Нiхто не забыты… у рамках «Марафону памяці: 70 дзён да Перамогі»




Дата канвертавання01.05.2016
Памер11.27 Kb.
Нiхто не забыты…
У рамках «Марафону памяці: 70 дзён да Перамогі» ДУА “Суднікаўская сярэдняя школа” шырока разгарнула работу па ідэйна-патрыятычным выхаванні.

З вялікай цікавасцю і задавальненнем уключыліся ў работу вучні школы. Так прайшлі творчыя конкурсы: “Вянок славы”, конкурс чытальнікаў вершаў “Не гасне памяці свечка”, конкурс малюнкаў “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. Шчыра і пранікнёна прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў на ваенную тэму. Дар’я Супрончык, вучаніца 11 класа, прымала ўдзел у раённым конкурсе “Маладыя галасы”, дзе атрымала дыплом 1-й ступені ў намінацыі “Вашай памяццю гэта помнім мы…” (проза).

Акружаны клопатам і ўвагай ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, састарэлыя адзінокія людзі. У час акцыі “Дом без адзіноты” і “Ветэран жыве побач” вучні нашай школы шчыравалі на падворках гэтых людзей. Прывялі ў парадак помнікі аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вучнямі 9 класа быў наведаны новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Сам будынак і экспазіцыі, выстаўленыя ў ім, вельмі спадабаліся і ўразілі вучняў. Акрамя таго, былі наведаны мемарыял, прысвечаны беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, што загінулі ў Афганістане ў 1979-1989 гг., “Востраў слёз” і гістарычны раён Мінска “Траецкае прадмесце”.



25 красавіка ў школе прайшоў майстар-клас “Сімвал Перамогі”.

Ніна Война,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка