О, э пісалася літара а




Дата канвертавання07.05.2016
Памер53.5 Kb.
Раённы этап Прадметнага конкурсу па беларускай мове – 12 люты 2007 г.

Час працы – 90 мінут.


Сардэчна Вітаем! Перад Табой заданні. Чытай уважліва, пішы толькі, колькі ад Цябе патрабуюць.

Жадаем поспехаў!

1. Змяніце словы так, каб замест о, э пісалася літара а.


голас – .................................................... цэнны – ........................................................

дрэва – .................................................... ход – .............................................................

позна – .................................................... соль – ............................................................
2. У месцы кропак устаўце вялікую, або малую літары, якія знаходзяцца ў дужках.

У (і).....таліі, у (п).....адуанскім (у).....ніверсітэце, ёсць славутая «Зала сарака».

У ёй размешчаны сорак партрэтаў (с).....лаўных з найслаўнейшых людзей зямлі. Сярод іх другі – Францыск Скарына.

Так за тысячы кіламетраў ад (б).....еларускай (з).....ямлі, у (д).....алёкай Iталіі, ушаноўваецца памяць аб нашым слаўным (з).....емляку.

Амаль пяцьсот гадоў таму назад са (с).....карынавых рук атрымалі ўсходнія (с).....лавяне першую друкаваную кнігу.
3. Прачытайце тэкст. Выдзеленыя дзеясловы цяперашняга часу замяніце на дзеясловы прошлага часу.
Сем цыбатых жураўлёў ходзяць па леташняй жытняй пожні. Яны збіраюць ......................................... каменьчыкі і іншую спажыву, бо ранняй вясною корму небагата. Птушкі не бачаць ..............................................., што па мокрай разоры да іх падкрадаецца ............................................ воўк. Ён усё бліжэй і бліжэй падпаўзае .................................. да жураўлёў. І калі які жораў узнімае галаву, воўк моцна прыціскаецца ........................................... да зямлі. Застаецца ўжо метраў восем...

У гэты час жураўлі, адчуўшы небяспеку, як па камандзе насцярожваюцца, падымаюць галовы. Воўк не вытрымлівае ................................, кідаецца .......................................... на птушак. Але журавы напагатове. Яны робяць ........................................... невялікую разбежку, узмахваюць ............................ крыламі і адрываюцца .................................... ад зямлі.


4. Устаўце прапушчаныя літары:
кніга – у кні.....е

хата – у ха.....е

парта – на пар.....е

дарога – на даро.....е

снег – на сне.....е

5. Да ніжэйпададзеных слоў дапішыце па 1-ым сіноніме:


адважны – ................................................

выдатны – .................................................

міла – ........................................................

гаварыць – ................................................

прыязны – ................................................
6. У месца кропак устаўце патрэбныя літары.
Мы жывём на па...ночна-...сходняй ...скраіне горада.

У парк... саджалі дрэ...цы. Міхась выпрасі... ... дзядзькі ...ладзіміра гонкі клёнік і пасадзі... на сваім двары.


7. Прачытайце тэкст. Выпішце з яго, у адпаведныя радкі, дзеясловы цяперашняга

і будучага часу.

Хлеб — страва інтэрнацыянальная. Пшанічны, як на поўдні, у нас пякуць рэдка. Беларус любіць чорны хлеб і сумуе па ім, трапіўшы туды, дзе яго няма.

Так што хлеб у нас жытні, вельмі духмяны. Ён пячэцца на паду, на капусных або кляновых лісцях. Пасля, спырснуты вадою, астывае пад ручніком, напаўняе хату найлепшым у свеце пахам. Адрэжаш гарачую лусту хлеба, густа пасоліш яе і са смакам з’ясі. Няма нічога смачнейшага за свежы хлеб.


Цяперашні час: ...........................................................................................................................

.......................................................................................................................................................

Будучы час: .................................................................................................................................

.......................................................................................................................................................


8. Прачытайце тэкст i адкажыце на пытаннi.
Пляц Святога Марка з’яўляецца гістарычным цэнтрам Венецыі. Яго лічаць

не толькі адным з найпрыгажэйшых у Італіі, але і на цэлым свеце.

Архітэктура пляца з яго мармуровымі палацамі спалучае элементы фантазіі

і рэчаіснасці.

Нягледзячы на розніцу стыляў у асобных будоўляў, усё разам стварае дасканалую гармонію. Нездарма Напалеон назваў пляц Святога Марка «найпрыгажэйшым салонам свету».

У XIII ст. пляц быў вымашчаны цэглай у прыгожыя ўзоры. Нездарма: тут быў цэнтр венецыянскага жыцця амаль ад пачатку існавання горада. Тут адбываліся важнейшыя палітычныя і рэлігійныя падзеі. Пляц стаў арэнай дзяржаўных, касцельных і народных урачыстасцей. Тут людзі пратэставалі супраць дэспатычных урадаў, але тут жа адбываўся шматмесячны венецыянскі карнавал, розныя турніры і народныя фэсты.

На пляцы Святога Марка ёсць крамы з мастацкімі вырабамі і галерэі.

У славутых кавярнях сустракаюцца вядомыя мастакі, пісьменнікі, акцёры. Часамі на пляцы адбываюцца канцэрты — акустыка тут амаль такая, як у опернай зале.

Не так даўно на пляцы Святога Марка, у галерэі дэль Кавэліна, была наладжана выстаўка мастацкіх прац нашага вядомага мастака з Валіл Лёніка Тарасэвіча.

а) чым цiкавая архiтэктура пляца Святога Марка?

.....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
б) назавi чатыры вiды мерапрыемстваў, якiя адбывалiся i адбываюцца на пляцы

............................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


в) якi беларускi акцэнт звязаны з пляцам Святога Марка?

..............................................................................................................................................................................................................................................................................................................

.......................................................................................................................................................
9. Са слоў складзіце сказы. Запішыце.
Адной, на, Міхась, жылі, і Толік, вуліцы.

.......................................................................................................................................................

Школе, у, толькі, яны, але, пазнаёміліся.

.......................................................................................................................................................

Пасябравалі, партай, хлопчыкі, сядзяць, і, адной, за.

.......................................................................................................................................................

Адпачываюць, урокі, і, яны, вучаць, разам.

.......................................................................................................................................................

Справах, дапамагае, ва ўсіх, сяброўства, ім.

.......................................................................................................................................................


10. Прачытайце сказы. У месца кропак устаўце патрэбныя зычныя.
З другога боку чыгункі стаяла бу....ка. Ні....кія, ця....кія хмары некалькі дзён падра.... закрывалі неба. Раўнюткі пя....чаны бера.... быў некалі ўтульным пляжам. Думкі плылі лё....ка і гла.....ка. Дзеці ху....ка беглі па гладкай сце....цы. Мы ішлі па кла....цы цераз ручай. Перад намі многа даро.... .
11. З дадзеных слоў складзіце антанімічныя пары.
штучны, замежны, працаваць, плакаць, натуральны, вянуць, згубіць, шчодры, смяяцца, айчынны, скупы, знайсці, гультаяваць, цвісці

.................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


12. Прачытайце пачатковы фрагмент апавядання «Арабінавыя пацеркі» Артура

Вольскага. Напішыце ў 10-ці сказах ад імя Святланкі, што было далей.


Аднаго разу падышла да мяне Святланка, дзяўчынка з суседняга пад’езда, дый пытаецца:

– Ты смелы?

– Смелы, – не зусім упэўнена адказаў я. Хто ведае, навошта ёй гэта ведаць?...

– Тады залезь, – з хітраватай усмешкай у чорных вачах кажа Святланка, – на дрэва

і натрасі мне ягад...

У мяне ад сэрца адлегла. Гэта ж прасцей простага! Скінуў я палітончык, каб ямчэй па ствале караскацца было. Аж чую – нехта руку на плячо мне паклаў. Азірнуўся – мой дзед.

– Ты што ж гэта, – кажа, – унучак, га? Нехта дрэўца пасадзіў тут, нехта ашчаджаў, калі грузы на будоўлю вёз. Нават пад’ёмныя краны і бульдозеры не зачапілі яго. Бо кожны чалавек шануе працу другога і хоча, каб усім добра было. А ты?

– Ды я ж не ламаць, – пачаў апраўдвацца я. – Толькі ягад натрэсці...

– Навошта? Нібы здзівіўся дзед.

– А для мяне! – рашуча ўступілася Святланка. Адразу відаць – смелая. – Я іх на нітачку наніжу. Пацеркі будуць. Прыгожыя! Як у мамы...



– А хіба табе мала тых ягад, што на зямлі ляжаць? – не разгубіўся дзед…
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
13. Дакажыце ў 5-ці сказах, што Еўфрасіння Полацкая ўсё жыццё служыла асвеце свайго народа.
........................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка