Отчет по итогам наблюдения Наблюдение осуществлялось активистами рпоо «Белорусский Хельсинкский Комитет»




старонка4/4
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.58 Mb.
1   2   3   4

Колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова
Відаць станоўчая дынаміка разыходжання дадзеных яўкі паміж звесткамі назіральнікаў і афіцыйнымі дадзенымі. Спачатку яўка скажалася на 4,8%. 21 і 22 сакавіка разыходжанне дасягнула піку, склаўшы адпаведна 24% і 23,6%.
У камісіях, дзе вялося назіранне, зафіксавана перавышэнне афіцыйных дадзеных яўкі ў сярэднім на 20,1%. Такая розніца ўказвае, што падчас датэрміновага галасавання мелі месца значныя скажэнні яўкі выбаршчыкаў у бок яе павелічэння, што ставіць пад сумнеў афіцыйныя дадзеныя аб яўцы ў 32,04%
ГАЛАСАВАННЕ Ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ І ПАДЛІК ГАЛАСОЎ
У спіс грамадзян, якія маюць права прымаць удзел у галасаванні, уключаюцца грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў да дня ці ў дзень галасавання і зарэгістраваны на момант складання спісу выбарчшыкаў па месцы свайго пражыванні ці на месцы знаходжання на тэрыторыі ўчастка для галасавання. Грамадзяне, зарэгістраваныя па месцы знаходжання, уключаюцца ў выбарчыя спісы толькі па месцы свайго знаходжання. За 15 дзён да пачатку галасавання выбаршчыкі могуць азнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў. Арт. 21 ВК забяспечвае такую магчымасць кожнаму грамадзяніну. Гэта дае падставы ЦВК забараніць азнаямленне са спісамі выбаршчыкаў іншых асоб (назіральнікаў), а таксама іх перадачы цалкам альбо часткамі выбаршчыку4. Выдача выбаршчыкам бюлетняў рэгламентавана ЦВК5
У дзень выбараў назіральнікамі зафіксаваныя разыходжанні дадзеных яўкі выбаршчыкаў. Колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі ў дзень выбараў, па дадзеных УВК была на 27,6 % большая, чым па дадзеных назіральнікаў.
Згодна з арт. 54 ВК УВК абавязаная забяспечыць магчымасць удзелу ў галасаванні выбаршчыкам, якія па стане здароўя ці па іншых паважных прычынах не змогуць прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання. Для такога галасавання ў камісіі павінна быць не больш, чым тры скрыні. УВК па просьбе выбаршчыка, якая паступіла ў пісьмовай ці вуснай форме, даручае не менш, чым двум сябрам камісіі, арганізаваць галасаванне па месцы знаходжання гэтых асобаў у дзень выбараў. Дадзеныя аб такіх выбрашчыках заносяццца ў адапведны спіс, які падпісваецца старшынёй камісіі. Ніякіх афіцыных пацверджаняў немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак не патрабуецца.
Зафіксаваны выпадкі парушэння працэдуры галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў, прадугледжанай у арт. 54 ВК. Так, сябры УВК № 8 г. Гомеля атрымалі ў камісіі 150 бюлютэняў для галасавання по месцы знаходжання выбаршчыкаў пры тым, што ў адпаведным спісе было 26 чалавек. Сябры УВК № 11 г. Магілёва атрымалі 4 просьбы аб галасаванні па месцы жыхарства, але у выніку ўнеслі ў пратакол звесткі аб тым, што прагаласаваў 21 выбаршчык. У УВК № 39 г. Гомеля дзевяць асоб былі здзіўленыя, што іх сваякоў унеслі ў спіс галасавання по месцы знаходжання.
Падлік галасоў павінен адбывацца галосна, на ўчастку маюць права прысутнічаць акрэдытаваныя назіральнікі, прадстаўнікі СМІ, кандыдаты ў дэпутаты па дадзенай выбарчай акрузе і іх давераныя асобы. На падставе бюлетэняў, якія знаходзіліся з скрынях для галасавання, камісія спачатку паасобна, а потым суміруючы дадзеныя, устанаўлівае: па кожнай выбарчай акрузе агульную колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, у тым ліку колькасць выбашчыкаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, колькасць выбаршчыкаў, якія галасавалі па месцы свайго знаходжання, і колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні ў дзень выбараў на ўчастку для галасавання; колькасць галасоў, аддадзеных за кожнага кандыдата ў дэпутаты, і колькасць галасоў, аддадзеных супраць усіх кандыдатаў у дэпутаты (на безальтанатыўнай акрузе – колькасць галасоў пададзеных супраць кандыдата), колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі.  Несапраўдныя бюлетэні ўпакоўваюцца асобна. Пасля завяршэння падліку галасоў праводзіцца пасяджэнне УВК, на якім вызначаюцца і заносяцца ў пратакол вынікі падліку галасоў. Пратакол складаецца асобна па кожнай выбарчай акрузе. На пасяджэнні УВК разглядаюцца, калі ёсць, асабістыя меркаванні сяброў камiсii, а таксама скаргі і заявы аб парушэннях пры галасаванні ці падліку галасоў.
Пасля ўстанаўлення вынікаў падліку галасоў асабіста старшынёй, або намеснікам старшыні, або сакратаром УВК пратакол падаецца ў адпаведную акруговую, тэрытарыяльную выбарчую камісію, а таксама ў орган, які ўтварыў камісію. Да пратакола прыкладаюцца, калi яны ёсць, асобныя меркаванні членаў камiсii, заявы давераных асоб кандыдатаў і іншых асоб аб парушэннях, дапушчаных у ходзе галасавання або пры падліку галасоў, і прынятыя па іх рашэнні камісіі.
Копія пратаколу ўчастковай камісіі пасля яго падпісання вывешваецца для азнаямлення ў месцы, устаноўленым камісіяй. Такім чынам камісіяй вырабляецца тры асобнікі пратакола аб выніках падліку галасоў, адін з якіх захоўваецца у матэрыялах камісіі. ВК не прадугледжвае магчымасці вырабу і завярэння копіі пратаколу для назіральнікаў. Яны маюць права вырабіць копіі сваімі магчымасцямі і за свой кошт.
Насамрэч па гэтых правілах вырабляюць і вывешваюць для азнаямлення толькі выняткі з пратакола пасяджэння УВК. У дапаможніку для сяброў УВК6, прадугледжаны дзве формы пратаколу (дадаткі 11 і 12). Падрабязны пратакол пасяджэння УВК з вынікамі падліку галасоў па кожнаму віду галасавання (датэрміновага, па месцы знаходжання выбаршчыка, у памяшканні ўчастка для галасавання) і разгляду скаргаў робіцца толькі ў адным асобніку, копіі з якога не робяцца і не вывешваюцца.
Назіральнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» зафіксаваныя шматлікія выпадкі парушэння гэтай працэдуры падліку галасоў.
На 98 % выбарчых участкаў назіральнікі не мелі магчымасці паўнавартасна назіраць за працэдурай падліку галасоў. На 93% участках назіральнікі адзначылі, што адлегласць да стала, на якім вёўся падлік бюлютэняў, не дазваляла ім бачыць іх змест. Усе назіральнікі паведамілі, што падлік галасоў ажыццяўляўся ўсімі сябрамі камісіі адначасова, пры гэтым кожны сябра камісіі лічыў свой стос бюлютэнеў. Такі спосаб падвядзення вынікаў галасавання не дае магчымастці сцвярджаць, что яны сапраўды адлюстроўваюць волевыяўленне выбаршчыкаў. Толькі ў дзвух выпадках назіральнікі адзначылі, што яны маглі ў поўнай меры ажыцяўляць назіранне за падлікам галасоў і вынік падліку не выклікаў у іх ніякіх сумневаў. У аднім з такіх выпадкаў дэпутатам Першамайскага сельскага Савету дэпутатаў Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. быў абраны незалежны кандыдат, які ў жніўні-лістападзе 2013 г. праводзіў актыўныю грамадскую дзейнасць па абароне правоў сялянаў у сувязі з кампаніяй уладаў па ліквідацыі пагалоўя свіней на прыватных падворках падчас эпідэміі АЧС.
На 35% участках назіральнікі адзначылі, што сябры УВК не агалошвалі вынікі асобнага падліку галасоў, што з’яўляецца парушэннем працэдуры падліку галасоў, устаноўленай ВК. Таксама назіральнікі кампаніі зафіксавалі выпадкі, калі УВК наогул не вывешвалі для азнаямлення пратакол аб выніках галасавання.
Адбыліся выпадкі ціску на назіральнікаў і давераных асобаў апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты. 22 сакавіка ў г. Мінску супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага РУУС затрымалі давераную асобу кандыдата ў дэпутаты па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 г. Мінска Максіма Гацака, адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Дзяніса Садоўскага. Складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Дзяніс Садоўскі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання на зав. Акрэсціна да разгляду яго справы ў судзе. Затрыманы паспеў паведаміць, што інцыдэнт адбыўся на выбарчым участку № 53, калі ён спрабаваў высветліць прычыну выдалення з участка назіральніцы ад БХД. Скаргі па факту затрымання Дзяніса Садоўскага накіраваныя ў ЦВК, пракуратуру і Кастрычніцкае РУУС.

У г. Гарадку Віцебскай вобл. актывіста Руху «За свабоду» Леаніда Гаравога выдалілі з Гагарынскага выбарчага ўчастка. Яму паведамлена аб пазбаўленні акрэдытацыі за «грубыя парушэнні выбарчага заканадаўства» (знаходжанне каля стала, дзе выдаюць бюлетэні, каля кабінаў для галасавання) і перашкоды працы камісіі. Назіральнік падкрэслівае, што месца, якое яму вызначылі на ўчастку, знаходзілася за 9 метраў ад сталоў камісіі. Ён упэўнены, што выдаленне з участка звязана з вялікай колькасцю скаргаў на заўважаныя парушэнні. Напрыклад, у першы ж дзень датэрміновага галасавання назіральнік зафіксаваў, што па сканчэнні працы ўчастка старшыня УВК Пётр Прасолаў зачыніўся ў памяшканні, дзе стаіць скрыня, разам з супрацоўнікамі міліцыі і трыма сябрамі камісіі. Па факту пазбаўлення акрэдытацыі Леанід Гаравы падаў скаргу ў Віцебскую абласную выбарчую камісію.

22 сакавіка назіральнік кампаніі «Права выбару» Настасся Александровіч была пазбаўлена акрэдытацыі на ўчастку № 47 Куйбышаўскай выбарчай камісіі № 46 г. Мінска. У рашэнні УВК за подпісам старшыні, намеснік начальніка Упраўлення адукацыі, спорту і турызму Савецкага раёна па фінансава-гаспадарчай дзейнасці Уладзіміра Заляшчука ў якасці прычыны ўказана «парушэнне Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь» (без тлумачэння, у чым менавіта заключалася гэта «парушэнне»).

23 сакавіка актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, назіральніца кампаніі «Права выбару» Валерыю Чарнаморцаву была пазбаўлена акрэдытацыі на выбарчым участку № 25 Лагойскай акругі № 44. У якасці прычыны ўказана: «знаходзілася каля выбарчай скрыні, умешвалася ў працу камісіі і вяла несанкцыянаваныя фота- і відэаздымкі».



1

 РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»: http://belhelcom.org/docs; ПЦ «Вясна»: http://spring96.org/ .

2

 http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-PPNS5-36-post15.pdf.


3

 http://spring96.org/be/news/70019

4

 Гл п. 5.10. Пособие для членов участковых избирательных комиссий по выборам депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать седьмого созыва. Утверждено Постановлением Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 17.12.2013 No 21.

5

 Постановление от 19.02.2014 года № 16 "О документах, на основании которых выдается бюллетень для голосования при проведении выборов депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать седьмого созыва и повторных выборов депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва в Гомельском-Новобелицком избирательном округе № 36".

6

 Пособие для членов участковых избирательных комиссий по выборам депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать седьмого созыва. Утверждено Постановлением Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 17.12.2013 No 21.
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка