П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч




старонка3/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.39 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Табліца 1.9


Ведамасць паўтаральнасці (частаты ) і працягласці (забяспечанасці) узроўняў р. Дняпро (г. Орша, 1999 г.)


Інтэрвалы ўзроўню над нулём графіка (см)

Колькасць дзён стаяння ўзроўню ў інтэрвале па месяцах

Паўтаральнасць (частата)

Працягласць

(забяспечанасць)



І

ІІ

ІІІ

ІV

V



VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ

ХІІ

Дні

%

Дні

%

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

16

17

450–410










5

























5

1,37

5

1,37

409–370










16

























16

4,38

21

5,75

369–330










4

























4

1,10

25

6,85

329–290










4

























4

1,10

29

7,95

289–250







1

1

2






















4

1,10

33

9,05

249–210







2




4



















8

14

3,83

47

12,88

209–170







5




7













7

24

10

53

14,52

100

27,40

169–130

14

10

1




5

9










2

6

12

59

16,16

159

43,56

129–90

17

18

16




4

7

7







5




1

75

20,55

234

64,11

89–50







6




9

14

24

23

22

17







115

31,51

349

95,62

49–10






















8

8










16

4,38

365

100,00

Разам

31

28

31

30

31

30

31

31

30

31

30

31

365

100,00







2. Пабудова крывых паўтаральнасці і працягласці (рыс. 1.7) выкон-ваецца паводле даных граф 1, 14–17 (гл. табл. 1.9).



Рыс. 1.7. Крывыя паўтаральнасці (частаты) і працягласці

(забяспечанасці) узроўню вады р. Дняпро (г. Орша, 1999 г.)


Адкладваючы па восі ардынат узроўні (Н, см) у інтэрвалах, а па восі абсцыс – паўтаральнасць насупраць сярэдзіны інтэрвалу і працяг-ласць насупраць ніжняй граніцы інтэрвалу, атрымліваем прамежкавыя пункты, па якіх плаўна праводзяцца адпаведныя крывыя. Цэнтральнай у адносінах да крывой частаты з’яўляецца крывая зябяспечанасці. Графікі частаты і забяспечанасці вычэрчваюцца тушшу на аркушы міліметровай паперы (фармат 203 х 288 мм або 288 х 407 мм). Вертыкальны маштаб выбіраецца ў залежнасці ад амплітуды вагання ўзроўню і рэкамендуецца 1:10, 1:20, 1:40; гарызантальны – у 1 мм адзін ці два дні.

3. Да характэрных узроўняў графікаў частаты і забяспечанасці (гл. рыс. 1.7) перш за ўсё адносяцца ўзровень найбольшай частаты (Нм) – мадальны і узровень, забяспечаны на 50 % – медыянны (Н50). Для характарыстыкі нарастання ўзроўняў улева ад медыяннага прымяня-юць узровень, забяспечаны на 25 %, які называецца верхнім квадрыль-яльным (Н25); для характарыстыкі змяншэння ўзроўняў управа ад медыяннага – ніжні квадрыльяльны (Н75) пры забяспечанасці 75 %.


Кантрольныя пытанні

1. Што такое паўтаральнасць (частата) узроўняў вады?

2. Як вызначаецца забяспечанасць узроўню вады?

3. Як вызначаюцца характэрныя ўзроўні вады на графіках частаты і забяспечанасці?



1.4. Хуткасці цячэння ў жывым сячэнні ракі
Вызначэнне хуткасцей цячэння вады неабходна пры вымярэнні расходаў вады, а таксама пры вывучэнні цячэнняў і асаблівасцей хуткаснага поля цячэння ў рэках, азёрах і вадасховішчах для выра-шэння шэрага навуковых і практычных задач.

У рачной гідраметрыі хуткасць цячэння вымяраецца ў асноўным гідраметрычнымі вяртушкамі. Таму выкананне гэтай работы грунту-ецца на даных вымярэння хуткасці цячэння ў жывым сячэнні ракі з дапамогай гідраметрычнай вяртушкі кропкавым (у адрозненне ад інтэграцыйнага) спосабам пры ўмове, што ледзяное покрыва, зашаро-шанасць або зарастанне ў рэчышчы адсутнічаюць.



Кропкавы спосаб зводзіцца да вымярэння хуткасцей (v) у строга фіксаваных пунктах патоку на хуткасных вертыкалях (рыс. 1.8).
Змест работы

Паводле даных выпіскі з кніжкі для запісу вымярэння расходаў вады (табл. 1.10):

1. Пабудаваць папярочны профіль воднага сячэння ракі з хуткасны-мі вертыкалямі.

2. Правесці ізатахі ў жывым сячэнні.

3. Вылічыць сярэднюю хуткасць цячэння на кожнай хуткаснай вер-тыкалі аналітычным спосабам.

4. Пабудаваць эпюру размеркавання хуткасцей цячэння для адной хуткаснай вертыкалі з максімальнай глыбінёй і вылічыць для яе сярэднюю хуткасць графічным спосабам.





Рыс. 1.8. Размяшчэнне вяртушкі на вертыкалі пры дэталёвым спосабе

вымярэння хуткасцей цячэння


Выкананне работы

1. На аркушы міліметровай паперы (фармат 288 х 407) па даных граф 1–3 табл. 1.10 будуецца профіль воднага сячэння рэчышча (рыс. 1.9). Гарызантальны маштаб (шырыня ракі) выбіраецца ў 2, 4, 5, 10 ці 20 раз меншым, чым вертыкальны (глыбіня ракі). Пункты дна злу-чаюцца прамымі лініямі (рыс. 1.9). На хуткасных вертыкалях каля адпаведных пунктаў вымярэння запісваюць значэнні хуткасці (графы 4–8 табл. 1.10).

2. Размеркаванне хуткасцей у папярочным сячэнні ракі можа быць наглядна паказана пры дапамозе ізатах – ліній, якія злучаюць пункты з аднолькавымі хуткасцямі цячэння. Сячэнне ізатах выбіраюць у залежнасці ад максімальнай хуткасці і інтэрпалююць паміж значэн-нямі хуткасцей у пунктах вертыкалі. Атрыманыя пункты роўных хуткасцей злучаюць плаўнымі крывымі. Агульная колькасцьі затах павінна быць ад 6 да 15.

Табліца 1.10

Выпіска з кніжкі для запісу вымярэння расходу вады (вяртушкай, дэталёвым спосабам) р. Вілія (в. Прэны, створ №1, 31 сакавіка 1999 г.


№ прамер-ных і хут- кас ных верты-калей

Адлег-ласць ад пастаян-нага пачатку

(м)

Глыбіня (м)


Хуткасці цячэння (м/с) у пунктаххуткасных вертыкалей

паверхня (0,10 м)


0,2 h


0,6 h


0,8 h


дно (0,10 м)



1

2

3

4

5

6

7

8

Ур.л.б.

15,5

0,00
















1

16,5

0,65
















2/1

20,0

2,00

0,68

0,66

0,52

0,42

0,41

3

25,0

2,84
















4/2

30,0

3,00

1,31

1,30

1,24

1,08

0,63

5

35,0

3,18
















6/3

40,0

3,18

1,20

1,20

1,09

0,88

0,81

7

45,0

3,05
















8/4

50,0

2,94

1,16

1,17

1,06

0,81

0,52

9

55,0

2,80
















10/5

60,0

2,50

1,14

1,10

0,95

0,87

0,72

11

65,0

2,62
















12/6

70,0

2,60

1,08

0,88

0,84

0,77

0,56

13

75,0

2,56
















14/7

80,0

2,50

1,02

1,00

0,91

0,85

0,67

15

85,0

2,48
















16/8

90,0

2,20

0,65

0,72

0,61

0,56

0,47

17

95,0

1,40
















Ур.п.б.

97,3

0,00

















Заўвага: ур. л. б. і ур. п. б. – адпаведна урэз левага і правага берага
У перыяд, калі рака свабодна ад лёду, ізатахі выходзяць на лі-
нію паверхні вады; пункты выхаду ізатах вызначаюць інтэрпаляцыяй

паміж паверхневымі хуткасцямі. Такім жа чынам устанаўліваюць і выхад ізатах у дно і іх месцазнаходжанне ў прыбярэжнай зоне, г. зн. інтэрпаляцыяй паміж прыдоннымі і нулявымі хуткасцямі каля ўрэзу.

3. Сярэдняя хуткасць (vс) на хуткасных вертыкалях аналітычным спосабам вылічваецца:

пры вымярэнні ў пяці пунктах па формуле:


vс = 0,1 (vпав + 3v0,2 + 3v0,6 + 2v0,8 + vдно),




Рыс.1.9. Размеркаванне хуткасцей цячэння ў жывым сячэнні р. Вілія

(в. Прэны, створ № 1, расход № 8, 31 сакавіка 1999 г.; вяртушка ГР-21:


№ 8088, лопасць № 1, тарыроўка № 1712 ад 27 студзеня 1998 г.)

пры вымярэнні ў трох пунктах па формуле:


vс = 0,25 (v0,2 + 2v0,6 + v0,8),
пры вымярэнні ў двух пунктах па формуле:
vс = 0,5 (v0,2 + v0,8),
пры вымярэнні ў адным пункце па формуле:
vс = v0,6,
дзе vпав, v0,2, v0,6, v0,8, vдно хуткасці цячэння, вымераныя на паверхні, на 0,2, 0,6, 0,8 рабочай глыбіні і каля дна (гл. рыс. 1.9).

Даныя для вылічэння сярэдніх хуткасцей выбіраюць з граф 4–8 табл. 1.10.

4. Нагляднае ўяўленне аб размеркаванні хуткасцей цячэння на розных глыбінях па вертыкалі дае эпюра хуткасцей (гадограф) – фігура, якая абмежавана профілем хуткасцей, напрамкам вертыкалі, лініямі паверхні і дна (рыс. 1.10).Для пабудовы эпюры размеркавання хуткасцей па вертыкалі адкладваюцца глыбіні, па гарызанталі – хуткасці. Для гэтага на вертыкальнай лініі адзначаюць пункты вымярэння хуткасцей і праводзяць ад гэтых пунктаў управа гарызантальныя лініі, роўныя ў маштабе вымераным хуткасцям, і злучаюць іх канцы плаўнай лініяй (профіль хуткасці), затым гарызантальнымі лініямі – пункты паверхні з профілем і атрымліваюць эпюру хуткасцей. Яна служыць для вызначэння сярэдняй хуткасці на вертыкалі графічным спосабам.

Плошча эпюры хуткасці колькасна раўняецца элементарнаму расходу вады праз вертыкаль, г. зн. расходу вады на адзінку шырыні патоку.

Шляхам дзялення плошчы гадографа (q, м²/с) на глыбіню вертыкалі (h, м) вылічваецца сярэдняя хуткасць на вертыкалі (гл. рыс. 1.10):
vс = q / h = 3,058 м²/с / 2,94 м = 1,04 м/с .
Плошчу гадографа вымяраюць планіметрам або непасрэдна па міліметровай паперы, адлічваючы колькасць квадрацікаў у маштабе. Пры планіметрыраванні вылічэнні і вынікі запісваюць у ведамасць (табл. 1.11).
Кантрольныя пытанні

1. Сутнасць кропкавага метаду вымярэння хуткасці цячэння на хут-каснай вертыкалі.

2. Сутнасць аналітычнага метаду разліку сярэдняй скорасці цячэн-ня на вертыкалі.

4. Гадограф (эпюра хуткасцей): прырода, назначэнне.

3. Парадак вылічэння сярэдняй хуткасці цячэння на вертыкалі гра-фічным метадам.



Рыс. 1.10. Эпюра хуткасцей (гадограф) да вылічэння сярэдняй хуткасці

па вертыкалі № 4 графічным спосабам, р. Вілія (в. Прэны, 31сакавіка 1999 г.)



Табліца 1.11
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка