Навучанне для iншаземцаў – дазвол на часовае пражыванне раздзел I як правiльна запоўнiць заяву




старонка2/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.5 Mb.
1   2   3

3.4 УСТАНОВА ЯКАЯ РАЗГЛЯДВАЕ ЗАЯВУ


Заява аб прызнаннi дазволу на часовае пражыванне падаецца да адпаведнага ваяводы па месцу жыхарства iншаземца, а ў выпадку знаходжання iншаземцы за мяжою – праз консула да адпаведнага ваяводы па месцу планаванага пражывання iншаземца.
3.5 ДАКУМЕНТЫ

Iншаземец абавязаны:



  • прадставiць дзейны падарожны дакумент. У асаблiва абгрунтаваных абставiнах, калi iншаземец не мае дзейнага падарожнага дакумента i не мае магчымасцi атрымаць яго, можа прадставiць iншы дакумент пацвярджаючы яго асобу.

  • Прадставiць запоўнены фармуляр заявы i далучыць да заявы:

    • 4 актуальныя фатаздымкi - непашкоджаныя, каляровыя, з памерамi 35x45 мм, зробленыя на працягу апошнi 6 месяцаў на ясным фоне, з добраю вастрынёю, i на якiм выразна вiднеюць вочы i твар ад верхняй часткi галавы да верхняй часткi плеч, каб твар займавала 70-80 % фатаздымку; на фатаздымку асоба павiнна быць прадстаўлена без галаўнога ўбору i цёмных акуляраў, глядзець перад сабой з адкрытымi вачыма, не закрытымi валасамi, з натуральным выразам твары i закрытым ротам;

    • дакументы неабходныя да пацвярджэння даных, якiя замешчаны ў заяве i абставiны, якiя абгрунтоўваюць падачу заявы на выдачу дазволу на часовае пражыванне;

    • пасведчанне аплаты дзяржаўнага збору;

    • дакументы, якiя пацвярджаюць медыцынскае страхаванне ў адпаведнасцi з палажэннямi аб забяспячэннi медычнай апекi фiнансаванай за кошт дзяржаўных сродкаў альбо пацвярджэнне страхаўшчыка пакрыць выдаткi на лячэнне на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча. Вп. дакументы неабходна далучаць у выпадку хадайнiцтва аб прызнаннi дазволу на часовае пражывання з-за:

      • выконвання працы (п. 1); правядзення гаспадарчай дзейнасцi (п. 2); далучэння да сям’i (п. 7); дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС, дадзены праз iншую дзяржаву-члена Еўрапейскага Саюза (п. 13); навучання ў вышэйшай навучальнай установе на стацыянарнай форме навучання (п. 16); навучання (п. 20); прафесiйнага навучання (п. 21); сямейных сувязей (п. 22); iншых абставiн (п. 24) а таксама

      • у выпадку: мужа/жонкi альбо паўналетняга дзiцяцi iншаземца, аб якiм гаворыцца ў арт. 54 (п. 9); члена сям’i iншаземца, аб якiм гаворыцца ў п. 13 (п. 14); навукоўцаў (п. 17); iншаземцаў, якiя валодаюць дакументам на жыхарства з паметкаю «навуковец» (п. 18); сьвятарам, членам ордэна альбо асобам, якiя выконваюць рэлiгiйныя фунцыi ў касцёлах i рэлiгiйных аб’яднаннях (п. 23).

  • дакументы, якiя пацвярджаюць стабiльныя i рэгулярныя даходы дастатковыя да пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне сябе i членаў сям’i, на ўтрыманнi iншаземцы. Вп. дакументы неабходна далучаць у выпадку хадайнiцтва аб прызнаннi дазволу на часовае пражывання з-за:

    • выконвання працы (п. 1); правядзення гаспадарчай дзейнасцi (п. 2); далучэння да сям’i (п. 7); дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС, дадзены праз iншую дзяржаву-члена Еўрапейскага Саюза (п. 13); прафесiйнага навучання (п. 21); сямейных сувязей (п. 22); iншых абставiн (п. 24) а таксама

    • у выпадку: мужа/жонкi альбо паўналетняга дзiцяцi iншаземца, аб якiм гаворыцца ў арт. 54 (п. 9); члена сям’i iншаземца, аб якiм гаворыцца ў п. 13 (п. 14).

  • дакументы, якiя пацвярджаюць валоданне дастатковымi фiнансавымi сродкамi на пакрыццё выдаткаў на ўтрыманне i вяртанне да краю паходжання. Вп. дакументы неабходна далучаць у выпадку хадайнiцтва аб прызнаннi дазволу на часовае пражывання з-за:

    • навучання ў вышэйшай навучальнай установе на стацыянарнай форме навучання (п. 16);

    • навучання (п. 20) а таксама

    • у выпадку: навукоўцаў (п. 17); iншаземцаў, якiя валодаюць дакументам на жыхарства з паметкаю «навуковец» (п. 18).

  • права на жыллё, дзе iншаземец знаходзiцца альбо мае намер знаходзiцца. За права на жыллё, дзе iншаземец знаходзiцца альбо мае намер знаходзiцца, не лiчыцца дагавор прадстаўлення ў распараджэнне жылля, хiба што асобаю якая прадстаўляе жыллё з’яляецца член сям’i па зыходняй альбо ўзыходняй лiнii першай ступенi, альбо мужам/жонкаю, бацькамi мужа/жонкi альбо братам/сястрою iншаземца.

Права на жыллё неабходна далучаць у выпадку хадайнiцтва аб прызнаннi дазволу на часовае пражывання з-за:

  • выконвання працы (п. 1); правядзення гаспадарчай дзейнасцi (п. 2); далучэння да сям’i (п. 7); дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС, дадзены праз iншую дзяржаву-члена Еўрапейскага Саюза (п. 13); навучання (п. 20); прафесiйнага навучання (п. 21); сямейных сувязей (п. 22); iншых абставiн (п. 24) а таксама

  • у выпадку: мужа/жонкi альбо паўналетняга дзiцяцi iншаземца, аб якiм гаворыцца ў арт. 54 (п. 9); члена сям’i iншаземца, аб якiм гаворыцца ў п. 13 (п. 14)


ВЫКЛЮЧЭННЕ

Вымаганне аб прадстаўленнi дакументаў, пацвярджаючых валоданнем: правам на жыллё, стабiльнымi i рэгулярнымi даходамi i медыцынскiм страхаваннем не датычыць: мужа/жонкi польскага грамадзянiна, непаўналетняга дзiцяцi якi нарадзiўся на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i з’яўляецца дзiцём iншаземца, якi знаходзiцца на тэрыторыi РП на падставе дазволу на часовае пражыванне, iншаземцаў, якiя ўдзельнiчаюць у прафесiйным навучаннi i працоўнах стажах рэалiзаваныя ў рамках праграмаў Еўрапейскага Супрацоўнiцтва i ахвяр гандлю людзьмi.
3.6 ЧЛЕН СЯМ’I

Членам сям’i iншаземца з’яўляецца:

  1. асоба, якая заключыла з нiм шлюб прызнаны сапраўдным праз заканадаўства Рэспублiкi Польшча;

  2. малалетняе дзiцё гэтага iншаземца i асобы, якая заключыла з нiм шлюб прызнаны сапраўдным праз заканадаўства Рэспублiкi Польшча, а таксама прыёмнае дзiцё;

  3. малалетняе дзiцё гэтага iншаземца, а таксама прыёмнае дзiцё, якое пазастае на яго ўтрыманнi i над якiм iншаземец ажыццяўляе фактычную бацькоўскую ўладу;

  4. малалетняе дзiцё асобы, аб якой гаворыцца ў п. 1, а таксама прыёмнае дзiцё, якое пазастае на яго ўтрыманнi i над якiм iншаземец ажыццяўляе фактычную бацькоўскую ўладу;

  5. членам сям’i малалетняга iншаземца, якi валодае статусам бежанца i знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча з’яўляецца таксама член сям’i па зыходняй лiнii першай ступенi.

Адпаведна да арт. 54 Закона аб iншаземцах дазвол на часовае пражыванне з мэтаю далучэння да сям’i прызнаецца члену сям’i iншаземца, якi знаходзiцца на тэрытрыi Рэспублiкi Польшча:




    1. на падставе дазволу на пасяленне;

    2. на падставе дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС;

    3. якi валодае статусам бежанца;

    4. у сувязi з прадстаўленнем дадатковай аховы;

    5. мiнiмум на працягу 2 гадоў на падставе дазволу на часовае пражыванне, у тым лiку непасрэдна перад паданнем заявы аб прызнаннi дазволу на часовае пражыванне для члена сям’i – на падставе дазволу выдадзенага на тэрмiн пражывання не меньшы чым 1 год;

    6. на падставе дазволу на часовае пражыванне, аб якiм гаворыцца ў арт. 53 ч. 1 п. 17 i 18.


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка