Па факце парушэньня права на адукацыю й дыскрымінацыі па нацыянальна-моўнай і палітычнай прыкметах




Дата канвертавання27.03.2016
Памер52.98 Kb.
Да Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

Заяўнікі: бацькі Янкі Лапіцкага,

Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая

________________________________



Па факце парушэньня права на адукацыю й

дыскрымінацыі па нацыянальна-моўнай

і палітычнай прыкметах

Заява

Як нам стала вядома 12.02.2010, начальніцай Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, Таісай Данілевіч, 26.05.2009, быў скіраваны Ліст-прадпісаньне (патрабаваньня) за №1-89-9/271 у бок кіраўніка Жодзінскага выканкаму, Васіля Грышчанкі, які абавязваў яго прыняць рашэньне аб ліквідацыі беларускамоўнай праграмы навучаньня, па якой усе мінулыя гады, пачынаючы з 2002 году (з перапынкам у 2004-2005 навучальным годзе з той жа нагоды) навучаўся адзіны й апошні беларускамоўны гімназыст у Жодзіне, наш сын, Янка Лапіцкі. Аніякай іншай, акрамя Гімназыі №1, гімназычнай установы з Жодзінскім рэгіёне не існуе.
Варта заўважыць асобна, што наш сын ад нараджэньня разьвіваецца ў беларускамоўнай сям’і, выхоўваецца й навучаецца па-беларуску. Таму нашыя патрабаваньні да службоўцаў сыстэмы адукацыі выконваць гарантаванае нам як грамадзянам Беларусі Канстытуцыяй права на выбар тыпу й мовы адукацыі ёсьць неад’емным правам і неабходнасьцю для нас і для нашага сына. Бо так найлепшым чынам рэалізуецца ягоны патэнцыял, моўныя й разумовыя здольнасьці, разьвіваецца неабходная павага да нацыянальнай культуры, традыцыяў, мовы, дзяржавы, адбываецца найлепшая сацыялізацыя падлетка ў беларускае грамадзтва, як паўнавартаснага й годнага грамадзяніна сваёй незалежнай краіны, Беларусі.
У існуючай сытуацыі, адзначаныя патрабаваньні па ліквідацыі адзінай у Жодзіне гімназычнай праграмы, а таксама па прымусовым залічэньні нашага сына ў 8 “А” клясу зусім зь іншай мовай навучаньня (без ягонай згоды і без нашае, бацькоўскае згоды таксама), як ягоных законных прадстаўнікоў) з матывіроўкаю эканоміі бюджэтных сродкаў не могуць успрымацца намі як патрабаваньні, правамерныя й заснаваныя на законе. Яны настойліва рэалізуюцца ня гледзячы на наш пратэст як прымус да адмовы ад нашых натуральных нацыянальных якасьцяў і неад’емных перакананьняў, груба парушаючы й ігнаруючы нормы Канстытуцыі й Закону Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”...
Дадзеная, настойлівая пазыцыя й патрабаваньне кіраўніцтва Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму (Патрабаваньне ад 26.05.2009 за №1-89-9/271), якая знайшла сваё далейшае праяўленьне ў прынятым 23.06.2009 лякальным дакумэнце, Рашэньні №928 Жодзінскага выканкаму, прынятым у выкананьне гэтых неправамерных патрабаваньняў Т.Данілевіч, прывяла да ўціску й грубага парушэньня нашых канстытуцыйных правоў на атрыманьне адукацыі нашым сынам у Жодзіне па-беларуску.
У сытуацыі, калі ў пэрыяд з 01.09.2009 да 31.12.2009, пасьля праведзеных кансультацыяў і перамоваў, кампэсуючы дыскрымінацыйную складаючую Рашэньня №928 і Патрабаваньня №№1-89-9/271, мы знайшлі кампрамісную-міравую ў тых умовах форму для працягу няспыннага навучаньня нашага сына на базе Гімназыі №1 на роднай мове (прадставіўшы для гэтага неабходныя дакумэнты й адмысловыя заявы), дадзеная настойлівасьць кіраўніцтва ГУА Менаблвыканкаму (сп.Данілевіч.Т.І.) у рэалізацыі ўласнай пазыцыі ня гледзячы ні на што (нават ігнаруючы Пастанову №417 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму ад 20.10.2009, гл. у дадатку) прывяла да поўнага спыненьня навучаньня нашага сына й рэальнага парушэньня нашага права на працяг атрыманьня гімназычнай адукацыі ім на роднай мове ў гімназычных умовах.
Як нам стала вядома, менавіта неправамернае ўмяшальніцтва па тэлефоне з боку кіраўніцтва ГУА Менаблвыканкаму прывяло да зрыву рэалізацыі кампраміснай дамоўленасьці й працягу навучаньня нашага сына ўчасе рэалізацыі прадпісаньняў спэцыяльнае Пастановы №417 ад 20.10.2009. Насуперак рэальна існуючай магчымасьці працягу беларускамоўнага навучаньня на базе Гімназыі №1, адзначанай учасе перамоваў, а таксама ў афіцыйных адказах зь Мінадукацыі (ваш адказ ад 06.10.2009), беларускамоўнае навучаньне пасьля ўказаньняў, выказаных дырэктару гэтае дзяржаўнае адукацыйнае ўстановы, Генадзю Каршуну, па тэлефоне, было ў другі раз за 2009 навучальны год спынена ягоным загадам №510, які нам да гэтуль не прадстаўляўся для азнаямленьня (як і іншыя дакумэнты, запатрабаваныя нават пісьмова).
Такім чынам, неправамерныя дзеяньні ў дачыненьні да нас, нашай беларускамоўнай сям’і, нашага непаўнагадовага 14-гадовага сына, Яна Лапіцкага – маюць усе прыкметы наўмыснай, зусім асэнсаванай і сплянаванай расправы зь намі, як іншадумцамі й ідэалягічнымі апанэнтамі, дыскрымінацыі нас як беларускамоўных грамадзянаў і бацькоў па нацыянальных, моўных, палітычных прыкметах і перакананьнях сродкамі шантажу, ўціску праз дзяцей і стварэньня невыноснай, няспынна стрэсавай сытуацыі. Што ў сваю чаргу не выключае й крымінальных зламысных мэтаў (пры веданьні адпаведнай інфармацыі) па нанясеньні шкоды здароўю й фізычнай нэўтралізацыі апанэнтаў...
Па-сапраўднаму непакоіць, што ў мінулы й апошнім адказе Т.Данілевіч, яна абсалютна абмінае й нібы зусім не заўважае выдатна вядомую ёй з досьведу 2002г. і 2004 -2005г.г. нашу, бацькоўскую пазыцыю, заяўляемую намі ў сваіх зваротах, і настойліва навязвае сваю, зусім непрыймальную, па якой ужо выказаныя намі катэгарычная нязгода. Гэта толькі чарговы раз даказвае, што кіраўніцтва ГУА Менаблвыканкаму не жадае вырашаць створаную ўласнымі рукамі праблему ў Канстытуцыйна праўным рэчышчы, а імкнецца “даціснуць” бацькоў праз сына, прымусіць нас, адмовіцца ад уласных натуральных нацыянальных якасьцяў і перакананьняў, ад якіх мы адмовіцца проста не можам.
Дадзеныя складаныя й пакутлівыя для нас акалічнасьці прымушаюць нас, зьвяртацца да вас, як вышэйшай інстанцыі па абарону.

Бо маючы адпаведныя паўнамоцтвы, кіраўніцтва Мінадукацыі можа ў сваю чаргу абавязаць кіраўніцтва ГУА Менаблвыканкаму спыніць неправамерны гвалт і ўціск на бацькоў, пераглядзець уласную, абсалютна непрыймальную для нас, як для беларускамоўных грамадзянаў і неправамерную пазыцыю, прапанаваць адклікаць уласнае запатрабаваньне й прапанаваць замест яго канструктыўнае рашэньне праблемы для таго, каб тэрмінова аднавіць і працягнуць рэалізацыю беларускамоўнай праграмы навучаньня для нашага сына Яна на базе Гімназыі №1 у Жодзіне.
З свайго боку пакідаем за сабой права зьвяртацца па абарону ўласных грамадзянскіх, канстытуцыйных правоў у праваахоўныя й судовыя ўстановы, і будзем адстойваць сваё права “людзьмі звацца” ва ўласнай краіне … да самай апошняй, у тым ліку й самай высокай міжнароднай квазісудовай інстанцыі права.
УЛІЧВАЮЧЫ АДЗНАЧАНАЕ,
ПРОСІМ ВАС:
І. прыняць меры ўзьдзеяньня да кіраўніцы ГУА Менаблвыканкаму ДанілевічТ.І., каб яна –

  1. зьмяніла сваю неправамерную й безкампрамісную пазыцю ды

адмяніла пачатковыя патрабаваньні да Жодзінскага выканкаму,

  1. унясла новыя, прыймальныя для бакоў прапановы (з улікам прозьбаў і запатрабаваньняў бацькоў) і як мага хутчэй

  2. данесла іх да адказных асобаў Жодзінскага выканаўчага камітэту й ГАА,

  3. такім чынам, паўплываць на станоўчае вырашэньне існуючай у Жодзіне праблемы, якая палягае сёня:

а) у пазбаўленьні права на выбар тыпу і мовы адукацыі;

б) у неправамерных перашкодах па працягу адукацыі на родна мове;

в) дыскрымінацыі па нацыянальнай, моўнай і палітычнай прыкмеце (бо нас

наўмысна ведаючы нашую пазыцыю й перакананьні, імкнуцца падобнымі мерамі прымусіць да адмовы ад гэтых перакананьняў);


ІІ. дадаткова – прыкласьці да свайго адказу нам у дадатку копію ліста Мінадукацыі Беларусі ад 12.06.2009 за №6-20/1067, неабходнага нам для азнаямленьня й вывучэньня на прадмет правамернасьці ў дачыненьні да закранаючага нашыя законныя інтарэсы адукацыйнага пытаньня.


Дадаткі:

  1. Пастанова №417 Каісыі па справах непаўнагадовых Жодзінкага выканкаму ад 20.10.2009, якая практычна не рэалізаваная да канца 2009 году з-за тэлефанаваньня кіраўніцтва ГУА Менаблвыканкаму зь Менску дырэктару Жодзінскай Гімназыі №1, Генадзю Каршуну.

"05" 03. 2010 ____________Лапіцкі А.І.



__________Лапіцкая С.П.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка