П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)




старонка13/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.05 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

6.13. Азёрная седыментацыя і донныя адклады
Працэс накаплення наносаў і раствораных рэчываў у азёрах найбольш выразна адлюстроўваецца ў фарміраванні донных адкладаў. Аўтахтонныя рэчывы ўтвараюцца ў саміх вадаёмах і ўключаюць прадукты размыву (абразіі) берагоў, элементы, якія выпадаюць з раствора, рэшткі памёрлых гідрабіонтаў. Аллахтоныя кампаненты донных адкладаў прыносяцца сцёкам, ветрам, могуць паступаць у выніку гаспадарчай дзейнасці ( сцёк сцёкавых вод, прамысловых адходаў і інш.). Колькасць цвёрдага матэрыялу, накапленага у азёрнай катлавіне, і фарміраванне донных адкладаў характэрызуецца седыментацыйным балансам вадаёма,які ўлічае прыход, накапленне і вынас рэчываў. У выніку сукупнага ўздзеяння фізічных, хімічных і біялагічных працэсаў, якія адбываюцца у азёрах ці працэса седыментагенэза, склад і ўласцівасці донных адкладаў значна адрозніваецца ад першапачатковых уласцівасцей накопленых часцінак. Гэтая розніца тым большая, чым буйней вадаём. Па складу і структуры выдзяляецца дзве асноўныя групы донных адкладаў з перавагай арганічных рэчываў: сапрапелі, тарфяністыя ілы ці гумінавыя ілы.

Сапрапель, ці гнілісты іл – донныя адклады прэснаводных вадаёмаў, пераважна біягеннага паходжання, складаюцца галоўным чынам з тонкага дітрыта – рэшткаў планктону з больш-менш значнымі прымесямі рэшткаў вышэйшых водных раслін і мінеральных часцінак. Яны накопліваюцца галоўным чынам у адкрытай частцы азёр лясной зоны. Магутнасць іх можа дасягаць 20-30 і нават 40 м. З сапрапеля ўтвараюцца біаліты – горныя пароды арганічнага паходжання (вугаль-багхед, бітумінозныя сланцы, нафта). Сапрапель выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы у якасці угнаення, дабаўляюцца у ежу хатнім жывёлам, у медыцыне – для лячэння скуры, суставаў, лячэння працэсаў запалення.

Тарфяністыя ці гумінавыя ілы ўтвараюцца таксама ў азёрах лясной зоны, але пераважна ў невялікіх, басейны якіх забалочаны, вада бедная мінеральнымі і біягеннымі элементамі, але насычана арганічнымі злучэннямі гумінавых рэчывамі, якія не садзейнічаюць развіццю жыцця. Іл звычайна складаецца з рэшткаў сплавін, макрафітаў, дрэваў. Іх структура грубая, не сарыраваная. Мінеральных рэчываў мала. Тарфяністыя адклады ўтвараюцца і на абароненых ад хваляў участках літаралі пры развіцці на ёй вышэйшай воднай расліннасці.

У азёрах увільгатнёных районах утвараюцца і мінеральныя донныя адклады (жалезістыя, ізвестковістыя). Жалезістыяадклады адкладаюцца пераважна у азёрах паўночнага-захаду Еўрапейская часткі СНД, дзе ўтвараюцца азёрныя жалезныя руды, якія маюць прамысловае значэнне.Ізвестковістыя адклады азёр утвараюцца у выніку хімічнай і біялагічнай седыментацыі вуглекіслага кальцыя (СаСО3). Гэта азёрная крэйда – амаль чысты вуглякіслы кальцый, мергель-звясняк з прымешкам глін, карбонат, які складаецца пераважна з рэшткаў ракавін водных арганізмаў. Мергель і крэйда асаджаюцца пераважна на літаралі, дзе высокая тэмпература вады садзейнічае садцы СаСО3, ракушняк – на сублітаралі, у прафундалі кальцыя мала. Магутнасць мергеля часам дасягае 10-15 м.

У накапленні донных адкладаў можна прасачыць перыядычнасць, якая абумоўлена сязоннымі і шматгадавымі ваганнямі рэжыму азёр. З гэтай перыядычнасцю звязана характэрная для азёрных адкладў слаістасць. Яна выражаецца дастаткова выразна у тых азёрах, у якіх пермешванне водных мас не дасягае дна. Найбольш магутны слой іла, звычайна шэра-зялёнага колеру, адкладаецца ў канцы лета і восенню пры адміранні асноўнай масы фітапланктону і вясной у сувязі з павялічэннем цвёрдага сцёку. Зімой і летам адкладаецца тонкі слой ілу пераважна цёмнага колеру, які звязаны з утварэннем у анаэробных ўмовах прыдоннага слою сульфідных злучэнняў.

Вывучэнне донных адкладаў мае палеагеаграфічнае значэнне. Магутнасць сязонных і гадавых слаёў адкладаў, іх дробнасць, механічны і хімічны склад, наяўнасць рэшткаў гідрабіонтаў, пльцы дрэваў, дазваляе ўстанавіць узрост возера і аднавіць фізіка-геаграфічныя умовы фарміравання адкладаў.

З жыццядзейнасцю мікраарганізмаў, галоўным чынам мікрафлоры, звязаны складаныя біяхімічныя працэсы у ілах, якія абумоўлены раскладам арганічнага рэчыва з выдзяленнем газаў. З ілу напаверхнасць возера падымаецца сумесь газаў, якая адрозніваецца пастаянствам складу: 75-95 % метану, 5-15 % вадароду і да 3 % двуокісла вугляроду.

Хуткасць садкі часцінак у вадзе залежыць ад іх шчыльнасці, памераў і характару руху, пагэтаму механічны склад адкладаў заканамерна змяняецца ад урэзу да цэнтральнай часткі акваторыі. На літарал, асабліва калі яна адкрыта і падвержана ўздзеянню ветравых хваляш, адкладаюцца больш буйныя терыгенныя, пераважна мінеральныя часцінкі. Убок адкрытай часткі азёрнай катлавіны дробнасць адкладаў памяншаецца, на глыбіні адкладаюцца больш дробныя фракцыі – ілы арганічнага і змешанага (арганічнага і мінеральнага) складу. Адклады літаралі, як правіла, характэрызуюцца большым утрыманнем мінеральных, а у прафундалі – арганічных часцінак.



Мінеральныя азёры. Утрыманне іонаў у вадзе мінеральных азёр блізка да насычэння і пры дальнейшай канцэнтрацыі прыводзіць да выпадзення з раствору (садцы) розных соляў. Мінеральныя азёры, у якіх адбываецца садка соляў, называюцца самасадачнымі, а насычаная вада солямі (раствор)- расолам ці рапой. Некаторыя азёры захоўваюць рапу круглы год (рапныя азёры), другія перыядычна перасыхаюць – сухія азёры. Інтенсіўнасць садкі і іонны склад накопленых соляў змяняецца па сезонам і на больш прцяглым адрэзку часу ў залежнасці ад метэаралагічных умоў. Мінеральныя азёры служаць крыніцай шэрагу цэнных выкапняў. Найбольшае прамысловае значэнне меюць: павараная соль (галіт NaCl), мірабіліт ( Na2SO4*10 Н2О), сода (NaCO3* 10 Н2О; Nа НСО3), гіпс (Са SО42О).

Прыродныя мінеральныя солі з’яўляюцца сыравінай для хімічнай прамысловасці і выкарыстоўваюцца ў розных галінах народнай гаспадаркі. Найбольш буйныя саляныя азёры і азёрныя раёны, якія меюць прамысловае значэнне, знаходзяцца ў засушлівых раёнах. Да хларыдных азёр адносяцца азёры Ніжняга Паволжжа – Эльтон і Баскунчак. Шматлікія азёры Крыма, некаторыя лімны Чорнага мора, Прыіртышскія азёры. Сульфатныя азёры сустракаюцца на Паўночным Каўказу, у Кулундзінскім стэпу, Бураціі і Манголіі. Карбанатныя (содавыя) азёры знаходзяцца у Кулундзе,Забайкаллі, Бураціі і Манголіі.



Асобную групу донных адкладаў саляных азёр складаюць лекавыягразі – пелоіды (ад грэчаскага pelos - гразь, іл). Пелоіды ўтвараюцца ў неперасыхаючых мінеральных азёрах, вада якіх утрымлівае сульфаты, з вадазбораў паступаюць гліністыя часцінкі, жалеза, арганічныя рэчывы, упрыдонных слаях утвараюцца анаэробныя ўмовы і ўтвараецца серавадарод У складзе гразі перавагаюць мінеральныя элементы. Ілавыя серавадародныя гразі мінеральных азёр, ліманаў, крыніц з’яўляюцца самым шматбаковым і моцнадзейнічаючым бальнелагічным сродкам сярод пелоідаў.

Дзеянне тарфяных гразяў і сапрапеляў значна слабей. Эфект лячэння гразямі звязан з шэрагам спецыфічных іх уласцівасцей. Малая цеплаправоднасць і высокая цеплаёмкасць іх дазваляе без ажогаў ствараць высокую тэмпературу на паверхні скуры. Ціск гразі на скуру дзейнічае як масаж. Валодая высокай адсарбцыоннай здольнасцю, гразі добра ачышчаюць скуру, раны, слізістую абалонку, яны ўтрымліваюць розныя бактэрыяфагі і антыбіотыкі, дзякуючы якім паглынаюць хворатворныя рэчывы (серавадарод, аміак, ёд і інш.),а таксама абеззаражваюць і лечаць. Каля 90 % сусветных запасаў серавадародных гразяў знаходзіцца ў краінах СНД.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка