Навучанне для iншаземцаў – дазвол на часовае пражыванне раздзел I як правiльна запоўнiць заяву




старонка3/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.5 Mb.
1   2   3

3.7 ТЭРМIН НА ЯКI ВЫДАЕЦЦА ДАЗВОЛ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ


Дазвол на часовае пражыванне выдаецца ў кожным выпадку на тэрмiн неабходны для рэалiзацыi мэты знаходжання iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, але не даўжэйшы чым 2 гады.

У выпадку, калi абставiнамi хадайнiцтва аб атрыманнi дазволу на часовае пражыванне з’яўляюцца:



  • далучэнне да сямiна такi тэрмiн, на якi выдадзены дазвол на часовае пражыванне iншаземцы, да якога мае намер далучыць, а калi iншаземец валодае дазволам на пасяленне, дазволам на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС альбо статусам бежанца выдадзеным у Рэспублiцы Польшча – на тэрмiн 2 гадоў

  • у выпадку iншаземцы, якi з’яўляецца ахвяраю гандлю людзьмi – на тэрмiн 6 месяцаў

  • у выпадку iншаземцы, аб якiм гаворыцца ў арт. 53a ч. 2 - на тэрмiн неабходны для рэалiзацыi мэты, для якой выдадзена, альбо да часу прыняцця рашэння аб супрацоўнiцтве з уласцiваю ўстановаю, якая праводзiць разбiрацельсьтва ў галiне барацьбы з гандлем людзьмi, не даўжэйшы чым на 3 месяцы

  • у выпадку малалетнягя дзiцяцi - на тэрмiн, на якi выдадзены дазвол на часовае пражыванне яго праўнаму прадстаўнiку

  • навучанне ў вышэйшай навучальнай установе – 1 год

  • прафесiйнае навучанне альбо навучанне – на тэрмiн навучання альбо прафесiйнага навучання, але не даўжэй чым на 1 год

  • правядзенне навуковых даследванняў – 1 год



УВАГА:

У выпадку, калi абставiнамi хадайнiцтва аб атрыманнi дазволу на часовае пражыванне з’яўляюцца абставiны, аб якiх гаворыцца ў арт. 53 ч. 1 п. 16-18 (п. 16 – навучанне ў вышэйшай навучальнай установе на стацыянарнай форме навучання альбо стацыянарнае навучанне ў дактарантуры; п. 17 – правядзенне навуковых даследванняў; п. 18 – валоданне дакументам на жыхарства з паметкаю «навуковец»), i якiя абгрунтоўваюць знаходжанне iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча праз тэрмiн меньшы чым 1 год, дазвол на часовае пражыванне выдаецца ў выпадку, аб якiм гаворыцца ў арт. 53 ч. 1:

1) п. 16 – на тэрмiн навучання;

2) п. 17 – на тэрмiн правядзення навуковага праекта;



3) п. 18 – на тэрмiн правядзення навуковых даследванняў на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча.
3.8 ПАКIДАННЕ ЗАЯВЫ БЕЗ РАЗГЛЯДУ

Заява на выдачу дазволу на часовае пражыванне застаецца без разгляду, калi iншаземец:

  1. знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на падставе Шэнгенскай вiзы ўпаўнаважваючай толькi да ўезду i знаходжання на тэрытрыi Рэспублiкi Польшча з мэтаю, аб якой гаворыцца ў арт. 26, ч. 1, п. 26 альбо дазволу на часовае пражыванне аб якiм гаворыцца ў арт. 53а, ч. 2 (раздзел 4.2), акрамя выпадкаў хадайнiцтва аб прызнаннi дазволу на часовае пражыванне на падставе арт. 53, ч. 1, п. 15 (раздзел 4.1, п. 15),

  2. аб якiм гаворыцца ў арт. 110, гз. затрыманы, размешчаны ў ахоўным аб’екце,
    у iзалятары часовага ўтрымання з мэтаю высылкi, у дачыненнi да якога былi прыняты превентыўныя меры як - забарона пакiдаць межы краю альбо пазбаўленне волi з прычыны выканання рашэнняў выдадзеных на падставе вiзы;

  3. валодае дазволама на талераванае пражыванне

а таксама

  1. заява заключаючае фармальныя недахопы, гэта значыць калi:

  • незапоўнена ўсе неабходныя графы заявы;

  • не прадстаўлена дзейны падарожны дакумент aльбо ў асаблiва абгрунтаваных выпадках калi iншаземец не валодае дзейным падарожным дакументам i не мае магчымасцi яго атрымаць – iншы дакумент, пацвярджаючы асобу iншаземца;

  • не далучана да заявы:

    • 4 актуальныя фатаздымкi;

    • права на жыллё ў неабходных выпадках;

    • дагавора аб правядзеннi навуковых даследванняў з навучальнаю ўстановаю, якая знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, а таксама пасведчання ў пiсьмовай форме прадстаўнiка гэтай навуковай установы аб абавязку несцi выдаткi на пражыванне i высылку iншаземца, пакрытыя за кошт дзяржаўных сродкаў на працягу 6 месяцаў ад даты заканчэння тэрмiна дзеяння дагавора, калi высылка iншаземца адбываецца на падставе абставiнаў пададзеных у арт. 88, ч. 1, п. 1, у выпадку iншаземца аб якiм гаворыцца ў арт. 53, ч. 1, п. 17;

    • дагавора аб правядзеннi навуковых даследванняў з навучальнаю ўстановаю, якая знаходзiцца на тэрыторыi iншай чым Рэспублiкi Польшча дзяржавы-члена Еўрапейскага Саюза, а таксама пасведчання ў пiсьмовай форме прадстаўнiка гэтай навуковай установы аб абавязку несцi выдаткi на пражыванне i высылку iншаземца, пакрытыя за кошт дзяржаўных сродкаў на працягу 6 месяцаў ад даты заканчэння тэрмiна дзеяння дагавора, калi высылка iншаземца адбываецца на падставе абставiнаў пададзеных у арт. 88, ч. 1, п. 1, у выпадку iншаземца аб якiм гаворыцца ў арт. 53, ч. 1, п. 18;

    • згода асобы, якая ажыццяўляе бацькоўскую ўладу над малалетнiм iншаземцам, якi хадайнiчае аб прызнаннi дазволу на часовае пражыванне.

3.9 АДМОВА Ў ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ

Iншаземец атрымлiвае адмову на выдачу дазволу на часовае пражывання, калi:

  1. не выконвае патрабаванняў, аб якiх гаворыцца ў арт. 53-53b;

  2. яго даныя знаходзяцца ў спiску iншаземцаў, знаходжанне якiх на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча з’яўляецца непажаданым;

  3. яго даныя знаходзяцца ў Шэнгенскай Iнфармацыйнай Сiстэме з мэтаю адмовы ўезду;

  4. абставiны справы ўказваюць на тое, што мэта ўезду альбо знаходжання iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча з’яўляецца альбо будзе iншая, чым заяўлена;

  5. падставаю да хадайнiцтва аб выдачы дазволу з’яўляецца заключэнне шлюбу з грамадзянiнам Польшчы альбо з iншаземцам, якi знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i аб якiм гаворыцца ў арт. 54, а шлюб быў заключаны з мэтаю абысцi палажэння аб выдачы дазволу на часовае пражыванне;

  6. гэта неабходна па меркаваннях абароны i нацыянальнай бяспекi альбо абароны бяспекi i грамадзянскага ладу альбо iнтарэсаў Рэспублiкi Польшча;

  7. у ходзе працэсу па выдачы дазволу на часовае пражыванне:

a) падаў заяву альбо далучыў да яе дакументы з непраўдзiвымi асабовымi данымi альбо непраўдзiвай iнфармацыяй,

б) сведчыў непраўдзiвую iнфармацыю альбо затаiў праўду, альбо падрабiў альбо перадзелаў дакумент з мэтаю выкарыстаць яго ў якасцi сапраўднага, альбо выкарыстоўваў такi дакумент як сапраўдны;



  1. пастаўлены яму дыягназ хваробы альбо iнфекцыi, якая падлягае абавязкаваму лячэнню на падставе Закона ад 5 снежаня 2008 г. аб прадухiленнi i процiдзейнiчаннi iнфекцыям i iнфекцыйным захворванням сярод людзей (Дз. У. № 234, поз. 1570), альбо ёсць падазрэнне такога захворвання, а iншаземец не дае згоды на лячэнне;

  2. не выканаў падатковых абавязкаў у адносiнах да Дзяржаўнай Казны;

  3. не вярнуў выдаткаў звязаных з высылкай, якiя фiнансавалiся з дзяржаўнага буджэту;

  4. знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча нелегальна;

  5. хадайнiчае аб выдачы наступнага дазволу на часовае пражыванне на падставе арт. 53, ч. 1, п. 16, але не залiчыў навучальны год i не атрымаў умоўнага залiку на наступны год альбо семестр.


3.10 АНУЛЯВАННЕ ДАЗВОЛУ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ

Ануляванне дазволу на часовае пражыванне iншаземца наступае калi:

1. прычына, на падставе якой ён атрымаў дазвол, больш не iснуе;



  1. паявiлася хаця б адна з наступных абставiнаў:

    • даныя iншаземцы знаходзяцца ў спiску iншаземцаў, знаходжанне каторых на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча з’яўляецца непажаданым;

    • абставiны справы ўказваюць на тое, што мэта ўезду альбо знаходжання iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча з’яўляецца альбо будзе iншая чым заяўлена;

    • падставаю да хадайнiцтва аб выдачы дазволу з’яўляецца заключэнне шлюбу з грамадзянiнам Польшчы альбо з iншаземцам, якi знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i аб якiм гаворыцца ў арт. 54, а шлюб быў заключаны з мэтаю абысцi палажэння аб выдачы дазволу на часовае пражыванне;

    • гэта неабходна па меркаваннях абароны i нацыянальнай бяспекi альбо абароны бяспекi i грамадзянскага ладу альбо iнтарэсаў Рэспублiкi Польшча;

    • у ходзе працэсу па выдачы дазволу на часовае пражыванне:

  • падаў заяву альбо далучыў да яе дакументы з непраўдзiвымi асабовымi данымi альбо непраўдзiвай iнфармацыяй,

  • сведчыў непраўдзiвую iнфармацыю альбо затаiў праўду альбо падрабiў альбо перадзелаў дакумент з мэтаю выкарыстаць яго ў якасцi сапраўднага, альбо выкарыстоўваў такi дакумент як сапраўдны;

    • пастаўлены яму дыягназ хваробы альбо iнфекцыi, якая падлягае абавязкаваму лячэнню на падставе Закона ад 5 снежаня 2008 г. аб прадухiленнi i процiдзейнiчаннi iнфекцыям i iнфекцыйным захворванням сярод людзей (Дз. У. № 234, поз. 1570), альбо ёсць падазрэнне такога захворвання, а iншаземец не дае згоды на лячэнне;

    • не выканаў падатковых абавязкаў у адносiнах да Дзяржаўнай Казны;

    • знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча нелегальна.

  1. пакiнуў на пастаянна тэрыторыю Рэспублiкi Польшча.


3.11 ХАДАЙНIЦТВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ Ў ВЫПАДКУ ЗНАХОДЖАННЯ ЗА МЯЖОЙ
Iншаземец, якi знаходзiцца за мяжой падае заяву аб выдачы дазволу на часовае пражыванне праз консула да ваяводы, адпаведнага па месцу запланаванага жыхарства. Заява аб выдачы дазволу на часовае пражыванне падаецца на фармуляры. 
Калi заява на дазвол на часовае пражыванне была пададзены за мяжой, рашэнне ваяводы можа быць дастаўлена праз консула.
Калi на момант выдачы рашэння аб прызнаннi дазволу на часовае жыхарства iншаземец знаходзiцца за мяжой, каб уехаць на тэрыторыю Польшчы iншаземец абавязаны хадатайнiчаць аб выдачы Шэнгенскай вiзы з мэтаю рэалiзацыi дазволу на часовае пражыванне.
Вiд на жыхарства будзе выдыдены пасля ўезду на тэрыторыю Польшчы ваяводам, якi выдаў дазвол на часовае пражыванне. Iншаземей абавязаны асасбiста атрымаць вiд на жыхарства, а ў выпадку з малалетнiм меньш чым 13 гадоў – атрымлiвае яго праўны прадстаўнiк альбо апякун.

РАЗДЗЕЛ IV

ВIД НА ЖЫХАРСТВА
4.1 АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

Iншаземецу, якi атрымаў:

  • дазвол на часовае пражыванне

  • дазвол на пасяленне

  • дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС

- выдаецца вiд на жыхарства.
Вiд на жыхарства, на працягу тэрмiна яго дзеяння, пацвярджае асобу iншаземца на працягу яго знаходжання на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i дае права разам з падарожным дакументам, да шматразавага перасякання польскай мяжы без вiзы.
У выпадку адсутнасцi прапiскi на часовае пражыванне больш за 2 месяцы, на вiдзе на жыхарства не падаюцца адрасныя даныя.
Калi на момант выдачы рашэння аб прызнаннi дазволу на часовае жыхарства iншаземец знаходзiцца за мяжой, каб уехаць на тэрыторыю Польшчы iншаземец абавязаны хадайнiчаць аб выдачы Шэнгенскай вiзы з мэтаю рэалiзацыi дазволу на часовае пражыванне

Вiд на жыхарства будзе выдадзены пасля ўезду на тэрыторыю Польшчы праз ваяводу, якi выдаў дазвол на часовае пражыванне. Iншаземец абавязаны сам атрымаць вiд на жыхарства, a ў выпадку з малалетнiм меньш за 13 гадоў – дакумент атрымлiвае яго ўпаўнаважаны прадстаўнiк альбо апякун.
Аплата за выдачу вiда на жыхарства выносiць 50 польскiх злотых. Збор уносiцца на рахунак вызначанага ваяводы.
4.2 АБМЕН ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
Iншаземец мае абавязак замянiць вiд на жыхарства ў наступных выпадках:

  1. змена даных, якiя знаходзяцца на вiдзе на жыхарства;

  2. змена знешняга выгляду, якi перашкаджвае ўстанавiць яго асобу;

  3. вiд на жыхарства пашкоджаны i перашкаджвае карыстаць з яго;

  4. страта альбо пашкоджанне вiда на жыхарства;

  5. тэрмiн дзеяння вiда на жыхарства закончыўся ў сувязi з атрыманнем дазволу на пасяленне альбо дазволу на жыхарства доўгатэрмiновага рэзiдэнта ЕС.


4.3 УСТАНОВА ПА АБМЕНУ ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
Абмен вiда на жыхарства праводзiцца праз вызначанага ваяводу па месцу жыхарства iншаземца. Вiд на жыхарства выдаецца i абменьваецца пасля аплаты.
Заява па абмену вiда на жыхарства падаецца на фармуляры. Iншаземец, якi хадайнiчае аб абмене вiда на жыхарства абавязаны прадставiць дзейны падарожны дакумент i далучыць да заявы:

  1)  фатаздымкi асоб, якiя ўключаны да заявы, зробленыя ў адпаведнiм фармаце;



  2)  дакументы, неабходныя для пацвярджэння даных i абставiн прадстаўленых у заяве.
У асаблiвых абставiнах, калi iншаземец, якi хадайнiчае аб абмене вiда на жыхарства не мае i не прадстаўляецца магчымасцi атрымаць дзейны падарожны дакумент, можа прадставiць iншы дакумент, пацвярджаючы яго асобу.
4.4 СТРАТА ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
Iншаземец, якi страцiў вiд на жыхарства, абавязаны паведамiць аб гэтым ваяводу, якi выдаў яму вiд на жыхарства, на працягу 3 дзён ад даты страты.  Калi вы знайшлi страчаны вiд на жыхарства, то на працягу 3 дзён ад даты яго знаходжання паведамiць аб гэтым ваяводу i звярнуць адразу знойдзены вiд на жыхарства, калi быў ужо выдадзены новы вiд на жыхарства.
Iншаземец абавязаны вярнуць адразу вiд на жыхарства да ўстановы, якая яму яго выдала – пасля атрымання дакумента, пацвярджаючага набыццё польскага грамадзянства альбо рашэння аб адмове дазволу на часовае пражыванне, дазволу на пасяленне альбо дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС.
4.5 ПАДАРОЖНIЧАННЕ НА ПАДСТАВЕ ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
Iншаземец можа падарожнiчаць i знаходзiцца на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы (таксама на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча) без неабходнасцi атрымання вiзы на працягу тэрмiна, якi не перавышае 3 месяцаў на працягу 6 месяцаў на падставе дазволу на пражыванне, выдадзенага праз адну з дзяржаў Шэнгенскай прасторы, у выпадку Польшча – вiда на жыхарства. Пры гэтым iншаземец павiнен выконваць наступныя ўмовы ўезду i знаходжання на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы:

  • валодаць дзейным падарожным дакументам,

  • можа абгрунтаваць мэту i абставiны планаванай паездкi,

  • валодаць неабходнымi сродкамi на жыццё альбо магчымасцю iх атрымання ў згодзе з законам, а таксама

  • не зяўляецца асобаю, каторая прадстаўляе пагрозу для грамадзянскага ладу, унутранай бяспекi, грамадзянскага здароў’я альбо мiжнародных адносiнаў дзяржаў Шэнгенскай прасторы, i не знаходзiцца ў спiску грамадзян, каторым адмоўлены ўезд на тарэторыю гэтых дзяржаў.

Дзяржавы Шэнгенскай прасторы: Аўстрыя, Бельгiя, Данiя, Фiнляндыя, Францыя, Грэцыя, Iспанiя, Люксембург, Нiдэрланды, Германiя, Партугалiя, Швецыя, Iталiя, Эстонiя, Лiтва, Латвiя, Мальта, Польшча, Чэхiя, Славакiя, Славенiя, Венгрыя, а таксама Швейцарыя, Нарвегiя i Iсландыя (апошнiя 3 дзяржавы не належаць да ЕС, але належаць да Шэнгенскай прасторы).
Трэба падкрэслiць, што: Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Кiпр, Балгарыя i Румынiя з’яўляюцца дзаржавамi-членамi ЕС, але не належаць да дзяржаў Шэнгенскай прасторы

РАЗДЗЕЛ V

АПЕЛЯЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА
Бок, незадаволены рашэннем адпаведнага ваяводы, выдадзенага па справе: дазволу на часовае пражыванне / дазволу на пасяленне / дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС / прадаўжэння вiзы / абмена вiда на жыхарства мае права да падачы апеляцыi на працягу законнага тэрмiна 14 дзён ад даты даручэння рашэння да вышэйшай установы, якою ў вп. справах з'яўляецца Кiраўнiк Ўстановы па справах Iншаземцаў.
Апеляцыя падаецца да Кiраўнiка Ўстановы па справах Iншаземцаў праз ваяводу, якi выдаў рашэнне. Асоба, каторая падае апеляцыю абавязана пастаiць на ёй свой подпiс.
Апеляцыйная працэдура адбываецца ў згодзе з Агульнымi звесткамi (раздзел II).
5.1 ПРОПУСК ТЭРМIНА

У выпадку пропуска тэрмiна падачы апеляцыi iншаземец на працягу сямi дзён ад даты спынення прычыны пропуска тэрмiна можа хадайнiчаць аб паўторным прызнаннi гэтага тэрмiна. Iншаземец абавязаны абгрунтаваць, што пропуск тэрмiна адбыўся без яго вiны. Адначасова з падачай хадайнiцтва неабходна падаць апеляцыю.


5.2 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

Калi вы хочаце азнаёмiцца з матэрыялямi справы бок альбо ўпаўнаважаны прадстаўнiк павiнен скантактавацца праз тэлефон з сакратарыятам Аддзялення па Справах Апеляцыi, Дэпартамента Легалiзацыi Пражывання, Установы па Справах Iншаземцаў - тэл. (22) 60 175 14, з мэтаю ўстанаўлення дакладнага тэрмiна з’яўлення ў Пункце Абслугi Iншаземцаў, Установы па Справах Iншаземцаў па адрасу: Варшава, вул. Таборова 35 [Warszawa, ul. Taborowa 33].


Iнфармацыя па справах азнаямлення з матэрыялямi справы прадстаўляецца ў рабочыя днi, акрамя серады, ад 10.00 да 15.00 гадзiн.
5.3 СПОСАБЫ ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ, ПАСВЕДЧАННЯЎ

ДАКУМЕНТЫ ПАВIННЫ БЫЦЬ:

  • арыгiналамi альбо копiямi, пацверджанымi праз установу як дакладная копiя. Iншаземец можа пацвярдзiць копiю дакумента ў Офiсе Падачы Дакументаў Установы па Справах Iншаземцаў: 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16]; ад 8.15 да 16.00 гадзiн.

  • пераведзяны на польскую мову польскiм прысяжным перакладчыкам.

Дакументы (заявы, абгрунтавання, пасведчання) можна таксама падаваць:

  • на пошце на адрас 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16].

  • Непасрэдна ў Офiсе Падачы Дакументаў Установы па Справах Iншаземцаў: 00–564 Варшава, вул. Кошыкова 16 [00–564 Warszawa, ul. Koszykowa 16]; ад 8.15 да 16.00 гадзiн.

5.4 СКАРГА

Бок можа падаць скаргу на рашэнне Кiраўнiка Ўстановы па Справах Iншаземцаў да Ваяводскага Адмiнiстрацыйнага Суда ў Варшаве, на працягу 30 дзён ад даты ўручэння рашэння. Бок падае скаргу праз Кiраўнiка Ўстановы па Справах Iншаземцаў.


Падача скаргi да Ваяводскага Адмiнiстрацыйнага Суда ў Варшаве на канчатковае рашэнне не легалiзiруе знаходжання iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча.

Пасведчанне

Я атрымаў/ла на ....................................... мове навучанне для iншаземцаў, якiя хадайнiчаюць аб атрыманнi дазволу на часовае пражыванне.

 


............................................................           .......................................................................................

(месца, дата)                                                  подпiс заяўнiка альбо ўпаўнаважанага прадстаўнiка


 
 
 ................................................................... 

        магчымы подпiс перакладчыка
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка