Не забывай ў гэты вечар дзівосны, Поўны мрой-таямніц, Падары шэпат соснаў




Дата канвертавання12.06.2016
Памер5.69 Kb.
НЕ ЗАБЫВАЙ
Ў гэты вечар дзівосны,

Поўны мрой-таямніц,

Падары шэпат соснаў,

Ціхі плёскат крыніц.
І няхай забруіцца

Збажына-сівізна,

Ты адна будзеш сніцца—

Назаўжды—ты адна.
Нараджаецца памяць

Неўміручая зноў,

Нібы белая замець

Нашых ластавак-сноў.
Захіне неўспадзеў

Той вясны навіна…

Чую дзіўны твой спеў—

Ты са мной, ты адна…

31.12.2007 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка