П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч




старонка12/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.39 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

3. Інструкцыя па тэхніцы бяспекі

Інструкцыя складзена на аснове Правілаў па тэхніцы бяспекі пры выкананні гідраметэаралагічных работ Дзяржкамгідрамета 1970 г. і прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па бяспечнай арганізацыі вучэбнай гідралагічнай практыкі, асабліва ў летні перыяд на ўчастках малых рэк шырынёю да 100 м.

Кожны студэнт абавязаны строга выконваць усе правілы тэхнікі бяспекі пры выкананні гідраметрычных работ на рацэ і памятаць, што ад яго паводзін залежыць жыццё, здароўе сяброў і паспяховае выкананне палявых работ.

У час выканання студэнтамі вучэбнай гідралагічнай практыкі адказнасць за бяспеку ўскладваецца на выкладчыка – кіраўніка практыкі, які павінен:

1) ажыццяўляць кантроль за перавозкай студэнтаў і транспартыроўкай вучэбнага абсталявання, забеспячэннем студэнтаў сродкамі аказання першай медыцынскай дапамогі, выкананнем студэнтамі правілаў тэхнікі бяспекі пры рабоце на вадзе;

2) несці адказнасць за наяўнасць і якасць выратавальных сродкаў.

Перад выкананнем гідралагічных работ кіраўнік практыкі правярае падрыхта-ванасць і надзейнасць лодак, гідралагічнага абсталявання, выратавальных сродкаў і праводзіць інструкцыю студэнтаў (брыгады, групы).

Усе студэнты, якія праходзяць вучэбную гідралагічную практыку, а таксама выкладчыкі – кіраўнікі практыкі да пачатку гідраметрычных работ павінны быць азнаёмлены пад распіску з правіламі тэхнікі бяспекі, асноўнымі патрабаваннямі якія прыведзены ў дадзенай Інструкцыі.

Кожны студэнт нясе асабістую адказнасць за выкананне правілаў тэхнікі бяспекі, а брыгадзір (з ліку студэнтаў) узятага асобна атрада (6–8 чалавек), акрамя таго, абавязаны ажыццяўляць кантроль за выкананнем правілаў тэхнікі бяспекі астатнімі студэнтамі.

Пры праходжанні гідралагічнай практыкі найбольш бяспечнымі работамі з’яўляюцца работы на вадзе, таму кожны студэнт павінен ведаць і выконваць наступныя асноўныя патрабаванні правілаў тэнікі бяспекі.

1. Пры карыстанні любым плывучым сродкам (лодкай, катэрам, човенам) не дазваляецца яго перагружванне. Грузапад’ёмнасць лодкі вызначаецца шляхам загрузкі яе з такім разлікам, каб сухі борт лодкі ў любым месцы ўзвышаўся над вадою ў ціхае надвор’е не менш чым на 20 см. Брыгадзір кожнай асобнай брыгады нясе адказнасць за строгае захаванне нормы. Да работы на вёслах дапускаюцца найбольш вопытныя студэнты, якія ўмеюць добра ўпраўляць лодкаю.

2. Забараняецца плаванне і выкананне работ на рэках у лодках пры скорасці паветра больш за 5 м/с або хваляванні больш за 3 бала. Пры ўзнікненні значнага паветра і хвалявання работу на лодках трэба спыніць і ісці да берага.

3. Пры рабоце з лодак забараняецца перасаджванне людзей з адной лодкі ў другую, перамяшчэнне па лодцы і рэзкія рухі ўвогуле. Размяшчэнне людзей і абсталявання ажыццяўляецца ў пачатку работы, калі лодка стаіць каля берага. Не дазваляецца ўставаць на яе борт. Усе работы з лодкі выконваюцца седзячы.

4. Прамерныя работы дазваляецца выконваць: на рэках з хуткасцю цячэння да 1,5м/с – з вёславых лодак; с хуткасцю цячэння 1,5–2,5 м/с – з лодак, якія пера-мяшчаюцца па тросе.

5. Пры прамерах намёткаю ці ручным лотам (вага да 10 кг) у лодцы павінна быць не менш двух чалавек (усе ў надзімальных выратавальных камізэлях):
адзін – на вёслах, другі – з намёткай або лотам.

6. Прамеры намёткай пры глыбіні больш за 4 м забараняюцца.

7. Пры рабоце з лотам забараняецца выконваць прамеры стоячы на борце ці на сядзеннях лодкі, перагінацца цераз борт яе, замацоўваць канец ліня за руку.

8. У час работы на створы пры вымярэнні хуткасці цячэння гідраметрычнай вяртушкай у лодцы павінна быць не менш трох чалавек (усе ў выратавальных камізэлях): адзін – на вёслах, другі – з вяртушкаю, трэці – выконвае адлікі і запісы.

9. Пры рабоце з тросам, нацягнутым невысока над вадою, трэба забяспечыць своечасовы спуск троса для бесперашкоднага пропуску лодак, суднаў, плытоў.

10. Строга забараняецца пакідаць нацягнуты трос на ноч.

11. Забараняецца перамяшчацца па тросе, устаўшы на лодку, і трымацца за трос рукамі.

12. Забараняецца падыход на лодцы да троса, нацягнутага цераз раку, з верха-вога боку пры хуткасці цячэння больш за 0,3 м/с.

13. У выпадку аварыі ўсе удзельнікі работ на рацэ павінны выконваць наступ-нае:

а) не плыць ад перакуленай драўлянай ці гумавай надзіманай лодкі да берага, а трымацца за лодку і разам з ёю падплываць да яго;

б) вызваліцца ад усіх лішніх рэчаў і адзення, якія можна скінуць з сябе;

в) калі з берага арганізуецца дзейсная дапамога, не спяшацца даплыць да яго, а берагчы сілы і старацца трымлацца на плыву;

д) у падышоўшую на дапамогу лодку ўзлазіць з носа ці кармы, а не з борта, каб яе не перакуліць.

14. Кожны студэнт, выявіўшы парушэнне гэтай Інструкцыі ці заўважыўшы няспраўнасць абсталявання і выратавальных сродкаў, абавязаны неадкладна па-ведаміць аб гэтым кіраўніку работамі (выкладчыку).



Вінаватыя ў парушэнні Інструкцыі прыцягваюцца да адміністратыўнай ці крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

4. Асноўныя водныя аб’екты Беларусі
А.Рэкі

Басейн р. Заходняя Дзвіна. Усвяча, Аўсянка, Каспля, Лужаснянка, Лучоса, Абалянка, Ула, Эса, Усвейка, Свячанка, Обаль, Усыса, Палата, Ушача, Дзісна, Дрысвята, Мядзелка, Янка, Галбіца, Мнюта, Дрыса, Нішча, Свольна, Сар’янка, Вята, Друйка, Ловаць (басейн р. Нява).

Басейн р. Нёман. Лоша, Уса, Сула, Уша, Сэрвач, Заходняя Бярэзіна, Іслач, Гаўя, Жыжма, Дзітва, Моўчадзь, Шчара, Мышанка, Іса, Зальвянка, Рось, Котра, Свіслач.

Басейн р. Вілія. Дзвіноса, Сэрвач, Ілія, Нарач, Вузлянка, Страча, Ашмянка.

Басейн р. Заходні Буг. Мухавец, Рыта, Лясная.

Басейн р. Дняпро. Лахва, Друць, Добасна, Бярэзіна, Гайна, Пліса, Бобр, Уша, Клява, Свіслач, Волма, Ольса, Ала, Ведрыч, Сож, Віхра, Асцёр, Волчас, Проня, Бася, Раста, Покаць, Ліпа, Беседзь, Іпуць, Уза, Уць, Брагінка (да рэгулявальных работ была прытокам р. Прыпяць).

Басейн р. Прыпяць. Піна, Ясельда, Стыр, Бобрык 1-ы, Цна, Гарынь, Лань, Случ, Морач, Сцвіга, Убарць, Бобрык 2-і, Пціч, Арэса, Трэмля, Іпа, Мытва, Віць, Славечна, Жалонь.
Б. Азёры

Басейн р. Заходняя Дзвіна. Цёста, Вымна, Лосвіда, Саро, Жэрынскае, Ушац-кая група азёр (Чарсцвяцкае, Павульскае, Атолава, Паўазер’е, Янова, Бярозаўскае, Крывое, Гомель), Язерышча, Рычы, Дрысвяты, Доўгае (басейн р.Дрысвята), Богінскае, Мядзель, Доўгае (басейн р. Шоша), Шо, Крывое (басейн р. Шоша), Дрыса, Няшчэрда, Асвейскае, Лісна, Укля, Абстэрна, Набіста, Браслаўская група азёр (Дрывяты, Снуды, Струста).

Басейн р. Нёман. Свіцязь, Бабровіцкае, Выганашчанскае (на водападзеле ба-сейнаў рэк Нёман і Прыпяць).

Басейн р. Вілія. Нарачанская група азёр (Нарач, Мястра, Баторына), Вялікія і Малыя Швакшты, Сарачанская група азёр (Белае, Каймін, Гульбеза і інш.), Свір.

Басейн р. Заходні Буг. Олтушскае, Арэхаўскае.

Басейн р. Дняпро. Межужол, Медзазол, Палік.

Басейн р. Прыпяць. Белае, Чорнае, Спораўскае, Чырвонае.
В. Вадасховішчы

Басейн р. Заходняя Дзвіна. Лепельскай ГЭС, Лукомскай ГЭС, Сяляўскай ГЭС.

Басейн р. Нёман. Зэльвенскае.

Басейн р. Вілія. Вілейскае.

Басейн р. Заходні Буг. Лукаўскае.

Басейн р. Дняпро. Чыгірынскае, Заслаўскае, Асіповіцкае, Светлагорскае, Дня-проўска-Брагінскае.

Басейн р. Прыпяць. Сялец, Пагосцкае, Велута, Лактышы, Салігорскае, Чырво-наслабодскае, Любанскае.

Г. Запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі

Басейн р. Заходняя Дзвіна. Гідралагічныя заказнікі: Карыценскі Мох, Сосна, , гідралагічны заказнік Крывое, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Рычы, Белае, Доўгае, Ельня; біялагічныя заказнікі: Сялява, Асвейскі; нацыянальны парк Браслаўскія азёры; ландшафтны заказнік Міжазёрны.

Басейн р. Нёман. Біялагічны заказнік Налібоцкі, ландшафтны заказнік Свіця-зянскі, гідралагічны заказнік Выганашчанскі (на водападзеле басейнаў рэк Нёман і Прыпяць).

Басейн р. Вілія. Нацыянальны парк Нарачанскі, ландшафтны заказнік Блакіт-ныя азёры.

Басейн р. Заходні Буг. Біялагічны заказнік Лукава, гідралагічны заказнік Дзі-кае, нацыянальны парк Белавежская Пушча.

Басейн р. Дняпро. Гідралагічны заказнік Заазер’е, Бярэзінскі біясферны запа-веднік.

Басейн р. Прыпяць. Нацыянальны парк Прыпяцкі, Палескі радыяцыйна-экала-гічны запаведнік.




1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка