Навучанне для iншаземцаў – дазвол на пасяленне раздзел I як правiльна запоўнiць заяву




Дата канвертавання28.03.2016
Памер307.75 Kb.
Навучанне для iншаземцаў – дазвол на пасяленне
РАЗДЗЕЛ I

ЯК ПРАВIЛЬНА ЗАПОЎНIЦЬ ЗАЯВУ
РАЗДЗЕЛ II

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

2.1 ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА

2.2 УМОВЫ ЗНАХОДЖАННЯ IНШАЗЕМЦАЎ НА ТЭРЫТОРЫI РП

2.3 ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ,
ПАСВЕДЧАННЯЎ

2.4 ТЭРМIН РАЗГЛЯДУ СПРАВЫ

2.5 ПАЎНАМОЦТВА

2.6 УРУЧЭННЕ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

2.7 УРУЧЭННЕ ПАСЫЛАК У ВЫПАДКУ ВЫЯЗДУ ЗА МЯЖУ

2.8 ПАТРАБАВАННЕ ПРЫТРЫМЛIВАЦЦА ТЭРМIНА

2.9 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

2.10 ДЗЯРЖАЎНЫ ЗБОР
РАЗДЗЕЛ III

ДАЗВОЛ НА ПАСЯЛЕННЕ

3.1 УСТАНОВА, ЯКАЯ ВЫНОСIЦЬ РАШЭННЕ

3.2 ПАТРАБАВАННЕ БЕСПЕРАПЫННАГА ПРАЖЫВАННЯ –
АБГРУНТАВАННЕ ПЕРАПЫНКАЎ У ПРАЖЫВАННI

3.3 ДАКУМЕНТЫ

3.4 ДАДАТКОВЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВЫ

3.5 ПАКIДАННЕ ЗАЯВЫ БЕЗ РАЗГЛЯДУ

3.6 АДМОВА Ў ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПАСЯЛЕННЕ

3.7 АНУЛЯВАННЕ ДАЗВОЛУ НА ПАСЯЛЕННЕ

3.8 ТЭРМIН НА ЯКI ВЫДАЕЦЦА ДАЗВОЛ НА ПАСЯЛЕННЕ
РАЗДЗЕЛ IV

ВIД НА ЖЫХАРСТВА

4.1 АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

4.2 АБМЕН ВIДА НА ЖЫХАРСТВА

4.3 УСТАНОВА ПА АБМЕНУ ВIДА НА ЖЫХАРСТВА

4.4 СТРАТА ВIДА НА ЖЫХАРСТВА

4.5 ПАДАРОЖНIЧАННЕ НА ПАДСТАВЕ ВIДА НА ЖЫХАРСТВА

РАЗДЗЕЛ V

АПЕЛЯЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА

5.1 ПРОПУСК ТЭРМIНА

5.2 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

5.3 СПОСАБЫ ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ,
ПАСВЕДЧАННЯЎ

5.4 СКАРГА

РАЗДЗЕЛ I
ЯК ПРАВIЛЬНА ЗАПОЎНIЦЬ ЗАЯВУ
Запаўняючы заяву аб выдачы дазволу на легальнае знаходжанне трэба памятаць каб:

  • запоўнiць заяву дакладна на польскай мове;

  • запоўнiць усе неабходныя графы заявы ў адпаведнасцi з фактычным станам;

  • запоўнiць вялiкiмi лiтарамi ў адпаведных кратках;

  • калi раней вы падавалi iншыя асабовыя даныя – праiнфармаваць аб гэтым у абгрунтаванні;

  • падаць месца фактычнага пражывання, дзе атрымлiваеце паштовыя адпраўлення;

  • у графе адносна судзiмасцi падаць iнфармацыю аб усiх выдадзеных выраках i аб праходзячых судаводствах па крымiнальных справах альбо адмiнiстратыўных праванарушэннях;

  • у выпадку сумненняў адносна выдадзеных выракаў падаць, што судаводства ў ходзе развiцця (УВАГА: аплата штрафу не азначае, што крымiнальнае судаводства не было разпачынена i не выдадзены вырак);

  • далучыць да заявы пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору;

  • далучыць да заявы фатаздымкi ў адпаведным фармаце;

  • паставiць уласнаручны подпiс i падаць iмя i прозвiшча лацiнскiмi лiтарамi;

  • у выпадку хадайнiцтва аб выдачы дазволу на часовае пражыванне з мэтаю далучэння да сям’i (арт. 53, ч. 1, п. 7, Закона аб iншаземцах) заяву падпiсвае iншаземец пражываючы на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, аднак на дазвол для малалетняга дзiцяцi патрэбна згода ўсiх асоб, якiя маюць права бацькоўской апекi;

  • прадставiць дзейны падарожны дакумент. У асаблiвых выпадках, калi iншаземец не валодае дзейным падарожным дакументам i не мае магчымасцi атрымаць яго, можа прадставiць iншы дакумент пацвярджаючы яго асобу;

  • далучыць кожны дакумент, якi можа пацвярдзiць даныя пададзеныя ў заяве альбо дапаможа хутка разглядзець справу;

  • у выпадку сумненняў – папрасiць дапамогi ў працаўніка ваяводскага праўлення.

РАЗДЗЕЛ II

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI
2.1 ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА

  • Закон ад 13 чэрвеня 2003 г. аб iншаземцах (адзiны тэкст Дз. У. ад 2006 г. № 234 поз. 1694 cа змяненнямi).

  • Закон ад 14 чэрвеня 1960 г. – Кодэкс Працэсуальны ў органах выканаўчай улады (адзiны тэкст Дз. У. ад 2000 г. № 98, поз. 1071, са змяненнямi).

  • Распараджэнне Еўрапейскага Парламента i Рады (WE) № 810/2009 ад 13 лiпеня 2009 г., якое устанаўлiвае Вiзавы Кодэкс ЕС (Дз. Урз. УЕ Л 243 ад 15.09.2008, стр. 1). 


2.2 УМОВЫ ЗНАХОДЖАННЯ IНШАЗЕМЦАЎ НА ТЭРЫТОРЫI РП

Iншаземец можа знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польша, калi валодае:

1) дзейным падарожным дакументам;

2) дзейнаю вiзаю альбо iншым дзейным дакументам упаўнаважваючы да выязду i знаходжання на гэтай тэрыторыi, калi iснуе патрабаванне;

3) дазвол на выязд да iншай дзяржавы альбо дазвол на пражыванне ў iншай дзяржаве, калi такi дазвол патрабуецца ў выпадку праезду транзытам.


Iншаземец можа падарожнiчаць i знаходзiцца на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы (таксама на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча) без неабходнасцi набываць вiзу на працягу 3 месяцаў на працягу тэрмiну 6 месяцаў на падставе нацыянальнай вiзы альбо дазволу на пражыванне выдадзенага праз адну з дзяржаў Шэнгенскай прасторы, у выпадку Польшчы – вiд на жыхарства. Адначасова iншаземец абавязаны выконваць агульныя ўмовы ўезду i знаходжання на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы, гэта значыць:

  • валодаць дзейным падарожным дакументам,

  • патрапi абгрунтаваць мэту i ўмовы планаванага знаходжання, а таксама

  • валодаць дастатковымi сродкамi на пражыванне альбо магчымасцю iх атрымання ў адпаведнасцi з законам, а таксама

  • не з’яўляецца асобаю, знаходжанне якой прадстаўляе небяспеку для грамадзянскага ладу, унутранай бяспекi, публiчнага здароў’я альбо мiжнародных адносiн адной з дзяржаў ЕС, асаблiва калi яго даныя не былi ўнесены на гэтай падставе да нацыянальных баз даных дзяржаў ЕС з мэтаю адмовы ўезду.


Дзяржавы Шэнгенскай прасторы: Аўстрыя, Бельгiя, Данiя, Фiнляндыя, Францыя, Грэцыя, Iспанiя, Люксембург, Нiдэрланды, Германiя, Партугалiя, Швецыя, Iталiя, Эстонiя, Лiтва, Латвiя, Мальта, Польшча, Чэхiя, Славакiя, Славенiя, Венгрыя, а таксама Швейцарыя, Нарвегiя i Iсландыя (апошнiя 3 дзяржавы не належаць да ЕС, але належаць да Шэнгенскай прасторы).
Трэба падкрэслiць, што: Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Кiпр, Балгарыя i Румынiя з’яўляюцца дзаржавамi-членамi ЕС, але не належаць да дзаржаў Шэнгенскай прасторы.
2.3 ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ, ПАСВЕДЧАННЯЎ

Заявы, хадайнiцтва i дакументы па справах легалiзацыi знаходжання iншаземцаў на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча павiнны быць:




  • складзеныя на польскай мове;

  • арыгiналамi альбо копiямi, пацверджанымi ў праўленнi – верна з арыгiналам;

  • замест арыгiналу дакумента бок можа падаць копiю дакумента, калi яго верагоднасць з арыгiналам пасведчана праз натарыўса альбо праз удзельнiчаючага ў справе ўпаўнаважанага бокам адваката, юрысконсульта, прадстаўнiка патэнтнага альбо падатковага консульта – не адносiцца да падарожных дакументаў асобы;

  • перакладзеныя на польскую мову праз прысяжнага перакладчыка – у выпадку дакументаў складзеных на замежнай мове, якiя з’яўляюцца доказам у працэсе (не адносiцца да падарожных дакументаў).



2.4 ТЭРМIН РАЗГЛЯДУ СПРАВЫ

У адпаведнасці з абавязваючымя юрыдычнымі палажэннямі разгляд:

  • справы ў парадку выясняючага працэсу павінен наступіць не пазней, чым праз адзін месяц,

  • асаблiва складанай справы – не пазней, чым праз два месяцы ад даты распачацця працэсу,

  • а ў парадку апеляцыйнай працэдура – на працягу месяца ад даты атрымання апеляцыі.

Разгляд справы аб атрыманнi дазволу на пасяленне альбо дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС – павiнен наступiць не пазней, чым праз 3 месяцы ад даты распачацця працэсу,

  • у парадку апеляцыйнай працэдура – павiнен наступiць на працягу 2 месяцаў ад даты атрымання апеляцыі.

Перад прыняццём рашэння аб выдачы дазволу на часовае пражыванне / дазволу на пасяленне / дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС адпаведны ваявода абавязаны звярнуцца да каменданта Пагранічнай стражы, каменданта Ваяводскага Ўпраўлення Паліцыі, Кіраўніка Агенцтва Ўнутранай Бяспекі, a ў выпадку патрэбы да іншых органаў, з заявяю перадаць інфармацыю - чы ўезд i знаходжанне іншаземцы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча прадстаўляе пагрозу для абароны і бяспекі дзяржавы альбо аховы бяспекі і грамадзянскага ладу.


Mаючы на ўвазе факт, што вп. органы маюць абавязак перадаць неабходную інфармацыю на працягу 30 дзён неабходна спадзявацца, што працэдура ў справе будзе цягнуцца больш 30 дзён.
Аб кожным выпадку не разгледжання справы ў вышэйпамянутых тэрмінах, орган першай і другой інстанцыі абавязаны праінфармаваць бок, падаць прычыну спазнення i новы тэрмiн разгляду справы.

2.5 ПАЎНАМОЦТВА

Бок можа прадстаўляць свае інтарэсы праз упаўнаважанага прадстаўніка, хіба што характар дзеянняў патрабуе асабістага ўдзелу. Упаўнаважаным прадстаўніком можа быць фізічная асоба валодаючая поўнай дзеяздольнасцю.

  • паўнамоцтва павінна быць складзена ў пісьмовай форме альбо прадстаўлена да пратаколу;

  • упаўнаважаны прадстаўнік далучае да матэрыялаў справы арыгінал альбо пацверджанае ў праўленні пасведчанне паўнамоцтва;

  • разам з паўнамоцтвам да акт справы трэба далучыць пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору ў памеры 17 польскіх злотых;

  • дадзенае паўнамоцтва павінна ўваўнаважваць да прадстаўлення інтарэсаў іншаземцы ў вызначаным працэсе як перад ваяводам, так і перад Кіраўніком Праўлення да Спраў Іншаземцаў.



2.6 УРУЧЭННЕ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

Усе лісты (паведамлення, вызавы, рашэння, пастановы i тд.) уручаюцца праз пошту пад распiску аб уручэннi, альбо праз чыноўнiкаў органаў першай альбо другой iнстанцыi.



Лiсты ўручаюцца на паданы бокам адрас альбо ў кожнае месца, дзе ён знаходзiцца. Лiсты можна ўручыць на месца працы асобе ўпаўнаважанай працадаўцам атрымлiвать паштовыя адпраўлення.
ЗМЕНА АДРАСА

У ходзе працэсу бакi, а таксама iх прадстаўнікі і ўпаўнаважаныя асобы маюць абавязак праінфармаваць орган адміністрацыі аб кожнай змене сваяго адраса i месца знаходжання. У ходзе працэсу лісты заўсёды ўручаюцца на апошні адрас, які быў пададзены ў органе.



  • У выпадку недагляду вп. абавязку ўручэнне ліста на апошні адрас прызнаецца сапраўдным.

  • АДСУТНАСЦЬ АДРАСАТА: У выпадку адсутнасці адрасата ліст уручаецца пад распіску даросламу жыльцу, суседу альбо наглядчыку дому, калі гэтыя асобы прыймуць рашэнне перадаць ліст адрасату. Адрасат паведамляецца аб дастаўцы ліста суседу альбо наглядчыку дома з дапамогай паведамлення, якое размяшчаецца ў паштовай скрыні альбо, калі гэта немагчыма, у дзвярах кватэры.


ЛІСТЫ ЎРУЧАЮЦЦА:

  • Боку. На пададзены праз яго адрас, а калі інтарэсы боку прадстаўляе ўпаўнаважаны прадстаўнік – гэтаму прадстаўніку.

    • Бок мае абавязак пацвярдзіць атрыманне ліста сваім подпісам і падаць дату ўручэння. Калі асоба ўхіліцца ад пацвярджэння ўручэння, даручаючы мае абавязак пацвердзіць дату ўручэння і падаць асобу, каторая атрымала ліст i прычыну адсутнасці падпісу.

    • Калі бок ухіліцца прыняць ліст высланы праз пошту альбо ўручаны іншым спосабам, ліст будзе звернуты адпраўшчыку з паметкай аб абмове прыняцця і даце адмовы. У гэтым выпадку прызнаецца, што ліст быў уручаны ў дзень адмовы яго прыняцця адрасатам.

  • Упаўнаважанай асобе. Калі інтарэсы боку прадстаўляе ўпаўнаважаны прадстаўнік ліст уручаецца гэтаму прадстаўніку. Калі ўстаноўлена некалькі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў, бок назначае аднаго з ніх да спраў уручэнняў і паведамляе аб гэтым орган, якi праводзіць справу. Калі іншаземец не назначы ўпаўнаважанага прадстаўніка, ліст уручаецца толькі аднаму з прадстаўнікоў.


У ВЫПАДКУ АДСУТНАСЦІ МАГЧЫМАСЦІ ЎРУЧЭННЯ ЛІСТА ЎКАЗАНЫМ ВЫШЭЙ СПОСАБАМ:

  • У выпадку ўручэння ліста поштай, яна захоўвае ліст на працягу 14 дзён у сваім адзяленні,

  • У выпадку ўручэння ліста супрацоўнікам праўлення гміны (горада) альбо ўпаўнаважанай асобай ці органам, ліст захоўваецца на працягу 14 дзён у праўленні адпаведнай гміны (горада). 

Паведамленне аб выхадзе лiста з iнфармацыяй яго прыняцця на працягу 7 дзён, пачынаючы ад дня выстаўлення паведамлення, размяшчаецца ў паштовай скрынi альбо, калi гэта немагчыма, у дзвярах кватэры адрасата, яго офiса альбо iншага памяшкання, дзе адрасат выконвае сваю прафесiйную дзейнасць альбо ў вiдавочным месцы каля ўваходу да дому адрасата.


У выпадку не прыняцця лiста ў вп. тэрмiне, паўторна выстаўляецца паведамленне аб магчамасцi прыняцця лiста не пазней за 14 дзён ад першага паведамлення.
Уручэнне лiста лiчыць зробленым ў апошнi дзень вп. тэрмiна, а лiст неабходна пакiнуць у матэрыялах справы.

2.7 УРУЧЭННЕ ПАСЫЛАК У ВЫПАДКУ ВЫЯЗДУ ЗА МЯЖУ

  • У выпадку выязду за мяжу неабходна вызначыць упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы i паведамiць аб гэтым орган, якi праводзiць разгляд справы. У выпадку недагляду вп. абавязку ўручэнне ліста на апошні адрас прызнаецца сапраўдным.

  • Бок якi пражывае за мяжой альбо мае галоўны офiс за мяжой, у выпадку калi не ўстаноўлен упаўнаважаны прадстаўнiк пражываючы ў краiне, абавязаны вызначыць упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы. У выпадку не вызначэння упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы прызначаныя для гэтага боку лiсты перадаюцца да матэрыялаў справы з паметкай уручана



2.8 ПАТРАБАВАННЕ ПРЫТРЫМЛIВАЦЦА ТЭРМIНА

Заявы i хадайнiцтва складзеныя на польскай мове падаюцца ў вызначаным для гэтай дзеяння тэрмiне.

Тэрмiн да выканання вызначанай дзеяння лiчыцца прытрыманым, калi да яго заканчэння лiст быў:

  • высланы ў форме электроннаго дакумента ў разуменнi пастанаўленняў Закона ад 17 лютага 2005 r. аб камп’ютэрызацыi дзеяння суб’ектаў рэалiзоўваючых дзяржаўныя праграмы, з пацверджаннем яго прадстаўлення да органа дзяржаўнага кiравання,

  • высланы ў польскiм паштовым аддзяленнi,

  • прадстаўлены да польскай консульскай установы,

  • прадстаўлены салдатам да каманднай вайсковай часткi,

  • прадстаўлены да капiтана карабеля праз члена флоцкага экiпажа,

  • прадстаўлены да адмiнiстрацыi папраўчай установы праз асобу, пазбаўленую свабоды.


Лiсты таксама могуць быць прадстаўлены непасрэдна да ўстановы, якая праводзiць разгляд справы.
Акрамя таго, датаю вызначанай дзеяння лiчыцца:

  • у выпадку ўручэння праз прадстаўнiка загранiчнага паштовага аддзялення – дата атрымання праз польскае паштовае аддзяленне (дата паштовага штампу польскага паштовага аддзялення);

  • у выпадку ўручэння праз прадстаўнiка кур’ерскай фiрмы (пасылка высланая як у Польшчы, так i за мяжой) – дата атрымання праз вызначаную ўстанову.


У выпадку пропуска тэрмiна да дапаўнення фармальных недахопаў iншаземец на працягу сями дзён ад даты спынення прычыны пропуска тэрмiна можа падаць заяву аб яго аднаўленнi. Iншаземец абавязаны абгрунтаваць, што пропуск тэрмiна наступiў без яго вiны. Адначасова з падачай заявы трэба дапоўнiць фармальныя недахопы.

2.9 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

  • На кожнай стадыi працэсу бок мае права на доступ да матэрыялаў справы, рабiць паметкi, копii альбо выпiскi. Гэта права дзейнiчае таксама пасля заканчэння працэдуры.

  • Бок можа звярнуцца з заяваю пасведчання выпiсак i копiй матэрыялаў справы альбо выдачы пасведчаных выпiсак з матэрыялаў справы, калi гэта абаснавана сур’ёзным iнтарэсам для бока.

  • Дзяржаўны збор пасведчання адпаведнасцi выпiскi альбо копii дакумента з актаў справы састаўляе 5 польскiх злотых за кожную поўную альбо распачатую старонку.

  • Актыўны ўдзел у працэдуры. Установы дзяржаўнай адмiнiстрацыi абавязаны забязпечыць бакам актыўны ўдзел у кожнай стадыi працэдуры, а перад выдачаю рашэння прадставiць магчымасць пракаменцiраваць сабраныя доказы i матэрыялы, а таксама прадстаўленыя запыты.

  • Бок можа азнаёмiцца з сабранымi доказамi ў справе, дапоўнiць прадстаўленую заяву i зрабiць пасведчанне да пратаколу.



2.10 ДЗЯРЖАЎНЫ ЗБОР

Абавязак па аплаце дзяржаўнага збору за адпаведныя формы легалiзацыi пражывання ўзнiкае пры паданнi заявы да ваяводы. Дзяржаўны сбор уносiцца на разлiковы рахунак адпаведнай падатковай установы, якою з’яўляецца войт (бургамiстр, мэр горада). Асоба, якая падае заяву альбо iншае хадайнiцтва, абавязана далучыць пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору.
Дзяржаўны збор неабходна плацiць за:

  • дазвол на часовае пражыванне – 340 польскiх злотых

  • дазвол на пасяленне – 640 польскiх злотых

  • дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС – 640 польскiх злотых

  • прадаўжэнне нацыянальнай вiзы – 406 польскiх злотых

  • факультатыўнае прадаўжэнне шэнгенскай вiзы – 30 еўра

  • iншае рашэнне, акрамя вп., якое выдаецца на падставе Кодэкса Працэсуальнага ў органах выканаўчый улады – 10 польскiх злотых

  • выдачу пасведчання - 17 польскiх злотых

  • падачу дакумента, пацвярджаючага ўстанаўленне ўпаўнаважанага прадстаўнiка альбо яго пасведчання, выпiскi, копii - 17 польскiх злотых

Калi заява на дазвол на часовае пражыванне / пасяленне ўключае дзяцей альбо iншыя асобы, каторыя знаходзяцца пад апекай iншаземца, вп. аплату неабходна ўносiць па кожнай з гэтых асоб.

Калi адзiн з бакоў не заплацiць неабходную суму разам з падачай заявы, установа, якая праводзiць разгляд справы, назначыць тэрмiн да аплаты. Гэты тэрмiн не можа быць меньшы чым 7 дзён i даўжэйшы чым 14 дзён. Калi на працягу вызначанага тэрмiна заяўнiк не заплацiць неабходную суму заява падлягае звароту. Падрабязны спiс прадметаў дзаржаўнага збору, стаўкi альбо iльготы знаходзяцца ў дадатку да Закона ад 16 лiстапада 2006r. аб дзяржаўным зборы (Дз. У. № 225 поз. 1635 cа змяненнямi)
ЗВАРОТ ДЗЯРЖАЎНАГА ЗБОРУ

Зварот дзяржаўнага збору надыходзiць па заяве бакоў у сiтуацыi, калi нягледзячы на аплату дзяржаўнага збору не разпачата разгляду справы, не выдадзена пасведчанне альбо дазвол. Дзяржаўны збор не звяртаецца пасля пяцi гадоў з канца года, у каторым збор быў заплачаны. Адпаведна да арт. 12 ч. 1 вп. Закона аб дзяржаўным зборы, падатковай установай у пытаннях па джяржаўным зборы з’яўляецца войт (бургамiстр, мэр горада).


РАЗДЗЕЛ III

ДАЗВОЛ НА ПАСЯЛЕННЕ

Дазвол на пасяленне прызнаецца iншаземцу, якi:


  1. з’яўляецца малалетнiм дзiцём iншаземца, якi нарадзiўся на тэрыторыi Рэсрублiкi Польшча, а iншаземец знаходзiцца на падставе дазволу на пасяленнеe;

  2. заключыў шлюб з грамадзянiнам Польшчы мiнiмум 3 гаду да падачы заявы i непасрэдна перад падачаю заявы знаходзiўся бесперапынна на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на працягу мiнiмум 2 гадоў на падставе дазволу на часовае пражыванне;

  3. непасрэдна перад падачаю заявы знаходзiўся бесперапынна на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на працягу мiнiмум 10 гадоў на падставе дазволу на талераванае пражыванне, выдаденага на падставе арт. 97, ч. 1, п. 1а альбо 2 Закона ад 13 чэрвеня 2003 г. аб прадстаўленнi iншаземцу абароны на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча альбо на працягу 5 гадоў у сувязi з атрыманнем статусу бежанца альбо дадатковай абароны;

  4. з’яўляецца дзiцём грамадзянiна Польшчы i знаходзiцца пад яго бацькоўскаю ўладаю.



3.1 УСТАНОВА, ЯКАЯ ВЫНОСIЦЬ РАШЭННЕ


Заява аб выдачы дазволу на пасяленне падаецца да ваяводы па месцу жыхарства iншаземца. Заява аб выдачы дазволу на пасяленне падаецца на фармуляры. 
3.2 ПАТРАБАВАННЕ БЕСПЕРАПЫННАГА ПРАЖЫВАННЯ – АБГРУНТАВАННЕ ПЕРАПЫНКАЎ У ПРАЖЫВАННI

Знаходжанне на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча лiчыцца бесперапыненым, калi не было перапынкаў у пражываннi даўжэйшых ад 6 месяцаў i ў агульнай складальнасцi перапынкi не перавышаюць 10 месяцаў, акрамя наступных выпадкаў:



  • прычынаю перапынкаў было выкананне прафесiйных абавязкаў альбо выконванне працы за межамi Рэспублiкi Польшча, на падставе працоўнага дагавора з працадаўцам, галоўны офiс каторага знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча;

  • прычынаю перапынкаў было спадарожнiчанне разам з мужам/жонкай, якi выконвае прафесiйныя абавязкi альбо працу ў абставiнах прадстаўленых у п. 1;

  • прычынаю перапынкаў было лячэнне iншаземца.


3.3 ДАКУМЕНТЫ

Iншаземец абавязаны:



  • прадставiць дзейны падарожны дакумент. У асаблiва абгрунтаваных абставiнах, калi iншаземец не валодае дзейным падарожным дакументам i не мае магчымасцi атрымаць яго, можа прадставiць iншы дакумент пацвярджаючы яго асобу.

  • Прадставiць запоўнены фармуляр заявы i далучыць да заявы:

    • 4 актуальныя фатаздымкi - непашкоджаныя, каляровыя, з памерамi 35x45 мм, зробленыя на працягу апошнiх 6 месяцаў на ясным фоне, з добраю вастрынёю, i на якiм выразна вiднеюць вочы i твар ад верхняй часткi галавы да верхняй часткi плеч, каб твар займавала 70-80 % фатаздымку; на фатаздымку асоба павiнна быць прадстаўлена без галаўнога ўбору i цёмных акуляраў, глядзець перад сабой з адкрытымi вачыма, не закрытымi валасамi, з натуральным выразам твары i закрытым ротам;

    • дакументы, неабходныя да пацвярджэння даных, якiя замешчаны ў заяве i абставiны, якiя абгрунтоўваюць падачу заявы на выдачу дазволу на пасяленне;

    • пасведчанне аплаты дзяржаўнага збору;

    • права на жыллё, дзе iншаземец знаходзiцца альбо мае намер знаходзiцца ў выпадку хадайнiцтва аб атрыманнi дазволу на пасяленне на падставе арт. 64, ч. 1, п. 3. За права на жыллё, дзе iншаземец знаходзiцца альбо мае намер знаходзiцца, не лiчыцца дагавор прадстаўлення ў распараджэнне жылля, хiба што асобаю якая прадстаўляе жыллё з’яляецца член сям’i па зыходняй альбо ўзыходняй лiнii першай ступенi, альбо муж/жонка, бацькi мужа/жонкi альбо брат/сястра iншаземца.

3.4 ДАДАТКОВЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВЫ

Iншаземец можа падаць заяву аб прызнаннi дазволу на пасяленне на працягу згоднага з правам пражывання на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча.


Калi iншаземец падаў заяву на працягу згоднага з правам пражывання на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i не iснуе фармальных недахопаў альбо фармальныя недахопы былi дапоўнены ў вызначаным тэрмiне, ваявода ставiць у падарожным дакуменце iншаземца штамп, пацвярджаючы падачу заявы аб выдачы дазволу на пасяленне. Адначасова на працягу выконвання вышэйпамянутых дзеянняў,  знаходжанне iншаземца на тэрыторыi Польшчы лiчыцца легальным да даты выдачы канчатковага рашэння па справе дазволу на пасяленне.
Калi працэс па справе прызнання дазволу на пасяленне будзе прыпынены на заяву iншаземца, яго пражыванне ў гэтым часе лiчыцца нелегальным.
УВАГА:

Штамп у падарожным дакуменце не дае права iншаземцу да паездак па тэрыторыi iншых дзяржаў Шэнгенскага пагаднення, але iншаземец можа паехаць да краю паходжання.
3.5 ПАКIДАННЕ ЗАЯВЫ БЕЗ РАЗГЛЯДУ

Заява па прызнанню дазволу на пасяленне застаецца без разгляду, калi iншаземец:

  • знаходзiцца за мяжой;

  • знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча нелегальна;

  • знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на падставе Шэнгенскай вiзы ўпаўнаважваючай толькi да ўезду i знаходжання на тэрытрыi Рэспублiкi Польшча з мэтаю, аб якой гаворыцца ў арт. 26, ч. 1, п. 26 Закона аб iншаземцах, г.з. з мэтаю ўезду па гуманiстычных матывах, у сувязi з iнтарэсам дзяржавы альбо ў сувязi з мiжнароднымi абазяцельствамi;

  • знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на падставе дазволу на часовае пражыванне аб якiм гаворыцца ў арт. 53а, ч. 2 Закона аб iншаземцах, у выпадку нелегальнага знаходжання на тэрыторыi РП альбо

  • затрыманы, размешчаны ў ахоўным аб’екце, у iзалятары часовага ўтрымання з мэтаю высылкi, у дачыненнi да якога былi прыняты превентыўныя меры як - забарона пакiдаць межы краю альбо пазбаўленне волi з прычыны выканання рашэнняў выдадзеных на падставе вiзы;

а таксама

  • заява заключаючае фармальныя недахопы, гэта значыць калi:

    • незапоўнена ўсе неабходныя графы заявы;

    • не прадстаўлена дзейны падарожны дакумент aльбо ў асаблiва абгрунтаваных выпадках калi iншаземец не валодае дзейным падарожным дакументам i не мае магчымасцi яго атрымаць – iншы дакумент, пацвярджаючы асобу iншаземца;

    • не далучана да заявы:

    • 4 актуальныя фатаздымкi;

    • права на жыллё ў неабходных выпадках.

3.6 АДМОВА Ў ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ПАСЯЛЕННЕ


Iншаземец атрымлiвае адмову на выдачу дазволу на пасяленне, калi:


  1. не выконвае патрабаванняў, аб якiх гаворыцца ў арт. 64, ч. 1;

  2. яго даныя знаходзяцца ў спiску iншаземцаў, знаходжанне каторых на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча з’яўляецца непажаданым;

  3. яго даныя знаходзяцца ў Шэнгенскай Iнфармацыйнай Сiстэме з мэтаю адмовы ўезду;

  4. гэта неабходна па меркаваннях абароны i нацыянальнай бяспекi альбо абароны бяспекi i грамадзянскага ладу альбо iнтарэсаў Рэспублiкi Польшча;

  5. асноваю да хадайнiцтва аб выдачы дазволу з’яўляецца заключэнне шлюбу з грамадзянiнам Польшчы, а шлюб быў заключаны з мэтаю абысцi палажэння аб выдачы дазволу на часовае пражыванне альбо дазволу на пасяленне;

  6. у ходзе працэсу па выдачы дазволу на пасяленне:

a) падаў заяву альбо далучыў да яе дакументы з непраўдзiвымi асабовымi данымi альбо непраўдзiвай iнфармацыяй,

b) сведчыў непраўдзiвую iнфармацыю альбо затаiў праўду альбо, падрабiў цi перадзелаў дакумент з мэтаю выкарыстаць яго ў якасцi сапраўднага, альбо выкарыстоўваў такi дакумент як сапраўдны;



  1. не выканаў падатковых абавязкаў у адносiнах да Дзяржаўнай Казны;

  2. не вярнуў выдаткаў звязаных з высылкай, якiя фiнансавалiся з дзяржаўнага буджэту.



3.7 АНУЛЯВАННЕ ДАЗВОЛУ НА ПАСЯЛЕННЕ


Ануляванне дазволу на пасяленне iншаземца наступае калi:

    1. гэта неабходна па меркаваннях абароны i нацыянальнай бяспекi альбо абароны бяспекi i грамадзянскага ладу альбо iнтарэсаў Рэспублiкi Польшча;

    2. падаў заяву альбо далучыў да яе дакументы з непраўдзiвымi асабовымi данымi альбо непраўдзiвай iнфармацыяй;

    3. у ходзе працэсу аб выдачы дазволу на пасяленне сведчыў непраўдзiвую iнфармацыю альбо затаiў праўду альбо, падрабiў цi перадзелаў дакумент з мэтаю выкарыстаць яго ў якасцi сапраўднага, альбо выкарыстоўваў такi дакумент як сапраўдны;

    4. быў асуджаны выракам, якi ўступiў у законную сiлу ў Рэспублiцы Польшча за наўмыснае злачынцтва на тэрмiн пазбаўлення волi не меньш 3 гадоў;

    5. пакiнуў на пастаянна тэрыторыю Рэспублiкi Польшча.



3.8 ТЭРМIН НА ЯКI ВЫДАЕЦЦА ДАЗВОЛ НА ПАСЯЛЕННЕ


Дазвол на пасяленне выдаецца на нявызначаны тэрмiн.
Дакументам, якi пацвярджае атрыманне дазволу на пасяленне з’яўляецца вiд на жыхарства выдаваны на 10 гадоў.
Дазвол на пасяленне заканчваецца ў сiлу закона ў дзень атрымання iншаземцам дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС.

РАЗДЗЕЛ IV

ВIД НА ЖЫХАРСТВА
4.1 АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

Iншаземецу, якi атрымаў:

  • дазвол на часовае пражыванне

  • дазвол на пасяленне

  • дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС

- выдаецца вiд на жыхарства.
Вiд на жыхарства, на працягу тэрмiна яго дзеяння, пацвярджае асобу iншаземца на працягу яго знаходжання на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i дае права разам з падарожным дакументам, да шматразавага перасякання польскай мяжы без вiзы.
У выпадку адсутнасцi прапiскi на часовае пражыванне больш за 2 месяцы, на вiдзе на жыхарства не падаюцца адрасныя даныя.
Калi на момант выдачы рашэння аб прызнаннi дазволу на часовае жыхарства iншаземец знаходзiцца за мяжой, каб уехаць на тэрыторыю Польшчы iншаземец абавязаны хадайнiчаць аб выдачы Шэнгенскай вiзы з мэтаю рэалiзацыi дазволу на часовае пражыванне

Вiд на жыхарства будзе выдадзены пасля ўезду на тэрыторыю Польшчы праз ваяводу, якi выдаў дазвол на часовае пражыванне. Iншаземец абавязаны сам атрымаць вiд на жыхарства, a ў выпадку з малалетнiм меньш за 13 гадоў – дакумент атрымлiвае яго ўпаўнаважаны прадстаўнiк альбо апякун.
Аплата за выдачу вiда на жыхарства выносiць 50 польскiх злотых. Збор уносiцца на рахунак вызначанага ваяводы.
4.2 АБМЕН ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
Iншаземец мае абавязак замянiць вiд на жыхарства ў наступных выпадках:

  1. змена даных, якiя знаходзяцца на вiдзе на жыхарства;

  2. змена знешняга выгляду, якi перашкаджвае ўстанавiць яго асобу;

  3. вiд на жыхарства пашкоджаны i перашкаджвае карыстаць з яго;

  4. страта альбо пашкоджанне вiда на жыхарства;

  5. тэрмiн дзеяння вiда на жыхарства закончыўся ў сувязi з атрыманнем дазволу на пасяленне альбо дазволу на жыхарства доўгатэрмiновага рэзiдэнта ЕС.


4.3 УСТАНОВА ПА АБМЕНУ ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
Абмен вiда на жыхарства праводзiцца праз вызначанага ваяводу па месцу жыхарства iншаземца. Вiд на жыхарства выдаецца i абменьваецца пасля аплаты.
Заява па абмену вiда на жыхарства падаецца на фармуляры. Iншаземец, якi хадайнiчае аб абмене вiда на жыхарства абавязаны прадставiць дзейны падарожны дакумент i далучыць да заявы:

  1)  фатаздымкi асоб, якiя ўключаны да заявы, зробленыя ў адпаведнiм фармаце;



  2)  дакументы, неабходныя для пацвярджэння даных i абставiн прадстаўленых у заяве.
У асаблiвых абставiнах, калi iншаземец, якi хадайнiчае аб абмене вiда на жыхарства не мае i не прадстаўляецца магчымасцi атрымаць дзейны падарожны дакумент, можа прадставiць iншы дакумент, пацвярджаючы яго асобу.
4.4 СТРАТА ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
Iншаземец, якi страцiў вiд на жыхарства, абавязаны паведамiць аб гэтым ваяводу, якi выдаў яму вiд на жыхарства, на працягу 3 дзён ад даты страты.  Калi вы знайшлi страчаны вiд на жыхарства, то на працягу 3 дзён ад даты яго знаходжання паведамiць аб гэтым ваяводу i звярнуць адразу знойдзены вiд на жыхарства, калi быў ужо выдадзены новы вiд на жыхарства.
Iншаземец абавязаны вярнуць адразу вiд на жыхарства да ўстановы, якая яму яго выдала – пасля атрымання дакумента, пацвярджаючага набыццё польскага грамадзянства альбо рашэння аб адмове дазволу на часовае пражыванне, дазволу на пасяленне альбо дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС.
4.5 ПАДАРОЖНIЧАННЕ НА ПАДСТАВЕ ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
Iншаземец можа падарожнiчаць i знаходзiцца на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы (таксама на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча) без неабходнасцi атрымання вiзы на працягу тэрмiна, якi не перавышае 3 месяцаў на працягу 6 месяцаў на падставе дазволу на пражыванне, выдадзенага праз адну з дзяржаў Шэнгенскай прасторы, у выпадку Польшча – вiда на жыхарства. Пры гэтым iншаземец павiнен выконваць наступныя ўмовы ўезду i знаходжання на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы:

  • валодаць дзейным падарожным дакументам,

  • можа абгрунтаваць мэту i абставiны планаванай паездкi,

  • валодаць неабходнымi сродкамi на жыццё альбо магчымасцю iх атрымання ў згодзе з законам, а таксама

  • не зяўляецца асобаю, каторая прадстаўляе пагрозу для грамадзянскага ладу, унутранай бяспекi, грамадзянскага здароў’я альбо мiжнародных адносiнаў дзяржаў Шэнгенскай прасторы, i не знаходзiцца ў спiску грамадзян, каторым адмоўлены ўезд на тарэторыю гэтых дзяржаў.


Дзяржавы Шэнгенскай прасторы: Аўстрыя, Бельгiя, Данiя, Фiнляндыя, Францыя, Грэцыя, Iспанiя, Люксембург, Нiдэрланды, Германiя, Партугалiя, Швецыя, Iталiя, Эстонiя, Лiтва, Латвiя, Мальта, Польшча, Чэхiя, Славакiя, Славенiя, Венгрыя, а таксама Швейцарыя, Нарвегiя i Iсландыя (апошнiя 3 дзяржавы не належаць да ЕС, але належаць да Шэнгенскай прасторы).
Трэба падкрэслiць, што: Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Кiпр, Балгарыя i Румынiя з’яўляюцца дзаржавамi-членамi ЕС, але не належаць да дзяржаў Шэнгенскай прасторы
РАЗДЗЕЛ V

АПЕЛЯЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА
Бок, незадаволены рашэннем адпаведнага ваяводы, выдадзенага па справе: дазволу на часовае пражыванне / дазволу на пасяленне / дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС / прадаўжэння вiзы / абмена вiда на жыхарства мае права да падачы апеляцыi на працягу законнага тэрмiна 14 дзён ад даты даручэння рашэння да вышэйшай установы, якою ў вп. справах з'яўляецца Кiраўнiк Ўстановы па справах Iншаземцаў.
Апеляцыя падаецца да Кiраўнiка Ўстановы па справах Iншаземцаў праз ваяводу, якi выдаў рашэнне. Асоба, каторая падае апеляцыю абавязана пастаiць на ёй свой подпiс.
Апеляцыйная працэдура адбываецца ў згодзе з Агульнымi звесткамi (раздзел II).
5.1 ПРОПУСК ТЭРМIНА

У выпадку пропуска тэрмiна падачы апеляцыi iншаземец на працягу сямi дзён ад даты спынення прычыны пропуска тэрмiна можа хадайнiчаць аб паўторным прызнаннi гэтага тэрмiна. Iншаземец абавязаны абгрунтаваць, што пропуск тэрмiна адбыўся без яго вiны. Адначасова з падачай хадайнiцтва неабходна падаць апеляцыю.


5.2 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

Калi вы хочаце азнаёмiцца з матэрыялямi справы бок альбо ўпаўнаважаны прадстаўнiк павiнен скантактавацца праз тэлефон з сакратарыятам Аддзялення па Справах Апеляцыi, Дэпартамента Легалiзацыi Пражывання, Установы па Справах Iншаземцаў - тэл. (22) 60 175 14, з мэтаю ўстанаўлення дакладнага тэрмiна з’яўлення ў Пункце Абслугi Iншаземцаў, Установы па Справах Iншаземцаў па адрасу: Варшава, вул. Таборова 35 [Warszawa, ul. Taborowa 33].


Iнфармацыя па справах азнаямлення з матэрыялямi справы прадстаўляецца ў рабочыя днi, акрамя серады, ад 10.00 да 15.00 гадзiн.
5.3 СПОСАБЫ ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ, ПАСВЕДЧАННЯЎ

ДАКУМЕНТЫ ПАВIННЫ БЫЦЬ:

  • арыгiналамi альбо копiямi, пацверджанымi праз установу як дакладная копiя. Iншаземец можа пацвярдзiць копiю дакумента ў Офiсе Падачы Дакументаў Установы па Справах Iншаземцаў: 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16]; ад 8.15 да 16.00 гадзiн.

  • пераведзяны на польскую мову польскiм прысяжным перакладчыкам.

Дакументы (заявы, абгрунтавання, пасведчання) можна таксама падаваць:

  • на пошце на адрас 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16].

  • Непасрэдна ў Офiсе Падачы Дакументаў Установы па Справах Iншаземцаў: 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16]; ад 8.15 да 16.00 гадзiн.

5.4 СКАРГА

Бок можа падаць скаргу на рашэнне Кiраўнiка Ўстановы па Справах Iншаземцаў да Ваяводскага Адмiнiстрацыйнага Суда ў Варшаве, на працягу 30 дзён ад даты ўручэння рашэння. Бок падае скаргу праз Кiраўнiка Ўстановы па Справах Iншаземцаў.


Падача скаргi да Ваяводскага Адмiнiстрацыйнага Суда ў Варшаве на канчатковае рашэнне не легалiзiруе знаходжання iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча.

Пасведчанне

Я атрымаў/ла на ....................................... мове навучанне для iншаземцаў, якiя хадайнiчаюць аб атрыманнi дазволу на пасяленне.

 


............................................................           .......................................................................................

(месца, дата)                                                  подпiс заяўнiка альбо ўпаўнаважанага прадстаўнiка



 
 
 ................................................................... 

       магчымы подпiс перакладчыка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка