянкоўскі // Родная прырода. 1997. № 1. С. 30.

Карлюкевіч, А. "Калі хочаш праўдзіва ты жыць…" / Алесь Карлюкевіч // Маладосць. 1996. № 3. С. 235-239.

Майстар класічнага краязнаўства // Беларуская Мінуўшчына. 1996. № 2. С. 45.

ІНТЭРНЭТ-рэсурсы:

1.Электронная энцыклапедыя http://www.slounik.org/ 81246. Html

Складальнік Рэхва М.І.

10

ПАЧАТАК ТУТ, У РОДНЫМ КРАІ”


Сцэнар літаратурна- паэтычнай вечарыны

да 80-годдзя Яраслава Пархуты
Мерапрыемства праходзіць у чытальнай зале Івацэвіцкай Цэнтральнай бібліятэцы ім. П.Пестрака.
Аформлена кніжная выстава
ДАПЫТЛІВЫ ШУКАЛЬНІК ЯРАСЛАЎ
Раздзелы:


  • Крыніца ёсць у родным краі…”

  • Падзеі і трывогі Яраслава Пархуты

  • Майстар класічнага краязнаўства



Для правядзення вечарыны неабходны 2 вядучых і 2 чытальніка.


(Гучыць лірычная беларуская мелодыя)

3

ЧЫТАЛЬНІК 1:

Мой кожны дзень у роздуме глыбокім,

кожны дзень мне робіць адкрыццё.

Жадаю ўбачыць свой паверх высокім

У звонкім доме з назваю: Жыццё.


ВЯДУЧЫ 1: Імя Яраслава Пархуты кожнаму з нас добра вядома. Гэта быў таленавіты пісьменнік, дапытлівы і прыгожы чалавек, прыгожы сваімі думкамі і пачуццямі, сваімі ўчынкамі, чалавек справядлівы, сумленны – не выпадкова ж у яго з’яўляліся глыбокія і праніклівыя, сагрэтыя сэрцам аповесці і апавяданні, вершы, казкі, эсэ, навелы, замалёўкі. Давайце разам перагорнем старонкі яго біяграфіі.
ВЯДУЧЫ 2: Нарадзіўся Яраслаў Сільвестравіч Пархута 8 сакавіка 1930 года ў вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся на адзяленні журналістыкі БДУ (1949-1952). Доўгія гады знаходзіўся на журналісцкай працы. У адных толькі раёнках працаваў гадоў з пятнаццаць. У 1973-1977 гг. працаваў рэдактарам часопіса “Вожык”, у 1978-1982 гг. – рэдактарам аддзела часопіса “Родная прырода”.

ВЯДУЧЫ 1: Адным словам журналістыка папіла яго творчых сокаў. Але журналістыка і дала яму вельмі шмат. Дастаткова чалавеку два-тры слова сказаць – і ён мог шмат што ўявіць, стварыць і яго партрэт і карціну пэўнай дзеі. Яна не знішчыла ў ім паэта і
4

нават не ўспамінаў, стараўся падбадзёрваць сябе.


ВЯДУЧЫ 2: Можна толькі пашкадаваць, што Яраслаў Пархута рана пакінуў гэты свет, але тое, што ён зрабіў, застанецца ў нашай літаратуры залатым скарбам, будзе прыкладам для літаратурнай моладзі, якую ён вучыў любіць сваю зямлю,свой народ, яго мову, гісторыю і культуру.

ЧЫТАЛЬНІК 1: Гэта, відаць, пра Яраслава Пархуту напісаў Барыс Сачанка:
Ні аб чым не прашу.

Мне нічога, нічога не трэба.

Борам палескім толькі прайсці,

Толькі б пабачыць роднае неба…


ВЯДУЧЫ 1: Сапраўды, Яраслаў Пархута любіў жыццё,любіў родны кут, людзей, разам з імі радаваўся поспехам, перажываў няўдачы. Такім ён быў, такім і застаўся ў памяці нашчадкаў.
ВЯДУЧЫ 2: Ён пайшоў з жыцця, але засталіся яго кнігі. А іх у Яраслава Сільвестравіча нямала: “Ты пайшла ў сонца”, “Там, дзе жыве Юлька”, “Жаваранак над полем”, “Зямля бацькоў нашых”, “Пад высокім сонцам”, “Дарогамі надзеі і трывог”, “Сустрэча з іншапланетянкай”, “Жальба жытняга коласа” і іншыя. У іх – душа пісьменніка.

9

ВЯДУЧЫ 2: Уся сядзіба Пархутаў патанала ў вялікім садзе. Тут раслі яблыкі розных гатункаў, грушы, вішні, слівы… Садам займаўся сам гаспадар. Свой астатні час Сільвестр Іванавіч праводзіў у кузні.


ЧЫТАЛЬНІК 1: Калісьці да яе ўсё сяло

Сыходзілася,

Ледзь займецца золак.

У горне пеклам полымя гуло,

І выбіваў чачотку спрытны молат…

ВЯДУЧЫ 1: Пазней ужо ў вершах з цеплынёй і добрай зайздрасцю ўспамінаў Пархута пра бацькаву кузню,якая па вясне станавілася сапраўдным “штабам” па падрыхтоўцы да сяўбы. Ужо тады малы Славік бегаў на кузню да бацькі, круціўся ля яго. А калі падрос, стаў падсабляць.
ВЯДУЧЫ 2: Вельмі цікавы і змястоўны матэрыял сабраў аб Яраславе Пархуце наш краязнаўца Святаслаў Кажадуб. Усе падрабязнасці жыцця нашага знакамітага земляка надрукаваны у газеце “Івацэвіцкі веснік” за 2002 год і сабраны ў чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі.
ВЯДУЧЫ1: Памёр Яраслаў Пархута ў 1996 годзе на 66-м годзе жыцця. За жыццё ён змагаўся адчайна і да апошняга дня не верыў, што смерць можа яго перамагчы. Таму пра смерць ён ніколі не гаварыў,

8
апавядальніка-лірыка, пра што сведчаць не толькі кнігі сталага майстра, а нават і першыя вершы, кнігі казак “Казка зялёнай дубровы” і “Перапёлачка”, першая кніга прозы “Ты пайшла ў сонца”…


ВЯДУЧЫ 2: Ураджэнец вёскі Мілейкі, сялянскі сын, ён быў звыклы да цяжкай працы, да пастаянных перагрузак. Мала хто з чытачоў ведае, што Яраслаў Сільвестравіч перажыў клінічную смерць. Яго часта білі маланкі інсультаў ды інфарктаў. А ён, падымаючыся пасля чарговага ўдару, яшчэ з большым азартам браўся за справы, ішоў да новых сваіх твораў-гімнаў Бацькаўшыне, твораў-дакументаў роднай Гісторыі, твораў-услаўленняў усюдыіснага Дабра, твораў-споведзяў растрывожанага сэрца і нялёгкага роздуму. І ў час бізнесу і камерцыі ён працягваў шчодра раздаваць свае кнігі.
ЧЫТАЛЬНІК 2: Ёсць адна толькі мудрасць жыцця,

І яе шаную:

Вось, што кажа яна:

Калі хочаш праўдзіва ты жыць,

Дык пей чару любую,

Толькі да дна.


ВЯДУЧЫ 1: Намаляваны ім працавіты, майстравіты і таленавіты гусляр дзед Максім (“Апошні гусляр”) чымсьці добра нагадвае і яго самаго. Пісьменніку, чалавеку з роду плугароў, баліць душа не толькі за

5

знявечаную зямлю, а за ўсё, што зводзіцца, - за родную мову, за нашу духоўнасць, за Беларусь.


ВЯДУЧЫ 2: Яраслаў Пархута пехатой абышоў усю Беларусь. Многія жартам называлі яго нашым Міклуха-Маклаем. Ён знайшоў сябе на сцежках роднай зямлі, яго падарожныя нататкі чытаюцца цікавей, чым іншыя апавяданні, менавіта з іх пазнаём мы наш край, яго людзей, нашу цудоўную прыроду.
ЧЫТАЛЬНІК 1:

Нямала розных пройдзена дарог.

Ды ў памяці не кожную збярог.

Жывуць у ёй, чамусьці толькі тыя,

Што на пад’ём былі заўжды крутыя.

А лёгкія дарогі на зямлі

Даўно ў нябыт далёкі адплылі…

Яшчэ да скону помніць нам дарогу,

Што к матчынаму пралягла парогу.

ВЯДУЧЫ 1: Хочацца прывесці два абзацы, у якіх аўтар звяртаецца да свайго чытача: “Збылася яшчэ адна мара: за плячыма многія сотні кіламетраў па зямлі бацькоў нашых… З кожнага падарожжа вяртаўся дадому болей відушчы і дабрэйшы душою. А цяпер

6

вось аддаю табе, дарагі чытач, усё тое маё багацце…”


ВЯДУЧЫ 2: Паслухайце, якія трапяткія, замілаваныя словы пра Беларусь сказаў у сваім інтэрв’ю газеце “Літаратура і мастацтва”.
ЧЫТАЛЬНІК 2: “Наша Айчына падобна на кляновы лісточак. І гэты вобраз не толькі з-за знешняга картаграфічнага падабенства. Сапраўды, абрысы Беларусі – як у лісточка. У восеньскага кляновага літсочка – і колераў шматаблічча. Краіна наша такая ж шматколерная, з ручаінкамі-рэкамі, як жылачкамі на твары кляновіка. І трапяткая такая ж, дрыготкая – як і лісточак увосень”.
ЧЫТАЛЬНІК 1: “Іншы раз так вось, без дайпрычыны, хочацца вярнуцца ў дзяцінства. Хочацца збочыць з гасцінца і, як некалі, басанож пашыбаваць туды, дзе прызыўна шамацяць лістотай родныя прысады”
ВЯДУЧЫ 1: Будучы ўжо дарослым, так пісаў Яраслаў Пархута пра бацькаву сядзібу. А размяшчалася яна сапраўды ў маляўнічым месцы. Гэта была ўскраіна вёскі Мілейкі. Побач Багнякова гара, парослая хвойнікам. За метраў сотню ад гары стаяла бацькава хата, гаспадарчыя пабудовы, а таксама бацькава кузня, пастаяннае месца працы вядомага ва ўсёй акрузе каваля Сільвестра, бацькі Пархуты.
7


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка