Незакончаны сказ”




Дата канвертавання23.06.2016
Памер16.07 Kb.
УСТУПНЫЯ МЕТАДЫ
Педагогіка гульняў з’яўляецца метадам, які прапануе адкрытую дзейнасць вучням у атмасферы згоды і ўзаемаразумення незалежна ад узросту і здольнасцей, магчымасці развіцця. Гульні робяць лягчэйшымі міжасобасныя адносіны, развіваюць актыўную творчасць, стымулююць да дзейнасці.


  1. Незакончаны сказ”. Кожны вучань дапісвае сказ, пачатак якога прапанаваны настаўнікам. Часта праз гэтыя сказы яны перадаюць надзеі, страх або няўпэўненасць, думкі, звязаныя з пачаткам заняткаў. ( Напрыклад: “Спадзяюся, што гэты ўрок …; баюся, што гэтая тэма…; хацелася б, каб сёння …” – і да т. п.)

  2. Вітанне”. Настаўнік жэстам вітае усіх вучняў так, каб кожны індывідуальна адчуў гэтае прывітанне. Напрыклад, спачатку тых, хто сёння з радасцю ішоў у школу, хто хоча атрымаць добрую адзнаку, хто баіцца кантрольнай, хто вывучыў усе урокі, хто зараз хоча пайсці да дошкі і г.д.

  3. Імя і настрой”. Кожны выкліканы вучань называе сваё імя пэўным чынам, прапанаваным настаўнікам. Напрыклад, вельмі весела, вельмі сумна, нясмела, з інтанацыяй запытання, гнеўна, ласкава…

Метад садзейнічае развіццю эмацыянальнай сферы, уменню валодаць інтанацыяй свайго голасу, перадавць пачуцці пры дапамозе тону.

4.“Мы цябе любім”. 1-ы этап – кожны называе сваю самую добрую якасць. Напрыклад, “я вельмі старанны”, “я вельмі акуратны”, “я працавіты”.

Кожная заява сустракаецца хорам слухачоў: “І мы цябе за гэта любім”.



2-і этап – кожны называе сваю самую дрэнную якасць. Напрыклад, “я магу нагрубіць”, “я лянівы” і г. д. Кожная заява сустракаецца прыветлівым:” Але мы цябе ўсё роўна любім”.

5. “Кацянятка”. Настаўнік прапануе вучням уявіць, што ён трымае ў руках маленькае кацяня і на кожны рад “аддае” ў рукі дзецям белае, пушыстае, тоўсценькае (1 рад), рыжае, з белай “манішкай” і зялёнымі вочкамі (2 рад), чорнае, з белымі вусамі і белымі шкарпэтачкамі” (3 рад). Дзеці могуць пагладзіць уяўнае кацяня па галаве, пацерабіць за вушкам і перадаць сваім сябрам. Калі кацяня перадалі апошняму ў радзе вучню, ён выпускае таго на падлогу. Другі этап – таксама пагладзіць або пацерабіць свайго суседа.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка