П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч




старонка4/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.39 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
Ведамасць вымярэння сярэдня хуткасці цячэння

па вертыкалі графічным спосабам

Вертыкаль №_______ Маштаб: ветрыкальны______________

гарызантальны____________


Вымяраемая плошча

Плошча ў дзяленнях планіметра

Плошча гадографа

q = R (n2 n1), м²/c

Адлікі

(n2 , n1)



Рознасць адлікаў

(n2 n1)



Сярэдняя рознасць (n2 n1)













































Планіметр №__________Цана дзялення планіметра (R) ________ м²/c адз.

Плошча гадографа q_________м²/с Сярэдняя хуткасць vс = q / h_________м/с

1.5. Крывыя расходаў вады
Асноўным колькасным паказчыкам воднасці ракі з’яўляецца расход вады (Q, м³/с) – колькасць вады, якая працякае праз папярочнае (жывое) сячэнне рэчышча ў адзінку часу; выражаецца агульнай гідраметрычнай заканамернасцю («плошча – хуткасць»):
Q = vс · ω,
дзе vс – сярэдняя хуткасць воднага цячэння; ω – плошча воднага сячэння ў дадзеным гідрастворы.

Для падліку характарыстык сцёку (пабудова і выдзяленне тыпаў жыўлення па гідрографу і гэтак далей) неабходна ведаць штодзённыя расходы вады. Аднак іх вымярэнне, асабліва на вялікіх рэках, з прычыны вялікай працаёмістасці патрабуе значных выдаткаў часу і сродкаў. Таму колькасць вымярэнняў расходаў вады будзе неадноль-кавай для розных гідралагічных пор года, а таксама для рэк з рознымі гідралагічнымі рэжымамі. Больш часта вымяраюць расходы ў перы-яды найбольшых іх змяненняў – у веснавыя разводдзі (паўнаводдзі) і летнія, асеннія і зімовыя паводкі, пры адпаведных рэзкіх ваганнях ўзроўняў вады. У веснавое разводдзе выконваюць да 5 вымярэнняў на падняцці і 5–8 на спадзе ўзроўню вады; у межань – адно вымярэнне праз 7–10 сутак у залежнасці ад змены ўзроўню, пры праходжанні дажджавых паводак – 3–5 вымярэнняў. Пры ўстойлівым ледаставе і плаўным змяненні ўзроўню вады расходы вымяраюць праз 10–20 сутак. Матэрыялы гэтых вымярэнняў за гадавы цыкл зводзяцца ў ведамасць «Вымераныя расходы вады» (табл. 1.12).

Паміж расходам працякаючай у рацэ вады і ўзроўнем існуе ўстаноўленая гідраўлічная сувязь, на аснове якой практычна па матэрыялах назіранняў гідралагічных пастоў і ВРВ вызначаецца залежнасц Q = f(H), г. зн. залежнасць расходаў ад узроўняў, хаця на самай справе расход з’яўляецца незалежнай пераменнай, а ўзровень – функцыяй ад велічыні расходу вады. Аднак на практыцы так прынята таму, што вымярэнні ўзроўняў на гідрапастах выконваюцца што-дзённа ў стандартныя тэрміны, а вымярэнні расходаў, як паказана вышэй, – значна радзей, г. зн. практычна велічыня расходу за кожны дзень вызначаецца па ўзроўню вады.
Табліца 1.12

Вымераныя расходы вады р. Бярэзіна (г. Барысаў, 1988 г.).

Вышыня «0» графіка 150,46 м абс., плошча вадазбору 5690 км²

№ расходу


Дата вымярэння



Узровень вады над

«0» графіка (Н, см)


Расход вады (Q, м³/с)



Плошча жывога сячэння (ω, м²)

Сярэдняя хуткасць цячэння

(vс, м/с)



1

2.04

233

95,8

175

0,55

2

20.04

219

83,1

160

0,52

3

25,04

195

64,9

140

0,46

4

4,05

164

51,1

115

0,44

5

16.05

135

40,7

94,1

0,43

6

26.05

113

32,9

81,4

0,40

7

8.06

87

24,8

66,5

0,37

8

20.06

110

29,5

79,8

0,37

9

5.07

126

32,0

89,3

0,36

10

29.07

149

42,4

102

0,42

11

24.08

108

32,2

75,7

0,43

12

3.09

98

28,4

67,9

0,42

13

27.09

84

26,0

62,1

0,42

14

11.10

70

23,3

53,8

0,43

15

20.10

75

25,0

57,0

0,44

16

9.11

66

21,4

50,4

0,42

17

10.11

109

31,9

75,9

0,42

Рэчышча ракі звілістае, слабазарастаючае каля берагоў (пакатых, вышынёй 0,5– 1,0 м, задзернаваных). Пойма двухбаковая, шырынёй да 1,5 км, у асноўным развіта на левым баку, лугавая, забалочаная, затапляецца пры Н = 220–240 см.

За 1988 г.: Ннайб=258 см, ω=198 м² Ннайм=64 см

09.04.1988 07.11.1988

У 1960 – 1988 гг.: Ннайб=321 см, ω=252 м² Ннайм=52 см

14.04.1970 13.11.1983


Такім чынам, калі ў якім-небудзь гідрастворы ракі расходы вады вымераны пры рознай вышыні ўзроўню, то можна пабудаваць графічныя залежнасці (крывыя) расходаў вады (Q), плошчы жывога сячэння (ω) і сярэдніх хуткасцей цячэння (vс) ад узроўню вады (H).

Асноўная сувязь паміж Q i H звычайна ўстанаўліваецца графічна ў выглядзе крывой залежнасці расходаў ад узроўняў Q = f(H) і ў комп-лексе з крывымі ω = f(H) і vс = f(H) яна носіць назву крывой расходаў (рыс. 1.11). Пры гэтым крывыя плошчаў і сярэдніх хуткасцей неаб-ходны для аналізу надзейнасці вымераных расходаў, правядзення ўвязкі пабудаваных крывых па ўраўненню Q = vсω, экстрапаляцыі (прадаўжэння) крывой расходаў да найвышэйшых і найніжэйшых назіраемых узроўняў вады, якія не ахоплены вымеранымі расходамі.





Рыс. 1.11. Крывая расходаў Q = f(H), ω = f(H) і vс = f(H)

р. Бярэзіна (г. Барысаў, 1988 г., вышыня «0» графіка 150,46 м абс.)


Залежнасць Q = f(H), якая выражана ў выглядзе адной плаўнай кры-вой, характэрная для ўстойлівага, незаросшага рэчышча і пры адсут-насці пераменнага падпору, калі ўстаноўленаму значэнню ўзроўню адпавядае адно пэўнае значэнне расходу вады, называецца адназ-начнай. Яна нярэдка ахоплівае толькі абмежаваны перыяд часу і можа захоўвацца на працягу года або некалькіх гадоў.

У многіх выпадках адназначная залежнасць Q = f(H) скажаецца пад уплывам шэрага прычын (няўстойлівага руху вады, няўстойлівасці рэчышча – размываў і акамуляцыі наносаў, зарастання рэчышча воднай расліннасцю, развіцця лядовых з’яў, пераменнай падпоры), што выклікае раскідванне або фарміраванне абасобленых груповак пунктаў на каардынатным полі. Атрымоўваецца, што аднаму і таму жа ўзроўню вады адпавядаюць розныя велічыні расходаў вады. Такая сувязь расходаў і ўзроўняў вады называецца неадназначнай.

Парушэнне адназначнай залежнасці Q = f(H) можа быць выклікана таксама недакладнасцю вымярэнняў і разлікаў. Таму ў кожным кан-крэтным выпадку ўстанаўлення сувязі паміж расходамі і ўзроўнямі вады неабходны пільная праверка і аналіз зыходных даных.

У гэтай рабоце разглядаецца пабудова крывых пры адназначнай залежнасці Q = f(H) і экстрапаляцыя да найвышэйшага ўзроўню па элементах расходу.


Змест работы

1. Па даных ведамасці вымераных расходаў вады (ВРВ) ракі ____________ гідраствор ____________ за 200_ год пабудаваць крывыя залежнасцей расходу (Q), плошчы воднага (жывога) сячэння (ω) і сярэдняй хуткасці ў сячэнні (vс) ад вышыні ўзроўню вады (H).

2. Правесці ўвязку пабудаваных крывых Q = f(H), ω = f(H), vс = f(H) і разлічыць адхіленні ў працэнтах.

3. Выканаць экстрапаляцыю крывой Q = f(H) да найвышэйшага ўзроўню па элементах расходу ω i vс.


Выкананне работы

1. Па даных ведамасці ВРВ (у нашым прыкладзе табл. 1.12) крывая расходаў Q = f(H) будуецца ў сістэме прамавугольных каардынат сумесна з крывымі плошчаў ω = f(H) і сярэдніх хуткасцей vс = f(H) на аркушы міліметровай паперы (фармат каля 300 х 400 мм).

Чарцёж выконваецца алоўкам, а пасля ўвязкі і выпраўлення пабудаваных крывых і іх экстрапаляцыі абводзіцца тушшу. Маштабы для пабудавання крывых выбіраюцца ў залежнасці ад амплітуды ўзроўняў, расходаў, плошчаў і хуткасцей з такім разлікам, каб хорда, якая злучае пачатковы і канчатковы пункты (Q , H) крывой расходаў, размясціліся прыкладна пад вуглом 45º, а хорды крывых ω = f(H) і
vс = f(H) – пад вуглом каля 60º да восі абсцыс. Пры гэтым вышыня восі ардынат павінна быць не менш 15–20 см з улікам амплітуды ўзроўняў для экстрапаляцыі, прыведзеных у растлумачэнні ведамасці ВРВ (напрыклад з табл. 1.12: δН = НнайбНнайм = 258 – 64 = 194 см). Калі прыняць маштаб 1:10, то нуль восі ардынат павінен пачынацца з адзнакі ўзроўню Н = 60 см. Тады вышыня восі ардынат будзе h = 20 см; можна, адпаведна, пры маштабе 1:15, Н = 40 см, h ≈ 15.

Для пабудовы крывой расходаў Q = f(H) па восі ардынат адклад-ваюцца ўзроўні вады (Н, см) над «0» графіка вадамернага паста, а па восі абсцыс – расходы вады (Q, м³/с). Узяўшы з ведамасці (табл. 1.12) узровень (Н) і вымераны пры гэтым расход (Q), наносяць паводле гэтых даных на каардынатнае поле пункт (абводзяць яго кружком дыяметрам 1,5–2 мм) і падпісваюць каля яго парадкавы нумар расхо-ду. Так выконваюць для ўсіх вымераных расходаў, змешчаных ў веда-масці ВРВ.

Крывая расходаў праводзіцца пасярэдзіне паласы рассейвання пунктаў з улікам сіметрычнага іх размяшчэння спачатку ад рукі, а затым па лякалу плаўна, без заломаў і рэзкіх перагібаў. Пры магчы-мым раскідванні пунктаў асярэдненая крывая Q = f(H) можа быць праведзена па цэнтрах цяжкасці груп пунктаў. Пры гэтым улічваюцца пункты расходаў, адхіленні якіх ад агульнай сістэмы размяшчэння не перавышаюць 5–10 % па абсцысе; асобныя, рэзка адхіленыя пункты не ўлічваюцца (кружкі перакрэсліваюцца).

Залежнасць Q = f(H) пры адназначнай сувязі паміж расходам і ўзроўнем вады мае выгляд крывой, плаўна-выпуклай да восі ўзроўняў; найбольшая крывізна звычайна бывае пры сярэдніх узроўнях. У верхняй частцы крывая выглядае больш пакатай, калі стромкасць схілаў берагоў змяншаецца; павелічэнне шурпатасці схілаў змяншае пакатасць крывой.

Аналагічна крывой расходаў будуюцца крывыя ω = f(H) і vс = f(H). Для гэтага выкарыстоўваецца тая ж шкала ўзроўняў па восі ардынат, што і для крывой расходаў. Па восі абсцыс у адпаведных маштабах адкладваюцца плошчы жывога сячэння (ω, м²) і сярэднія хуткасці (vс, м/с). Для кампактнасці графіка, каб крывыя не перакрыжоўваліся, шкалы плошчаў і хуткасцей змяшчаюцца ўправа (уніз).

Пры нанясенні пунктаў на каардынатнае поле неабходна правяраць, каб для кожнай даты вымеранага расходу вады значэнні Q, ω, vс дакладна адпавядалі аднаму становішчу ўзроўню.

Залежнасць ω = f(H) пры правільнай форме рэчышча і расшырэнні профілю сячэння ракі з павышэннем узроўню вады мае выгляд плаўнай крывой з выпукласцю да восі ўзроўняў. Пры прамавугольнай форме рэчышча крывая ω = f(H) мае выгляд прамой лініі. Пры ўзроў-ні, які адпавядае выхаду вады на пойму (тлумачэнне ў ведамасці ВРВ), верхняя частка крывой становіцца больш пакатай з прычыны рэзкага павелічэння шырыні воднай плыні.

Залежнасць vс = f(H) у выглядзе плаўнай крывой звычайна мае выпукласць да восі хуткасцей толькі для ўстойлівых незарастаючых рэчышчаў пры адсутнасці пераменнай падпоры; пры выхадзе вады на пойму сярэднія хуткасці памяншаюцца, і напрамак крывой можа мяняцца на адваротны, а пры далейшым павышэнні ўзроўню вады значэнне vс будзе паступова ўзрастаць. У сувязі з гэтым ва ўмовах пойменнага створа, калі на велічыню хуткасці ўплывае шурпатасць рэчышча, падоўжны ўхіл воднай паверхні і гідраўлічны радыус воднага сячэння, пры пэўным раскідванні пунктаў (vс, Н) крывая


vс = f(H) можа мець два плаўных выгібы.

2. Крывыя Q = f(H), ω = f(H), vс = f(H) звязаны паміж сабой залеж-насцю Q = vсω, па якой праводзяцца іх увязка, г. зн. расход вады (Qк, м³/с), зняты з крывой Q = f(H) пры зададзеным узроўні, супастаўля-ецца з вылічаным расходам (Qв, м³/с), роўным здабытку сярэдняй хуткасці (vс, м/с) на плошчу жывога сячэння (ω, м²), якія бяруць з адпаведных крывых пры адным і тым жа ўзроўні. Такое параўнанне расходаў выконваецца для трох–пяці выбарачных значэнняў узроўню (Н). Практычна гэта робіцца для ўсёй амплітуды ў верхняй, сярэдняй і ніжняй частках крывых з улікам выгнутасці іх адрэзкаў і роскіду пунктаў. Калі разыходжанне паміж вылічаным расходам Q = vсω і расходам Qк, знятым з крывой, не больш чым 1,0 %, то крывыя праведзены правільна. Калі ж яно будзе большым, то ў адпаведным інтэрвале неабходна выправіць менш вызначаную частку той з крывой (або ўсіх крывых), якая адхіляецца ад сярэдняга становішча. Для атрымання правільнага выніку ўвязкі крывых звычайна патрэбна некалькі разоў уводзіць папраўкі на графіку. Разлікі канчатковай увязкі крывых прыводзяцца ў табл. 1.13.

3. Экстрапаляцыя крывой расходаў Q = f(H) – гэта прадаўжэнне яе графічнай залежнасці ўверх і ўніз за мяжу амплітуды ўзроўняў, якая мае вымераныя расходы вады. Калі пры самых высокіх і самых нізкіх узроўнях расходы вады не вымяраліся (асабліва пры праходжанні пікаў веснавых разводдзяў і паводак), крывая Q = f(H) экстрапалю-ецца, каб ахапіць поўную амплітуду ваганняў узроўняў за гэты перы-яд, для якога вылічваецца сцёк вады (вылічэнне сярэдніх сутачных расходаў вады, складанне гадавой табліцы «Штодзённыя расходы вады»).

Крывая расходаў лічыцца даволі надзейнай, калі яна абгрунтавана вымеранымі расходамі не менш 80 % амплітуды вагання ўзроўняў і экстрапаляцыя яе ўверх не перавышае 15–20 %, а ўніз – да 5 % амплітуды ўзроўняў. Экстрапаляцыя крывой Q = f(H) уніз звычайна не выкликае цяжкасцей. У гідраметрычнай практыцы найбольш часта выконваецца экстрапаляцыя крывой расходаў уверх, дзе магчымы цяжкасці ва ўмовах пойменных створаў, у якіх пры высокіх узроўнях змяняюцца і ўскладняюцца канфігурацыя, шурпатасць, хуткаснае поле плыні. Экстрапаляцыя крывой Q = f(H) да найвышэйшага ўзроўню можа выконвацца:



Табліца 1.13

Увязка крывых Q = f(H), ω = f(H), vс = f(H) і даныя экстрапаляцыі да найвышэйшага ўзроўню Н найб = 258 см,

р. Бярэзіна (г. Барысаў, 1988 г.)


Н, см

Qк, м³/с

з крывой


ω, м²

з крывой


Vс, м/с

з крывой


Q = vсω,

м³/с


ΔQ =

Q в Qк

Δσ =

ΔQ / Q 100 %



Увязка крывых

92,0

27,0

67,0

0,40

26,8

-0,2

0,74

140,0

39,8

97,5

0,41

39,9

0,1

0,25

207,5

75,6

151,5

0,50

75,7

0,1

0,13

Экстрапаляцыя крывых

242,0




181,0

0,59

106,8







252,5




192,2

0,62

119,2







258,0




198,0

0,63

124,7






1) па элементах расходу;

2) па спосабу Дж. Сцівенса;

3) па спосабу Дж. Сцівенса – М. А. Веліканава;

3) з дапамогай формулы Шэзі.

Экстрапаляцыя крывой расходаў па элементах расходу ω i vс да найвышэйшага ўзроўню дапускаецца пры ўмове, што незабяспечаны вымярэннямі ўчастак крывой Q = f(H) не перавышае 20 % амплітуды вагання ўзроўню, г. зн. у межах 0,2 (НнайбНнайм), і профіль папяроч-нага воднага сячэння рэчышча з нешырокай роўнай поймай не мае рэзкіх пераломаў, а шурпатасць схілаў па вышыні істотна не мяня-ецца.

Экстрапаляцыя Q = f(H) па элементах ω i vс выконваецца ў наступ-най паслядоўнасці:

а) па абсалютных значэннях узроўняў за канкрэтны год (або за шматгадовы перыяд) устанаўліваецца допуск экстрапаляцыі (δHд, см) па выражэнню


δHд = 0,2 (Ннайб Ннайм )
і вылічваецца сапраўдная вышыня экстрапалюемага ўчастка (δHэ, см):
δHэ = НнайбНнайм ,
дзе Ннайбузровень вады, пры якім вымераны найбольшы расход, у ведамасці ВРВ. Калі δHэ ≤ δHд, экстрапаляцыя крывой Q = f(H) лічыц-ца надзейнай. У нашым прыкладзе з табл. 1.12 разлічваем за 1999 г.: δHд = 0,2 (258 – 64) = 38,8 см; δHэ = 258 – 233 = 25 см. Значыцца, вы-шыня экстрапалюемага ўчастка складае 13 %, што менш дапушчаль-най (20 %);

б) паасобна экстрапалююцца крывыя ω = f(H) і vс = f(H). Для гэтага па Ннайб = 258 см і адпаведнай плошчы воднага сячэння ω = 198 м² (гл. табл. 1.12) наносім на чарцёж каардынатны пункт (Ннайб, ω), да якога па агульнаму напрамку дабудоўваецца крывая ω = f(H). Крывая vс = f(H) экстрапалюецца да Ннайб = 258 см непасрэдным прадаўжэннем абгрунтаванай часткі з улікам шурпатасці схілаў сячэння;

в) вызначаюцца каардынатныя пункты (Q, H) для экстрапаляцыі крывой Q = f(H) да Ннайб = 258 см. Для гэтага ў межах экстрапалю-емага ўчастка з крывых ω = f(H) і vс = f(H) пры розных узроўнях зды-маюцца не менш трох адпаведных значэнняў ω і vс; неабходныя для экстрапаляцыі расходы вады вылічваюцца па формуле Q = vсω, даныя заносяцца ў табл. 1.13. Пункты (Q, H) наносяцца на чарцёж, і з улікам іх крывая расходаў плаўна працягваецца да найвышэйшага ўзроўню. Экстрапаліраваныя ўчасткі крывых паказваюць пункцірам.

У выпадку, калі незабяспечаны вымярэннямі ўчастак крывой


Q = f(H) не перавышае 10 % амплітуды ўзроўняў, дапускаецца экстра-паляцыя непасрэдным прадоўжваннем абгрунтаванай часткі крывой расходаў да найвышэйшага ўзроўню.

Заўвага: для падліку сцёку, акрамя крывой Q = f(H) за канкрэтны год, будуюцца крывыя расходаў вады за шматгадовы перыяд. Пры наяўнасці вымераных расходаў за некалькі гадоў са скарыстаннем даных выключна веснавых разводдзяў і паводак за мінулыя гады будуецца адна шматгадовая крывая. Яна лічыцца надзейнай, калі пабудавана па матэрыялах назіранняў на працягу не менш трох гадоў і вымераных гідраметрычнай вяртушкай расходаў агульнай колькасцю не менш 50–60. Гадавая і шматгадовая крывыя правяраюцца кантроль-нымі вымярэннямі расходаў вады.

Як адзначалася раней, крывыя Q = f(H) пры адназначнай сувязі рас-ходу і ўзроўню маюць нязменны выгляд толькі пры ўстойлівым, незарастаючым рэчышчы і пры адсутнасці падпоры, напрыклад, ад ніжэй збудаваных плацін, прытокаў або лядовых утварэнняў, таму што ў выпадку падпоры ўзровень можа падняцца не за кошт паве-лічэння расходу вады, а ад утварэння затораў і г. д.

Акрамя гэтага, пры адным і тым жа ўзроўні расход вады пры ледзяным покрыве ці зарастанні рэчышча меншы, чым у адкрытым рэчышчы, што абумоўлена змяншэннем воднага сячэння і павелічэн-нем супраціўлення руху вады. У сувязі з гэтым для расходаў, вымера-ных пры ледзяным покрыве або зарастанні рэчышча, асноўным споса-бам вылічэння сцёку з’яўляецца выкарыстанне храналагічнага графіка пераходных каэфіцыентаў, якія выражаюць адносіны расходаў пры ледзяным покрыве (Qзім) або ў зарастаючым рэчышчы (Qзар) да расхо-даў у свабодным русле (Qсв) пры тых жа ўзроўнях. Пераходныя каэфіцыенты Кзім‹1 і Кзар‹1 для кожнага расходу вылічваюцца па формулах:


Кзім = Qзім / Qсв; Кзар = Qзар / Qсв,
дзе Qзім – зімні расход, які вымяраецца пры наяўнасці ледзянога покрыва; Qзар – расход, які вымераны пры зарастанні рэчышча; Qсв – расход, адпаведны ўзроўню пры Qзім або Qзар, які здымаецца з крывой Q = f(H) свабоднага рэчышча.

Для пабудовы храналагічнага графіка пераходных каэфіцыентаў Кзім або Кзар на восі абсцыс адкладваецца час Т (месяцы і суткі), на восі ардынат – значэнні Кзім або Кзар на даты вымярэння расходаў вады; атрыманыя пункты злучаюцца плаўнай крывой.

Такім чынам, выкарыстанне крывых расходаў дазваляе ў любы момант вызначыць расход вады па адзнацы ўзроўню гідраствора; складаць гадавую ведамасць (табліцу) «Штодзённыя расходы вады», не выконваючы вымярэнняў расходаў кожны дзень. Для гэтага па наяўнай гадавой ведамасці «Штодзённыя ўзроўні вады» здымаюць з крывой Q = f(H) адпаведныя ім велічыні Q, м³/с. Часцей па крывой расходаў спачатку складаецца разліковая табліца каардынат Q = f(H). Пры наяўнасці ледзянога покрыва або зарастання рэчышча ўводзяцца пераходныя каэфіцыенты, і штодзённыя расходы вады ў дадзеных умовах вызначаюцца па формулах:
Qзім = QсвКзім; Qзар = QсвКзар.
Велічыні пераходных каэфіцыентаў для кожнага дня бяруць адпаведна з храналагічных графікаў Кзім = f(Т) ці Кзар = f(Т).

Афармленне работы ўключае: выкладанне пунктаў зместу і выканання (гл. табл. 1.12 і 1.13, рыс.1.11,); у тлумачальнай запісцы паслядоўна прыводзяцца разлікі і абгрунтаванне пунктаў выканання работы.



Кантрольныя пытанні

1. Як праводзіцца ўвязка крывых расходаў вады?

2. Выканаць экстрапаляцыю крывой расходаў вады да найвышэй-шага ўзроўню па плошчы воднага сячэння і сярэдняй хуткасці цячэння.

3. Методыка вызначэння расходаў вады па крывой расходаў.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка