Нішто сабе! Займеннікі сабе (сябе) – табе (цябе)




Дата канвертавання01.06.2016
Памер37.29 Kb.
Нішто сабе!

Займеннікі сабе (сябе) – табе (цябе)
Зваротны займеннік сябе заўсёды ўказвае на аб’ект дзеяння, то бок на таго/тое, на каго/ што гэта дзеянне накіравана, і ніколі не ўказвае на таго, хто гэтае дзеянне робіць, таму мае ўсе склонавыя формы, акрамя формы назоўнага склону. Аднак увагу перадусім трэба звярнуць на тое, што гэты займеннік, у залежнасці ад склону, можа мець цвёрдую ці мяккую аснову. Запомніце, што формы роднага і вінавальнага склонаў маюць мяккую аснову: каго? – сябе. А формы давальнага, творнага і меснага склонаў – цвёрдую аснову: каму? сабе; кім? сабой; пры кім? пры сабе.
Такім самым чынам паводзіць сябе і асабовы займеннік ты. У родным і вінавальным склонах будзем казаць і пісаць цябе, а ў давальным і месным – табе (пры табе).
Падказка: калі вы забыліся, якая аснова, мяккая ці цвёрдая, павінна быць у тым ці іншым склоне, або не можаце вызначыць сам склон, тады замест гэтых займеннікаў падстаўце заменнік я ў патрэбный форме: форме мяне будуць адпавядаць займеннікі сябе, цябе, а форме мне – сабе, табе.
Заданні

Уставіць патрэбную форму звротнага займенніка сябе – сабе (1-25) і цябе – табе (26-40):

  1. Нішто ...! - сабе

  2. Языча, языча, сам ... дабра не зыча. - сабе

  3. Вяроўку на ... шукаць. - сябе

  4. Што ... не міла, таго і другому не зыч. - сабе

  5. З вялікага гурту выбірай ... курту. - сабе

  6. Кожныя граблі да ... горнуць. - сябе

  7. Сам не ў ... . - сабе

  8. Не гудзі, а на ... паглядзі. - сябе

  9. Сам ... загубіш, як чужую жонку палюбіш. - сябе

10. Есці як не ў ... . - сябе

11. Каб я ... ногі паламаў (калі не папраўдзе кажу). - сабе

12. Ні людзям паказаць, ні ... паглядзець. - сабе

13. Няхай ... ў лапленым, абы не ў хапленым. - сабе

14. Перасягнуць самога ... . - сябе

15. Зарубі ... на носе. - сабе

16. Хто позна ходзіць, той сам ... шкодзіць. - сабе

17. Сам ... пан, сам ... і служка. - сабе

18. Звязаць ... рукі. - сабе

29. ... не забыў. - Сябе

20. Сам па ... . - сабе

21. Выдаць ... з галавой. - сябе

22. Шануй рапуху ў садзе, а ... ў грамадзе. - сябе

23. Хто сам ... сцеражэ, таго й Бог беражэ. - сябе

24. Скруціць ... галаву. - сабе

25. Хто ... хваліць, няхай таго пярун спаліць. - сябе

26. Каб па ... не званілі! - табе

27. Твае кляты ды ... ў пяты! - табе

28. Каб ... сонейка не грэла! - цябе

29. Каб на ... чорны гад напаў! - цябе

30. Вось ... і смешкі з бабінай плешкі. - табе

31. Каб ... ніхто не даў рады! - табе

32. Каб ... ў чыстым полі дзверы сціснулі! - цябе

33. Каб ... камары ўтаўклі! - цябе

34. А каб ... пяткі назад завярнула! - табе

35. Не лезь туды, дзе ... не трэба. - табе

36. Каб ... цябе смуткі ўзялі! - цябе

37. Бадай ... качкі стапталі! - цябе

38. Толькі і розуму, што ў ... . - цябе

39. Краўца не вучы, без ... скрое. - цябе

40. Каб ... д’яблы скуру папіса́лі! - табе

Прыклады ўзятыя з “Малога руска-беларускага слоўніка прыказак, прымавак і фразем” (укладальнік Зм. Санько)
Перакласці:


  1. Мы не искали для себя лёгких дорог. – Мы не шукалі сабе лёгкіх шляхоў.

  2. Мы не снимаем с себя ответственности за произошедшее. – Мы не здымаем з сябе адказнасць за тое, што адбылося.

  3. Я оставил себе только самые необходимые вещи. - Я пакінуў сабе толькі самыя неабходныя рэчы.

  4. Главное в жизни – не предать себя. – Галоўнае ў жыцці – не здрадзіць самому сабе.

  5. Себя самого винить сложно, легче сделать виноватым другого. - Сябе самога вінаваціць цяжка, лягчэй зрабіць вінаватым іншага.

  6. Я что-нибудь возьму себе на памяць. - Я што-нішто вазьму сабе на памяць.

  7. Сколько значений несет в себе каждое слово! – Колькі значэнняў нясе ў сабе кожнае слова!

  8. Как-то неуверенно она чувствовала себя среди этих незнакомых людзей. – Неяк няўпэўнена (няпэўна) яна адчувала сябе сярод гэтых незнаёмых людзей.

10. В шагах десяти от себя он увидел незнакомого человека. - Крокаў за дзесяць ад сябе ён убачыў незнаёмага чалавека.

11. Прочитай этот отрывок про себя. – Прачытай гэты ўрывак сам сабе.

12. Я совсем не помню тебя маленьким. – Я зусім не памятаю цябе маленькім.

13. Мы благодарны тебе за помощь. - Мы ўдзячныя табе за дапамогу.

14. Я тебе никогда не врал. – Я табе ніколі не хлусіў.

15. Я буду думать о тебе всё время. – Я буду думаць пра цябе ўвесь час.



16. Денег у меня нет: еще вчера я тебе все отдал. - Грошай у мяне няма: яшчэ ўчора я табе ўсё аддаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка