П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)




старонка9/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.05 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

5.4. Падземныя напорныя воды
Воды, якія насычаюць водапранікальны слой, залягаюць паміж двумя водаўпорамі і якія маюць гідрастатычны напор, называюцца напорнымі, ці артэзіянскімі, падземнымі водамі. Звычайна яны знаходзяцца ў геалагічных структурах асадкавых парод пры адпаведным напластаванні водапранікальных і водаўпорных слаёў. Геалагічныя структуры (упадзіна, мульда, сінкліналь, монакліналь і г.д.), якая мае адзін ці некалькі ваданосных слаёў і забяспечвае у іх напор, называецца артэзіянскім басейнам. У артэзіянскім басейны звычайна выдзяляюць вобласці жыўлення, напора, а некаторых выпадках і вобласць сцёку ці разгрузкі напорных вод (рыс. ). Плошча артэзіянскага басейна вагаецца ў значных па плошчы межах. Пры бурэнні свідравін праз дах водаўпорнага слоя вада пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску падымаецца вышэй даху ваданоснага пласта і можа нават выходзіць на дзённую паверхню, а таксама і фантанаваць (рыс. ).

У напорным воданосным слаі выдзяляюць геаметрычны ўзровень па павехні водаўпорнага даху воданоснага слою і гідрастатычны (п’езаметрычны) ўзровень, які праводзяць па ўзроўнях вады ў свідравінах. Напор у кожнай кропцы воданоснай пароды вызначаецца вышынёй, на якую падымаецца вада ў свідравінах над ніжняй паверхняй водаўпорнага даху. Пры паглыбленні воданоснага слоя напор вады звычайна павялічваецца.

У межах Рускай раўніны выдзяляецца некалькі артэзіянскіх басейнаў. Найбольш тыпічнымі з іх, якія супадаюць тэктанічнымі ўпадзінамі, з’яўляюцца: Маскоўскі, Дняпроўска-Данецкі, Прыбалтыйскі, Прычарнаморскі. Некаторыя воданосныя слаі дрэніруюцца далінамі рэк: Дняпроска-Данецкі – сістэмай рэк Дняпра і Дона, прыбалтыйскага – далінамі рэк Заходняй Дзвіны, Пярну, Ліялупы і інш. У межах Мінскага адміністратыўнага раёна знаходзіцца артэзіянскі басейн прэснай вады. Які забяспечвае г. Мінск высокаякаснай прэснай вадой. Па якасці яго вада займае адно з першым месц сярод краін СНД.
5.5. Жыўленне і рэжым грунтовых вод
Папаўненне глебавай вільгаці і жыўленне верхніх гарызонтаў падземных вод адбываецца шляхам прасочвання снегавых і дажджавых вод, а таксама адсорбцыі глебай вадзяной пары з паветра.

Прасочванне вады паветра ў глебу адбываецца паролды зоны аэрацыі. Далей прасочванне дасягае падземнага сцёку. Апошні адбываецца ў выглядзе падземных патокаў у водапранікаемыя порыстыя і трэшчынаватыя пароды. Інтенсівнасць і велічыня прасочвання вызначаецца спалучэннем кліматычных умош, ступені расчлянення рэльефу, водапранікальнасці горных парод і характару геалагічных структураў. Некакторая роля належыць тыпу глебы і раслін, а тасама антрапагеннаму фактару (меліярацыі, земляробства і г.д.).

Водны рэжым і рэжым глебы як адзін з элементаў гэтага рэжыму падрабязна разглядаецца ў курсах глебазнаўства. Тут жа мы разгледзім найбольш характэрныя агульныя палажэнні і вывады. У прыватнасці, Г.Н.Высоцкі, А.А.Родэ і іншыя вучоныя выдзяляюць некалькі тыпаў рэжыму глебавых водаў: прамыўны, непрамыўны і выпатны.

Прамыўны тып – тып рэжыму глебавых вод, характэрны для абласцей, у якіх сума гадавых ападкаў (Х) значна перавышае выпарэнне (Z). У гэтых умовах глеба кожны год падвяргаецца вылётнаму прамочванню. У гадавым абароце вільгаці сыходны рух вады ў глебе пераважае над узыходным. Вада, якая прасачылася да ўзроўня грунтовых вод папаўняе іх і лішак адводзіцца з глебы разам з глебава-грунтовым сцёкам.

Непрамыўны тып характэрны для вобласці, дзе ападкі значна меншыя, чым выпарэнне (Х < Z). Такім чынам, у глебе назіраецца дэфіцыт вільгаці, асабліва ў восень. Глеба ўвільгатняецца толькі на некаторую глыбіню, а вільгаць не дасягае грунтовых вод, якія залягаюць на глыбіні некалькі метраў. Абмен вільгаццю паміж атмасферай і грунтамі ажыццяўляецца праз слой з вельмі малой велічынёй вільгаці. Гэта так называемы «мёртвы гарызонт» па Г.М.Высоцкаму, у якім вільгаці недастаткова для раслін – «вільгаць устойлівага завядання раслін». Вада, якая паступіла ў глебу шляхам інфільрацыі ў вынікувыпарэння вяртаецца ў паветра. Гатавы абарот вільгаці ахоплівае толькі глебу.

Выпатны тып рэжыму глебавых вод назіраецца толькі ва ўмовах засушлівага клімату (Х << Z) і блізкага залягання грунтовых вод. Грунтовыя воды звычайна мінералізаваны і атрымліваюць дадатковае жыўленне збоку. Верхняя мяжа каплярнага праслойка грунтовых вод знаходзіцца ў ніжняй частцы слоя глебы. Карані раслін адсмоктваюць вільгаць з капілярнага праслойку, а грунтовыя воды быццам бы «пацеюць» праз расліны ў атмасферу. На глыбіні паглынання вільгаці раслінамі фарміруецца саляносны слой. Вада «астаўляе» раствораны солі ў глебе.

У залежнасці ад крыніц і ступені ўвільгатнення выдзяляюцца падтыпы і класы воднага рэжыму глебаў. У сувязі з пастаянным абменам вільгаці глебы з атмасферай і залягаючымі ніжэй грунтамі, ужываннем вільгаці раслінамі вільготнасць глебы вагаецца па порам года. Амплітуда гэтых ваганняў залежыць ад кліматычных умоў, рэльефу, тыпу глебаў і раслін.

З ваганнямі вільготнасці глебы звязана яе інфільтрацыйныя і водаўтрымальная здольнасць. Гэта ў сваю чаргу вызывае пераразмеркаванне вады паміж паверхневым і грунтовым сцёкам, мяняе суадносіны паміж сцёкам і выпарэннем. Вільгаць глебы з'яўляецца фактарам атмасферных ападкаў, сцёку і выпарэння.

Па даследаванням вучоных выдзяляецца тры тыпы жыўлення і і рэжыма грунтовых вод:



  • Кароткачасовага, пераважна летняга жыўлення («мярзлотны»);

  • Сезоннага жыўлення (пераважна вясенне-асенняга);

  • Круглагадовага жыўлення («пераважна зімовага»).

Выдзяленне гэтых тыпаў рэжыму абумоўлена занальнымі асаблівасцямі жыўлення і расходавання грунтовых вод.

Мярзлотны тып адрозніваецца не толькі кароткачасовым жыўленнем, але і кароткім летнім перыядам сцёку грунтовых вод. Гэта адбываецца ў сувязі з іх прамярзаннем ва ўмовах жорсткага клімату і шматгадовай мерзлаты.

Сезоннае жыўленне грунтовых вод характэрна для кантынентальнага клімату з прцяглайі халоднай зімой. У гэты час адсутнічае працэс папаўненя запасаў грунтовых вод шляхам інфільтрацыі атмасферных ападкаў. Грунтовы сцёк ажыццяўляецца на працягу ўсяго года. Страты вады на выпарэнне адбываецца ў цёплы перыяд. Можна прасачыць два максімумы ў ваганнях узроўняў грунтовых вод (вясной і восенню) і два мінімумы (летні і зімовы).

Кругагадовае жыўленне грунтовых вод характэрна для клімату з непрпцяглай мяккай зімой, на працягу якой інфільтрацыя атмасферных ападкаў у грунт неперапыняецца. Страты на выпарэнне малыя. У суквязі з гэтым узровень грунтовых вод пачынаючы з восені павышаецца і дасягае найбольшай велічыні ў сярэдзіне зімы. Да канца зімы, вясной і летам, у сувязі з выпарэннем узровень грунтовых вод паніжаецца і найменшы ўзровень назіраецца ў чэрвені-жніўні.

Адзначаныя заканамернасці могуць парушацца ў залежнасці ад геалагічнай будовы мясцовасці і яе гідрагеалагічных асаблівасцей. Значнае месца займае глыбіня залягання грунтовых вод. З яе павелічэннем адбываецца спазненне наступлення найбольшага і найменшага ўзроўняйў, у асобныя гады на некалькі месяцаў.


5.6. Узаемадзеянне грунтовых і паверхневых вод
Гадавыя і шматгадавыя ваганні атмасферных ападкаў уплываюць на змены ўзроўняў грунтовых вод. Ваганні ўзроўняў грунтовых вод могуць быць сезоннымі, гадавымі, эпізадычнымі.

Найбольш значная амплітуда ваганняў узроўню грунтовых вод звязана з перыядычнымі сезоннымі змяненнямі колькасці атмасферных ападкаў і велічыні выпарэння. У большасці раёнаў Еўропы найбольшыя ўзроўні грунтовых вод прыходзяцца на перыяд услед за таяннем снегу (красавік – май). Нізкія ўзроўні тыпічны для зімы і лета.

Гадавыя ваганні маюць меншую заканамернасць. Малаводныя і мнагаводныя годы нярэдка ідуць адзін за другім, змяняюцца мнагаводныя і малаводныя перыяды ваганняў узроўняў грунтовых вод. У многаводныя гады з шчодрымі ападкамі ідзе папаўненне грунтовых вод, а ў малаводныя – расходаванне ў выглядзе рачнога сцёку. Грунтовы сцёк мала змяняецца год ад году. Пагэтаму ў мнагаводны год ён будзе мала адрознівацца ад сцёку ў малаводны, а гэта значыць, што ён складзе меншую частку ападкаў мнагаводнага года, чым гэта назіраецца ў малаводны год.

Значную амплітуду могуць мець эпізадічныя ваганні, якія ўзнікаюць у сувязі з выпадзеннем шчодрых летніх ападкаў, ці з зімнімі адлігамі.

Ваганні ўзроўня падземных вод. Як правілі, звязаны з аб'ёмам падземнага сцёку. У сваю чаргу падземныя воды цесна звязаны з павехневымі. Вадацёкі ў большасці выпадкаў уплываюць на падземныя воды, асабліва ў прыбярэжнай зоне. Падземныя воды забяспечваюць жыўленне рэк, асабліва ў межанны перыяд.

Узаемадзеянне рачных і падземных вод найбольш поўна разгледзены ў працах Б.І.Кудзеліна і О.У.Папова. Характар узаемадзеяння паміж рачнымі і падземнымі водамі залежыць ад умоў залягання ваданоснага слоя, глыбіні ўразання рачной даліны, местазнаходжання выхаду падземных вод на паверхню адносна вышыні стаяння ўзроўня вады ў рацэ. Такім чынам, у рацэ ўзнікаюць розныя ўмовы для гідраўлічнай сувязі рачных і падлземных вод. Гідраўлічная сувязь можа адсутнічаць, быць часовай, пастаяннай, перыядычнай.

Пры адсутнасці гідраўлічнай сувязі ваганні ўзроўня вады падземных вод не залежаць ад ваганняў узроўня вады ў рацэ. Гэта адбываецца тады, калі грунтовы паток вады заўсёды знаходзіцца вышэй найбольшага ўзроўня вады ў рацэ (рыс.а). Прыбярэжныя крыніцы ніколі не затапляююцца веснавымі другімі высокімі ўзроўнямі.

Адсутнасць гідраўлічнай сувязі можа быць і часовай пры даволі нізкім стаянні ўзроўня вады ў рацэ (рыс. б).

Гідраўлічная сувязь на раўнінных рэках назіраецца ў наступных выпадках суадносін рачных і падземных вод. Першы варыянт (рыс. в) назіраецца ў тым выпадку, калі грунтовыя воды жывяць раку пры нізкім узроўнгі вады ў яе рэчышчы. У час паводкі, калі пад’ём вады ў рацэ значна перавышае ўзровень грунтовых вод, адбываецца фільтрацыя вады з ракі ў берагі. У прыбярэжнай зоне накопліваюцца вялікія запасы грунтовых вод як шляхам інфільтрацыі, так і шляхам сцёку з ракі пад напорам павадкавых вод. Узроўні вады ў рацэ і грунтовых водах цесна спалучаны. Ваганні ўзроўня вады ракі перадаюцца паверхні грунтовых вод. Другі варыянт адлюстраваны на рыс. г, д. Запасы грунтовых вод пастаянна папаўняюцца шляхам фільтрацыі рачных вод. Узроўні вады ў рацэ заўсёды знаходзяцца вышэй паверхні грунтовых вод. Такое аднабаковае жыўленне рачнымі водамі характэрна для засушлівых раёнаў (рака Кура, рэкі карставых раёнаў Урала і інш.). У трэцім варыянце (рыс. е) рака атрымлівае жыўленне з напорнага ваданоснага слоя, які мае пастаянную гідраўлічную сувязь з ракой. Жыўленне адбываецца шляхам непасрэднага паступлення напорных вод у рэчышча па тэктанічным разломам і трэшчынам., ці шляхам напорнай фільтрацыі праз вадаўпорны дах. Вада можа таксама паступаць праз пласты водапранікальных парод, вада якіх дрэніруецца рэкамі. Рэжым жыўлення напорнымі водамі залежыць ад спалучэння змянення п’езаметрычнага ўзроўня ў ваданосным слаі і ўзроўня ў рацэ.

Вадаабмен паміж ракой і гідраўлічна звязанымі з ёю ваданоснымі слаямі ў перыяд паводак і называецца берагавым рэгуляваннем рэчышчавага сцёку. Берагавое рэгуліраванне прыводзіць да пераразмеркавання рэчышчавага сцёку з цягам часу. Гэжтым можна растлумачыць залежнасць рэжыму падземнага сцёку ў прыбярэжнай зоне ад рэжыма ракі. Шырыня зоны ўплыву залежыць ад амплітуды ваганняў узроўняў вадыракі і ухілу схілаўрачнойдаліны. Пры аддаленні ад рэчышча ўздзеянне рачных вод паступова затухае.


5.7. Мінеральныя воды
Мінералные воды – такія воды, якія адрозніваюцца асобным хімічным складам ці фізічнымі уласцівасцямі (радыяактыўнасцю, павышанай тэмпературай, і інш.) і аказвае адпаведнае ўздзеянне на арганізм чалавека. Іх часта адносяць да катэгорыі лекавых. Мінеральныя воды, як правіла, адрозніваюцца ад прэсных большай велічынёй мінералізацыі, а ад мінералізаваных – лекавымі ўласцівасцямі. Аднак, высокая велічыня мінералізацыі незаўсёды характэрна мінеральным водам: вядомы мінеральныя воды з нізкай велічынёй мінералізацыі. Лекавыя ўласцівасці мінеральным водам надае ўтрыманне ў іх некаторых характэрных іонаў (ліцій, стронцый, жалеза, фтор, бром, іёд, борная і мыш’яковая кіслоты і інш.) і газаў (свабодны вулекіслый газ, серавадарод).

У большасці выпадкаў падземныя мінеральныя воды прадстаўлены мінеральнымі крыніцамі, якія самавыліваюцца на паверхню зямлі пад гідрастатычным наорам і ціскам газаў. Па ўтрыманню іонаў і суадносінах паміж імі мінарльныя воды вельмі розныя, але можна вызначыць асобныя вобласці с первагай таго ці другога складу вод. Часта іх распаўсюджванне звязана з тэктанічнай будовай зямной кары.

У краінах СНД выдзяляецца некалькі вабласцей і раёнаў прыродных мінеральных вод, якія адрозніваюцца па хімічнаму складу і фізічным уласцівасцям. Па А.М. Аўчыннікаву, іх выдзяляецца некалькі.

Вобласці вуглякіслых вод прыстасаваны да раёнаў малдых інтрузій (Закарпацце, Каўказ, Памір, Паўднёвы Цянь-Шань, Саяны, Забайкалле, Сіхотэ-Алінь. Найбольш вядомы з іх Каўказскія Мінеральныя воды.

Вобласці азотных вод з павышанай тэмпературай знаходзяцца шырокай паласой вакол абласцей вуглякіслых вод і звычайна прыстасаваны да тектанічных разломам і трэшчынам. Вядомыя тэрмальныя крыніцы знаходзяцца на Цянь-ўані і Алтаі.

Хларыдна-натрыевыя і хларыдна-кальцыева-натрыевыя воды знаходзяцца ў раёнах глыбокіх артэзіянскім басейнам на платформах.

Серавадародныя, азотнаметанавыя і метанавыя воды прыстасаваны да асадкавых парпод і часта звязаны з нафтавымі радовішчасмі (мацесцінскіе воды на Каўказе).

Радонавыя і жалезістыя воды знаходзяцца галоўным чынам у раёнах крышталічных і метамарфічных пародаў (Карэлія, Кольскі паўостраў, Данецкі краж, Урал і інш.).

Мінеральныя радыёактыўныя воды вядомы ў раёне Цхінвалі (Грузія), Белакурыха (Алтай).

У межах тэрыторыі Беларусі шырока распаўсюджаны мінеральные воды рознага хімічнага складу і мінеральные і прыгодныя для выкарыстання ў якасці лекавай пітной і ў бальнеалогіі. Яны прыстасаваны да пагружаных частак Прыпяцкага, Аршанскага, Брэсцкага гідрагеалагічнага басейнаў, Беларускага гідрагеалагічнага масіва, якія звязаны з адкладамі верхняга пратэразоя, кембрыя, ардовіка, сілура і інш. Згодна з класіфікацыямі і ў залежнасці ад іоннага-салявога, газавага складу і лекавых уласцівасцей выдзяляюцца наступныя бальнелагічныя групы мінаральных вод: без спецыфічныхкампанентаў і ўласцівасцей, сульфідныя, жалезістыя, бромныя і радонавыя. Акрамя гэтага на тэрыторыі рэспублікі выяўлены борныя воды, мінеральныя воды з павышаным утрыманнем арганічных рэчываў, а таксама мінаральныя воды з утрыманнем фтора і селена і інш. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў эксплуатацыі звыш 100 радовішчаў мінеральных вод лекавых расолаў.

Мінеральныя воды і лекавыя расолы выкарыстоўваюцца ў амаль 200 санаторных установах, вядома звыш 130 гандлёвых марак разліваемых мінеральных вод.

Срод мінеральных вод і расолаў без спеціфічных кампанентаў і ўласцівасцей выдзяляюцца групы мінеральных вод: хларыдна-карбанатныя і гідракарбанатна хларыдныя; сульфатныя; хларыдна-сульфатныя; сульфатна-хларыдныя; хларыдныя, рознай мінералізацыі і катоннага складу. На іх аснове працуюць звыш 70 лекава-прафілактычных устаноў Беларусі. Яны вакарыстоўваюцца пры лячэнні страўнікава-кішэчных захворванняў, пячонкі, парушэннях абмену рэчываў, захворваннях нярвовай сістэмы, і іншю, а таксама разліваюцца ў бутэлькідля продажу насельніцтву (Мінская-4, Мінская-3, Слуцкая, Рэчыцкая-1, Рагачоўская і інш.



5.8. Раяніраванне грунтовых вод
Упершыню ідэя аб занальнасці прыродных з’яў была высказана В.В.Дакучаевым і пріменена да грунтовых вод П.В.Атоцкім, які адзначыў, што па меры руху з поўначы на поўдзень глыбіня залягання грунтовых вод і мінералізацыя павялічваецца, а ўтрыманне арганічных рэчывў памяншаецца. У далейшым гэтыя ідэі былі распрацаваны В.С.Ільіным, Б.Л.Лічковым, О.К.Ланге і інш.

В.С.Ільіным была ўпершыню складзена карта грунтовых вод еўрапейскай часткі СССР. Пры складанні карты ўлічваліся кліматычныя і геамарфалагічныя ўмовы. А таксама глыбіня ўрэзу эразіоннай сеткі. Ім былі выдзелены наступныя зоны падземных вод: тундравых вод, высокіх вод поўначы, неглыбокіх яроў, глыбокіх яроў, ярава-балкавая і зона прычарнаморскіх і прыкаспійскіх балак. Акрамя занальных вод Ілін асобна выдзяліў азанальныя грунтовыя воды: воды вобласці масіўных горных пародаў, карста, алювіальных рачных далін і г.д.

О.К.Ланге далей развіваў ідэі аб занальнасці грунтовых вод і удакладніў схему В.С.Ільіна. На тэрыторыі СССР ім было выдзелена тры асобныя правінцыі, якія адрозніваюцца кліматычнымі ўмоваамі і меюць спецыфічныя асаблівасці ў размеркаванні грунтовых вод. Унутры правінцый ён выдзеліў зоны з тыпічнымі для іх грунтовымі водамі.

Першая правінцыя – шматгадовай мерзлаты, характэрызуецца адмоўнымі сярэднімі гадавымі тэмпературамі паветра. Магутнасць мерзлаты ад 1-2 м да некалькі соцень метраў. Мёрзлыя парода адтайваюць летам на некаторую глыбіню, а зімой зноў замярзаюць (дзейны слой). Пры глыбокім заляганні мёрзлых парод дзейны слой аддзелены ад іх слоем грунта з дадатнай тэмпературай.

У вобласці шматгадовай мерзлаты выдзяляецца тры катэгорыі падземных вод: надмярзлотныя, міжмярзлотныя і падмярзлотныя. Па ўмовам залягання і рэжыму залягання надмярзлотныя воды падзяляюцца на тры групы: сезонно прамярзаючыя, сезонно паўпрамярзаючыя і сезонно непрамярзаючыя.

Другая провінцыя – пастаяннаг і пераменнага увільгатнення, якая ахоплівае амаль усю раўнінную частку Еўрапейскай тэрыторыі СССР і частку Заходне-Сібірскай нізменнасці. У правінцыі выдзелена шэсць зон: зона тундравых вод і высокіх вод Севера, зона неглыбокіх яроў, зона глыбокіх яроў, ярава-балкавая зона, зона неглыбокіх балак Прыкаспія. Па меры руху на поўдзень глыбіня залягання і велічыня мінералізацыі павялічваецца. Так, напрыклад, у раёне прычарнаморскіх балак глыбіня залягання грунтовых вод дасягае некалькі дзесяткаў метраў.

Трэцяя правінцыя – недастатковага ўвільгатнення (арыдная вобласць). У правінцыі вдзеляюцца зоны: зона раўнавагі падземнага сцёку і выпарэння і зона грунтовых водпрадгорных раўнін. Да гэтай правінцыі Ланге дабавіў і зону прыкаспійскіх балак па Ільіну.
6. Гідралогія азёр
6.1. Агульная характарыстыка і гідралагічная роль азёр у прыродзе
Азёры – паглыбленні зямной паверхні, якія не маюць аднабаковага ўхілу і непасрэднага злучэння з морам, запоўненыя вадой да некаторай адзнакі. Такі прыродны водны аб’ект, як правіла, мае запаволены вадаабмен. Таму азёрныя воды доўгі час знаходзяцца ў катлавіне і значная частка вады у іх паступае ў працэсе сцёку. У азёрах, такім чынам, разам з вадой акумулюецца частка прынесеных (алахтонных) і ўтвораных у самім вадаёме (аўтахтонных) завіслых і цягнутых наносаў і раствораных рэчывў. Гэты працэс накаплення з’яўляется характэрнай асаблівасцю азёр.

Агульны аб’ём вады, які сканцэнтраваны ў азёрах зямнога шара, ў 90 разоў перавышае сумарны аб’ём вады рэчышчаў і ў 4 разы больш сярэдняга гадавога сцёку рэк. Агульная плошча 145 найбольш буйных азёр сусвету з плошчай 100 км2 і больш кожнае, дасягае 1,3 млн км2 , што ў 3 разы перавышае плошчу Чорнага мора. Размеркаванне азёр па сушы звязано з аднаго боку з наяўнасцю катлавін, г. зн. з рэльефам і геалагічнай будовай, з другой – увільгатненнем , якое абумоўлена кліматам.

Большасць буйных азёр сусвету знаходзяцца ў тэктанічных катлавінах у раёнах лішкавага ці дастатковага увільгатнення. Буйныя азёры арыдных абласцей атрымлівают воднае жыўленне са змежных вадазбораў, якія знаходзяцца ва ўмовах дастатковага ўвільгатненя ў другой геаграфічнай зоне ці ў горных раёнах.

Высокай азёрнасцю адрозніваюцца ўвільгатнённыя раёны абласцей старажытнага зледзянення ((поўнач і паўночны захад Еўропы, Канады, ЗША). На Беларусі, у Расии, Польшчы и Германии гэтыя раёны вядомы як Паазер'і (Беларускае Паазер'е, Мазурскае Паазер'е і інш.). Значная колькасць азёр знаходзіцца ў абласцях вечнай мерзлаты, дзе развіваецца сучасны тэрмакарст (тундра, паўночная частка тайгі). Значная колькасць азёр некаторых арыдных абласцей унутранага сцёку (Прыкапій, поўдзень Заходняй Сібіры, поўнач Казахстана) абумоўлена наяўнасцю бязсцёкавых катлавін.

У СНД налічваецца каля 2,5 млн азёр з плошчай люстэрка звыш 1 га, каля 95 % якіх складаюць малыя вадаёмы з плошчай люстэрка менш 1 км2. Агульная плошча азёр дасягае 500 тыс. км2, з якіх каля 50 % прыходзіцца на малыя вадаёмы (да 10 км2, 28 % - на 4 буйнейшых азёр (без Каспійскага мора). Агульны аб’ём вады азёр складаекаля 27 тыс. км3, з якіх 23 тыс. км3 сканцэнтравана ў Байкале.

У сувязі з разнастайнасцю прыродных умоў азёры пакраінам СНД размеркаваны нераўнамерна. Сярэдняя велічыня азернасці Еўрапейскай часткі СНД складае 2,2 % ізмяняецца ад 12,6 % у абласцях з лішквай увільгатнённасцю (Карэлія, паўночны захад ЕЧ Расіі да 0,5 % у лесастэпах і стэпах. У лясной зоне на 1 тыс. км2 прыходзіцца ад 25-30 азёр у сярэдняй частцы ЕЧ Рассс да 300-500 у Заходняй Сібіры.



Геаграфічная роля азёр заключаецца:

  • Ва ўздзеянні на сцёк (рэгуляванні, а пры значнай велічыні выпарэння – і ў памяншэнні гадавога воднага сцёку), памяншэнні цвёрдага і рэгуляванні хмічнага;

  • У фарміраванні мікраклімата на ўзбярэжжы і прылягаюча да азёр тэрыторыі;

  • У накапленні у саміх вадаёмах рэчыаў і фарміраванніновых горных парод (сапрапеля, мела, мергеля, торфа, канкроэцый і інш.);

  • У фарміраванні у іх катлавінах спецыфічных умоў для жыцця водных арганізмаў (гідрабіонтаў).


6.2. Паходжанне азёрных катлавін
Азёрныя катлавіны,якія ўзнікаюць пад уздзеяннем розных прыродных фактараў, адрозніваюццасваімі памерамі і формай. Генетычныя класіфікацыі азёрных катлавін былі распрацаваны М.А.Пярвухіным (1937) і Хатчінсанам (1957). Для ўмоў Беларусі для зоны дзейнасці раўнінных ледавікоў была прапанавана тыпізацыя азёрных катлавін па генезісу О.Ф.Якушко (1967, 1972).

Тэктанічныя катлавіны прыстасаваны да абласцей буйных тэктанічных разломаў. Яны знаходзяцца ў трэшчынах, збросах, грабенах. Да гэтага тыпу адносяцца нйбольш буйныя і глыбокія азёры сусвету: Каспій, Ладажскае. Анежскае, Байкал, Іссык-Куль, Севан, азёры афрыканскага грабена – Вікторыя, Ньса, Танганьіка), вялікія амерыканскія азёры (Эры, Антарыа, Гурон, Мічыган і інш.).

Вулканічныя катлавіны прыстасаваны да буйных кратэраў патухшых вулканаў ці сярод лававых палёў. Яны знаходзяцца ў раёнах сучаснай ці старажытнай вулканічнай дзейнасці (Ісландыя, Італія, Камчатка, Закавказье і інш.).

Метэарытныя катлавіны прадстаўляюць сабой паглыбленні, ўтвораныя пры падзенні метэарытаў (возера Каллі, Эстонія).

Ледавіковыя катлавыіны звязаны з дзейнасцю сучасных ці саражытных ледавікоў і бываюць эразіоннымі і аккумулятыўнымі. Да першай групы адносяцца азёрныя катлавіны, ўзнікшыя пры экзарацыйнай дзейнасці ледавіка на буйных крышталічных масівах Кольскага паўвострава, Карэліі і Скандынавіі. На раўніннай мясцовасці гэта лагчынныя катлавіны, месцазнаходжанне якіх вызначана тэктанічнымі разломамі. Яны размеркаваны сярод марэнных адкладаў абласцей старажытных зледзяненняў. Каравыя (крэслападобныя) катлавіны горных сістэм (Альпы, Каўказ, інш.).

Гідрагенныя катлавіны звязаны рэчыўавмі працэсамі, эразіоннай і акумулятыўнай дзейнасцю рачных і радзей марскіх вод. Да іх адносяцца старычныя азёры (старыцы), плёсы перасыхаючых рэк, азёры рачных дэльтаў, марскіх узбярэжжаў. Так, анпыклад, лагуны – гэта аддзеленыя ад мора наносамі залівы, ліманы – устьявыя ўчасткі рэк, аддзеленыя ад мора акумулятыўнымі косамі, барамі.

Прасадкавыя катлавіны (карставыя, суфозіонныя, тэрмакарставыя) узнікаюць пад уздзеяннем падземных вод ці пры таянні лёду ў грунтах. Карставыя катлавіны ўтвараюцца ў раёнах залягання карстуючыхся пародаў (вапнякоў, даламітаў, гіпсоў), у якіх ў выніку хімічнага ўздзеяння падземных вод утвараюцца пустата і правалы. Яны звычайна конусападобны. Некаторыя з іх перыядычна знікаюць. Ёсць падземныя азёры ў карставых пячорах. Мноства азёр такога тыпу знаходзіцца на Урале, у Крыму, на Каўказе. Суфазіонныя катлавіны ўзнікаюць у раёнах, дзе падземныя воды вымываюць з грунтоў некаторыя цэменціруючыя солі і дробныячасцінкі і вызываюць прасадкі паверхні зямлі. Для іх характэрны палогія схілы і малыя глыбіні. Яны тыпічны для стэпах і лесастэпаў з недастатковым увільгатненнем (поўдзень Заходняй Сібіры, Паўночнага Казахстана. Тэрмакарставыя катлавіны ўтвараюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты на ўчастках пратайвання яе прасадкамі паверхні. Катлавіны часта плоскія, азёры мелкаводныя. Шырока распаўсюджаны ў тундры, тайзе Сібіры, Забайкаллі. Да гэтай групы адносяцца азёрныя катлавіны ўзнікшыя пры таянні пахаванага ледавіком і выкапнёвага лёду.

Рэдка сустракаюцца эолавыя катлавіны, якія ўзнікаюць сярод дюнаў.



Завальныя катлавіны ўзнікаюць звычайна ў гарах пры перагароджванні рачных далін абваламі, апоўзнямі. Так, напрыклад, узнікла Сарэзскае возера на Паміры. Да катэгорыі падпрудных адносяцца і азёры, якія ўзніклі пры падпруджванні марэнай ледавіка талых водаў у адмоўных формах рэльефу.

Другасныя катлавіны ўтвараюцца на месцы зарошшых буйных азёр ці балотаў. Да катэгорыі антрапагенных вадаёмаў адносяцца вадасховішчы, сажалкі, кар’рныя вадаемы, копанкі.

Мноства катлавін сфарміравалася пад уздзеяннем некалькіх фактараў, якія моцна пераўтварылі першасную катлавіну. Так утварыліся на тэрыторыі Беларусі лагчынныя, складаныя катлавіны, катлавіны полігенетычнага паходжання. Так, напрыклад, тэктанічныя катлавіны Анежскага і Ладажскага азёр пазней былі перапрацаваны мацерыковым зледзяненнем.

Мноства азёр рознага генезісу злучаны паміж сабой рэкамі, пратокамі і ўтвараюць азёрна-рачныя сістэмы. Гідралагічны рэжым азёр такіх сістэм цесна ўзаемазвязаны. Найбольш ярка выражаны такія сістэмы у раёнах старажытных зледзянення ў раёнах так званых паазер’яў (паночны захад еўрапейскай часткі Расіі, Заходняй Сібіры. Буйнейшыя ў Расіі азёрна-рачныя сістэмы ўключаюць Анежскае возера, р.Свір, Ладажскае возера і р.Неву. Мноства дрбных азёрна-рачных сістэм, вядомых як азёрныя групы, сустракаецца ў раёнах паазер’яў (Мазурскае у Польшчы, Беларускае на Беларусі і інш.).

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка