Няў, якія доўга жылі ў народнай памяці і ўвека-вечаны ў аналах славянскай гісторыі стара-жытных летапісах




Дата канвертавання15.03.2016
Памер223.37 Kb.










няў, якія доўга жылі ў народнай памяці і ўвека-вечаны ў аналах славянскай гісторыі — стара-жытных летапісах1. Дзякуючы гэтаму звесткі пра падзеі тысячагадовай даўнасці дайшлі да нас. Яны фактычна адкрываюць пісаную гісторыю Бела-русі. Паданні пра славутую полацкую князёўну ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай культуры, жывілі сабою яе развіццё, натхнялі на стварэнне мастацкіх твораў.

Тэма Рагнеды з'яўляецца надзвычай важнай у справе нацыянальнага Адраджэння, бо леген-дарная полацкая князёўна — знакавая постаць у гераічным і пакутлівым шэсці продкаў, адна з першых выдатных і яркіх гістарычных асобаў — пачынальнікаў беларускай дзяржаўнасці.

Легенда, свайго роду гістарычны міф пра Раг-неду, не данесла канкрэтнай выявы князёўны, ніхто дакладна не ведае, як яна выглядала, якія пачуцці кіравалі ёю у яе ўчынках... Гісторыкі яшчэ не прыйшлі да агульнай думкі.

Тым не менш псіхалагічная выразнасць воб-раза, ярка акрэсленая ў старажытным паданні, гра-мадзянская і сацыяльная яго афарбоўка паслу-жылі стымулам і далі творцам рэальныя падста-вы асэнсаваць і адрадзіць у выяўленчай форме — у выразных мастацкіх формулах — архетып жан-чыны-гераіні.

Першае вядомае мастацкае ўвасабленне воб-раза Рагнеды мы знаходзім у мініяцюрах Радзі-вілаўскага летапісу, які быў створаны ў канцы XV стагоддзя. Гэты рукапіс з'яўляецца помнікам стапажытнаўсходнеславянскага летапісання, скла-




Мініяцюра

з Радзівілаўскага

летапісу. XV ст.

Антон Ласенка. Уладзімір перад Рагнедаю. Алей, 1770.

РАГНЕДА РАГВАЛОДАЎНА

(слав. імя Гарыслава, ?-1000), полацкая

князёўна. Дачка полацкага князя Рагвалода,

жонка еялікага князя кіеўскага Уладзіміра

Сеятаслаеіча, маці вялікага князя кіеўскага

Яраслава Мудрага і полацкага князя Ізяслава

Уладзіміравіча. Паводле летапісаў, адмовілася

ад шлюбу з наўгародскім князем Уладзімірам,

які потым, у 980 годзе, захапіў Полацк, забіў яе

бацьку і двух братоў, прымусова ўзяў за жонку.

Пасля свайго няўдалага замаху на жыццё мужа

Рагнеда Рагвалодаўна была выслана разам з

сынам Ізяславам у г. Ізяслаў (цяпер г. Заслаўе

Мінскага раёна). Пазней пастрыглася ў

манашкі пад імем Анастасіі. Паводле легенды,

пахавана ў Заслаўі. Беларусь. Энцыклапедычны даведнік.

Мівск, 1995.

Сярод знакавых падзей беларускай мінуўшчы-ны ранняга Сярэднявечча асаблівае месца займае драматычная гісторыя полацкай князёўны Раг-неды. Вобраз гэтай неардынарнай жанчыны пас-лужыў асновай для розных гістарычных падан-



даецца з «Аповесці мінулых гадоў» і летапісу за 1112-1206 гады, прысвечаны пераважна гісторыі Паўночна-Усходняй Русі. Летапіс утрымлівае ў сабе звесткі пра Рагнеду і Ізяслава і суправаджа-ецца вялікай колькасцю ілюстрацый2.

На трох мініяцюрах можна пабачыць полац-кую князёўну. Першая з іх размешчана ў тэксце ў храналагічным парадку і паказвае Рагнеду ў час яе размовы з Рагвалодам пра шлюб. Гэта здво-еная мініяцюра, якая сведчыць пра імкненне ма-стака паказаць дынаміку развіцця падзеяў. Про-сты і аднатыпны архітэктурны фон у выглядзе трох вежаў умоўна падзяляе малюнак на дзве часткі: злева — пасольства Уладзіміра Святасла-віча Наўгародскага да Рагвалода Полацкага з мэтаю сватаўства да яго дачкі; справа — размова Рагвалода з дачкою Рагнедаю. Яшчэ нішто не прадвяшчае трагедыі. Князь і князёўна спакойна і годна сядзяць на драўляных стальцах насупраць адзін аднаго, толькі жэсты выстаўленых рук вы-даюць напружанасць размовы. Рагнеда апранута па-святочнаму: на ёй белая доўгая сукенка-дал-матыка, зверху чырвояая накідка-мантыя з вер-тыкальнымі складкамі, старажытны жаночы га-лаўны ўбор — невялікі белы ўбрус — цалкам зак-рывае галаву князёўны і фалдамі спадае на пле-чы. У адзенні Рагвалода пераважаюць чырвоныя колеры: шапка, чырвоныя боты з вузкімі наскамі. Сцяна палаца ўпрыгожана зубчастым арнамен-там. Агульны каларыт мініяцюры цёплы: мас-так кладзе шчыльныя мазкі светла-чырвоных, жоўтых, зеленавата-блакітных фарбаў.

Два сюжэты з жыцця Рагнеды леглі ў аснову наступных мініяцюраў: замах Гарыславы-Рагне-ды на жыццё Уладзіміра Святаславіча Кіеўскага і заступніцтва сына Ізяслава за маці. Манера выканання малюнкаў дае падставу меркаваць, што іх выконваў той самы майстар.

Характар адлюстравання архітэктуры, мэблі, адзення персанажаў, дакладныя прапорцыі фігу-раў, кампазіцыя (фрызападобнае разгортванне па гарызанталі) сведчаць пра разрыў з візантыйскай і блізкасць да заходнееўрапейскай традыцыі.

Кульмінацыйным момантам з'яўляецца мі-ніяцюра, якая ўвасабляе заступніцтва княжыча Ізяслава. Рагнеда — у цэнтры кампазіцыі, апра-нута па-святочнаму: чырвоная доўгая сукенка-далматыка, аплечча і падол якой упрыгожаны залатой вышыўкаю, перададзенай жоўтым коле-рам; княская мантыя, край якой таксама залаты, спадае складкамі з выцягнутых уперад рук, на нагах — шытыя золатам чаравікі з вострым на-ском, якія нагадваюць венецыянскі абутак. Каля ног аголены меч. Рагнеда сядзіць на ложку, засце-леным белай посцілкай, якая таксама, як і яе адзенне, аздоблена вышыўкаю залатымі ніткамі па краю. Вельмі сімвалічна, што чырвоная постаць беларускай князёўны пададзена мастаком на бе-лым фоне царскага ложа.

На галаве Рагнеды-Гарыславы паверх убруса — карона! Менавіта гэтая выява легендарнай па-лачанкі, увянчаная каронаю, сведчыць пра пава-гу, з якой ставіліся да Рагнеды нават простыя перапісчыкі летапісу. Звычайна такім чынам малявалі князёўнаў-прынцэсаў, што прыехалі з

Візантыі. I толькі для Рагнеды было зроблена выключэнне. Даследчыца Ганна Барвенава3 вы-казала слушную думку наконт паходжання ру-капісу, разглядаючы гэты момант: «Паверх та-кога ўбруса маглі завязвацца павязкі і абручы, як сімвал княжацкай улады, дыядэмы — што неаднаразова паказаныя на выявах княгіні Вольгі. Толькі на адной мініяцюры Радзівілаўс-кага летапісу паверх убруса паказана карона еўрапейскага тыпу. Гэта выява Гарыславы. Трэ-ба заўважыць, што ні на адной выяве княгіні Вольгі ці іншай князёўны на мініяцюрах Радзі-вілаўскага летапісу мы не ўбачым княжацкай шапачкі ці кароны. Магчыма, мастак, які сам паходзіў з Полацкай зямлі, хацеў перадаць пава-гу да Рагнеды-Гарыславы. Прытым варыянт ка-роны на галаве Рагнеды самы шыкоўны, замест простых кутасікаў на ёй трайныя шарападобныя ўпрыгажэнні. Нагадаем, што апрануцца жонка Кіеўскага князя павінна была як перад шлюбам. Таму карону такога тыпу можна лічыць част-каю жаночага княскага вясельнага ўбору таго часу. Мабыць, палітычныя, эстэтычныя погляды часоў стварэння мініяцюраў абумовілі ўласны ўзнёслы варыянт інтэрпрэтацыі вобраза Рагне-ды ілюстратарамі рукапісу».

Радзівілаўскі летапіс — адзіны багата ілюст-раваны помнік сярэднявечча, што займае важнае месца ў культурнай спадчыне ўсіх усходнесла-вянскіх народаў. Гісторыя яго вывучэння налічвае болып як два стагоддзі. Але, на жаль, рускімі дас-ледчыкамі аб'ектыўна і дэталёва не разглядаліся мініяцюры, прысвечаныя кіеўска-полацкім дына-стычным адносінам. Сярод беларускіх мастацт-вазнаўцаў таксама не знайшлося пакуль энтузія-стаў, якія б узяліся прааналізваць мастацкі лад мініяцюраў беларускай тэматыкі.

Між тым тэма «Уладзімір і Рагнеда» была праграмнаю для выхаванцаў батальнага класа Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў4. Менавіта праз вобраз Рагнеды ў афіцыйным рускім мас-тацтве канца XVIII стагоддзя абсалютная манар-



Б.Чорыкаў, П.Іваноў. Замах Рагнеды на Уладзіміра. Літаграфія, канец XIX сг.



Аляксей Марачкін. Рагнеда. Алей, 1982.

С.Грыбкоў. Уладзімір і Рагнеда. Алей, 1870.

хія імкнулася сцвердзіць «нсконность» беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі.

Першым гістарычным творам на глебе рус-кага мастацтва асветніцкага класіцызму сталася карціна Антона Паўлавіча Ласенкі, які паклаў па-чатак вялікаму шэрагу жывапісных і скульптур-ных кампазіцый на тэмы нацыянальнай мінуўш-чыны ў рускім мастацтве ХУІП-ХІХ стагоддзяў.

3 усіх магчымых варыянтаў сюжэта Ласенка выбраў той, у якім найболып моцна маглі гучаць пачуцці чалавека, варыянт, які грунтаваўся на перадачы псіхалогіі, душэўнага перажывання ге-рояў5. Узяцце і зруйнаванне Полацка, забойства Рагвалода і яго сыноў, замах Рагнеды на Уладзімі-ра — сюжэты, якія не адпавядалі патрабаванням часу. Ды і з псіхалагічнага боку выбраны акадэ-мікам сюжэт быў найболыл складаным, прываб-ным для творцы.

Дзеянне разгортваецца ў полацкіх княскіх па-коях Рагнеды, якія мастак трактаваў у антычным духу. 3 высокім майстэрствам ён перадаў харак-тар архітэктуры: антычныя пілястры імкнуцца ўверх, падкрэсліваючы веліч княскага палаца. Ма-заічная мармуровая падлога і антычная ваза ў левым куце карціны ўзмацняюць асацыяцыі з класікай.

Беларускія гісторыкі і навукоўцы неаднаразо-ва з захапленнем пісалі, што «рускі мастак Ласен-ка маляваў Рагнеду...» На самай жа справе Антон Ласенка маляваў Уладзіміра перад Рагнедаю.

Галоўныя персанажы твора вызначаны і яго назваю, і месцам іх на палатне. Несумненна, вя-дучую ролю ў кампазіцыі займае Уладзімір. Ме-навіта ён найболып актыўны — гэта падкрэслі-ваецца рухам і каларытам. Схіліўшыся да Раг-неды, прыціскаючы руку да сэрца, ён быццам бы стараецца пераканаць яе ў чысціні сваіх памк-ненняў, у сіле і шчырасці свайго пачуцця. Карці-на паказвае маладога князя не толькі як чалаве-ка моцных пачуццяў, але і сцвярджае гераічны пачатак вобраза. Жорсткасці Уладзіміра, праяў-ленай пры захопе Полацка і забойстве Рагвалода з сынамі, не надавалася значэння. Характэрна, што і ў гістарычных працах ён не асуджаўся за раз-гром Полацка і забойства княскай сям'і: з афі-

ТТТ^ТТТТТа-ПО ТІТТЛТТОІ ТТТТТО ТІОГЛв ЙТ^Т ТТІ •ОТ_Т»*Т7ТТТОТТТ.ТСТ ТГТТТ.ТТТТі'І

неабходныя для дасягнення мэты. Аб долі Рагнеды ўспамі-налі, але яе няшчасны лёс не атаясамліваўся з непасрэдным віноўнікам усіх яе бедаў. I ў даным выпадку герой і пера-можца быў па-за асуджэннем, ён не толькі апраўданы, але і надзелены мастаком вялікай сілай абаяльнасці. Гэтая асаб-лівасць трактоўкі вобраза Уладзіміра істотная, бо выця-кала з агульнай ацэнкі ролі князя Уладзіміра «Яснае со-нейка» ў рускай гісторыі.

Болын умоўным вобразам кампазіцыі з'яўляецца по-стаць Рагнеды. У ёй адсутні-чае тая моц рэальнасці, якой

надзелены іншыя персанажы. У трактоўцы выя-вы полацкай князёўны адчуваюцца два моманты, якія вызначаюць сутнасць гэтага вобраза. 3 ад-наго боку, мастака цікавіць чалавечы лёс жанчы-ны, а з другога — драматычная гісторыя дачкі князя Рагвалода. Другі аспект вобраза — страта родных і Радзімы — з'яўляецца падтэкстам твор-чай задумы мастака. Гэты бок вобраза амаль не выяўлены ў дзеянні, ён маецца на ўвазе проста як папярэдняя падзея.

Затое Рагнеда як жанчына-пакутніца, якую напаткала жудасная бяда, паказана ў карціне ва ўсёй паўнаце, і яе нечалавечыя пакуты з'яўляюц-ца характэрнай асаблівасцю вобраза. У творы бес-прытомная Рагнеда напаўляжыць на пярэднім плане, лініі яе цела ўтвараюць павольны згіб, вы-

разна падкрэсліваючы яе грацыю і смутак. По-стаці галоўных персанажаў карціны надта вялі-кія па маштабу і вынесены на пярэдаі план — такім чынам мастак імкнецца максімальна за-сяродзіць на іх увагу гледача.

У 1767 годзе ўпершыню ў Санкт-Пецярбурзе быў надрукаваны Радзівілаўскі рукапіс, які даз-воліў шырокаму колу пісьменнікаў і навукоўцаў пазнёміцца са старажытным летапісаннем і мас-тацтвам мініяцюраў. Гэта шмат у чым абумові-ла з'яўленне гістарычных працаў вядомых рускіх гісторыкаў ХУІП-ХІХ стагоддзяў — Тацішчава, Салаўёва, Ключэўскага, Карамзіна.

У 1836 годзе выдадзены «Жывапісны Карамзін, ці Руская гісторыя ў карцінках». Дзве гравюры Б.Чорыкава ў выкананні П. Іванова ілюструюць сюжэты з жыцця вялікіх князёў Кіеўскай Русі: «Спроба Рагнеды забіць Уладзіміра. 985» і «Ула-



дзімір даруе Рагнедзе». Мастакі ўжо болып сме-ла трактуюць сюжэты — тут няма праяваў ла-сенкаўскай пачуццёвасці і прыхарошвання. Ак-цэнты мяняюцца: полацкая князёўна выходзіць на першы план падзеяў. У выпадку замаху на жыццё Уладзіміра яна паказана рашучай і моц-най жанчынай, поўнай непрымірымасці да мужа-забойцы. Вобраз Рагнеды дамінуе, падаецца эпіч-на. Яна — галоўная гераіня малюнка.

Гэта першыя мастацкія творы, якія надалі воб-разу Рагнеды належнае месца ў гісторыі, правіль-на і справядліва расставілі акцэнты. Упершыню ў іх быў перададзены драматызм падзеяў, бо на ранейшых творах адбілася слабая вывучанасць ле-тапісных фактаў. Асветніцкія зрухі ў грамадстве падрыхтавалі глебу, і зерне гістарычнай праўды прарасло.

Лёс Рагнеды хваляваў не толькі гісторыкаў і мастакоў, але і паэтаў, кампазітараў XIX стагод-дзя. Ужо пасля адкрыцця і публікацыі спісаў ^Аповесці мінулых гадоў» пра Рагнеду пісалі дра-мы, вершы, а кампазітар Сяроў стварыў оперу «Раг-неда». У 1822 годзе паэт-дзекабрыст Кандрат Рылееў пераасэнсаваў у вершах сюжэт легенды пра замах полацкай князёўны на Уладзіміра Кіеў-скага ў сваёй драме, названай ім таксама «Рагне-да»; ён правёў гістарычную паралель паміж воб-разам гордай, непакорлівай полацкай князёўны і жонкамі дзекабрыстаў.

Менавіта ў час уздыму рэвалюцыйнай сітуа-цыі ў Расіі, у 1870 годзе, з'яўляюцца два творы С.Грыбкова: «Уладзімір і Рагнеда», «Рэўнасць Рагнеды». Звычайна ў гістарычнай літаратуры гэтыя творы згадваюцца як прыдатак да «Уладзі-міра перад Рагнедаю» Ласенкі. Мастацкая кры-тыка амаль не надае ім увагі. Але ж яны створа-ны роўна праз сто гадоў пасля першай гістарыч-най карціны на гэтую тэму. У карціне Грыбкова Рагнеда-жанчына паказана як чалавек глыбокіх пачуццяў, якога асабістая драма прымушае ак-тыўна дзейнічаць. Складаны душэўны стан, унут-раная экспрэсія ўвасоблены ў творы пераканаў-ча. Ідэальная прыгажосць гераіні, як перавага і веліч, прыцягваюць сімпатыі гледача.

Гістарычны вобраз Рагнеды, рэканструяваны ў выяўленчым мастацтве і іншых галінах куль-туры Расіі ХУІП-ХІХ стагоддзяў, абудзіў твор-чую энергію беларускіх дзечаў XX стагоддзя.

Беларуская хваля Адраджэння першай пало-вы XX стагоддзя не магла абмінуць увасабленнем у мастацкіх вобразах гістарычную постаць Раг-неды. Многія лідэры інтэлектуальнай эліты звяр-таліся да падзеяў тысячагадовай даўніны — па-чатку беларускай дзяржаўнасці — з мэтай вылу-чыць у сюжэтах гістарычнай драмы матывы не-пераможнасці вольвалюбівых пачуццяў ды пам-кненняў народа. Але самымі разгорнутымі, тэа-рэтычна абгрунтаванымі і эмацыянальна завост-ранымі творамі-ілюстрацыямі (да паэмы «Рагне-да» Лявона Случаніна) з'яўляюцца працы маста-ка Уладаса Дрэмы6. Яны сведчаць пра глыбокія і дасканалыя веды графіка ў галіне сярэднявечна-га іканапісу, архітэктуры і этнаграфіі. Уладас Дрэма ў далейшым стаў вядомы як і мастацтва-знаўца, патрыярх беларуска-літоўскай культуры.

Створаныя ў часе Другой сусветнай вайны ў Вільн: ілюстрацыі сталіся адзіным выяўленым твора: беларускага мастацтва на тэму Рагнеды ў перша палове XX стагоддзя.

У 80-ыя—90-ыя гады XX стагоддзя пашырэі не ў беларускім грамадстве чарговай хвалі белг рускага Адраджэння і набыццё Беларуссю рэалі най незалежнасці абудзілі глыбокую цікавасць д гісторыі ў асяроддзі творчай інтэлігенцыі. Актз алізацыя гістарычнай тэматыкі ў той час дал найболып плённых творчых здабыткаў7.

Гэтая старонка беларускага мастацтва был распачата ў асяродку нашых сучаснікаў дзвюм адметнымі карцінамі Аляксея Марачкіна, шт прысвечаны Рагнедзе і знаходзяцца цяпер у дзя{ жаўных музеях. У графіцы першым быў Анатол Александровіч. Сваімі творамі пра Рагенду два ш стакі, Аляксей Марачкін і Анатоль АлександровіІ задалі тон, стымулявалі з'яўленне шэрага рабо гістарычнай тэматыкі, сталі прыкладам высока грамадзянскай пазіцыі ў мастацкім асэнсавані вобраза Рагнеды, хоць, дакладней, вялікую колі касць мастацкіх твораў пра Рагнеду і яе лёс сш радзіла сама эпоха — канец XX стагоддзя.

Сярод скулыітараў першы свядома і паслядоз на пачаў працаваць над вобразам Рагнеды АляІ сандр Шатэрнік. Самы ўдалы і па-мастацку зна* ны ягоны твор — кампазіцыя «Векапомнае». Ту прачытваецца паралель паміж пакланеннямі про; каў-беларусаў камяням, дрэвам, прыродным сть хіям і годнай постаццю нашай славутай суайчыі ніцы. Агульны характар скульптуры — каменна глыбы — па пластыцы, па тэктоніцы сугучны ры-мам беларускага краявіду, і ў той жа час — быі цам боскай рукой, мастак здымае з гэтага камен лішнія напластаванні эпохаў, выяўляючы хрысц



стыг/ітгтл />І7глтІаг»тт'Е- •олйтча оа

Яшчэ ў 70-ыя гады графік Яўген Кулік пачаў распрацоў-ваць свае вобразы-рэканструк-цыі першых летапісных кня-зёў, уладальнікаў першых кня-стваў-дзяржаваў на беларус-кай зямлі — Рагвалода і Тура, Рагнеды і Ізяслава, імёны якіх ужо сталі сімвалам пачаткаў беларускай гісторыі і дзяржаў-насці. Твор Куліка, што падае выяву Рагнеды, манументаль-ны і велічны... Але найперш мастак адметны ў гэтай серыі партрэтаў як рэканструктар эпохі, гістарычнага пласта, эт-накультуры X стагоддзя. Па яго творах, як па падручніку, можна вывучаць этналагічныя тыпы твараў, менталітэтныя асаблівасці характараў, стара-жытныя княскія строі і ўпры-гажэнні.

Да цікавых, неардынарных пошукаў мастацкага ўвасаб-лення тэмы належыць выра-шаны ў традыцыйнай для бе-ларускай культуры форме ма-

Уладас Дрэма. 3 ілюстрацый да паэмы «Рагнеда» Лявона Спучаніна. Дрэварыт, 1944.



пісу. Вобраз Рагнеды, пададзены тут у трох роз-начасавых іпастасях, ад гэткай манументальнай падачы толькі выйграе. Гэты спелы твор выдат-нага беларускага жывапісца, безумоўна, з'яўляец-ца мастацкім выказваннем высокага грамадзян-скага гучання.

Трыпціх Янушкевіча — адна з нешматлікіх мастацкіх канцэпцый вобраза Рагнеды, што да-сягнула манументальнай значнасці і гістарычнай пераканаўчасці пры пэўнай аскетызацыі выяўлен-чай мовы. I, мабыць, з твора Янушкевіча пачына-ецца новая плынь у падыходзе да мастацкага асэн-савання вобраза гістарычнай асобы сучаснымі маладымі мастакамі. Фелікс Янушкевіч ады-ходзіць ад класічных канонаў станковага твора, выяўляючы тэндэнцыю прыярытэту канцэптуаль-нага вырашэння, прыхільнасць да знакавасці ў





Фелікс Янушкевіч. Рагнедзін лёс. Сцяна памяці. Алей, 1986.

Вольга Дзёмкіна. Песня з вякоў мінулых. Габелен, 1978.

Аляксандр Шатэрнік. Векапомнае. Шамот, 1984.

ляванага дывана твор-кампазіцыя Віктара Мар-каўца «Рагнеда і Ізяслаў». Апеляцыя да касма-лагічных пазіцый народнай культуры, да сістэмы філасофска-знакавых сімвалаў, што сфармірава-ліся на нашай зямлі на працягу тысячагоддзяў, уз-вядзенне сімвалічных выяваў Рагнеды і Ізяслава ды шэрага археалагічных знакавых рэчаў непас-рэдна з тоўшчы заслаўскай глебы ў комплекс зна-кавых рарытэтаў культуры Беларусі — смелы, да-сюль не ўжываны ход творчага мыслення.

Адметны і жывапісны пошук Фелікса Януш-кевіча, што напісаў карціну-трыпціх «Рагнедзін лёс. Сцяна памяці». Станковы твор яўна пазна-чаны рысамі манументальнага насценнага жыва-

адносінах творцы да абранага вобраза. Дарэчы яшчэ ў 1980 годзе першым прапаведнікам такоі канцэпцыі быў аўтар плаката «Беларусь» Ула дзімір Крукоўскі. У яго творы жанчына ў намітць — гэта абагульнены, зборны вобраз-сімвал Бела русі, Радзімы, Маці.

У габеленавай паэзіі Вольгі Дзёмкінай постаці Рагнеды сустракаецца неаднойчы. I кожны раз праяўляюцца новыя адценні асобы. Рагнеда-маці асветніца («Рагнеда»), Рагнеда — увасабленвн душы народа, яго заступніца і ахвяра («Малітва»), Найлепшы вобраз беларускай князёўны, Рагнедк як жанчыны-легенды, як напамін продкаў ство раны мастачкай у кампазіцыі «Песня з вякоз мінулых» (1978). Тут Вольга Дзёмкіна канкрэт на апелюе да вобразаў Заслаўя, а Рагнеда ў яе трак



туецца як муза Беларусі, як песня, якая зарадзі-лася 1000 гадоў назад і гучыць над нашай зям-лёй па сённяшні дзень.

Тэма Рагнеды надзвычай прыцягальная для нашых сучаснікаў, што так ці інакш звязаныя сваёй творчасцю з выяўленчым мастацтвам. Яна ўжо перастала быць прыярытэтнай для станко-вых відаў выяўленчага мастацтва, затое стала ўлю-бёным матывам розных відаў ужытковага мас-тацтва — не толькі дываны і габелены прысвеча-ны Рагнедзе, але і кавярні, крамы, побытавыя ўста-новы і інш. Як прыклад можна прывесці арыгі-нальнае афармленне экстэр'еру і інтэр'ера цы-рульні «Рагнеда» па вуліцы Раманаўская Слаба-да ў Мінску, адкрыццё якой было прымеркавана да тысячагоддзя памяці славутай полацкай кня-зёўны. Суперсучасны інтэр'ер аздоблены тканымі габеленамі-посцілкамі, саламянымі павукамі, кам-пазіцыямі з кветак і пано. Дызайн-праект інтэр'-ера выкананы мастачкай Наталляй Гаўрылавай пад кіраўніцтвам вядомай саломапляцельшчыцы Галіны Сапун у навукова-вытворчым прадпры-емстве «Скарбніца».

Узоры традыцыйных тканых вырабаў атры-малі творчае пераасэнсаванне ў сучасных праек-тах. Сцены цырульні ўпрыгожваюць зеленавата-вохрыстыя, з залатым ззяннем саламяных рыт-маў дываны-посцілкі, ствараючы адмысловы на-цыянальны каларыт установы, напаўняючы пра-стору сучаснага інтэр'ера самабытным гучаннем.

Шмат цікавых пошукаў і знаходак пабачылі свет ыа ніве беларускай культуры канца XX ста-годдзя ў выніку абуджэння творчай актыўнасці ў сферы ўвасаблення старажытнай старонкі беларус-кай гісторыі, увасаблення вобраза Рагнеды як све-

гача нацыянальнай свядомасці. Але асаблівым, Іезвычайным укладам у «Рагнедыяну» нашага Іасу стаў пленэр-акцыя скульптара Генадзя Лойкі.

Гісторыкам дакладна невядома месца пахаван-Ія Рагнеды. Генадзь Лойка ўзяўся «адшукаць» рое месца і ўрачыста «адкапаў» князёўну, так бы яовіць, «віртуальна» — з пяску, чым унёс у выяў-Іенчае мастацтва яшчэ адзін сюжэт на тэму Раг-Іеды і даказаў, што прах полацкай князёўны бу-Ізе вечна пакоіцца ў заслаўскай зямлі.

Пясчаная скульптура Рагнеды па велічнасці і яанументальнасці магла паспрачацца з каменным Іомнікам, а па імгненнасці свайго існавання кан-граставала з вечнасцю легенды. Скульптурныя зыявы з пяску нікуды не перанясеш: яны тут Іараджаюцца, тут і паміраюць. Створаная з пяс-<у Рагнеда была сімвалічыа падаравана Заслаўю, — як бы адноўленая ў нашай свядомасці, як бы яатэрыялізавала міф, свайго роду гімн Беларус-<аг& Адраджэння, што збярогся праз стагоддзі.

Пачалося новае тысячагоддзе, а значыць — і Іовая гісторыя, новае асэнсаванне мінуўшчыны. Грэба думаць, што ў трэцім тысячагоддзі белару-:ам яшчэ спатрэбяцца духоўны гераізм і ахвяр-Іасць, каб забяспечыць сваёй краіне права суве-ээннай нацыі. I яшчэ неаднойчы паслужыць Ірыкладам самаадданасці і служэння Бацькаў-лчыне нязгасыы вобраз Рагнеды. Адпаведыа па-зінны нарадзіцца ўслаўляючыя яе подзвіг новыя Ірыгінальыыя творы беларускага мастацтва.



Артыкул напісаны паводле дыпломнай рабо-пы Святланы Манько-Радкевіч, абароненай у 2001 годзе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі ма-:тацтваў.

1 Ермаловіч М. Пер-
шыя звесткі пра бела-
рускую даўніяу //
Бацькаўшчына. Мн.,
1999.

2 Рыбаков Б.А. Мннн-
атюры Радзнвнловс-
кой летопнсн н рус-
скне лнцевые рукопн-
сн Х-ХІІ веков //
Радзнвнловская лето-
пнсь (факснмнльное
воспронзведенне руко-
пнсн). М., С.-Пб., 1994.
8 Барвенава Г. Ручні-
ковыя галаўныя ўбо-
ры на Беларусі ў X-
XV стагоддзях //
Ручнік у прасторы і
часе. Мн., 2000.

4 Ракова М.М. Акаде-
мня художеств н рус-
ская нсторнческая
жнвопнсь XVIII —
первой половнны XIX
века // Вопросы ху-
дожественвого обра-
зовання. Л., 1983.

5 Савннов А. Антон
Павловнч Лосенко.
М.—Л., 1948.

6 Случанін Л. Рагне-
да // Спадчына. 1991.
№ 4.

7 Гаранская Т. Стара-
жытнае Заслаўе ў вы-
яўленчым мастацтве
// Памяць. Мн., 2000.

8 Лойка Г. Мы
знайшлі Рагнеду //
Буклет скульптурна-
га пленэру. Мн., 2000.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка