Навучальна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Падарожжа ў краіну беларускіх казак




Дата канвертавання12.05.2016
Памер35.06 Kb.
Дзяржаўная установа адукацыі

Навучальна-педагагічны комплекс



Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Падарожжа ў краіну беларускіх казак

ОРСІК Таццяна Міхайлаўна,

настаўніца пачатковых класаў



Задачы: выклікаць цікавасць вучняў да вывучэння беларускіх народных казак, праверыць веды вучняў, іх уменне чытаць і размаўляць на роднай мове, развіваць кемлівасць, дапытлівасць і творчыя здольнасці.

Ход мерапрыемства:

Настаўнік: Шмат казак ёсць на свеце! Жывуць яны ўжо доўга-доўга. Няма на зямлі таго чалавека, які не любіў бы казак. Сёння мы адправімся ў завочную вандроўку па чароўнай краіне казак, успомнім казкі, складзеныя беларускім народам. Мы правядзём спаборніцтвы і даведаемся пра тое. Якая каманда лепш ведае казкі.

А цяпер першая віктарына “Хто згубіў рэч?”

У мяне ў мяшочку знаходзяцца розныя рэчы. Іх хтосьці згубіў. Трэба дапамагчы знайсці іх уладальнікаў. Кожная каманда павінна не толькі сказаць, каму належыць гэта рэч, але і назваць казку. Заданне выконваецца па чарзе (З мяшочка настаўнік дастае і паказвае камандзе.)

Яйка - “Курачка-раба”;

Бобінка - “Лісіца-хітрыца”;

Каласок - “Пшанічны каласок”;

Гусінае пяро - “Піліпка-сынок”;

Сіні білет - “Салдат Іванька”;

Вуда - “Прагны багацей”.

Конкурс “Лепшы знаўца беларускіх казак”.

Настаўнік па чарзе задае пытанні то адной. То другой камандзе. Калі адна каманда не дае адказ. То права адказаць мае другая каманда.



  1. Якімі словамі пачынаецца казка “Курачка-раба”? (Жыў дзед. Жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу.)

  2. Якімі словамі пачынаецца казка «Сынок з кулачок»? (Жылі дзед і баба. Быў у сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Не большы за кулак).

  3. Што крычаў Пеўнік з казкі “Коцік. Пеўнік і Лісіца”, калі яго схапіла ліса? (-Коце, браце! Мяне ліска нясе у высокія горы, у глыбокія норы, па барах, па карчах, аж бярэ мяне страх!).

  4. Што казала Каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы? (Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі).

  5. Якімі словамі заканчваецца казка “Як курачка пеўніка ратавала?” (-Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка-маладзец! Тут і казцы канец.)

  6. Як заканчваецца казка “Піліпка-сынок?” (А Піліпка прыляцеў з гусямі да хаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць. А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.)

Конкурс “Якая казка?”

Настаўнік : Да нас у клас прыйшлі вельмі цікавыя тэлеграмы. Камандам трэба пазнаць. Хто іх адправіў.

  1. –Гэй, каза. Збірай манаткі,

Уцякай хутчэй ты з хаткі,

Бо вунь дзед ідзе,

Ён касу нясе…(Пеўнік з казкі “Каза-манюка”)


  1. Кар-кар-р! Кра-кра! Гэй,гэй! Я - паўночны салавей! (Варона з казкі “Ганарыстая варона”)

  2. Дык вось, каточак,мой галубочак, хлеб ёсць. Соль ёсць - капусты няма! (Дзед з казкі “Каток- залаты лабок”)

  3. –Дык вось, каму слава. Таму і булкі:

А вы. Гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-кр!

Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй. (Курачка Сакатушка з казкі “Пшанічны каласок”)



  1. – Тым-тым. Скрыпіца.

Тут сядзела лісіца.

А ў лісіцы поўны двор:

Сем дачушак

На выбор


Восьмы пеўнік,-

Гэты мой.(Коцік з казкі “Коцік, Пеўнік і Лісіца”)



  1. – Карова, карова, дай масла! Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся. (Курачка з казкі “Як курачка пеўніка ратавала”).

Конкурс капітанаў.

Капітанам каманд прапануецца ўспоўніць казкі, у якіх героем з яўляецца Лісіца. Заданне выконваецца на лістках на працягу 5 хвілін.



(“Воўк, лісіца і аўца”,”Мужык, воўк і ліса”,”Лісіца-хітрыца”,”Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць”,”Селянін, мядзведзь і лісіца”,”Зайкава хатка”,”Як кот звяроў напалохаў”, “Коцік, Пеўнік і Лісіца”, “Як лісіца ваўка судзіла”).

Конкурс “Хто хутчэй?”

Кожная каманда атрымлівае карткі. На якіх запісаны словы. З іх трэба скласці назвы двух беларускіх казак і назваць іх. (“Ох і залатая табакерка”, “З рога ўсяго многа”).



Конкурс “Намалюй казку”.

Дзецям уключаецца аўдыёзапіс казкі, а яны павінны пасля праслухвання казкі намаляваць эпізод, які ім больш за ўсё запомніўся.



Настаўнік: Вось і закончылася наша невялікае падарожжа па краіне казак. Вы паказалі добрыя веды беларускіх казак. Спадзяюся, што вы з цікавасцю будзеце і далей чытаць казкі.

У заключэнне ўсе ўдзельнікі падарожжа знаёмцца з выставай кніг народных казак і малюнкамі любімых казачных герояў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка