«Ох, дайце ж мне смык»… Францішак Багушэвіч




Дата канвертавання23.03.2016
Памер49.75 Kb.
«Ох, дайце ж мне смык»… Францішак Багушэвіч
Францішак Бенядзікт, сын Казіміра Багушэвіча, нарадзіўся 21(9) сакавіка 1840 г. у двары Свіранах каля Вільні. Бацька паэта жыў выключна з зямлі і валодаў маёнткам Кушляны з 34 сялянскімі душамі. Там прайшло маленства Францішка і яго братоў. Адтуль пацягнуліся сыны кушлянскага гаспадара ў Вільню, па навуку. Яшчэ будучы гімназістам, Ф. Багушэвіч пачуў пра арганізацыю першага ў так званым Паўночна – Заходнім краі музея старажытнасцяў, афіцыйна дазволенага царскай адміністрацыяй у Вільні.

Імкнучыся далучыцца да патрыятычнай акцыі памножэння культурных здабыткаў роднага краю, юнак сам адшукаў і падаў у камісію музея антыкварныя прадметы. Ф. Багушэвіч быў запрашаны на адкрыццё першай экспазіцыі ў будынку Віленскага універсітэта. Тут Францішак мог пабачыць А. Кіркора, У. Сыракомлю, Я. Тышкевіча і іншых прыхільнікаў музейнай справы. Такая падзея і паважныя знаёмствы з вялікімі культурнымі дзеячамі спрыялі ранняму сталенню Багушэвіча – патрыёта. У гімназічныя гады Францішак пранікся духам “прамяністых” атмасферай філаматаў-філарэтаў, што панавала ў Вільні на пачатку 19 ст., і якая не знікла дашчэнту ў старажтнай сталіцы Вялікага княства Літоўскага.

Атрымаўшы ў 1861 г. атэстат пра заканчэнне Віленскай гімназіі Багушэвіч у той самы дзень, напісаў заяву на імя рэктара Пецярбурскага універсітэта Плятнёва. Залічаны на першы курс Пецярбургскага універсітэта па матэматычным разрадзе Багушэвіч так і не распачаў вучобы: на знак пратэсту супраць новых універсітэцкіх правіл, якія абмяжоўвалі правы навучэнцаў, студэнты адмовіліся прыняць свае заліковыя кніжкі. Барацьба скончылася крывавай сутычкай і Багушэвіч піша заяву з просьбай звольніць з універсітэта “ з прычыны цяжкай хваробы” Такі паварот падзей вярнуў юнака на Радзіму, дзе ўсё бурліла і віравала: наспявала рэвалюцыйная сітуацыя, якая неўзабаве выльецца ва узброены нацыянальна-вызваленчы рух на заходніх ускраінах Расійскай імперыі. У школе, адкрытай на Лідчыне, Францішак навучае сялянскіх падлеткаў.

1863 год – дата, якая палыхнула ў сярэдзіне мінулага стагоддзя засталася астральнай зоркай на шляху станаўлення беларускай нацыі, а значыць, і ў гісторыі станаўлення і развіцця беларускай літаратуры. Там, у паэтавай маладосці належыць шукаць пачатковы напеў Багушэвіаваў музы:

Ўсё злягло, зіма гарцуе

На спусцелым полі,

Шуму іх ніхто не чуе,

Плачуць сосны з болю!..

Хай жа сосны з бол млеюць,

Сэрцы ўзрушаць людзям,

Бо хто плач іх зразумее,

Мёртвых той абудзіць!...

Гэта верш-роздум пра паўстанне 1863 года, пра яго няўдачы. У шуме сосен паэту чуецца плач па тых, хто заўчастна загінуў у вызваленчай барацьбе. Паўстанне на чале з К. Каліноўскім адбілася і ў лёсе самаго Багушэвіча. Яго рэха, яго водбліск ярка азорыць шлях, па якім ужо без вагання пойдзе і павядзе Францішка за сабой паэтава муза. Так падказала яму сэрца і сумленне, урэшце, так дыктавала сямейнае выхаванне, гераічнае мінулае народа – усё, што пазней, наяднанае з вялікім талентам, дазволіла Багушэвічу стать самым яркім паэтам-дэмакратам Беларусі 19 ст, абаронцам праўды, змагаром за волю краіны – куляй і пяром. У 1865 годдзе Багушэвіч падаў заяву дырэктару Нежынскага юрыдычнага ліцэя з просьбай залічыць яго ў лік студэнтаў. Наваспечаны ліцэіст імкнуўся зарабляць на жыццё рэпетытарствам. У 1868 г. Багушэвіч арымаў атэстат пасля чаго працаваў у кралявецкім павеце судовым следчым. На Беларусь францішак Багушэвіч вярнуўся толькі ў 1884 годдзе, калі падаў прашэнне ў Нежынскі акруговы суд з просьбай звольніць са службы. У Вільню паэт вярнуўся з жонкай Габрыэляй, дачкой канстанцыяй і сынам Тамашам Вільгельмам.

Ужо ў сталым узросце, будучы паэт апрача асноўнай працы на пасадзе прысяжнага абаронцы Віленскага акруговага суда працягваў перабівацца падзаробкамі ў Віленнскай рыма-каталіцкай духоўнай кангісторыі.

Першымі вядомымі спробамі францішка Багушэвіча трэба лічыць зноўдзеныя ў Львове вершы на польскай мове: “Новы 1886 год”, “Прывід надзеі”, “Хто гэта?”, напісаныя ў 1885-1886 гг, Верш “Новы Год1886” узор альбомнай лірыкі сярэдняга гатунку; верш “Хто гэта?” уяўляе сабой палітычную сатыру на аднаго з тагачасных дзяржаўных шутоў – ці не Бісмарка. І толькі “Прывід надзеі” вылучаецца сваім настроем і ўзлётам духу,як філасофская спроба асэнсаваць высокія паняцці чалавечега быцця. Першае вядомае публічнае выступленне Багушэвіча – літаратара адбылося 4 красавіка 1885г. на старонках польскага часопіса “Край”, што выдаваўся ў Пецярбугру. За сем гадоў (1885-1891) “Край” змясціў звыш паўсотні артыкулаў і нататак,якія дасылаў Ф. Багушэвіч,падпісваючы іх рознымі псеўданімамі. Сёння немагчыма поўна уявіць творчае аблічча пісьменніка без віленскіх допісаў саркатычных і балюча-праўдзівых,статыстычна-інфарматычных і ярка публіцыстычных.Праз іх выконвалася,сталела,удасканавалася майстэрства Багушэвіча-публіцыста.

Увосень 1891г. у Кракаве выходзіць першы зборнік паэта “Дудка беларуская”пад псеўданімам Мацей Бурачок. Гэты творы подзіг і выдатная мастацкая з’ява ў духоўным жыцці беларускага народа засведчыла,што для Ф.Багушэвіча публічнае слова стала падуладным і пісьменнік,падслухаўшы яго думкі,вынес іх на суд Божы.

Як было тутэйшаму “цёмнаму”селяніну,што ўвесь век векаваў у сваёй вёсцы,не верыць больш даседчанаму,бываламу і разумнаму супляменніку,што гаворыць на адной з ім гаворцяк было не пачуць закліку:”Не пакідайце ж мовы нашай беларускай,каб не ўмерлі!” Тэма нацыянальнага адраджэння ў прадмове да зборніка “Думка беларуская” становіцца асновай усёй творчасці Багушэвіча.Мацей Бурачок вызначыў асноўныя прыкметы існавання самастойнай беларускай нацыі: даўняя,праз вякі эканамічная і культурная супольнасць люду,што жыве на адной тэрыторыі разам з іншымі народамі і адзінства мовы. Такім чынам і прадмовы Ф. Багушэвіча сталі сваесаблівым маніфестам беларускага нацыянальнага адраджэння.

Першы паэтычны зборнік Ф.Багушэвіча паклаў пачатак таму,што беларуская кніга больш ніколі не спынялася на дарозе да беларускага чытача і стала з’яўляцца штогод.Сам Багушэвіч пісаў і пісаў новыя вершы. У 1894г. выйшаў другі зборнік – “мык беларускі” пад новым псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава.Ф.Багушэвіч стаў прадвеснікам нашаніўскай палемікі пра шляхі развіцця беларускай літаратуры,праграшуючы шлях да высокага,духоўнага і незямнога хараства.

Усяго ў паэтычнай спадчыне Ф.Багушэвіча сорак восем беларускіх вершаваных твораў,а польскамоўных чатырнаццаць.Яго прыжыцёвыя зборнікі “Дудка-беларуская” і “Смык беларускі” склалі вершы выключана на беларускай мове.Менавіта ў заслугу Багушэвічу з пэўнасцю можна залічвацьвыпрацоўку асноватворных ідэй беларускага адрадэння. Першы апублікаваны празаічны твор Ф.Багушэвіча-апавяданне “Тралялёначка”.Проза паэта-класіка XIXст.прадстаўлена яшчэ апавяданнямі “Сведка”,”Палясоўшчык”,”Дзядзіна”.Вырашоны яны ў плане апрацоўкі народных жартаў,казак-небыліц.Такія катэгорыі,як мова стаяць ў пісьменніка ў адным шэразе з катэгорыямі Незалежнасці,Праўды,з боскім словам. Беларускі пісьменнік шырока выкарыстоўваў дыялектызмы,выразы простай лексікі.уводзіўнеалагізмы. Куды менш пашчасціла творам Ф.Багушэвіча апошніх гадоў: вершаваныя меліся скласці трэці паэтычны зборнік “Скрыпачка беларуская”,а проз-кнігу “Беларускіх апавяданняў”!Забароненыя царскай цэнзурай,рукпісы гэтыя загінулі,і лёс іх невядомы. Не шмат захавалася перакладных твораў Ф.Багушэвіча.Пры жыцці паэт апублікаваў толькі байку У.Крылова “Свіння і жалуды”.У1916 годзе газета “Гоман”падала на сваіх старонках яго пераклад з польскай мовы байкі “Свінні і бароны” Артура Бартэльскага.

15(28) красавіка 1900г. у сваім маёнтку Кушляны памёр Ф.Багушэвіч.



Творчасць Ф.Багушэвіча-вершыня нацыянальнага ўсвядомленай ідэі беларускага адраджэння ў XIXст.,звяно,якое аб’ядноўвае усю новую беларускую літаратуру з яе адраджэнскім уздымам на пачатку XXст.

Выдатны паэт –дэмакрат,першы сапраўдны народны пясняр Беларусі Ф.Багушэвіч стаў надзейным,пярэдаднім беларускага нацыянальнага адраджэння “нашаніўскай” пары.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка