Олуб Мікалай Фаміч- ветэран працы Бародзіцкай базавай школы




Дата канвертавання13.05.2016
Памер6.33 Kb.
Голуб Мікалай Фаміч- ветэран працы Бародзіцкай базавай школы.

Голуб Мікалай Фаміч, нарадзіўся ў 1918г. у в. Бародзічы Зэльвенскага р-на. Скончыў Зэльвенскую семігадовую школу, працаваў на чыгунцы ў Зэльве. У 1940 г. скончыў курсы настаўнікаў у г. Ваўкавыску. У кастрычніку 1940 г. прызваны ў рады чырвонай арміі. У гады вялікай Айчыннай вайны ахоўваў неба Ленінграда. Пасля лячэння ў 1943г. накіраваны на 1-ы Прыбалтыйскі фронт. Служыў у складзе 64-й брыгады пад камандаваннем палкоўніка А.В.Чапаева, прымаў удзел у вызваленні Вялікіх Лук, Смаленскай вобласці, Беларусі, Латвіі, Літвы, удзельнічаў у штурме Кёнігсберга. Узнагароджаны ардэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі.



У маі 1946 г. дэмабілізаваўся. Да 1976 г. працаваў настаўнікам пачатковых класаў Бародзіцкай школы. Жыў у Зэльве.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка