П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч




старонка7/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.39 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

МОДУЛЬ 2. ВУЧЭБНАЯ ГІДРАЛАГІЧНАЯ (ПАЛЯВАЯ)

ПРАКТЫКА

2.1. Задачы і змест практыкі
Мэта вучэбнай гідралагічнай практыкі – замацаваць галоўныя палажэнні тэарэтычнага курса агульнай гідралогіі, зыходзячы з непасрэднага знаёмства з воднымі аб’ектамі, дапамагаючы ўсваенню адпаведных раздзелаў «Агульнага землезнаўства», «Геамарфалогіі» і іншых сумежных дысцыплін, а таксама навучыць студэнтаў карыс-тацца гідралагічнымі прыладамі, інструментамі і іншым навуковым абсталяваннем, выконваць асноўныя гідралагічныя работы і назіранні, складаць гідраграфічнае апісанне рэк, апрацоўваць палявыя матэры-ялы назіранняў і рыхтаваць справаздачы аб выкананых работах.

За перыяд практыкі студэнты павінны:

1) азнаёміцца з абсталяваннем і дзеяннем вадамерных устройств гідралагічных пастоў (палевае устройства і самапісец узроўню вады (СУВ) «Валдай»;

2) нівеліраваць палевы вадамерны пост;

3) выконваць гідралагічныя назіранні на вадамерных пастах;

4) здымаць з дапамогай інструментаў участак ракі (выкананне пра-мерных работ па тросу на папярочных створах з вызначэннем донных грунтоў);

5) вымяраць хуткасць цячэння і вызначаць расход вады гідрамет-рычнай вяртушкай і паверхневымі паплаўкамі;

6) гідраграфічна абследаваць і апісаць участак ракі.

Для выканання вымяральных работ, першаснай і камеральнай апра-цоўкі матэрыялаў назіранняў студэнты выкарыстоўваюць прылады і абсталяванне.

У першы дзень практыкі студэнты знаёмяцца з асноўнымі фізіка-геаграфічнымі і гідралагічнымі характарыстыкамі басейна ракі як элемента геаграфічнага ландшафта. Гідралагічны рэжым ракі разгля-даецца ў цеснай сувязі з кліматычнымі, глебава-батанічнымі і гідра-геалагічнымі ўмовамі раёна практыкі. Больш падрабязна марфалагіч-ныя і гідралагічныя асаблівасці ракі характарызуюцца на ўчастку практыкі. Пры наяўнасці гідратэхнічных збудаванняў ў раёне практы-кі арганізоўваюцца экскурсіі на іх.

Усе віды работ на рацэ разлічаны на тры дні. У апошні (чацвёрты) дзень вядзецца апрацоўка палявых матэрыялаў, складаецца справаздача аб практыцы (адпаведна рэка-мендацыям па яе зместу і афармленню ) кожнай брыгадай і здаюцца залікі.

Гідралагічныя назіранні на вадамерных пастах праводзяцца беспе-рапынна на працягу чатырох дзён, адведзеных для практыкі па гідралогіі.

Усе работы выконваюцца студэнтамі брыгадным спосабам (бры-гада па 6–8 чалавек), аднак кожны студэнт павінен мець магчымасць на толькі назіраць за імі, але і прымаць актыўны ўдзел (у складзе групы з 2–3 чалавек): умець вызначыць расход вады гідраметрычнай вяртушкай і паплаўкамі ў зададзеным створы, выканаць комплекс вадамерных назіранняў і іх апрацоўку, прамерныя работы, правесці гідраграфічнае даследаванне па маршруту, даць апісанне ўчастка ракі, пабудаваць 2–3 папярочных профіля ракі і г. д.

Неабходна, каб усю першасную апрацоўку матэрыялаў назіранняў і падлікі, а таксама апісанне выканання работ студэнты рабілі ў дзень іх правядзення. Вось такім чынам камеральная апрацоўка матэрыялу пачынаецца з першага дня практыкі.


Кантрольныя пытанні

1. Асноўныя мэты і задачы гідралагічнай практыкі.

2. Якія віды работ павінны выканаць студэнты за перыяд практыкі? Іх практычнае значэнне.

2.2. Вадамерныя ўстройствы гідралагічных пастоў
Асноўная задача вадамерных назіранняў на гідралагічных пастах – вывучэнне ваганняў узроўню вады на рэках, азёрах, вадасховішчах і балотах. Улік рэжыму і магчымых ваганняў узроўню вады на рэках і іншых водных аб’ектах патрэбны для суднаходства, пры праектаванні і эксплуатацыі гідратэхнічных збудаванняў (мастоў, плацін, гідра-электрастанцый і г. д.), а таксама для разліку сцёку вады на аснове сувязі паміж вышынёй узроўню і расходам вады ў рацэ.

Гідралагічны пост уключае вадамерныя ўстройствы (рэйкі, палі, самапісец) для вымярэння ўзроўню вады і рэперы, прызначаныя для сістэматычнага кантролю вышыні гэтых устройств.

Па канструкцыі вадамерныя ўстройствы падзяляюцца на:

1) рэечныя, на якіх узровень вады адлічваюць непасрэдна па дзяленням рэйкі, якая ўстаноўлена вертыкальна на даволі стромкіх берагах рэк або на сценах гідратэхнічных збудаванняў. Пры неабход-насці ў месцах, дзе пабудавана штучнае замацаванне берагавых адхонаў, устанаўліваюць нахіленыя рэйкі;

2) палевыя, на якіх узровень адлічваюць па яго перавышэнню над галоўкай палі;

3) перадатачныя, дзе становішча ўзроўню перадаецца тым ці ін-шым чынам ад датчыка да рэгіструючай часткі прыбора;

4) аўтаматычныя дыстанцыйныя ўзроўнемеры, якія ўстанаўліва-юцца пры аўтаматызацыі гідралагічных назіранняў на пасту.

У дадзенай рабоце разглядаецца абсталяванне і выкананне назіран-няў з дапамогай вадамерных устройств палевага і перадатачнага (СУВ «Валдай») тыпаў, якія ўстаноўлены на вучэбным гідралагічным пасту «Геастанцыя БДУ».



Палявае вадамернае ўстройства найбольш зручна для раўнінных рэк са значнай амплітудай ваганняў узроўню вады. Вадамерныя палі ўстанаўліваюць у створы, перпендыкулярным цячэнню ракі. Для выбару створа неабходна, каб участак ракі быў аднарэчышчавы і прамалінейны з вузкай і роўнай поймай, рэчышча ўстойлівае і не зарослае воднай расліннасцю, узровень вады не залежаў ад падпоры (ад прытокаў і штучных збудаванняў) і берагавы схіл не разбураўся.

Агульная колькасць паляў паста залежыць ад амплітуды ваганняў узроўню вады і ад вугла нахілу берагавога адхону. Галоўка верхняй палі павінна быць размешчана на 0,25–0 ,50 м вышэй за самы высокі з узроўняў вады ў рацэ, які назіраўся (быў разлічаны), а галоўка ніжняй палі – на 0,25–0,50 м ніжэй за самы нізкі ўзровень, які можа назірацца на рацэ ў дадзеным створы. Розніца адзнак галовак суседніх паляў не павінна перавышаць 0,8 м, а перавышэнне галоўкі палі над паверхняй зямлі – не болей 0,15 м. Гарызантальная адлегласць паміж палямі ўстанаўліваецца з улікам асаблівасцей берагавога адхону і зручнасці падыходу да паляў пры выкананні назіранняў.

У цяперашні час палявыя пасты абсталёўваюцца стандартнымі металічнымі шрубавымі палямі даўжынёй 220 см, якія закручваюцца ў грунт. Галоўка палі афарбоўваецца белай маслянай фарбай і на ёй з двух бакоў чорным колерам падпісваецца нумар палі. Палі паста нумаруюцца па парадку зверху ўніз ад бліжэйшай да рэпера палі, якая атрымлівае першы нумар. Пры адсутнасці стандартных паляў уста-наўліваюць часовыя драўляныя або зробленыя з адрэзкаў металічных труб ці бэлек. Галоўкі паляў павінны быць строга гарызантальнымі. Асноўнае патрабаванне да ўстаноўкі паляў – нязменнасць іх вышыні.

На гідралагічным пасту ўстанаўліваюцца два капітальна збудава-ных рэпера: асноўны і кантрольны (рабочы), адзнакі якіх прывязаны да рэпераў дзяржаўнай апорнай геадэзічнай сеткі. Кантрольны рэпер ставіцца на беразе ў створы паста вышэй мяжы затаплення пры максімальным узроўні вады ў рацэ. Ён служыць для вызначэння адзнак (нулёў) галовак вадамерных паляў і для наступных праверак кантрольным нівеліраваннем. Асноўны рэпер умацоўваецца ўбаку ад паста і можа быць патайным.



Сістэма адзнак і адлікаў на палявым вадамернам пасту. Узроў-нем вады ў рацэ (вадаёме) называецца вышыня воднай паверхні над умоўнай гарызантальнай плоскасцю параўнання, нязменнай па вышыні, якая прымаецца за нуль графіка гідралагічнага паста.

Вышынная адзнака нуля графіка паста, як правіла, застаецца пастаяннай для ўсяго перыяда яго існавання выбіраецца з такім разлікам, каб плоскасць нуля графіка знаходзілася не менш чым на 0,5 м ніжэй за самы нізкі узровень вады ў рацэ, які назіраўся і які можна чакаць у створы паста. Так можна дасягнуць таго, каб пры самых нізкіх узроўнях вады іх адлікі над нулём графіка былі заўсёды дадатнымі.

Становішча плоскасці нуля графіка гідралагічнага паста вызна-чаецца адлегласцю h0 (рыс. 2.1) па вертыкалі ад вышыні рэпера гідралагічнага паста ў абсалютных або ўмоўных адзнаках.

Акрамя нуля графіка на гідралагічных пастах ёсць адзін ці некалькі нулёў назірання вадамерных устройств. Пад нулём назірання падразу-мяваецца вышыня той гарызантальнай плоскасці, ад якой адлічваецца ўзровень вады ў момант назіранняў. На рэечным вадамерным пасту гэта плоскасць нуля рэйкі, а на палявым – галоўка палі, па якой вядуцца назіранні. На рыс 2.1 нулём назіранняў з’яўляецца галоўка палі № 2. Вышыня нулёў назіранняў вызначаецца як перавышэнне рэпера над галоўкамі паляў (або нулямі рэек) паста.

Перавышэнне галовак паляў над нулём графіка паста (г. зн. рознасць іх адзнак вышыні) называецца прыводкай гэтых паляў. На рыс. 2.1 велічыні прыводак паляў № 1, 2, 3 будуць адпаведна h1, h2, h3.

Для вызначэння ўзроўню вады (у сантыметрах) над нулём графіка паста да адліку па пераноснай рэйцы прыбаўляецца прыводка той па-лі, на якую ўстанаўлівалі вадамерную рэйку. Для вызначэння абса-лютнай адзнакі ўзроўню (у метрах) патрэбна да абсалютнай адзнакі нуля графіка дабавіць вышыню ўзроўню вады над нулём графіка (гл. рыс. 2.1).





Рыс. 2.1. Схема адзнак і адлікаў на палявым вадамерным пасту. Адзнака ўзроўню = 102,00 + 2,17 = 104,17 м абс.

Нівеліраванне палявага вадамернага паста ажыццяўляецца для вызначэння (праверкі) вышыні адзнак і прыводак паляў, прытым у два хады ад кантрольнага рэпера. Дапушчальную нявязку (δh, мм) пры разыходжанні сумаў перавышэнняў па прамому і адваротнаму ха-дам вызначаюць як δh = ±3√n, дзе n – колькасць стаянак у ходзе. Адзнака кожнай палі – гэта рознасць паміж адзнакай рэпера і перавышэннем рэпера над паляй, а прыводка палі – рознасць паміж адзнакай палі і адзнакай нуля графіка. Усе вымярэнні ўносяцца ў журнал нівеліравання вадамернага паста КГ-64 (табл.2.1), дзе вычэрчваецца і схематычны план нівелірнага ходу.

Для пабудовы профілю вадамернага паста рулеткай або мернай стужкай вымяраецца адлегласць ад рэпера да кожнай палі. У час нівеліравання адлічваецца ўзровень вады і вызначаецца яго абса-лютная адзнака.


Табліца 2.1

Журнал нівеліравання КГ-64 вадамернага паста р. Заходняя Бярэзіна

(«Геастанцыя БДУ»). 25 чэрвеня 1977 г., адзнака нуля графіка 102,00 м абс.


№ стаянкі

Назва пункта



Адлік па рэйцы, мм

Перавы-шэнне, мм

Сярэдняе перавы-шэнне, мм

Адзнака,

м абс


Адлегласць ад рэпера да палі, м

Прыводка, см

Задняя

Пярэдняя

Прамеж-

кавая

+


+



1


....

2


Рэпер
Паля № 1

Паля № 2


......

Паля № 7


04680426

......



....


0842


0798

1102


1060

......


3494

3454


...


0374


0372

0634


0634

.......


3026

3028


...

0373
0634

......
3027



105,500

105,127
104,866

...........
102,473


0,0

2,9
4,4

.....
10,8


350

313
287

.....
047


На аснове нівеліравання на міліметровай паперы (фармат 203 х 288 або 288 х 407 мм) вычэрчваецца профіль палявага вадамернага паста. Маштаб выбіраецца ў залежнасці ад адзнак вышыні і гарызантальных адлегласцей. На профілі (рыс. 2.2) на 1 см справа ад шкалы адзна-чаецца становішча рэпера адпаведна вертыкальнаму маштабу.

Становішча вадамерных паляў вызначаецца ў маштабе адлегласцю ад рэпера да кожнай палі і па вышынным адзнакам галовак паляў. Лінія паверхні зямлі на профілі вычэрчваецца прыблізна (плаўна) з такім разлікам, каб галоўкі паляў узвышаліся над лініяй не больш за 3 мм. Пад профілем састаўляецца табліца, дзе прыводзяцца даныя, якія належаць кожнай палі і запісваюцца дакладна пад ёй. На чарцяжы паказваецца таксама ўзровень вады ў час нівеліравання вадамернага паста.

Кантрольныя пытанні

1. Якія вадамерныя ўстройствы ўключае вадамерны пост?

2. Якія існуюць тыпы пастоў па вымярэнні ўзроўняў вады?

3. Парадак устройства палевага вадамернага паста.

4. Сутнасць сістэмы адзнак і адлікаў на палевым вадамерным пасту.

5. Пабудова профілю вадамернага паста па даным нівеліравання.





Рыс. 2.2. Профіль палевага вадамернага паста

р. Заходняя Бярэзіна (геастанцыя БДУ)



2.3. Гідралагічныя назіранні на вадамерных пастах
На ўсіх рачных гідралагічных пастах праводзяцца назіранні за вышынёй узроўню вады, магутнасцю льда, шарошам, вышынёй снегу на лёдзе, лядовым рэжымам, ветрам, хваляваннем, ападкамі, воднай расліннасцю, зменай рэчышча, сплавам і суднаходствам.

У залежнасці ад саставу назіранняў гідралагічныя пасты на сярэд-ніх і вялікіх рэках падзяляюцца на тры разрады. У састаў назіранняў на пастах 1-га разрада, акрамя пералічаных, уключаюцца: вымярэнне расходу вады, расходу завіслых наносаў, хімічны аналіз вады і г. д. Састаў, тэрміны назіранняў і работ, якія выконваюцца, вызначаюцца вызначаюцца разрадам паста адпаведна «Настаўленням гидраметеа-ралагічным станцыям і пастам».

Частата рэгістрацыі гідралагічных назіранняў, у першую чаргу вышыні ўзроўню вады за суткі, залежыць ад рэжыму ракі. Асноўнымі тэрминамі назіранняў з’яўляюцца 8 і 20 гадзін. У час разводдзяў і дажджавых паводак, замярзання і ўскрыцця ракі акрамя адзначаных ажыццяўляюцца таксама дадатковыя назіранні праз роўныя прамежкі часу: 2, 4 або 6 гадзін, у залежнасці ад характару і хуткасці пад’ёму і спаду разводдзя ці паводкі, інтэнсіўнасці лядовых з’яў. У састаў вадамерных назіранняў на вучэбным гідралагічным пасту «Геастан-цыя БДУ» уваходзяць: вымярэнне ўзроўню вады на палевым пасту і з дапамогай СУВ «Валдай»; вымярэнне тэмпературы вады і паветра; візуальныя назіранні за сілай і накірункам ветра і ападкамі.

У час летняй практыкі студэнты праводзяць трохразовыя штодзён-ныя назіранні ў 8, 14 і 20 г., вынікі якіх адразу заносяць у палявую кніжку КГ-1 для запісу вадамерных назіранняў (табл. 2.2).


Табліца 2.2

Палявая кніжка для запісу вадамерных назіранняў

р. Заходняя Бяразіна (геастанцыя БДУ, чэрвень 1977 г.).

Адзнака нуля графіка 102,00 м абс.


Дата

Час

Узровень вады, см

Тэмпература, ºС

Вецер і

хваляванне



Ападкі

Заўвага (лядовыя абставіны і т.п.)

№ палі (рэйкі)

Ад-лік

Над нулём графіка

Сярэд-ні за суткі

Вады

Паветра

Назіранні

Сярэдняя за суткі

25

8

5

11

186




18,6




17,5












20

5

21

196

191

20,2

19,4

16,5



Д2




...

...

...

...

...

...

...

...

...

...

...

...


Вымярэнне ўзроўню вады на палевым вадамерным пасту. Перад назіраннямі на пасту (за 10–15 хвілін) правяраецца стан вадамерных устройств і выконваюцца падрыхтоўчыя работы.

Назіранні на пасту павінны весціся ў такім парадку, каб вышыня ўзроўню вады была вымерана дакладна ва ўстаноўлены тэрмін.

На палевым пасту ўзровень вымяраецца з дапамогай пераноснай рэйкі (гл. раздзел 3.1, рыс. 3.1), якую ўстанаўліваюць вертыкальна на галоўку бліжэйшай да берага палі, якая пакрыта вадой. Каб адлікі па рэйцы атрымаліся правільныя, вочы назіральніка павінны знаходзіцца як мага бліжэй да паверхні вады. Пры дакладнасці адліку ўзроўню ў 1 см запісваецца бліжэйшае да паверхні вады дзяленне, а калі ўзровень вады знаходзіцца паміж дзяленнямі – чотная лічба.

У палявой кніжцы КГ-1 указваюць дату і час вымярэнняў, нумар палі і адлік па рэйцы (у см). У камеральных умовах вылічваюць узровень вады над нулём графіка (у см), выкарыстоўваючы велічыню прыводкі адпаведнай палі з журнала нівеліравання вадамернага паста (табл. 2.1), затым – сярэдні ўзровень вады за суткі як сярэдняе арыф-метычнае значэнне з тэрмі-новых назіранняў у 8 і 20 гадзін.

У час ветравога хвалявання вады, калі вышыня хваль відавочна не перавышае 15 см, назіральнік сочыць за ваганнямі ўзроўню і адзначае вышэйшае і ніжэйшае дзяленні, якіх вада дасягае на рэйцы. У палявую кніжку запісваецца сярэдняе арыфметычнае значэнне з гэтых двух адлікаў.

Пры амплітудзе хваль да 0,5 м выкарыстоўваецца пераносная рэйка з супакойвацелем ГР-23 (гл. раздз. 3.1, рыс. 3.1).



Назіранні па рэйцы ГР-23 выконваюцца ў наступным парадку:

1) рэйка з укручаным у яе ніпелем ставіцца вертыкальна на галоўку палі;

2) націскаючы на галоўку штока, назіральнік апускае яго ў ніжняе становішча, у выніку чаго адчыняецца клапан, і вада паступае ва ўнутраную поласць рэйкі; пры гэтым шток замацоўваецца ў ніжнім становішчы дужкай, якая знаходзіцца на ручцы рэйкі;

3) рэйку з адчыненым клапанам вытрымліваюць на палі 2 хвіліны, за якія ўзроўні вады ў рацэ і ва ўнутранай поласці рэйкі выраў-ніваюцца;

4) назіральнік скідвае з галоўкі штока дужку, дзякуючы чаму шток пад дзеяннем спружыны падымаецца ў верхняе становішча і зачыняе адтуліну клапана; затым рэйка вымаецца з вады і здымаецца адлік вышыні ўзроўню вады ва ўнутранай поласці (роўны вышыні ўзроўню ў рацэ над галоўкай палі) па сантыметровай шкале рэйкі.

Назіранні на пасту пры дапамозе самапісца ўзроўню «Валдай» уключаюць кантрольныя вымярэнні ўзроўню вады па асноўнаму (палеваму) пасту і вадамернаму ўстройству (рэйцы) у паплаўковым калодзежы з рэгістрацыяй ваганняў у адпаведным маштабе на стужцы самапісца (гл. раздз. 3.1, рыс. 3.3 і 3.4).

Для гэтага ва ўстаноўленыя тэрміны (8, 14 і 20 гадзін) адразу пасля адліку вышыні ўзроўню па палеваму пасту здымаецца адлік па кантрольнай рэйцы ў паплаўковым калодзежы самапісца. Даныя, атрыманыя па кантрольнай рэйцы (адлік і велічыня ўзроўню над нулём графіка), запісваюць у адпаведныя графы (у назоўніку) палявой кніжцы КГ-1.

Стужка самапісца мяняецца раніцай пасля адліку ўзроўню вады па асноўнаму пасту і вадамернаму ўстройству ў калодзежы.

Замена стужкі СУВ «Валдай» адбываецца наступным чынам.



  1. Адчыняюць крышку прылады і, заўважыўшы час па выверанаму гадзінніку, адзначаюць пяром на стужцы (лёгкім паваротам барабана) з тым, каб пяро правяло вертыкальную лінію даўжынёй каля 5–10 мм. Момант нанясення адзнакі ў гадзінах і хвілінах запісваецца алоўкам на стужцы прылады, пасля чаго паваротам рычага ў бок ад надпісу «Укл.» спыняюць гадзіннік.

  2. Адкідваюць кранштэйн пяра ўверх такім чынам, каб яно не перашкаджала зняццю барабана.

  3. Галоўка рухомай восі (26) (гл. раздз. 3.1, рыс. 3.4) адцягваецца з апорнага гнязда барабана і пасля невялікага павароту ўстанаўліваецца на засцерагальнік. Затым барабан рухам улева выводзяць з зачаплення з шайбай (24) восі паплаўковага кола і вымаюць з прылады.

  4. Паваротам рычага, які знаходзіцца на одной са шчок барабана, вызваляюць заціск і здымаюць стужку (з запісамі) з барабана.

  5. Новая стужка з абрэзанымі ражкамі накладваецца на барабан, каб надпіс на стужцы «К леваму краю барабана» знаходзіўся з боку рычага. У проразь барабана ўстаўляюцца канцы новай стужкі і пава-ротам рычага іх там заціскаюць. Уклаўшы стужку, трэба забяспечыць паралельнасць дзяленняў па абодвух баках проразі і шчыльнасць прымыкання стужкі па ўсёй паверхні барабана. Для гэтага краі стужкі, якімі яна ўкладваецца ў прадольную проразь барабана, папярэдне падгінаюцца па лініях, што нанесены на стужку.

  6. Устанаўліваюць барабан на падкладкі (25), уводзяць у зачап-ленне з шайбай восі паплаўковага кола і замацоўваюць галоўкай рухомай восі, якая знята з засцерагальніка.

  7. Пасля ўстаноўкі барабана са стужкай ў рабочы стан плаўным варочаннем заваднога барабанчыка гадзіннікавага механізма на яго навіваюць струну гіравага прывода і падымаюць гіру. Тым самым гадзіннік будзе заведзены і гатовы для наступнай работы. Падняцце гіры ажыццяўляецца з такім разлікам. каб канец струны, на якой замацавана гіра, выступаў з-пад асновы прылады не менш чым на 5–10 см. У тым выпадку, калі пры заводзе гадзінніка карэтка з пяром уціснецца ў правы кранштэйн накіроўваючых або не дойдзе да патрабуемага дзялення стужкі, неабходна аслабіць вінт, які зама-цоўвае яго на струне, перамясціць карэтку струны і замацаваць тым жа вінтом у патрабуемым становішчы.

  8. Апускаюць уніз кранштэйн пяра, устанаўліваюць пяро ў рабочае становішча і даліваюць у яго (напаўняючы да краёў) спецыяльныя гліцэрынавыя (метэаралагічныя) чарнілы (ЧСП), якія ўваходзяць у камплект самапісца ўзроўню вады «Валдай».

  9. На стужцы пяром адзначаецца пачатак запісу часу, з правага боку ад яго – дата (дзень, месяц, год), вышыня ўзроўню вады па кантрольнай рэйцы, час пуска гадзіннікавага механізма і маштаб запісу ўзроўню. Далей, павярнуўшы рычаг у бок надпісу «Укл.», запускаецца гадзіннікавы механізм. Трэба пачакаць 5 хвілін і пера-канацца, што пяро піша, і тады зачыніць крышку прылады.

Калі да СУВ «Валдай» прыкладаецца запасны барабан, пункты 4 і 5 гэтага раздзела выконваюцца загадзя ў рабочым памяшканні. Пасля замены стужка з запісамі апрацоўваецца.

Вымярэнні тэмпературы вады ў асноўныя тэрміны вадамерных назіранняў у створы або паблізу гідралагічнага паста ў прыбярэжнай, абавязкова праточнай, паласе ракі на такой адлегласці ад берага, каб глыбіня была не менш чым 0,5 м.

Тэмпературу вады вымяраюць пры дапамозе воднага тэрмометра ў металічнай аправе (гл. раздз. 3.4, рыс. 3.15) наступным чынам.

1. Перад вымярэннем тэмпературы трэба агледзець тэрмометр і пераканацца ў тым, што слупок ртуці не мае разрываў. У выпадку разрыву слупка ён ліквідуецца лёгкім устрахваннем, а калі гэта не дапамагае, тэрмометр замяняецца запасным.

2. Тэрмометр апускаецца ў ваду на фале ў адвесным становішчы так, каб чашка аправы была на глыбіні 0,3–0,5 м ад паверхні вады. Тэрмометр знаходзіцца ў вадзе не менш 5–8 хвілін.

3. Пры даставанні тэрмометра з вады і зняцці паказанняў яго трэба трымаць вертыкальна, каб з чашкі аправы не вылівалася вада. Трубка, якая прыкрывае проразь, паварочваецца, і хутка здымаюцца паказанні; спачатку запамінаюць дзесятыя долі градуса, а затым цэлыя градусы. У цёмны час шкалу тэрмометра трэба асвятляць ліхтарыкам з адваротнага боку, на прасвет, трымаючы яго па магчымасці далей ад тэрмометра, каб цяпло ад ліхтарыка не ўплывала на паказанні тэрмометра.

Запіс адлікаў тэмпературы вады робіцца ў палявой кніжцы КГ-1 з дакладнасцю да 0,1 ºС. Пры камеральнай апрацоўцы сярэдняя тэмпе-ратура за суткі вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае з тэрміновых назіранняў.



Назіранні за тэмпературай паветра выконваюцца па сухому тэрмометру аспірацыённага псіхрометра (на вучэбнай метэрэалагічнай станцыі) або непасрэдна на месц назіранняў пры дапамозе тэрмо-метра-прашча, які варочаюць на шнуры ў гарызантальнай плоскасці над галавой 2–3 хвіліны. Паказанні тэрмометра прашча здымаюць, павярнуўшыся спіной да сонца, каб тэрмометр знаходзіўся ў цені. Адлік выконваюць з дакладнасцю да 0,5 ºС, пасля чаго назіранні паўтараюцца. Калі другі адлік адрозніваецца ад папярэдняга больш чым на 0,5 ºС, то за канчатковы вынік прымаюць другі адлік; калі розніца больш за 0,5 ºС, вымярэнні выконваюць у трэці раз. Вынікі тэрміновых назіранняў за тэмпературай паветра запісваюцца ў паля-вую кніжку КГ-1.

Візуальныя назіранні за сілай і накірункам паветра і атма-сфернымі ападкамі. Для ацэнкі дакладнасці вынікаў назіранняў за ўзроўнем вады і аналізу ваганняў узроўняў у кожны тэрмін назіранняў візуальна вызначаецца сіла і накірунак паветра (і хваляванне на вялікіх рэках), атмасферныя ападкі.

Накірунак паветра ацэньваецца адносна да цячэння ракі: у адпа-веднай графе палявой кніжкі КГ-1 ставіцца знак ↑ (↓), калі паветра дзьме ўніз (уверх) па рацэ, знак ← (→) – калі з правага (левага) берага.

Сіла паветра адзначаецца прыбаўкай рысачкі (апярэння) да стрэлкі накірунку. Пры слабым паветры ставіцца стрэлка без рысачкі, пры ўмераным – стрэлка з адной рысачкай (напрыклад,  – умеранае паветра з левага берага), пры моцным – стрэлка з дзвюмя рысачкамі (напрыклад,  – моцнае паветра з правага берага).

Звесткі аб атмасферных ападках у выніку візуальных назіранняў запісваюць у палявую кніжку КГ-1 з указаннем віда ападкаў (Д – дождж; С – снег) і іх інтэнсіўнасці ў балах (1 – слабы, 2 – сярэдні, 3 – моцны). Напрыклад, Д3 – моцны дождж. У заўвагах адзначаюць ападкі, якія выпалі за ўвесь перыяд паміж тэрмінамі назіранняў.



Апрацоўка стужкі СУВ «Валдай». Пры камеральнай яе апра-цоўцы выконваюць наступныя аперацыі:

1) праверку паўнаты і якасці запіса на стужцы;

2) разметку штрыхамі лініі запісу ўзроўню вады, па цэлым значэн-ням гадзін;

3) вызначэнне вышыні ўзроўню вады на лініі запісу ў моманты цэлых гадзін і прывядзенне паказчыкаў самапісца да нуля графіка паста;

4) вызначэнне максімальнага, мінімальнага і разлік сярэдняга зна-чэнняў узроўню за перыяд назіранняў (суткі).

Паўната і якасць запісаў правяряецца па наяўнасці на стужцы ўсіх патрэбных даных: назвы воднага аб’екта, даты ўстаноўкі і замены стужкі, маштаба запісу ўзроўню вады і часу, адзнакі нуля графіка паста, а таксама графічнай якасці запісу ходу ўзроўню.

З палявой кніжкі КГ-1 запісваюць на стужку значэнні ўзроўню вады: ранішняга (пры ўстаноўцы стужкі), у 14 і 20 гадзін (у час кантрольнай адзнакі на стужцы) і ранішняга на наступны дзень (пры зняцці стужкі). Узровень (нумар палі, адлік па рэйцы і значэнне над нулём графіка) па асноўнаму (палеваму) вадамернаму ўстройству запісваецца ў лічніку (рыс. 2.3), па кантрольнай рэйцы паплаўковага калодзежа (адлік па рэйцы і значэнне над нулём графіка) – у назоўніку. Зверху над дробам запісваецца дзень, месяц і час вымярэнняў. Разыходжанне паказчыкаў асноўнага і кантрольнага вадамерных устройств не павінна перавышаць ±1 см; пры разы-ходжаннях больш чым на 1–2 см павінна быць вызначана іх прычына (памылкі пры зняцці адліку па рэйцы ў час ветравога хвалявання, засмечванне падвадной трубы ад рэйкі да паплаўковага калодзежа, змены ў вышыннай прывязцы вадамерных устройств і г. д.) і прыняты меры па іх ліквідацыі. Кожны выпадак разыходжання ва ўзроўнях па асноўнаму і кантрольнаму вадамерным устройствам з указаннем прычын іх узнікнення адзначаецца ў заўвагах на палях стужкі.





Рыс. 2.3. Прыклад апрацоўкі стужкі СУВ «Валдай»
У крывой, якая вычарчана на стужцы пяром самапісца, могуць быць перарывы або ўчасткі з расплыўчатым, ступеньчатым запісам, якія выкліканы дрэннай рэгуліроўкай ступені націску пяра, яго забруджваннем і г. д. Калі перарывы не перавышаюць 2–3 гадзіны, а ход запісу да і пасля перарыву плаўны і мае адзін накірунак, пропуск аднаўляецца алоўкам ад рукі адпаведна агульнаму характару запісу. На ўчастку, дзе запіс расплываецца, мелкахвалісты або ступеньчаты, пасярэдзіне расплыўчатай паласы ці зігзагападобных ваганняў пра-водзіцца іншым колерам крывая (гл. рыс. 2.3). Пасля заканчэння праверкі правільнасці запісаных на стужцы значэнняў узроўню вады ў тэрміны назіранняў і выпраўлення запісу буйнымі лічбамі прастаў-ляецца парадкавы нумар стужкі.

Разметка штрыхамі лініі запісу выконваецца праз роўныя прамежкі часу ці па характэрным (пераломным) кропкам для вызначэння сярэдняга ўзроўню за суткі. Метад разметкі запісу па роўным інтэр-валам часу прымяняецца пры плаўным змяненні ўзроўню; метад характэрных кропак – пры рэзкай змене пад’ёму і спаду ўзроўню.

Пры разметцы запісаў па часе для сутачнай амплітуды ваганняў узроўняў менш за 10 см штрыхі на лініі запісаў наносяцца на 8 і 20 гадзін, для амплітуды ваганняў ўзроўню ад 10 да 20 см – на 2, 8, 14 і 20 гадзін, для большай амплітуды – праз кожнае дзяленне стужкі (ад 1 да 4 гадзін у залежнасці ад маштабу часу).

Пры апрацоўцы стужкі выконваецца разметка штрыхамі лініі запісу на 8, 14, 20, 2 і 8 гадзін.

Перад разметкай штрыхамі лініі запісу неабходна выверыць запіс на працягу пэўнага часу. Для гэтага з пачатковай і канчатковай кантрольных засечак, якія зроблены на стужцы пры яе ўстаноўцы і замене, апускаюцца перпендыкуляры на вось часу. Дапушчальная нявязка ў часе вызначаецца дакладнасцю ходу гадзіннікавага механізма ±5 хвілін за суткі (1 мм на стужцы). Калі рознасць часу, вызначанага па маштабе часу на стужцы і засечкам, перавышае дапушчальную нявязку, апошняя разносіцца прапарцыянальна даўжы-ні адрэзка стужцы паміж кантрольнымі засечкамі. Для гэтага ўстанаўліваюць адрэзак часу, на які гадзіннік самапісца пайшоў наперад або адстаў за ўвесь прамежак часу паміж засечкамі, і знаходзяць папраўку для кожнай гадзіны або інтэрвала часу, маючы на ўвазе, што ход гадзінніка паміж кантрольнымі адзнакамі быў раўнамерным.

Першую метку на маштабе часу робяць на адлегласці прынятага інтэрвала часу (напрыклад, 9 гадзін), зрушанага ўуправа (ці ўлева) на велічыню вылічанай папраўкі, другую – у канцы інтэрвала на адпа-ведным дзяленні стужкі (напрыклад, 10 гадзін), зрушаным на велі-чыню падвоенай папраўкі і г. д. Меткі (засечкі) павінны знаходзіцца справа ад часавых ліній, калі папраўка адмоўная (гадзіннік спяша-ецца), і злева, калі папраўка станоўчая (гадзіннік адстае). Ад зроб-леных засечак на восі часу, адпавядаючых устаноўленай разметцы на 8, 14, 20, 2 і 8 гадзін, праводзяцца перпендыкуляры да перасячэння з лініяй запісу ўзроўню, на якую наносяцца штрыхі.

У выпадку недакладнага ходу гадзінніка самапісца пры разыход-жанні, якое перавышае дапушчальную нявязку (±5 хвілін), пасля замены стужкі неабходна адрэгуляваць гадзіннік. Калі немагчыма выправіць ход гадзінніка пры дапамозе рэгулятара і нявязка пера-вышае 20 хвілін у суткі, гадзіннік патрэбна замяніць.

Вызначэнне вышыні ўзроўню вады выконваюць для кожнага тэрміну, які ўстаноўлены пры разметцы лініі запісу. Для гэтага злева ад лініі запісу шкала ўзроўняў у сантыметрах будуецца такім чынам, каб велічыня ўзроўню над нулём графіка, атрыманая для першай кантрольнай засечкі пры ўстаноўцы стужкі, знаходзілася насупраць адпаведнага дзялення на шкале. Затым здымаюць значэнні вышыні ўзроўню ў кропках перасячэння крывой запісу з штрыхамі разметкі на 8, 14, 20, 2 і 8 гадзін і запісваюць у радок каля адпаведных часавых ліній у ніжняй частцы стужкі.

У выпадку, калі розніца паміж кантрольнымі засечкамі пачатку і канца запісу на стужцы не супадае з розніцай вышыні ўзроўняў, якія вымераны ў той жа час па кантрольнаму вадамернаму ўстройству, у знятыя значэнні ўзроўню ўводзіцца папраўка. Велічыня гэтай розніцы прадстаўляе сабой нявязку, якую разносяць прапарцыянальна часу для кожнага знятага адліку ўзроўню па стужцы ў выглядзе вылічаных паправак, і адлік адпаведна выпраўляецца.



Максімальная і мінімальная вышыні ўзроўню вады здымаюцца непасрэдна з крывой запісу (нязгладжанай) узроўню па шкале ў сантыметрах над нулём графіка паста. Гэтыя значэнні выпісваюцца на стужцы каля адпаведных кропак крывой ходу ўзроўню і абводзяцца кружкамі чырвонага (максімальнага) і сіняга (мінімальнага) колераў.

Сярэдні ўзровень (Нс, см) за перыяд назіранняў вылічваецца па значэнням адлікаў узроўню h, якія зняты па стужцы ў 8, 14, 20, 2 і 8 гадзін па формуле:


Нс = ((h08 + h08) / 2) + h14 + h20 + h02) / 4.
Значэнні сярэдняга ўзроўню запісваюцца ў ніжняй частцы стужкі самапісца.
Кантрольныя пытанні

1. За якімі гідралагічнымі з’явамі праводзяцца назіранні на рачных гідралагічных пастах у залежнасці ад іх разраду?

2. Якія ўстаноўлены тэрміны назіранняў за гідралагічнымі з’явамі на пастах?

3. Парадак назіранняў за ўзроўнямі вады з дапамогай рэек і іх апра-цоўка.

4. Методыка назіранняў за ўзроўнямі вады з дапамогай СУВ «Вал-дай» і апрацоўка стужкі.

5. Парадак назіранняў за тэмпературай вады, тэмпературай паветра, сілай і накірункам паветра і атмасфернымі ападкамі на гідралагічных пастах.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка