Навукова-метадычная установа «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання17.03.2016
Памер363.77 Kb.


Навукова-метадычная установа

«Нацыянальны інстытут адукацыі»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

БЕЛАРУСКІ МУЗЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

для X класа (павышаны ўзровень) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай і рускай мовамі навучання

Мінск 2015



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для вывучэння на павышаным узроўні «Беларускі музычны фальклор» распрацавана для вучняў X класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У працэсе вывучэння у вучняў фарміруецца беларуская этнакультурная ідэнтыфікацыя, пашыраюцца ўяўленні аб ролі традыцыйнага мастацтва як мастацтва прынцыпова вуснай (непісьмовай) традыцыі ў жыцці грамадства, сістэматызуюцца веды аб багатай спадчыне розных жанраў каранёвага мастацтва беларусаў, а таксама развіваюцца ўласныя творчыя здольнасці, мастацкія інтарэсы і патрэбы.

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Беларускі музычны фальклор» змяшчае чатыры асноўныя раздзелы: «Фальклорнае мастацтва восені», «Фальклорнае мастацтва зімы», «Фальклорнае мастацтва вясны», «Фальклорнае мастацтва лета», кожны з якіх у працэсе выхавання і сацыялізацыі падрастаючага пакалення выконвае сваю адмысловую функцыю.

На вывучэнне праграмы факультатыўных заняткаў у X класе адводзіцца 105 гадзін з разліку 3 гадзіны на тыдзень.

Для спевакоў, музыкаў-інструменталістаў, танцораў, аматараў тэатра і людзей, звязаных з іншымі блізкімі творчымі спецыяльнасцямі, вывучэнне раздзелаў праграмы факультатыўных заняткаў з'яўляецца асноватворным у напрамку магчымасці самарэалізацыі ў галіне эстэтыкі, вобразнасці і выразных сродкаў этнічнай культуры свайго народа. Сінкрэтычнае мастацтва вуснай традыцыі – «кропка з’яўлення» мастацтва, генезіс яго асноўных жанраў. У вуснай фальклорнай творчасці развіваюцца важныя для творчага чалавека здольнасці назіраць, спазнаваць, бачыць, пераймаць, дакладна, самаўпэўнена і свабодна выказвацца на «мове» мастацтва і інш. Менавіта таму мастацтва вуснай традыцыі (фальклор) з'яўляецца істотным і абавязковым (пры намеры выхавання крэатыўнай і самастойнай асобы) этапам адукацыйнага працэсу.

Змест чатырох раздзелаў праграмы дазваляе падрыхтаваць вучняў X класаў да здачы творчага іспыта па фальклоры ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У адпаведнасці з патрабаваннямі ўступных экзаменаў дадзеная праграма знаёміць вучняў з такімі прынцыпамі фальклорнага мастацтва, як яго сістэмная этнаэкалагічнасць (cувязь з прыроднымі цыкламі і біярытмамі ў «матчыным» ландшафце этнасу), вусная перадача і дакументальная аснова народнай творчасці. Без разумення такой прыроды музычнага фальклору, яго сувязі з асобай носьбіта і рэгіянальнымі асаблівасцямі яго творы ператвараюцца ў эрзац. Авалоданне прыёмамі вуснага пераймання фальклору («з голаса на голас», «з нагі на нагу») – т.зв. метадам дэманстратыўнай антрапатэхнікі – дазваляе навучэнцам адрозніваць і ўзнаўляць сапраўднае этнічнае мастацтва. Такі падыход да этнічнай музыкі – напрацоўка навуковых школ кагнітыўнай этнамузыкалогіі і кантанацыі ХХІ стагоддзя.

Мэта вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў – стварэнне этнакультурнага вобраза беларусаў у свядомасці вучняў сродкамі музычнага фальклору.

Мэта праграмы абумовіла наступныя задачы:


  • развіць устойлівую цікавасць да фальклору;

  • пашырыць сістэму ведаў пра законы і прынцыпы змены сезонаў і ўплыў гэтых зменаў на традыцыйнае мастацтва;

  • сфарміраваць уменне вызначаць асноўную ідэю (напрамак) свят, абрадаў і звычаяў беларусаў; знаходзіць «форму» падачы фальклорнага твора ў адпаведнасці з яго сезонам, выкарыстоўваючы неабходныя фальклорныя прыёмы і сродкі; выконваць песні, гульні і побытавыя танцы;

  • сфарміраваць навыкі ўспрымання тэкста і лексікі нескладаных песень, гульняў і побытавых танцаў;

  • сфарміраваць навыкі харавога музіцыравання з суправаджэннем, харавога калектыўнага музіцыраваня з харэаграфічнымі рухамі;

  • развіваць навыкі харавога калектыўнага музіцыравання.

У працэсе вывучэння фальклору навучэнцы знаёмяцца з яго гуманістычнасцю, калектывізмам, гендарнымі стандартамі і прынцыпова вуснай прыродай; вучацца вылучаць узаемасувязі фальклору і экалогіі.

Беларусь падзелена на шэсць гісторыка-геаграфічных рэгіёнаў, якія прыкладна адпавядаюць шасці яе галоўным адміністрацыйным часткам – абласцям: Падняпроўе (Магілёўская вобласць), Усходняе (Гомельская вобласць) і Заходняе (Брэсцкая вобласць) Палессе, Цэнтральная Беларусь (Мінская вобласць), Падзвінне (Віцебская вобласць), Панямонне (Гродзенская вобласць). Фальклор кожнага з гэтых рэгіёнаў мае свае (часам вельмі адмысловыя) асаблівасці па змесце і форме падачы. Таму, каб пазбегнуць штучнасці і недакладнасці ў вучэбным рэпертуары, дыдактычны змест кожнай з тэм праграмы (асабліва, калі гэта неабходна) распісаны парэгіянальна. Аднак творы, якія рэкамендуюцца, не абавязковыя, пры жаданні іх можна замяняць мясцовым рэпертуарам, запісаным ці перанятым ад носьбітаў рэгіянальнай традыцыі.

Змест першага раздзела праграмы факультатыўных заняткаў «Фальклорнае мастацтва восені» прадугледжвае знаёмства вучняў з вуснай прыродай фальклору. На вучэбных занятках па восеньскім беларускім фальклоры ў вучняў развіваецца імкненне да цэласнага ўспрымання прыродных цыклаў і месца ў іх асобы і супольнасці.

Змест другога раздзела праграмы «Фальклорнае мастацтва зімы» прадугледжвае азнаямленне вучняў з замацаванымі ў святочнай культуры спосабамі вуснай перадачы фальклору. На вучэбных занятках па зімовым фальклоры ў вучняў развіваецца імкненне да цэласнага ўспрымання фальклору як адлюстравання адаптацыйнай стратэгіі супольнасці. Усім тэарэтычным выкладкам папярэднічае выкананне фальклорных твораў зімовага цыкла.

Змест трэцяга раздзела праграмы факультатыўных заняткаў «Фальклорнае мастацтва вясны» прадугледжвае замацаванне знаёмства вучняў са спосабамі, прыёмамі і сродкамі вуснай перадачы фальклору на вясновую тэматыку.

Змест чацвёртага раздзела «Фальклорнае мастацтва лета» прадугледжвае ўстойлівае ўспрыманне фальклору як мастацтва вуснай традыцыі. На факультатыўных занятках па летнім фальклоры ў вучняў умацоўваецца разуменне сувязі паміж формай і зместам фальклору. Летняя тэматыка твораў дэманструе этнаэкалагічнасць і працоўнае выхаванне як выразныя прыкметы беларускай фальклорнай традыцыі.

У аснову пабудовы і канструявання зместу вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў для вывучэння на павышаным узроўні «Беларускі музычны фальклор» пакладзены кампетэнтнасны падыход, які дазваляе акцэнтаваць увагу на практыка-арыентаваным баку навучання.

Практычная праца накіравана на арганічнасць успрымання тэкста і лексікі нескладаных песень, гульняў і побытавых танцаў. Па магчымасці рэкамендуецца арганізоўваць экскурсіі ў этнаграфічныя экспазіцыі краязнаўчых музеяў (у гарадскіх умовах) ці сустрэчы з носьбітамі традыцыі (у вёсцы) для знаёмства з артэфактамі традыцыйнай культуры і мясцовымі носьбітамі фальклору.



X КЛАС

(105 гадзін)
РАЗДЗЕЛ I. Фальклорнае мастацтва восені (27 гадзін)
1. Побытавы танец на восеньскіх кірмашах і фэстах Беларусі (3 гадзіны)
Восень як час, які надыходзіць пасля гарачыні лета, калі Сонцу па народных уяўленнях трэба адпачыць, набрацца сіл; дні становяцца карацейшымі, а ночы падаўжаюцца. Сканчэнне працы па ўборцы ўраджаю, калі народ у вёсках і мястэчках Беларусі пачынаў весела і няспешна адпачываць. Час, калі людзі збіраліся разам, каб паслухаць музыку, спявалі і танчылі на кірмашах і святах ураджаю. Адлюстраванне рэкрэацыйнага і разняволенага настрою ў восеньскім фальклорным рэпертуары.

Побытавы танец «Базар» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь; для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Дзева ў сенях стаяла»; для Усходняга Палесся – «Базар»; для Заходняга Палесся – «Даўжок»; для Падзвіння – «Мільён»; для Панямоння – «Шарлатан» ці інш.) як прыклад побытавага танца з тэкстам пра кірмашовы перыяд. Нескладанасць і дэмакратычнасць асноўных рухаў вышэйпералічаных танцаў. Іх развучванне пад інструментальны і спеўны (у запісы) акампанемент.


Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Побытавы танец «Базар» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Дзева ў сенях стаяла»; для Усходняга Палесся – «Базар»; для Заходняга Палесся – «Даўжок»; для Падзвіння – «Мільён»; для Панямоння – «Шарлатан» ці інш.
2. Прыпеўкі да побытавага танца (3 гадзіны)
Побытавыя танцы і прыпеўкі да іх з тэкстам пра кірмашовы перыяд. Нескладанасць і дэмакратычнасць асноўных рухаў побытавых танцаў і прыпевак да іх з калектыўным рэфрэнам. Дэкламацыя і спевы па чарзе: «педагог – вучні».

Практыкаванні, у якіх педагог просіць кожнага вучня разам з ім запяваць па чарзе адзін куплет, а падцягваць рэфрэн – усіх. Харавыя дэкламацыі і спевы напеву са словамі прыпевак да абранага рэгіянальнага побытавага танца. Спалучэнне вербальнага тэкста (наступны этап – спеваў) з рухамі.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Побытавы танец «Базар» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Дзева ў сенях стаяла»; для Усходняга Палесся – «Базар»; для Заходняга Палесся – «Даўжок»; для Падзвіння – «Мільён»; для Панямоння – «Шарлатан» ці інш.
3. Песні-балады восені (3 гадзіны)
Сяляне Беларусі, якія адпачываюць ад летняй працы, і іх восеньскія песні як роздум і назіранне за наваколлем, «перакліканне» з галасамі птушак, якія адляталі, каб іх «не схапілі» халады, у мясціны, дзе круглы год цёпла – на поўдзень. Восеньскія працоўныя песні і песні-балады (агульная характарыстыка).

Рэгіянальныя балады як прыклад восеньскай лірыкі беларусаў. Дэкламацыя і (як наступны этап) спевы тэкста восеньскай песні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Восеньская песня «Ластаўка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ты крапіва, ты крапівушка»; для Усходняга Палесся – «У нас сягоння талака»; для Заходняга Палесся – «Ужо восэнь наступае»; для Падзвіння – «А ці поўна арэхава чашка»; для Панямоння – «Ой, валы мае» ці інш.
4. Восеньскія песні беларусаў (3 гадзіны)
Восеньскія працоўныя песні (падрабязнае тлумачэнне: песні пры зборы грэчкі, грыбоў, жніве ярыны, працы ў талацэ) і песні-балады.

Дэкламацыя і спевы па чарзе: «педагог – вучні». Практыкаванні, у якіх педагог просіць кожнага вучня разам з ім запяваць па чарзе адзін куплет, а падцягваць рэфрэн – усіх. Выкананне дэкламацыі слоў і напеву рэгіянальнай восеньскай песні. Паўтарэнне прыпевак і рухаў да побытавага танца з папярэдніх заняткаў.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Восеньская песня «Ластаўка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ты крапіва, ты крапівушка»; для Усходняга Палесся – «У нас сягоння талака»; для Заходняга Палесся – «Ужо восэнь наступае»; для Падзвіння – «А ці поўна арэхава чашка»; для Панямоння – «Ой, валы мае» ці інш.
5. Гульня са спевамі і рытмічнымі рухамі (арнаментальная)

у восеньскі перыяд (3 гадзіны)
Восеньскі адпачынак у Піліпаўку (падрабязнае тлумачэнне пра пасты, іх медыцынскі і псіхатэрапеўтычны плён для здароўя), праца і хатнія гульні моладзі (агульная характарыстыка), якія яго суправаджалі.

Выкананне дэкламацыі слоў і напеву рэгіянальнай песні-гульні. Суіснаванне і спалучэнне гульняў з песнямі і побытавым танцам у паводзіннай культуры беларусаў. Паўтарэнне слоў і напеву восеньскай песні, прыпевак і рухаў да побытавага танца з папярэдніх заняткаў.


Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Падушачка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Чыбір»; для Усходняга Палесся – «Перапёлка»; для Заходняга Палесся – «Молодар»; для Падзвіння – «Мак»; для Панямоння – «Курачка» ці інш.
6. Гульня з формульным тэкстам і дыялогамі (драматычная)

у восеньскі перыяд (3 гадзіны)
Экалогія восені, калі Сонца пачынае свяціць меней і «прысынае» прыроду, таму, як адзначаюць фальклорныя крыніцы, «жаўцее траўка-мураўка, явар-кляновы лісток, бела бяроза, адлятаюць птушкі. Дні становяцца ўсё карацейшымі. Настае Багач, у які часцяком ладзяць кірмашы». Звесткі пра тое, як на Багач, Міколу па вёсках і мястэчках ладзілі спеўкі і бяседы, дзе песнямі, дудой, скрыпкай і барабанам, іншымі музычнымі інструментамі віталі аднавяскоўцаў. Супольныя бяседы, якіх заўсёды чакалі, таму што яны прыносілі ўсім добры настрой і адпачынак. Піліпаўскі пост і хатнія гульні моладзі (падрабязная характарыстыка: віды працы, гендарная камунікацыя, падрыхтоўка да шлюбу), звязаныя з імі жанры балад і прыпевак да танцаў.

Паўтарэнне слоў і напеву рэгіянальнай восеньскай песні-гульні, слоў і напеву восеньскай песні, прыпевак і рухаў да побытавага танца з папярэдніх заняткаў.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Падушачка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Чыбір»; для Усходняга Палесся – «Перапёлка»; для Заходняга Палесся – «Молодар»; для Падзвіння – «Мак»; для Панямоння – «Курачка» ці інш.
7. Побытавыя танцы (парныя і з няцотнай колькасцю выканаўцаў) у восеньскіх святах Беларусі (3 гадзіны)
Восеньскія фэсты, кірмашы, звязаныя з імі жанры балад і прыпевак да танцаў. Словы, напеў, харэаграфічныя рухі і інструментальнае суправаджэнне прыпевак да абранага рэгіянальнага побытавага танца.

Выкананне дэкламацыі слоў і напеву прыпевак да абранага рэгіянальнага побытавага танца. Спалучэнне вербальнага тэкста (наступны этап – спеваў) з рухамі. Побытавы танец у спалучэнні з іншымі жанрамі на кірмашах і фэстах. Паўтарэнне слоў і напеву рэгіянальнай восеньскай песні-гульні, слоў і напеву восеньскай песні, прыпевак і рухаў да побытавага танца з папярэдніх заняткаў.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Танец «Кракавяк у тройках» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – полька «Нітачка-іголачка»; для Усходняга Палесся – «Картузэ»; для Заходняга Палесся – «Тэрніця»; для Падзвіння – «Мяцеліца»; для Панямоння – «Акуліна» ці інш.
8. Побытавы танец з рознай колькасцю выканаўцаў

на восеньскіх вячорках (3 гадзіны)
Супольныя танцавальныя вечарыны беларусаў у восеньскі час. Рэпертуар побытавых танцаў беларусаў, іх вялікая (да 500 найменняў) колькасць і шырокая распаўсюджанасць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Звесткі пра мясцовыя побытавыя танцы (вёскі, раёна, гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна), музычныя інструменты, якія іх суправаджалі. Знаёмства (фізічнае ці віртуальнае) з мясцовымі майстрамі танцавальнага фальклору і музыкамі-інструменталістамі.

Паўтарэнне прыпевак і рухаў да побытавых танцаў (парнага і з няцотнай колькасцю выканаўцаў) з папярэдніх заняткаў.



Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Танец «Кракавяк у тройках» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – Полька «Нітачка-іголачка»; для Усходняга Палесся – «Картузэ»; для Заходняга Палесся – «Тэрніця»; для Падзвіння – «Мяцеліца»; для Панямоння – «Акуліна» ці інш.
9. Выніковы занятак «Беларускі кірмаш» (3 гадзіны)
Падрыхтоўка і дэманстрацыя на школьным свяце праграмы «Беларускі кірмаш», дзе пра восеньскія звычаі, песні, гульні, танцы распавядае педагог, а дэманструюць іх – вучні, якія вучылі іх на папярэдніх занятках.
Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі.

Рэпертуарны спіс да раздзела
Для рэгіёна Цэнтральная Беларусь – побытавы танец «Базар», восеньская песня «Ластаўка», песня-гульня «Падушачка», танец «Кракавяк у тройках»;

для Падняпроўя – побытавы танец «Дзева ў сенях стаяла», восеньская песня «Ты крапіва, ты крапівушка», песня-гульня «Чыбір», полька «Нітачка-іголачка»;

для Усходняга Палесся – побытавы танец «Базар», восеньская песня «У нас сягоння талака», песня-гульня «Перапёлка», танец «Картузэ»;

для Заходняга Палесся – побытавы танец «Даўжок», восеньская песня «Ужо восэнь наступае», песня-гульня «Молодар», танец «Тэрніця»;

для Падзвіння – побытавы танец «Мільён», восеньская песня «А ці поўна арэхава чашка», песня-гульня «Мак», танец «Мяцеліца»;

для Панямоння – побытавы танец «Шарлатан», восеньская песня «Ой, валы мае», песня-гульня «Курачка», танец «Акуліна» ці інш.


Літаратура

Настаўніку

  1. Анталогія беларускай народнай песні / укл., прадм. і камент. Г. Цітовіча. – Мінск : Беларусь, 1975. – 616 с.

  2. Гульні, забавы, ігрышчы / уклад. А. Лозка. – Мінск : Беларус. навука, 1996. – 534 с.

  3. Можейко, З. Я. Экология традиционной народно-музыкальной культуры: нематериальная культура Беларуси в свете социально-экологических проблем / З. Я. Можейко. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 147 с.


Навучэнцу

  1. Назаренко, И. К. Искусство пения: Очерки и материалы по истории, теории и практике художественного пения : хрестоматия / И. К. Назаренко. – М. : Музыка, 1963. – 511 с.

  2. Науменко, Г. М. Фольклорная азбука : учеб. пособие для начальной школы / Г. М. Науменко. – М. : Издат. центр «Академия», 1996. – 136 с.


Асноўныя патрабаванні да ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў

(раздзел «Фальклорнае мастацтва восені»)
Вучні павінны мець уяўленне:

  • аб законах і прынцыпах змены сезонаў і ўплыву гэтых зменаў на восеньскае фальклорнае мастацтва беларусаў;

  • аб законах пабудовы сюжэтна-тэматычных восеньскіх рэкрэацыйных імпрэз.

Вучні павінны ведаць:

  • спосабы стварэння этнакультурнага вобраза беларусаў сродкамі фальклорнага мастацтва восені;

  • паняцці «фальклорнае мастацтва», «носьбіт фальклору», «восеньская песня», «гульні восені», «побытавы танец», «смыковая і дударская музыка ў восеньскі сезон»;

  • парадак працы над сезонным фальклорным творчым праектам.

Вучні павінны ўмець:

  • вызначаць асноўную ідэю восеньскіх свят, абрадаў і звычаяў беларусаў;

  • успрымаць тэкст і лексіку нескладаных песень, гульняў і побытавых танцаў;

  • выкарыстоўваць выразныя сродкі восеньскіх песень, гульняў і побытавых танцаў;

  • знаходзіць «форму» падачы восеньскага твора ў адпаведнасці з яго сезоннасцю з мэтай стварэння этнакультурнага вобраза беларусаў, выкарыстоўваючы неабходныя фальклорныя прыёмы і сродкі.


РАЗДЗЕЛ II. Фальклорнае мастацтва зімы (27 гадзін)
10. Зімовыя песні і гульні беларусаў (3 гадзіны)
Зіма як час, які надыходзіць пасля восені, калі Сонцу па народных уяўленнях трэба «развярнуцца на лета»; час самых кароткіх дзён і самых доўгіх начэй у годзе – калядных. Часовае «паміранне» прыроды і згасанне прыродных працэсаў пад націскам халадоў. Доўгі Піліпаўскі пост як прэлюдыя зімы, яго хатнія цырымоніі і гульні (характарыстыка ў кантэксце прадчування Калядаў). Адлюстраванне размеранасці і нетаропкасці перадкаляднага сезона ў напевах і рытміцы зімовых гульняў.

Асаблівасці слоў, напеву, харэаграфічных рухаў і інструментальнага суправаджэння абранай рэгіянальнай зімовай гульні. Выкананне дэкламацыі слоў і напеву песні-гульні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Грушка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Бусел»; для Усходняга Палесся – «Дуга»; для Заходняга Палесся – «Казёл»; для Падзвіння – «Буцян»; для Панямоння – «Яшчур» ці інш.
11. Песні зімовых ігрышчаў (3 гадзіны)
Перадкалядны час, калі ўзімку Сонца пачынае свяціць значна меней і прырода засынае. Моладзь, якая чакае Каляды і напярэдадні (у Піліпаўку) ладзіць вечарыны, гульні і ігрышчы. Супольныя «попрадкавыя» вечарыны, калі дзяўчаты рыхтавалі пасаг, на якія завітвалі хлопцы; і якія заўсёды чакалі, таму што яны прыносілі ўсім добры настрой і адпачынак.

Паўтор дэкламацыі слоў і напеву абранай рэгіянальнай песні-гульні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Грушка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Бусел»; для Усходняга Палесся – «Дуга»; для Заходняга Палесся – «Казёл»; для Падзвіння – «Буцян»; для Панямоння – «Яшчур» ці інш.

12. Песні калядных абыходаў (3 гадзіны)
Каляды як апагей зімовага перыяду, час Крывых вечароў, калі свет карнавалізуецца, Сонца «паварочвае на лета, а зіма – на мароз», звычайны парадак часова адмяняецца, і надыходзяць шумныя і вясёлыя Тры Куцці (прымеркаваныя да Раства – Васілля – Вадохрышча). Адлюстраванне «пераломнасці» сезона ў шумных абыходных песнях-калядках.

Выкананне дэкламацыі слоў і напеву абранай рэгіянальнай каляднай песні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «Прыйшла Каляда» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ай, калядачкі, вы вярніцеся»; для Усходняга Палесся – «На вашым дварэ»; для Заходняга Палесся – «Колядо, бэгла колядка»; для Падзвіння – «А ў заенькі тры домухны»; для Панямоння – «Цераз поле-лес ішла Каляда» ці інш.
13. Песні-калядкі і песні-шчадроўкі (3 гадзіны)
Варыятыўнасць калядных святкаванняў і песень на Беларусі: Ваджэнне Казы на Падняпроўі і Палессі, Жаніцьба Цярэшкі ў Цэнтральнай Беларусі і на Падзвінні, Тры Каралі на Панямонні. Звесткі пра мясцовыя калядныя песні-шчадроўкі (вёскі, раёна, гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна), адрозненні іх рэфрэна ад каляднага. Знаёмства (фізічнае ці віртуальнае) з мясцовымі майстрамі спеўнага фальклору.

Асаблівасці слоў, напеву, харэаграфічных рухаў і інструментальнага суправаджэння абранай рэгіянальнай песні-шчадроўкі. Выкананне дэкламацыі слоў і напеву песні. Паўтор слоў і напеву абранай рэгіянальнай каляднай песні.


Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «Там на рэчцы на Ярдані» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «За гарою камянною»; для Усходняга Палесся – «Каля коміна»; для Заходняга Палесся – «Хадзіла-блудзіла семсот молайцоў»; для Падзвіння – «Добры вечар вам»; для Панямоння – «За варотамі» ці інш.
14. Песні калядных хатніх цырымоніяў (3 гадзіны)
Хатнія цырымоніі розных рэгіёнаў Беларусі, месца ў іх мясцовай традыцыі. Парадак: месца, удзельнікі і арганізатары цырымоній (агульная характарыстыка). Асаблівасці іх слоў, напеваў, харэаграфічных рухаў і інструментальнага суправаджэння.

Выкананне дэкламацыі слоў і напеву абранай рэгіянальнай песні-гульні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Грушка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Бусел»; для Усходняга Палесся – «Дуга»; для Заходняга Палесся – «Казёл»; для Падзвіння – «Цярэшка»; для Панямоння – «Яшчур» ці інш.
15. Калядныя містэрыі беларусаў (3 гадзіны)
Тэатралізаваныя каляндарныя дзеі і іх міфалагічная аснова, якая пераводзіць іх у статус дзей-містэрый. Парадак хатніх цырымоній Цэнтральнай Беларусі і Падзвіння («Цярэшкі»): месца, удзельнікі і арганізатары цырымоній (падрабязная характарыстыка); яго суадносіны з мясцовай традыцыяй.

Паўтор дэкламацыі слоў і напеву абранай рэгіянальнай песні-гульні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Грушка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Бусел»; для Усходняга Палесся – «Дуга»; для Заходняга Палесся – «Казёл»; для Падзвіння – «Цярэшка»; для Панямоння – «Яшчур» ці інш.
16. Песні калядных містэрый (3 гадзіны)
«Лявоніха» як рытуальны танец калядных хатніх цырымоній Цэнтральнай Беларусі і Падзвіння і прыпеўкі да яе. Яе характарыстыка: музычны памер, парна-гуртавы характар, прыпеўкі пад рухі, смыковы і дударскі акампанемент, суадносіны з мясцовай традыцыяй.

Словы, напеў, харэаграфічныя рухі і інструментальнае суправаджэнне песні «Лявоніха».


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Прыпеўкі да танца «Лявоніха» (рэгіянальныя варыянты).

17. Гульні і танцы зімовых свят (3 гадзіны)
Калядны карнавал і актыўныя формы адпачынку, якіх ён вымагае. Гульні і танцы як неад’емная частка гукавай партытуры Калядаў.

Паўтор дэкламацыі слоў і напеву абранай рэгіянальнай каляднай песні-гульні, «Лявоніхі», абранай рэгіянальнай песні-калядкі і песні-шчадроўкі.


Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Грушка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Бусел»; для Усходняга Палесся – «Дуга»; для Заходняга Палесся – «Казёл»; для Падзвіння – «Цярэшка»; для Панямоння – «Яшчур» ці інш.
18. Выніковы занятак «Беларускія Каляды» (3 гадзіны)
Падрыхтоўка і дэманстрацыя на школьным свяце праграмы «Беларускія Каляды», дзе пра калядныя звычаі, песні, гульні, танцы распавядаюць (па чарзе) педагог і вучні, а дэманструюць – вучні, якія вывучылі іх на папярэдніх занятках. Замацаванне навыку харавога калектыўнага музіцыраваня з харэаграфічнымі рухамі.
Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі.
Рэпертуарны спіс да раздзела
Для рэгіёна Цэнтральная Беларусь – песня-гульня «Грушка», калядная песня «Прыйшла Каляда», песня-шчадроўка «Там на рэчцы на Ярдані», прыпеўкі да танца «Лявоніха» (рэгіянальны варыянт);

для Падняпроўя – песня-гульня «Бусел», калядная песня «Ай, калядачкі, вы вярніцеся», песня-шчадроўка «За гарою камянною»;

для Усходняга Палесся – песня-гульня «Дуга», калядная песня «На вашым дварэ», песня-шчадроўка «Каля коміна»;

для Заходняга Палесся – песня-гульня «Казёл», калядная песня «Колядо, бэгла колядка», песня-шчадроўка «Хадзіла-блудзіла семсот молайцоў»;

для Падзвіння – песня-гульня «Буцян», калядная песня «А ў заенькі тры домухны», песня-шчадроўка «Добры вечар вам», песня-гульня «Цярэшка», прыпеўкі да танца «Лявоніха» (рэгіянальны варыянт);

для Панямоння – песня-гульня «Яшчур», калядная песня «Цераз поле-лес ішла Каляда», песня-шчадроўка «За варотамі», прыпеўкі да танца «Лявоніха» (рэгіянальны варыянт) ці інш.


Літаратура

Настаўніку

        1. Алехнович, О. М. Дуда, волынка, коза, козица / О. М. Алехнович // Восточнославянский фольклор : слов. науч. и нар. терминологии ; редкол.: К. П. Кабашников (отв. ред.) [и др.]. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – С. 63–64.

        2. Анталогія беларускай народнай песні / укл., прадм. і камент. Г. Цітовіча. – Мінск : Беларусь, 1975. – 616 с.

  1. Беларускія народныя песні : са зб. П. Шэйна / рэд. У. Дамашэвіч, склад. К. Кабашнікаў. – Мінск : Дзяржвыд. БССР, 1962. – 430 с.

  2. Гульні, забавы, ігрышчы / уклад. А. Лозка. – Мінск : Беларус. навука, 1996. – 534 с.



Навучэнцу

  1. Мядоцкі край і яго таленты : даведнік фестывалю, 30 мая – 1 чэрвеня 1997 г., в. Мётча / укл. М. Козенка. – Мінск : ВЛАДИ-АРТ, 1997. – 109 с.

  2. Назаренко, И. К. Искусство пения: Очерки и материалы по истории, теории и практике художественного пения : хрестоматия / И. К. Назаренко. – М. : Музыка, 1963. – 511 с.

  3. Назіна, І. Д. Беларускія народныя музычныя інструменты / І. Д. Назіна. – Мінск : Беларусь, 1997. – 239 с.


Асноўныя патрабаванні да ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў

(раздзел «Фальклорнае мастацтва зімы»)
Вучні павінны мець уяўленне:

  • аб законах і прынцыпах змены сезонаў і ўплыву гэтых зменаў на зімовае фальклорнае мастацтва беларусаў;

  • аб законах пабудовы калядных рэкрэацыйных імпрэз.

Вучні павінны ведаць:

  • спосабы стварэння этнакультурнага вобраза беларусаў сродкамі фальклорнага мастацтва зімы;

  • паняцці «Каляды», «Жаніцьба Цярэшкі», «калядная песня», «зімовыя гульні-містэрыі», «Лявоніха», «смыковая і дударская музыка ў зімовы сезон»;

  • парадак працы над Калядамі.

Вучні павінны ўмець:

  • вызначаць асноўную ідэю зімовых свят, абрадаў і звычаяў беларусаў;

  • успрымаць тэкст і лексіку даволі складаных песень, гульняў і побытавых танцаў;

  • выкарыстоўваць выразныя сродкі зімовых песень, гульняў і побытавых танцаў;

  • знаходзіць «форму» падачы зімовага твора ў адпаведнасці з яго сезоннасцю з мэтай стварэння этнакультурнага вобраза беларусаў, выкарыстоўваючы неабходныя фальклорныя прыёмы і сродкі.


РАЗДЗЕЛ III. Фальклорнае мастацтва вясны (27 гадзін)
19. Веснавыя гульні Беларусі (3 гадзіны)
Вясна як час, які надыходзіць пасля зімы, калі Сонца па народных уяўленнях «ідзе да лета»; час доўгіх дзён і кароткіх начэй. «Аднаўленне» прыроды і абуджэнне прыродных працэсаў пад уплывам сонечнай актыўнасці, адлюстраванне адчування гэтага ў гукавай партытуры сезона.

Асаблівасці слоў, напеву, харэаграфічных рухаў і інструментальнага суправаджэння абранай рэгіянальнай веснавой гульні. Выкананне дэкламацыі слоў і напеву песні-гульні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Явар» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ермала»; для Усходняга Палесся – «Бабка дрэмле»; для Заходняга Палесся – «Воран»; для Падзвіння – «Бацян»; для Панямоння – «У катла» ці інш.
20. Арнаментальна-драматычная гульня ў веснавы перыяд (3 гадзіны)
Народныя ўяўленні пра тое, як увесну прачынаецца прырода, ярка свеціць сонейка, з’яўляецца першая зеляніна, калі ўжо не трэба апранаць цёплую тоўстую вопратку – надыходзіць час святкаваць разам з прыродай яе абуджэнне: гучна смяяцца, бегаць і гуляць у гульні. Месца абранай рэгіянальнай гульні сярод гульняў, якімі здаўна сустракалі вясну беларусы. Песні-гульні як неад’емная частка гукавай партытуры вясны.

Паўтор дэкламацыі слоў і напеву абранай рэгіянальнай веснавой песні-гульні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Явар» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ермала»; для Усходняга Палесся – «Бабка дрэмле»; для Заходняга Палесся – «Воран»; для Падзвіння – «Бацян»; для Панямоння – «У катла» ці інш.
21. Валачобная абраднасць (3 гадзіны)
Звесткі пра тое, як на Вялікдзень амаль паўсюль на Беларусі па вёсках і мястэчках хадзілі валачобнікі, якія песнямі, скрыпкай, дудой і барабанам, іншымі музычнымі інструментамі віталі надыход вясны. Уяўленні пра тое, як іх заўсёды чакалі, таму што яны прыносілі ўсім добрае жыццё і долю. Асаблівасці «абыходнай» рытмікі валачобных песень.

Словы, напеў і інструментальнае суправаджэнне абранай рэгіянальнай валачобнай песні. Дэкламацыя слоў і развучванне напеву песні.


Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «Слава таму, хто ў гэтым даму» (для гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Цэнтральная Беларусь і Падзвінне). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Валачобнікі валачыліся»; для Усходняга Палесся – «А здароў таму»; для Заходняга Палесся – «Цераз садочак»; для Панямоння – «Хадзілі-блудзілі валачобнікі» ці інш.


22. Валачобныя песні (3 гадзіны)
Час, калі дні становяцца ўсё больш светлыя і доўгія і ў сакавіку раўняюцца з ноччу. Веснавое раўнадзенства, пасля якога, калі месяц круглы – ў поўні – на Беларусі здаўна святкавалі Вялікдзень. Выраз пра тое, што «Вялікдзень настае, калі веснавое раўнадзенства сябруе з поўняй Месяца». Склад валачобнай дружыны (зачынальнік, падхватнікі, дудар, скрыпак, механоша). Сувязі тэкстаў песень валачобнікаў з міфалагічнымі матывамі касмагоніі.

Паўтор дэкламацыі слоў і развучвання напеву абранай рэгіянальнай валачобнай песні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «Слава таму, хто ў гэтым даму» (для гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Цэнтральная Беларусь і Падзвінне). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Валачобнікі валачыліся»; для Усходняга Палесся – «А здароў таму»; для Заходняга Палесся – «Цераз садочак»; для Панямоння – «Хадзілі-блудзілі валачобнінікі» ці інш.
23. Драматычная гульня ў веснавы перыяд (3 гадзіны)
Буйныя святы вясны з уласнай драматургіяй: Масленка як карнавальная сустрэча вясны і развітанне з зімой; Загуканне вясны як прыклад адухаўлення сіл адраджэння прыроды; Юр’я як свята пастухоў і супольных вячорак Юраўскай яечні. Адлюстраванне дыялогу з прыродай у напевах веснавых гульняў.

Словы, напеў, харэаграфічныя рухі і інструментальнае суправаджэнне абранай рэгіянальнай веснавой гульні. Дэкламацыя слоў і развучванне яе напеву.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Юрачка» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Чыбір»; для Усходняга Палесся – «Яўтуша»; для Заходняга Палесся – «Воран»; для Падзвіння – «Юрачка»; для Панямоння – «Полька з рожкамі» ці інш.
24. Веснавыя песні Беларусі (3 гадзіны)
Неабходнасць надыходу вясны ў народных уяўленнях для забеспячэння існавання ўсяго жывога. «Запрашэнні» вясны ў веснавых песнях. Песні як частка веснавых каляндарных свят. Веснавыя песні як неад’емная частка гукавай партытуры сезона, іх напружанасць, адрасаванасць, гучнае выкананне.

Паўтор дэкламацыі слоў і напеву абранай рэгіянальнай веснавой гульні і валачобнай песні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «Вол бушуе, вясну чуе» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «А вясна-вясняначка»; для Усходняга Палесся – «Агу, вясна, агу, красна»; для Заходняга Палесся – «Благаславі, Божа мілы»; для Падзвіння – «А на гары сонца»; для Панямоння – «Божа мой, на Юр’я расу» ці інш.
25. Веснавыя карагоды (3 гадзіны)
Карагоды як першасная форма каляндарных песень. Перазовы саліста і хору ў запевах і рэфрэнах карагодных веснавых песень.

Словы, напеў, харэаграфічныя рухі абранага рэгіянальнага веснавога карагода. Дэкламацыя слоў і развучванне яго напеву.


Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «Ой, бяроза белая» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ой, пушчу Стралу»; для Усходняга Палесся – «Правяду Русалачку да бору»; для Заходняга Палесся – «Прэвелы Куста»; для Падзвіння – «А на гарэ – Сонца»; для Панямоння – «Ой, ты Тройца» ці інш.
26. Песні Зялёных Святкаў (3 гадзіны)
Буйная падзея вясны – Зялёныя Святкі, якія надыходзілі на сёмы тыдзень пасля Вялікадня. Святочныя карагоды дзяўчат і жанчын, якія віталі ўрадлівую сілу Маці-Зямлі (Ваджэннем Стралы, Куста, Русалкі, траецкімі песнямі), на якой расце збожжа, дрэвы і трава. Звесткі пра тое, як дзяўчаты падчас Зялёных Святкаў «куміліся» са сваімі лепшымі сяброўкамі – пасля гэтага яны павінны былі заўсёды дапамагаць адна адной. Карагоды як неад’емная частка гукавай партытуры веснавога сезона.

Словы, напеў, харэаграфічныя рухі абранай рэгіянальнай песні Зялёных Святак. Дэкламацыя слоў і развучванне яе напеву.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «Ой, бяроза белая» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ой, пушчу Стралу»; для Усходняга Палесся – «Правяду Русалачку да бору»; для Заходняга Палесся – «Прэвелы Куста»; для Падзвіння – «А на гарэ – Сонца»; для Панямоння – «Ой, ты Тройца» ці інш.
27. Выніковы занятак «Вясна на Беларусі»
Падрыхтоўка і дэманстрацыя на школьным свяце праграмы «Вясна на Беларусі», дзе пра веснавыя звычаі, песні, гульні, танцы распавядаюць (па чарзе) вучні, яны ж і дэманструюць тое, што вывучылі на папярэдніх занятках. Вясна як пачатак гаспадарчага года, час, звязаны з уяўленнямі аб крыніцах жыцця і стварэння Сусвету. Удасканальванне навыку харавога калектыўнага музіцыраваня з харэаграфічнымі рухамі.
Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі.
Рэпертуарны спіс да раздзела
Для рэгіёна Цэнтральная Беларусь – песня-гульня «Явар», валачобная песня «Слава таму, хто ў гэтым даму», песня-гульня «Юрачка», веснавая песня «Вол бушуе, вясну чуе», песня «Ой, бяроза белая»;

для Падняпроўя – песня-гульня «Ермала», валачобная песня «Валачобнікі валачыліся», песня-гульня «Чыбір», веснавая песня «А вясна-вясняначка», песня «Ой, пушчу Стралу»;

для Усходняга Палесся – песня-гульня «Бабка дрэмле», валачобная песня «А здароў таму», песня-гульня «Яўтуша», веснавая песня «Агу, вясна, агу, красна», песня «Правяду Русалачку да бору»;

для Заходняга Палесся – песня-гульня «Воран», валачобная песня «Цераз садочак», песня-гульня «Воран», веснавая песня «Благаславі, Божа мілы», песня «Прэвелы Куста»;

для Падзвіння – песня-гульня «Бацян», валачобная песня «Слава таму, хто ў гэтым даму», песня-гульня «Юрачка», веснавая песня «А на гары сонца», песня «А на гарэ – Сонца»;

для Панямоння – песня-гульня «У катла», валачобная песня «Хадзілі-блудзілі валачобнікі», песня-гульня «Полька з рожкамі», юраўская песня «Божа мой, на Юр’я расу», песня «Ой, ты Тройца» ці інш.


Літаратура

Настаўніку



  1. Анталогія беларускай народнай песні / укл., прадм. і камент. Г. Цітовіча. – Мінск : Беларусь, 1975. – 616 с.

  2. Вясна на Беларусі : рэпертуар. зб. / укл. В. Калацэй, Т. Пладунова. – Мінск : НЦТДіМ, 1998.

  3. Гульні, забавы, ігрышчы / уклад. А. Лозка. – Мінск : Беларус. навука, 1996. – 534 с.


Навучэнцу

  1. Назаренко, И. К. Искусство пения: Очерки и материалы по истории, теории и практике художественного пения : хрестоматия / И. К. Назаренко. – М. : Музыка, 1963. – 511 с.

  2. Назіна, І. Д. Беларускія народныя музычныя інструменты / І. Д. Назіна. – Мінск : Беларусь, 1997. – 239 с.

РАЗДЗЕЛ IV. Фальклорнае мастацтва лета (24 гадзіны)
28. Купальскія песні беларусаў (3 гадзіны)
Лета як час, які надыходзіць пасля вясны, калі Сонца па народных уяўленнях «грае»; час найдаўжэйшых дзён і найкарацейшых начэй – Купалле. «Апагей» квітнення прыроды і абуджэнне прыродных працэсаў пад уплывам сонечнай актыўнасці і як наступства – «дагары накіраванасць» інтанавання купальскіх песень.

Асаблівасці слоў, напеву, харэаграфічных рухаў і інструментальнага суправаджэння абранай рэгіянальнай купальскай песні. Выкананне дэкламацыі слоў і напеву песні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «Шла Купалка па вуліцы» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ой, на Йвана Купала»; для Усходняга Палесся – «На Івана Купала»; для Заходняга Палесся – «Ой, на Купаллі цёмныя ночы»; для Падзвіння – «Пойдзем, дзеўкі кругом жыта (Лэго-лэго!)»; для Панямоння – «Ой, пойдзем, сястрыцы» ці інш.
29. Купальская песня-карагод (3 гадзіны)
Звесткі пра тое, як у Купальскую ноч па вёсках і мястэчках Беларусі амаль паўсюль палілі вялікія вогнішчы. Звычай, калі хлопцы і дзяўчаты разам вадзілі вакол іх карагоды, танчылі і спявалі да раніцы, а раніцай – сустракалі ўзыход сонца, купаліся ў рацэ, што, па народных павер’ях, прыносіла ўсім добрае жыццё і долю. Купалле – ноч, у якую не спалі і ў якую не змаўкалі песні.

Паўтор дэкламацыі слоў і напеву абранай рэгіянальнай купальскай песні.


Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.
Музычны матэрыял: Песня «Шла Купалка па вуліцы» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Ой, на Йвана Купала»; для Усходняга Палесся – «На Івана Купала»; для Заходняга Палесся – «Ой, на Купаллі цёмныя ночы»; для Падзвіння – «Пойдзем, дзеўкі кругом жыта (Лэго-лэго!)»; для Панямоння – «Ой, пойдзем, сястрыцы» ці інш.
30. Арнаментальна-драматычная гульня ў летні перыяд (3 гадзіны)
Летнія купальскія ночы – час знаёмстваў, сумесных спаборніцтваў дзяўчат і хлопцаў (як двух паловаў моладзі мясцовай суполкі), у які можна было прадставіць сябе грамадзе і паглядзець на прадстаўленне іншых. Спецыяльныя гульні, накіраваныя на кантактаванне дзяўчат і хлопцаў, іх знаёмства.

Словы, напеў, харэаграфічныя рухі і інструментальнае суправаджэнне абранай рэгіянальнай купальскай песні-гульні. Дэкламацыі слоў і напеву купальскай песні-гульні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Цяцерка (Дуда-весялуха)» (для гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Цэнтральная Беларусь і Падзвінне). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя і Усходняга Палесся – «Царэўна і баяры»; для Заходняга Палесся – «Молодар»; для Панямоння – «Проса» ці інш.
31. Арнаментальная гульня ў летні перыяд (3 гадзіны)
Рэгіянальныя летнія святы і Купалле – час яднання супольнасці, пазбаўлення ад адзіноты. Наяўнасць ўяўленняў пра дэманічную прыроду тых людзей, што хаваюцца ад супольнасці ў гэты час. Шырокае распаўсюджанне калектыўных карагодаў і гульняў у летні перыяд.

Паўтор дэкламацыі слоў і напеву абраных рэгіянальных купальскіх песні-гульні і карагода.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня-гульня «Цяцерка (Дуда-весялуха)» (для гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Цэнтральная Беларусь і Падзвінне). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя і Усходняга Палесся – «Царэўна і баяры»; для Заходняга Палесся – «Молодар»; для Панямоння – «Проса» ці інш.
32. Працоўныя песні лета (3 гадзіны)
Сярэдзіна лета – час самых доўгіх дзён і кароткіх начэй. Золак плоднасці прыроды забяспечвае добры ўраджай, які трэба пачынаць збіраць. Збіранне напярэдадні летняга сонцавароту зёлак і лекавых раслін. Парадак, калі адразу пасля летняга сонцавароту пачыналі спачатку касіць сена, потым – жаць жыта, пазней – талакой дажынаць яго і святкаваць разам заканчэнне жніва. Сувязь паміж плоднасцю прыроды і чалавека ў тэкстах працоўных песень.

Паўтор слоў і напеву абраных рэгіянальных купальскіх песні-гульні і карагода.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «А ў нашага гаспадара» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Вецярок вее, жыта половее»; для Усходняга Палесся – «Косары косяць»; для Заходняга Палесся – «Ой, жнея»; для Падзвіння – «А я ў полі жыта жала»; для Панямоння – «Перагані, Божа, хмарку» ці інш.

33. Песні касавіцы (3 гадзіны)
Пятроўская касавіца як дзея, якая «спадкуе» летняму сонцавароту. Уяўленні пра тое, як неўзабаве пасля яго сонейка высушвае траву і людзі, якія даглядаюць жывёлу, пачынаюць касіць сена. Пад гэтую справу спяваюць спецыяльныя песні, а хлопцаў, якія сёлета першы раз касілі нароўных з дарослымі, упрыгожваюць зелянінай і кветкамі. Пасля гэтага яны лічыліся дарослымі мужчынамі, адбывалася ініцыяцыя хлопцаў у мужчынскую супольнасць.

Словы, напеў, інструментальнае суправаджэнне касарскай песні. Дэкламацыя слоў і напеву песні.


Матэрыялы: выданні са спіса літаратуры да раздзела, мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «А ў нашага гаспадара» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Вецярок вее, жыта половее»; для Усходняга Палесся – «Косары косяць»; для Заходняга Палесся – «Ой, жнея»; для Падзвіння – «А я ў полі жыта жала»; для Панямоння – «Перагані, Божа, хмарку» ці інш.
34. Песні жніва і дажынак (3 гадзіны)
Жніўны комплекс свят Зажынкі, Жніво і Дажынкі, аб’яднаных адным напрамкам – зборам зерня (асновы будучага хлеба). Дажынкі як найбольш святочная частка комплекса і ўяўленні пра казлападобнага духа нівы і завіванне яго барады для плоднасці поля. Звычай, па якім, пасля таго як барада завіта, апошні сноп ўрачыста адносілі гаспадару, які частаваў жней, потым – усе збіраліся разам, святкавалі, танчылі і гулялі ў гульні: радаваліся паспяховаму завяршэнню жніва, паказвалі, што жыццё працягваецца і людзі яго прымаюць весела. Завяршэнне дажынкавага свята, якое пачыналася з завівання «барады». Песні жніўнага часу як неад’емная частка гукавай партытуры лета.

Словы, напеў, харэаграфічныя рухі і інструментальнае суправаджэнне абранай рэгіянальнай песні жніва і дажынак. Дэкламацыя слоў і напеву песні.


Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі, выхад у інтэрнэт.

Музычны матэрыял: Песня «А ў нашага гаспадара» (для гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Цэнтральная Беларусь). Для іншых рэгіёнаў: для Падняпроўя – «Вецярок вее, жыта половее»; для Усходняга Палесся – «А ў нашага пана дажыначкі рана»; для Заходняга Палесся – «Ой, жнея»; для Падзвіння – «А я ў полі жыта жала»; для Панямоння – «Перагані, Божа, хмарку» ці інш.

35. Выніковы занятак «Лета на Беларусі» (3 гадзіны)
Падрыхтоўка і дэманстрацыя на школьным свяце праграмы «Лета на Беларусі» з элементамі Купалля, Пятроўкі і Жніва, дзе пра летнія звычаі, песні, гульні, танцы распавядаюць (па чарзе) вучні, яны ж і дэманструюць тое, што вывучылі на папярэдніх занятках. Удасканальванне навыку харавога калектыўнага музыцыравання з карагоднымі і танцавальна-харэаграфічнымі рухамі.
Матэрыялы: мультымедыйныя сродкі.
Рэпертуарны спіс да раздзела
Для рэгіёна Цэнтральная Беларусь – купальская песня «Шла Купалка па вуліцы», песня-гульня «Цяцерка (Дуда-весялуха)», песня «А ў нашага гаспадара»;

для Падняпроўя – купальская песня «Ой, на Йвана Купала», песня-гульня «Царэўна і баяры», песня «Вецярок вее, жыта половее»;

для Усходняга Палесся – купальская песня «На Івана Купала», песня-гульня «Царэўна і баяры», песня «Косары косяць»;

для Заходняга Палесся – купальская песня «Ой, на Купаллі цёмныя ночы», песня-гульня «Молодар», песня «Ой, жнея»;

для Падзвіння – купальская песня «Пойдзем, дзеўкі кругом жыта (Лэго-лэго!)», песня-гульня «Цяцерка (Дуда-весялуха)», песня «А я ў полі жыта жала»;

для Панямоння – купальская песня «Ой, пойдзем, сястрыцы», песня-гульня «Проса», песня «Перагані, Божа, хмарку» ці інш.


Літаратура

Настаўніку



  1. Алехнович, О. М. Дуда, волынка, коза, козица / О. М. Алехнович // Восточнославянский фольклор : слов. науч. и нар. терминологии ; редкол.: К. П. Кабашников (отв. ред.) [и др.]. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – С. 63–64.

  2. Анталогія беларускай народнай песні / укл., прадм. і камент. Г. Цітовіча. – Мінск : Беларусь, 1975. – 616 с.

  3. Беларускія народныя песні : са зб. П. Шэйна / рэд. У. Дамашэвіч, склад. К. Кабашнікаў. – Мінск : Дзяржвыд. БССР, 1962. – 430 с.

  4. Гульні, забавы, ігрышчы / уклад. А. Лозка. – Мінск : Беларус. навука, 1996. – 534 с.

Навучэнцу

        1. Мядоцкі край і яго таленты : даведнік фестывалю, 30 мая – 1 чэрвеня 1997 г., в. Мётча / укл. М. Козенка. – Мінск : ВЛАДИ-АРТ, 1997. – 109 с.

        2. Назаренко, И. К. Искусство пения: Очерки и материалы по истории, теории и практике художественного пения : хрестоматия / И. К. Назаренко. – М. : Музыка, 1963. – 511 с.

  1. Назіна, І. Д. Беларускія народныя музычныя інструменты / І. Д. Назіна. – Мінск : Беларусь, 1997. – 239 с.


Асноўныя патрабаванні да ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў

(раздзел «Фальклорнае мастацтва лета»)
Вучні павінны мець уяўленне:

  • аб законах і прынцыпах змены сезонаў і ўплыву гэтых зменаў на летняе фальклорнае мастацтва беларусаў;

  • аб законах пабудовы сюжэтна-тэматычных летніх рэкрэацыйных імпрэз.

Вучні павінны ведаць:

  • спосабы стварэння этнакультурнага вобраза беларусаў сродкамі фальклорнага мастацтва лета;

  • паняцці «Купалле», «Жніво», «касарская песня», «купальская песня», «жніўная песня», «смыковая і дударская музыка ў летні сезон»;

  • парадак працы над купальскім фальклорным творчым праектам.

Вучні павінны ўмець:

  • вызначаць асноўную ідэю летніх свят, абрадаў і звычаяў беларусаў;

  • пераймаць вусным шляхам тэкст і лексіку даволі складаных песень, гульняў і побытавых танцаў;

  • выкарыстоўваць выразныя сродкі летніх песень, гульняў і побытавых танцаў;

  • знаходзіць «форму» падачы летняга твора ў адпаведнасці з яго сезоннасцю з мэтай стварэння этнакультурнага вобраза беларусаў, выкарыстоўваючы неабходныя фальклорныя прыёмы і сродкі.


Спіс рэкамендаванай літаратуры


  1. Алехнович, О. М. Дуда, волынка, коза, козица / О. М. Алехнович // Восточнославянский фольклор : слов. науч. и нар. терминологии / редкол.: К. П. Кабашников (отв. ред.) [и др.]. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – С. 63–64.

  2. Анталогія беларускай народнай песні / укл., прадм. і камент. Г. Цітовіча. – Мінск : Беларусь, 1975. – 616 с.

  3. Беларускія народныя песні : са зб. П. Шэйна / рэд. У. Дамашэвіч, склад. К. Кабашнікаў. – Мінск : Дзяржвыд. БССР, 1962. – 430 с.

  4. Вясна на Беларусі : рэпертуар. зб. / укл. В. Калацэй, Т. Пладунова. – Мінск : НЦТДіМ, 1998.

  5. Гульні, забавы, ігрышчы / уклад. А. Лозка. – Мінск : Беларус. навука, 1996. – 534 с.

  6. Емельянов, В. В. Развитие голоса: Координация и тренаж / В. В. Емельянов. – СПб. : Лань, 1997. – 190 с.

  7. Калацэй, В. Параўнальная міфалогія / В. Калацэй. – Мінск : Зорны верасень ; Паркус плюс, 2009. – 116 с.

  8. Кодай, З. Учебное пособие по сольфеджио / З. Кодай. – М. : Композитор, 1993. – 168 с.

  9. Козенка, М. А. Лексіка беларускага народна-сцэнічнага танца / М. А. Козенка. – Мінск : Полымя, 1993. – Ч. І: Паставы рук. – 112 с.

  10. Мельникова, Л. И. Детский музыкальный фольклор в дошкольных образовательных учреждениях (на примере земледельческих праздников) / Л. И. Мельникова, А. Н. Зимина. — М. : Гном-Пресс, 2000. – 88 с.

  11. Маціеўскі, І. Музычныя спецыялісты традыцыйнай культуры (псіхолага-культуралагічная праблематыка) / І. Маціеўскі // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зб. навук. прац удзельнікаў V Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 29 красав. – 1 мая 2011г. / БДУКМ ; рэдкал.: М. А. Мажэйка (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУКМ, 2011. – С. 11–14.

  12. Маціеўскі, І. Этнічная музыка ў трэцім тысячагоддзі: пытанні трансляцыі / І. Маціеўскі // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зб. навук. прац удзельнікаў VI Міжнар. навук.-практычнай канф., Мінск, 27–29 красав. 2012 г. / БДУКМ ; рэдкал.: М. А. Мажэйка (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУКМ, 2012. – С. 209–210.

  13. Можейко, З. Я. Экология традиционной народно-музыкальной культуры: нематериальная культура Беларуси в свете социально-экологических проблем / З. Я. Можейко. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 147 с.

  14. Можейко, З. Я. Песенная культура белорусского Полесья. Село Тонеж / З. Я. Можейко / ред. Е. В. Гиппиус. – Минск : Наука и техника, 1971. – 264 с.

  15. Мухарынская, Л. С. Беларуская народная музычная творчасць: вучэб. дапам. для муз. ВНУ / Л. С. Мухарынская, Т. С. Якіменка. – Мінск : Выш. шк., 1993. – 343 с.

  16. Мядоцкі край і яго таленты : даведнік фестывалю, 30 мая – 1 чэрвеня 1997 г., в. Мётча / укл. М. Козенка. – Мінск : ВЛАДИ-АРТ, 1997. – 109 с.

  17. Назаренко, И. К. Искусство пения: Очерки и материалы по истории, теории и практике художественного пения : хрестоматия / И. К. Назаренко. – М. : Музыка, 1963. – 511 с.

  18. Назіна, І. Д. Беларускія народныя музычныя інструменты / І. Д. Назіна. – Мінск : Беларусь, 1997. – 239 с.

  19. Науменко, Г. М. Фольклорная азбука : учеб. пособие для начальной школы / Г. М. Науменко. – М. : Издат. центр «Академия», 1996. –136 с.

  20. Специфика учебно-воспитательной работы в фольклорных певческих коллективах : метод. пособие. – М. : ВНМЦНТиКПР, 1984. – 103 с.

  21. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / Т. Б. Варфаламеева, В. І. Боасько, М. А. Козенка [і інш.] ; cклад. Т. Б. Варфаламеева. – Мінск : Бел. навука, 2001. – Т. 1: Магілёўскае Падняпроўе. – 797 с.

  22. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / Т. Б. Варфаламеева, А. М. Боганева, М. А. Козенка [і інш.] ; cклад. Т. Б. Варфаламеева. – Мінск : Бел. навука, 2004. – Т. 2: Віцебскае Падзвінне. – 910 с.

  23. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / Т. Б. Варфаламеева, А. М. Боганева, М. А. Козенка [і інш.] ; склад. Т. Б. Варфаламеева. – Мінск : Бел. навука, 2006. – Т. 3: Гродзенскае Панямонне : у 2 кн. – 910 с.

  24. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / А. М. Боганева [і інш.] ; ідэя і агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – Т. 5: Цэнтральная Беларусь : у 2 кн. Кн. 2. – 911 с.

  25. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / В. І. Басько [і інш.] ; ідэя і агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай. – Мінск : Выш. шк., 2010. – Т. 5: Цэнтральная Беларусь : у 2 кн. Кн. 1. – 847 с.

  26. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6 т. / А. М. Боганева [і інш.] ; ідэя і агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай. – Мінск : Выш. шк., 2013. – Т. 6: Гомельскае Палессе і Падняпроўе : у 2 кн. – 1231 с.

  27. Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі: вучэб.-метад. дапам. / В. С. Цітоў. – Мінск : Беларусь, 1996. – 208 с.

  28. Фольклорный ансамбль // Музыка : программы для внешкольных учреждений и общеобразовательных школ. – М. : Просвещение, 1986. – С. 356–366.

  29. Хазова, М. В. Горенка: Комплексное изучение музыкального фольклора / М. В. Хазова // Фольклор – музыка – театр: Программы и конспекты занятий для педагогов дополнительного образования, работающих с дошкольниками / под ред. С. И. Мерзляковой. – (Воспитание и доп. образование детей).




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка