П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч




старонка2/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.39 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

7. Каэфіцыент развіцця водападзельнай лініі басейна (m), які характарызуе канфігурацыю рачнога басейна, уяўляе сабой адносіны даўжыні водападзельнай лініі (S, км) да даўжыні акружнасці круга (S, км), плошча якога раўняецца плошчы басейна F:



m = S / S´ = S / (2 √πF) = 0,282 S / √F.

Найменшае магчымае значэнне каэфіцыента m можа раўняцца адзінцы; пры гэтым басейн мае авальную ці акруглую форму. З павелічэннем значэння m форма рачнога басейна ў большай ступені адрозніваецца ад формы круга і мае больш выцягнутую форму.

8. Для ацэнкі ўплыву азёр, балот, лясоў, узаранасці рачных ба-сейнаў на гідралагічны рэжым рэк і велічыню сцёку высвятляюць азёрнасць (Каз, %), балоцістасць (Кб, %), лясістасць (Кл, %), узара-насць (Кв, %):
Каз = fазּ100 / F; Кб = fбּ100 / F; Кл = fлּ100 / F; Кв = fвּ100 / F,
дзе fаз, fб, fл, fв – адпаведна плошчы, занятыя азёрамі, балотамі, лясамі і ворывам ў межах дадзенага рачнога басейна плошчай F, км2.

9. Даўжыня галоўнай ракі (L, км) і даўжыні прытокаў (l1, l2 ... ln, км) вымяраецца па карце два разы (ад вусця да вытоку, затым у адваротным напрамку) пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з пастаяным ростулам 1 ці 2 мм. Дапушчальнае разыходжанне паміж колькасцю адкладаў ростула цыркуля пры двух вымярэннях не павінна перавышаць 2 %, для падліку бярэцца іх сярэдняе значэнне. Лік кіламетраў вядуць ад вусця ракі да першага прытока, затым ад яго да другога прытока і г. д. Такое дзяленне галоўнай ракі на ўчасткі неабходна для пабудовы гідраграфічнай схемы.

Месцазнаходжанне вусця больш пастаяннае на мясцовасці і мала мяняе сваё геаграфічнае становішча пры ваганнях кліматычных фактараў. Таму вусце прымаецца за «0», ад якога вядуцца разлікі.

Пры выкарыстанні цыркуля вызначаецца не даўжыня дугі, па якой цячэ рака, а хорда. Для гэтага вымераная даўжыня ракі (участка) ці прытока памнажаецца на паправачны каэфіцыент на звілістасць (К), які выбіраецца ў адпаведнасці з тыпам (узорам) звілістасці (рыс. 1.3). Разлічаная даўжыня ракі (участка) ці прытока называецца вылічанай (сапраўднай) і з’яўляецца канчатковай. Дадзены спосаб вызначэння сапраўднай даўжыні ракі заснаваны на метадзе Ю. М. Шакальскага. Вынікі вылічэнняў даўжыні галоўнай ракі і даўжыні прытокаў заносяцца ў ведамасці (табл. 1.2, 1.3). Даўжыня галоўнай ракі атрымліваецца як нарастаючая велічыня яе ўчасткаў ад вусця да вытоку.

10. Каэфіцыент звілістасці ракі (Кзв) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ракі (L) да даўжыні прамой (l´), што злучае вусце і выток:

Кзв = L / l´.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць (гл. табл. 1.2).





Рыс. 1.3. Узоры звілістасці рэк:
I – (K = 1,00); II – (K = 1,01); III – (K = 1,03); IV – (K = 1,04);

V – (K = 1,04); VI – (K = 1,07); VII – (K = 1,11);

VIII – (K = 1,21); IX – (K = 1,25);


Табліца 1.2
Ведамасць вымярэння даўжыні ракі (па ўчастках)____________

Карта маштабу____________


Назва ўчастка

Колькасць адкладаў ростулу цыркуля

Даўжыня, км

Папра-вачны каэфі-цыент

(К)

Сапраў-дная даўжы-ня,

км


Даўжыня, нарастаю-чая ад вусця да вытоку,

км


Пры першым вымя-рэнні

Пры другім вымя-рэнні

Сярэдняя
























Агульная даўжыня галоўнай ракі (L)________км



Даўжыня прамой, што злучае выток з вусцем (l')________км

Каэфіцыент звілістасці ракі (Кзв = L / l´ = ________ )

Табліца 1.3

Ведамасць вымярэння даўжыні прытокаў ракі_____________

Карта маштабу_____________


Назва прытока

Колькасць адкладаў ростулу цыркуля

Даўжыня,
км

Папра-вачны каэфі-цыент (К)

Сапраў-дная даўжыня,

км


Пры першым вымярэнні

Пры другім вымярэнні

Сярэдняя





















Агульная даўжыня прытокаў ( ∑l )_________км

Агульная даўжыня рачной сеткі басейна (L+∑l )_________км

Гушчыня рачной сеткі басейна (D)_________км

11. Гушчыня рачной сеткі басейна (D, км/км2) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ўсіх рэк басейна да плошчы басейна:


D = (L + ∑l) / F,
дзе ∑l – сума даўжынь прытокаў, км.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць (гл. табл. 1.3).

12. Рознасць (h, м) адзнак абсалютнай вышыні воднай (над узроў-нем сусветнага акіяна) паверхні вытоку (Нв) і вусця (Н0) ракі або двух якіх-небудзь пунктаў асобнага участка даўжыні ракі называецца падзеннем ракі. Адносіна велічыні падзення (h) да даўжыні ракі (L) ці да даўжыні дадзенага ўчастка ракі называецца ўхілам ракі, г. зн.:

І = (НвН0) / L = h / L .

Пры адсутнасці даных аб адзнаках узроўняў вады сярэдні ўхіл арыенціровачна вызначаюць як адносіны рознасці адзнак вышыні паверхні зямлі ў тых жа пунктах (Нв Н0) да агульнай даўжыні ці адрэзка ракі.

Ухіл ракі (І) уяўляе сабой велічыню безразмерную або выражаецца ў праміле (‰) ці ў м/км. Напрыклад, для р. Заходняя Бярэзіна:
І = (300 – 130) м / 226000 м = 0,00075 або 0,75 ‰ (м/км),

г. зн. на 1 км даўжыні ракі падзенне ў сярэднім складае 0,75 м.

Пры значным змяненні ўхілу па яе даўжыні сярэдні ўхіл можа быць вылічаны больш дакладна па спосабу Г. А. Аляксеева.

13. Рачная сістэма адлюстроўваецца гідраграфічнай схемай ракі (рыс. 1.4). Для пабудовы схемы выкарыстоўваюць даныя табл. 1.2 і 1.3. Галоўная рака паказваецца як прамая лінія; прытокі першага парадку – як адрэзкі прамой, размешчаныя пад вуглом 30–45° да галоўнай ракі. Маштаб выбіраецца такі, каб чарцёж змясціўся на аркушы паперы фарматам 203 х 286 мм. На схеме адлегласці падпісваюць у кіламетрах: ад вусця галоўнай ракі (для маштабу 1:100000 – праз 5 км, 1:200000 – 10 км, 1:500000 – 25 км, 1:1000000 – праз 50 км і г. д.) да вусцяў прытокаў, а таксама даўжыні і назвы прытокаў. Прытокі другога, трэцяга і далей парадкаў паказваюцца, як і прытокі першага парадку.





Рыс. 1.4. Гідраграфічная схема р. Іслач
13. Графік нарошчвання плошчы вадазбору будуецца асобна па матэрыялах вызначэння плошчы прытокаў першага парадку і плошчы басейна, прылягаючай да ракі (бакавая прыточнасць), рыс. 1.5.
Кантрольныя пытанні

1. Як вызначаецца даўжыня басейна ракі (2 варыянты)?

2. Вызначыць паправачны каэфіцыент на звілістасць (пры разліку сапраўднай даўжыні ракі).

3. Вылічыць каэфіцыент звілістасці галоўнай ракі ці яе асобнага


ўчастка.


Рыс. 1.5. Графік нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця ракі

4. Чым адрозніваюцца паправачны каэфіцыент на звілістасць і каэ-фіцыент звілістасці?

5. Вызначыць падзенне і падоўжны ўхіл галоўнай ракі, дна русла.

6. Пабудаваць гідраграфічную схему ракі.

7. Пабудаваць графік нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця.

1.2. Гідралагічныя назіранні на вадамерным пасту

і іх першапачатковая апрацоўка
На рачных гідралагічных пастах Беларусі праводзяцца назіранні за вышынёй ўзроўню і тэмпературай вады, таўшчынёй лёду, снегу на лёдзе; лядовым рэжымам, шарашам, ветрам, хвалямі, ападкамі, воднай расліннасцю, змяненнем рэчышча, сплавам, суднаходствам. Састаў назіранняў вызначаецца разрадам паста.

Частата іх рэгістрацыі на працягу сутак залежыць ад рэжыму ракі. Асноўнымі тэрмінамі назіранняў з’яўляюцца 8 і 20 гадзін. У перыяды веснавога разводдзя і дажджавых паводак, замярзання і крыгалому ракі (калі бачны ход шарашу, крыгаход і адначасовыя з імі з’явы – зажоры і заторы) акрамя адзначаных тэрмінаў праводзяцца дадатковыя назіранні праз роўныя прамежкі часу: 2, 4 ці 6 гадзін, у залежнасці ад характару і хуткасці падняцця і спаду разводдзя або дажджавой паводкі, інтэнсіўнасці лядовых з’яў. Таўшчыню лёду, снегу на лёдзе і падводнага шарашу вымяраюць 10, 20-га чысла і ў апошні дзень месяца.

Гідралагічныя назіранні запісваюць у палявую кніжку КГ-1, якая штодзённа апрацоўваецца назіральнікам. У канцы кожнага месяца кніжка высылаецца на станцыю, дзе вынікі назіранняў аналізуюцца і складаецца гадавая табліца «Штодзённыя ўзроўні вады» (ШУВ) і інш. па дадзенаму вадамернаму пасту (в/п).

Разгледзім першасную апрацоўку гідралагічных назіранняў вадамернага паста на палях.


Змест работы

Апрацаваць палявую кніжку для запісу вадамерных назіранняў за _______________ месяц 200_ г. на рацэ _______________________

в/п ________________________па даных выпіскі з КГ-1:

1. Вылічыць вышыню ўзроўню вады (Н, см ) над нулём («0») гра-фіка.

2. Вылічаць сярэднія сутачныя ўзроўні (Нi, см) над нулём графіка (для двухтэрмінавых і шматтэрмінавых назіранняў), сярэдні за месяц (Нc) і выбраць найвышэйшы і найніжэйшы ўзроўні.

3. Паказаць умоўнымі знакамі лядовыя ўтварэнні паводле запісаў назіральніка.

4. Апрацаваць даныя назіранняў за тэмпературай вады і паветра.
Выкананне работы

1. Перш чым вылічаць вышыню ўзроўню вады, неабходна праве-рыць правільнасць пераходу да больш частых тэрмінаў назіранняў. Пры пераходзе з адной палі на другую назіранні павінны выконвацца па дзвюх палях.

На рыс. 1.6 паказана схема адзнак вышыні паляў, нуля графіка і прыводак. Для вадамернага паста ўстанаўліваецца нуль («0») графі-
ка
– умоўная гарызантальная плоскасць, адзнака вышыні якой з’яўля-ецца пастаяннай для ўсяго перыяду існавання паста. Адзнака нуля графіка выбіраецца з такім разлікам, каб яна праходзіла не менш чым на 0,5 м ніжэй самага нізкага ўзроўню вады ў рацэ ў створы вадамер-нага паста. Гэтым дасягаецца тое, што пры самых нізкіх узроўнях ва-ды адлікі іх над нулём графіка будуць заўсёды дадатнымі (рыс. 1.6 а).


Рыс. 1.6. Схема знаходжання ўзроўню вады над «0» графіка

р. Заходняя Дзвіна (г. Віцебск)


Сустракаецца няўдалы першапачатковы выбар плоскасці «0» гра-фіка вышэй ніжэйшага ўзроўню вады, з-за чаго адлікі над «0» графіка будуць адмоўнымі (рыс. 1.6 б). Для кожнай палі вылічваецца прывод-ка (h, см) – перавышэнне галоўкі палі над плоскасцю нуля графіка.

У графе 4 табл. 1.4 запісаны адлік па рэйцы (а), у даведачнай табліцы (табл. 1.5) – прыводка (h).

У нашым прыкладзе назіранні 1 красавіка 1999 г. у 8 гадзін праводзіліся па палях № 13 і № 12 (табл. 1.4) і адлікі былі адпаведна а = 65/14 см (рыс. 1.5 а).

У табл. 1.5 прыводка палі № 13 раўняецца 271 см, палі № 12 – 322 см. Такім чынам, узровень над «0» графіка па палі № 13 будзе раўняцца: Н = 271 + 65 = 336 см і па палі № 12: Н = 322 + 14 = 336 см. Аналагіч-на вызначаюцца адлікі вышыні ўзроўню да «0» графіка за кожны дзень месяца.



Табліца 1.4

Выпіска з кніжкі для запісу вадамерных назіранняў (КГ-1)

р. Заходняя Дзвіна (г. Віцебск, красавік 1999 г.)


Дата

Тэрмін назіранняў, гадзіны

Узровень вады, см

Тэмпература, °C

Вецер і хваляванне

Ападкі

Заўвага (лядовыя абставіны і падзеі, якія аказваюць уплыў на рэжым ракі)

№ палі (рэйкі)

Адлік (а)

Над «0» графіка (Н)

Сярэдні за суткі (Нi)

Лядовыя з’явы

Вады

Паветра

Назіраемая

Сярэдняя за суткі

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

1

2

13

60

331





















Лёд пацямнеў, прамоіны




8

13/

12


65/

14


336/ 336






0,3













Закраіны,

прамоіны,

зрухі





14

12

59

381



























20

12

56

378

356

П

0,6

0,4













15

8

10/

11


12/

82


483/ 484




Л

4,4













Крыгаход 0,8 х 0,5




20

11

74

476

480

Л

5,0

4,7










Крыгаход 0,4 х 0,6

30

8

15

56

214







9,0













Чыста




20

15

51

209

212




10,2

9,6










Чыста


Узроўні вады, см: Тэмпература вады, °C:

Сума за месяц ∑Ні......8523 Сярэдняя за 1 дэкаду.......1,6

Сярэдні за месяц Нс... ...284 Сярэдняя за 2 дэкаду.......4,9

Найвышэйшы.................506 Сярэдняя за 3 дэкаду.......8,0

Найніжэйшы...................209 Сярэдняя за месяц...........4,8

Найбольшая.....................10,2




Табліца 1.5

Даведачная табліца. Адзнака нуля графіка 124,76 м абс.

№ рэпераў і паляў



Нівеліраванне 28 жніўня 1972 г.

Прычыны змянення адзнак; тэрмін выкарыстоўвання новых адзнак

Вышынная адзнака (м)

Прыводка (h), см

Паля 10

129,47

471




Паля 11

128,78

402




Паля 12

127,98

322




Паля 13

127,47

271




Паля 14

126,90

214




Паля 15

126,34

158




2. Сярэднія сутачныя ўзроўні вылічваюцца па даных двухтэрмі-навых назіранняў як сярэдняе арыфметычнае значэнне. У нашым прыкладзе (табл. 1.4) 30 красавіка ў 8 гадзін Н = 214 см, у 20 гадзін Н = 209 см, адсюль Нi = (214 + 209) / 2 = 212 см.

Пры шматтэрмінавых назіраннях без пропускаў праз роўныя прамежкі часу Нi вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае за ўсе тэрміны назіранняў (г. зн. дзеліцца на 24, 12, 8, 6. 4, калі назіранні праводзіліся адпаведна праз 1, 2, 3, 4, 6 гадзін) Сярэдні ўзровень за суткі запісваецца ў графу 6 табл. 1.4.

Сярэдні ўзровень за месяц (Нс, см) вылічваецца па формуле:
Нс = ∑Ні / n,
дзе Ні – сярэдні сутачны ўзровень у сантыметрах над «0» графіка; n – колькасць дзён у месяцы.

Найвышэйшы і найніжэйшы ўзроўні за месяц выбіраюцца з тэрмінавых назіранняў (графа 5, табл. 1.4).

3. У графе 7 табл. 1.4 умоўнымі знакамі, якія выбіраюцца з


табл. 1.6, паказваюцца лядовыя з’явы. Пры назіраннях за лядовымі абставінамі (графа 13, табл. 1.4) акрамя віда ледзяных утварэнняў адзначаецца таксама ступень іх развіцця. Плывучыя ледзяныя ўтварэнні (крыгаход і ход шарашу) характарызуюцца гушчынёй пакрыцця імі воднай паверхні ў дзесятых долях шырыні ракі. За нуль гушчыні прымаецца зусім чыстая паверхня вады, а за адзінку – паверхня, цалкам пакрытая руховым ільдом. Ацэнка гушчыні крыгаходу, напрыклад «0,8», азначае, што сабраныя ў адну паласу крыгі, якія знаходзяцца на дадзеным участку, занялі б 8/10 шырыні ракі.

На сярэдніх і вялікіх рэках у тых выпадках, калі плывучыя льдзіны або шарош праходзяць паласой не па ўсёй шырыні ракі, гушчыня крыгаходу (ходу шарашу) ацэньваецца толькі адносна той паласы ракі, якая занята лёдам. У палявую кніжку запісваецца спачатку гушчыня крыгаходу (ходу шарашу), а затым пасля знака памнажэння (х) – ступень пакрыцця ракі лёдам у долях шырыні.

У нашым прыкладзе (гл. табл. 1.4) у графе 13 запіс «крыгаход 0,8 х 0,5» азначае, што лёд з гушчынёй 0,8 ішоў паласой, якая займала 5/10 шырыні ўсёй ракі, астатняя частка ракі была свабодная ад лёду.

Табліца 1.6

Асноўныя лядовыя ўтварэнні і з’явы лядовага рэжыму рэк


Умоўны знак

Назва

Кароткая характарыстыка

:

Сала, снежура

Сала – плывучыя па паверхні вады празрыстыя ледзя-ныя крышталікі ў выглядзе дробных іголак і вельмі тонкіх пласцінак, падобных здалёк на плямы застыла-га на вадзе тлушчу. Назіраецца з наступленнем адмоў-ных тэмператур паветра і рэдка вясной – пасля моц-ных пахаладанняў

)

Заберагі

Заберагі – нерухомыя палосы лёду ўздоўж берагоў, якія ўтвараюцца шляхам замярзання вады каля берагоў, на водмелях і ў залівах або замярзання лёду і шарашу, прынесеных у час крыгаходу ці ходу шарашу. Утварэнне заберагаў характэрна для асенне-зімовага перыяду, але іншы раз назіраецца вясной пры моцных пахаладаннях у час або пасля крыгаходу


Ш

Рэдкі ход шарашу

Густы або сярэдні ход шарашу



Шарош – усплыўшы ўнутрыводны лёд, у масе якога часта ўтрымліваецца таксама сала, снежура і дробна-біты лёд. Рухомы шарош (ход шарашу) мае выгляд асобных камякоў рознай вялічыні і формы, збітых у больш ці менш шчыльную масу – «шарашовыя дыва-ны» або скопішчы акруглай блінчатай формы – «шара-шовыя вянкі»

Х
Л

Крыгаход рэдкі

Крыгаход густы або сярэдні



Крыгаход: асенні – плывучыя льдзіны і ледзяныя палі, што ўтварыліся ў выніку змярзання сала, снежуры, лёду заберагаў, шарашу; вясенні – у выніку разбурэння ледзянога покрыва



Z
]
;

Ледастаў

Несуцэльны

ледастаў

Ледастаў з

шарашам

Ледастаў з таросамі



Ледастаў – суцэльнае або з палонкамі нерухомае ледзяное покрыва з гладкай або таросістай паверхняй



Вада цячэ паверх ільду

Паток вады паверх ільду паласой уздоўж берагоў, па сярэдзіне або па ўсёй шырыні ракі. Утвараецца пры наледзях, у час адлігі і перад крыгаломам. З’яўляецца характэрным для перамярзаючых рэк

(

Закраіны

Закраіны – палосы вады ўздоўж берагоў, калі лёд размыты плынню да дна або аддзелены ад берагоў у выніку ўсплывання ледзянога покрыва з прычыны прыбывання вады, а на сярэдзіне ракі яшчэ ёсць нерухомае ледзяное покрыва. Закраіны назіраюццца, як правіла, перад крыгаломам, іншы раз – зімой пасля працяглай адлігі ці актыўнага прытоку грунтавых водаў



Затор (зажор) ніжэй паста

Затор (зажор) вышэй паста



Затор – сцясненне сячэння ракі льдзінамі пры кры-гаходзе. Пры асеннім крыгаходзе ён часта выклікае надыход ледаставу. Вясной заторы назіраюцца часцей, чым восенню, і з прычыны большай таўшчыні лёду бываюць больш магутнымі. Пры заторы таксама, як і пры зажоры, вышэй месца яго ўтварэння бачна падняцце, а ніжэй – спад узроўню вады.

Зажор – сцясненне сячэння ракі шарашам і дроб-набітым ільдом. Утвараецца часцей за ўсё пры ўстанавіўшымся ледзяным покрыве ад скопішча пад ільдом шарашу на паваротах рэчышча і ў месцах з замаруджаным цячэннем. Часам зажор пачынае раз-вівацца і пры адсутнасці лядовага покрыва, якое ў гэтым выпадку ўтвараецца ў час фарміравання зажора са змёрзлых мас шарашу



П

Зрухі лёду

Адарванае ад берагаў і ўсплыўшае ледзяное покрыва, якоя цалкам або разламанае на вялікія палі зрухваецца ўніз па цячэнню, спыняецца. Зрухаў можа быць адзін або некалькі; назіраецца перад крыгаломам

Здабытак паказчыкаў гушчыні і ступені пакрыцця ракі лёдам або шарашам (0,8 х 0,5 = 0,4) дае сумарную характарыстыку з’явы і называецца каэфіцыентам крыгаходу (ходу шарашу).

Гушчыня крыгаходу (ходу шарашу), адзначаная назіральнікам у палявой кніжцы ў дзесятых долях шырыні ракі, занятай лёдам (шарашам), падзяляецца на тры катэгорыі:

1) крыгаход (ход шарашу) рэдкі – гушчыня рухомага шарашу або лёду складае менш чым 0,3;

2) крыгаход (ход шарашу) сярэдні – гушчыня рухомага шарашу або лёду 0,3–0,6;

3) крыгаход (ход шарашу) густы – гушчыня рухомага шарашу або лёду 0,7 і больш.

4. Пры вызначэнні тэмпературы вады да паказання тэрмометра ўводзіцца інструментальная папраўка (у адлікі па тэрмометру пры значэннях тэмпературы вады ніжэй 2 оС) з пасведчання паводле даных апошняй паверкі (табл. 1.7). Выпраўленыя значэнні тэмпературы з дакладнасцю да 0,1 оС выпісваюцца побач з запісамі адлікаў па тэрмо-метру. У нашым прыкладзе тэрмометр № 633-41 паводле запісу ў кніжцы КГ-1 мае папраўку 0,0 оС (табл. 1.7).
Табліца 1.7

Выпіска з кніжкі КГ-1


Тэрмометры ў перыяд іх дзеяння

ў месяцы


Нумар

Дата апошняй паверкі

Тэмпература, ˚С

Папраўка

Завадскі

Апошняй паверкі

Ад

Да

Тэрмометр для вады з

01.04.1973 па 30.04.1973



63341

156

15.03.1970

-1,6

+40,0

0,0º

Тэмпература вады і паветра за суткі вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае і не вылічваецца ў выпадку пропуску за адзін тэрмін. У канцы месяца вызначаюцца сярэднія дэкадныя і сярэднія месячныя значэнні тэмпературы (як сярэднія з сярэдніх дэкадных). Найбольшыя значэнні тэмпературы выбіраюцца з усіх тэрміновых вымярэнняў.


Кантрольныя пытанні

1. Што называецца «нулём графіка»?

2. Як вызначаецца вышыня ўзроўню вады над нулём графіка?

3. У чым заключаецца першасная апрацоўка матэрыялаў назіранняў на вадамерным пасту?



1.3. Паўтаральнасць і працягласць стаяння ўзроўняў вады
Для вырашэння шэрага практычных задач (напрыклад, вызначэння перыяду, на працягу якога ўзровень вады не апускаўся ніжэй зададзенага; значэнні ўзроўню, ніжэй якога вада не апускалася на працягу пэўнай колькасці дзён, або вызначэння ўзроўню, які часцей за ўсе сустракаецца, і т. п.) праводзяць статыстычную апрацоўку ўзроўняў. Такая апрацоўка, якая грунтуецца на прынцыпах і метадах матэматычнай статыстыкі, выконваецца для любых гідралагічных паказчыкаў: узроўняў, расходаў вады, сцёку і т. п. у розныя перыя-ды (шматгадовы, асобны год, перыяд крыгаходу і веснавога раз-воддзя, межань і г. д.). У выніку апрацоўкі вызначаюцца паўтараль-насць (частата) і працягласць (забяспечанасць) гідралагічных характа-рыстык і будуюцца крывыя частаты і забяспечанасці.

Паўтаральнасць узроўняў паказвае колькасць дзён або гадоў – ліч-бу выпадкаў стаяння ўзроўняў у зададзеным узроўневым інтэрвале. Паўтаральнасць, выражаная ў працэнтах ад агульнай колькасці дзён разглядваемага перыяду, называецца частатой.

Працягласць стаяння ўзроўню – гэта колькасць дзён або гадоў, на працягу якіх назіраліся ўзроўні вышэй зададзенага ці роўныя яму. Працягласць, выражаная ў працэнтах ад усяго разліковага перыяду, называецца забяспечанасцю (Р, %).
Змест работы

1. Па даных гадавой табліцы штодзённых узроўняў вады (ШУВ) (Гидрологический ежегодник, т.____, вып..______) скласці ведамасць паўтаральнасці (частаты) і працягласці (забяспечанасці) узроўняў вады ракі _____________ у створы __________ за _____г.

2. Пабудаваць крывыя частаты і забяспечанасці.

3. Выбраць характэрныя ўзроўні на графіках частаты і забяспеча-насці і вызначыць іх велічыні.


Выкананне работы

1. Для складання ведамасці паўтаральнасці і працягласці стаяння ўзроўняў амплітуда вагання ад Нмакс да Нмін даных табліцы ШУВ (табл. 1.8) разбіваецца на 10–15 інтэрвалаў (напрыклад, па 10, 20, 40 або 50 см), значэнні якіх запісваюць у графу 1 табл. 1.9.

У гэтым прыкладзе амплітуда ваганняў узроўню вады р. Дняпро (г. Орша) (гл. табл. 1.8) раўняецца 396 см (за год НмаксНмін = 440 – 44) і падзелена на інтэрвалы па 40 см ад значэння ўзроўню 450 см і да 10 см.

Паводле табл. 1.8 вызначаем памесячна колькасць дзён стаяння ўзроўняў у межах кожнага інтэрвалу і запісваем іх у графах 2–13 табл. 1.9; пры праверцы («Разам») вертыкальнае падсумаванне павін-на даць колькасць дзён у кожным месяцы.

Падсумаванне колькасці выпадкаў (дзён) за ўсе месяцы для дадзе-нага інтэрвалу паказвае паўтаральнасць узроўняў за год для кожнага інтэрвалу і запісваецца ў графу 14 табл. 1.9. Частата ўзроўню (або адносная паўтаральнасць) вызначаецца ў працэнтных суадносінах да 365 дзён і запісваецца ў графу 15 табл. 1.9.

Працягласць стаяння ўзроўню ў днях вылічваецца як сума наступнай паўтаральнасці. Для інтэрвалу 450–410 см (гл. табл. 1.9) паўтаральнасць і працягласць складаюць 5 дзён, або 1,37 %; для інтэрвалу 409–370 см паўтаральнасць – 16 дзён, або 5,75 %; для апошняга інтэрвалу 49–10 см працягласць стаяння ўзроўняў – 365 дзён, што адпавядае забяспечанасці 100 %.


Табліца 1.8

Штодзённыя ўзроўні вады р. Дняпро (г. Орша, 1999 г.)


Дата

І

ІІ

ІІІ

ІV

V



VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ

ХІІ

1

139

144

93

319

268

79

112

57

44

79

193

157

2

138

142

90

370

254

79

108

56

44

79

192

148

3

140

140

87

427

243

78

104

56

44

76

191

146

4

137

138

88

434

232

78

100

55

44

76

190

144

5

138

138

88

426

221

77

96

55

44

74

190

144

6

140

136

88

422

212

76

93

55

44

72

190

144

7

142

136

88

413

206

75

90

56

46

70

192

144

8

145

133

89

401

200

74

84

58

47

69

193

144

9

147

130

90

388

196

74

81

64

50

59

192

141

10

139

131

90

378

191

73

77

62

50

70

190

138

11

133

128

91

373

186

74

74

59

52

71

192

136

12

129

120

92

372

180

76

72

56

54

72

196

130

13

125

118

92

373

175

79

70

56

56

75

194

120

14

122

118

92

374

168

80

67

54

58

77

188

184

15

119

116

92

376

162

94

65

54

60

81

182

190

16

116

114

92

380

154

118

64

53

63

84

177

198

17

112

112

92

381

146

122

62

52

64

88

174

211

18

108

110

92

381

134

123

62

52

66

94

178

236

19

106

107

91

380

122

128

60

52

66

98

181

232

20

103

104

92

379

112

130

59

52

66

104

179

218

21

100

102

95

376

102

130

58

52

68

112

174

213

22

98

100

111

371

94

132

56

51

68

123

172

219

23

97

98

157

364

88

135

54

50

70

134

168

219

24

98

96

208

356

84

138

54

48

72

152

162

209

25

103

95

202

346

80

140

54

48

74

170

157

216

26

114

94

208

334

78

138

54

47

76

180

159

190

27

121

93

211

320

77

135

56

46

78

186

161

201

28

127

94

196

306

78

130

56

46

78

191

162

197

29

140




207

293

78

124

56

45

78

193

170

204

30

143




219

280

79

119

57

44

78

194

171

194

31

144




267




79




57

44




193




182

Ся-рэдні

125

117

125

370

151

104

71

53

60

110

180

179

Вы-шэй-

шы


148

144

295

440

273

140

114

64

78

194

196

249

Ні-

жэй-


шы

97

93

87

276

77

73

54

44

44

69

157

118

Сярэдні гадавы 137. Вышэйшы 440 (4.ІV). Ніжэйшы летні 44 (30.VІІІ – 6.ІХ)




1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка