Некаторыя асаблівасці цяперашняга стану абнаўлення тэхналогій у нацыянальнай прамысловасці і машынабудаўнічым комплексе




Дата канвертавання15.03.2016
Памер223.71 Kb.
Яфімаў А.У.,

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (г. Мінск)


Некаторыя асаблівасці цяперашняга стану абнаўлення

тэхналогій у нацыянальнай прамысловасці і машынабудаўнічым комплексе
Пытанне тэхналагічнага пераўзбраення асноўнага капітала гаспадарчых суб’ектаў мае першачарговую важнасць ва ўмовах вострай канкурэнцыі тавараў і паслуг на замежных рынках, якая паглыбляецца ў сувязі працэсамі глабалізацыі сусветнай эканомікі. Паспяховае гаспадарчае развіццё нашай краіны, якая мае вялікую ступень адкрытасці эканомікі, наўпрост залежыць ад наяўнасці ў ёй сучасных тэхналогій вырабу прадукцыі.

Прасачыць і ацаніць некаторыя тэндэнцыі стварэння, набыцця і ўкаранення новых тэхналогій у айчынным прамысловым сектары і яго складовай частцы – машынабудаўнічым комплексе (далей – МБК) на працягу апошніх поўных сямі гадоў, на простым узроўні мы можам з дапамогай наяўных шырокаму колу даследчыкаў статыстычных дадзеных, перш за ўсё тых, што змешчаны ў раздзеле № 7 “Навука і інавацыі” апошняга выдання нацыянальнага статыстычнага штогадовіка [1, с. 216-232].

З дадзеных табл. 1 вынікае, што абсалютная колькасць перадавых вытворчых тэхналогій, якія ствараюцца ў нашай краіне адпаведнымі арганізацыямі, на сучасным этапе развіцця застаецца практычна нязменнай і вагаецца каля чатырох сотняў. Цікавейшым з’яўляецца якасны бок навізны такіх тэхналогій, паколькі большасць з іх (амаль 85% у 2008 г.) не мае толькі айчынных аналагаў.
Табліца 1. Колькасць створаных перадавых вытворчых техналогій, адзінак

(у дужках – працэнтаў ад агульнага ліку)


Год

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2008 да 2002, %

Усіх

407

389

375

370

425

375

375

92

у т. л.

новых за мяжой

28

(6,9)

38

(9,8)

24

(6,4)

35

(9,5)

44

(10,4)

76

(20,3)

52

(13,9)

186

у т. л.

прынцыпова новых

8

(2,0)

7

(1,8)

11

(2,9)

3

(0,8)

5

(1,2)

6

(1,6)

5

(1,3)

62

Неабходную перавагу для прасоўвання тавара на перспектыўныя рынкі развітых краін, дзе яго канкурэнтаздольнасць вызначаецца суадносінамі “якасць/кошт”, а не наадварот [2, с. 35], можна атрымаць, выкарыстаўшы толькі перадавыя за мяжой тэхналогіі. А такіх у мінулым годзе Беларусь стварыла 52. Пазітыўным фактам з’яўляецца як тэндэнцыя росту долі такіх распрацовак у шэрагу ўсіх і амаль двухразовае іх колькаснае павелічэнне цягам апошніх гадоў. А вось лічба прынцыпова новых тэхналогій, якія базуюцца на вынаходніцтвах з вялікай ступенню аддачы, іх вага ў агульнай колькасці, дэманструюць, што нашым экспартаарыентаваным гаспадарчым суб’ектам не абыйсціся без актыўнага запазычання адпаведных тэхналогій у тых краінах, дзе наяўная іх колькасць вымяраецца велічынямі значна большых парадкаў. (Можна прывесці колькасць перадавых вытворчых тэхналогій, новых за мяжой, створаных у прамысловасці ў 2008 г. – 11 (21,2% ад усіх у гэтай катэгорыі), а таксама прынцыпова новых – 1 (адпаведна 20%). І гэта адзіная тэхналогія была выраблена ў МБК [3, с. 125]).

Табл. 2 паказвае станоўчую тэндэнцыю росту колькасці перадавых прадукцыйных тэхналогій, што знаходзяць сваё выкарыстанне ў вытворчасці тавараў і паслуг, трэцяя частка якіх ужываецца больш за дзесяць гадоў. Бачна, што велічыня прыросту агульнай колькасці тэхналогій за пададзены перыяд амаль супадае з адпаведным паказчыкам тых распрацовак, якія эксплуатуюцца працяглы час. Гэта можа быць сувязана з працэсам паступовага старэння ўкаранёных тэхналогій і замены іх адносна новымі.

Калі супаставіць колькасць перадавых вытворчых тэхналогій, што ў 2008 г. выкарыстоўваліся меней году [1, с. 228] і створаных на Беларусі годам раней, атрымаецца 17,2%. Адсюль можна зрабіць выснову, што кожная шостая ўкаранёная прагрэсіўная тэхналогія мае пад сабой нацыянальную глебу.


Табліца 2. Колькасць перадавых вытворчых техналогій, якія выкарыстоўваліся, адзінак (у дужках – працэнтаў ад агульнага ліку)


Год

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2008 да 2002, %

Усіх

13156

13730

14944

15935

17729

19256

21370

162

у т. л. тых, якія выкарыстоўваліся

10 год і больш

4136

(31,4)

5186

(37,8)

5730

(38,3)

6174

(38,7)

6241

(35,2)

6511

(33,8)

7075

(33,1)

171

Далей можна разгледзець не толькі некаторыя аспекты сучаснага тэхналагічнага развіцця нацыянальнай прамысловасці, але і асобнай яго часткі – машынабудаўнічага комплексу (які выступае ў айчынных статыстычных даведніках як галіна машынабудавання і металаапрацоўкі).

Дадзеныя наступных дзвюх табліц тычацца колькаснага аспекта тэхналагічнага пераўзбраення ў выглядзе падліку гаспадарчых адзінак. Табл. 3 паказвае тэндэнцыю павелічэння абсалютнага ліку прамысловых арганізацый, якія распрацоўвалі і ўкаранялі новыя ці больш дасканалыя прадукты, тэхналогіі, ажыццяўлялі іншыя новаўводзіны ў цяперашні перыяд. Як бачна, лічба прыросту такіх арганізацый у прамысловасці і МБК амаль супадае, што паказвае аднолькава скіраваную тэндэнцыю. Варта таксама падкрэсліць стан большай інавацыйнай арыентаванасці машынабудаўнічых прадпрыемстваў у параўнанні з палажэннем па ўсёй прамысловасці, што з аднаго боку адлюстроўвае факт дамінантнага становішча адзначанага комплексу ў сферы як распрацоўкі, так і матэрыяльнага ўвасаблення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэса [4, с. 279], а з другога – дэманструе неаднароднасць працэсаў тэхналагічнага развіцця розных індустрыяльных галін Беларусі.
Табліца 3. Колькасць прамысловых арганізацый, якія ажыццяўлялі тэхналагічныя інавацыі, адзінак (у дужках – працэнтаў ад агульнага ліку)


Год

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2008 да 2002, %

Уся прамысловасць

325

(13,9)

314

(13,6)

292

(13,0)

318

(14,1)

378

(16,3)

380

(17,8)

371

(17,6)

114

у т. л. МБК

144

(22,5)

144

(23,8)

136

(24,5)

143

(26,0)

166

(27,8)

180

(30,4)

163

(27,3)

113

Табл. 4 апісвае колькасную дынаміку ажыццяўлення новаўводзінаў у сутнасна розных сферах, адна з якіх непасрэдна сувязана з працэсам тэхналагічнага пераўзбраення асноўнага капітала. Па прычыне адсутнасці адпаведных паказчыкаў за мінулы год па МБК, можна правесці простае параўнанне лічбаў напачатку разгляданага перыяду да стану пазамінулага году, дзе назіраецца ўжо перавышэнне тэмпаў прыросту суб’ектаў гаспадарання, якія займаліся інавацыйнай дзейнасцю ў машынабудаванні асобна над усімі ў прамысловасці. Другія шэрагі дадзеных дэманструюць як адноснае колькаснае перавышэнне адпаведных арганізацый у МБК над прамысловымі па прычынах, адзначаных вышэй, так і пераважную скіраванасць азначаных гаспадарчых адзінкаў на куплю машын і абсталявання, г. зн. прадукцыі МБК. І гэты від інавацыйнай дзейнасці дэманструе найбольшую дынаміку росту.


Табліца 4. Колькасць прамысловых арганізацый, якія ажыццяўлялі інавацыйную дзейнасць у розных сферах, адзінак (у дужках – працэнтаў ад агульнага ліку)


Год

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2007да

2002,%


2008

Уся

прамы-­

словасць

даследаванні

і распрацоўкі

166

(6,9)

158

(6,8)

144

(6,3)

153

(6,7)

164

(7)

168

101

157

набыццё машын і абсталявання

208

(8,7)

200

(8,6)

200

(8,8)

227

(9,9)

275

(11,7)

278

134

266

набыццё новых тэхналогій

38

(1,6)

31

(1,3)

28

(1,2)

35

(1,5)

30

(1,3)

23

61

17

у т. л.

МБК

даследаванні

і распрацоўкі

95

(14,7)

93

(15,3)

84

(14,9)

87

(15,6)

98

(16)

102

107



набыццё машын і абсталявання

74

(11,4)

75

(12,4)

83

(14,7)

90

(16,1)

106

(17,3)

120

162



набыццё новых тэхналогій

15

(2,3)

12

(2)

14

(2,5)

13

(2,3)

12

(2)

11

73


Скіраванасць на непасрэднае набыццё машын і абсталявання прамысловымі арганізацыямі пацвярджае прадстаўленне структуры выдаткаў адпаведных суб’ектаў у коштах на момант ажыццяўлення пададзеных мерапрыемстваў (табл. 5). У табліцы прадстаўлены віды інавацыйнай дзейнасці, адсартаваныя адпаведна іх долі ў агульных выдатках. Змяншэнне фінансавання даследаванняў у прамысловасці было кампенсавана набыццём элементаў асноўнага капітала, а прырост забеспячэння пералічаных мерапрыемстваў адбыўся коштам не пададзеных у табліцы выдаткаў на вытворчае праектаванне і набыццё кампутарных праграм.


Табліца 5. Структура выдаткаў прамысловых арганізацый на тэхналагічныя інавацыі па відах дзейнасці, %


Від інавацыйнай дзейнасці

Уся прамысловасць

МБК

2006

2008

2008 да

2006


2006

2008

2008 да

2006


Набыццё машын і абсталявання

45,1

53,3

+8,2

58,5

63,9

+5,4

Даследаванні і распрацоўкі

26,5

19,1

–7,4

22,0

23,1

+1,1

Набыццё новых тэхналогій

3,2

0,5

–2,7

0,008

1,1

+1,092

Маркетынгавыя даследаванні

0,1

0,3

+0,2

0,004

0,5

+0,496

Навучанне і падрыхтоўка персаналу

0,005

0,1

+0,095

0,002

0,4

+0,398

Іншае

25,095

26,7

+1,605

19,486

11

–8,486

МБК таксама апярэджвае прамысловы сектар па вазе інавацыйнай прадукцыі, якая ствараецца і потым знаходзіць свайго спажыўца (табл. 6). Прыемна адзначыць той факт, што ў мінулым годзе чвэрць адгружаных тавараў беларускага машынабудавання мела інавацыйны кампанент.


Табліца 6. Аб’ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі прамысловых арганізацый,

у працэнтах ад агульнага аб’ёму прадукцыі


Год

2005

2006

2007

2008

2008 да 2005, %

Уся прамысловасць

15,2

14,8

14,8

14,2

93

у т. л. МБК

15,7

26,1

24,4

27,9

178

Як бачна на мал., тая частка прыбытку, які атрымоўваюць прадпрыемствы ад рэалізацыі прадукцыі і пасля накіроўваюць на канкрэтныя інавацыйныя мерапрыемствы цягам апошніх гадоў, мае тэндэнцыю да зніжэння. Гэта можна патлумачыць як фактам прыцягнення інвестыцый з-за мяжы, якія былі ўкладзены ў прамысловы сектар, а значны рост іх пачаўся з 2005 г. [1, с. 418], так і апераджальным ростам расходаў, якія ўваходзяць у сабекошт прадукцыі [1, с. 225].


Малюнак. Дынаміка часткі прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі ў прамысловасці і МБК, якая скіроўваецца на тэхналагічныя інавацыі, % (ніжнія крывыя, левая шкала), рэнтабельнасці адпаведнай рэалізаванай прадукцыі, % (верхнія крывыя, правая шкала) на працягу апошніх гадоў

Варта таксама нагадаць той факт, што асноўнай крыніцай фінансавання тэхналагічных інавацый прадпрыемстваў у нашай краіне выступаюць іх уласныя сродкі (у 2007 г. – 67,9% ад агульнай сумы [5, с. 173]), у той час, як у іншых дзяржавах сітуацыя можа адрознівацца (у тым самым годзе ў Расіі – адпаведна 36,6%, Румыніі – 51%, Чэхіі – 82,2%, Польшчы – 83,1%, Фінляндыі – 90,9%, у Японіі – ажно 98,5%) [6, с. 58]). Супастаўленне накірунку зменаў рэнтабельнасці і згаданай часткі прыбытку адлюстроўвае неадназначную сувязь: ад аднаскіраванай тэндэнцыі ў 2002-05 гг. і рознаскіраванай далей у машынабудаванні да рознаскіраванай у прамысловасці.

Апошняя прыведзеная табліца (табл. 7) паказвае тыя важнейшыя перашкоды, якія запавольваюць працэс ажыццяўлення інавацый на прадпрыемствах, на думку саміх працаўнікоў гэтых суб’ектаў гаспадарання. Адмыслова былі ўзята толькі тая выбарка адказаў, дзе пададзеныя прычыны былі пазначаны як асноўныя (у адрозненне ад значных і нязначных). Таксама ў кожнай з трох груп такіх прычын з мэтай адсочвання дынамікі ступені іх значнасці мы падалі ранг важнасці дадзенага фактара сярод іншых у групе.


Табліца 7. Колькасць прамысловых арганізацый, якія падалі ацэнку асобных фактараў, што перашкаджаюць інавацыям, як асноўных, адзінак (у дужках – працэнтаў ад агульнага ліку, а побач – ранг важнасці дадзенага фактара сярод іншых у групе)


Год

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2008

да

2002,



%

Эканамічныя фактары

1060

(44)

I


1159

(50)

I


1146

(50)

I


1119

(49)

I


1210

(52)

I


1154

I


1106

I


104

недахоп уласных

грашовых сродкаў

недахоп фінансавай

падтрымкі з боку

дзяржавы

451

(19)

II


477

(21)

II


449

(20)

III


421

(18)

III


407

(17)

III


354

III


327

III


73

высокая эканамічная

рызыка

203

(8)

VI


221

(10)

V


259

(11)

IV


261

(11)

IV


287

(12)

V


313

IV


315

IV


155

высокі кошт

новаўводзінаў

380

(16)

III


445

(19)

III


459

(20)

II


455

(20)

II


550

(23)

II


555

II


557

II


147

Вытворчыя фактары

362

(15)

I


334

(14)

I


319

(14)

I


342

(15)

I


384

(16)

I


362

I


328

I


91

нізкі інавацыйны

патэнцыял арганізацыі

недахоп кваліфікаванага персанала

82

(3)

III


83

(4)

III


85

(4)

II


100

(4)

II


151

(6)

II


166

II


150

II


183

недахоп інфармацыі

пра рынкі продажу

96

(4)

II


81

(3)

IV


80

(4)

III


85

(4)

III


87

(4)

IV


79

IV


85

III


89

недахоп інфармацыі

пра новыя техналогіі

78

(3)

IV


74

(3)

V


67

(3)

V


74

(3)

IV


91

(4)

III


92

III


67

IV


86

Іншыя фактары

165

(7)

I


146

(6)

II


134

(6)

II


118

(5)

III


127

(5)

III


137

II


151

I


92

нізкі ўзровень попыту

з боку спажыўцоў на

інавацыйную прадукцыю

недастатковая ступень развіцця рынка тэхналогій

154

(6)

II


152

(7)

I


136

(6)

I


129

(6)

I


153

(7)

I


171

I


139

II


90

недастатковая ступень развіцця інавацыйнай

інфраструктуры

139

(6)

III


121

(5)

III


116

(5)

III


124

(5)

II


134

(6)

II


126

III


99

III


71

недастатковасць заканадаўчых актаў і нарматыўна-прававых дакументаў, якія рэгулююць і стымулююць інавацыйную дзейнасць

118

(5)

IV


114

(4)

IV


112

(5)

IV


112

(5)

IV


126

(5)

IV


126

III


92

IV


78

Адзначым, што па прычыне прадстаўлення ў новых статыстычных зборніках лічбы колькасці прадпрыемстваў у прамысловасці і яе галінах толькі з улікам малых [1, с. 330], [3, с. 10], дакладна разлічыць адпаведныя паказчыкі ў табл. 4 і 7 за 2007-08 гг. няма мажлівасці.

Як бачна з дадзеных табл. 7, сярод эканамічных фактараў, якія перашкаджаюць інавацыям, першае месца на працягу разгляданага перыяду трывала займае недахоп уласных грашовых сродкаў. Летась гэта прычына была адзначана як асноўная працаўнікамі найбольшай колькасці гаспадарчых суб’ектаў сярод усіх дванаццаці фактараў, змешчаных у табл. 7 (а таксама з іншымі пяццю, што дадаткова прадстаўлены ў зборніку [1, с. 232]). Разам з высокім коштам новаўводзінаў, недахопам фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы (месца II і III у групе эканамічных фактараў), яны фактычна складаюць трыяду (яшчэ можна хіба што дадаць важнейшую вытворчую прычыну – нізкі інавацыйны патэнцыял арганізацыі, які можна разглядаць як вынік эканамічных перашкод) галоўных бар’ераў на шляху паспяховага тэхналагічнага развіцця нашага прамысловага сектара на мікраўзроўні. Вынікам можа быць адзначаная вышэй вельмі малая колькасць прадпрыемстваў, што набываюць новыя тэхналогіі за мяжой. А паколькі сваіх прагрэсіўных відавочна не хапае (табл. 1), гэта стварае сур’ёзную праблему для дасягнення зараз і ў бліжэйшай будучыні неабходнага ўзроўню канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў і паслуг на замежных рынках, у т. л. рынках развітых краін (г. зн. найбольш перспектыўных для далейшага супрацоўніцтва).

Працэс зменаў у тэхніцы ў прамысловасці мае тры стадыі: вынаходніцтвы (стварэнне новых распрацовак тавараў і тэхналогій) → інавацыі (укараненне вынікаў вынаходніцтва ў вытворчасць) → дыфузіі (шырокі распаўсюд інавацый на рынку) [7]. Згодна з прыведзенымі вышэй супастаўленнямі, нашым індустрыяльным і машынабудаўнічым прадпрыемствам не хапае дастатковага ўзроўню ўласных тэхналогій на першай стадыі, пры лепшай сітуацыі з мажлівасцю іх далейшага ўкаранення і распаўсюду ў межах Беларусі і суседніх краін.

Таму ў якасці заключэння нельга не пагадзіцца з думкай айчыннай даследчыцы аб неабходнасці распрацоўкі і правядзення новай дзяржаўнай інавацыйнай і інвестыцыйнай палітыкі, арганічнай часткай якой выступае актыўнае прыцягненне простых замежных інвестыцый, разам з адкрытым і разгалінаваным удзелам у міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве [2, с. 33, 35].
Спіс крыніц
1. Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2009: стат. сб. / Нац. стат. комитет Респ. Беларусь. – Минск, 2009. – 600 с.

2. Михайлова-Станюта, И. А. Проблемы роста и измерение уровня инновационности промышленности Беларуси / И. А. Михайлова-Станюта // Гуманитарные науки. Сб. научных трудов. Вып. 5. Наука и инновации. Интеллектуальная собственность как инструмент экономического роста / Под науч. ред. П. Г. Никитенко; Институт экономики НАН Беларуси. – Минск: Право и экономика, 2008. – С. 31–35.

3. Промышленность Республики Беларусь: стат. сб. / Нац. стат. комитет Респ. Беларусь. – Минск, 2009. – 280 с.

4. Мировая экономика: глобальные тенденции за 100 лет / Под ред. И. С. Королёва. – М.: Экономист, 2003. – 604 с.

5. Наука, инновации и технологии в Республике Беларусь, 2007: стат. сб. / Подг. Тамашевич В. Н. [и др.]. – Минск: ГУ “БелИСА”, 2008. – 191 с.

6. Main Science and Technology Indicators. – Vol. 2009, Issue 1 [Electronic resource]. – Paris: OECD, 2009. – 154 p. – Mode of access: http://titania.sourceoecd.org/vl=9511558/cl=46­/nw=1/rpsv/~4160/v2009n1/s1/p1l. – Date of access: 2.10.2009.



7. Metcalfe, S. Technical Change / S. Metcalfe // The New Palgrave Dictionary of Economics. Second Edition. Eds. Steven N. Durlauf and Lawrence E. Blume [Electronic resource]. – Palgrave Macmillan, 2008. – Mode of access: http://www.dictionaryofeconomics.com/article?id­=pde2008_t000034. – Date of access: 15.10.2008.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка