Не, не як экскурсант прыходжу сюды! Жывы да жывога думку і сэрца прыношу




Дата канвертавання13.05.2016
Памер58.14 Kb.
Вязынка

(санэт)
Не, не як экскурсант прыходжу сюды!

Жывы да жывога думку і сэрца прыношу.

Сярод соцень другіх пагубляў тут свае я сляды,

Прайшоў час, з электрычкі сышоў – на сустрэчу я крочу.


Адчуваю я сілу і подых спаткання з табой,

Як бусел вось гэты над шырокай тваёй дабрынёй.

Мы браты з ім цяпер у гэты час,

Плынь цеплыні вядзе над Айчынаю нас.


Нашы крылы і думкі паруюць у нябёсах,

Ветры смагу ўталяюць здзяйсняць і тварыць –

Мы натхненне шукаем у купалінскіх ночах.
У старонцы маёй новых зораў нямала гарыць,

Да цябе ж а ніколі не зменшае плынь.

Час няўмольна ідзе, – прад табою ляжыць далячынь...

ліпень, 1984

Каласавікі



я сярод лесу рос


сяброўства з лясуном вадзіў

па ранішняй лагодзе рос

я з кошыкам і ножыкам хадзіў
і таямніцу запаведнаю

мне лес у адзнаку дараваў

адну, другую, трэццяю...

і гэту я спазнаў


як жыта закрасуецца

шыбую я ў баркі

з ляснога цуда цешыцца

шукаць баравікі


каласавікі адметныя

барэткі яркай замшы

а ножкі крэпка-крэпкія

з зямлі тугую сілу ўзяўшы


жар-птушкам казачным складаем

мы паэтычныя радкі

а па лясах услед за маем

красуюцца баравікі


1985

Беларусь

Беларусь!


Калыска мая Беларусь!
Ты бялееш бярозкай,

Што расце ля дарогі за вёскай,..


У лузе сонечным белым рамонкам

Што гадалі каханыя золкам,..


Белым крыллем буслоў,

Што нячутна плывуць між стагоў,..


Сівізной удавы,

Што чакае мужа з вайны...


1985

* * *

І.

надвор’е крэсліць дождж


такі нясконцы як твая каса

з пад парасона крок у ноч

каб я не бачыў – на вачах сляза
1986

Ліпень

Пярун азначыў вясёлкаю лес


гром змякчэў пакаціўся з нябес

у даспяваючым жыце гляджу праз асцё

на зямлі хараство і душы забыццё
ліпаў водар стрэкат конікаў у лузе

трэпле ветрык лашчыць сонца мяне

разбіваюць важкія пакосы дзяўчаты

стома дня залягла ў чараты


1988

***
як ад’еду хоць крокаў на колькі

ад бацькоўскае роднае хаты

як рассыплецца сцежка на пожні

што ад ганку сыйшла і стракаты

году порамі вецер і час

запоўняць адлегласць растання

міжволі паўстане ў сэрцы пейзаж

і цепліць надзею спаткання


2000

Верш




верш

як бохан хлеба


патрэбен каб людзям быў

каб заўсёды патрэбны


тым больш у бядзе

а не толькі тады

калі шчасце і радасць

і верш для забавы

бліскучы

мо святочная цацка

прыгожа

ды на адзін выпадак


2002



Мне тата казаў

Няма горшых клятаў, --

Казаў мне мой тата, --

Каб смак ты ў гарэлцы адчуў!

Тыя словы са мною заўсёды.

У будні дзень, у час застолля-бяседы

Побач тата са мной: ён казаў -- я пачуў.
Вып’ем першы кілішак

Для ўзмацнення кішак!

Заліхвацкі такі тост бадзёры.

Ты вітаеш усіх, усё ў самым пачатку.

Усе сябры разам узнялі і паставілі чарку.

А насупраць дзяўчачыя вочы-азёры...


Вып’ем і другі

Каб не было патугі!

Усё ззяе наўкола -- згода і лад на душы.

Рады кожнаму ты, бавіш час, уеш гаворку-размову,

Дзяўчыне міргнуў -- ты гатоў на прыгоду.

У галаве чуць звініць, ты ўсё можаш, ты дужы.


Вып’ем па трэццяй

Каб паўцякалі ўсе чэрці!

Песня голасна ў столь узвілася.

Ты за песняй ляціш, ты рахманы -- пануеш.

Дзе там вочы дзяўчыны? Ты на погляд палюеш.

Ух, не туды ты глядзіш!, -- у сэрцы зайдрасць узнялася.


Вып’ем кілішак чацвёрты

Каб не быў ніхто мёртвы!

Гэй ты, сябра, мяне ты паслухай,

Ты мне брат! Як завуць? Я цябе паважаю!

А ён – быдла! Ты глянь! Я яго зневажаю, --

Ён там танчыць з маёй маладухай.


Вып’ем мы і пяты

Бо таго ён варты!

Усё! Прад сабою нічога не бачыш,

Ты абразу пачуў, -- белы свет звіўся жухлым лістом.

Ты за плечы схапіў і зароў – бык-быком.

Дзе дзяўчына? Дзе хто? Нічога няма – на падлозе ляжыш...


Вып’ем мы шосты!..

Сёмы і восьмы, наступныя тосты...

Тое “мы” – без цябе. І бяседа, і чарка.

Дзе ты быў? Што прыдбаў? Што згубіў?

На чужым панадворку прачнуўся, -- дзякуй Богу што жыў!

Ачуняў? Дапаўзі да бацькоўскага ганка!


Няма горшых клятаў, --

Казаў мне мой тата, --

Каб смак ты ў гарэлцы адчуў!

Тыя словы са мною заўсёды.

У будні дзень, у час застолля-бяседы

Побач тата са мною: ён казаў -- я пачуў.


2005

Васілю Мікалаевічу Яршову


Няўмольны гады і складаюць бязлітасна век,

А ён не скарыцца, запаволіць іх бег.

Расправіць мяхі, рукою кранецца ладоў.

Якія гады? Няма больш ніякіх гадоў!
Майстар акордаў паволі збірае букеты,

Маладосць аклікае: гэй дзе ты там, дзе ты?!

Мяхі цягнуць у сэрцы нам ціхаю жаль

І душа нараджае ўспамінаў і музыкі баль.


Там дзе зыбка калісьці вісела пад столлю

Не чуваць галасоў, грудзі поўняцца смуткам і боллю.

Не прапала нічога, усё ў душы засталося,

Аб усім нагадае баяна твайго пагалоссе.


Нагадае нам плынь ціхаў рэчкі за вёскай

Дзе дзяцінства прабегла па травіцы па роснай.

Нагадае юнацтва ў бушлаце на беразе мора.

Натхненне, каханне, дачушачкі першае слова...


Ой жыццё! Сем дзесяткаў як быццам сем нотаў.

На кончыках пальцаў лёс правіць сімфонію крокаў.

Ты ідзеш па жыцці, праз баян дорыш свет і любоў

Так святлее ў душы, так пах чуцен сасновых бароў.


Я да песен тваіх прытулюся, як крынічнай вадзіцы нап’юся

Да вытокаў вярнуся, я сустрэнусь з маёй Беларуссю.

Я з чужыны ды на родным парозе стаяў

Аб гэтым ты мне на баяне найграў.


2006


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка