Назаву цябе братам




Дата канвертавання21.05.2016
Памер37.11 Kb.
Назаву цябе братам
Другой радзiмай стала расонская зямля для грузiна Чолы Уладзiмiравiча Кукуладзе. Летам 1941 г. пад Шаўляем яго звёў лёс з Васiлём Максiмавым з в. Крас­наполле. У адным з баёў танк Кукуладзе быў падбiты. Ён, кантужаны i паранены, трапiў у палон. Аднак танкiсту пашанца­вала - яго адбiлi ў фашыстаў нашы сал­даты-акружэнцы. Сярод выратавальнiкаў быў i Васiль. Без карты i компаса, не­знаёмымi сцежкамi беларускi хлопец вёў параненага грузiна на ўсход. Аднойчы ў час адпачынку Васiль сказаў паране­наму: “Усялякае можа здарыцца. Калi што, прабiрайся ў Краснаполле. Усё рас­кажаш, мае дапамогуць”. «А калi прыйдзем разам, што iм скажаш?” - спытаў Чола. «Назаву цябе братам”,- усмiхнуў­ся Васiль. А наперадзе ix чакалi новыя выпрабаваннi. Iншы раз галодныя i знясi­леныя, байцы заходзiлi ў населеныя пун­кты. У адзiн з такiх вымушаных заходаў воiны наткнулiся на гiтлераўцаў. Так яны апынулiся ў лагеры для ваеннапалон­ных. Кожны дзень спецыяльная каманда лагера адбiрала хворых i знямоглых сярод вязняў i расстральвала ix. Васiль, як мог, хаваў таварыша, а потым знайшоў спосаб перахiтрыць ахову i арганiзаваў уцёкi. I зноў байцы iшлi на ўсход. Апошнiя кiламетры да сваёй роднай вёскi Васiль нёс таварыша на сабе.

Чолу пасялiлi ў дзядзькi Васiля, Miкa­лая Iльiча. У вёсцы ва ўсю гаспадарылi гiтлераўцы. Каб пазбегнуць расправы за сховы чырвонаармейца, Кукуладзе, якi добра маляваў, прыдумалi легенду: сту­дэнт-мастак, вучыўся ў Вiльнi, а ў Крас­наполле трапiў з бежанцамi. Чола мерка­ваў падлячыцца i падацца на фронт. Ачуньваў ён хутка дзякуючы мацярын­скаму клолату Вольгi Яфiмаўны, мацi Васiля. Неяк Чола папрасiў у яе кавалак палатна, загрунтаваў яго запаранай аржа­ной мукой. Самаробным пэндзлем напiсаў разведзеным у газе гудронам групавы партрэт «Тры браты Максiмавы” . Нама­ляваў Васiля, яго брата Iвaнa, а ў цэнт­ры - сябе. Атрымалася вельмi падобна (пазней па гэтым партрэце фашысты бу­дуць шукаць самога мастака). А яшчэ бы­ла ў Васiля сястра Hiнa. Русавалосая, сiнявокая дзяўчына адразу пакарыла сэр­ца грузiна. Ён хаваў свае пачуцці, каб не пакрыўдзiць людзей, якiя яго выратавалi. Так загадваў закон продкаў. Малады ма­стак намаляваў партрэт Нiны, каб заха­ваць вобраз дзяўчыны, якая асвяцiла яго жыццё ў небяспечны момант.

Чола разам з Васiлём i Іванам далучы­лiся да падпольшчыкаў Сельнiцка-Крас­напольскай арганiзацыi. У 1942 г. хлопцы сталi партызанамi атрада iмя К. Я. Вара­шылава Расонскай брыгады iмя Сталiна. А потым быў страшны незабыўны дзень, калi ў атрад прыбег хлапчук i паведамiў жудасную вестку: паляць Краснаполле. Партызаны кiнулiся на выратаванне; ад­как было позна. У той дзень загiнула амаль уся радня Максiмавых. Забiлi фашысты i Hiнy... Пасля гэтага Чола ў ляс­ных умовах напiсаў карцiну «Новы пара­дак у Еўропе», якая пазней прынесла яму вядомасць. Ён намаляваў забiтую юную дзяўчыну i над ёй фiгуру фашыста з аўтаматам. Многiя былыя партызаны бры­гады помняць гэту работу мастака, як i карцiны «Першы бой», «На прывале», «Бой каля вёcкi Каралi». Пры штабе бры­гады дзейнiчала пастаянная выстаўка тво­раў Ч. Кукуладзе. У 1943 г. у час блакады партызанскай зоны творы мастака не збе­раглiся, аднак некалькi карцiн удалося пераправiць самалётам у Цэнтральны штаб партызанскага руху ў Маскву.

Калi прыйшло вызваленне, Кукуладзе выклiкалi ў Маскву да П. К. Панамарэнкi. Хлопец прасiўся на фронт, аднак яго на­кiравалi на вучобу ў Тбiлiскую акадэмiю мастацтваў.



...Дома ў г. Лaxчxyцi родныя аплаквалi яго двойчы - першы раз паведамiлi, што прапаў без вестак, у другi - прыйшла па­хавальная... У 1944 г. сын вярнуўся жывы. Мацi не было дома. На вулiцы яе сустрэла суседка, у якой загiнуў сын. «Шчаслiвая ты, Лiзaвeтa! Твой Чола вярнуўся»,- ска­зала яна. Мацi, раптоўна аслабеўшы, апу­сцiлася на зямлю i, распасцёршы рукi, на каленях iшла да свайго дома, пакуль яе не падхапiў Чола, якi выбег насустрач.

Прайшлi гады. Цяпер Чола Уладзiмi­равiч Кукуладзе вядомы майстар, многiя гады быў старшынёй Саюза мастакоў Aбxaзii. У сваёй творчасцi ён зноў i зноў вяртаецца да памяцi свайго сэрца, паста­янна наведвае зямлю, дзе прайшла баявая маладосць...


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка