Новинки литературы Крынічка народнай творчасці




Дата канвертавання29.03.2016
Памер18.1 Kb.
Новинки литературы
Крынічка народнай творчасці: зборнік фальклорных твораў: для дзяцей мал. шк. узросту/склад.: А.У.Івановіч, А.А.Сабіч. – Мінск: Беларусь, 2013.-222 с.-(Школьная бібліятэка). У кнігу ўвайшлі творы вуснай народнай творчасці: калыханкі, забаўлянкі, скорагаворкі, прыказкі і прымаўкі, казкі і інш. Таксама дадзены апісанні і правілы дзіцячых гульняў.
Спартак : раман: для сярэд. і стар. шк. узросту/ Рафаэла Джаваньёлі.- Мінск: Беларусь, 2013.- 334 с.- (школьная бібліятэка). Раман апісвае буйнейшае ў гісторыі Рымскай імперыі паўстанне рабоў пад камандаваннем бясстрашнага раба-гладыятара Спартака. Гэта твор пра барацьбу супраць прыгнёту, пра імкненне да свабоды, пра каханне і адданасць, пра сяброўства і здрадніцтва.
Рамонкавы бераг. Слухаю сэрца: вершы / Раіса Баравікова.- Мінск : Выдацкі дом “Звязда”, 2013.- 176 с.- (Школьная бібліятэка). У зборнік вядомай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Раісы Баравіковай увайшлі вершы з кніг “Рамонкавы бераг”, “Слухаю сэрца” і іншых. Выданне серыі “Школьная бібліятэка” будзе цікавае як для вучняў, так і для шырокага кола чытачоў.
Пошукі будучыні: раманы: для сярэд. і ст. шк. узросту / Кузьма Чорны.- Мінск: Маст. літ.,2013.-406 с.-(Школьная бібліятэка). У кнігу класіка беларускай літаратуры майстра псіхалагічнай прозы Кузьмы Чорнага (1900-1944) увайшлі раманы “Пошукі будучыні” і “Трэцяе пакаленне”.
Збор твораў. У 23 т. Т. 14. Снежныя зімы: раман/ Іван Шамякін ; падрыхт. тэкстаў і камент. В. Карачун ; паслясл. Я. Клімуця ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літ. – Мінск : Маст. літ., 2013.-415 с. : іл. У чатырнаццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921-2004) увайшоў раман “Снежныя зімы”.
Збор твораў. У 23 т. Т. 15. Атланты і карыятыды: раман / Іван Шамякін ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. Гальго ; паслясл. М. Караткова ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літ.- Мінск : Маст. літ.,2013.-495 с. : іл. У пятнаццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921-2004) увайшоў раман “Атланты і карыятыды”.
Крошки : повесть, рассказы / Сергей Трахимёнок.- Минск : Маст. лит.,2013.-207 с.

В книгу вошли рассказы Сергея Трахимёнка для детей “Крошки”, “Вита”, “Суета сует”, “Земляки-сибиряки”, “Родная крывинка” и повесть “Белли пуэрри”. В отличие от рассказов повесть носит документальный характер, так как в ее основе реальные судьбы подростков, оказавшихся на оккупированной врагом Белоруссии в 1941-1944 годах. В предисловии к ней автор выразил благодарность своим прототипам. К ним он обратился по имени-отчеству, а к другим нет. И читателю с первых строк повести понятно, что вторые не дожили до времени, когда к ним могли обращаться по имени-отчеству.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка