Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка




Дата канвертавання17.03.2016
Памер23.2 Kb.
Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”: дадатковы прыём заявак на ўдзел

Студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, залічаныя на бакалаўрскія і магістэрскія праграмы і зацікаўленыя ў назіранні за выбарамі ў Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў дадатковым адборы на новы цыкл праекта па назіранні за выбарамі які абдудзецца 19-29 кастрычніка. Праект складаецца з тыднёвага інтэнсіўнага навучальнага курса ў Вільні, распрацаванага выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Акрамя курса навучэнцы таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адой з еўрапейскіх краін, падчас якой яны атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні.

Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” супольна ажыццяўляецца арганізацыяй Belarus Watch, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім Домам правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ). Акадэмічны курс падрыхтоўкі назіральнікаў уваходзіць у навучальную праграму ЕГУ і будзе пазначаны ў бакалаўрскім дыпломе як курс па выбару. Па паспяховым сканчэнні курса студэнты атрымаюць два акадэмічных крэдыты, а таксама адмысловы сертіфікат Belarus Watch aб удзеле ў праекце.

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:



  • быць студэнтамі ЕГУ, залічанымі на дадзены момант на бакалаўрскія ці магістэрскія праграмы (абавязкова);

  • быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);

  • запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);

  • прадставіць рэкамендацыю ад выкладчыка ЕГУ ці іншай аўтарытэтнай асобы. Калі ласка, звярніце ўвагу: рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);

  • прадставіць афіцыйнае пацверджанне аб акадэмічнай паспяховасці (пажадана) - магчыма атрымаць у 103 каб.;

  • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);

  • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд (абавязкова);

  • размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (пажадана).

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 14 верасня 2011 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 14 верасня разглядацца не будуць.
Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.
Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 21 верасня 2011 г.
Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Крытэры адбору:

  1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;

  2. Актыўная грамадская пазіцыя цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі;

  3. Акадэмічная паспяховасць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка