Нік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама




Дата канвертавання23.06.2016
Памер43.77 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ Начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

______________А.Сягоднік

21” мая 2012 г.

Тэкст

для правядзення ўступных icпытаў

у 10 клас ліцэя па беларускай мове

Японская ружа

Вясна спазнілася. Лісця i кветак чакалі доўга нават i тут, на поўдні. I таму, калі пры горнай сцяжыне зaцвiлa нарэшце японская ружа, многім хацелася спыніцца пад гэтым дрэўцам i пастаяць. Кветкі японскай ружы маленькія. Калі павісне на нераскрытым бутончыку дажджавая кропля, то яны амаль абое роўныя, абое ружовыя ў ранішнім сонцы.

Калі я, падымаючыся ў горы або вяртаючыся ў горад, спыняўся на хрусткай дарожцы i любаваўся безліччу гэтых кветачак, яны мне здаваліся дзецьмі вялікіх, сапраўдных ружаў. А яшчэ адно. Праз голле i кветю гэтага райскага дрэва вельмі добра i дзіўна было глядзець на далёкі белы Эльбрус.

У мностве кветак урачыста i заклапочана звінела не меншае мноства пчол. Грэла доўгачаканае сонца. Зверху спявалі жаваранкі, у дрэвах гулліва пераклікаліся берасцяню. У сонцы раставала, як нябачны мёд, духмянасць новай вясны. А пры сцяжыне, як сімвал абнаўлення, стаяла юнае, нікім не кранутае дрэўца. (141 слова)

Паводле Я. Брыля


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка