Пачатак гурый І Люцыя, дзеці небагатых баронаў маленькага княства Карнавалі, сябравалі з самага маленства. Менавіта таму ІХ бацькі не клапаціліся наконт пары дзеля сваіх дзяцей. Так яно І атрымалася




Дата канвертавання07.05.2016
Памер211.92 Kb.
СКАЗ ПРА ВЕРОНІКУ І ДІДНОРА

ПАЧАТАК

Гурый і Люцыя, дзеці небагатых баронаў маленькага княства Карнавалі, сябравалі з самага маленства. Менавіта таму іх бацькі не клапаціліся наконт пары дзеля сваіх дзяцей. Так яно і атрымалася.

Праз некалькі месяцаў пасьля вясельля Гурыя і Люцыі князь суседняга княства распачаў вайну з Карнавальлю, і таму вялікі князь Карнавалі Марка паслаў на абарону сваіх лепшых вояў.

І вось аднойчы, нейкі рыцар, праязджаючы каля замку Гурыя і Люцыі, спыніўся і запытаўся ў Люцыі, якая зьбірала перад замкам кветкі, папіць. Жанчына вынесла яму кубак віна. Рыцар выпіў, выцер вусы, уважліва паглядзеў на жанчыну і сказаў:

- У цябе хутка народзіцца дзіця. Хлопчык. Ты ведаеш такі звычай, здзейсьніць апошнюю волю чалавека?

- Так, - саромеючыся, адказала Люцыя.

- Хутчэй за ўсё, мяне сёньня ўвечары ўжо ня будзе. Таму паабяцай мне дзьве рэчы.Па-першае: назаві хлопчыка Дзіднорам, а па-другое: калі яму споўніцца сем год, аддай яго багатаму чалавеку служыць. Хай ён стане рыцарам, калі вырасьце. Гэта ўсё. Бывай, - І падарожнік растварыўся ў воблаке дарожнага пылу.

Вайна ўжо скончылася, калі княгіня нарадзіла дачку. Дзяўчынку назвалі Веронікай. Княгіня хутка памерла, а дзяўчынка была здаровенькая. Дзіднору тады ўжо ішоў трэці год.

-1-

Прайшло трынаццаць год. Дзіднор вырас і з маленькага пухленькага хлопчыка пераўтварыўся ў няскладнага худога падлетка. Потым – у моцнага плячыстага юнака. Вось ужо год, як ён праслужыў збраеносцам у князя Генозскага ў суседнім княстве Генозіі. Хлапец быў заўсёды акружаны багацьцем, прыгожымі дзяўчынамі і ўвагай. Да яго ставіліся не як да збраеносца, а як да сына князя.

А Вероніка расла, як ружа пад каўпаком з тонкага шкла. Заўсёды ў дарагіх уборах, укрытая клопатам і цяплом. Але хоць яна і была ўсеагульнай любіміцай, ні адзін са знатных хлопцаў ёй не падабаўся. Яна быццам чакала свайго часу.

І вось аднойчы яна пайшла да прыдворнага правідцы.

- Паслухай-ка, - зьвярнулася яна да яго, - ты дзеля ўсіх нашых прыдворных дам зрабіў гараскопы каханьня. Я таксама хачу сабе такі. Зрабі і мне! Толькі не мані! Я дам табе тады залатую манету.

Правідца згадзіўся і хутка прачытаў ёй:

- Вы хутка сустрэнеце свайго будучага мужа – на летнім балі. Пасля гэтага вы сустрэнецеся толькі праз пяць год. А далей зоркі маўчаць, нічога не зразумела.

- І гэта ўсё? – усьміхнулася яна.

- На жаль, так.

- Ну, трымай. Я абяцала, - яна кінула яму манетку і, шапаця спадніцай, пайшла.

Пад час летняга балю, - думала яна. – Цікава, а ён прыгожы? І як яго клічуць?



А баль усё набліжаўся. Князь Генозскі сабраўся ехаць у суседняе княства. І Дзіднор, як яго верны збраяносец, таксама павінен быў ехаць разам з ім. Таму ён падрыхтаваў сабе новы касцюм. Але герцагу ён не спадабаўся.

- Ты ў сваім касцюме падобны да селяніна! Не забывай, што ты мой збраяносец, прыбліжаны да мяне чалавек. Табе павінна быць сорамна, што ты ў такім выглядзе сабраўся на баль.

- Але я ня ведаю, што мне апрануць амест яго! – запярэчыў Дзіднор. – Я капіў на яго грошы цэлы год, княжа!

- Ну, тады пойдзем да маёй жонкі. Мабыць, яна дазволіць табе ўзяць якую-небудзь вопратку Міхаэля, - сказаў ён і ўздыхнуў.

Сын герцага загінуў год таму. Пасля гэтага і сам князь, і яго сям’я пачалі адносіцца да Дзіднора як да сына. Да ён і быў падобны да яго, хоць і быў малодшы за яго: ня вельмі высокі, прыгожа складзены, цёмнавокі, з доўгімі валасамі да плеч, тонкімі губамі. Дачкі князя, яго прыбліжаных і сяброў марылі аб ім, былі ў яго закаханы, але ён не звяртаў на іх увагі.

Спадарыня Марта, пакапаўшыся ў скрынях, выбрала для Дзіднора чатыры прыгожыя рубахі.

- Яны так ішлі Міхаэлю, - усхліпнула яна.

Нарэшце, Дзіднор быў падрыхтаваны да балю. Вероніке таксама пашылі некалькі новых сукенак. Адну з іх яна павінна была апрануць на апошні дзень балю. Гэтая сукня была пашыта з лёгкай тканіны: сіняй і колеру бэзу. Доўгія шырокія рукавы скрывалі рукі да самых пазногцяў. Яе карміліца Аварнара заахала, калі ўбачыла сваю выхаванку ў новым убраньні. Але без упрыгожваньняў строй глядзеўся няскончаным. Тады яе бацька Марка прынёс старынную скрыначку.

- Дачка мая, - сказаў ён, - тут ляжаць упрыгожваньні тваёй маці. Гэта – твой першы сапраўдны баль. Таму я хачу, каб ты выглядала, як твая памерлая матуля. Паглядзі, як яны будуць на табе, - і ён працягнуў дзяўчыне скрыначку.

Яна адкрыла яе і ахнула – такімі прыгожымі былі каменьні яе матулі. Вероніка надзела іх на сябе. Марка ўважліва паглядзеў на княжну. Яго дачка была так падобна да памерлай Крысьціяны! Лёгкая сукенка прыгожа падкрэслівала тонкі стан, пад доўгай спадніцай угадваліся крэпкія ножкі. На шыі вісеў доўгі ланцужок з фамільным гербам і жамчужныя каралі. У вушах зіхацелі дарагія завушніцы. Доўгія да пояса каштанавыя валасы ахапіў тонкі срэбраны абруч. На запясьці вісеў такі ж самы ланцужок. Яе блакітныя вочы зіхацелі, як два сапфіры, а сама яна была падобна да багіні.

- Якая ж ты ў мяне прыгажуньня, Вероніка, - усхліпнула Аварнара.

- Тата, але ж у маці, напэўна, было значна больш упрыгожваньняў. Тата, дзе яны? – спытала дзяўчынка.

- Кхм... – замяўся ён. – яны ў тваёй мачыхі.

- Тата! Як ты мог! – ускрыкнула Вероніка. – Гэта ж маміны! Я забяру іх у яе!

- Не, - глуха сказаў Марка і выйшаў з пакою.

Дзяўчынка бросілася на шыю карміліцы.

- Аварнара... Аварнара... Як ён мог?.. – рыдала яна.

- Ня плач, Вероніка. Ён – твой бацька. Ён ведае, што робіць.

У эты вечар настрой княжны быў сапсуты канчаткова. Таму яна вырашыла збегчы з вячэры і пайсьці да свайго калодзежа, які яна знайшла некалькі гадоў таму ў заброшаным садзе. З таго часу яна іншы раз прыходзіла да яго, каб пасядзець там крыху, памарыць.

І вось Вероніка ішла па саду. Яна не баялася. Яна ведала, што ў гэтым садзе гаспадыня – яна. Нарэшце яна дабралася да калодзежа. Свяціў месяц, на небе было шмат зорак. Дзяўчынка села на край калодзежа. Ліловае неба адлюстроўвалася ў вадзе. Княжна вадзіла пальчыкам па воднай гладзі, час ад часу летуценна ўздыхваючы. Раптам адна зорачка сарвалася са свайго месца і паляцела ўніз. Вероніка хуценька счапіла пальцы замочкам і прашаптала:

- Няхай калодзеж пакажа мне таго, хто стане мне мужам верным і добрым. Хто ён і дзе ён зараз?

Зорка дакранулася да гарызонту, і калодзеж засьвяціўся блакітным. Вероніка адскочыла, яе твар быў адначасова і спалоханным і радасным, але праз секунду яна прыблізілася і ўсьміхнулася: з калодзежа на яе глядзеў цемнавалосы юнак. Ён таксама ўсьміхаўся. На яго твары плясалі водблескі вогнішча.

- Які ты прыгожы... – прашаптала яна зачаравана і правяла рукой па яго шчацэ.

- Прывід растаяў. Княжна ўздыхнула і з лёгкай душою пайшла да замку.

А Дзіднор у гэта час стаяў на палубе карабля. Ён таксама бачыў, як з неба ўпала зорка. Хлапчуковая цікаўнасьць ахапіла яго, ён счапіў пальцы і прашаптаў:

- Мора, пакажы мне маю каханую.

Раптам над вадою ўзьнікла празрыстая сьфера, якая сьвяцілася жоўтым, а ў ей паказалася дзяўчына з блакітнымі вачыма. Яна сядзела на краю калодзежа і вадзіла рукою па вадзе. Потым яна паднялася і пайшла. Діднор падскочыў да князя, які стаяў побач з ім разам з княгіней і гутарыў з ёю аб нечым.

- Вы бачылі?!! Там над вадою была дзяўчына! Вы бачылі, княжа?!

- Якую дзяўчыну, Дзіднор? – здзівіўся ён.

- Але ж там была дзяўчына!

- Дзіднор,табе гэта проста здалося. Ідзі лепш спаць, - загадаў яму князь.

- Але яна ўсёж-такі была там! – упарта шаптаў хлопец, крочачы да сябе ў каюту. – Значыцца, усё гэта праўда, што кажуць, што мора жывое!..

Калі ён лёг, семнаццацігадовы паж княгіні Ямер, які ляжаў побач, спытаў:

- Чаму ты такі вясёлы?

Дзіднор уладкаваўся лепш і адказаў:

- Ты ведаеш, што мора жывое?

Ямер гучна выдыхнуў паветра.

- Зноўку ты за сваё ўзяўся!

- Гэта ня важна. Проста я ўбачыў, як зь неба ўпала зорка. Тады я папрасіў мора паказаць мне маю будучую жонку.

- Ну, напэўна, гэта была дачка князя, - з’ехіднічаў Ямер.

- Якога? Нашага? – Дзіднор прыняў гэта за частую манету.

- Наўрад ці. Напэўна, Карнавальскага.

- Ух ты! А як яна выглядае? Ты ведаеш?

- Канечне. Я ж там шмат разоў быў. Яе клічуць Вероніка. Зараз ён ня больш за трынаццаць год. Яна ня вельмі высокая – табе па плячо. У яе доўгія каштанавыя валасы, дзіўны носік і цудоўныя пухленькія шчочкі. Яна вельмі прыгожая.

- І над левай губою ў яе радзімка?

- Так.

- Тады гэта была яна.

Ямер прыўзняўся на лакце і прысьвіснуў.

- Сур’ёзна?

- Калі я цябе добра зразумеў...

- Шанцуе ж табе!

- Ладна ўжо. Давай лепш спаць. Я стаміўся, - і Дзіднор заплюшчыў вочы.

Яшчэ дзень дарогі, ужо па сушы, і князь са сьвітай прыбыў у замак князя Маркі. Летні баль доўжыўся цэлы тыдзень, таму госьці былі размешчаны як мага лепш.

Самымі пачэснымі гасьцямі балю былі кароль Русеніі Аляксандр (ён прыехаў са сваім шаснаццацігадовым сынам – прышчавым дылдай Мікалаем) і Палянскі князь Кшыштаф, таксама з сынам Янушам. Але той быў поўнай супрацьлегласьцю Мікалаю: па-першае: старэй яго ў тры разы, а па-другое: Януш быў тоўстым, нізкім гарбуном. Кульгавы, сьляпы на адно вока і яшчэ злы, як чорт. Але ён быў вельмі багатым, і таму Марка і яго жонка хацелі ажаніць з ім Вероніку. Княгіня хацела зрабіць гэта зараз, а Марка лічыў, што дзяўчынка яшчэ маленькая для гэтага, і яна выйдзе замуж толькі пасля таго, як ёй споўніцца васемнаццаць год.

А сама Вероніка ў гэты час ляжала ў пасьцелі – пасля таго, як яна схадзіла тады да калодзежа, яна захварэла, у яе пачалася гарачка. Яна ляжала пад трыма коўдрамі, а ёй было горача. Таўстуха Аварнара кудахтала над ёю, а княжна шаптала гарачымі губамі: “Няўжо я цябе ніколі не ўбачу?..”

Сам Дзіднор, як толькі прыбылі ў замак, пачаў шукаць Вероніку. Ён распытваў усіх, каго сустракаў, але ніхто ня мог даць яму патрэбны адказ. Але вось ужо ў апошні дзень балю, калі ён праходзіў па галерэі, убачыў служку княгіні Авайн. Ён сказаў ёй:

- Выбачайце, калі ласка!

Авайн стрэльнула ў яго вачыма.

- Вы не ведаеце, дзе зараз дачка князя, Вероніка?

- Ах, малады чалавек! Вы і ўявіць сабе ня можаце, што з ёю!... – Авайн падабалася прыводзіць людзей у шок.

- Што з ёю?!!

- Ах! Вы ведаеце, яна, на жаль, захварэла.

- О Госпадзі! – прашаптаў Дзіднор.

- А вы з ёю знаёмы?

- Не... Яшчэ. А вы можаце сустрэцца з ёй, пакуль яна хварээ?

- Ну, мне гэта не забароняць...

- Скажыце ёй, калі ласка, што я кахаю яе.

- Вось як? А што мне сказаць пра вас?

- Нічога. Проста скажыце ёй гэта, - Дзіднор сарваўся з месца і пабег.

- Куды вы? – крыкнула яму Авайн. – Пачакайце!!!

Але ён не спыніўся.

Авайн вырашыла, усё ж такі, пайсьці да Веронікі. Аварнара радасна сустрэла яе:

- Яна хутка ачуняе!

- Я хачу пагаварыць з яе сьветласьцю, - са льдом у голасе прагаварыла служка.

- Калі яна згадзіцца. Я пайду, скажу ёй.

- Хутчэй!

Аварнара скрылася за тоўстымі занавесямі, але праз паўхвіліны выйшла і сказала:

- Яе сьветласьць чакае вас.

Авайн увайшла ў пакоі княжны. Вероніка сядзела на пасьцелі.

- Дзень добры, мая спадарыня, - служка прысела ў рэверансе.

- Прывітаньне, Авайн. Якую вестку ты мне прынесла? Ня стой, сядай.

- Ваша сьветласьць, - прамурлыкала яна, распраўляя спадніцу. Салодкая усьмешка коткі гуляла па яе твару, - вы ведаеце, а адзін малады чалавек, які прыехаў на баль, прасіў сказаць вам, што ён вельмі закаханы ў вас.

Гэтая навіна так усхвалявала Вероніку, што тая аж ускочыла.

- Што ты сказала?!!

- Адзін малады чалавек, які прыхаў на баль, прасіў сказаць вам, што ён закаханы ў вас.

- Як ён выглядае?!

- Ён? Ён вельмі прыгожы.

- А валасы? Якія ў яго валасы?

- Доўгія, цёмныя. А вочы!.. – прыкрыла павекі Авайн. – Ах, мая спадарыня, калі б вы толькі іх бачылі! Чорныя, але вельмі выразныя і прыгожыя!

- Гэта ён! – усклікнула Вероніка, усьміхаючыся і гледзячы ў нікуды. – Ён! Ён прыехаў! – і дзяўчынка кінулася на шыю служке. – Авайн, Авайн! Як я рада! Ён шукае мяне!

- Вы з ім знаёмы?

- Не, але я яго ведаю. Авайн, а дзе ён? Куды ён пайшоў?

- Ён уцёк.

- Госпадзі! Авайн! Паклікай Аварнару!

Авайн вышла з пакоя. Праз колькі секунд прыбегла Аварнара.

- Што ты хочаш, золатца?

- Аварнара, дай мне маю сукенку. Я хачу пайсьці на баль.

Карміліца нахмурылася.

- Ты яшчэ занадта слабая, каб ісьці танчыць.

- Але, Аварнара... – умольна паглядзела на яе Вероніка.

- І не прасі! Табе лекар забараніў нават падымацца. Што там казаць пра танцы! Ты ўпадзеш пасьля першага ж круга! Клядзіся лепш спаць! – і Аварнара зноў выйшла.

Вероніка ўздыхнула і уладкавалася пад коўдрай. Праз колькі секунд яна ўсьміхнулась сваім думкам і, апрануўшы старую сукенку, бязгучна выслізнула патайным ходам з пакоя.

Дзіднор цэлы вечар сядзеў са змрочным тварам за сталом, які ламіўся ад ежы. Дзіднор нават не глядзеў туды. Проста сядзеў і грэў у руках кубак з віном. Яму не было справы ні да доблесных рыцараў, якія праносіліся каля яго, абняўшы прыгожую даму, ні да саміх дам. Толькі адна думка грукала ў яго галаве: “Вероніка... Вероніка... Вероніка...”.

Ён нават не заўважыў, як да яго падскочыла вёрткая жывая дзяўчына з вялічэзнымі зялёнымі вачыма і хутка-хутка зашаптала яму на вуха:

- Запрасі мяне танчыць! Мне вельмі трэба! Пайшлі танцаваць сам ною. Толькі ня зараз. Пачнецца новы танец, і ты мяне запросіш. Не пытайся, навошта мне гэта патрэбна. Давай, - і яна памчалася ў супрацьлеглы канец залы.

Дзіднор крыху здзіўлена паглядзеў на яе зьнікаючую фігуру. А дзяўчына ўжо страляла сваімі велізарнымі вачыма ў прыгожага статнага мужчыну, які зрэдку паглядваў на іншую, што стаяла побач з ім. Адной рукою ён абдымаў яе стан, а другая ляжала ў яе на плячы. Дзіднор усьміхнуўся.

Зайгралі іншую музыку. Дзіднор знайшоў вачыма тую дзяўчыну і запрасіў яе на танец. Яна радасна згадзілася.

- Ты ведаеш, а мяне клічуць Бернен, - паведаміла яму яна пад час танца. Увесь час яна паглядвала на таго рыцара. Ён касіўся на яе, хмурыўся, не адказваў на пытаньні той, што стаяла побач з ім. Бернен была ў захапленьні! – А цябе як?

- Дзіднор, - коратка адказаў хлопец.

- Абдымі мяне мацней! – патрабавала яна. – Ты што, не бачыш, што Мальнір глядзіць на мяне?!!

Дзіднор падпарадкаваўся.

- Чаму ты такі сумны?! Глядзі на мяне з пяшчотай! Што ўжо ня так?

- Усё! – даволь рэзка адказаў ён.

- Ну, калі ласка, пацярпі да канца танца! Мне вельмі-вельмі патрэбна!

Нарэшце музыка спынілась. Бернен прысела ў рэверансе:

- Дзякуй, ты мне вельмі дапамог.

- Няма за што, - адказаў ён, скланяясь перад ёю.

Ён выйшаў на галерэю. Сьвежае паветра прыдала яму сіл. Галерэя выходзіла на вялікі зарослы сад. Раптам паміж дрэў мільганула плямка пунсовай тканіны. “Што гэта там такое?” – падумаў Дзіднор. Потым ён, агледзеўшыся і пераканаўшыся, што нікога паблізу няма, па разных упрыгожваньнях спусьціўся ўніз і направыўся ў сад. !!!!!!!!!!!

Ён ішоў па мокрай ад дажджу траве, уважліва прыслухоўваючыся.

- Э-эй! Ёсьць тут хто-небудзь? – ціха паклткаў ён.

Яму адказаў лёгкі сьмяшок, які пераліваўся, як кроплі вады. Да і сама вада цурчэла дзесьці паблізу.

Дзіднор раздзьвінуў перад сабою галіны івы. Яго позірку адкрылася маленькая палянка з мармуровым калодзежам пасярэдзіне. А на краю мармуровай вазы сядзела дзяўчо і іграла з кроплямі вады. Яна абярнулася і ўбачыла яго.

Гэта ён...”.

Гэта яна...”.

Дзіднор павольна падыйшоў да яе. Яна павольна ўзнялась. Яны размаўлялі, але іх вусны ня рухалісь. Яны размаўлялі вачыма.

Ты, нарэшце, знайшоў мяне...” – “Так. Я шукаў цябе ўсё сваё жыцьцё. Я ведаў, што мы з табою абавязкова сустрэнемся” – “А я чакала цябе... Столькі ж ...”.



Яны замерлі. Раптам яны кінуліся адзін да аднога. Дзіднор падхапіў яе, лёгкую, як пёрка, на рукі, закружыў вакол сябе. Вероніка, цярэбячы яго за валасы, наблізілася да яго твару... Іх вусны сустрэліся... Гарачы пацалунак... Палкія словы, якія яны шапталі адзін аднаму... “Што ты робіш?!!!” – крычаў ім розум. “Я кахаю...” – адказвала сэрца.

Час спыніўся для іх. Яны не заўважалі нічога вакол сябе. Дотыкі да жаркай скуры прымушалі іх не аддаляцца, набліжацца ўсё бліжэй і бліжэй...

Дзіднор наткнуўся сьпіною на ствол дрэва, і іх абдала ледзянымі кроплямі вады. Яны крыху суцішылі палкасьць маладых закаханых.

- Я ня ведаю, як жыла без цябе, - прашаптала Вероніка.

- Я таксама, - адказаў Дзіднор.

- Сапраўды добра, што мы сустрэліся?

- Да, каханая...

І яны зноў закружыліся ў гарачым пацалунку. Пасля яны яшчэ шмат гулялі па старому саду, трымаясь за рукі. Нарэшце, калі стала цёмна, яны выйшлі да замка.

- Яны, напэўна, ужо шукаюць мяне, - зморшчылася Вероніка. – Вось атрымаю я ад бацькі!’

- Ня бойся, каханая. Давай я цябе падыму на руках у твой пакой?Хадзі сюды...

Вероніка падпарадкавалася. Дзіднор узяў яе на рукі і, як кот, залез па ляпнінам наверх з Веронікай на руках. Праз некалькі хвілін яна ўжо стаяла ў сябе ў пакоі.

- Я вярнуся. Ты толькі чакай мяне, - сказаў ёй Дзіднор.

- Абяцаю, - адазвалася яна.

-2-

Прайшло пяць год. За ўвесь гэты час Діднор з Веронікай больш не сустракаліся, але яны былі адданы адзін аднаму. Ніхто і нішто не магло парушыць іх веру ў сустрэчу. Але ў Веронікі былі дзьве праблемы. Першая: Марка зьбіраўся выдаваць яе замуж за Януша, але яшчэ не ўсё было вырашана, таму Вероніка ня вельмі страшылася. А другая была больш рэальная: Атар Келебнійскі - новы целаахоўнік княжны, якога Марка наняў для дачкі. Ён трымаў яго як запасны варыянт мужа для яе. Але Атар ужо лічыў Вероніку сваёй жонкай. Напрыклад, калі яна праходзіла побач, ён, часам, праводзіў пальцам па яе сьпіне. Нярэдка браў княжну за руку. Вероніку гэта вельмі злавала. Яна спачатку хацела сказаць аб гэтым бацьке, але той усё роўна нічога б не сказаў – Атар яму падабаўся, як магчымы муж Веронікі: ён быў знатнага роду, багаты. Толькі сама Вероніка яго ненавідзела. Ненавідзела за яго манеру ўвесь час прыставаць да яе. І за яго брыдкасьць – яго левую шчоку перасякаў вялізны барвовы шрам. Дзяўчыну перасмыкала, калі яна бачыла гэта шрам.

Неяк пад час вячэры, Марка паведаміў Вероніке:

- Сын князя Палянскага Януш просіць тваёй рукі.

- Ну і што? – адазвалася Вероніка, працягваючы есьці.

- Мы ўжо даўно чакалі твайго паўналецьця, каб даць яму згоду, - умяшалась княгіня.’

- А маё меркаваньне тут не ўлічвалася?

- На жаль, не. У Януша шмат грошай, а фінансавае становішча ў нашай краіне зараз ня вельмі добрае.

- А калі я не пайду за яго?

- А куды ты падзенешся? – з’едліва паглядзела на яе княгіня.

Вероніка гучна грукнула кубкам аб стол.

- Дзякуй, я пайду спаць. Дабранач,- і птушкай узляцела наверх. Атар пайшоў за ёю.

Размова працягвалася без княжны.

- Што ты прапаноўваеш, каханы?

- Турнір. Дзеля выгляду, канечне. Хай яна пакуль нічога ня ведае.

Ранкам герольды паляцелі па ўсім княствам, абвяшчая загад Маркі. Праз тры тыдні абвясьцілі пачатак турніру. Напярэдадні, ранкам, Дзіднор, які ўпотай прыехаў на турнір, перадаў Вероніке праз свайго служку запіску. Удзень ён атрымаў адказ: “Апоўначы, на рысталішчы”. І ні словам больш. Толькі маленькі кавалачак аксаміту, які пахнуў Веронікай – яна насіла яго на грудзях.

Увечары і ўначы ў лагеры жглі вогнішчы. Іх водбліскі плясалі па твары Дзіднора – ён ішоў да рысталішча, на якім ранкам пачнецца турнір за руку Веронікі. Яго Веронікі. Дзіднор стаў перад памостам і ціхенька паклікаў:

- Вероніка...

З цемры выпархнула дзяўчына і павілся ў яго на шыі.

- Я так цябе чакала!.. – сказала яна скрозь слёзы.

- Ня плач, каханая, - радасна адказваў ёй Дзіднор, зарываясь носам у яе валасы. – Я з табою, і мы ніколі больш не растанемся.

Вероніка стала на зямлю і вельмі сур’ёзна паглядзела яму ў вочы.

- Ведаеш, каханы, нам трэба вельмі сур’ёзна з табой паразмаўляць.

- Дзіднор, бацька хоча выдаць мяне за Януша, ці за Атара. Гэты турнір толькі для адводу вачэй. Ён будзе нячэсным! Бацька ўсё роўна выдасьць мяне ці за Атара, ці за Януша. Дзіднор, каханы, заклінаю цябе, зрабі што-небудзь!!! – яе вочы зноў напоўніліся слязьмі.

- Я абяцаю табе, Вероніка, што ты будзеш толькі са мною.

- Дзіднор, мой бацька ўжо ўсё падрыхтаваў да вясельля!

- Не бойся, каханая. Усё будзе добра. Павер мне...

Турнір доўжыўся тры дні. Тры этапы спаборніцтваў: кулачныя баі, баі на конях і баі са зброяй. Першыя два этапы Дзіднор прайшоў лёгка. Яны з Веронікай ужо загадзя радаваліся аб тым, што хутка будуць разам. Але лёс склаўся інакш. !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

На трэці дзень Дзіднор выйшаў у фінал. Яму выпала змагацца з самім Атарам. Герольд пракрычаў:

- Апошні бой у турніры за руку княжны Карнавалі Веронікі. Сэр Дзіднор з Генозіі супраць сэра Атара Келебнійскага!!!

На шыі Атара зайгралі жаўлакі. “Я лёгка заб’ю гэтага шчанюка!” – думаў ён.

Дзіднор стаў на поле, мацней упіраючыся нагамі ў песок. “Галоўнае – не ўпасьць. Атар – моцны сапернік. Трэба ўзгадаць усё, што я магу”. Атар стаў насупраць яго. Ударыў гонг, і бой пачаўся.

Трэба сказаць, што людзі, якія сабраліся паглядзець турнір, спачувалі Дзіднору. Гэты цёмнавалосы хлапец спадабаўся ўсім. Да і біўся ён таксама вельмі добра. Прыгожа пазьбягяў атак Атара, сам зграбна наносіў удары. Ён як быццам бы іграў.

І вось, нарэшце, Атар зразумеў, што пачынае слабець. Ён ня мог дараваць сабе гэтага і паднаціснуў на Дзіднора. Але той не здаваўся. Калі іх мячы заскрыгаталі адзін аб другі, а іх твары амаль сутыкаліся, Атар прахрыпеў:

- Я заб’ю цябе, шчанюк!

Дзіднор націснуў мацней, адкінуў Атара ад сябе, і волат паваліўся на пясок. Натоўп радасна зароў. Вероніка ўскочыла і закрычала:

- Дзіднор!!!

Княгіня здзіўлена паглядзела на яе. Вероніка не звярнула на гэта ўвагі. Дзіднор падскочыў да яе, стаў на калена, пацалаваў яе чаравічак. Яна сьняля з шыі медальён і павесіла Дзіднору. У гэты момант Атар, які зразумеў, што прайграў, з рыкам ускочыў і кінулся на Дзіднора. Адвалок яго на сярэдзіну поля і з усяёй сілы ўдарыў яго мечом у грудзі. Дзіднор упаў.

- Дзіднор!!! – закрычала Вероніка і, бросіўшыся да яго, прылунілася да яго грудзей, і зашаптала. – Дзіднор, ну, калі ласка, не памірай, каханы мой... Ну, уставай, Дзіднор... – слёзы залівалі ёй твар, Атар адцягваў дзяўчыну ад цела, але яна не давалася. – Я прашу цябе, Дзіднор... – і тут яна закрычала, як крычыць ваўчыца над памерлым дзіцёнкам. – ДЗІДНОР!!!

Увечары Марка падыйшоў да дачкі ў палатку.

- Ён памёр, - ціха сказаў князь.

- 3 -

Аварнара ласкава абняла сваю выхаванку за плечы.

- Мілая, зараз прыйдуць майстры, яны падрыхтуюць цябе да вясельля.

- Хай прыходзяць... – глуха прагаварыла Вероніка.

- Даражэнькая, сёньня ж тваё вясельле. Табе ня можна хмурыцца. Князю Янушу гэта не спадабаецца. Ну усьміхніся! Узгадай, якая прыгажуньня ты была!

- Лепш бы ён ніколі не наступаў...

Вероніка глянула на сябе ў люстэрка. Божухна! Куды падзелася тая дзеўчына-рагатушка з блакітнымі вачыма? З мутнага шкла на княжну глядзела нейкая страшыдла з нячосанымі лахманамі валос. Вочы пабляклі, уваліліся . Позірк быў тусклы, нежывы. Шчокі запалі ўнутр. Вусны пакрыліся шрамікамі ад таго, што яна ўвесь час кусала іх.

Божухна! Лепш бы я памерла тады... Разам з ім...”. І яна зноўку заплакала. “Госпадзі, як я выжыла за гэтыя два месяцы?.. Чаму я не памерла?.. Я лепш закалю сябе, чым аддамся гэтаму гарбуну кульгаваму... Не! Не!! Не!!!”



Аварнара выйшла, але праз колькі хвілін вярнулася, запрашаючы прайсьці да нявесты рудага мужчыну з крывымі зубамі і смуглую чарнавалосую дзяўчыну.

- Яны падрыхтуюць цябе да вясельля, мілая, - і скрылася за цяжкімі парцьерамі.

Гэта д’ябал паслаў іх па маю душу” – падумала Вероніка. – “Горш ужо ня стане. Пацярплю... Хутчэй бы...”.



З рук майстраў Вероніка выйшла крыху пасьвяжэўшай, убранай, прыгожай, амаль як раней. Белая сукенка спускалася да падлогі і была ўпрыгожана багатай вышыўкай. Смуглянка надзела на Вероніку дарагія ўпрыгожваньні, якія падараваў ёй да вясельля Януш. Яны жглі княжне шыю, перашкаджалі ёй дыхаць. Яна хацела скінуць іх з сябе, але сіл у яе на гэта ўжо не хапала.

Вялікую белую карэту, у якой ехала Верноіка, каля царквы сустракаў вялізарны натоўп. Каля выхада яе сустрэў Януш, узяў яе пад руку і павеў у царкву. Вероніка шла, як праз сон, і чула, што казалі мясцовыя кумушкі.

- Бедная, бедная наша княжна. За такога вырадка яе бацька аддае! Ой-ой!

- Так...Шкада таго хлопца. Памятаеш, Брунгільда, што на турніры яе целаахоўнік забіў? А князь-та не зя яго дзяўчынку аддаў.

- Лепш бы яна за яго пайшла!

- Так, суседка, так...

Януш чыкільгаў побач з дзяўчынай і чапляўся за яе ручку. Як Вероніке хацелася выдзерці з лап гэтага гарбуна, надаваць яму аплявух і збегчы так, каб яе не знайшлі! І памерці ў адзіноце, успамінаючы Дзіднора. Натоўп радаваўся і крычэў. А Вероніка на ватных нагах ішла да царквы.

Сам сабор сустрэў яе прыемнай прахалодай. Княжна, якая вельмі стамілася ад сьпёкі і пакутаў, ступіла пад яго скляпеньні, і яе сэрца разанула туга. “Яшчэ некалькі крокаў, і ўсё... Скончылася маё жыцьцё...”. Слёзы самі ірванулі з вачэй.

Гарьун. Становячыся на калена, ледзьве не ўпаў. Натоўп засьмяяўся, але стража зьвякнула коп’ямі, і ўсё змоўкла. Сьвятар пачаў чытаць па кнізе. Вероніка чула толькі асобныя фразы.

- На ўсё жыцьцё... Жыць у згодзе і міры... Княжна Карнавалі... Князь Палянскі... разьвітаньне з былым жыцьцём...

І нарэшце:

- Ці гатоў ты, Князь Палянскі, Януш, узяць у жонкі Княжну карнавалі Вероніку?

- Так.

- Ты, Вероніка, Княжна Карнавалі, згодна стаць жонкай Князя Палянскага?

Ну, вось і ўсё...”.



Цішыня.

- Вероніка, Княжна Карнавалі, - зноў пачаў сьвятар.

І тут густое і ліпкае паветра сабору прарэзаў ясны, гучны, да болю знаёмы і каханы голас:

- Вероніка! Я прыйшоў за табою!!!

- 4 -

Дзіднор не памёр тады. Марка схлусіў дачцэ. Атар на паедынку хоць і параніў яго моцна, але не забіў Дзіднора. Рана была глыбокая і небяспечная, але ён перамог яе.

Хлопец апрытомнеў ад жудаснага болю, які ірваў усё цела на кавалкі. Ён выгнуўся і застагнаў, сцяўшы зубы. Нейкі цёмнаскуры чалавек мазаў яго рану нейкай чорнай мазьзю, якая шчыпалася і ўчыняла хлопцу нясьцерпны боль. Чалавек заўважыў, што ён апрытомнеў і сказаў:

- Патрымайся, рыцар. Мабыць яшчэ і выцягнеш. Праваляўся, была, чатырнаццаць дзён, як нежывы. Я ўжо падумаў: “Усё, памрэ хлапчына”. А ты, глядзі-ка, жывы. Эка ён табе бок развараціў! Увесь ты крывёю заліўся, пакуль я цябе знайшоў. Як цябе хоць клікаць?

- Дзіднор... – прастагнаў ён.

- Нічога, хлопец. Выпі гэтага, - чалавек працягнуў яму драўляную місу з нейкай вадкасьцю і напаіў яго. Боль крыху сьцьхнуў. Дзіднора пацягнула ў сон.

Калі ён прачнуўся, то не ўбачыў таго чалавека. Рана ўжо зусім не балела, але плячо яшчэ было забінтавана. “Колькі я спаў?...”– падумаў Діднор, пазяхаючы. Ён агледеўся. Маленькая хацінка з чорнымі сьценамі, печ, стол, лавы. Па сьценах былі развешаны пучкі зёлак. Тут увайшоў гаспадар.

- Прачнуўся, нарэшце! – заўсьміхаўся ён. – Яшчэ трі тыдні бяз памяці. Як адчуваеш сябе, сябра?

- Значна лепш, чым у першы раз, - адказаў той.

- Не баліць табе?

- Не.

- Тады сядай сьнедаць. Злазь, давай. Сьмялей, не бойся. Развучыўся ты, брат, рухацца. Нічога. Я цябе падлатаў крыху, будзеш як новенькі.

- Дзякуй табе. Слухай, як цябе клічуць?

- Парлад.

- Сябра Парлад, ты не чуў навіны з замку? Як там княжна?

- Тая, што Вероніка?

- Яна. Як там? Што з ёю?

- Нічога. Бацька яе за таго гарбуна аадае. Праз тыдзень вясельле ў іх. На тым турніры Атара нейкі хлапчук пабіў. А князь за яго дачку зьбіраўся аддаць. Ат, узяў і не аддаў чамусьці. Дык за гарбуна з Палоніі аддае. Атар дык злы ходзіць. Князь яму там месца добрае пры арміі даў, а ён не задаволены. Эх! Шкада дзяўчыну!

- Парлад...

- Што?

- Я той хлопец.

Парлад стукнуў лыжкай па краю місы.

- Да што ты кажаш?! Кахаліся вы з ёю?

- Так.

- Трэба нешта рабіць. Але што? Чуеш, брат Дзіднор, нельга, каб гарбун з ёю ажаніўся.

- Ведаю!!! Але ж што ты тут зробіш?

- Табе нельга ехаць у сталіцу. Рана яшчэ зусім сьвежая, толькі загаілася. Адкрыцца можа.

- Усё роўна паеду!

- Як?

- Ня ведаю... Парлад, а сталіца адсюль далёка?

- Тры дні на конях.

- А пешшу?

- І ня думай!!!

- Усё роўна пайду! Лепш загіну, але яна будзе свабоднай!

- Ой, дурань! Ладна, еш і кладзіся адпачывай. Што-небудзь прыдумаем.

Два дні Дзіднор гуляў каля хаты вядзьмака, вывучаў дарогі. Рана амаль загаілася і ўжо не перашкаджала яму. За хатай у стойле ён знайшоў каня, патрапаў яго за грыву.

- Дапаможаш мне вызваліць маю каханую?

А яшчэ праз дзень ён скакаў на ім у сталіцу Карнавалі. Усе гарады былі щпрыгожаны. Людзі казалі толькі аб вясельлі княжны. Нарэшце Дзіднор прыбыў у сталіцу. Якраз у дзень вясельля. Калі ён пад’ехаў да царквы, людзі ўжо ўвайшлі ўнутр. Каля ўваходу стаяў Атар. Ён заўважыў Дзіднора. Жах праляцеў па яго твары.

- Ты ж памёр!!!

- Не. Не паспеў. Я жывы.

- А-а! Ты прыехаў за княжной? – пачаў тады Атар кпіць з хлопца. – Спазніўся ты крыху, хлопча. Твая Вероніка зараз выйдзе замуж за гарбуна! Януша Кшыштафа Палянскага! За гарбуна!!! За гарбуна!!! Сьляпы! Кульгавы гарбун! Шанцуе ёй!!! Яна ўжо ня будзе тваёй!

- Будзе, - спакойна адказаў Дзіднор.

- Тады на турніры мы так і ня вызначылі, хто з нас стане яе мужам. Прапаноўваю зрабіць гэта зараз.

- А сэнс?

- Я проста хачу забіць цябе! Я не пушчу цябе туды!

- А я ня буду пытацца! – ускілнуў Дзіднор, злез з каня і дастаў меч з похвяў. – Выходзь, Атар Келебнійскі на чэсную бойку!

Атар таксама вынуў меч і рынуўся на хлопца. Дзіднор вывярнуўся як вуж, і Атар упаў на зямлю. Ускочыў і ізноў кінуўся на Дзіднора. Той спакойна адбіў яго атаку і выставіў меч перад сабою. Атар не заўважыў яго і проста насадзіўся грудзьмі на яго. Дзіднор пераступіў праз яго і ўбег у царкву.

- Вероніка!!! Я прыйшоў за табою!!!

-5-

Гэтыя словы быццам абудзілі Вероніку ата сну. Яна ўскочыла, абярнулася.

- Дзіднор, - прашаптала яна, быццам не верыла сваім вачам. А потым закрычала. – Дзіднор!!!

І бросілася яму насустрач. Януш, Марка і княгіня ў адзін голас закрычалі:

- Стража!!!

Але натоўп прапусьціў Дзіднора з Веронікай на руках, а перад стражай самкнуўся плотнай сьцяной. Закаханыя кінуліся прэч. Дзіднор узмахнуў на каня, пасадзіў Вероніку перад сабою. Сукенка разарвалася збоку, але дзяўчына не звяртала на гэта ўвагі. Конь ужо ляцеў далей ад царквы, ад замка, ад здрады і нянавісьці.

Вецер біў Вероніке ў твар, размазваў слёзы напалолву з фарбай. А яна толькі шчасьліва ўсьміхалася і выцірала іх падолам спадніцы.

- Я ледзь не памерла без цябе, - сказала яна Дзіднору і прытулілася да яго.

- Я таксама, - адказаў ён, цалуючы яе ў лоб.

- Куды мы зараз?

- Далей ад гэтага горада.

Вероніка азірнулася.

-За намі пагоня.

- Нічога страшнага. Дабярэмся да Разонскага лесу, потым выйдзем да мора, сядзем на карабль і паплывем у Генозію, да майго князя. Яны з княгіняй прымуць нас.

- Добра...

Вечарам яны сядзелі ля вогнішча. Дзіднор сказаў:

- Я не магу глядзець на гэтыя сінякі пад тваімі вачыма.

- Так убяры іх, - прашаптала Вероніка і падставіла твар Дзіднору.

Той пяшчотна цалаваў яго, і сінякі прападалі самі сабой.

- А зараз усьміхніся, - папрасіў ён яе, і Вероніка расьцьвіла сваёй цудоўнай усьмешкай.

Раніца застала іх у лесе на палянцы. Яны ляжалі, захутаўшыся ў плашч Дзіднора. Сонца гуляла па іх тварах. Конь пасьвіўся недалёка ад іх.

- Вероніка... – прашаптаў Дзіднор.

- Што?..

- Пайшлі, любая мая. Пачынаецца новае жыцьцё.

Вероніка ўскочыла і, сьмяючыся, кінулася ад Дзіднора. Той за ёю.

Пачынаўся новы дзень.

Ліпень 2003 – Чэрвень 2004.

Індзюкова, кажысь!!!!!!!!!!!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка