Навучанне для iншаземцаў – дазвол на часовае пражыванне раздзел I як правiльна запоўнiць заяву




старонка1/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.5 Mb.
  1   2   3
Навучанне для iншаземцаў – дазвол на часовае пражыванне
РАЗДЗЕЛ I

ЯК ПРАВIЛЬНА ЗАПОЎНIЦЬ ЗАЯВУ
РАЗДЗЕЛ II

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

2.1 ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА

2.2 УМОВЫ ЗНАХОДЖАННЯ IНШАЗЕМЦАЎ НА ТЭРЫТОРЫI РП

2.3 ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ,
ПАСВЕДЧАННЯЎ

2.4 ТЭРМIН РАЗГЛЯДУ СПРАВЫ

2.5 ПАЎНАМОЦТВА

2.6 УРУЧЭННЕ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

2.7 УРУЧЭННЕ ПАСЫЛАК У ВЫПАДКУ ВЫЯЗДУ ЗА МЯЖУ

2.8 ПАТРАБАВАННЕ ПРЫТРЫМЛIВАЦЦА ТЭРМIНА

2.9 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

2.10 ДЗЯРЖАЎНЫ ЗБОР
РАЗДЗЕЛ III

ДАЗВОЛ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ

3.1 АБСТАВIНЫ, ЯКIЯ МОГУЦЬ БЫЦЬ ПАДСТАВАЙ ДА ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА
ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ

3.2 ДАЗВОЛ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ Ў ВЫПАДКУ НЕЛЕГАЛЬНАГА
ЗНАХОДЖАННЯ НА ТЭРЫТОРЫI РП

3.3 ДАДАТКОВЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВЫ

3.4 УСТАНОВА, ЯКАЯ РАЗГЛЯДВАЕ ЗАЯВУ

3.5 ДАКУМЕНТЫ

3.6 ЧЛЕН СЯМ’I

3.7 ТЭРМIН НА ЯКI ВЫДАЕЦЦА ДАЗВОЛ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ

3.8 ПАКIДАННЕ ЗАЯВЫ БЕЗ РАЗГЛЯДУ

3.9 АДМОВА Ў ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ

3.10 АНУЛЯВАННЕ ДАЗВОЛУ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ

3.11 ХАДАЙНIЦТВА АБ ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ Ў
ВЫПАДКУ ЗНАХОДЖАННЯ ЗА МЯЖОЙ
РАЗДЗЕЛ IV

ВIД НА ЖЫХАРСТВА

4.1 АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI

4.2 АБМЕН ВIДА НА ЖЫХАРСТВА

4.3 УСТАНОВА ПА АБМЕНУ ВIДА НА ЖЫХАРСТВА

4.4 СТРАТА ВIДА НА ЖЫХАРСТВА

4.5 ПАДАРОЖНIЧАННЕ НА ПАДСТАВЕ ВIДА НА ЖЫХАРСТВА
РАЗДЗЕЛ V

АПЕЛЯЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА

5.1 ПРОПУСК ТЭРМIНА

5.2 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

5.3 СПОСАБЫ ПАДАЧЫ ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ,
ПАСВЕДЧАННЯЎ

5.4 СКАРГА
РАЗДЗЕЛ I
ЯК ПРАВIЛЬНА ЗАПОЎНIЦЬ ЗАЯВУ
Запаўняючы заяву аб выдачы дазволу на легальнае знаходжанне трэба памятаць каб:

  • запоўнiць заяву дакладна на польскай мове;

  • запоўнiць усе неабходныя графы заявы ў адпаведнасцi з фактычным станам;

  • запоўнiць вялiкiмi лiтарамi ў адпаведных кратках;

  • калi раней вы падавалi iншыя асабовыя даныя – праiнфармаваць аб гэтым у абгрунтаванні;

  • падаць месца фактычнага пражывання, дзе атрымлiваеце паштовыя адпраўлення;

  • у графе адносна судзiмасцi падаць iнфармацыю аб усiх выдадзеных выраках i аб праходзячых судаводствах па крымiнальных справах альбо адмiнiстратыўных праванарушэннях;

  • у выпадку сумненняў адносна выдадзеных выракаў падаць, што судаводства ў ходзе развiцця (УВАГА: аплата штрафу не азначае, што крымiнальнае судаводства не было разпачынена i не выдадзены вырак);

  • далучыць да заявы пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору;

  • далучыць да заявы фатаздымкi ў адпаведным фармаце;

  • паставiць уласнаручны подпiс i падаць iмя i прозвiшча лацiнскiмi лiтарамi;

  • у выпадку хадайнiцтва аб выдачы дазволу на часовае пражыванне з мэтаю далучэння да сям’i (арт. 53, ч. 1, п. 7, Закона аб iншаземцах) заяву падпiсвае iншаземец пражываючы на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, аднак на дазвол для малалетняга дзiцяцi патрэбна згода ўсiх асоб, якiя маюць права бацькоўской апекi;

  • прадставiць дзейны падарожны дакумент. У асаблiвых выпадках, калi iншаземец не валодае дзейным падарожным дакументам i не мае магчымасцi атрымаць яго, можа прадставiць iншы дакумент пацвярджаючы яго асобу;

  • далучыць кожны дакумент, якi можа пацвярдзiць даныя пададзеныя ў заяве альбо дапаможа хутка разглядзець справу;

  • у выпадку сумненняў – папрасiць дапамогi ў працаўніка ваяводскага праўлення.

РАЗДЗЕЛ II

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКI
2.1 ЮРЫДЫЧНАЯ ПАДСТАВА

  • Закон ад 13 чэрвеня 2003 г. аб iншаземцах (адзiны тэкст Дз. У. ад 2006 г. № 234 поз. 1694 cа змяненнямi).

  • Закон ад 14 чэрвеня 1960 г. – Кодэкс Працэсуальны ў органах выканаўчай улады (адзiны тэкст Дз. У. ад 2000 г. № 98, поз. 1071, са змяненнямi).

  • Распараджэнне Еўрапейскага Парламента i Рады (WE) № 810/2009 ад 13 лiпеня 2009 г., якое устанаўлiвае Вiзавы Кодэкс ЕС (Дз. Урз. УЕ Л 243 ад 15.09.2008, стр. 1). 


2.2 УМОВЫ ЗНАХОДЖАННЯ IНШАЗЕМЦАЎ НА ТЭРЫТОРЫI РП

Iншаземец можа знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польша, калi валодае:

1) дзейным падарожным дакументам;

2) дзейнаю вiзаю альбо iншым дзейным дакументам упаўнаважваючы да выязду i знаходжання на гэтай тэрыторыi, калi iснуе патрабаванне;

3) дазвол на выязд да iншай дзяржавы альбо дазвол на пражыванне ў iншай дзяржаве, калi такi дазвол патрабуецца ў выпадку праезду транзытам.


Iншаземец можа падарожнiчаць i знаходзiцца на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы (таксама на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча) без неабходнасцi набываць вiзу на працягу 3 месяцаў на працягу тэрмiну 6 месяцаў на падставе нацыянальнай вiзы альбо дазволу на пражыванне выдадзенага праз адну з дзяржаў Шэнгенскай прасторы, у выпадку Польшчы – вiд на жыхарства. Адначасова iншаземец абавязаны выконваць агульныя ўмовы ўезду i знаходжання на тэрыторыi дзяржаў Шэнгенскай прасторы, гэта значыць:

  • валодаць дзейным падарожным дакументам,

  • патрапi абгрунтаваць мэту i ўмовы планаванага знаходжання, а таксама

  • валодаць дастатковымi сродкамi на пражыванне альбо магчымасцю iх атрымання ў адпаведнасцi з законам, а таксама

  • не з’яўляецца асобаю, знаходжанне якой прадстаўляе небяспеку для грамадзянскага ладу, унутранай бяспекi, публiчнага здароў’я альбо мiжнародных адносiн адной з дзяржаў ЕС, асаблiва калi яго даныя не былi ўнесены на гэтай падставе да нацыянальных баз даных дзяржаў ЕС з мэтаю адмовы ўезду.


Дзяржавы Шэнгенскай прасторы: Аўстрыя, Бельгiя, Данiя, Фiнляндыя, Францыя, Грэцыя, Iспанiя, Люксембург, Нiдэрланды, Германiя, Партугалiя, Швецыя, Iталiя, Эстонiя, Лiтва, Латвiя, Мальта, Польшча, Чэхiя, Славакiя, Славенiя, Венгрыя, а таксама Швейцарыя, Нарвегiя i Iсландыя (апошнiя 3 дзяржавы не належаць да ЕС, але належаць да Шэнгенскай прасторы).
Трэба падкрэслiць, што: Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Кiпр, Балгарыя i Румынiя з’яўляюцца дзаржавамi-членамi ЕС, але не належаць да дзаржаў Шэнгенскай прасторы.
2.3 ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВАЎ, ДАКУМЕНТАЎ, АБГРУНТАВАННЯЎ, ПАСВЕДЧАННЯЎ

Заявы, хадайнiцтва i дакументы па справах легалiзацыi знаходжання iншаземцаў на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча павiнны быць:




  • складзеныя на польскай мове;

  • арыгiналамi альбо копiямi, пацверджанымi ў праўленнi – верна з арыгiналам;

  • замест арыгiналу дакумента бок можа падаць копiю дакумента, калi яго верагоднасць з арыгiналам пасведчана праз натарыўса альбо праз удзельнiчаючага ў справе ўпаўнаважанага бокам адваката, юрысконсульта, прадстаўнiка патэнтнага альбо падатковага консульта – не адносiцца да падарожных дакументаў асобы;

  • перакладзеныя на польскую мову праз прысяжнага перакладчыка – у выпадку дакументаў складзеных на замежнай мове, якiя з’яўляюцца доказам у працэсе (не адносiцца да падарожных дакументаў).



2.4 ТЭРМIН РАЗГЛЯДУ СПРАВЫ

У адпаведнасці з абавязваючымя юрыдычнымі палажэннямі разгляд:

  • справы ў парадку выясняючага працэсу павінен наступіць не пазней, чым праз адзін месяц,

  • асаблiва складанай справы – не пазней, чым праз два месяцы ад даты распачацця працэсу,

  • а ў парадку апеляцыйнай працэдура – на працягу месяца ад даты атрымання апеляцыі.

Разгляд справы аб атрыманнi дазволу на пасяленне альбо дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС – павiнен наступiць не пазней, чым праз 3 месяцы ад даты распачацця працэсу,

  • у парадку апеляцыйнай працэдура – павiнен наступiць на працягу 2 месяцаў ад даты атрымання апеляцыі.

Перад прыняццём рашэння аб выдачы дазволу на часовае пражыванне / дазволу на пасяленне / дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС адпаведны ваявода абавязаны звярнуцца да каменданта Пагранічнай стражы, каменданта Ваяводскага Ўпраўлення Паліцыі, Кіраўніка Агенцтва Ўнутранай Бяспекі, a ў выпадку патрэбы да іншых органаў, з заявяю перадаць інфармацыю - чы ўезд i знаходжанне іншаземцы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча прадстаўляе пагрозу для абароны і бяспекі дзяржавы альбо аховы бяспекі і грамадзянскага ладу.


Mаючы на ўвазе факт, што вп. органы маюць абавязак перадаць неабходную інфармацыю на працягу 30 дзён неабходна спадзявацца, што працэдура ў справе будзе цягнуцца больш 30 дзён.
Аб кожным выпадку не разгледжання справы ў вышэйпамянутых тэрмінах, орган першай і другой інстанцыі абавязаны праінфармаваць бок, падаць прычыну спазнення i новы тэрмiн разгляду справы.

2.5 ПАЎНАМОЦТВА

Бок можа прадстаўляць свае інтарэсы праз упаўнаважанага прадстаўніка, хіба што характар дзеянняў патрабуе асабістага ўдзелу. Упаўнаважаным прадстаўніком можа быць фізічная асоба валодаючая поўнай дзеяздольнасцю.

  • паўнамоцтва павінна быць складзена ў пісьмовай форме альбо прадстаўлена да пратаколу;

  • упаўнаважаны прадстаўнік далучае да матэрыялаў справы арыгінал альбо пацверджанае ў праўленні пасведчанне паўнамоцтва;

  • разам з паўнамоцтвам да акт справы трэба далучыць пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору ў памеры 17 польскіх злотых;

  • дадзенае паўнамоцтва павінна ўваўнаважваць да прадстаўлення інтарэсаў іншаземцы ў вызначаным працэсе як перад ваяводам, так і перад Кіраўніком Праўлення да Спраў Іншаземцаў.



2.6 УРУЧЭННЕ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

Усе лісты (паведамлення, вызавы, рашэння, пастановы i тд.) уручаюцца праз пошту пад распiску аб уручэннi, альбо праз чыноўнiкаў органаў першай альбо другой iнстанцыi.



Лiсты ўручаюцца на паданы бокам адрас альбо ў кожнае месца, дзе ён знаходзiцца. Лiсты можна ўручыць на месца працы асобе ўпаўнаважанай працадаўцам атрымлiвать паштовыя адпраўлення.
ЗМЕНА АДРАСА

У ходзе працэсу бакi, а таксама iх прадстаўнікі і ўпаўнаважаныя асобы маюць абавязак праінфармаваць орган адміністрацыі аб кожнай змене сваяго адраса i месца знаходжання. У ходзе працэсу лісты заўсёды ўручаюцца на апошні адрас, які быў пададзены ў органе.



  • У выпадку недагляду вп. абавязку ўручэнне ліста на апошні адрас прызнаецца сапраўдным.

  • АДСУТНАСЦЬ АДРАСАТА: У выпадку адсутнасці адрасата ліст уручаецца пад распіску даросламу жыльцу, суседу альбо наглядчыку дому, калі гэтыя асобы прыймуць рашэнне перадаць ліст адрасату. Адрасат паведамляецца аб дастаўцы ліста суседу альбо наглядчыку дома з дапамогай паведамлення, якое размяшчаецца ў паштовай скрыні альбо, калі гэта немагчыма, у дзвярах кватэры.


ЛІСТЫ ЎРУЧАЮЦЦА:

  • Боку. На пададзены праз яго адрас, а калі інтарэсы боку прадстаўляе ўпаўнаважаны прадстаўнік – гэтаму прадстаўніку.

    • Бок мае абавязак пацвярдзіць атрыманне ліста сваім подпісам і падаць дату ўручэння. Калі асоба ўхіліцца ад пацвярджэння ўручэння, даручаючы мае абавязак пацвердзіць дату ўручэння і падаць асобу, каторая атрымала ліст i прычыну адсутнасці падпісу.

    • Калі бок ухіліцца прыняць ліст высланы праз пошту альбо ўручаны іншым спосабам, ліст будзе звернуты адпраўшчыку з паметкай аб абмове прыняцця і даце адмовы. У гэтым выпадку прызнаецца, што ліст быў уручаны ў дзень адмовы яго прыняцця адрасатам.

  • Упаўнаважанай асобе. Калі інтарэсы боку прадстаўляе ўпаўнаважаны прадстаўнік ліст уручаецца гэтаму прадстаўніку. Калі ўстаноўлена некалькі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў, бок назначае аднаго з ніх да спраў уручэнняў і паведамляе аб гэтым орган, якi праводзіць справу. Калі іншаземец не назначы ўпаўнаважанага прадстаўніка, ліст уручаецца толькі аднаму з прадстаўнікоў.


У ВЫПАДКУ АДСУТНАСЦІ МАГЧЫМАСЦІ ЎРУЧЭННЯ ЛІСТА ЎКАЗАНЫМ ВЫШЭЙ СПОСАБАМ:

  • У выпадку ўручэння ліста поштай, яна захоўвае ліст на працягу 14 дзён у сваім адзяленні,

  • У выпадку ўручэння ліста супрацоўнікам праўлення гміны (горада) альбо ўпаўнаважанай асобай ці органам, ліст захоўваецца на працягу 14 дзён у праўленні адпаведнай гміны (горада). 

Паведамленне аб выхадзе лiста з iнфармацыяй яго прыняцця на працягу 7 дзён, пачынаючы ад дня выстаўлення паведамлення, размяшчаецца ў паштовай скрынi альбо, калi гэта немагчыма, у дзвярах кватэры адрасата, яго офiса альбо iншага памяшкання, дзе адрасат выконвае сваю прафесiйную дзейнасць альбо ў вiдавочным месцы каля ўваходу да дому адрасата.


У выпадку не прыняцця лiста ў вп. тэрмiне, паўторна выстаўляецца паведамленне аб магчамасцi прыняцця лiста не пазней за 14 дзён ад першага паведамлення.
Уручэнне лiста лiчыць зробленым ў апошнi дзень вп. тэрмiна, а лiст неабходна пакiнуць у матэрыялах справы.

2.7 УРУЧЭННЕ ПАСЫЛАК У ВЫПАДКУ ВЫЯЗДУ ЗА МЯЖУ

  • У выпадку выязду за мяжу неабходна вызначыць упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы i паведамiць аб гэтым орган, якi праводзiць разгляд справы. У выпадку недагляду вп. абавязку ўручэнне ліста на апошні адрас прызнаецца сапраўдным.

  • Бок якi пражывае за мяжой альбо мае галоўны офiс за мяжой, у выпадку калi не ўстаноўлен упаўнаважаны прадстаўнiк пражываючы ў краiне, абавязаны вызначыць упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы. У выпадку не вызначэння упаўнаважанага прадстаўнiка да прадстаўлення iнтарэсаў у Польшчы прызначаныя для гэтага боку лiсты перадаюцца да матэрыялаў справы з паметкай уручана



2.8 ПАТРАБАВАННЕ ПРЫТРЫМЛIВАЦЦА ТЭРМIНА

Заявы i хадайнiцтва складзеныя на польскай мове падаюцца ў вызначаным для гэтай дзеяння тэрмiне.

Тэрмiн да выканання вызначанай дзеяння лiчыцца прытрыманым, калi да яго заканчэння лiст быў:

  • высланы ў форме электроннаго дакумента ў разуменнi пастанаўленняў Закона ад 17 лютага 2005 r. аб камп’ютэрызацыi дзеяння суб’ектаў рэалiзоўваючых дзяржаўныя праграмы, з пацверджаннем яго прадстаўлення да органа дзяржаўнага кiравання,

  • высланы ў польскiм паштовым аддзяленнi,

  • прадстаўлены да польскай консульскай установы,

  • прадстаўлены салдатам да каманднай вайсковай часткi,

  • прадстаўлены да капiтана карабеля праз члена флоцкага экiпажа,

  • прадстаўлены да адмiнiстрацыi папраўчай установы праз асобу, пазбаўленую свабоды.


Лiсты таксама могуць быць прадстаўлены непасрэдна да ўстановы, якая праводзiць разгляд справы.
Акрамя таго, датаю вызначанай дзеяння лiчыцца:

  • у выпадку ўручэння праз прадстаўнiка загранiчнага паштовага аддзялення – дата атрымання праз польскае паштовае аддзяленне (дата паштовага штампу польскага паштовага аддзялення);

  • у выпадку ўручэння праз прадстаўнiка кур’ерскай фiрмы (пасылка высланая як у Польшчы, так i за мяжой) – дата атрымання праз вызначаную ўстанову.


У выпадку пропуска тэрмiна да дапаўнення фармальных недахопаў iншаземец на працягу сями дзён ад даты спынення прычыны пропуска тэрмiна можа падаць заяву аб яго аднаўленнi. Iншаземец абавязаны абгрунтаваць, што пропуск тэрмiна наступiў без яго вiны. Адначасова з падачай заявы трэба дапоўнiць фармальныя недахопы.

2.9 АЗНАЯМЛЕННЕ З МАТЭРЫЯЛАМI СПРАВЫ

  • На кожнай стадыi працэсу бок мае права на доступ да матэрыялаў справы, рабiць паметкi, копii альбо выпiскi. Гэта права дзейнiчае таксама пасля заканчэння працэдуры.

  • Бок можа звярнуцца з заяваю пасведчання выпiсак i копiй матэрыялаў справы альбо выдачы пасведчаных выпiсак з матэрыялаў справы, калi гэта абаснавана сур’ёзным iнтарэсам для бока.

  • Дзяржаўны збор пасведчання адпаведнасцi выпiскi альбо копii дакумента з актаў справы састаўляе 5 польскiх злотых за кожную поўную альбо распачатую старонку.

  • Актыўны ўдзел у працэдуры. Установы дзяржаўнай адмiнiстрацыi абавязаны забязпечыць бакам актыўны ўдзел у кожнай стадыi працэдуры, а перад выдачаю рашэння прадставiць магчымасць пракаменцiраваць сабраныя доказы i матэрыялы, а таксама прадстаўленыя запыты.

  • Бок можа азнаёмiцца з сабранымi доказамi ў справе, дапоўнiць прадстаўленую заяву i зрабiць пасведчанне да пратаколу.



2.10 ДЗЯРЖАЎНЫ ЗБОР

Абавязак па аплаце дзяржаўнага збору за адпаведныя формы легалiзацыi пражывання ўзнiкае пры паданнi заявы да ваяводы. Дзяржаўны сбор уносiцца на разлiковы рахунак адпаведнай падатковай установы, якою з’яўляецца войт (бургамiстр, мэр горада). Асоба, якая падае заяву альбо iншае хадайнiцтва, абавязана далучыць пацвярджэнне аплаты дзяржаўнага збору.
Дзяржаўны збор неабходна плацiць за:

  • дазвол на часовае пражыванне – 340 польскiх злотых

  • дазвол на пасяленне – 640 польскiх злотых

  • дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС – 640 польскiх злотых

  • прадаўжэнне нацыянальнай вiзы – 406 польскiх злотых

  • факультатыўнае прадаўжэнне шэнгенскай вiзы – 30 еўра

  • iншае рашэнне, акрамя вп., якое выдаецца на падставе Кодэкса Працэсуальнага ў органах выканаўчый улады – 10 польскiх злотых

  • выдачу пасведчання - 17 польскiх злотых

  • падачу дакумента, пацвярджаючага ўстанаўленне ўпаўнаважанага прадстаўнiка альбо яго пасведчання, выпiскi, копii - 17 польскiх злотых

Калi заява на дазвол на часовае пражыванне / пасяленне ўключае дзяцей альбо iншыя асобы, каторыя знаходзяцца пад апекай iншаземца, вп. аплату неабходна ўносiць па кожнай з гэтых асоб.

Калi адзiн з бакоў не заплацiць неабходную суму разам з падачай заявы, установа, якая праводзiць разгляд справы, назначыць тэрмiн да аплаты. Гэты тэрмiн не можа быць меньшы чым 7 дзён i даўжэйшы чым 14 дзён. Калi на працягу вызначанага тэрмiна заяўнiк не заплацiць неабходную суму заява падлягае звароту. Падрабязны спiс прадметаў дзаржаўнага збору, стаўкi альбо iльготы знаходзяцца ў дадатку да Закона ад 16 лiстапада 2006r. аб дзяржаўным зборы (Дз. У. № 225 поз. 1635 cа змяненнямi)
ЗВАРОТ ДЗЯРЖАЎНАГА ЗБОРУ

Зварот дзяржаўнага збору надыходзiць па заяве бакоў у сiтуацыi, калi нягледзячы на аплату дзяржаўнага збору не разпачата разгляду справы, не выдадзена пасведчанне альбо дазвол. Дзяржаўны збор не звяртаецца пасля пяцi гадоў з канца года, у каторым збор быў заплачаны. Адпаведна да арт. 12 ч. 1 вп. Закона аб дзяржаўным зборы, падатковай установай у пытаннях па джяржаўным зборы з’яўляецца войт (бургамiстр, мэр горада).


РАЗДЗЕЛ III

ДАЗВОЛ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ

Заявы на прызнанне дазволу на часовае пражыванне можна падаваць, калi iснуюць абставiны да пражывання на тэрыторыi Рэспублiкi Польша праз тэрмiн даўжэйшы чым 3 месяцы.


3.1 АБСТАВIНЫ, ЯКIЯ МОГУЦЬ БЫЦЬ ПАДСТАВАЙ ДА ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛУ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ


    1. ПРАЦА

у выпадку калi iншаземец мае дазвол на працу альбо пасведчанне ад працадаўцы ў пiсьмовай форме аб намеры даручэння iншаземцу выканання працы, калi дазвол на працу не патрабуецца,


    1. ПРАВЯДЗЕННЕ ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦI

на падставе палажэнняў абавязваючых у гэтай сферы на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, карыснай для нацыянальнай эканомiкi, i асаблiва калi спрыяе ўзросту iнвестыцыяў, перадачы тэхналогiй, увядзенню спрыяльных iнавацыяў альбо стварэнню новых месцаў працы,


    1. УМАЦАВАНЫЯ ТВОРЧЫЯ ДАСЯГНЕННЯ

калi асоба з умацаванымi творчымi дасягненнямi мае намер прадаўжаць сваю творчасць на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча,


    1. ПРАФЕСIЙНАЕ НАВУЧАННЕ I ПРАЦОЎНЫЯ СТАЖЫ

рэалiзаваныя ў рамках праграмаў Еўрапейскага Супрацоўнiцтва,


    1. З’ЯЎЛЯЕЦЦА ЧЛЕНАМ СЯМ’I

у выпадку намеру сумеснага пражывання разам з працоўнiкам мiгрантам,
у адпаведнасцi з Еўрапейскай Сацыяльнай Картай, састаўленай ў Турыне
18 кастрычнiка 1961 г. (Дз. У. ад 1999 г. № 8, поз. 67),


    1. ШЛЮБ З ГРАМАДЗЯНIНАМ ПОЛЬШЧЫ




    1. ДАЛУЧЭННЯ ДА СЯМ’I

калi iншаземец прыбывае на тэрыторыю Рэспулiкi Польшча альбо знаходзiцца на гэтай тэраторыi з мэтаю далучэння да сям’i,


калi малалетнi iншаземец знаходзiцца на тэрытрыi РП без апекi,


    1. МУЖУ / ЖОНЦЫ АЛЬБО ПАЎНАЛЕТНЯМУ ДЗIЦЯЦI IНШАЗЕМЦА

калi iншаземец знаходзiўся на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на працягу мiнiмум 5 гадоў на падставе дазволу на часовае пражыванне, прызнанае ў сувязi з абставiнамi прадугледжанымi ў п. 7 (далучэнне да сям’i),


    1. АДАЎСТВО, РАЗВОД, СПЫНЕННЕ СЯМЕЙНЫХ АДНОСIН БЕЗ СКАСАВАННЯ ШЛЮБУ АЛЬБО СМЕРЦЬ ЧЛЕНА СЯМ’I ПА ЗЫХОДНАЙ АЛЬБО ЎЗЫХОДНАЙ ЛIНII ПЕРШАЙ СТУПЕНI

у выпадку калi iншаземец знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на падставе дазволу на часовае пражыванне выдадзенага ў сувязi з абставiнамi прадугледжанымi ў п. 7 (палучэнне з сям’ёю), калi сведчыць аб гэтым асаблiва важны iнтарэс iншаземца,


    1. АДАЎСТВО АЛЬБО РАЗВОД

у выпадку калi iншаземец знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча на падставе дазволу на часовае пражыванне выдадзенага ў сувязi з абставiнамi прадугледжанымi ў п. 6 (шлюб з грамадзянiнам Польшчы), калi сведчыць аб гэтым асаблiва важны iнтарэс iншаземца,


    1. МАЛАЛЕТНЯМУ ДЗIЦЯЦI IНШАЗЕМЦА, ЯКI НАРАДЗIЎСЯ НА ТЭРЫТОРЫI РП

калi малалетнi iншаземец нарадзiўся на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча i з’яўляецца дзiцём iншаземца, якi знаходзiцца на тэрыторыi РП на падставе дазволу на часовае пражыванне,


    1. ДАЗВОЛ НА ДОЎГАТЭРМIНОВАЕ ЗНАХОДЖАННЕ РЭЗУДЭНТА ЕС, ДАДЗЕНЫ ПРАЗ IНШУЮ ДЗЯРЖАВУ-ЧЛЕНА ЕЎРАПЕЙСКАГА САЮЗА

у выпадку калi iншаземец мае намер выконваць працу альбо праводзiць гаспадарчую дзейнасць на падставе палажэнняў абавязваючых у гэтай галiне на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, разпачаць альбо прадаўжаць навучанне альбо прафесiйнае навучанне альбо прадставiць, што iснуюць iншыя абставiны, якiя абгрунтоўваюць яго пражыванне на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча,


    1. ЧЛЕНАМ СЯМ’I IНШАЗЕМЦА, АБ ЯКIМ ГАВОРЫЦЦА Ў П. 13

у выпадку калi iншаземец з’яўляецца членам сям’i iншаземца, якi ўспамiнаецца ў п. 13, з каторым знаходзiўся на тэрыторыi iншай дзяржавы-члена Еўрапейскага Саюза, суправаджаючым яго альбо жадае далучыць да яго,


    1. АХВЯРАМ ГАНДЛЮ ЛЮДЗЬМI

у выпадку калi iншаземец з’яўляецца ахвяраю гандлю людзьмi ў разуменнi рамачнага рашэння Рады ад 19 лiпеня 2002 г. аб барацьбе з гандлем людзьмi i выконвае ўсе наступныя ўмовы:

  1. знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча,

  2. разпачаў супрацоўнiцтва з установаю, якая праводзiць разбiрацельства ў галiне барацьбы з гандлем людзьмi,

  3. не кантактуецца з асобамi падазраванымi ў здзяйсненнi забароненых злачынстваў звязаных з гандлем людзьмi,

    1. НАВУЧАННЕ Ў ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ НА СТАЦЫЯНАРНАЙ ФОРМЕ НАВУЧАННЯ АЛЬБО СТАЦЫЯНАРНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ДАКТАРАНТУРЫ

у выпадку калi iншаземец прыязджае альбо знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча з мэтаю навучання ў вышэйшай установе на стацыянарнай форме навучання альбо на стацыянарнай форме навучання ў дактарантуры на гэтай тэрыторыi, альбо калi распачаў навучанне на тэрыторыi iншай дзяржавы-члена Еўрапейскага Саюза з намерам прадаўжэння навучання альбо завяршэння на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча,


    1. ВЫКОНВАННЕ НАВУКОВЫХ ДАСЛЕДВАННЯЎ

калi iншаземец з’яўляецца навукоўцам, якi прыязджае альбо знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча з мэтаю выконвання навуковых даследванняў на падставе дагавора аб прыняццi навукова-даследчага праекта, заключанага з адпаведнаю навуковаю ўстановаю i зацверджанага мiнiстрам па справах навукi.

    1. ВАЛОДАННЕ ДАКУМЕНТАМ НА ЖЫХАРСТВА З ПАМЕТКАЮ «НАВУКОВЕЦ»

калi iншаземец валодае дакументам на жыхарства, якi ўпамiнаецца ў арт. 1 ч. 2 лiт. «a» распараджэння Рады (ЕС) № 1030/2002 ад 13 чэрвеня 2002 г. устанаўлiваючым адзiны фармат дакументаў на жыхарства для грамадзян трэцiх джяржаў (Дз. Урз. ЕС Л 157 ад 15.06.2002, стр. 1-7) з паметкаю «навуковец», выдадзеным праз iншую дзяржаву-члена Еўрапейскага Саюза, калi дагавор аб прыняццi навукова-даследчага праекта, заключанага з адпаведнаю навуковаю ўстановаю гэтай дзяржавы i прадугледжвае правядзенне даследванняў на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча,


    1. ГРАМАДЗЯНЕ РЭСПУБЛIКI ТУРЦЫЯ

у выпадку, калi грамадзянiн Рэспублiкi Турцыя валодае паўнамоцтвамi да выконвання працы на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча ў адпаведнасцi з палажэннямi прадстаўленымi ў прававых актах, выдадзеных праз установы ўтворанныя ў рамках Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Еўрапейскiм Эканамiчным Супольнiцтвам i Турцыяй, падпiсанага ў г. Анкара 12 верасня 1963 г. (Дз. Урз. ЕС L 217 ад 29.12.1964, стр. 3687).
Акрамя гэтага абставiнамi, на падставе каторых можна прызнаць iншаземцу дазвол на часовае пражыванне, з‘яўляюцца:


    1. НАВУЧАННЕ




    1. ПРАФЕСIЙНАЕ НАВУЧАННЕ




    1. СЯМЕЙНЫЯ СУВЯЗI

у выпадку калi iншаземец мае намер далучыць да польскага грамадзянiна альбо грамадзянiна дзяржавы-члена Еўрапейскага Супрацоўнiцтва, дзяржавы-члена Еўрапейскага Пагаднення аб Свабодным Гандлi (EFTA) – бакi дагавора аб Еўрапейскай Эканамiчнай Зоне альбо Швейцарскай Канфедырацыi, якi пражывае на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча альбо мае намер пражываць з нiм;


у выпадку iншаземца, якi з’яўляецца сьвятарам, членам ордэна альбо асобаю, якая выконвае рэлiгiйныя фунцыi ў касцёлах i рэлiгiйных аб’яднаннях, статус якiх рэгулюецца мiжнароднымi пагадненнямi, палажэннямi законаў аб стаўленнi дзяржавы адносна касцёла альбо iншага рэлiгiйнага аб’яднання альбо якiя дзейнiчаюць на падставе рэгiстрацыi ў рэестры касцёлаў i iншых рэлiгiйных аб’яднанняў, а яго знаходжанне на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча звязана з выконваннем функцыi альбо падрыхтоўкай да яе выконвання;


    1. IНШЫЯ АБСТАВIНЫ

у выпадку калi iншаземец прадставiць, што iснуюць iншыя абставiны, якiя абгрунтоўваюць яго знаходжанне на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча.
3.2 ДАЗВОЛ НА ЧАСОВАЕ ПРАЖЫВАННЕ Ў ВЫПАДКУ НЕЛЕГАЛЬНАГА ЗНАХОДЖАННЯ НА ТЭРЫТОРЫI РП

Дазвол на часовае пражыванне можа быць выдадзены iншаземцу, якi знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча нелегальна, калi:


  1. польскае заканадаўства патрабуе асабiстай прысутнасцi iншаземца ў польскай дзяржаўнай установе;

  2. асаблiвая асабiстая сытуацыя патрабуе прысутнасцi iншаземца на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча;

  3. патрабуе гэтага iнтарэс Рэспублiкi Польшча;

  4. установа, упаўнаважаная праводзiць разбiрацельства ў галiне барацьбы з гандлем людзьмi сцвярджае, што iншаземец верагодна з’яўляецца ахвяраю гандлю людзьмi ў разуменнi рамачнага рашэння Рады ад 19 лiпеня 2002 г. аб барацьбе з гандлем людзьмi (Дз. Урз. ЕС Л 203 ад 01.08.2002, стр. 1; Дз. Урз. ЕС польскае спецыяльнае выданне, раздз. 19, т. 6, стр. 52).


3.3 ДАДАТКОВЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ЗАЯВЫ

Iншаземец абавязаны падаць заяву аб прызнаннi дазволу на часовае пражыванне да адпаведнага ваяводы па месцу жыхарства па меньшай меры за 45 дзён да заканчэння тэрмiну знаходжання прадстаўленага ў вiзе альбо да заканчэння тэрмiна дзеяння папярэдняга дазволу на часовае пражыванне. Tэрмiн 45 дзён не аднаўляецца.


Калi тэрмiн падачы заявы быў прытрыманы i не iснуе фармальных недахопаў альбо фармальныя недахопы былi дапоўнены ў вызначаным тэрмiне, ваявода ставiць у падарожным дакуменце iншаземца штамп, пацвярджаючы падачу заявы. Знаходжанне iншаземца на тэрыторыi Польшчы лiчыцца легальным да даты выдачы канчатковага рашэння па справе.
Калi працэс па справе прызнання дазволу на часовае пражыванне будзе прыпынены на заяву iншаземца, яго пражыванне ў гэтым часе лiчыцца нелегальным.
УВАГА:

Штамп у падарожным дакуменце не дае права iншаземцу да паездак па тэрыторыi iншых дзяржаў Шэнгенскага пагаднення, але iншаземец можа паехаць да краю паходжання.
У выпадку калi заява была пададзена меньш чым за 45 дзён да заканчэння тэрмiну знаходжання прадстаўленага ў вiзе альбо да заканчэння тэрмiна дзеяння папярэдняга дазволу на часовае пражыванне, а разбiрацельства не завершана перад заканчэннем тэрмiна дзеяння дазволу на пражыванне, iншаземец абавязаны пакiнуць тэрыторыю Рэспублiкi Польшча да заканчэння тэрмiну знаходжання прадстаўленага ў вiзе альбо на падставе дазволу на часовае пражыванне. У выпадку адмовы пакiнуць тэрыторыю Рэспублiкi Польшча i знаходжання на тэрыторыi Польшчы нелегальна, ваявода абавязаны выдаць рашэнне аб адмове выдачы дазволу на часовае пражыванне.
Iншаземец абавязаны пакiнуць тэрыторыю Рэспублiкi Польшча да заканчэння тэрмiну дзеяння дазволу на часовае пражыванне, хiба што атрымаў наступны дазвол на часовае пражыванне, дазвол на пасяленне альбо дазвол на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча.
Знаходжанне на тэрыторыi Рэспублiкi Польшча без неабходнай вiзы, дазволу на часовае пражыванне, дазволу на пасяленне альбо дазволу на доўгатэрмiновае знаходжанне рэзудэнта ЕС, a таксама выконванне працы альбо правядзенне гаспадарчай дзейнасцi ў неадпаведнасцi з абавязваючым законам падвяргае iншаземца на выдачу рашэння наказваючага пакiнуць тэрыторыю Рэспублiкi Польшча альбо рашэння, наказваючага выгнанне з тэрыторыi Рэспублiка Польшча i адсутнасць паўторнай магчамасцi прыбыцця на працягу перыяда да 5 гадоў. Даныя iншаземцы, якi атрымаў рашэнне аб выгнаннi з тэрыторыi Рэспублiкi Польшчы перадаюцца да рэгiстрацыi ў Шэнгенскую Iнфармацыйную Сiстэму (SIS) з мэтаю адмовы ўезду на тэрыторыю ўсiх дзяржаў Шэнгенскай прасторы на працягу вп. перыяду.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка