П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч




старонка1/12
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.39 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

П. С. ЛОПУХ, А. А. МАКАРЭВІЧ

ГІДРАЛОГІЯ СУШЫ



ПРАКТЫКУМ

МІНСК

БДУ


2003

УДК 551.49 (076.5)

ББК


Рэцэнзенты:

доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар М. Г. Ясавееў;

кандыдат геаграфічных навук, старшы навуковы супрацоўнік

А. Г. Грыневіч

Лопух П. С., Макарэвіч А. А.

Гідралогія сушы. Практыкум /Вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў геаграфічнага факультэта. – Мн.: БДУ, 2003. – 160 с., іл.

ISBN
Вучэбны дапаможнік адпавядае праграме курса «Гідралогія сушы», уключае метадычныя па выкананні лабараторна-практычных работ, набыцці навыкаў гідралагічных назіранняў і іх апрацоўкі, выкананні самастойных разліковых работ па канкрэтным гідралагічным матэрыяле, а таксама знаёміць студэнтаў з найбольш вядомымі метадамі даследаванняў на рэках і вадаёмах, канструкцыяй і прынцыпамі работы асноўных гідраметрычных прылад, матэрыяламі гідралагічных даведнікаў па гідраграфіі Беларусі.Пры напісанні дапаможніка выкарыстаны метадычны вопыт, назапашаны ў Маскоўскім, Санкт-Пецярбургскім і Беларускім дзяржаўных універсітэтах.

Прызначаны для студэнтаў геаграфічнага факультэта.
УДК 551.49(076.5)

ББК
© Лопух П.С., Макарэвіч А.А.

© БДУ, 2003


ISBN

ISBN


УВОДЗІНЫ
Практыкум па гідралогіі з’яўляецца часткай вучэбна-метадычнага комплексу, прызначанага для асваення базавага курса «Гідралогія сушы» і разлічаны на студэнтаў другога года навучання геаграфічных спецыяльнасцей. Ён уключае тры модулі і на працягу двух семестраў забяспечвае набыццё тэарэтычных ведаў на лекцыях і лабараторна-практычных занятках.

Усе яны ўтрымліваюць метадычныя распрацоўкі па выкананні гідраметрычных работ на рэках: назіранняў на вадамерным пасту, вымярэнняў хуткасці рэк і разлікаў расходаў вады рознымі метадамі, інструментальнай здымкі адрэзка ракі, якія, як правіла, праводзяцца пасля лабараторных работ і здачы экзамена па тэорыі ў час пра- ходжання вучэбных палявых практык на геастанцыіі «Заходняя Бярэзіна». Так, метадычныя ўказанні другога модуля дадзены згодна настаўленням, якія дзейнічаюць у сістэме гідраметслужбы. Работы выконваюцца брыгадным метадам з індывідуальнай адзнакай і кан- тролем за асобнымі раздзеламі агульнай справаздачы, частка іх – самастойна ці ў выглядзе кантралюемай работы. Атрымоўваючы кан- крэтныя індывідуальныя заданні, студэнты авалодваюць навыкамі гідралагічных разлікаў, аналітычнай і графічнай апрацоўкі матэры- ялаў назіранняў і вымярэнняў на рэках і азёрах. Практыка адбываецца ва ўстаноўленыя тэрміны на працягу чатырох дзён .

Апошні модуль практыкума – метадычны блок, у якім прыведзены характарыстыкі гідралагічных прылад і абсталявання, прымяняемых у гідраметрыі, іх тэхнічныя асаблівасці і методыка работы з імі.

Завяршаецца лабараторны практыкум пасеместравай адпрацоўкай і індывідуальнай інтэгральнай работай, якая сістэматызуе веды пры вывучэнні курса і дапамагае студэнтам зрабіць пэўнае гідралагічнае апісанне водных аб’ектаў з выкарыстаннем рэжымных матэрыялаў і апублікаваных крыніц, правесці адпаведныя разлікі, пабудаваць гра- фікі і зрабіць іх аналіз. Пры гэтым для выканання работы патрэбна прыцягнуць шэраг карт, атласаў, даведнікаў, а таксама веды па іншых дысцыплінах. Па кожнай рабоце студэнт атрымлівае дыферэнцырава- ную адзнаку і ў выніку набірае адпаведную суму балаў, ці крэдыт.

Агульны аб’ём практычных работ складае 26 гадзін лабараторна-практычных работ і 32 гадзіны вучэбна-палявой практыкі.

Тэматычны план

прыкладнага размеркавання вучэбных гадзін практыкума

і іх дыферэнцыраваная адзнака


п/п



Назва тэмы


Лабара-торныя,

гадзін

КСР,


гадзін

Інтэграна-ваная

работа,


гадзін


Ацэнка

работы


ў балах

1

Гідраграфічныя характарысты-
кі ракі і яе басейна

2

2




9

2

Гідралагічныя назіранні на ва-дамерным пасту і іх першапа- чатковая апрацоўка




2




9

3

Паўтаральнасць і працягласць

стаяння ўзроўняў



2







9

4

Хуткасці цячэння ў жывым сячэнні ракі

2

2




9

5

Крывыя расходаў вады

2

2




9

6

Вызначэнне тыпаў жыўлення ракі па гідрографу

2

2




9

7

Характарыстыкі рачнога сцёку

2

2




9

8

Марфаметрычныя характарыс- тыкі возера




2




9

9

Размеркаванне тэмпературы вады па вертыкалі ў возеры




2




9

10

Гідраграфічная характарыс- тыка водных аб’ектаў







2

10

11

Гідралагічныя прылады




2




9

Усяго за год:

12

18

2

100



МОДУЛЬ 1. ЛАБАРАТОРНА-ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

І КАНТРАЛЮЕМАЯ САМАСТОЙНАЯ РАБОТА

1.1. Гідраграфічныя характарыстыкі ракі і яе басейна
Вывучэнне рэк пачынаецца з выяўлення гідраграфічных харак-
тарыстык іх басейнаў (вадазбораў) ─ тэрыторый, з якіх сцякае вада ў пэўныя рачныя сістэмы (галоўную раку з яе прытокамі).

Гідраграфічныя характарыстыкі ракі і яе басейна маюць важнае значэнне ў гідралагічных разліках, асабліва ў тых выпадках, калі матэрыялаў назіранняў недастаткова або калі яны адсутнічаюць.

Да найбольш істотных з іх адносяцца марфаметрычныя паказчыкі басейна (плошча, даўжыня, шырыня, асіметрычнасць, лясістасць, азёрнасць, забалочанасць, узаранасць) і параметры гідраграфічнай сеткі (даўжыня ракі і прытокаў, звілістасць, гушчыня, ухіл).

Для ўстанаўлення гэтых параметраў і паказчыкаў выкарыстоў- ваюцца картаграфічныя матэрыялы, пры гэтым чым буйнейшы ма- штаб карт, тым больш дакладнымі будуць атрыманыя даныя.

Змест работы

1. Вызначыць на карце маштабу _____________ліст_____________ гідраграфічныя характарыстыкі басейна ракі _____________________

2. Правесці водападзельную лінію, вызначыць яе даўжыню.

3. Вымераць плошчу басейна.

4. Вызначыць: а) даўжыню басейна; б) сярэднюю і найбольшую шырыню; в) каэфіцыент асіметрыі і развіцця водападзельнай лініі.

5. Вылічыць азёрнасць, балоцістасць, лясістасць і ўзаранасць басейна.

6. Вызначыць даўжыню галоўнай ракі і яе прытокаў.

7. Вылічыць каэфіцыенты звілістасці галоўнай ракі і гушчыні рачной сеткі.

8. Вызначыць падзенне і падоўжны ўхіл галоўнай ракі.

9. Пабудаваць гідраграфічную схему ракі і графік нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця.


Выкананне работы

1. Мяжа вадазбору ракі ─ водападзельная лінія, якая аддзяляе дадзены рачны басейн ад суседніх. Яе праводзяць згодна рэльефу мясцовасці па найбольшых вышынях (вяршынях ўзгоркаў, хрыбтоў, седлавінах) з улікам гарызанталей і бергштрыхоў; яна павінна замыкацца ў вусці або ў разліковым (замыкаючым) створы (рыс. 1.1, пункцірная лінія). Водападзельная лінія ні ў якім разе не павінна перасякаць часовыя і пастаянныя вадацёкі.



Даўжыня водападзельнай лініі (S, км) вызначаецца ў маштабе карты пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з ростулам 2 мм.
Рыс. 1.1. Схема басейна р. Заходняя Бярэзіна

2. Плошча басейна (F, км2) вызначаецца пасля правядзення водападзельнай лініі планіметрам або палеткай. Вымяраецца паасобна для правага (Fп) і левага (Fл) берагоў галоўнай ракі, бо гэтыя даныя неабходны пры вылічэнні каэфіцыента асіметрыі. Пазней дакладна ўстанаўліваецца плошча басейнаў кожнага прытока першага парадку з мэтай пабудовы графіка нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця. Затым у дадзеным басейне вымяраюць плошчы лясоў (fл), азёраў (fаз), балот (fб) і ворыва (fв) для вызначэння адпаведных паказчыкаў. Усе атрыманыя значэнні разлікаў заносяцца ў ведамасць (табл. 1.1).



Табліца 1.1
Ведамасць вымярэння плошчы басейна ракі _________________

Карта маштабу_________________


Назва плошчы (часткі басейна, ракі)

Плошча ў дзяленнях планіметра (R)

Плошча

F = R (n2 n1) , км²

Адлікі

(n2 , n1)



Рознасць адлікаў

(n2 n1)



Сярэдняя рознасць (n2 n1)













































Планіметр №_____________Цана дзялення планіметра (R) ________ км²/адз.


Плошча басейна ракі (F) _________ км² (Fл =_________ км², Fп =________ км²)


Плошча лясоў (fл)_________ км²

Плошча азёр (fаз)_________ км²

Плошча балот (fб)_________ км²

Плошча ворыва (fв)_______ км²


3. Даўжыня басейна (Lб, км) пры правільнай яго форме ─ гэта адлегласць па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага створу ракі па напрамку вытоку да найбольш аддаленага пункта водападзельнай лініі (рыс. 1.2 а). Пры вогнутых і складаных формах басейна яго даўжыню вымяраюць цыркулем па медыяне (рыс. 1.2 б). У дадзеным выпадку выкарыстоўваюць палетку з празрыстага пластыка з шэрагам канцэнтрычных акружнасцей і адтулінай у цэнтры для наколвання. Для выяўлення сярэдніх па шырыні басейна пунктаў накладваюць палетку так, каб кожная з упісаных акружнасцей датыкалася да дзвюх процілеглых старон басейна і наколваюць некалькі пунктаў, затым праводзяць па іх медыянную лінію.

4. Сярэдняя шырыня басейна (Вс, км) вылічваецца па формуле:

Вс = F / Lб ,

дзе F – плошча басейна, км2; Lб – даўжыня басейна, км.

5. Найбольшая шырыня басейна (Внайб) – гэта даўжыня найболь-шага перпендыкуляра да лініі даўжыні басейна (гл. рыс. 1.2).


Рыс. 1.2. Даўжыня басейна ракі (Lб): а – па прамой лініі,

б – па медыяне; Внайбнайбольшая шырыня басейна
6. Каэфіцыент асіметрыі басейна (а), які характарызуе нераў-намернасць размеркавання плошчаў правай і левай часткі басейна (у адносінах да галоўнай ракі), вылічваецца па формуле:
а = | (FлFп) | / 0,5 (Fл + Fп),

дзе Fл і Fп – плошчы адпаведна левабярэжнай і правабярэжнай частак басейна, км².


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка