Новы альбом беларускага трыа Port Mone выдадзены ў Еўропе




Дата канвертавання31.03.2016
Памер18.74 Kb.
Новы альбом беларускага трыа Port Mone выдадзены ў Еўропе.
Альбом «Thou» беларускага інструментальнага трыа Port Mone выдадзены буйным еўрапейскім лэйблам Hevhetia (Славакія), што спецыялізуецца на рэлізах неакласікі, джазавай ды авангарднай музыкі.

Афіцыйная дата выхаду альбома - 8 верасня. Запіс будзе даступны ў продажы на сэрвісе amazon.com і на афіцыйным сайце лэйбла. Новая праграма была прадстаўлена музыкамі гурта на міжнародных фестывалях «Hevhetia festival» (SK), «Integrations-Meditations Festival» (PL), «Echo Festival» (BY), «Drewniane Ucho Festival» (PL), «XV Trialoh / Krynki 2014» (PL) і высока ацэненая еўрапейскімі крытыкамі.

Уласна запіс альбома стаў полем для эксперыментаў з гукам. Удзельнікі праекта адмовіліся ад лабараторных умоваў студыі, аддаўшы перавагу натуральнай акустычнай прасторы. Студыйнае абсталяванне было перавезена ў лес, дзе і адбываўся запіс усіх кампазіцый. Такая тэхніка запісу прадыктаваная не столькі акустычнымі вымаганнямі, але ідэалогіяй самога матэрыялу, закліканага выразіць галоўную творчую місію Port Mone - зварот да нечага натуральнага, чыстага і першатворнага ў чалавечай душы, да таго, што існуе па-за сацыяльнымі ўмоўнасцямі і нормамі. Кампазіцыі альбома скаладюць своеасаблівую карту глыбінных перажыванняў сапраўднасці ў абставінах, добра знаёмых кожнаму з нас - закаханасці, здрады, чакання, згубы, адчаю, спакою, шчасця…

Мінімалістына стрыманая, але выключна шчырая музыка Port Mone добра вядомая меламанам як у Беларусі, так і па-за яе межамі. У актыве гурта - выступы на буйнейшых міжнародных музычных фестывалях, музыка да анімацыйных, дакументальных і мастацкіх фільмаў, тэатральных пастановак. Гурт з’яўляецца актыўным удзельнікам міжнародных праектаў. Так, у 2012 годзе быў запісаны і выдадзены “Хмелева Project” - сумесная праграма Port Mone і ўкраінскага гурта “Даха Браха”. А ў 2013 годзе па ініцыятыве ўкраінскага кінафонду імя Н.Даўжэнка музыкі ажыццявілі працу па агучванні кінафільма Мікалая Шпікоўскага “Хлеб” (Украіна, 1930) - яна стварыла фурор на міжнародных кінафестывалях (“Немые Ночи” (UA), «Pordenone silent film Festival» (IT), «Gogolfest» (UA) и «The 5th VOICES film festival» (RU)).


Склад гурта:

Аляксей Варсоба – акардэон,

Сяргей Краўчанка – перкусія,

Аляксей Ванчук – бас-гітара.


Дыскаграфія:

2009 – «DIP», CD, лэйбл «Геометрия» (RU) (узнагароджаны прызам замежных экспертаў музычнай прэміі Experty.by-2009, намінаваны на прэмію Степной Волк-2010 ў катэгорыях “Лепшы альбом” і “Музыка”)

2012 – «Хмелева Project», CD, лэйбл «Hermetyczny Garaż» (PL), агенцтвы «АртПоле» і «Наш Формат» (UA) (сумесна з «Даха Браха», узнагароджаны прызам замежных экспертаў музычнай прэміі Experty.by-2012)

2014 – «Хлiб», DVD, выдадзены Нацыянальным Цэнтрам Аляксандра Даўжэнка (UA)

2014 – «Thou», CD, лэйбл «Hevhetia» (SK)
Кантакты:

e-mail: portmone@gmail.com



mobile: +37544 7088688; +37529 3193059

web: http://portmonetrio.com/


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка