П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч




старонка5/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.39 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

1.6. Вызначэнне тыпаў жыўлення ракі па гідрографу
Нагляднае ўяўленне аб ходзе ваганняў расходаў вады ракі на працягу года дае храналагічны графік – гідрограф, які паказвае змяненне штодзённых расходаў вады на працягу года: Q = f(Т).

Ён характарызуе ваганні воднасці ракі ў розныя фазы гідралагіч-нага рэжыму (веснавое разводдзе, межань, паводкі) і іх працягласць. Па гідрографу можна вызначыць аб’ём гадавога сцёку ракі, сцёку асобных месяцаў і перыядаў, меркаваць аб перавазе тыпу жыўлення ракі ў розныя гідралагічныя поры года, а таксама разлічыць, якую частку гадавога сцёку дае кожны тып жыўлення.


Змест работы

1. Па даных табліцы штодзённых расходаў вады (Гидрологический ежегодник, т.____, вып.____) пабудаваць гідрограф ракі _____________ у створы ______________ за 200_г.

2. Падзяліць гідрограф на часткі, адпаведныя розным відам жыў-лення ракі (снегавому, дажджавому, грунтавому).

3. Вызначыць велічыню кожнага тыпу жыўлення (у км³ і ў % ад гадавога сцёку) і пераважны тып жыўлення.



Выкананне работы

1. Зыходнымі данымі для пабудовы гідрографа з’яўляюцца што-дзённыя расходы вады ракі (табл. 1.14).



Гідрограф будуецца на міліметровай паперы (фармат 288 х 407 або 203 х 288 мм). На восі ардынат адкладваюцца расходы вады (Q, м³/с), а на восі абсцыс – час (Т, сут.). Вертыкальны маштаб выбіраецца ў залежнасці ад велічыні расходаў, гарызантальны: у 1 мм – 1; 2 сутак. Для расходаў вады рэкамендуюцца наступныя маштабы: у 1 см – 0,1; 0,2; 0,5; 1; 2; 5; 10; 50; 100 м³/с і г. д.

Табліца 1.14

Гадавая табліца штодзённых расходаў вады (Q, м3/с) – р. Дняпро (г. Магілёў, 1972 г.). W = 2,95 км³; М = 4,49 л/с км²; h = 142 мм; F = 20800 км²


Дата

І

ІІ

ІІІ

ІV

V



VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ

ХІІ

1

87,8

38,5

42,8

291

319

105

52,8

46,7

32,9

37,2

47,8

56,5

2

86,8

38,5

42,8

296

298

105

50,3

48,5

32,9

38,3

47,8

61,6

3

85,8

38,8

43,2

295

277

109

50,3

48,5

32,9

39,4

48,4

64,2

4

84,6

38,8

43,2

302

258

113

51,5

46,9

32,9

40,6

47,8

65,5

5

83,7

38,8

43,2

328

237

117

55,2

45,2

32,9

40,6

49,0

66,2

6

83,3

38,5

43,8

341

215

119

56,5

43,5

32,9

41,8

50,9

66,2

7

83,2

38,5

43,8

388

194

114

55,9

41,8

33,4

41,2

50,3

66,8

8

82,2

37,7

43,8

500

176

105

55,2

41,8

33,8

40,6

50,3

68,8

9

79,4

37,7

43,8

598

155

96,6

55,2

40,6

33,8

40,6

51,5

70,7

10

78,4

38,3

43,7

629

139

91,1

56,5

41,8

33,8

40,6

52,8

73,3

11

76,4

38,3

43,7

589

125

85,7

56,5

41,8

33,8

40,6

54,0

74,7

12

73,7

38,0

44,3

528

113

80,4

56,5

40,6

33,4

40,0

55,3

76,0

13

69,6

38,0

44,3

483

105

76,2

57,7

37,2

32,9

40,6

57,8

77,3

14

67,8

38,6

45,4

452

99,0

76,2

58,3

36,6

33,4

40,6

57,2

78,0

15

66,1

38,6

45,4

434

93,4

72,8

60,2

36,6

32,9

41,2

58,4

78,6

16

63,1

38,2

49,1

423

91,9

68,3

62,7

34,9

32,9

41,8

57,2

78,6

17

60,8

38,9

61,0

415

89,5

63,9

63,9

34,9

33,4

41,2

57,8

81,3

18

58,9

38,9

78,1

415

88,8

61,4

62,7

33,8

33,8

41,8

57,8

82,0

19

57,0

38,5

84,2

416

90,3

59,0

61,4

33,8

33,8

41,8

59,1

81,3

20

55,1

39,1

84,7

416

90,3

59,0

60,2

33,4

33,8

42,9

59,1

81,3

21

52,4

39,1

85,9

420

91,9

57,7

59,0

32,4

33,8

42,9

57,8

80,0

22

50,6

39,1

88,3

421

98,2

56,5

56,5

32,0

34,9

43,5

59,1

78,6

23

48,8

40,1

98,0

423

98,2

54,6

55,2

32,9

34,9

45,3

59,7

76,0

24

47,0

40,5

109

423

105

52,8

52,8

32,9

35,5

47,8

59,1

67,2

25

45,8

40,5

132

418

115

51,5

50,3

32,4

36,0

50,3

59,1

51,5

26

43,8

40,9

142

408

121

50,3

49,0

32,0

36,0

49,0

59,1

48,6

27

42,6

42,4

156

396

117

56,5

47,8

31,1

36,6

49,0

59,7

47,8

28

41,5

42,4

172

384

116

65,2

46,4

31,6

36,6

48,4

57,8

42,7

29

40,4

42,8

202

364

111

66,4

46,1

32,0

37,2

48,4

57,8

37,8

30

39,3




238

340

108

59,6

45,5

32,4

37,2

47,8

54,6

37,4

31

39,3




273




107




45,0

32,9




47,8




37,3

Qc

63,7

39,2

87,4

418

143

78,3

54,6

37,5

34,2

43,0

55,1

66,3

Qнайб

93,6

42,8

284

632

330

120

63,9

48,5

37,2

50,3

60,4

82,0

Qнайм

38,9

37,7

42,8

287

888

50,3

45,0

31,1

32,9

37,2

47,2

36,6

Сярэдні (Qc) гадавы 93,4 Найбольшы (Qнайб) 632 (10.ІV)

Найменшы (Qнайм) летні 31,1 (28.VІІІ) Найменшы (Qнайм) зімні 37,7 (8.ІІ)



Заўвага: W – аб’ём сцёку; M – модуль сцёку; h – слой сцёку; Fплошча вадазбору; Qc, Qнайб, Qнайм – расход вады: адпаведна сярэдні, найбольшы і найменшы



Рыс. 1.12 а. Вызначэнне тыпаў жыўлення ракі па метаду Б. В. Палякова.

Гідрограф р. Дняпро (г. Магілёў, 1999 г.): 1 – сцёк снегавых водаў;



2 – сцёк дажджавых водаў; 3 – сцёк грунтавых водаў

б) метад вызначэння крыніц жыўлення ракі па гідрографе Б. І. Ку-дзеліна заснаваны на ўліку берагавога рэгулявання, перыяд якога роўны перыяду веснавога разводдзя і часу дабягання грунтавых водаў, якія паступілі раней у рэчышчавую сетку ў верхняй частцы басейна. Пры гэтым улічваецца, што падземнае жыўленне магчыма толькі ў перыяд, калі ўзровень вады ў рацэ ніжэй узроўню грунтавых водаў.





Рыс.1.12 б. Вызначэнне тыпаў жыўлення ракіпа метаду Б. І. Кудзеліна.

Гідрограф р. Дняпро (г. Магілёў, 1999 г.): 1 – сцёк снегавых водаў;



2 – сцёк дажджавых водаў; 3 – сцёк грунтавых водаў
Пры высокіх узроўнях ракі адбываецца фільтрацыя часткі яе вода ў грунт.

Карыстаючыся данымі гадавой табліцы штодзённых расходаў вады (у нашым прыкладзе табл.1.14), на поле графіка наносяць у выглядзе пунктаў велічыні расходаў вады за кожныя суткі. Паслядоўна злучыўшы нанесеныя пункты, атрымліваюць гідрограф (рыс. 1.12 а і 1.12 б). На ім падпісваюцца: назва ракі, гідраствор – пункт і год назіранняў; Лядовыя з’явы паказваюцца ўмоўнымі знакамі (рыс. 1.13) (у падмалюнкавым подпісе дадзены ўмоўныя знакі лядовых з’яў, адзначаных у табліцах штодзённых расходаў вады).

2. Пасля пабудовы па гідрографе выдзяляюць крыніцы жыўлення (падземнае, дажджавое, снегавое, а ў горных раёнах і ледніковае).

Пры адсутнасці даных аб рэжыме грунтавых водаў найбольшую цяжкасць уяўляе вызначэнне падземнага жыўлення. Для выдзялення яго на гідрографе распрацавана некалькі метадаў. Разыходжанні паміж імі ў асноўным у вызначэнні жыўлення грунтавых водаў у перыяд разводдзя.

У дадзенай рабоце мы разгледзім два метады вызначэння па гідрографе жыўлення ракі з гарызонтаў грунтавых водаў, якія гідраўлічна звязаны з ёю (Б. В. Палякова і Б. І. Кудзеліна):

а) метад Б. В. Палякова заснаваны на тым, што падземнае жыўлен-не адсутнічае ў момант праходжання піку разводдзя праз дадзены гідраствор, а змяншэнне падземнага жыўлення і павелічэнне на спадзе ідзе раўнамерна. Згодна з яго метадам, падземнае жыўленне аддзяля-ецца на гідрографе ад паверхневага адрэзкамі прамой лініі, якія ідуць ад нізкага расходу вады перад пачаткам разводдзя да нуля ў момант праходжання піку і да нізкага расходу вады ў канцы спаду (гл. рыс. 1.12 а, пункцірная лінія АП’Г);

З пачаткам веснавога разводдзя (гл. рыс. 1.12 б, пункт А) узровень вады ў рацэ перавышае ўзровень грунтавых водаў і падземнае жыўленне ў раёне замыкаючага гідраствора (г. Магілёў) з прычыны падпоры спыняецца з 15.ІІІ. (лінія АБ). Аднак грунтавыя воды, якія паступаюць у рэчышча да пачатку разводдзя ў вярхоў’і вадазбору, будуць рухацца да створа (г. Магілёў) разам з хваляй разводдзя. Пасля іх праходжання падземнае жыўленне спыняецца да спаду разводдзя (пункт Г). Ведаючы хуткасць руху хвалі разводдзя (хуткасць дабягання) і адлегласць ад вытоку да замыкаючага створа, можна вызначыць час, за які грунтавыя воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа. Для гэтага хуткасць дабягання разлічваецца па датах наступлення піку разводдзя ў замыкаючым створы (г. Магілёў, t2 = 10.ІV) і ў створы, які размешчаны вышэй замыкаючага ( у нашым прыкладзе – г. Орша, t1 = 9.ІV). Адлегласць паміж названымі створамі I = 92 км (рыс. 1.14).

Грунтавыя воды паступілі ў рэчышча р. Дняпро да пачатку весна-вога разводдзя ў вярхоўях вадазбору і рухаюцца да замыкаючага гідраствора г. Магілёў разам з хваляй разводдзя.


Рыс. 1.13. Умоўныя знакі фаз лядовага рэжыму на гідрографе:

1 – сала ( : ); 2 – заберагі ( ) ); 3 – рэдкі ход шарашу ( ); 4густы ход шарашу
( Ш ); 5 – крыгаход рэдкі ( Х ); 6 – крыгаход густы або сярэдні ( Л ); 7 – ледастаў
( ); 8 – вада цячэ паверх лёду ( ); 9 – закраіны і лёд падняло (() ); 10 – дата затору ці зажору ( , ); 11 – дата зруху лёду (П)
▼– пасты, якія вымяраюць сцёк вады; t2, t1 – час наступлення піку разводдзя адпаведна ў створах Оршы і Магілёва; L – адлегласць ад вытоку да замыкаючага створа (г. Магілёў); I – адлегласць паміж створамі Магілёва і Оршы; Тдаб – час дабягання, за які грунтавыя воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа.

Хуткасць дабягання (vдаб) вылічваецца па формуле:


Vдаб = I / ( t2t1) = 92 / (10.ІV – 9.ІV) = 92 / 1 = 92 км/сут.
Адлегласць ад вярхоўяў (вытоку) р. Дняпро да замыкаючага створа г. Магілёва L = 619 км; час дабягання (Тдаб), за які грунтавыя воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа, вылічваем па формуле:
Тдаб = L / v даб = 619 / 92 = 6,7 ≈ 7 сут.
Такім чынам, грунтавыя воды з верхняй часткі басейна будуць праходзіць праз створ г. Магілёва на працягу 7 сутак пасля пачатку разводдзя (15.ІІІ + 7сут.) да 22.ІІІ. На гідрографе адпаведна гэтай даце адзначым пункт В. Зніжэнне расходу грунтавых водаў, якія праходзяць праз замыкаючы гідраствор транзітам, прымаецца раўнамерным (прамая АВ).


Рыс. 1.14. Схема для вылічэння хуткасці дабягання (vдаб) грунтавых водаў

У замыкаючым створы (г. Магілёў) не будзе падземнага жыўлення з навакольнага раёна да заканчэння разводдзя 26.VІ (лінія ГД). Аднак у верхняй частцы басейна, дзе яно закончылася раней, грунтавыя воды пачнуць паступаць у рачную сетку і па рэчышчы да замыкаючага створа. Дату пачатку іх праходжання праз апошні створ можна вызначыць, калі вядомы момант заканчэння разводдзя ў вярхоўях (у нашым выпадку 8.VІ) і час дабягання (Тдаб = 7 сут. ад вярхоўяў да гідраствора каля г. Магілёва), г. зн. 8.VІ + 7сут. = 15.VІ. Гэту дату на гідрографе адзначым пунктам Е. Улічваючы, што ўзрастанне грунтавога жыўлення транзітнымі водамі ў канцы разводдзя раўнамернае, пакажам яго лініяй ЕГ. У астатнюю частку года падземнае жыўленне аддзяляецца ад паверхневага плаўнай лініяй, якая злучае пункты, адпаведныя найменшым расходам вады (гл. рыс. 1.12 б, пункты а, б, в). Рэзкія змяненні расходаў вады, якія паказаны на гідрографе вышэй лініі падземнага жыўлення, адносяцца летам да дажджавога жыўлення, зімой – да снегавога (раставанне снегу пры адлігах).

Рэзкія кароткачасовыя павелічэнні расходаў (пікі на спадзе разводдзя) адбываюцца пры выпадзенні дажджу, змяншэння – пры моцных пахаладаннях у басейне ракі, якія замаруджваюць раставанне снегу. Больш дакладна вызначыць прычыну змянення расходу і правільна ўстанавіць тып жыўлення ў гэтых выпадках можна пры сумесным разглядзе гідрографа і ходу тэмпературы паветра і атмасферных ападкаў.

3. Пасля выдзялення тыпаў жыўлення ракі на гідрографе (па метаду Б. І. Кудзеліна) адзначаем на ім наступныя плошчы сцёку (гл. рыс. 1.12 б):

1) паверхневага снегавога (АПКГЕВ і ЛаІ);

2) паверхневага дажджавога (КГбвМНУ);

3) падземнага (грунтавога) (ІаАВО і ГбвМРЕ).

Паколькі адрозненні ў аб’ёмах падземнага жыўлення, вызначаных па метадах Б. І. Кудзеліна і Б. В. Палякова, нязначныя, пры адсутнасці даных аб часе дабягання грунтавых водаў з вярхоўяў басейна да разліковага гідраствора можна выдзеліць тыпы жыўлення па метаду


Б. В. Палякова.

Плошча, абмежаваная лініяй гідрографа і восямі каардынат, адпавядае аб’ёму гадавога сцёку (W, м³ або км³). Для падліку гадавога сцёку патрэбна вызначыць гэтую плошчу ў см² і памножыць яе на адзінку масштаба малюнка (на значэнне 1 см² у маштабе). У нашым прыкладзе пры вертыкальным маштабе ў 1 см² 50 м³/с і гарызанталь-ным – у 1 см 20 сут плошча ў 1 см² адпавядае 50 ∙ 20 ∙ 86400 = 864 ∙


10 м³ (86400 – колькасць секунд у сутках). Аналагічна па частках гідрографа, які адлюстроўвае асобныя віды жыўлення, вызначаецца велічыня сцёку снегавых, дажджавых і грунтавых водаў і доля іх (у % ад гадавога сцёку) у агульным жыўленні ракі.

На аснове выдзеленых тыпаў крыніц жыўлення па гідрографе і падліку працэнтных суадносін паміж імі можна зрабіць вывад аб пераважным тыпе жыўлення гэтай ракі. Карыстаючыся гідралагічнымі класіфікацыямі (Львовіч, Кузін, Кудзелін і інш.) дазваляе вызначыць занальны тып жыўлення ракі.


Кантрольныя пытанні

1. Расчляніць гідрограф па метаду Б. В. Палякова.

2. Расчляніць гідрограф па метаду Б. І. Кудзеліна.

3. Вылічыць аб’ём гадавога сцёку графічным спосабам (па гідро-графу).

4. Вызначыць тып жыўлення ракі па гідрографе.

1.7. Характарыстыкі рачнога сцёку
У практыцы гідралагічных разлікаў асноўнымі колькаснымі паказ-чыкамі вызначэння воднасці рэк і параўнання яе для розных басейнаў служаць характарыстыкі сцёку.

Сцёкам называецца колькасць вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне ракі (у дадзеным створы) за пэўны прамежак часу.

Характарыстыкі сцёку наступныя: сярэдні расход вады за пэўны перыяд часу, аб’ём сцёку, модуль сцёку, слой сцёку, каэфіцыент сцёку. Расход вады вымяраецца напасрэдна на гідрастворах, астатнія характарыстыкі атрымліваюць разліковым шляхам.

Асноўнай характарыстыкай воднасці ракі з’яўляецца норма сцёку – сярэдні гадавы сцёк за шматгадовы перыяд. Значэнне нормы сцёку можна перадаць адной з характарыстык сцёку, г. зн. у выглядзе сярэдняга гадавога аб’ёму сцёку за шматгадовы перыяд (W0), расходу вады (Q0), слоя сцёку (h0), модуля сцёку (М0).

У рабоце разглядаецца вызначэнне гадавых характарыстык сцёку дзвума метадамі: пры наяўнасці даных гідраметрычных назіранняў (па табліцах штодзённых расходаў вады) і пры адсутнасці іх (па картах сярэдняга гадавога сцёку рэк).

У першым выпадку характарыстыкі сцёку разлічваюцца аналітыч-ным метадам. Для гэтага карыстаюцца табліцамі штодзённых расхо-даў вады, якія складаюцца на аснове зафіксаваных узроўняў вады і наступным вызначэннем штодзённых расходаў па крывым расходаў. Гэтым метадам карыстаюцца для вызначэння характарыстык сцёку для рэк, ахопленых гідралагічнымі назіраннямі.

У другім выпадку карыстаюцца картамі сцёку. Як правіла, гэты метад падыходзіць для вызначэння характарыстык сцёку для недасле-даваных і малых рэк, г. зн. не ахопленых гідралагічнымі назіраннямі.


Змест работы

1. Па даных табліцы штодзённых расходаў вады (Гидрологический ежегодник, т.____, вып.____) вызначыць гадавыя характарыстыкі сцёку (W, Q, M, h) ракі _____________ у створы_________ за 200_г.


2. Вызначыць сярэдні шматгадовы модуль сцёку (М0) у адзначаным пункце па карце ізаліній сярэдніх гадавых модуляў сцёку і правесці разлік асноўных характарыстык сцёку (Q0, W0, h0).
Выкананне работы

1. Воднасць ракі ў дадзеным створы ў той ці іншы момант часу характарызуецца расходам вады (Q, м³/с). Для вылічэння гадавых характарыстык сцёку ў першую чаргу выкарыстоўваецца велічыня сярэдняга гадавога расходу вады (Qс, м³/с) з гадавой табліцы штодзён-ных расходаў вады:


n

Qс =∑ Q і / (n),

1
дзе Qі – штодзённы расход або сярэдні расход за месяц; n – колькасць дзён або месяцаў ў годзе.



Аб’ём сцёку за год (W, м³, млн.м³, км³) – колькасць вады, якая сця-кае з басейна за год праз дадзены створ ракі; вылічваецца па формуле:
W = QсТ,
дзе Т = 8640 · 365 = 31,54 · 106 – колькасць секунд у годзе.

Слой сцёку (h, мм) за год – вышыню слоя вады, які ўтвараецца, калі аб’ём сцёку ракі раўнамерна размеркаваць па плошчы басейна; выліч-ваецца шляхам дзялення аб’ёму сцёку на плошчу басейна (F, км²):
h = W · 10³ / (F · 106) = W / (F · 10³),
дзе 10³ у лічніку – перавод лінейных метраў у міліметры; 10³ у назоўніку – перавод квадратных кіламетраў у квадратныя метры.

Сцёк вылічваецца ў выглядзе слоя пры разліках, у якіх ён параўноўваецца з атмасфернымі ападкамі і выпарэннем, якія выражаюцца таксама ў міліметрах слоя (разлікі воднага балансу, вызначэнне каэфіцыента сцёку).



Модуль сцёку (М, л/с км²) – аб’ём вады ў літрах, які сцякае ў секунду з квадратнага кіламетра плошчы басейна:
М = Qс · 10³ / F,
дзе 10³ у лічніку – перавод кубічных метраў у літры.

Модуль і слой сцёку з’яўляюцца велічынямі, аднесенымі да адзінкі плошчы басейнаў рэк, і таму служаць добрымі паказчыкамі для параўнання ўмоў сцёку розных па велічыне басейнаў і шырока выкарыстоўваюцца для пабудавання карт сцёку.



Каэфіцыент сцёку (η) выражаецца абстрактнай лічбай, менш за адзінку, і паказвае, якая частка атмасферных ападкаў, якія выпалі на паверхню басейна, сцякае ў раку, г. зн. дае адносную характарыстыку велічыні сцёку з басейна ў долях ад выпаўшых ападкаў:
η = h / Х,
дзе h – слой сцёку, мм; Х – слой атмасферных ападкаў (мм) за той жа разліковы перыяд.

Прыклад зыходных даных па гідрастворы р. Дняпро (г. Смаленск, 1999 г.) прыведзены у табл. 1.15, а разлік характарыстык сцёку – у табл. 1.16.

2. Для характарыстыкі размеркавання сцёку па тэрыторыі і разліку сцёку нявывучаных рэк складаюцца карты сярэдняга шматгадовага сцёку (нормы сцёку). Норма сцёку – сярэдні сцёк ракі за шматгадовы перыяд (перыяд гідралагічных назіранняў).

На карты сцёку звычайна наносяцца ізалініі сярэдняга значэння модуля сцёку за шматгадовы перыяд ці гадавыя значэнні (за малаводны ці мнагаводны гады) модуля або слоя сцёку.

Зыходнымі данымі для складання карт сцёку з’яўляюцца харак-тарыстыкі сцёку, разлічаныя па матэрыялах шматгадовых фактычных назіранняў і вымярэнняў на гідрапастах для асобных вывучаных рачных басейнаў. Атрыманыя даныя адносяць да цэнтраў цяжару басейнаў, наносяць на карту і па іх, з улікам інтэрпаляцыі, праводзяць ізалініі сцёку – плаўныя лініі, якія злучаюць пункты з аднолькавымі велічынямі нормы сцёку, звычайна выражанай у выглядзе модуля сцёку (Мо, л/с км²).

Першая карта нормы сцёку для Еўрапейскай часткі СССР (у т. л. для тэрыторыі Беларусі) была складзена Д. І. Качэрыным (1927). Яна грунтавалася на даных назіранняў усяго 32 пунктаў, але давала сапраўднае ўяўленне аб размеркаванні сцёку на тэрыторыі і мела важнае практычнае значэнне для гідралагічнага абгрунтавання многіх воднагаспадарчых мерапрыемстваў.


Табліца 1.15

Гадавая табліца штодзённых расходаў вады

р. Дняпро (г. Смаленск, 1999 г.). F = 14100 км²; Х = 585 мм


Дата

І



III

IV

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

XII

1

50,8

20,1

24,9

229

222

66,4

32,6

22,0

16,2

20,2

29,2

44,1

2

47,9

20,4

24,9

236

200

67,4

34,7

21,8

16,6

20,7

29,6

43,6

...

...

...

...

...

...

...

...

...

...

...

...

...

29

22,3

24,6

201

264

67,4

27,2

24,1

15,9

19,2

29,6

37,5

30,0

30

21,8




215

243

67,4

29,9

23,7

16,2

19,7

29,6

39,7

29,9

31

20,9




224




66,4




22,6

16,2




29,9




28,5

Ся-рэдні

34,0

21,8

67,8

346

86,4

42,4

31,6

17,4

17,4

24,1

35,9

46,4

Най-

боль-шы


50,8

24,6

228

411

228

68,4

40,2

22,0

19,9

29,9

41,3

58,1

Най-мен-шы

20,7

19,4

22,6

226

54,8

25,9

22,6

15,4

16,2

20,2

28,9

28,5

Сярэдні гадавы 64,3 Найбольшы 411 (19.ІV)

Найменшы летні 15,4 (25.VІІІ) Найменшы зімні 19,4 (4. ІІ)




Табліца 1.16

Вылічэнне характарыстык сцёку р. Дняпро (г. Смаленск, 1999 г.).

F = 14100 км²; Q = 64,3 м³/с; Х = 585 мм


Характарыстыкі

Формулы

Разлік

Аб’ём сцёку (м³, км³)

W = Qс · Т

W = 64,3 · 31,5 · 106 = 2025,4 · 106 м³

= 2,03 км³



Слой сцёку (мм)

H = W / F · 10³

H = 2025,4 · 106 / 14100·10³ = 144 мм

Модуль сцёку (л/с км²)

М = Qc · 10³ / F

М = 64,3 · 10³ / 14100

= 4,56 л/с км²



Каэфіцыент сцёку

η = h / Х

η = 144 / 585 = 0,25

Карты сцёку для ўсёй тэрыторыі Саюза складзены Б. Д. Зайковым (1946) па даных назіранняў 2360 пунктаў і К. П. Васкрасенскім (1962) на аснове матэрыялаў назіранняў 5690 пунктаў. Акрамя карт сярэдняга шматгадовага сцёку Д. Л. Сакалоўскім (1968) складзены карты максімальнага і мінімальнага сцёку і інш. Цяпер для тэрыторыі Беларусі Цэнтральным НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў складзена карта сцёку, у якой нормы сцёку разлічаны за ўвесь перыяд назіранняў за ім на тэрыторыі Беларусі.

Для вызначэння нормы сцёку пры даных гідраметрычных назіран-няў у цяперашні час для тэрыторыі СНД рэкамендуецца выкарыс-тоўваць карту сярэдняга шматгадовага сцёку рэк (з ізалініямі нормы
сцёку ў л/с км²), складзеную ў Дзяржаўным гідралагічным інстытуце
(ДГІ) у маштабе 1:5000000 або ў маштабе 1:10000000. Можна таксама выкарыстоўваць карты сцёку, складзеныя для асобных раёнаў і прыведзеныя ў даведніках «Рэсурсы поверхневых водаў СССР».

З карты сцёку робіцца выкапіроўка басейна ракі з нанясеннем ізаліній сярэдніх гадавых модуляў сцёку (рыс. 1.15). Ізалініямі сцёку і лініяй водападзела басейн дзеліцца на шэраг прыватных плошчаў (f1, f2 ... fn).

Сярэдні шматгадовы модуль гадавога сцёку басейна ракі да разліковага замыкаючага створу (М0, л/с км2) вызначаецца як сярэдняе ўзважанае здабыткаў велічынь модуляў сцёку на велічыні маючых да іх цягу плошчаў басейна:
М0 = (М1f1 М0 f2 + ... + М2 fn ) / (f1 f2 ..., + fn),
дзе М1, М2, ..., Мn – сярэдняе арыфметычнае значэнне модуляў сцёку паміж ізалініямі, л/с км²; f1, f2 ... fn – плошчы басейна паміж ізалініямі, км².

У прыкладзе, які разглядваецца, сярэдняе арыфметычнае значэнне модуля сцёку (л/с км²) для плошчы f1 раўняецца:


М1 = (6,1 + 6,3) / 2 = 6,2;
для плошчы f2:
М2 = (6,3 + 6,5) / 2 = 6,4;
для плошчы f3:
М3 = (6,5 + 6,7) / 2 = 6,6;
для плошчы f4:
М4 = (6,7 + 6,9) / 2 = 6,8.


Рыс. 1. 15. Карта ізаліній сярэдніх шматгадовых

модуляў сцёку (л/с км2) басейна р. Віхра

Прыватныя плошчы (f1, f2, f3, f4) паміж ізалініямі вызначаюцца планіметрыраваннем.

Даныя разлікаў прыватных плошчаў і сярэднеарыфметычных модуляў сцёку заносяцца ў табл. 1.17.


Табліца 1.17

Вызначэнне прыватных плошчаў басейна р. Віхра

і сярэдніх модуляў паміж ізалініямі сцёку па карце


Плошча,

якая


вымяраецца

Плошча ў дзяленнях планіметра (R)

Плошча

fi = R (n2 n1), км²

Сярэдне-арыфме-тычнае значэнне модуля

(Мi, л/с км²)



Адлікі

(n2 , n1)



Рознасць адлікаў

(n2 n1)



Сярэдняя рознасць

(n2 n1)



f1

5290

5205


5121

85

84

84,5

304,2

6,2


f2

5539

5330


5121

209

209

209

752,4

6,4


f3

5437

5270


5104

167

166

166,5

599,4

6,6


f4

5574

5426


5277

148

149

148,5

534,6

6,8

Планіметр № 65/71

Цана дзялення планіметра R = 3,6 км²/адз.

Плошча басейна р. Віхра F = 2190,6 км²


Сярэдні шматгадовы модуль гадавога сцёку будзе роўны:
М0 = (6,2 · 304,2 + 6,4 · 752,4 + 6,6 · 599,4 + 6,8 · 534,6) /

(304,2 + 752,4 + 599,4 + 5534,6) = 6,52 л/с км².


Вызначыўшы сярэдні шматгадовы модуль гадавога сцёку (М0, л/с км²) басейна р. Віхра (у створы вусця), можна вылічыць асноўныя характарыстыкі сцёку:
а) зыходзячы з формулы М = Qс · 10³ / F, сярэдні шматгадовы рас-ход вады будзе роўны:
Qо = M0 · F / 10³ = 6,52 · 2190,6 / 1000 = 14,28 м³/с;

б) аб’ём сярэдняга шматгадовага сцёку:



W0 = Q0 · 31,5 · 106 = 14,28 · 31,54 · 106 = 450,39 ·106 м³/год;

в) слой сцёку:


h = W0 / F ·10³ = 450,39 · 106 / 2190,6 · 10³ = 206 мм.
Кантрольныя пытанні

1. Як вызначаецца норма сцёку?

2. Методыка разліку характарыстык рачнога сцёку пры наяўнасці назіранняў (аналітычны метад).

3. Методыка вызначэння характарыстык сцёку пры адсутнасці назі-ранняў (графічны метад).

4. Як складаюцца карты сцёку?

1.8. Марфаметрычныя характарыстыкі возера

Пры вывучэнні гідралагічнага рэжыму возера, пры розных даследа-ваннях і разліках, неабходна ў першую чаргу, вылічыць асноўныя марфаметрычныя характарыстыкі возера: плошчу воднай паверхні, даўжыню, шырыню, аб’ём вады, глыбіню.

Марфаметрычныя характарыстыкі вылічваюцца па плану возера ў ізабатах – ізалініях роўных глыбінь (рыс. 1.16), пабудаванаму па даных прамераў пры здымцы возера, і адносяцца да ўзроўню вады на момант правядзення прамерных работ. Плошча воднай паверхні (fn) і аб’ём возера (Vn) мяняюцца ў сувязі з ваганнямі ўзроўню вады n). Залежнасць плошчаў і аб’ёмаў возера ад яго глыбіні выражаецца графічна ў выглядзе батыграфічнай fn = f(Нn) і аб’ёмнай Vn = f(Нn) крывых (рыс. 1.17).



Рыс. 1.16. План воз. Галадзянка ў ізабатах. Сячэнне ізабат 1 м



Рыс. 1.17. Батыграфічная і аб’ёмная крывыя воз. Галадзянка

Гэтыя крывыя даюць магчымасць вызначыць плошчу воднай паверхні і аб’ём вады ў возеры пры любым яго напаўненні. На практыцы крывыя дазваляюць выконваць шэрах задач: вызначаць разліковыя марфаметрычныя паказчыкі пры розных узроўнях вады, страты вады возерам пры паніжэнні узроўню, аб’ёмы вады, неабход-ныя для гаспадарчага выкарыстання і г. д.

Карыстаючыся батыграфічнай крывой, можна графічна вызначыць аб’ём усяго возера ці аб’ёмы, заключаныя паміж плоскасцямі ізабат.
Змест работы

1. Вызначыць па плану возера _____________маштаб____________ асноўныя марфаметрычныя характарыстыкі:

а) плошчу воднай паверхні (f0) і плошчы, якія абмежаваны ізабатамі (f1, f2 ... fn);

б) даўжыню (L);

в) найбольшую (Внайб) і сярэднюю (Вс) шырыню;

г) аб’ём вады ўсяго возера (V0) і аб’ёмы слаёў паміж плоскасцямі ізабат (V1 , V2 ... Vn);

д) найбольшую (Ннайб) і сярэднюю (Нс) глыбіню.
Выкананне работы

1. А. Плошча воднай паверхні возера ( f0, м² або км²) і плошчы, абмежаваныя ізабатамі (f1, f2 ... fn), вызначаюцца планіметрыраваннем; запісы вядуцца ў табл. 1.18. Вынікі вылічэнняў заносяцца ў графы 1 і 2 табл. 1.19.

Б. Даўжыня возера (L, м або км) – найкарацейшая адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі адзін ад другога пунктамі берагавой лініі, вымераная па яго паверхні; паказваецца на плане ў залежнасці ад канфігурацыі возера ў выглядзе прамой ці ломанай лініі.

В. Найбольшая шырыня возера (Внайб, м або км) – найбольшая адлегласць паміж берагамі па перпендыкуляру да даўжыні возера.

Г. Сярэдняя шырыня возера (Вс, м, або км) – дзель ад дзялення плошчы возера на яго даўжыню:
Вс = f0 / L,
дзе f0 – плошча возера ( плошча нулявой ізабаты), м2 або км2; L – даў-жыня возера, м або км.
Табліца 1.18

Вылічэнне плошчы возера


Ізабата

Плошча ў дзяленнях планіметра

Плошча, абмежа-

ваная ізабатамі



fi = R (n2 n1), м²

Адлікі

(n2 , n1)



Рознасць адлікаў

(n2 n1)



Сярэдняя рознасць (n2 n1)















Планіметр №_____________Цана дзялення планіметра (R) ________ км²/адз.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка