Ні-: хто – ніхто, што – нішто, чый – нічый, дзе – нідзе, калі – ніколі




Дата канвертавання12.06.2016
Памер22.38 Kb.
Адмоўныя займеннікі і прыслоўі

Утвараюцца шляхам далучэння да пытальных займеннікаў і прыслоўяў адмоўнай часціцы ні-: хто – ніхто, што – нішто, чый – нічый, дзе – нідзе, калі – ніколі.




!!! Не блытаць з няпэўнымі займеннікамі, якія ўтвараюцца пры дапамозе часціцы не-: нехта, нечы, недзе, некалі!

Трэба запомніць, што ў шэрагу адмоўных займеннікаў і прыслоўяў націск падае на іншы склад, чым у пытальных, ад якіх яны ўтвораныя: нія́кі (але які́), ніко́лі (але калі́), ніку́ды (але куды́).

Адмоўныя займеннікі скланяюцца так, як і пытальныя, ад якіх яны ўтвораныя. А вось пры выкарыстанні прыназоўніка ў адмоўных канструкцыях апошні будзе як бы ўкліньвацца паміж часціцай ні- і астатняй часткай займенніка, у выніку чаго займеннік раздзяляецца на тры асобныя словы: ніхто ні да ко́га, ніякі – ні з я́кім, нішто – ні перад чым.

У сказе адмоўныя займеннікі і прыслоўі патрабуюць выкарыстання часціцы не пры выказніку – так званае двайное адмаўленне: Ніхто не ведаў, куды ісці. Мы нідзе не былі ўчора.

У адмоўных безасабовых сказах маем адментую канструкцыю з адмоўем няма: Няма з кім пагутарыць. Няма дзе спыніцца. (параўнайце з рускім: Не с кем поговорить. Негда остановиться)

Рускім адмоўным займеннікам некого, нечего ў нашай мове таксама будуць адпавядаць канструкцыі з няма (няма каго, няма чаго): Мне няма каго чакаць, няма чаго рабіць (параўнай: Мне некого ждать, нечего делать.)


Заданне 1.

Раскрыйце дужкі:

Пакуль я (ніхто) не паказваў свае вершы. –

Ёсць людзі, якія за (ніхто) не хвалююцца, акрамя сябе. –

Падобных аздабленняў мы не бачылі (ніякі) іншым доме. –

Мы да (нішто) не будзем рыхтавацца – няхай будзе як будзе –

На жаль, (нічый) высілкі тут не дапамогуць. –

Кастусь не разлічваў у гэтым пытанні на (нічый) дапамогу. –

Яму (ніякі) справе не атрымлівалася апярэдзіць сябра. –

У гэтым пытанні я не давяраю (нічый) досведу. –

Па (ніхто) я так не сумую, як па маці. –

(нішто) больш не веру і на (нішто) не спадзяюся. –

У такім шуме (ніяк) спакойна паразмаўляць. –

У пакоі ўжо (нікуды) пакласці рэчы – усё завалена тваімі трантамі! –

Тут заўсёды (нідзе) прыпаркавацца. -


Заданне 2. Перакласці:

Мне снова не с кем провести свободное время. –

Нам некуда пойти сегодня вечером. –

Я не пишу вам, потому что не о чем писать. –

Объяснять здесь нечего. Я больше ничего объяснять не буду. –

Он ни к кому не обращался за помощью не потому, что ему не к кому обратиться, а потому что он все любит делать сам. –

Работа полностью закончена, и работать больше не над чем. –

Тут не над чем смеяться – любой из нас может оказаться в таком положении. –






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка