П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч




старонка9/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.39 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Разлік расходу вады метадам А. П. Браслаўскага (р. Свіслач, гідраствор № 1;

участак ракі ніжэй р. Лошыца, 10 ліпеня 1988 г.)


Нумар хуткаснай

вертыкалі




Алегласць

ад кропкі пастаян-нага

пачатку, м


Сярэдняя хуткасць на

вертыкалі, vс , м/с



vм/vб

k

vб,

м/с

vс=

kvб,

м/с


Плошча жывога

воднага


сячэння паміж хуткаснымі

вертыкалямі



ω0, м 2

Частковыя

расходы


вады

паміж


хуткаснымі

вертыкалямі,

м3


Ур. п. б.

3,25

0,00



















1

7,25

0,49



















2

10,25

0,51



















3

12,25

0,44



















4

14,25

О,36



















5

16,25

0,27



















6

20,25

0,20



















Ур. л. б.

24,65

0,00


















Затым на профілі папярочнага сячэння ракі ў разліковым гідра-створы будуецца эпюра размеркавання сярэдняй хуткасці цячэння па шырыні ракі. Паводле атрыманых даных будуецца эпюра размер-кавання значэнняў элементарных расходаў ракі па шырыні ракі. Атрыманая эпюра з’яўляецца асновай для графічнага вызначэння агульнага расходу вады. Для гэтага планімtтрыруецца плошча графіка, якая заключана паміж эпюрай элементарных расходаў вады (м2/с) і лініяй шырыні ракі (м). Атрыманае значэнне ў маштабе чарцяжа – гэта разлічаны агульны расход вады, які праходзіць праз дадзены разліковы створ.


Кантрольныя пытанні

1. Якія віды работ праводзяцца пры вымярэнні расходу вады?

2. Парадак вымярэння хуткасці цячэння з дапамогай гідраметрыч-най вяртушкі.

3. Сутнасць і адрозненні вылічэння расходу вады аналітычным спо-сабам, метадам А. П. Браслаўскага і графічным метадам.



2.6. Вымярэнне хуткасці цячэння і вызначэнне

расходу вады паверхневымі паплаўкамі
Пры вымярэнні расходу вады паверхневымі паплаўкамі неаб-ходна:

1) выбраць і абсталяваць участак вымярэнняў;

2) запісаць абставіны работы;

3) назіраць за ўзроўнем вады;

4) вымераць глыбіні на асноўным (гідраметрычным) створы;

5) вымераць паверхневыя хуткасці цячэння вады па ўсёй шырыне ракі.

У якасці паплаўкоў на невялікіх рэках выкарыстоўваюцца кружкі, адпіленыя ад тонкіх ствалоў дрэваў. Нарыхтоўваецца 20–25 такіх пап-лаўкоў. З іх дапамогай вымяраюцца хуткасці цячэння па магчымасці ў ціхі, бязветраны дзень або пры слабым ветры, хуткасць якога не больш 2–3 м/с.

Для вызначэння расходу вады паплаўкамі выбіраецца прамалі-нейны і не зарослы воднай расліннасцю ўчастак ракі такой працяг-ласці, каб паплавок праплываў яго не менш чым за 20 с. Неабходна, каб увесь выбраны ўчастак ракі добра праглядваўся з берага. Пажа-дана, каб гідраствор, дзе выконваюцца вымярэнні расходу, знаход-зіўся пасярэдзіне ўчастка.

На практыцы студэнты на выбраным участку ўздоўж берага ракі пракладваюць магістраль, перпендыкулярна якой на вока разбіваюць тры папярочных створа з адлегласцю паміж імі 10 м (рыс. 2.8).

Даўжыня ўчастка (паміж верхнім і ніжнім створамі) вымяраецца мернай стужкай ці рулеткай двойчы. Па створам як мага ніжэй над вадой нацягваюцца тонкія тросы (фалы). На тросе, які нацягваецца па лініі асноўнага (гідраметрычнага) створа, павінны быць расстаўлены праз 1 м добра прыметныя з берага меткі (напрыклад, каляровыя палоскі тканіны, якія звешваюцца з троса). Нулявое дзяленне разме-чанага фала неабходна сумясціць з пастаянным пачаткам, г. зн. пас-таянным нулём адліку адлегласцей на дадзеным гідраметрычным створы. На 3–5 м вышэй верхняга створа разбіваюць пускавы створ, які замацоўваецца на берагах ракі вехамі. Ён служыць кантрольным створам для запуску паплаўкоў.




Рыс. 2.8. Размяшчэнне створаў на рацэ для вымярэння расходу вады паплаўкамі:

АБ – пускавы створ; 1 – верхні створ; 2 – асноўны (гідраметрычны) створ;

3 – ніжні створ
Запіс абставін работ, назіранні за ўзроўнем вады і прамеры глыбінь на асноўным створы пры вымярэнні расходу вады паплаўкамі выконваюцца спосабамі, якія апісаны раней, і заносяцца ў адпаведныя графы «Кніжкі для запісу вымярэнняў расходу вады паплаўкамі» КГ-3М або даюцца ў таблічнай форме (табл. 2.5).

Вымярэнне хуткасцей цячэння паплаўкамі выконваюць наступным чынам. На пускавым створы закідваюць у раку адзін за другім каля 25 паплаўкоў (на вузкіх рэках – з берага, на шырокіх – з лодкі). Іх пускаюць з пяці – васьмі месцаў па шырыні ракі так, каб яны праходзілі праз асноўны створ групамі па 2–4. У момант праходжання кожнага паплаўка праз верхні створ уключаюць секундамер, а пры праходжанні паплаўка праз ніжні створ яго спыняюць. Пры гэтым фіксіруецца месца (метр ад кропкі пастаяннага пачатку) праходжання паплаўкоў праз сярэдні асноўны (разліковы) створ.



Табліца 2.5

Кніжка

для запісу вымярэння расходу вады паверхневымі паплаўкамі
Рака ______________ Пост ___________

Створ № _____ знаходзіцца ў ______км вышэй (ніжэй) асноўнага вадамернага

паста_________________________ Дата__________
а

Прынятыя даныя
Стан ракі ____________________ Глыбіня сярэдняя hс, м______________

Узровень вады над нулём графіка Глыбіня максімальная hмакс, м________

асн. в/п Н, см_______________ Шырыня ракі В, м _________________

Узровень вады Н, м абс.________ Спосаб вымярэння расходу вады_____

Расход вады Q, м3/с____________ Метад вылічэння расходу вады______

Плошча воднага сячэння ω, м2 ___ Адзнака нуля графіка, м абс.________

Хуткасць сярэдняя vс, м/с_______ Пераходны каэфіцыент Кп__________

Хуткасць максімальная vмакс , м/с____________


Абставіны работ
Стан ракі :_____________________________________________________________

Надвор’е: ясна, пахмурна, туман, дождж, снег ______________________________

Вецер: няма, слабы, сярэдні, моцны, па цячэнню, супраць цячэння, ад левага (правага) берага ________________________________________________________

Рака: ціха, рабізна, хваляванне, платы, сплаў_______________________________

За пастаянны пачатак прыняты _____________________на левым (правым) беразе

Адлегласць, вызначаная стужкай, тросам, рулеткай __________________________

Секундамер ______________ № ___________ вывераны ______________________

Асобныя заўвагі: _______________________________________________________


б

Прамерны журнал

Дата ____________




Вышыня ўзроўню вады на асноўным вадамерным пасту пры прамерах, см

Н

№ рэйкі

Адлік

Прыводка

Над нулём графіка

Разліковы

ўзровень, см



пачатковая

––––––––––

канчатковая














Прамера

––––––––


Расходу

––––––––


зрэзка, ±м





























працяг табл. 2.5, п. б


№ прамер-най верты-калі

Адлегласць ад пастаян-нага пачатку, м

Глыбі-ня, м


Глыбіня

са


зрэзкай,

м


Адлегласць паміж прамернымі вертыкалямі, м

Сярэдняя глыбіня паміж прамер-нымі вертыка-лямі, м

Плошча воднага сячэння паміж вертыкалямі, м2

Прамер-ная

Хуткас-ная

Ур. п. б. ______________________________

_____________________________________________

1 ______________________________



_______________ _ _ _________________________________________________

1/2 ______________________________

____________________________________________

3 ______________________________


.........................................................................................................................................................................
Ур. л. б.


в

Хуткасці цячэння


№ паплаўка

Месца праходжання паплаўка праз сярэдні створ ад пастаяннага пачатку, м

Працягласць хода паплаўка паміж верхнім і ніжнім створамі, с

Хуткасць руху паплаўка, м/с


№ групы, да якой аднесены паплавок

















г

Вылічэнне расходу


№ хуткаснай вертыкалі

Працягласць ходу паплаўка па эпюры t, с

Паверхневая хуткасць

v, м/с

Паміж хуткаснымі вертыкалямі

Хуткасць, м/с

Плошча, м2

Расход вады, м3

К_______________________________

І ______________________________________

.............................................................................................................................................

VІ _____________________________________

_______________________________

К Qфікт

Хуткасць цячэння паплаўка вылічваецца шляхам дзялення адлегласці паміж верхнім і ніжнім створамі на час ходу паплаўка паміж імі. Размеркаванне груп паплаўкоў па шырыні ракі павінна быць раўнамерным. Калі працягласць ходу асобных паплаўкоў адной групы адрозніваецца больш чым на 10 %, даныя не ўлічваюцца (забракоўваюцца), і пускаюцца дадатныя паплаўкі.



Вылічэнне расходу вады, вымеранага паверхневымі паплаўкамі, выконваецца ў наступным парадку.

1. Праглядаецца палявая кніжка з мэтай праверкі паўнаты і правільнасці вымярэнняў і запісаў. Асаблівая ўвага, як і пры вылічэнні расходу вады, вымеранага вяртушкай, звяртаецца на звесткі аб абставінах работ і заўвагі аб з’явах і кліматычных умовах, якія могуць паўплываць на якасць замераў і разлік (вецер, яго напрамак і г. д.).

2. Разліковы ўзровень (у сантыметрах) над нулём графіка для прамераў і расходу вады вызначаецца па вымярэннях на асноўным вадамерным пасту (табл. 2.5 б). Вылічваюцца глыбіні па прамерах і плошчы паміж прамернымі вертыкалямі, як гэта ўказана ў раздз. 2.6.

3. На клятчатку, якая змешчана ў кніжцы КГ-7, ці на ліст міліметровай паперы (фармат 200 х 200 мм), паводле даных з табл. 2.5 наносяцца кропкі паплаўкоў з нумарамі: па восі абсцыс адкладваюцца адлегласці ад пастаяннага пачатку (пры праходжанні паплаўкамі асноўнага створа), па восі ардынат – час праходжання паплаўкоў паміж верхнім і ніжнім створамі. Па нанесеных кропках, вызначыўшы на вока цэнтры цяжару згрупаваных кропак (без уліку забракаваных), праводзіцца плаўная эпюра размеркавання працягласці ходу паплаўкоў па шырыні ракі (рыс. 2.9).

У тых выпадках, калі хуткасці размяркоўваюцца раўнамерна па ўсёй шырыні воднай плыні (ракі), эпюра будуецца ў выглядзе плаўнай лініі, якая злучае большасць атрыманых значэнняў.

4. У месцах выражаных перагібаў эпюры, а пры іх адсутнасці праз роўныя прамежкі выбіраюцца хуткасныя вертыкалі, абавязкова су-мешчаныя з прамернымі. Пры раўнамерным размеркаванні і адпа-ведна адсутнасці перагібаў крывой хуткасныя вертыкалі назначаюцца такім чынам, каб яны адлюстроўвалі ўсю шырыню ракі (воднага цячэння). У графе 1 табл. 2.5 б для кожнай хуткаснай вертыкалі ў лічніку запісваецца яе нумар на адпаведнай прамернай вертыкалі, у графе 8 – падлічаныя велічыні плошчаў воднага сячэння паміж хут-каснымі вертыкалямі.





Рыс. 2.9. Эпюра размеркавання працягласці ходу паплаўкоў па шырыні ракі:

па восі абсцыс – працягласць ходу паплаўкоў; па восі ардынат – адлегласць ад пастаяннага пачатку да паплаўкоў па сярэдняму створу; кропкі 1 і 16 забракаваны


5. З эпюры здымаецца працягласць ходу паплаўкоў t для кожнай хуткаснай вертыкалі і запісваецца ў табл. 2.5 г. Паверхневая хуткасць цячэння v для кожнай хуткаснай вертыкалі вылічваецца дзяленнем адлегласці паміж верхнім і ніжнім створамі на час ходу паплаўка, якая знята з эпюры.

6. Фіктыўны расход вады вылічваецца аналітычным спосабам па формуле, якая прыведзена ў раздз. 2.6. Хуткасць паміж вертыкалямі (табл. 2.5 г) вызначаецца як паўсума хуткасцей на вертыкалях.

7. Частковыя расходы вады паміж хуткаснымі вертыкалямі выліч-ваюцца як вынік памнажэння плошчы воднага сячэння на паўсумы хуткасцей. У выніку падсумавання частковых расходаў устанаў-ліваецца поўны (фіктыўны) расход Qфікт, які падлічаны па паверх-невых хуткасцях. Толькі паверхневая хуткасць больш сярэдняй хуткасці на вертыкалі, то ў выніку вымярэння паверхневымі пап-лаўкамі атрымліваюць завышаны (фіктыўны) расход. Для пераходу да сапраўднага расходу вады фіктыўны трэба памножыць на пераходны каэфіцыент Кп (менш 1).

8. Сапраўдны расход вады вылічваецца па формуле:


Qсапр = Qфікт Кп .
Велічыня пераходнага каэфіцыента ад фіктыўнага расходу да сапраўднага можа быць вызначана пры наяўнасці паралельных вымя-рэнняў расходаў вады паплаўкамі і вяртушкай. Прыняўшы расход, які вымераны вяртушкай, за сапраўдны, пераходны каэфіцыент Кп зна-ходзяць з суадносіны:
Кп = Q / Qфікт .
На практыцы, пры адсутнасці вяртушкі, пераходны каэфіцыент вызначаецца па эмпірычнай формуле:
Кп = С / (С+6),
дзе С – каэфіцыент Шэзі, велічыня якога выбіраецца з дадатку (2) у залежнасці ад значэння каэфіцыента шурпатасці n, які вызначаецца па дадатку (1) і велічыні гідраўлічнага радыуса R (для раўнінных рэк R прымаюць роўным сярэдняй глыбіне hс).

9. Канчатковыя вынікі вымярэнняў і вылічэнняў выпісваюцца ў раздзел «Прынятыя даныя» (табл. 2.5 а).


Кантрольныя пытанні

1. Якія віды работ праводзяцца пры вымярэнні расходу вады па-верхневымі паплаўкамі?

2. Пабудаваць эпюру размеркавання працягласці ходу паплаўкоў.

3. Сутнасць фіктыўнага і сапраўднага расходаў вады, іх вызна-чэнне.



2.7. Гідраграфічнае абследаванне і апісанне ўчастка ракі
Замацаванне асноўных палажэнняў тэарэтычнага курса гідралогіі ажыццяўляецца пасля выканання гідраметрычных работ у працэсе гідраграфічнага абследавання і апісання ўчастка ракі шляхам азна-ямлення студэнтаў з асаблівасцямі будовы рачной даліны, поймы, рэчышча ракі і яе берагоў на ўчастку практыкі.

Гідраграфічнае апісанне ўчастка ракі ўключае вокамерную здымку ўчастка з арыентыровачнымі прамерамі глыбінь і вымярэннем хуткасцей цячэння паверхневымі паплаўкамі ў характэрных кропках ракі і камеральную апрацоўку матэрыялаў абследавання.

Даўжыня ўчастка для абследавання выбіраецца ў залежнасці ад памераў і характару ракі, яе даліны і ў сярэднім складае 2–3 км (для брыгады 6–8 чалавек). У межах ўчастка, які апісваецца, рух па маршрутам ажыццяўляецца пешшу ўздоўж берага ракі. Для вымя-рэнняў пры значнай глыбіні ракі неабходна мець лодку.

Праграма гідраграфічнага апісання ў час вакамернай здымкі ўчастка ракі. Для гідраграфічнага апісання ўчастка ракі студэнтам выдаецца тапаграфічная карта дастаткова буйнога маштабу.

Даследаванне і апісанне ракі вядуцца па характэрных кропках (папярочных створах), якія наносяцца на планшэт. Агульная коль-касць кропак павінна быць не менш за 10–15. Месцазнаходжанне іх указваецца адносна пачатку маршруту (або вёсак, мастоў і іншых арыенціраў). Даныя абследавання заносяцца ў табл. 2.6 і 2.7.


Табліца 2.6

Характарыстыка рэчышча


№ кропкі

Месцазна-ходжанне кропкі

Максі-мальная глыбіня, м

Шырыня, м

Тып грунту дна

Максі-мальная хуткасць цячэння, м /с

Водная раслін-насць

Заўвагі


























Табліца 2.7

Характарыстыка рачной даліны


№ кропкі

Левы бераг

Нізкая пойма

Высокая пойма

Першая тэраса

Схіл карэннага берага

Заўвагі

Вышыня над урэзам

Шырыня

Расліннасць

Вышыня над урэзам

шырыня

Раслін-насць

Вышыня ад падэшвы

Шырыня

Расліннасць

Вышыня ад падЭшвы

Шырыня

Расліннасць













































Кропкі выбіраюць так, каб у выніку праведзенага даследавання былі атрыманы сярэднія і крайнія характарыстыкі элементаў рэчышча і даліны.

Пры абследаванні рэчышча ракі патрэбна звярнуць увагу на форму і памеры ракі ў плане, вышыню і будову берагоў, грунты берагоў і ложа ракі, чаргаванне плёсаў і перакатаў, размеркаванне глыбіні ў рэчышчы, элементы рэльефу рэчышча (астравы, мелі, косы, берагавыя водмелі і г. д.) і прычыны іх узнікнення, хуткасць і накірунак цячэння ракі на асобных участках, расліннасць на берагах, астравах і ў самім рэчышчы, а таксама вызначыць на аснове характэрных прыродных метак вышыню пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ ў перыяд паводкі дадзенага года.

Глыбіню ракі вымяраюць намёткай не толькі ў апорных (ха-рактэрных), але і ў прамежкавых кропках, у сярэднім праз кожныя 50 м. Шырыню ракі ўстанаўліваюць з дапамогай размечанага фала ці стужкавай мернай ленты.

Тып грунтоў дна вызначаюць па пераважаючай фракцыі памерам:
валуны больш 100 мм

галька 10 – 100

жвір 2 – 10

пясок 0,05 – 2

гліна менш 0,05
Пры неаднародным характары грунту або наяўнасці дробназяр-ністых адкладаў пераважна арганічнага паходжання (глей) могуць выкарыстоўвацца такія назвы, як пясчана-глеевы, пясчана-галечны і г. д.

Трэба звярнуць увагу на тое, у якой ступені рэчышча ракі зарослае і якія віды і групы раслін пераважаюць.

Хуткасць цячэння вызначаюць з дапамогай паверхневых паплаўкоў. Магістраль вымяраюць рулеткай. Папярочныя створы разбіваюць на вока, а пры значнай шырыні ракі – пры дапамозе вугламерных інструментаў (бусолі, экерта, ганіометра).

Пры наяўнасці на выбраным участку ракі прытокаў і вялікіх яроў, якія прымыкаюць да берага ракі, неабходна абследаваць вусце прытока і рэчышча асноўнай ракі, выявіць існуючыя паміж імі ўзаемадзеянні, а ў яроў абследаваць конусы вынасу і іх уплыў на рэчышча ракі і яе цячэнне.

Пры абследаванні даліны ракі трэба ўзяць пад увагу яе форму ў плане і папярочным разрэзе, шырыню, рэльеф, глебы і грунты, расліннае покрыва, пратокі, старыцы, балоты і іх месцазнаходжанне на пойме адносна межаннага рэчышча ракі.

Вышыню пойм, тэрас і карэнных берагоў вызначаюць з дапамогай экліметра (адносна ўмоўнай адзнакі ўзроўню вады ў рацэ). Для гэтага візіруюць гарызантальную лінію ад вачэй назіральніка да перасячэння са схілам, што дасягаецца шляхам сумяшчэння візіра з нулявым дзяленнем дыска экліметра. Кропку перасячэння гарызантальнай лініі са схілам фіксуюць, у яе пераходзіць назіральнік з экліметрам і зноў знаходзіць кропку перасячэння гарызантальнай лініі са схілам і г. д. Вышыню схіла вылічваюць, памножыўшы адлегласць h ад зямлі да вачэй назіральніка на колькасць стаянак ад падэшвы да броўкі схілу. Калі перавышэнне будзе менш h, на броўку ўстанаўліваюць рэйку, па якой фіксуюць становішча гарызанталі. Па рэйцы знаходзяць пера-вышэнне гарызанталі над зямлёй, якое аднімаюць ад h.



Стромкасць схілаў вылічваюць таксама з дапамогай экліметра. Для гэтага назіральнік, стоячы каля падэшвы карэннага берага, наводзіць візір экліметра на кропку, якая знаходзіцца над броўкай на той жа вышыні над зямлёю.

Шырыню поймы і тэрас вызначаюць рулеткай або крокамі. Пры наяўнасці дальнамера ўсе адлегласці ўстанаўліваюць з яго дапамогай.

Пры апісанні расліннасці поймы, тэрас і схілу карэннага берага ўказваюць тып расліннага покрыва, яго выкарыстанне і г. д.

Ўчасткі паміж характэрнымі (апорнымі) кропкамі фіксуюць на планшэце і апісваюць наступныя з’явы ў рэчышчы і даліне ракі:

1) прытокі ракі, крыніцы;

2) азёры і балоты (памеры, глыбіню, грунт, водную расліннасць);

3) агаленні на карэнным схіле, а таксама ва ўступах тэрас і поймы;

4) астравы (памеры, вышыню над узроўнем вады, грунт, раслін-насць), водмелі, косы, пляжы;

5) інтэўсіўны падмыў берагоў;

6) засмечванне рэчышча карчамі (дрэвамі, якія зваліліся ў раку ў выніку падмывання берага), бярвеннем і г. д.;

7) броды;

8) масты і іншыя гідратэхнічныя збудаванні;

9) месцы забору вады з ракі і скідвання ў яе сцёкавых вод;

10) гідраметэаралагічныя станцыі (пасты).

Калі на рацэ і яе прытоках ёсць гідратэхнічныя збудаванні (плаціна з млынам або гідрастанцыя), неабходна правесці абследаванне іх, вызначыўшы прызначэнне, памеры, напор вады, тып і матэрыял, з якога яны пабудаваны, а таксама выканаць агляд абсталявання млына ці гідрастанцыі, вызначыць іх прадукцыйнасць ці магутнасць, уплыў збудавання на рэжым і рэчышча ракі вышэй і ніжэй плаціны.

У працэсе абследавання ўчастка ракі неабходна размаўляць з мясцовымі жыхарамі для збору звестак пра гідралагічны рэжым ракі (ваганні ўзроўню, крыгалом і замярзанне ракі, таўшчыню лёду, кры-гаходы, мутнасць вады і інш.) і асаблівасці яе выкарыстання.

Камеральная апрацоўка матэрыялаў абследавання ўчастка ракі. На аснове маршрутнай вакамернай здымкі, абследавання, вымярэнняў складаюцца картасхема ўчастка ракі і яго абагульненае гідраграфічнае апісанне.

Картасхема выконваецца тушшу на лісце міліметровай паперы маштабам 1:5000 на базе плана вакамернай здымкі і вучэбнай тапа-графічнай карты раёна практыкі. Гарызанталі праводзяць праз 2 м. На картасхеме ўмоўнымі знакамі, якія прыняты ў тапаграфіі, наносяць абставіны абследаванага раёна, выкарыстоўваючы даныя па харак-тэрных (апорных) і прамежкавых (створах) кропках, якія ўказаны ў табл. 2.6.

Абагульненае гідраграфічнае апісанне ўчастка ракі даецца ў пэўнай паслядоўнасці. Пры гэтым указваюцца:

1) да басейна якога мора адносіцца рака, якая апісваецца; прытокам якой ракі яна з’яўляецца; даўжыня і плошча басейна яе; у якой частцы ракі знаходзіцца абследаваны ўчастак (верхнім, сярэднім або ніжнім цячэнні); стан дадзенай ракі ў перыяд абследавання (межань, уздым або спад паводкі і г. д.);

2) межы ўчастка, даўжыня ракі на ўчастку, звілістасць ракі, пры-токі;

3) карэнныя берагі даліны;

4) тэрасы;

5) высокая і нізкая поймы;

6) рэчышча (марфаметрычныя паказчыкі і глыбіні);

7) броды, масты, гідраметэаралагічныя станцыі і пасты;

8) хуткасць цячэння і расходы вады; размеркаванне хуткасцей па воднаму сячэнню і г. д.

Пры апісанні ракі можна карыстацца планам, які прыведзены ў раздз. 1.10.

Пры апісанні кожнага элемента ракі неабходна прывесці сярэднія даныя на абследаваным участку і найбольш істотныя адхіленні ад сярэдняй велічыні.

Напрыклад, апісанне глыбінь на ўчастку: «Глыбіня ракі на ўчастку, які апісваецца, складае звычайна на перакатах 0,5–0 ,7 м, на плёсах 1,4–1,8 м. На перакаце ў 100 м ад пачатку ўчастка глыбіня падае да 0,3 м. У 300 м ніжэй маста каля в. Калдыкі знаходзяцца ўпадзіны (ямы) з глыбінямі 2,5–2,7 м».

Звілістасць ракі на ўчастку вызначаюць па карце як суадносіны вылічанай даўжыні ўчастка ракі да даўжыні прамой: Kзв = l / l´ (гл. раздз. 1.1).

Броды, масты і гідратэхнічныя збудаванні апісваюць кожны паасобку.


Кантрольныя пытанні

1. Якія віды работ уваходзяць у праграму гідраграфічнага апісання ўчастка ракі?

2. Парадак выяўлення характарыстык рэчышча і даліны ракі.

3. Якія існуюць тыпы грунтоў дна ракі па пераважаючай фракцыі?

4. Якія прылады і матэрыялы выкарыстоўваюцца пры гідраграфіч-ным абследаванні ракі?

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка