П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)




старонка10/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.05 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

6.3. Марфалогія і эвалюцыя азёрных катлавін
У возеразнаўстве выдзяляецца цэлы раздзел, у якім разглядаюцца пытанні, датычных да заканамернасцей фарміравання рэльефа азёрных катлавін – марфалогія азерных калавін. Частка паглыблення ў зямной паверхні, запоўненая вадой да некаторай адзнакі максімальнага ўзроўня вады, назваецца азёрным ложам ці азёрнай чашай. У азёрным ложы выдзяляецца дзве асноўныя вобласці – берагавая і глыбінная. У берагавой вобласці перавагаюць працэсы разбурэння горных парод, якія складаюць азёрную катлавіну, ўтварая тірыгенны матэрыял, у глыбіннай – адклады прадуктаў размыву (ілы).

Берагчастка сушы, якая акаймляе возера і прадстаўлена схіламі катлавіны з рознай круцізной і выражаннасцю марфалагічных элементаў берага. Аснаванне берага размешчана наверхняй мяжы прыбоя хваляў. Бераг заканчваецца броўкай. Пад уздзеяннем хваляў бераг паступова размваецца і адступае ад урэза вады па схілу.

Узбярэжжа – зона непасрэднага ўздзеяння прыбоя. Частка зоны, якая прымыкае да берага і пакрыта вадой толькі пры ветравым хваляванні, называецца сухім узбярэжжам. Частка, якая перыядычна затапляецца пры пад’ёмах узроўня вады возера, называецца затапляемым узбярэжжам, а якая знаходзіцца пад вадой пастаянна – падводным узбярэжжам.

Берагавая водмель – падводная тэраса, якая паступова апускаецца ўглыб возера і заканчваецца больш менш стромкім падводным адкосам (адсыпам). Водмель утвараецца ў выніку размыву караных парод берага (абразійная частка водмелі) і акумуляцыі і перамяшчэннем наносаў уздоўж берагавой лініі (акумулятыўная водмель).

Узбярэжжа і берагавая водіель, як правіла, аб’ядноўваюцца ў адну зону, якая называецца прябярэжнай мелкаводнай, ці літараллю. Яе ніжняя мяжа вывзначаецца глыбінёй ўздзеяння ветравых хваляў. Глыбіня вады ў паласе літаралі невялікая і вагаецца ва ўмовах Беларусі ад 2 у малых азерах, да 5 м у буйных (Нарач). На літаралі звычайна пасяляюцца вышэйшыя водная расліны – макрафіты. Мяжой літаралі звычайна з’яўляецца глыбіня 2 м, што адпавядае большасці азёр і вадасховішчаў.

Глыбінная частка азёрнай катлавіны, ці прафундаль, займае большую і болей глыбокую частку дна, куды не пранікаюць хвалі. Пераходная частка дна паміж літараллю і прафундаллю назваецца сублітараль.

Межы паміж асобнымі марфалагічнымі часткамі ложа азёрнай катлавіны незаўсёды акрэслена выражаны. У асобных выпадках, напрыклад, у зарастаючых дістрофных вадаёмах тыпічныя часткі могуць увогуле адсутнічаць. Іх наяўнасць залежыць ад тыпа катлавіны, памераў, узросуту і стадыі развіцця возера. Пры перавазе працэса акумуляцыі ў прыбярэжнай зоне фарміруюцца прыбярэжныя (надводныя і падводныя) валы, мелі, конусы вынасу і г.д.

Водная маса возера падзяляецца на прыбярэжную (у межах берагавой водмелі і прымыкаючай да яе узбярэжжа) і вобласць адкрытай вады, ці пелагіаль. У прынцыпе пелагіаль уключае сублітараль і прафундаль і падразумяваецца як глыбокаводная частка ложа (дна) возера.

Катлавіны азёр знаходзяцца пад пастаянным уздзеяннем ваганняў узроўня вады, перамяшчэння водных мас (цячэнняў), жыцця гдрабіонтаў, антрапагенных фактараў. Аднакгалоўную ролю ў пераўтварэнні катлавін азёр выконваюць працэсы накаплення донных адкладаў і разбурэння берагоў. Асноўным фактарам дэнамікі берагоў з’яўляюцца ветравыя хвалі, пармаеіры якіх залежаць ад сілы ветру і марфаметрычных паказчыкаў вадёмаў. Уздзеянне ветравых хваляў неадназначна і залежыць ад геалагічнай будовы берагоў, іх стрмкасці, вышыні, вганняў узроўня вады. Найбольш актыўна размываюцца стромкія і высокія ўчасткі берага, якія выступаюць у вдурытую частку акваторыі. У залівах і упалогіх і адмелых берагоў прадукты размву адкладаюцца і фарміруюцца спецыфмчныя акумулятыўныя формы.

Заіленне азёрнай катлавіны адбываецца ў выніку адкладання на дне прынесеных з басейна рэкамі наносаў, прадуктаў размыву берагоў і рэшткаў адмірання водных арганізмаў. У шматлікіх сучасных азёрных катлавінах донныя адклады ў некалькі разоў перавышаюць сучасную глыбіню возера. У выніку абразіонных і акумулятыўных працэсаў берагавая лінія выраўноўваецца, мысы размываюцца, залівы запаўняюцца наносамі, дно катлавіны выраўноваецца.

На працягу працяглага геалагічнага часу першапачатковая азёрная катлавіна выраўноўваецца, возера мялее, зарастае і адмірае. У прынцыпе возера з’яўляецца часовым гідралагічным аб’ектам і ў выніку эвалюцыі пераўтвараецца ў новы тып водных аб’ектаў з яшчэ больш запаволеным вадаабменам – балота. Адрозніваюць чатыры стадыі эвалюцыі азёр: юнацтва, сталасці, старасці і адмірання.



Стадыя юнацтва – на стадыі першапачатковы рэльеф катлавіны змяняецца нязначна. У возеры закладваюцца прыбярэжныя абразіонныя водмелі, перавагаюць працэсы абразіі, выраўноўвання і занясення прафундалі мнеральнымі адкладамі. Для азёр характэрны працэсы абразіі і перамяшчэння наносаў, хаактэрныя для штучных водных аб’ектаў адразу пасля іх запаўнення.

Стадыя сталасці – вакол азёр існуюць ужо берагавя водмелі, у вусцях рэк фврміруюцца дэльты, але асобныя няроўнасці дна яшчэ захоўваюцца. Перавагаючыміпрацэсамі з’яўляюцца ўздоўжберагавое перамяшчэнне наносаў, акмуляцыя пераважна арганічных рэчываў з утварэннем адпаведных донных адкладаў.

Стадыя старасці – возера ўжо адрозніваеецца добра выпрацаванымі берагавымі водмелямі, на дне паўсюды ідзе накапленне рэчываў, сфарміраваліся тыпічныя раслінныя групоўкі. Вадаём у прынцыпе прадстаўляе устойлівую экасістэму, якае мае даволі працяглы перыяд існавання ва ўстойлівых прыродных умовах. Яе стан можа парушыцца толькі падуплывам антрапагеннага фактара – гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Стадыя адмірання азёрнай катлавіны і возера – у выніку накаплення донных адкладаў возера мялее настолькі, што знікаюць адрозненні паміж марфалагічнымі элеменатмі катлавіны. Берагавыя водмелі зліваюцца з літараллю і прафундаллю. Дно азёр прадстаўляе плоскую талеркападобную форму. Водныя расліны разсяляюцца па ўсяму дну возера. У прыбярэжнай частцы тыпічнаыя водныя расліны змяняюцца на балотную і возера паступова зарастае і пераўтвараецца ў балота.

Зарастанне азёр. Працэс зарастання азёрнай катлавіны і пераўтварэння ў балота зя’ўляецца заканамерным працэсам у іх развіцці і працякае ў залежнасці ад тыпа і асаблівасцей азёрнай катлавіны, яе параметраў, ступені праточнасці і кліматычных умоў вадазбора. Зарастанне і пераўтварэнне ў балота азёр адбываецца ў працэсе длейшага накаплення мінеральных і арганічных донных адкладаў на стадыі адмірання. У азёрах з палогімі берагамі можна выдзеліць некалькі паясоў водных раслін, якія заканамерна змяняюцца ад берагоў да цэнтра і паступова надвігаюцца на возера ад берагоў канцэнтрычнымі кольцамі. У прыбярэжнай мелкаводнай зоне глыбіні рэдка перавышае 1 м. Тут з’яўляюцца воднабалотныя расліны: асокі, частуха і інш.). На глыбіні 1-3 м фарміруецца трыснягова-камышовы пояс, які змяняецца поясам раслін з плаваючым на паверхні вады лісцем (жоўтыя і белыя гарлачыкі, раскі і інш.). На глыбіні 2-3 м да іх дабаўляюцца пагружаныя ў ваду расліны, кветкі якіх з’яўляюцца на паверхнівады (ірдэсты, рагаліснік, і інш.). І толькі на дне азёр растуць імхі, зялёныя, блакітна-зялёныя водарсаці, куды практычна сонечны свет не пранікае.

З цягам часу па меры накаплення донных адкладаў, падняцця дна і абмялення возера паясы раслін змяняюць адзін другі, паступова прасоўваюцца ў глыбокаводную частку і ўпрыканцы яно пераўтвараецца ў балота з характэрнай для яго расліннасцю.

Адрозніваюць два шляхі зарастання катлавін азёр, які адрозніваюцца тыпам і вынікам зарастання: па паверхні і па дну возера.

Зарастанне па паверхні возера і перўтварэнне яго ў балота адбываецца шляхам узнікнення і і фарміравання сплавіны. Сплавіна прадстаўляе сабой покрыва на паверхні возера з жывых і адміраючых раслін, якія распаўсюджваюцца па паверхні возера. Сплавіна часта ўзнікае на невялікіх азёрах са слаба мінералізованай інязначным ветравым хваляванне ў прыглубых берагоў. Асноўную масу сплавіны ўтварае сфагнавы мох, які фарміруецца нарэштках і каранях асок, сабельніка і другіх балотных раслін. Па іх паверхні распаўсюджваюцца асокі, журавіны, багун, карлікавая бяроза. Сплавіна надвігаецца ад берага па напрамку да цэнтра возера, паступова таўшчыня яе павялічваецца. Рэшткі раслін сплавіны асядаюць на дно возера, аднакінтенсіўнасць накаплення донных адкладаў значна мешае і адстае ад інтенсіўнасці надвігання сплавіны на паверхню возера. На паверхнівозера застаецца толькі акно свабоднай паверхні вады. Пад сплавіной доўгі час захоўваецца лінза вады. Характэрнымі воднымі аб’ектамі такога тыпу з’яўляюцца азёры балота “Мох”, возера Жерынскае і іншыя.

Зарастанне возера па дну – найбольш распаўсюджаная схема зарастання азёр. Яна адрозніваецца паступовым накапленнем донных адкладаў на дне азёр, павялічэннеміх магутнасці і абмяленнем возера. Характэрныя групы водных раслін с цягам часу прадвігаюцца ўглыб возера. Паступова возера поўнасцю зарастае воднымі раслінвмі. Пры глыьіні 2-3 м знікае розніца ў марфалагічныхзонах возера, яго дно прадстаўляе плоскую роўную паверхню без выражаных паглыбленняў. Расліны з плаваючым лісцем паступова замяняюцца пагружанымі відамі, а затым і надводнымі. Пры іх адміраніі дно азёр канчаткова заіляецца і зарастае спачатку воднымі, а затым і балотнымі раслінамі.

Поўнае зарастанне азёр залежыць ад умоў увільгатнення тэрыторыі вадазбора і марфаметрыі катлавіны. У сучаснеых умовах на Беларусі назіраецца дастаткова хуткае адміранне і пераўтварэнне невялікіх азёр у балоты.


6.4. Марфаметрычныя паказчыкі
Марфаметрычныя паказчыкі азёр – абсалютныя і адносныя колькасныя паказчыкі, якія характэрызуюць памеры, форму азёрнай катлавіны і колькасць вады ў ёй. Асновай для іх вызначэння служыць план возера ў ізабатах, які будуецца па выніках прамераў глыбіняў і шляхам іх інтерпаляцыі. Звычайна марфаметрычныя паказчыкі адносяцца да адпаведнага сярэдняга ўзроўня вады, які вызначаецца па тапаграфічным картам ці шляхамі нівеліравання і прывязкі ўзроўня да дзяржаўнай апорнай геадэзічнай сеткі. Марфаметрычныя паказчыкі вызначаюцца пры адпаведным узроўню вады і змяняюцца разам са зменаў узроўню вады, заіленнем дна, перапрацоўкай берагоў. Марфаметрычныя паказчыкі ўплываюць на гідралагічны рэжым азёр. Так, напрыклад, у мелкаводных азёрах са значнай плошчай акваторыі вада больш перамешваецца ветрам, чым у глыбокім і з меншай плошчай.

Даўжыня возера (L, км) – самая кароткая адлегласць паміж двумя найбольш аддаленымі кропкамі берагавой лініі, вызначаная па яго паверхні па сярэдняй лініі не выходзячы за межы акваторыі. Шырыня возера (В, км) – сярэдняя шырыня (Вср, км) – суадносіны паміж плошчай і даўжынёй возера (f0). Максімальная шырыня (Вмак) – найбольшая адлегласць паміж берагамі перпендыкулярна даўжыні возера. Даўжыня берагавой лініі (l, км) – даўжыня нулявой ізабаты (па ўрэзу). Для раўнінных вадасховішчаў вызначаецца па праваму і леавму берагам і агульная даўжыня. Звілістасць (зрэзаннасць, ці развіццё) берагавой лініі (Кз) вызначаецца як адносіны даўжыні берагавой лініі (l, км) да даўжыні акружнасці круга (l1, км), які мае плошчу. Роўную плошчы возера:

Кз = l/ l1.

Плошча паверхні (люстэрка) возера (f0) і яго плошчы, абмежаваныя адпаведнымі ізабатамі (l1, l2,… ln), вызначаюцца па батыметрычнай карце, км2. Плошча літаралі і прафундалі возера вызначаецца ў км2 і %. Глыбіня максімальная вызначаецца шляхам прамераў у час здымкі возера ў палявых умовах, сярэдняя – дзяленнем аб’ёма (V, км3, млн м3) возера на яго плошчу (f0).

Аб’ём вады ў возеры вызначаецца як для ўсяго возера, так і для асобных слаёў, якія заключаны паміж пласкасцямі адпаведных ізабат. Яго можна вызначыць графічна па батыграфічнай крывой і аналітычным метадам. Аналітычным метадам паслядоўна вызначаецца аб’ём слаёў (V1, V2, …, Vn) паміж адпаведнымі пласкасцямі ізабат (f0, f2, …, fn), якія прыпаўноўваюцца да правільных геаметрычных фігур цел па формулам: прызмы (сярэдняга арыфметрычнага):



V = h (h1 + h2) / 2

і усеченага конуса:



V = h/3 (f1 + f2 + √ f0 f2),

дзе h – сячэнне ізабат.

Пры вызначэнні аб’ёма, які заключаны паміж плошчай апошняй ізабаты і максімальнай глыбінёй (V) карыстаюцца формулай^

V = h/3 fn (hmax - h n),

дзе hmax – максімальная глыбіня возеря ў м, h n глыбіня, абмежаваная апошняй ізабатай у м, fnплошча, абмежаваная апошняй ізабатай, м2. Агульны аб’ём вызначаецца шляхам паслядоўнага сумавання аб’ёмаў слаёў.

Залежнасць плошчы люстэрка і аб’ёма возера ад гыбіні (адзнакі ўзроўня) графічна адлюстроўвае батыграфічная і аб’ёмная крывые. Па вертыкалі адкладваецца глыбіня ці адзнака ўзроўня возера, па гарызанталі – плошчы абмежаваныя ізабатамі і аб’ёмы, якія размяшчаюцца пад пласкасцямі ізабат па ўбыванню.

Батыграфічная і аб’ёмная крывые адлюстроўваюць форму азёрнай катлавіны. С другога боку, па батыграфічнай крывой шляхам планіметрыравання плошчы памж крывой і васямі каардынат можна вызначыць аб’ём вадаёма. Батыграфічная і аб’ёмная крывые будуются на адным рысунку і маюць агульную шкалу глыбіняў. Для разліку колькасці цяпла, растовораных у вадзе хімічных элементаў, завіслых наносаў у вадаёме карыстаюцца аб’ёмнай крывой. Плошча паміж восямі каардынат і крывой размеркавання разлічваемага элемента па глыбіні прадстаўляюць у маштабе агульную колькасць дадзенага элемента ў вадаёме. Аналагічна праводзіцца і разлік для кожнага слоя вады.

Паказчык формы азёрных катлавін (Сф) разлічваецца па формуле:



Сф = Нсрмах.

Для цыліндра Сф роўны 1, для паўэліпсоіда – 2/3, для парабалоіда – ½, для конуса – 1/3. Форма катлавіны адлюстроўвае уплыў на ўнутрывадаёмныя працэсы: перамешванне воднай масы, гідралагічны рэжым.

Суадносіны паміж памерамі возера і яго вадазбора іграе важную ролю ў фарміраванні яго гідралагічнага рэжыму. У якасці паказчыка гэтых суадносін выкарыстоўваецца удзельны вадазбор – адносіны плошчы вадазбора (F) да плошчы люстэрка возера (f0):

F = F /f0.

Чым большя плошча вадазбора ў параўнанні з плошчай люстэрка возера, г.зн. чым большы удзельны вадазбор, тым большы ўплыў вадазбора на яго рэжым.
6.5. Водны баланс

Змяненні аб’ёма вады, які знаходзіцца ў возеры, вызначаецца судносінамі паміж паступаючымі аб’ёмамі ў возера і стратамі з яго, што адлюстроўвае водны баланс. Ураўненне воднага балансу сцёкавага возера мае выгляд:



Х + Упргр + К – Усц - Уф – Е – Ув +/- Vл +/- = ∆V + Н,
дзе Х - атмасферныя ападкі на люстэрка возераа, Упр – сцёк вады з паверхні вадазбору ў возера, Угр – падземны сцёк у возера, К – кандэнсацыя вадзяной пары на паверхню возера, Усц - сцёк з возера, Уфпадземны сцёк (аб’ём фільтрацыі) з возера, Е – выпарэнне з воднай паверхні, Ув – забор вады з возера на гаспадарчыя патрэбы, Vл - страты вады на утварэнне лёду і прыход аб’ёмаў вады пры таянні снегу, V - змяненні аб’ёма вады возера за разліковы перыяд, які ўплывае на ваганнях узроўня вады, Н – невязка баланса. У шматгадовым разрэзе часу пры адсутнасці усыхання ці ўвільгатнення клімату, прыходная частка баланса і расходная роўныя паміж сабой, а V = 0. У гэтым выпадку ураўненне воднага балансу прыймае выгляд:

Х + Упр– Усц - Е = 0.

Ва ўраўненні воднага балансу бязсцёкавага возера будуць адсутнічаць параметры Угр і Усц . Значэнне велічыні кандэнсацыі вадзяной пары (К) у параўнанні з другімі артыкуламі воднага балансу нязначны і можна не прыймаць у разлік (К = 0). Велічыня Vл мае значэнне толькі для некаторых месячных балансаў вясной і восенню. Заборы вады на гаспадарчыя патрэбы для буйных і сярэдніх азёр нязначны.

Асноўныя параметры воднага балансу вызначаюцца разліковым метадам. Так, напрыклад, аб’ём прытоку вады ў возера разічваецца па картам сцёку, а пры наяўнасці назіраннях – аналітычным метадам. Велічыня атмасферных ападкаў вызначаецца па дадзеным назіранняў на бліжэйшай метэастанцы. Сцек з возера вызначаецца па гідраметрычным дадзеным, велічыня выпарэння – разліковым метадам ці графічным метадам па намаграмам. Падземныя састаўляючыя ў прыходнай і расходнай частках воднага баланса буйных азёр не перавышае 1-3 %.

Абсалютныя значэнні і суадносіны састаўляючых воднага балансу азёр цесна звязаны паміж сабой і ў першую чаргу з геаграфічнай занальнасцю. Водны баланс азёр, якія размешчаны ў зоне лішкавага і дастатковага ўвільгатнення (тундра, лясная і лесастэпавая зоны умеранага клімата, вільготныя субтропікі і трапічны лес), у асноўным вызначаецца рачным прытокам з вадазбора ў прыходнай і сцёкам з вадаёмаў – расходнай частках. Гэтыя кампаненты баланса вагаюцца ў межах 70-90 %. Гэта, як правіла, сцёкавыя азёры. У расходнай частцы азёр сухіх стэпаў, паўпустынь і пустынь перавагае выпарэнне з паверхні вады, і яны ў большасці выпадкаў бязсцёкавыя. У прыходнай частці воднага баланса невялікіх азёр, вадазборы якіх цалкам знаходзяцца ў засушлівых раёнах, павялічваецца адносная роля атмасферных ападкаў на іх паверхню. Гэта адбываецца за кошт высокай велічыні выпарэння і страт на фільтрацыю, а ў той жа час прыток вады з вадазбора невялікі.

Акрамя геаграфічнай занальнасці, значную ролю ў водным балансе выконваюць азанальныя фактары, у тым ліку і марфаметрычныя асаблівасці азёр і іх вадазбораў. Іх уплыў на водны баланс праяўляецца праз удзельный вадазбор (F). Чым большае яго значэнне, тым большая доля сцёку ў прыходнай і расходнай частках воднага баланса. Так, напрыклад, у водным балансе Пяозера (F= 20,5) паверхневы прыток складае 91 % прыходнай і 96 % расходнай частак. У той жа час у блізкіх прыродных умовах для Анежскага возера (F = 5,3) яны складаюць, адпаведна, 72 і 84 %.

Суадносіны састаўляючых воднага балансу, якія абумоўлены ўздзеяннем занальных і азанальных фактараў, пакладзены ў аснову воднабалансавай класіфікацыі азёр. Па суадносінам састаўляючых воднага балансу азёры дзеляцца на две групы: сцёкавыя (С) і выпаральныя (В). У першай групе азёр сцёк перавагае выпарэнне з воднай паверхні (Усц > Е). Азёры другой групы адрозніваюцца адваротнымі суадносінамі (Е >Усц). Ва ўнутры кожнай групы выдзяляецца па тры тыпы азёр, якія адрозніваюцца прыходнай часткі баланса.



Сцёкавыя азёры падзяляюцца на прыточныя (П), дажджавыя (Д) і нейтральныя (Н). У сцёкавых прыточных азёрах прыток з вадазбора перавагае велічыню выпадзення атмасферных ападкаў на водную паверхню (Упр >Х). У сцёкавых нейтральных азёр назіраецца прыкладная раўнавага паміж прытокам і атмасфернымі ападкамі на паверхню возера (Упр ≈ Х). Сцёкавыя дажджавыя азёры адрозніваюцца перавагай атмасферных ападкаў над прытокам (Х > Упр).

Выпаральныя азёры падзяляюцца на выпаральна-дажджавыя (В-Д), выпаральны (В) і выпаральна-прыточныя (В-П). У выпаральна-дажджавых азёр велічыня выпарэння з паверхні возера перавагаюць атмасферныя ападкі (Е > Х). Выпаральны азёры характэрызуюцца значнай велічынёй выпарэння, перавагаючай паверхневы прыток (Е > У). У выпаральна-прыточных азёрах велічыня выпарэння і сцёку з вадазбора прыкладна роўныя (Е = У).

Размеркаванне азёрных груп і некаторых тыпаз азёр па тэрыторыі мае занальны характар. Гэта дазваляе раяніраваць азеры па воднаму балансу. Сцёкавыя азёры характэрны для ўвільгатнённых, выпаральных – для засушлівых зон. Да сцёкава-прыточных азёр адносіцца большасць азёр увільгатнённых раёнаў, да выпаральна-прыточных – у асноўным да буйных азёр арыдных абласцей, якія жывяцца з гумідных зон ці з горных раёнаў.Да нейтральных і дажджавых адносяцца азёры з невялікім значэннем удзельнага вадазбору.

З водным балансам азёр цесна звязаны знешні вадаабмен – змена вады возера новымі водамі. У якасці асноўнай характарыстыкі знешняга вадаабмену сцёкавых вадаёмаў прыняты ўмоўны вадаабмен (Кв), які вызначаецца суадносінамі сцёка з вадаёма за некаторы прамежак часу (Vсц) да сярэдняга аб’ёму вады возера за той жа перыяд (Vв):

Кв = Vсц / Vв.

Велічыня Кв паказвае колькі разоў на працягу года ці некаторага адрэзку часу змяняецца агульны аб’ём возера. Адваротныя суадносіны (Vв / Vсц) называецца перыядам вадаабмену і характарэзуе час, за якіадбываецца поўны вадаабмену.

Паказчык умоўнага вадабмену разлічваецца з умовай, што весь аб’ём возера замяняецца новы за разглядаемый прамежак часу. Аднак, на самой справе ў залежнасці ад марфалогіі азёрных катлавін, гідрадынмічных асаблівасцей акваторыі, наяўнасці застойных зон, вада асобных раёнаў і глыбінных слаёў азёр абменьваецца з рознай інтенсіўнасцю. З павялічэннем удзельнага вадазбора (F) узрастае доля прытока і сцёку ў водным балансу, у сувязі з гэтым, і знешні вадаабмен. Аднак залежнасць Кв ад F мае свае асаблівасці для азёр з рознай формай катлавіны. Для параўнання вадаабмену розных па структуры воднага баланса азёр, у тым ліку і бязсцёкавых азёр, і ацэнкі агульнай колькасці вады, які ўдзельнічае ў вадаабмене, прняты паказчык Квб:

Квб = Vб / Vв,

дзе Vв - аб’ём вады, які ўдзельнічае ў вадаабмене за некаторы прамежак часу. Для азёр ён прыймаецца роўным суме прыходных (проток вады плюс ападкі) ці расходных (сцёк плюс выпарэнне) элементаў воднага балансу.

Паказчыкі ўмоўнага вадаабмену азёр змяняюцца ў залежнасці ад воднаг балансу ў шырокіх межах. Значэнне умоўнага вадаабмену добра праточных азёр, напрыклад азёр Карэліі, перавышае 1000 (вадаабмен адбываецца некалькі разоў у суткі). Умоўны вадаабмен буйных азёр (Ладажскае, Анежскае) 15-20 год, а возера Байкал 300 (Кв =0,2-0,3).
6.6. Ваганні ўзроўня вады
Асноўнымі прычынамі, якія вызываюць ваганні ўзроўня вадаёмаў, з’яўляюцца змяненні іх аб’ёма ў сувязі са змяненнямі воднага балансу і руху вады (цяэнні, згоны і нагоны, ветравыя хвалі, сейшы). Апошнія вызываюць перакосы воднай паверхні, ці дэнівіляцыі. У рэжыме ўзроўняў вады азёр выдзяляюцца ўнутрыгадавыя ваганні, шматгадавыя і векавыя.

Унутрыгадавы ход узроўня вады возера залежыць ад кліматычных умоў, якія вызначаюцца шыротнайзанальнасцю і вертыкальнай пояснасцю. Залежнасць унутрыгадавых ваганняў узроўня вады азёр можна назіраць на прыкладзе краін СНД, дзе добра выражана геаграфічная занальнасць. На добра і з лішкава ўвільгатненнай тэрыторыі тундры і лясной зоны гадавы ход узроўня азёр характэрызуецца добра выражаным веснавым пад’ёмам, павольным спадам на працягу лета і восені, які часта парушаецца дажджавымі паводкамі, інайменшымі ўзроўнямі зімой. У засушлівых раёнах перавагаюць бязсцёкавыя азёры. Яны адрозніваюцца рэзкім веснавым пад’ёмам узроўня вады з наступным спадам аж да поўнага летняга перасыхання (Сарпінскіе азёры ў Прыкаспіі і інш.). У глыбокіх азёр, якія жывяцца грунтовымі водамі, маюць устойлівае падземнае жыўленне, а ўзроўні вагаюцца нязначна. Для азёр, якія жывяцца талымі водамі ледавікоў і горных снягоў, характэрны летні максімум узроўня вады. Да такіх вадаёмаў адносяцца буйныя азёры засушлівых раўнін, якія атрымліваюць жыўленне з горных басейнаў (Аральскае, Балхаш), горны азёры (Ісык-Куль, Цялецкае, некаторыя азёры Кавказа). На рэжым узроўня вады азёр Далёкага усходу, Забайкалля, Камчаткі, дзе дзейнічаюць мусонныя дажджы, дажджавое жыўленне ўскладняецца снегавым і ледавіковым. Найбольшыя ўзроўні вады тут назіраюцца летам. На азёрах Камчаткі дажджавыя і талыя воды вызываюць пад’ёмы ўзроўняў з вясны да канца лета. З перавагай дажджавога жыўлення адносіцца і возера Ханка, у якога павадкавыя ваганні ўзроўня вады назіраюцца на працягу ўсяго лета.

Акрамя геаграфічнай занальнасці, ваганні ўзроўня вады залежаць і ад марфаметрычных паказчыкаў азёр і іх вадазбораў і, у першую чаргу, ад плошчы, аб’ёма і удзельнага вадазбору (F). Амплітуда ваганняў узроўня вады азёр узрастае з павялічэннем удзельнага вадазбору (А = f (∆ F). Так, напрыклад, сярэдняя гадавая амплітуда вагання ўзроўня Анежскага возера (F = 6) не болей 1 м, а возера Кубенскае (F = 40) дасягае 3,5 м. Пры аднолькавых значэннях удзельнага вадазбору гадавы ход ўзроўняў вады больш плаўны азёр з большай плошчай воднай паверхні.

У шматгадавым разрэзе ваганняў узроўня вады назіраецца цыклічнасць, якая абумоўлена сонечнай актыўнасцю і зменамі эпох атмасфернай цыркуляцыі, увільгатнення тэрыторыі. Змена макрацыркуляцыйных атмасферных працэсаў і розніца ў ва ўзаемадзеянні паветраных мас з зямной паверхнасцю прыводзяць да асінхроннасці ваганняў гідраметэаралагічных элементаў у розных частках Зямлі. Так, напрыклад, асінхроннасць у ваганнях увільгатнення на Еўрапейскай і Азіяцкай частках СНД абумоўлена аслабленнем заходняй (W) і мерыдыянальнай (С) і ўзрастаннем уплыву ўсходняй (Е) цыркуляцый з захаду на ўсход. Сінхронныя ваганні ўзроўня вады азёр ахопліваюць амаль усю Еўрапейскую частку СНД. У горных раёнах асінхроннасць узроўня азёр звязана з рэльефам. Так, на заходніх схілах Урала пад’ём узроўня вады вызвана заходняй цыркуляцыяй, а ў Заураллі – мерыдыянальнай. У сувязі са значнай плошчай і аб’ёмам азёр змяненні іх памераў і ваганняў узроўняў адрозніваюцца інэрцыяй, і тым больш, чым буйней вадаём.

Як паказваюць разлікі, найбольшую забяспечанасць (90 %) маюць доўгаперыядычныя цыклы (22 гады і больш), асабліва ў бязсцёкавых азёрах. У гумідных раёнах з павялічэннем увільгатнення, больш значнымі з’яўляюцца кароткаперыядычныя цыклы (ад 5-6 да 26-29).

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка